Инфоурок Родной язык КонспектыПлан-канспект урока "Запазычаныя словы ў беларускай мове"

План-канспект урока "Запазычаныя словы ў беларускай мове"

Скачать материал

Харлап Ганна Леанідаўна, 

настаўнік беларускай мовы і літаратуры,

ДУА “Сярэдняя школа № 31 г.Бабруйска”,

1 кваліфікацыйнай катэгорыі

 

План-канспект

урока беларускай мовы

ў        V       класе

 

Тэма: Запазычаныя словы ў беларускай мове

 

Мэта: даць уяўленне пра запазычаныя словы, іх асаблівасці

 

Задачы:

 

1)    Удасканальваць уменні:

·        Знаходзіць запазычаныя словы ў сказах,

·        Тлумачыць значэнне запазычаных слоў,

·        Ужываць запазычаныя словы ў сваім маўленні.

·        Адрозніваць запазычаныя словы  ад уласнабеларускіх слоў.

 

2)    Развіваць:

      арфаграфічную пільнасць праз уменне  знаходзіць і выпраўляць памылкі, дапушчаныя пры выкананні заданняў,

      звязнае вуснае маўленне праз поўныя адказы вучняў на пытанні настаўніка,

      лагічнае мысленне праз                                           ,

      навыкі работы з інтэрактыўнымі заданнямі на камп’ютары.

 

3)    Папаўняць слоўнікавы запас.

4)    Выхоўваць:

         цікавасць да ўрокаў беларускай мовы праз наступныя формы работы: выкананне інтэрактыўных заданняў на камп’ютары, праца на індывідуальных картках, работа па варыянтах, праца з “палітрай настрою”.

 

Тып: камбінавы ўрок.

 

Форма: падарожжа.

 

Асноўныя метады і прыёмы:

актыўнае мэтавызначэнне,

работа на камп’ютары,

работа на індывідуальных картках,

работа па варыянтах,

прыём “Палітра настрою”,

прыём “Незавершаны сказ”

Самаацэнка

Абсталяванне:

камп’ютар,

праектар,

экран,

інтэрактыўнае заданне на камп’ютары,

падручнік,

індывідуальныя карткі з заданнямі,

 “Палітра настрою”.

Запісы на дошцы:

дата,

словы “класная работа”,

тэма ўрока,

дамашняе заданне,

мэты:

Ø Я даведаюся аб тым, якія …

Ø Для гэтага мне патрэбна…

Ø Я буду ўмець ужываць …

    тлумачыць …

    знаходзіць…

    адрозніваць…

 

Структура ўрока:

1.     Арганізацыйны этап 

1.1 Прывітанне

1.2 Прыём “Палітра настрою”

2. Мэтавызначэнне

2.1 Работа з эпіграфам

2.2 Пастаноўка задач урока

3. Праверка дамашняга задання

3.1 Работа на камп’ютары 

3.2 Работа на індывідуальных картках

3.3 Праверка выканання д/з у сшытках

3.4 Франтальнае апытванне

4. Вывучэнне новага матэрыялу

4.1 Чытанне правілаў

4.2 Праверка разумення правілаў

4.3  Фізкультхвілінка

5. Замацаванне вывучанага

5.1 Праца з падручнікам

5.3 Праца з падручнікам

5.4 Праца па варыянтах

5.5 Праца па варыянтах

6. Падвядзенне вынікаў урока

7. Рэфлексія =

7.1 Апытванне

7.2 Прыём “Палітра настрою”

8. Дамашняе заданне

9. Ацэнка ведаў

9.1 Ацэнка ведаў настаўнікам

9.2 Самаацэнка

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Ход урока

 

1.     Арганізацыйны этап 

 

1.1 Прывітанне

-Добрай раніцы! Прывітанне!

 

Дзеці:         На ўроку мовы сёння

Мы будзем добра працаваць.

І свае веды вельмі  рады ўсім вам паказаць.

 

-Сядайце!

 

1.2 Прыём “Палітра настрою”

-Старажытныя грэкі казалі: “Добры настрой – палова перамогі”. З   дапамогай палітры настрою, пакажыце свой настрой у пачатку ўрока.

 

      Падыміце зялёныя палачкі ўверх, калі вы пачынаеце ўрок з цудоўным настроем і чакаеце ад урока што-небудзь цікавае.

      Жоўтыя – з сонечным настроем, бо добра падрыхтаваліся да ўрока.

      Аранжавыя – вы спакойныя, бо ўпэўнены ў сваіх ведах.

      Ружовыя – вам сумна.

      Сінія – вы напружаны, адчуваеце трывогу.

