Инфоурок Другое СтатьиПрадуктыўнае мысленне чалавека – умова паспяховасці ў жыцці

Прадуктыўнае мысленне чалавека – умова паспяховасці ў жыцці

Скачать материал

Прадуктыўнае мысленне чалавека – умова паспяховасці ў жыцці

 

“Чалавек волен да таго часу, пакуль ён мае права выбару”, – пісаў нехта з вялікіх. І з гэтым меркаваннем нельга не пагадзіцца. Валодаючы крытычным мысленнем, чалавек знаёміцца з тымі ці іншымі ідэямі і разглядае магчымыя зыходы пры іх рэалізацыі. Пры гэтым ён успрымае ўсё з разумнай доляй скептыцызму і суадносіць іх з супрацьлеглымі пунктамі погляду. Для іх абгрунтавання ён скарыстоўвае дапаможную сістэму разважанняў, у выніку чаго нараджаецца яго ўласная пазіцыя па пытанню.

Крытычнае мысленне – складаны працэс творчага інтэгравання ідэй і рэсурсаў, пераасэнсаванне і перафармулёўка пэўных паняццяў, паступаючай інфармацыі.

Гэтак жа, як усёй сусветнай супольнасці, нашай краіне патрабуецца пакаленне, якое валодае крытычным поглядам на ўсё, што навокал, для таго, каб зрабіць свет вакол лепш. Вось чаму ў аснову рэалізацыі адукацыйнай мадэлі, якая з нядаўняга часу распачала сваю дзейнасць, ставіцца развіццё навыкаў крытычнага мыслення школьнікаў незалежна ад таго, у якім класе яны вучацца і які прадмет вывучаюць.

Школьныя настаўнікі імкнуцца прывіць сваім вучням здольнасць думаць крытычней. Мы ведаем, што крытычнае мысленне – гэта нешта загадзя добрае, нейкае ўменне, якое дазволіць нам паспяхова спраўляцца з патрабаваннямі XXI стагоддзя, дапаможа глыбей зразумець тое, што мы вывучаем і робім. Але ўсё-такі, што такое крытычнае мысленне?

Па-першае, крытычнае мысленне ёсць мысленне самастойнае. Калі заняткі будуюцца на прынцыпах крытычнага мыслення, кожны фармулюе свае ідэі, ацэнкі і  перакананні незалежна ад астатніх. Ніхто не можа думаць крытычна за нас, мы робім гэта выключна для саміх сябе. Такім чынам, мысленне можа быць крытычным толькі тады, калі яно носіць індывідуальны характар.

Вучні  павінны мець досыць волі, каб думаць уласнай галавой і самастойна вырашаць нават самыя складаныя пытанні.

Крытычнае мысленне не абавязанае быць цалкам арыгінальным: мы маем права  прыняць ідэю або перакананне іншага чалавека як свае ўласныя. Нам нават прыемна пагаджацца з чужым меркаваннем гэта нібы пацвярджае нашу правату. Чалавек, які крытычна мысліць, не так ужо рэдка падзяляе чый-небудзь пункт погляду. Самастойнасць, такім чынам, ёсць першая і, магчыма, найважнейшая характырыстыка крытычнага мыслення.

Па-другое, інфармацыя зяўляецца адпраўным пунктам развіцця крытычнага мыслення. Веданне стварае  матывацыю, без якой чалавек не можа мысліць крытычна. Бо як сапраўды заўважана: цяжка думаць з пустой галавой. Каб парадзіць складаную думку, трэба перапрацаваць гару інтэлектуальнай  сыравіны фактаў, ідэй, тэкстаў.

Па-трэцяе, крытычнае мысленне пачынаецца з пастаноўкі пытанняў і ўсведамлення праблем, якія трэба вырашыць. Людская сутнасць дапытлівая па сваёй прыродзе. Цікаўнасць ёсць неад’емная якасць усяго жывога. Мы з вамі больш за ўсё звыкліся назіраць гэту якасць у малых, чым у школьнікаў сярэдняга і старэйшага звяна. На вялікі жаль, гэта прадузятасць часцяком становіцца прычынай негатыўнага ўздзеяння школьнай адукацыі на дзіцячы розум. Аднак сапраўдны працэс пазнання на любым яго этапе характарызуецца імкненнем таго, хто пазнае, вырашаць праблемы і адказваць на пытанні, якія ўзнікаюць з яго ўласных інтарэсаў і патрэб.

Традыцыйная адукацыя “накапляльная” – настаўнікі “падлічваюць” перададзеныя вучням веды. Вучэнне будзе паспяховым, калі вучні будуць фармуляваць праблемы на аснове ўласнага жыццёвага доследу і потым вырашаць іх, выкарыстоўваючы пры гэтым усе магчымасці, якія дае ім школа.

Пры падрыхтоўцы да заняткаў настаўнік павінен вызначыць кола плануемых для вучняў праблем, а далей, калі вучні будуць да гэтага гатовыя, дапамагчы ім сфармуляваць гэтыя праблемы самастойна. Дзякуючы крытычнаму мысленню вучэнне з руціннай “школьнай” працы ператвараецца ў мэтанакіраваную, змястоўную дзейнасць, у ходзе якой вучні рэалізуюць рэальную інтэлектуальную працу і прыходзяць да вырашэння рэальных жыццёвых праблем.

Збіраючы дадзеныя, аналізуючы тэксты, супастаўляючы альтэрнатыўныя пункты погляду і выкарыстоўваючы магчымасці калектыўнага абмеркавання, яны шукаюць і знаходзяць адказы на пытанні, якія іх хвалююць. Гэта асобны від разумовай дзейнасці, які дазваляе вучню сфармуляваць разумнае меркаванне аб прапанаваным яму пункце гледжання або мадэлі паводзінаў.

Па-чацвёртае, крытычнае мысленне імкнецца да пераканаўчай аргументацыі. Чалавек, які крытычна мысліць, знаходзіць уласнае вырашэнне праблемы і падмацоўвае яго разумнымі, абгрунтаванымі доказамі. Ён таксама ўсведамляе, што магчымы інакшыя рашэнні той жа праблемы, і імкнецца даказаць, што выбранае ім рашэнне больш лагічнае і  рацыянальнае.

Па-пятае, крытычнае мысленне ёсць мысленне сацыяльнае. Усялякая думка адточваецца, калі ёю дзеляцца з іншымі. Калі мы спрачаемся, чытаем, абмяркоўваем, пярэчым і абменьваемся меркаваннямі з іншымі людзьмі, мы ўдакладняем і паглыбляем сваю ўласную пазіцыю. Таму настаўнікі, якія працуюць у галіне развіцця крытычнага мыслення, заўсёды імкнуцца выкарыстаць на сваіх занятках разнастайныя віды парнай і групавой працы. Любы крытычны мысліцель працуе ў нейкай супольнасці і вырашае шырэйшыя задачы, чым толькі канструяванне ўласнай асобы.

Настаўнікі даўно спрачаюцца, што важней: факталагічныя ці практычныя і канцэптуальныя веды. Сучасныя праграмы ўсё яшчэ арыентаваны на запамінанне фактаў і атрыманне адназначных адказаў на ўжо даўно вырашаныя пытанні. Ці дае гэта магчымасць актыўна ўдзельнічаць у сацыяльнай сістэме і пры гэтым не адчуваць няўпэўненасці, дыскамфорту? Напэўна, не. Галава, набітая інфармацыяй, усё роўна, што пустая галава: “Ведаць усё – не ведаць нічога”. Значныя тыя веды, якія карысныя.

Для таго, каб паспяхова дзейнічаць у сучасным зменлівым свеце, трэба ўменне перабіраць інфармацыю і самім прымаць рашэнне аб тым, што для чалавека ў дадзены момант і ў дадзенай сітуацыі з’яўляецца значным, першасным, а што – другарадным.

Любая інфармацыя павінна ацэньвацца крытычна, творча і прадуктыўна. Для гэтага кожны павінен авалодаць практычнымі навыкамі мыслення. Гэта дазволіць эфектыўна размяркоўваць інфармацыю на падставе ідэй; абраная ж інфармацыя прывядзе да карэкцыі меркаванняў і можа быць трансфармавана ў практычныя формы паводзін. Чалавек пачне крытычна мысліць, што, аднак, не магчыма без сістэмы дэталёвай працы над сабой.

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Прадуктыўнае мысленне чалавека – умова паспяховасці ў жыцці"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Таргетолог

Получите профессию

Бухгалтер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 661 912 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 30.03.2016 895
    • DOCX 26.8 кбайт
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Прохарава Ала Нікандраўна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Прохарава Ала Нікандраўна
    Прохарава Ала Нікандраўна
    • На сайте: 8 лет и 4 месяца
    • Подписчики: 4
    • Всего просмотров: 456235
    • Всего материалов: 99

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Менеджер по туризму

Менеджер по туризму

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс профессиональной переподготовки

Библиотечно-библиографические и информационные знания в педагогическом процессе

Педагог-библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 483 человека из 70 регионов
  • Этот курс уже прошли 2 326 человек

Курс профессиональной переподготовки

Организация деятельности библиотекаря в профессиональном образовании

Библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 282 человека из 66 регионов
  • Этот курс уже прошли 849 человек

Курс профессиональной переподготовки

Руководство электронной службой архивов, библиотек и информационно-библиотечных центров

Начальник отдела (заведующий отделом) архива

600 ч.

9840 руб. 5600 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 25 человек

Мини-курс

Фитнес: особенности занятий и специфика питания

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 118 человек из 43 регионов
  • Этот курс уже прошли 38 человек

Мини-курс

Event-менеджмент и видеопродакшн: от концепции до успешной реализации

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 10 человек

Мини-курс

Эффективные стратегии продаж: воронка, агрегаторы и мессенджеры

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе