Инфоурок География СтатьиПраект грамадзянска-патрыятычнага выхавання «Прыродныя і гістарычныя скарбы Палачанскай зямлі»

Праект грамадзянска-патрыятычнага выхавання «Прыродныя і гістарычныя скарбы Палачанскай зямлі»

Скачать материал

Раённы вучэбна-метадычны кабінет аддзела адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта

ДУА “Палачанская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна”

 

 

 

 

 

Фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму

і экалагічнай ініцыятывы падрастаючага пакалення

 

 

 

 

Праект грамадзянска-патрыятычнага выхавання «Прыродныя і гістарычныя скарбы Палачанскай зямлі»

 

Секцыя 2. Выхаваўчы патэнцыял краязнаўства: новыя тэндэнцыі і іх прымяненне ў адукацыйным працэсе

 

 

 

                                                                                                                                    

 

Аўтар: Мяцельскі Юрый Міхайлавіч,

                                                                     настаўнік  геаграфіі і біялогіі

                                                                     ДУА “Палачанская сярэдняя школа”

 

 

 

                                                                                            

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

аг. Палачаны 2015


УВОДЗІНЫ

Комплекснае вывучэнне прыродных і гістарычных скарбаў малой радзімы  з’яляецца адной з важнейшых задач геаграфічнага краязнаўства. Для аб’ектыўнага яго вырашэння неабходна выкарыстанне шматлікіх дадзеных, атрыманых вучнямі ў час правядзення краязнаўчых экскурсій, турысцкіх паходаў па родным краі.

Вучнямі Палачанскай сярэдняй школы практыкуецца комплекснае вывучэнне аб’ектаў прыроднай і культурнай спадчыны, магчымасцяў іх далейшага выкарыстання ў турысцка-краязнаўчай і прыродаахоўнай дзейнасці.

Актуальнасць распрацоўкі дадзенага праекта зыходзіць з умоў ідэалагічнага выхавання ў Рэспубліцы Беларусь. Выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму  становіцца галоўным накірункам сучаснай сістэмы адукацыі, асновай для фарміравання ідэалагічнага фундаменту грамадства. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь  А.Р. Лукашэнка падкрэслівае, што калі мы хочам бачыць Беларусь моцнай і квітнеючай дзяржавай, то перш за ўсё павінны думаць аб ідэалагічнай аснове беларускага грамадства.

            Мэта – вызначэнне месца, ролі, задач і напрамкаў грамадзянска-патрыятычнага выхавання ў сістэме пазакласнай работы Палачанскай сярэдняй школы.

            Задачы:

ü ацаніць прыродныя і гістарычныя каштоўнасці малой радзімы;

ü распрацаваць краязнаўчы маршрут “Сцежкамі Янкі Купалы”;

ü садзейнічаць выхаванню ў падрастаючага пакалення пачуццяў грамадзянскай адказнасці за сучаснасць і будучыню свайго народа, любві да роднай зямлі. 

            Метадалагічнай асновай работы з’яўляюцца палажэнні Дзяржаўнай праграмы развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь на 2011-2015 гады, згодна якіх прыродныя і культурныя аб’екты малой радзімы вызначаюцца як яе нацыянальны набытак і павінны быць захаваны для нашчадкаў.

Навізна і арыгінальнасць ідэі заключаецца ў інтэграцыі краязнаўчых ведаў у сістэме адукацыйна-выхаваўчай работы праз развіццё экскурсійна-пазнаваўчай і праектна-даследчай дзейнасці навучэнцаў.

            Славутая палачанская зямля… Як і любы куток, мілы і дарагі кожнаму яго карэннаму жыхару, палачанскі край таксама вылучаецца сваёй адметнасцю і непаўторнасцю.

З гэтай зямлёй звязаў калісьці свой лёс слынны беларускі паэт Янка Купала, які з 1906 па 1907 гады працаваў памочнікам вінакура на бровары ў пана Любанскага ў в. Яхімоўшчына.

Звязаны лёсам з палачанскай зямлёй такія відныя дзеячы, як Леанард Ходзька, гісторык, публіцыст, бібліёграф, асабісты сакратар М.К. Агінскага; польскі паэт Тамаш Зан; контр-адмірал рускага флоту Іван Канаржэўскі; кавалер 4-х Георгіеўскіх крыжоў Лукаш Сільвановіч, старшыня Палачанскай воласці ў 20-х гг. ХХ ст.; Герой Сацыялістычнай працы Іван Дзяржынскі; член Саюза мастакоў Беларусі Кастусь Харашэвіч; крытык, публіцыст, краязнаўца Міхась Казлоўскі і многія іншыя.

Гісторыя палачанскай зямлі даволі старажытная, яе карані бяруць пачатак аж з ХV стагоддзя, а па некаторых афіцыйных дадзеных – з сярэдзіны ХІV стагоддзя.

Упершыню ў афіцыйных дакументах вёска Палачаны ўпамінаецца ў 1434 годзе. Архіўныя дакументы сведчаць, што калісьці гэтая зямля была паўднёвай ускраінай Полацкага княства. Адсюль і пайшла назва Палачаны. Пра пагранічча з другім старажытным княствам – Літоўскім напамінае другі тапонім – вёска Літва.          

 

 Экскурсія па зялёным маршруце “Сцежкамі Янкі Купалы”

 

            Працягласць маршруту – 12 км; від турызму: веласіпедны, пешы.        

             Прыпынак першы: “Груздаўская царква святых Пятра і Паўла”

Размешчана ў вёсцы Груздава, адной з самых старажытных вёсак Маладзечаншчыны. Першае яе прыгадванне знаходзім у гістарычных дакументах[2].

“…Близ д. Копачи находятся курганы, расположенные на двух господствующих над окрестной местностью возвышениях, разделенных долиной, которой называют Червона волока. Народ смотрит на курганы. Как на памятники какой-то стародавней войны, в добавок на столько кровавой, что кровью убитых целая окрестная равнина была окрашена в багряный цвет. Единственный уцелевший в этой битве рыцарь долго блуждал, по народной легенде, в окружавших тогда Копачи лесах, пока, наконец, благодаря покровительству Божией Матери, образ которой он носил у себя на груди, не встретился с добрым крестьянином, приютившим его в деревенской хате, около которой впоследствии построилась теперешняя деревня – Блудово, получившая и название от блуждания рыцаря по лесам. За своё спасение рыцарь дал обет построить в честь Богородицы храм. Этот обетный храм и есть Груздовская церковь, с тем самым, теперь запрестольным образом Богородицы, который носил рыцарь на груди…” А было гэта ў 1433 годзе.

Прыпынак другі: “Касцёл  Святога Роха ў в. Аборак”

Касцёл узведзены ў 1773 годзе князем Ф.Агінскім, касцёл быў помнікам народнага драўлянага дойлідства з элементамі барока. Да нашага часу захавалася толькі касцёльная брама і некалькі цікавых шляхецкіх надмагілляў ХІХ стагоддзя. Аўтару ўдалося адшукаць фотаздымак касцёла, зроблены ў пачатку ХХ стагоддзя, з якога бачна, што касцёл быў вельмі прыгожы, двухвежавы, прамавугольны ў плане, з пяціграннай апсідай і бакавымі прыбудовамі. Нартэкс, над якім размяшчаліся хоры, фланкіравалі 2 капліцы: Святога Роха і Святога Тадэвуша. У ХІХ стагоддзі тэрыторыю касцёла абнеслі бутавай агароджай з трохпралётнай брамай з чырвонай цэглы і бутавым абрамленнем.