 

-Я спадзяюся, што ўрок будзе бадзёрым, а гэта дапаможа нам лёгка працаваць і атрымліваць добрыя адзнакі.  

 

2. Мэтавызначэнне

 

2.1 Работа са словамі

 

Паглядзіце на дошку. Прачытайце словы. Што вы пра іх можаце сказаць? Як вы думаеце, гэтыя словы ўласна беларускія?

 

Блог, дайвер, вундэркінд.

 

Як вы думаеце, з якімі словамі мы будзем сёння працаваць?

 

2.2 Пастаноўка задач урока

-Паглядзіце яшчэ раз на тэму нашага ўрока і скажыце, чым мы сёння будзем займацца, што павінны замацаваць і ўмець у канцы ўрока? (Адказы вучняў)

 

Ø Я даведаюся аб тым, якія … (словы называюцца запазычанымі).

Ø Для гэтага мне патрэбна… (вывучыць правілы, уважліва слухаць настаўніка, выканаць усе заданні).

Ø Я буду ўмець ужываць … (запазычаныя словы ў  сваім маўленні неалагізмы),

    тлумачыць … (значэнне запазычаных слоў).

    знаходзіць… (запазычаныя словы ў сказах).

    адрозніваць… (запазычаныя словы ад уласнабеларускіх).

 

-Добрыя мэты! Я спадзяюся, што ў нас усё атрымаецца! Таму давайце запішам дату, словы класная работа і тэму ўрока. (Вучні робяць запісы)

 

-Працуючы па новай тэме, абавязкова адзначайце колькасць памылак пры выкананні заданняў.

Шкала самаацэнкі

Выніковая адзнака

 

Колькасць памылак

 

 

 

 

 

 

 

 

 

3. Праверка дамашняга задання

-Але адразу праверым, як вы выканалі дамашняе заданне і наколькі зразумелі тэму прошлага ўрока.

 

3.1 Работа на камп’ютары 

-Зараз пойдзе папрацуе на камп’ютары                                .                  .

 

-Твая мэта – разгрупаваць словы па 2 скрынках: 1 – устарэлыя словы, 2 – неалагізмы .

https://learningapps.org/display?v=pxzi610pt21

 

-Ці справіў(-ла)ся з заданнем?

 

-Памылкі ёсць?

 

-        балаў у цябе за выкананне гэтага задання. Малайчына, можаш прысесьці!

 

3.2 Работа на індывідуальных картках

-Хто жадае папрацаваць на індывідуальных картках?

-Для вучняў, якія працуюць з 1 варыянтам, мэта – падкрэсліць устарэлыя словы. Для вучняў, якія працуюць з 2 варыянтам, мэта – падабраць да выдзеленых слоў сучасны адпаведнік і запісаць яго .

 

Індывідуальная картка 1

“Неалагізмы”

Клас                                                                                                        

Прозвішча, імя                                                                                      

Зараз ваша мэта – знайсці ў сказах неалагізмы і падкрэсліць іх.

 

 

 

Індывідуальная картка 2

“Устарэлыя словы”

Клас                                                                                                        

Прозвішча, імя                                                                                      

 

Які неалагізм ужываецца, калі мы гаворым:

Серыя камічных малюнкаў на якую-небудзь (гістарычную, палітычную, займальную і г.д.) тэму, якія суправаджаюцца кароткімі подпісамі                                             .

Прычоска у выглядзе вялікай колькасці кос, заплеценых па спецыяльнай тэхналогіі                        .                                            .

Аматар дарагіх, эксклюзіўных матацыклаў                                        .

Ліпкая празрыстая стужка для канцылярскіх і гаспадарчых патрэб                                .

Гульня або цацка, што складаецца з асобных частак, які трэба сабраць разам              .

 

Адказы:

Грыд-сістэма, грыд-тэхналогія, скутарысты, офісы

Коміксы, дрэды, байкер, скотч, пазл


-Ці справіліся з заданнем?

 

-Што выклікала цяжкасці?

 

-Здавайце карткі на праверку. На наступным уроку я вам скажу адзнакі за выкананне гэтых заданняў.

 

3.3 Праверка выканання д/з у сшытках

-Якое дамашняе заданне выконвалі? (Практыкаванне 230).

 

-Што трэба было зрабіць у гэтым практыкаванні? (Спісаць тэкст, знайсці і падкрэсліць неалагізмы).

 

-Што было цяжкім у выкананні дамашняга задання?

 

-Ці выконвалі вы дадатковае заданне? (Пісьмова растлумачыць значэнні выдзеленых слоў. Прыдумаць жартаўлівыя неалагізмы з агульнай часткай –дром)

 

Узаемаправерка.

