Добавить материал и получить бесплатное свидетельство о публикации в СМИ
Эл. №ФС77-60625 от 20.01.2015
Инфоурок / Другое / Конспекты / План-конспект урока по белорусскому языку на тему "Займеннік. Зваротны займеннік сябе"
ВНИМАНИЮ ВСЕХ УЧИТЕЛЕЙ: согласно Федеральному закону № 313-ФЗ все педагоги должны пройти обучение навыкам оказания первой помощи.

Дистанционный курс "Оказание первой помощи детям и взрослым" от проекта "Инфоурок" даёт Вам возможность привести свои знания в соответствие с требованиями закона и получить удостоверение о повышении квалификации установленного образца (180 часов). Начало обучения новой группы: 24 мая.

Подать заявку на курс
  • Другое

План-конспект урока по белорусскому языку на тему "Займеннік. Зваротны займеннік сябе"

библиотека
материалов

План-канспект урока па беларускай мове ў 6 класе

Займеннік. Зваротны займеннік сябе

Мэты:

1. Дапамагчы вучням асэнсаваць асаблівасці займенніка як часціны мовы.

Вызначыць асаблівасці займенніка сябе.

2.Удасканальваць уменне вылучаць займеннікі з тэксту, вызначаць іх разрад, дакладна ужываць у вусным і пісьмовым маўленні.

3. Развіваць у навучэнцаў культуру маўлення.

4. Стварыць умовы для выхавання ў вучняў пачуцця калектывізму і ўзаемадапамогі.

Абсталяванне: зборныя табліцы, камп’ютар, слайды.

Тып урока: урок камбінаванай будовы.

Ход урока:

1.​ Арганізацыя, псіхалагічны настрой на працу.

Настаўнік: Вось ізноў звінеў званок,

Запрасіў нас на ўрок.

Добры дзень, я вас вітаю,

Да заняткаў запрашаю.

Наш урок хай будзе плённым,

І цікавым, і натхнёным.

Поспехаў я вам жадаю,

Калі што – я паспрыяю.

А зараз, я папрашу вас падумаць, пра якую часціну мовы ідзе гаворка ў наступнай загадцы:

Маю некалькі ў мове нагрузак патрэбных:

Замяняю назоўнік, прыметнік, лічэбнік?

-​ Сёння мы пазнаёмімся з новым разрадам займенніка. (слайд1) Папярэдне ўзгадаем тое, што мы ўжо ведаем пра гэту часціну мовы.

2.​ Задачы ўрока (вучні выбіраюць сабе задачы і зачытваюць іх):

​ замацаваць веды пра займеннік як часціну мовы;

​ вучыцца прымяняць набытыя тэарытычныя веды на ўроку пры выкананні заданняў;

​ умець вылучаць займеннікі ў сказах, правільна вызначаць іх разрад;

​ вучыцца складаць сказы і тэксты з ужываннем займенніка.

3.​ Паўтарэнне. Праверка дамашняга задання.

1. Што такое займеннік? 2. Якімі марфалагічнымі прыметамі валодае займеннік? 3. Яго сінтаксічная роля ў сказе? 4. Які разрад вы ўжо ведаеце? Чаму гэтыя займеннікі называюцца асабовымі? (праверка адказаў па слайдах). Праверка дамашняга практыкума

Настаўнік звяртаецца да класа з наступнымі пытаннямі:

1. Якія два асабовыя займеннікі перашкаджаюць на дарогах аўтатранспарту? (я-мы). 2. Уявіце сітуацыю: маці прыйшла з працы і ўбачыла накухонным стале стос чыстага посуду. Узрадаваўшыся, яна спытала ў дачкі: “Што гэта за талеркі і кубачкі?” Дачка адказала 5 асабовымі займеннікамі. Якімі? (яны вы-мы-ты-я). 3. За які асабовы займеннік трэба схаваць літару ц, каб атрымалася слова- назва жывёлы з пароды грызуноў? (заяц) 4. Якія яшчэ разрады вы ведаеце? Мы ўзгадаем усе разрады з дапамогай лінгвістычнай казкі, якая так і называецца − “Займеннік”.

Апавядальнік. (у яго ролі выступае вучань старэйшых класаў). Задумалася аднойчы Граматыка: “Назоўнікі, прыметнікі просяцца ў адпачынак. Кім жа іх замяніць на гэты час? Што ж прыдумаць замест імені?” Яна знайшла рашэнне. “Трэба прыдумаць новую часціну мовы − займеннік. Няхай імёны ідуць у адпачынак. Займеннік будзе ўказваць на прадметы замест назоўніка, на прыметы замест прыметніка, на колькасць замест лічэбніка, але не называць іх.” І Граматыка вырашыла: “Імёны змяняюцца па склонах, родах, ліках. Значыць, займеннікам я таксама дазволю змяняцца па склонах, родах, ліках. І самае галоўнае: я разнясу іх па разрадах.” Пані Граматыка задумалася і пачала: “Пасадзіў дзед рэпку” (выходзяць вучні, што выконваюць ролі).

