Инфоурок Всеобщая история КонспектыПлан-канспект урока і прэзентацыя на тэму "Гаспадарчае жыццё ВКЛ у ХІІІ – ХІV ст."

План-канспект урока і прэзентацыя на тэму "Гаспадарчае жыццё ВКЛ у ХІІІ – ХІV ст."

Скачать материал

Выберите документ из архива для просмотра:

Выбранный для просмотра документ Гаспадарчае жыццё ВКЛ XIІІ - XІV ст..ppt

Скачать материал "План-канспект урока і прэзентацыя на тэму "Гаспадарчае жыццё ВКЛ у ХІІІ – ХІV ст.""

Получите профессию

Менеджер по туризму

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Системный аналитик

Описание презентации по отдельным слайдам:

  • Падсечна-агнявое земляробства - гэта від земляробства, пры якім участак лесу...

    1 слайд

    Падсечна-агнявое земляробства - гэта від земляробства, пры якім участак лесу высякалі, пні палілі і засявалі гэту плошчу.
    Рубрыка «Успомніце»
    2. Натуральная гаспадарка - гэта гаспадарка, пры якой прадукты працы вырабляліся для задавальнення асабістых патрэб, а не на продаж.
    3. Гарады ХІ – ХІІІ стст.: Тураў, Віцебск. Гродна, Берасце (Брэст), Мінск, Пінск, Гомель, Ваўкавыск, Навагрудак, Слонім, Магілёў і інш.

  • Сельскія паселішчы. ДЫМ – сялянскі двор.

    2 слайд

    Сельскія паселішчы
    .
    ДЫМ – сялянскі двор.

  • Сельскагаспадарчыя заняткі і промыслытрохполле; 
азімае жыта,
проса, пшаніца,...

    3 слайд

    Сельскагаспадарчыя заняткі і промыслы
    трохполле;
    азімае жыта,
    проса, пшаніца,
    авёс, грэчка, лён,
    боб, гарох,
    розная гародніна
    Земляробства
    Жывёлагадоўля
    Каровы, валы,
    авечкі, козы,
    свіня, коні
    Дапаможныя
    заняткі
    паляванне,
    рыбалоўства
    бортніцтва
    Промыслы
    выраблялі прылады
    працы, посуд,
    грубае сукно,
    адзенне, абутак і г.д.

  • 3. Прылады працысахаапрацоўка  раллі з дапамогай сахі

    4 слайд

    3. Прылады працы
    саха
    апрацоўка раллі з дапамогай сахі

  • 3. Прылады працыступа

    5 слайд

    3. Прылады працы
    ступа

  • 3. Прылады працыІльнамялка

    6 слайд

    3. Прылады працы
    Ільнамялка

  • АДПАЧНІЦЕ

    7 слайд

    АДПАЧНІЦЕ

  • 4. ГАРАДЫ БЕЛАРУСІ

    8 слайд

    4. ГАРАДЫ БЕЛАРУСІ

Получите профессию

Бухгалтер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Выбранный для просмотра документ План-канспект урока.docx

Тэма. Гаспадарчае жыццё ВКЛ у ХІІІ – ХІV ст.

Мэта: забяспечыць засваенне ведаў пра развіццё сельскай гаспадаркі і рамяства ў ВКЛ у ХІІІ – ХІV ст.

Задачы: плануецца, што ў канцы ўрока вучні будуць

ü    ведаць:

-                     паняцці трохполле, дым;

-                     назвы сельскагаспадарчых прылад працы;

-                     асаблівасці развіцця сельскай гаспадаркі і рамяства ў ВКЛ;

-                     прычыны росту гарадоў на беларускіх землях;

ü    умець:

-                     апісваць заняткі і гаспадарчае жыццё сельскіх жыхароў і гараджан;

-                     паказваць на карце гарады, якія раслі і развіваліся ў ХІІІ – ХІV ст.

-                     адрозніваць сельскагаспадарчыя прылады працы

 

2. Садзейнічаць развіццю ўменняў самастойнай працы з вучэбным матэрыялам, развіццю аналітычных і картаграфічных уменняў.

3. Працягваць работу па фарміраванні станоўчых адносін да людзей сельскагаспадарчай дзейнасці, рамесніцкай вытворчасці.

 

Абсталяванне: серп, цэп, жорны, драўляная ступа, грабяні для часання ільну, ільнамялкі; карта “ВКЛ у ХI – ХV стст., схема трохполля,

 

 

Ход урока

І. Арганізацыйны этап

Педагог. Добры дзень. Я рада вітаць вас на нашым уроку гісторыі Беларусі.

(падчас прывітання ўстаюць навучэнцы, якія згодны з сцверджаннем)

Я рада вітаць тых, хто сёння ў добрым настроі.

Я рада вітаць тых, хто сёння раніцай паснедаў.

Я рада вітаць тых, хто не вельмі хоча працаваць на ўроку.

Я рада вітаць тых, хто гатовы да актыўнай працы.

ІІ. Праверка д.з.

Педагог. Перш чым пачаць новую тэму, мы праверым засваенне папярэдняй. Якім было дамашняе заданне?

Педагог. Я прапаную вам наступныя формы адказу д.з.:

·        выканаць тэст на камп’ютары па параграфу “Дзяржаўны лад ВКЛ у сярэдзіне ХІІІ – ХІV ст.”,

·        пісьмова запоўніць схему “Сістэма дзяржаўнага кіравання ВКЛ” і даць азначэнне паняццям …..,

·        расказаць як ажыццяўлялася кіраванне сельскай абшчынай, воласцю, зямлёй (пра мясцовыя органы кіравання ў ВКЛ).

 

 (Праверка, выстаўленне і каменціраванне адзнак)

 

ІІІ. Новая тэма

 

Аб’яўленне тэмы, пастаноўка задач да ўрока.

Педагог. Сёння на ўроку мы працягнем вывучаць гісторыю ВКЛ- адной з найбуйнейшых еўрапейскіх дзяржаў сярэдневякоўя, у склад якой доўгі час уваходзілі сучасныя беларускія землі.

Княства Літоўскае,

 Наша Вялікае,

 Шляхта заможная,

 Непераможная,

 Мы не забылі,

 Мы адрадзілі

 Шлях праз стагоддзі твой,

 Княства Літоўскае .

                       Кірыл Азімка

Педагог. Гэтымі радкамі Кірыл Азімка яшчэ раз падкрэсліў любоў і павагу нашага народа да гісторыі ВКЛ.

Тэма нашага ўрока “Гаспадарчае жыццё ў ВКЛ у ХІІІ – ХІV ст.”.

План, па якім мы будзем працаваць, складаецца з наступных пунктаў:

1.                 Сельскія пасельшчы.

2.                 Сельскагаспадарчыя заняткі і промыслы.

3.                 Прылады працы.

4.                 Гарады.

5.                 Спецыяльнасці рамеснікаў і іх вырабы.

 

Педагог. Ці ўсе словы ў назве тэмы і плана вам зразумелыя?

Калі ласка, зыходзячы з тэмы і плана, пастаўце для сябе задачы для работы на ўроку?

(Настаўнік выслухвае адказы, карэкціруе, падводзіць да правільных адказаў, дае граматную фармуліроўку задач і запісвае іх на дошцы)

 

Такім чынам у нас атрымалася, што у канцы ўрока вы будзеце

ü    ведаць:

-                     паняцці “трохполле”, дым;

-                     назвы прылад працы;

-                     асаблівасці развіцця сельскай гаспадаркі і рамяства ў ВКЛ;

-                     прычыны росту гарадоў на беларускіх землях;

ü    умець:

-                     апісваць заняткі і гаспадарчае жыццё сельскіх жыхароў і гараджан;

-                     паказваць на карце гарады, якія раслі і развіваліся ў ХІІІ – ХІV ст.

-                     адрозніваць сельскагаспадарчыя прылады працы.

 

Педагог. Гэтыя ж задачы запісаны і ў вашых памятках “НаШТОБуЗУ” (Дадатак 1). Звярніце на іх увагу.

 

Актуалізацыя ведаў вучняў

Педагог. Перад вывучэннем новай тэмы мы павінны ўспомніць некаторыя веды, якія спатрэбяцца нам сёння на ўроку. Для гэтага мы, як заўсёды, адкажам на пытанні рубрыкі “Успомніце”

 

Рубрыка “Успомніце” (с.39)

Навучэнцы. Зачытваюць пытанні  і адказваюць.

1.                 Падсечна-агнявое земляробства – гэта від земляробства, пры якім участак лесу высякалі, пні палілі і засявалі гэту плошчу.

2.                 Натуральная гаспадарка – гэта гаспадарка, пры якой прадукты працы вырабляліся для задавальнення асабістых патрэб, а не на продаж.

3.                 Гарады: Тураў, Віцебск. Гродна, Берасце (Брэст), Мінск, Пінск, Гомель,  Ваўкавыск, Навагрудак, Слонім, Магілёў і інш. (называюць і паказваюць на карце)

 

Педагог. Пераходзім да вывучэння новай тэмы. Першы пункт плана:

1.     Сельскія пасельшчы

Педагог. Асноўная група насельніцтва, якая займалася гаспадарчай дзейнасцю ў ВКЛ, гэта былі сяляне. Сяляне жылі ў паселішчах, якія называліся сёламі або вёскамі. Вёскі размяшчаліся на берагах рэк і азёр.

Як вы думаеце, чаму?

Навучэнцы. У рачных і азёрных далінах былі больш зручныя для земляробства ўчасткі зямлі, а таксама лугі і пашы неабходныя для жывёлагадоўлі.

Педагог. Вёскі складаліся з сялянскіх двароў – дымоў. (Слайд 2) Звярніце ўвагу на новае паняцце дым. Што такое дым?

Навучэнцы.(зачытваюць са слайда) Дым – сялянскі двор.

Педагог. У забудову сялянскага двара ўваходзіла хата і некалькі гаспадарчых будынкаў: клець-свіран, хлеў, гумно. Двары размяшчаліся асобна адзін ад аднаго ці групамі па 2 – 8 двароў. Планіроўка такіх вёсак была бессістэмнай.

 

Педагог. Чым жа займаліся сяляне? Пераходзім да другога пункта плана.

2.     Сельскагаспадарчыя заняткі і промыслы

Педагог. Якімі былі асноўныя заняткі сельскіх жыхароў у Раннім і Высокім сярэдневякоўі ў ВКЛ?

Навучэнцы. Земляробства і жывёлагадоўля

Педагог. Як сяляне апрацоўвалі зямлю?

Педагог. Што такое двухполле?

Навучэнцы.  Двухполле – гэта спосаб апрацоўкі зямлі, пры якім надзел дзяліўся на 2 часкі, адна з якіх засейвалася, а другая - “адпачывала пад парам”)

Педагог. У ХІІІ – ХІV ст. у беларускай вёсцы амаль усё неабходнае для жыцця, як і раней, людзі працягвалі вырабляць у сваёй гаспадарцы. Але з ростам колькасці насельніцтва значна ўзрасла патрэба ў прадуктах харчавання.

Сталі пашырацца пасяўныя плошчы і распаўсюджвацца новы спосаб апрацоўкі зямлі, які называўся трохполле. Як вы думаеце, чаму ён так называўся?

Навучэнцы. Таму што зямельны надзел дзяліўся на 3 часткі (3 поля).

Педагог. Правільна. А што маглі сеяць на гэтых частках?

Навучэнцы. 1-я ч. - азімыя,2-я ч. -  яравыя, 3-я ч. - “пад парам”.

Педагог. Давайце праверым свае здагадкі. Зачытайце на с.39 што такое трохполле?

Навучэнцы. Зачытваюць

 

Педагог. Заданне. Зрабіце (замалюйце) схему трохполля (самастойна)

//////////////

////////////

//////////////

/////////////

//////////////

…………...

……………

…………..