За апсідай касцёла над склепамі роду Дадэркаў у 1880-ыя гг. быў узведзены каменны склеп. Дадэркі сталі ўладальнікамі Аборка ў 1794 годзе, з гэтага роду паходзіў першы біскуп Мінскай дыяцэзіі Якуб Дадэрка.

Пахаваны тут першы мінскі рымска-каталіцкі епіскап Якаў Ігнацій Дадэрка і два чалавекі з судзебнай калегіі.

Непадалёку ад месца, дзе стаяў касцёл, знаходзяцца старыя могілкі. Сярод пахаванняў – сямейны склеп Канаржэўскіх, дзе пахаронены контр-адмірал рускага флоту Іван Адамавіч Канаржэўскі, яго жонка Альжбета і сыны Аляксандр і Іван. 

На поўдзень ад в. Аборак працякае р. Бярэзіна і яе правы прыток – р. Квецень. Менавіта тут Квецень упадае ў Бярэзіну, і далей ужо Бярэзіна імчыць свае воды ў “бацьку”-Нёман. Непадалёку ад вёскі знаходзяцца знакамітыя Палачанскія разлівы, адно з любіміх месцаў аматараў палявання і рыбалкі.

 Прыпынак трэці: “Палачанскія святыні”

            Царква Святой Багародзіцы размешчана ў цэнтры аг. Палачаны на самым высокім месцы. Царква была ўзведзена ў 1866 годзе намаганнямі Ашмянскага царкоўна-будаўнічага камітэта. Храм пабудаваны ў рэтраспектыўна-рускім стылі, заснаваным на выкарыстанні матываў і формаў старадаўня-рускай архітэктуры. У 1963 годзе царква была зачынена ўладамі і выкарыстоўвалася ў якасці збожжасховішча. У 1990 годзе Палачанскі прыход узнавіў сваю дзейнасць. Быў праведзены капітальны рамонт храма. Такім чынам, на сённяшні дзень Палачанская Свята-Багародзіцкая царква – яскравы прыклад архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.

            Касцёл Святога Роха размешчаны ў цэнтры аг. Палачаны, паблізу царквы Святой Багародзіцы. Пабудаваны ў 2006 годзе на месцы існаваўшага да таго часу драўлянага храма. У касцёле змешчаны абраз Святога Роха, які намаляваў мясцовы самадзейны мастак  Раман Іванавіч Стужынскі.

             Прыпынак чацверты: “Конна-спартыўны комплекс “Палачаны”

Гонарам Палачанскай зямлі і мясцовага люду з’яўляецца конна-спартыўны комплекс “Палачаны”. Палачанская конеферма была заснавана ў 1986 – 1987 гг. былым старшынёй калгаса А.В. Мучынскім і намеснікам старшыні А.М.  Шэметам з мэтай развіцця спорту і развядзеннем племянных коней для продажу. У 1993 годзе пачала працаваць конна-спартыўная школа. Не так даўно комплекс быў адрэстаўрыраваны і набыў другое жыццё.

Зараз у конна-спартыўнай школе займаецца 50 спартсменаў-коннікаў. За час свайго існавання школа падрыхтавала 15 майстроў коннага спорту, 32 кандыдаты у майстры спорту.

            Да паслуг турыстаў – гасцініца, крыты манеж, левады, пачатковае навучанне верхавой яздзе, прагулкі ў лес (поле), заняткі іпатэрапіяй, аматарскае фота з коньмі.

             Прыпынак пяты. “Палачанскі цэнтр навукі і культуры”

            Новы будынак Палачанскай сярэдняй школы быў узведзены ў 1988 годзе, а гісторыя школы бярэ свае карані аж з сярэдзіны ХІХ ст., калі ў Палачанах было адкрыта аднакласнае народнае вучылішча.

            У ХІХ ст. у школе вучыўся Лукаш Антонавіч Сільвановіч, (1887-1965), які падчас Першай сусветнай вайны быў узнагароджаны чатырма Георгіеўскімі крыжамі за мужнасць, што было вельмі вялікай узнагародай. Зараз яго ўзнагароды захоўваюцца ў Мінскам абласным краязнаўчым музеі.

            Сярод выпускнікоў Палачанскйй школы быў Восіп Садоўскі, які шмат зрабіў для развіцця пачатковай адукацыі ў наваколлях вёскі Палачаны. Пачатковая школа ў Палачанах працавала і ў гады акупацыі. Захаваліся імёны настаўнікаў таго часу – Ніны Глод і Яўстаха Ярмаковіча. Апошні стаў дырэктарам Радашковіцкай сярэдняй школы.

            Пасля вызвалення ў 1945/1946 навучальным годзе былі адкрыты 5 і 6 класы. Паступова школа станавілася сярэдняй. Патрабаваліся новыя настаўнікі. Першым дырэктарам сярэдняй школы стала настаўніца матэматыкі Валянціна Іванаўна Котава.

            Першы выпуск сярэдняй школы адбыўся ў 1951/1952 навучальным годзе. Школу тады скончылі 15 юнакоў і дзяўчат.

У 1952 годзе пабудавалі будынак новай школы. Гэта была другая сярэдняя школа ў Маладзечанскім раёне. Пры ёй пачаў працаваць інтэрнат. У той час школьны мікрараён для 8-9 класаў уключаў Гарадзілаўскі, Хоўхлаўскі, Хажоўскі сельсаветы. У школе навучалася 220 вучняў.

Шмат гадоў працы ў школе аддалі былы завуч, ветэран Вялікай Айчыннай вайны М.Б. Абрамовіч і настаўніца рускай мовы і літаратуры Н.В. Яцукевіч. М.В. Абрамовіч у свае 94 гады і зараз з’яўляецца жаданым госцем нашым вучням. Рукапіс Н.В. Яцукевіч “Старыя расказваюць” карыстаецца попытам як у вучняў школы, так і ў жыхароў навакольных вёсак.

            У школе створаны музейны пакой, у якім месцяцца этнаграфічная экспазіцыя “Беларуская хатка” і гістарычны куток “З гісторыя школы і вёскі Палачаны”.

            У лістападзе 2013 года на будынку школы ўсталявана мемарыяльная дошка прапаршчыку Рыгору Маскалевічу, ураджэнцу вёскі Палачаны, які загінуў у 1986 годзе пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку падчас вайны ў Афганістане.

            Побач са школай знаходзіцца храм культуры – Палачанскі СДК, які быў  узведзены ў 1989 годзе. Пры СДК працуе філіял Беразінскай дзіцячай музычнай школы, Палачанская сельская бібліятэка. Бібліятэка абслугоўвае жыхароў 6 населеных пунктаў з колькасцю насельніцтва 1391 чалавек. Фонд бібліятэкі налічвае 10 693 асобнікі.

             Прыпынак шосты: “Чыгуначны вакзал станцыі “Палачаны”

Адным з цудаў Палачанскай зямлі, якім ганарацца мясцовыя жыхары і з захапленнем разглядаюць прыезджыя госці, з’яўляецца будынак чыгуначнага вакзала станцыі “Палачаны”, якому ўжо больш за 90 гадоў. Першы драўляны будынак вакзала быў пабудаваны ў 1907 годзе, аднак ён згарэў у час Першай сусветнай вайны. У 1920 годзе быў узведзены мураваны будынак вакзала па заходнееўрапейскаму праекту, які і зараз мае першапачатковы выгляд і рэканструкцыі не падвяргаўся. З’яўляецца помнікам архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя. Побач з вакзалам знаходзіцца вадакачка, пабудаваная ў тым жа годзе.

             Прыпынак сёмы. Палачанскі цудадзейны камень

            Размешчаны на ўзбочыне дарогі, што вядзе з Палачан на Лебедзева, каля вёскі Кабылкі (цяпер Зоранька). Здаўна гэты крыж шанаваўся ў праваслаўнага насельніцтва, і, як напісана ў архіўных дакументах, не было ў наваколлі чалавека, які б прайшоў міма крыжа, не ўкленчыўшы каля яго, ці не паклаўшы ахвяраванне. Рабілі гэтак і католікі, і праваслаўныя. Крыж высечаны з валуна ружовага колеру, мае вышыню каля 1,2 м, папярочная перакладзіна – 1 м. На плоскасці верхняга праменю выбітыя літары "Р" і "S", ніжэй – неразборлівыя надпісы. Лічыцца цудадзейным. Па сведках мясцовых жыхароў, крыж цёплы нават зімой. 

 Прыпынак  восьмы: “Сядзібна-паркавы комплекс “Яхімоўшчына”

            Размешчаны ў аг. Яхімоўшчына ў 3 км на паўночны захад ад Палачан. Уключае ў сябе:

ü бровар, пабудаваны ў 1888 – 1898 гадах з цэглы, прыклад прамысловай архітэктуры канца ХІХ стагоддзя.

ü афіцыну, пабудаваную ў 1900 годзе. Зараз у гэтым будынку месціцца праўленне ПСУП “Яхімоўшчына-агра”. Будынак выкананы ў стылі неакласіцызму з выкарыстаннем у афармленні фасадаў ордэрнай пластыкі.  

ü свірны, узведзеныя ў 1851 годзе з бруса таўшчынёй 30 см. Яны вызначаюцца  як узор цяслярнага майстэрства. З'яўляюцца помнікамі народнага драўлянага дойлідства сярэдзіны ХІХ ст.

ü драўляны жылы дом, пабудаваны ў 1900 годзе з бруса адначасова     з афіцынай. У доме ў 1906 – 1907 гадах жыў Янка Купала. Ад 30.05.2001 года тут працуе філіял Дзяржаўнага Літаратурнага музея Янкі Купалы. Менавіта ў Яхімоўшчыне адбывалася грамадскае сталенне народнага паэта, узрастаў і мужнеў яго талент, з’явіліся першыя вершы, сярод якіх “А жто там ідзе?”, “Гэта крык, што жыве Беларусь…”, “Ворагам Беларусі”, “З песень долі” і інш., што ўвайшлі ў першы паэтычны сборнік Янкі Купалы “Жалейка”. Старажытныя будынкі вёскі, парк, ставы, валуны помняць паэта. Гэта адзінае “гняздо” пясняра, якое не разбурылі ні час, ні людзі.

ü двухпавярховы цагляны жылы дом, пабудаваны ў 1897 годзе. На галоўным фасадзе будынка – бакавыя  рызаліты. Фасады дэкараваны замкавымі каменнямі.

ü старажытны парк, закладзены ў ХІХ стагоддзі ўладальнікамі сядзібы Сулістроўскімі. Зараз у парку захаваліся адзінкавыя экзэмпляры елкі, сасны Веймутава і лістоўніцы еўрапейскай. Аснову дрэвастою складаюць бяроза, клён, сасна, ліпа. Адметным гонарам парку з’яўляюцца невялікія вадаёмы – месца адпачынку і аматарскай рыбнай лоўлі.

Наведванне сядзібы дае магчымасць акунуцца ў гісторыю жыцця славутага беларускага пясняра і адчуць веліч і прыгажосць беларускай прыроды. На сённяшні дзень падарожжа ў Яхімоўшчыну ўваходзіць у склад рэгіянальнага экскурсійнага маршруту “Сцежкамі Янкі Купалы”, які быў распрацаваны вучнямі Палачанскай СШ.

Магчымасць пазнання роднай зямлі праз яе судакрананне дае турысцка-краязнаўчая дзейнасць. З’яўляючыся яе неад’емным складнікам, экскурсіі і турысцкія паходы дазваляюць іх удзельнікам адчуць сябе часцінкай малой радзімы, яе прыроды і гісторыі. Наведваючы той ці іншы экскурсійны аб’ект, у памяці чалавека застаюцца яскравыя вобразы і карціны, якія, уласна кажучы, і складаюць тое пачуццё Радзімы, якое робіць чалавека сапраўдным грамадзянінам, патрыётам.

Вопыт  грамадзянска-патрыятычнага  выхавання  дазваляе  зрабіць  наступныя

высновы:

- выкарыстанне вопыту  магчыма  ў  любой  школе  і  патрабуе  толькі  жадання  і  ўмення педагога;

- вопыт не з'яўляецца працаёмкім;

- вопыт забяспечвае  маральнае і фізічнае сталенне,  пашырэнне ведаў пра малую радзіму, выхаванне гарманічна развітай асобы. 

          Выніковасць  дадзенага  педагагічнага  вопыту вызначаецца па  наступных  крытэрах:  

ü    узровень сфарміраванасці грамадзянскай і патрыятычнай свядомасці асобы;

ü    высвятленне   ўяўлення    вучняў  пра  якасці  чалавека,  якія характарызуюць  яго   грамадзянскую пазіцыю; 

ü    вызначэнне характару стаўлення школьніка да Радзімы. 

 Дадзены праект  садзейнічае адраджэнню і захаванню  той маленькай часцінкі прыроднай і гістарычнай спадчыны, якая ў нас яшчэ засталася.

 

літаратура

1.                      Дзяржаўная праграма развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь на 2011 – 2015 гады. – Мінск, 2011.

2.                      Дзяржаўны архіў г. Маладзечна. “Акты, относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археологическою комиссиею СПб”. – Т. 1-9. Вильно, 1898.

3.                      Дучыц, Л.У. Археалагічныя помнікі ў назвах, вераваннях і паданнях беларусаў / Л.У.Дучыц. –  Мінск,1993.

4.      Каханоўскі, Г.А. Повязь часоў / Г.А. Каханоўскі. – Мінск, 1992.

5.                      Купалаўскія мясціны на Маладзечаншчыне. "Яхімоўшчына". Мінск, Беларускі кнігазбор, 2004.

6.      Ляўкоў, Э.А. Маўклівыя сведкі мінуўшчыны / Э.А.Ляўкоў. – Мінск, 1992.

7.                      Памяць. Маладзечна і Маладзечанскі раён / Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. – Мінск, 2002.

 

        

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Праект грамадзянска-патрыятычнага выхавання «Прыродныя і гістарычныя скарбы Палачанскай зямлі»"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Директор музея

Получите профессию

Фитнес-тренер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 656 151 материал в базе

Скачать материал

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 24.04.2016 1934
    • DOCX 80 кбайт
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Метельский Юрий Михайлович. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Метельский Юрий Михайлович
    Метельский Юрий Михайлович
    • На сайте: 9 лет и 4 месяца
    • Подписчики: 9
    • Всего просмотров: 10991
    • Всего материалов: 7

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Фитнес-тренер

Фитнес-тренер

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Инновационные технологии в преподавании географии детям с ОВЗ

36 ч. — 180 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 31 человек из 21 региона
  • Этот курс уже прошли 145 человек

Курс повышения квалификации

Формирование первичных компетенций использования территориального подхода как основы географического мышления с учетом ФГОС

36 ч. — 144 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 114 человек

Курс профессиональной переподготовки

География: теория и методика преподавания в профессиональном образовании

Преподаватель географии

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3950 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 55 человек из 29 регионов
  • Этот курс уже прошли 206 человек

Мини-курс

Проведение и применение трансформационных игр

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 108 человек из 47 регионов
  • Этот курс уже прошли 50 человек

Мини-курс

Введение в медиакоммуникации

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Сенсорная интеграция: типовые и инновационные методы

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 78 человек из 30 регионов
  • Этот курс уже прошли 39 человек