Дзед. Баба, а баба. Дзе ты забавілася?

Баба. Тут я, не турбуйся, стары.

Дзед. Паглядзі, якая рэпка вырасла. Трэба яе выцягнуць. Дзе ўнучка?

Баба. Яна ў клубе на танцах. Мы і без яе справімся.

Дзед. Ты не бачыла, дзе наш сабака падзеўся?

Баба. Ён бегаў нядаўна па двары.

Апавядальнік. Узрадавалася Граматыка: “Як добра атрымалася! Словы абазначаюць названую асобу. Я, мы, ты, вы, ён, яна, яно, яны − гэта будуць асабовыя. Што там у казцы далей? Пацягнуў дзед рэпку на сябе. Вось яшчэ адзін займеннік з’явіўся. Вяртае дзеянне да таго, хто яго ўтварыў. Так і запішам: зваротны.”

Дзед. Баба, дык хто ж будзе дапамагаць мне выцягваць яе?

Баба. Што выцягваць? Якую рэпку?

Апавядальнік. Задумалася Граматыка: “Нейкія пытанні, пытанні... Гэта ўзнікаюць пытальныя займеннікі: хто? што? які? чый? каторы?

Баба. Бачу я, што яна вырасла. Яна, якую цягне ён. Я і не ведаю, колькі іх тут нарасло.

Апавядальнік. “Што ж, добра. Але займеннікі тыя самыя. Чаго здзіўляцца: усё ў свеце адносна. У пытальных сказах яны былі пытальнымі, а ў складаных будуць адноснымі. Хто, што, які, чый − працягвала разважаць Граматыка. −А калі я дзецям захачу загадаць загадку? Хтосьці, дзесьці пасадзіў штосьці? Вырасла нешта якоесьці. Ён цягне-пацягне, не можа выцягнуць. Ці змогуць адгадаць? А займеннікі такія таямнічыя. Не зразумееш, пра што гаворыцца. Адным словам, няпэўныя. Нехта, нешта, нейкі, хтосьці, штосьці, чыйсці, хто-небудзь, што-небудзь, які-небудзь. І не трэба выдумваць многа: дадаеш да адноснага займенніка прыстаўку не-, постфіксы –небудзь, -сьці і атрымліваецца новы разрад. Але да адноснага займенніка можна таксама дадаць прыстаўку ні-. Што атрымаецца? Ніхто не садзіў. Нічога не вырасла. Ох і сярдзіты разрад атрымліваецца. Усё адмаўляе. Так і назавём: адмоўныя. Ніхто, нішто, ніякі, нічый.”

Баба. Дзед, гэта рэпка будзе мая.

Дзед. Не хвалюйся, яна будзе наша.

Апавядальнік.” Гэтыя займеннікі абазначаюць прыналежнасць – будуць прыналежнымі.Мой,твой, наш, ваш, свой.”

Баба. Гэтая рэпка ці тая? Тут іх шмат.

Апавядальнік. Граматыка ўсміхнулася: “Якім бабка пальцам паказвала? Указальным. Няхай будуць указальныя: той, гэты, такі, столькі, гэтулькі.”

Дзед. Баба, калі ты ўжо памагаць мне пачнеш?

Баба. Што ты на мяне ўсё крычыш? Сам пасадзіў – сам і цягні.

Апавядальнік. Граматыка заключыла: “Словы сам, самы, увесь, усякі, кожны, як прыметнікі будуць абазначаць прыметы, адказваць на пытанне які? І называцца азначальнымі. Ну вось здаецца і ўсё. Ці не цяжка будзе дзецям запомніць усе разрады?”

Так закончыла вынаходніцтва займеннікаў Граматыка.Паспрабуем апраўдаць яе спадзяванні.

( На дошцы замацаваны займеннікі пэўнага разраду, вучні па чарзе замацоўваюць загалоўкі разрадаў).

Абмеркаванне.

- Якія вы заўважылі асаблівасці ўтварэння некаторых займеннікаў? Ці ўсе разрады тут паказаны?

(уваходзіць вучань у ролі займенніка сябе).

Сябе. Што ж гэта такое? Усе займеннікі як займеннікі, усе скланяюцца. А я ? Хто я? Я ніхто! Я Сябе! У мяне нават формы назоўнага склону няма.Сяброў паводле разраду няма. Зваротны. Звяртаюся, памажыце!

Настаўнік. Не трэба хвалявацца, паважаны займеннік Сябе. Твая праца з дзеясловам па ўтварэнні зваротнага дзеяслова ўжо вядома вучням.Так што не сярдуй: Граматыка ўсё прадугледзела.