……………

……………

 

(Праверка і ацэнка; схема застаецца намаляванай на дошцы)

 

 

Педагог. Што ж сеялі сяляне на сваіх надзелах? Адказваючы на гэта пытанне мы пачнём запаўняць табліцу “Сельскагаспадарчыя заняткі і промыслы” (надрукаваныя табліцы раздадзены перад урокам) (дадатак 2)

 

 

 

Табліца “Сельскагаспадарчыя заняткі і промыслы”

Земляробства

Жывёлагадоўля

Дапаможныя заняткі

Промыслы

 

 

 

 

 

Педагог. Так што ж сеялі сяляне на сваіх землях? (адказы вучняў запісваюцца ў табліцу)

Навучэнцы. Азімае жыта, проса, пшаніца, авёс, грэчка, лён, боб, гарох, розная гародніна.

Педагог. Наступная калонка нашай табліцы “Жывёлагадоўля”. Давайце падумаем і ўспомнім, якіх жывёл гадавалі сяляне? (адказы вучняў запісваюцца ў табліцу)

Навучэнцы. Каровы, валы, авечкі, козы, свіня, коні.

Педагог. Акрамя асноўных, у сялян былі дадатковыя (дапаможныя) заняткі і хатнія промыслы. Гэтыя калонкі табліцы вы запоўніце самастойна, калі прачытаеце 3, 4 абзац на с.40.

 

(Праверка па КЛЮЧУ і ацэнка. Слайд 3)

Земляробства

Жывёлагадоўля

Дапаможныя заняткі

Промыслы

Трохполле;

азімае жыта, проса, пшаніца, авёс, грэчка, лён, боб, гарох, розная гародніна

Каровы, валы, авечкі, козы, свіня, коні

Паляванне, рыбалоўства, бортніцтва

Выраблялі прылады працы, посуд, грубае сукно, адзенне, абутак і г.д.

 

Рэфлексія этапа

Педагог. Якіх пастаўленых задач вы дасягнулі, выканаўшы дадзеныя заданні?

Навучэнцы. Мы даведаліся, што такое дым, трохполле і асаблівасці развіцця сельскай гаспадаркі.

3.     Прылады працы

Педагог. Але гэта яшчэ не ўсе асаблівасці развіцця сельскай гаспадаркі. Працягваем працу ў дадзеным накірунку і пераходзім да трэцяга пункта плана “Прылады працы”.

Для таго каб выконваць нейкую працу, сяляне выкарыстоўвалі прылады працы. Перад вамі некаторыя з іх, якія выкарыстоўвалі сяляне ў нашай мясцовасці (аформлена выстава), а некаторыя вы ўбачыце на слайдах.

Зараз дзяўчынкі раскажуць вам, што рабілі кожнай з гэтых прылад. (выступленне падрыхтаваных вучняў)

Серп – ручная сельскагаспадарчая прылада, нож для жніва. Звычайна выкарыстоўваецца для ўборкі зерневых культур (жніво збажыны) і рэзанні травы (пры нарыхтоўцы фуражных кармоў для хатняй жывёлы).

 

Цэп – прылада для малацьбы зерневых культур. Складаецца з доўгай (да 2 м) драўлянай ручкі і кароткага (да 0,8 м) біла, злучаных сырамятным рамянём (гуж).

Жорна – два каменя, з дапамогай якіх збожжа пераціраецца ў муку. У старажытнасці жорна былі важнай часткай хатняй гаспадаркі кожнай сям'і. Ніжні жоран, цяжэйшы, злёгку выпуклай формы, клаўся на палатно, на яго клаўся верхні жоран, лягчэйшы, злёгку ўвагнуты, з адтулінай пасярэдзіне, у якое засыпалася збожжа. Пры кручэнні верхняга жорана збожжа расціралася  і мука высыпалася на палатно. Гэтая была вельмі цяжкая і працяглая праца, якую часта выконвалі жанчыны.

 

Часалка – прыстасаванне для часання льну. Выраблялася са свінога шчаціння.

 

Пранік – пляскаты драўляны брусок ручкай, якім перылі (пралі) бялізну пры мыцці, палотны пры адбельванні; ім таксама абівалі лён, проса. На Беларусі вядомы з 11-12 ст.

 

(слайд 4)

Ступа – пасудзіна, у якой мелюць або здрабнеюць штосьці пры дапамозе мяла.

 

Ільнамялка – машына, якая размінае сцеблы ільну і адлучае валакно ад кастрыцы.

     

 

(слайд 5)

Грэбень для часання ільну – прыстасаванне для раз'яднання кудзелістых (валакністых) пучкоў трапанага ільну.

 

 

Саха земляробчая ворная прылада.

 

 

 

Рэфлексія этапа

Педагог. Даведаўшыся пра дадзеныя прылады працы, ці можаце вы сказаць, што ў поўнай меры ведаеце пра асаблівасці развіцця сельскай гаспадаркі?

А зможаце апісаць заняткі і гаспадарчае жыццё сельскіх жыхароў?

Вось я гэта і праверу.

Аналіз гравюры Ф.Скарыны “Жніво” (1519г.) (с.39)

Калі звычайна адбываецца жніво?

Якія прылады працы выкарыстоўваюць сяляне?

Хто назірае за работай сялян?

Як вы лічыце, на сваім полі ці на полі феадала працуюць сяляне?

(дабавіць бал таму, хто аналізаваў)

 

Педагог. Як вы лічыце, ці толькі ад селяніна залежаў памер сабранага ўраджаю? Ад каго або ад чаго яшчэ мог залежаць ураджай?

Мы праверым свае здагадкі, калі прачытаем урывак з гістарычнага дакумента “Баркулабаўская хроніка” (с. 43).

(зачытваюць і адказваюць на пытанне)

 

ФІЗХВІЛІНКА (слайд 6)

Як вядома, у час працы і адпачынку беларускі народ вельмі любіў і любіць спяваць. Таму я прапаную вам актыўна адпачыць пад беларускія песні. Але вы будзеце не проста слухаць іх, але і выконваць дзеянні, пра якія там будуць спяваць. (папуры з песень “Касіў Ясь канюшыну”, “Ох і сеяла Ульяніца лянок”).

Размінка для вачэй

 

 

4.     Гарады

5.     Спецыяльнасці рамеснікаў і іх вырабы

Педагог. Вяртаючыся да тэмы ўрока, хачу сказаць, што не толькі ў вёсцы кіпела гаспадарчае жыццё. Неад’емнай часткай тагачаснай гаспадаркі былі гарады, якія не стаялі на месцы, а раслі і развіваліся, з’яўляліся новыя, і заняткі гарадскога насельніцтва.

Педагог. Успомніце, хто жыў у гарадах?

Навучэнцы. Рамеснікі.

Педагог. Хто такія рамеснікі?

Навучэнцы. Рамеснікі – гэта  майстры, якія вырабляюць неабходныя для жыцця прадметы ручным спосабам.

 

Педагог. Правільна. Таму наступныя пункты, з якімі мы будзем працаваць адначасова гэта “Гарады” і “Спецыяльнасці рамеснікаў і іх вырабы”. Працаваць будзем у групах.

Педагог. У ХІІІ – ХІV стст. у ВКЛ налічваўся ўжо не адзін дзесятак гарадоў, так як узнікалі новыя, а старыя – мацнелі і павялічваліся. Звярніце ўвагу на карту на слайдзе. (прадэманстраваць на інтэрактыўнай карце гарады ВКЛ) (слайд 7)

 

Заданне І гр.: назваць прычыны, якія садзейнічалі росту гарадоў на беларускіх землях. (с. 41 п.”Гарады”)

Заданне ІІ гр.: назваць, якія рамесныя спецыяльнасці існавалі? (с. 41 п. “Спецыяльнасці рамеснікаў і іх вырабы)

Заданне ІІІ гр.: назваць асаблівасці рамесніцкай дзейнасці? (с. 41 п. “Спецыяльнасці рамеснікаў і іх вырабы)

 

(Праверка працы ў групах)

 

Заданне І гр.:

Прычыны росту гарадоў на беларускіх землях:

1.     Рост гарадскога насельніцтва за кошт сялян, якія ў гарадскіх пасадах шукалі лепшай долі.

2.     Развіццё рамяства.

 

Заданне ІІ гр.:

 

Рамесныя спецыяльнасці

1.     Кавалі

2.     Слесары

3.     Ювеліры

4.     Гарбары

5.     Шаўцы

6.     Рымары

7.     Ганчары

 

 

 

Заданне ІІІ гр.:

 

Асаблівасці рамяства

1.  Удасканальвалася тэхніка, узрасталі колькасць і якасць прадукцыі, яе асартымент, пашыралася вытворчасць.