Адказ:

Смехадром і жартадром.

Жартадром – месца, дзе ўсе жартуюць.

Смехадром - месца, дзе ўсе смяюцца.

Касмадром – месца, з якога ляцяць ракеты ў космас.

Аэрадром - месца, з якога ляцяць самалёты.

Іпадром – месца для скачак коней.

-дром – месца, тэрыторыя.

Вясёлкадром, святадром.

 

-Ці ёсць памылкі на дошцы? Добра! Можаце прысесці.

 

-Да выканання дамашняга задання некаторым вучням неабходна адносіцца адказней.

 

3.4 Франтальнае апытванне

·        Які раздзел навукі аб мове называецца “лексіка”?

·        Што называецца словам?

·        Што такое лексічнае значэнне слова?

·        На якія віды па колькасці значэнняў дзеляцца словы?

·        Прывядзіце прыклад сіноніма.

·        Прывядзіце прыклад антоніма.

·        Прывядзіце прыклад амоніма.

·        Якія словы называюцца ўстарэлымі?

·        Прывядзіце прыклад устарэлых слоў.

·        Якія словы называеююца неалагізмамі?

·        Прывядзіце прыклад неалагізма.

 

- Такім чынам, можна лічыць, што пройдзеную тэму на прошлым уроку вы засвоілі (поўнасцю, часткова), але да тэарэтычнага матэрыялу неабходна адносіцца сур’ёзней, каб у будучым гэтыя веды не разгубіць. Не забудзьце прыйсці на падтрымліваючыя заняткі.

 

4. Вывучэнне новага матэрыялу

 

4.1 Назіранне над моўным матэрыялам

 

Дзеці, давайце адкрыем практыкаванне 231. Давайце прачытаем словы ў правым і левым слупку. Ці адрозніваюцца лексічныя значэнні слоў?

 

4.2  Чытанне правілаў з падручніка

-         А зараз давайце звернемся да падручніка. Адкрыйце ст.114, 116.  Прычытаем правілы.

 

4.3 Праверка разумення правілаў.

·        Якія словы называюцца спрадвечна беларускімі?

·        Прывядзіце прыклад.

·        Якія словы называюцца запазычанымі?

·        Прывядзіце прыклад.

·        Якія прыкметы маюць запазычаныя словы?

 

-Такім чынам, вы ведаеце ўсе правілы, таму можа адпраўляцца далей.

 

4.4 Фізкультхвілінка

-Ці стаміліся? Прыйшоў час адпачыць.

Давайце ўстанем дружна, разам,

Уменні рухацца пакажам.

Так паглядзім улева, управа,

На месцы ўсе паскачам жвава,

І нахінёмся нізка-нізка,

Зноў станем прама, па-англійску.

Нарэшце, удыхнём глыбока

І вернемся да тэмы ўрока.

-Вось мы і адпачылі. Можна працаваць далей.

 

 

5. Замацаванне вывучанага

-Дзеці, зараз вам  неабходна паказаць свае веды па тэме “Запазычаныя словы”.

 

5.1 Праца з падручнікам

-Зараз мы выканаем практыкаванне 235 з падручніка.

 

-Будзем працаваць каля дошкі па чарзе. Хто жадае?

Адказ:

1.вернісаж,

2.камедыя,

3.папулярны,

4.трыумф.

 

-Такім чынам, пры выкананні гэтага задання мы суаднеслі значэнне слоў з іх адпаведнікам.

 

5.2 Праца з сінанімічнымі радамі

 

5.3 Праца з вершам

Запішыце вершаваныя радкі, устаўляючы запазычаныя словы:

Паміж красуючых садоў,

Як рой маленькіх матылькоў,

... гнёзды дзеткам уюць,

... лёгкія жывуць.

 

Д л я  д а в е д к і: калібры (з іспанскай мовы) — вельмі маленькая птушка з прыгожым яркім апярэннем; газель (з французскай мовы) — невялікая горная жывёліна з пароды антылоп, лёгкая і імклівая.

 

-Такім чынам, пры выкананні гэтага задання мы змаглі падабраць да верша неалагізмы і растлкмачылі іх значэнне.

 

5.4 Праца па падборы сінонімаў.

 

Да запазычаных слоў падбярыце беларускія:

антракт, афіша, басейн, дыскусія, інцыдэнт, іронія, мемуары, мініяцюрны, турыст, асістэнт, вакуум, імітацыя, рэстаўрацыя, аналогія.

 

Словы для даведкі: узнаўленне, перапынак, падабенства, аб'ява, выпадак, насмешка, успаміны, вадаём, спрэчка, маленькі, падарожнік, памочнік, пустата, падробка.

 

Такім чынам, мы пры выкананні гэтага задання змаглі падабраць да запазычаных слоў беларускія адпаведнікі.

 

5.5 Арфаграфічная хвілінка

Устаўце прапушчаныя   літары ў запазычаныя словы, запішыце іх у сшытак або ў поле ніжэй.

 

Архіт…ктурны, ш…дэўр, ліц…нзія,  р...стаўрацыя, т...мпература, вунд...ркінд.

 

Такім чынам, пры выкананні гэтага задання мы паўтарылі правапіс літары э ў запазычаных словах.

 

5.6  Праца па складанні сказа з запазычаным словам

 

-Такім чынам, я ўпэўнілася, што вы зразумелі тэму “Запазычаныя словы”.

 

6. Падвядзенне вынікаў урока

-Адкажыце на мае пытанні:

 

·        Якую тэму вывучалі сёння?

·        Пра што даведаліся?

·        Якія словы называюцца спрадвечна беларускімі?

·        Прывядзіце прыклад.

·        Якія словы называюцца запазычанымі?

·        Прывядзіце прыклад.

·        Якія прыкметы маюць запазычаныя словы?

 

7. Рэфлексія

 

7.1 Апытванне

·        Скажыце, дзеці, ці дасягнулі мы мэты, якія ставілі на пачатку ўрока?

·        Што не зразумелі?

·        Ці паспяхова выканалі заданні?

·        Як вы думаеце, што не атрымалася?

·        Якое заданне здалося самым цяжкім?

·        Што для вас было самым цікавым на ўроку?

 

7.2 Прыём “Палітра настрою”

-Зараз падрыхтуеце палачкі настрою.

·        Падыміце зялёную палачку тыя, хто з цудоўным настроем актыўна працаваў, з заданнямі справіўся паспяхова.

·        Жоўтую – хто з сонечным настроем, бо добра зразумеў правілы, якія вывучалі на  ўроку.

·        Аранжавую – вы спакойныя, бо ўпэўнены ў сваіх ведах.

·        Ружовую – вам сумна, бо ў некаторых заданнях вы рабілі памылкі.

·        Сінюю – каму заданні былі занадта цяжкімі і вам яшчэ патрэбна  мая дапамога.

 

8. Дамашняе заданне

-Дзеці, звернемся да дамашняга задання.

Асноўнае заданне

Дадатковае заданне

-Дома вы папрацуеце з практыкаваннем

 

 

-Падобнае заданне мы ўжо з вамі выконвалі сёння ў класе. Таму, я лічу, цяжкасцей у вас не павінна быць.

-За дапамогай зможаце падысці ў канцы дня.

9. Ацэнка ведаў  

 

9.1 Ацэнка ведаў настаўнікам

-Дзеці, сёння ўсе (добра/дрэнна/не ў поўную моц/ актыўна/пасіўна) працавалі.

-Але хочацца адзначыць добрую работу на ўроку: ... .

-Трэба падцягнуць веды: … .

 

9.2 Самаацэнка

-Не забудзьце ацаніць сябе самі, паставіўшы адзнаку алоўкам.

9 балаў – 1 выпраўленне.

8 балаў – 1 памылка і г.д.

 

зякую вам за добрую працу на ўроку! Можаце быць вольнымі!

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "План-канспект урока "Запазычаныя словы ў беларускай мове""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Проректор

Получите профессию

Методист-разработчик онлайн-курсов

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 656 269 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 20.08.2021 2242
    • DOCX 1.8 мбайт
    • 37 скачиваний
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Харлап Анна Леонидовна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Харлап Анна Леонидовна
    Харлап Анна Леонидовна
    • На сайте: 6 лет и 2 месяца
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 98081
    • Всего материалов: 38

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Интернет-маркетолог

Интернет-маркетолог

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Особенности подготовки к сдаче ОГЭ по русскому языку в условиях реализации ФГОС ООО

36 ч. — 180 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 334 человека из 63 регионов
  • Этот курс уже прошли 2 705 человек

Курс повышения квалификации

Родной (русский) язык: теория и методика преподавания в образовательной организации

72 ч. — 180 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 39 человек

Курс профессиональной переподготовки

Русский язык и культура речи: теория и методика преподавания в профессиональном образовании

Преподаватель русского языка и культуры речи

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3950 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 58 человек из 34 регионов
  • Этот курс уже прошли 183 человека

Мини-курс

Основы инженерной подготовки

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Введение в экономическую теорию и практику

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Психология семейных отношений: понимание, следствия и решения

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 47 человек из 31 региона
  • Этот курс уже прошли 16 человек