4.​ Тлумачэнне новага матэрыялу.

Настаўнік. Тэма нашага ўрока – зваротны займеннік сябе. Якія асаблівасці гэтага займенніка вы заўважылі? Давайце праскланяем яго. (Выконваецца на дошцы і ў сшытках).

-​ Скланяем займеннік ты. Дзе падабенства? У чым розніца? Чытаем правіла на стар. 307.

-​ Што яшчэ мы можам сказаць пра займеннік сябе?

5.​ Фізкультхвілінка.

Раз, два, тры, чатыры, пяць,

Я не маю часу спаць:

Ведаю спачатку-зраблю я зарадку.

Першае заданне – гэта прысяданне…

То сагнуся я ў дугу, то на месцы пабягу.

А пасля прыгожа

Засцілаю ложак.

Чышчу зубы, мыю вушы,

Пяць хвілін стаю пад душам.

Дожджык чвошча па спіне,

Дожджык слухае мяне.

6. Замацаванне.

На слайдзе змешчаны сказы. Уставіць займеннік сябе ў патрэбнай форме, вызначыць сінтаксічную функцыю.

1.​ Чалавек усё ўзяў (сабе) у прыроды, усё сабраў у ( сабе), за ўсё адказвае.

2.​ Не хвалі сам (сябе), няхай людзі пахваляць.

3.​ Люблю чытаць не ўголас, а сам (сабе).

(праверка выкананага задання).

Па сукупнасці сваіх граматычных і агульнамоўных паводзін займеннік вылучаецца ў асаблівы клас слоў-намеснікаў, якія, як “запасныя футбалісты” ці “акцёры-дублёры”, выходзяць на поле ці сцэну, калі трэба “вызваліць ад гульні” знамянальныя словы”, - так казаў рускі вучоны-лінгвістА.А.Рэфармацкі.

Выпраўце недакладнасці ў сказах.

1.​ Брат сказаў сябру прынесці сабе кнігу. 2. Сусед папрасіў сястру наліць сабе вады. 3. Настаўнік папрасіў дзяцей аднесці сшыткі да сябе.

Скласці сказы са словазлучэннямі, запісанымі на слайдзе.

1 варыянт. Прывучаю сябе, зрабіў сабе, узяў з сабой.

2 варыянт. Паклікаў да сябе, расказваў пра сябе, глядзелі перад сабой.

Настаўнік. Займеннік сябе можа ўваходзіць у склад фразеалагізмаў. Растлумачце сэнс наступных фразеалагізмаў:

Замыкацца ў сабе – пра сябе не гаварыць, сам сабе – адзін, само сабой зразумела – не выклікае сумнення, сам па сабе – самастойна, прыйсці ў сябе – супакоіцца.

6.​ Рэфлексія.

Настаўнік.

А зараз падвядзём вынікі работы.

-​ Што мы даведаліся пра займеннік сябе? Хто з вас задаволены сваёй работай? Каму сёння штосьці не ўдалося? Як вы думаеце, чаму?

-​ Свет займеннікаў шырокі і разнастайны. Няма ў свеце мовы без займеннікаў. Мы пастаянна імі карыстаемся,таму па ўжыванню яны займаюць 3 месца пасля назоўнікаў і дзеясловаў.Але ж назоўнікаў у мове каля 4 тысяч, дзеясловаў каля 2,5 тысячы, займеннікаў пад 60. Як вы думаеце, чаму такі маленькі разрад так шырока ўжываецца?

7.​ Ацэнка ведаў вучняў, выстаўленне адзнак.

8.​ Дамашняе заданне: параграф 60, пр. 475, 2 абзац – 2узровень;

Пр. 477 – 5 узровень або творчая праца: скласці лінгвістычную казку пра займеннік сябе.

-​ Развітацца з вамі хачу радкамі з верша В. Жуковіча:

У акіяне слова –ані мяжы ні донца.

Ёсць там адна аснова:

Праца і праца бясконца!

Няхай гэтыя словы стануць дэвізам у вашай вучобе. Усяго добрага!


Автор
Дата добавления 10.03.2016
Раздел Другое
Подраздел Конспекты
Просмотров1322
Номер материала ДВ-514549
Получить свидетельство о публикации

Выберите специальность, которую Вы хотите получить:

Обучение проходит дистанционно на сайте проекта "Инфоурок".
По итогам обучения слушателям выдаются печатные дипломы установленного образца.

ПЕРЕЙТИ В КАТАЛОГ КУРСОВ

Похожие материалы

Включите уведомления прямо сейчас и мы сразу сообщим Вам о важных новостях. Не волнуйтесь, мы будем отправлять только самое главное.
Специальное предложение
Вверх