2.  Канчаткова раздзяліліся гарбары і шаўцы.

3.  У ботах і чаравіках стаў рабіцца цвёрды заднік, навучыліся прымацоўваць да яго абцас.

4.  Сталі шыць хамуты.

5.  З’явіліся новыя будаўнічыя матэрыялы: цэгла, кафля, чарапіца.

 

ІV. Абагульненне і замацаванне ведаў. Выстаўленне адзнак

Гульня “Крыжыкі-нулікі”

 

 

V.  Д.з. (запісана на дошцы)

Пр. 8, адказаць на пытанні і заданні.

Пытанне 8 с.42 – на 5 узровень

Дадаткова: знайсці прыказкі і прымаўкі пра працу

 

 

VІ. Рэфлексія

                                                    

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 1

НаШтоБуЗУ

ü    ведаць:

-                     паняцці трохполле, дым;

-                     назвы прылад працы;

-                     асаблівасці развіцця сельскай гаспадаркі і рамяства ў ВКЛ;

-                     прычыны росту гарадоў на беларускіх землях;

ü    умець:

-                     апісваць заняткі і гаспадарчае жыццё сельскіх жыхароў і гараджан;

-                     паказваць на карце гарады, якія раслі і развіваліся ў ХІІІ – ХІV ст.

-                     адрозніваць сельскагаспадарчыя прылады працы.

 

 

Дадатак 2

Што сеялі?

Жывёлагадоўля

Дапаможныя заняткі

Промыслы

 

 

 

 

 

Дадатак 3

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "План-канспект урока і прэзентацыя на тэму "Гаспадарчае жыццё ВКЛ у ХІІІ – ХІV ст.""

Получите профессию

HR-менеджер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Получите профессию

Няня

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Краткое описание документа:

Мэта: забяспечыць засваенне ведаў пра развіццё сельскай гаспадаркі і рамяства ў ВКЛ у ХІІІ – ХІV ст.

Задачы: плануецца, што ў канцы ўрока вучні будуць

ведаць:

-                     паняцці трохполле, дым;

-                     назвы сельскагаспадарчых прылад працы;

-                     асаблівасці развіцця сельскай гаспадаркі і рамяства ў ВКЛ;

-                     прычыны росту гарадоў на беларускіх землях;

 умець:

-                     апісваць заняткі і гаспадарчае жыццё сельскіх жыхароў і гараджан;

-                     паказваць на карце гарады, якія раслі і развіваліся ў ХІІІ – ХІV ст.

-                     адрозніваць сельскагаспадарчыя прылады працы

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 655 470 материалов в базе

Скачать материал

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 18.11.2014 6191
    • RAR 5.7 мбайт
    • 117 скачиваний
    • Рейтинг: 5 из 5
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Руселевич Елена Романовна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Руселевич Елена Романовна
    Руселевич Елена Романовна
    • На сайте: 9 лет и 5 месяцев
    • Подписчики: 35
    • Всего просмотров: 75759
    • Всего материалов: 12

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Интернет-маркетолог

Интернет-маркетолог

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Федеральный государственный образовательный стандарт ООО и СОО по истории: требования к современному уроку

36 ч. — 144 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 151 человек из 52 регионов
  • Этот курс уже прошли 1 278 человек

Курс профессиональной переподготовки

История и обществознание: теория и методика преподавания в профессиональном образовании

Преподаватель истории и обществознания

500/1000 ч.

от 8900 руб. от 4450 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 39 человек из 22 регионов
  • Этот курс уже прошли 113 человек

Курс профессиональной переподготовки

История: теория и методика преподавания в образовательной организации

Учитель истории

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3950 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 168 человек из 58 регионов
  • Этот курс уже прошли 769 человек

Мини-курс

Аспекты эмоционального благополучия и влияния социальных ролей на психологическое состояние

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Педагогические идеи выдающихся педагогов, критиков и общественных деятелей

10 ч.

1180 руб. 590 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Основы работы в After Effects

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе