Инфоурок Другое Другие методич. материалыПрэзентацыя вопыту дзейнасці МА

Прэзентацыя вопыту дзейнасці МА

Скачать материал

Прэзентацыя вопыту дзейнасці метадычнага аб’яднання


Прохарава А.Н.


Настаўнік − прафесія ад Бога, а ўсе астатнія прафесіі – ад настаўніка…

Мы ведаем пра гэта. І таму ўся наша праца ды і ўсё наша жыццё празмерна адказныя перад Богам і перад людзьмі.

Яшчэ старажытныя грэкі казалі: “Калі кравец дрэнны – то людзі будуць проста дрэнна апранутыя, але калі ў грамадстве будзе дрэнны настаўнік – то вырастуць пакаленні неадукаваных і нявыхаваных людзей”.

Не мы выбралі сваю прафесію – прафесія абрала нас… І таму мы стараемся паспяваць усюды: нашаму метадычнаму аб’яднанню належыць вялікая колькасць дыпломаў гарадскога ўзроўню першай і другой ступені ў даследчай дзейнасці, нашы вучні – шматразовыя пераможцы Рэспубліканскага фестывалю школьнікаў і навучэнскай моладзі “Дзень Зямлі”, гарадскога літаратурнага конкурсу “Зорачкі Прыдзвіння”, неаднаразовыя пераможцы гарадскога і абласнога этапаў конкурсу “Выратавальнікі вачамі дзяцей”, пераможцы гарадскога і абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Моладзь за здаровы лад жыцця”. Вучні адзначаны дыпломамі гарадскога этапу алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, узнагароджаны прызамі пераможцаў рэспубліканскай гульні-конкурсу “Буслік”, з’яўляюцца пераможцамі конкурсу сацыяльных праектаў “Мая сям’я”. Шматлікія творчыя працы друкаваліся ў гарадскіх перыядычных выданнях.

Ніводзін конкурс літаратурнай творчасці не абыходзіцца без нашага ўдзелу. І як вынік гэтага – выданне ў нашай школе альманаха дзіцячай і настаўніцкай творчасці “Кропля”.

Настаўнікі нашага аб’яднання друкуюцца не толькі ў навукова-метадычным часопісе “Беларуская мова і літаратура”, але і ў часопісе “Здаровы лад жыцця”.

Настаўнік – гэта вучань, навечна выкліканы да дошкі, бо нам жыццё падаравала такую прафесію, якая прымушае мысліць творча і нестандартна.

Таму настаўнікі нашага метадычнага аб’яднання самі пішуць вершы, з’яўляюцца ўдзельнікамі педагагічных чытанняў, семінараў, творчых конкурсаў, канферэнцый, паседжанняў. Ніводнае значнае мерапрыемства не абыходзіцца без нашага ўдзелу. Мы можам быць у складзе творчай групы і да юбілею школы, і гарадскога конкурсу “Дзеці – гэта наша ўсё”, можам напісаць сцэнар для ІТ-візітоўкі і паўдзельнічаць у шматлікіх іншых праектах, бо мы памятаем, што выхоўваць можна і ўласным прыкладам, у тым ліку і сваёй любоўю да беларускай мовы, літаратуры і культуры ўвогуле.

А яшчэ мы ўмеем сябраваць. Упэўнены, што гэта таксама дар, які ад нас могуць пераняць нашы вучні.

Наша задача заключаецца не ў тым, каб нашпігаваць сваіх выхаванцаў інфармацыяй, а ў тым, каб падрыхтаваць іх да жыцця, максімальна садзейнічаць самавыражэнню асобы, спрыяць сацыяльнай мабільнасці.

Раней заўсёды здымалі капялюш перад настаўнікам, святаром і ўрачом. Хочацца верыць, што гэта добрая традыцыя будзе адноўлена.

Кастрычнік у нашай школе – гэта час дэкады беларускай мовы і літаратуры. Сапраўды, ён быў насычаны на падзеі і мерапрыемствы: праца тэматычных відэасалонаў, конкурсаў і выстаў, цікавых сустрэч і падарожжаў.

Фінальным акордам стала, канечне ж, мерапрыемства “Маці, матуля, матулечка…”. Напярэдадні імпрэзы мы бралі інтэрв’ю ў насельнікаў школы, разважалі пра сям’ю і шчасце.

Сярод іншых было і невялічкае інтэрв’ю нашай вучаніцы-выпускніцы, Калінінай Дар’і… Мне хацелася б з вамі падзяліцца…


Калініна Дар’я (вучаніца 11 “А” класа):


  • Я шчаслівая… У мяне цудоўная сям’я… Я люблю – любяць мяне…

Але зразумець гэта спаўна я змагла не адразу. Любіць і берагчы, цаніць і паважаць, быць памятлівай і ўдзячнай мяне вучылі доўгія гады… І не толькі бацькі… Я ведаю, чым сапраўды варта ў жыцці даражыць…


Прохарава А.Н.


  • А я веру, што мы вучым сваіх дзяцей самаму важнаму…

(выходзіць Прохараў Максім, чытае верш)


Сынок і маці


Пакуль яшчэ зялёная зямля

Трымае нас па міласці закона,

Сынок і Маці – зерне і ралля.

Сынок і Маці – мудрая ікона.

I спеюць хай удзячныя гады,

Бяжыць удаль дарога палявая.

Ён для яе маленькі назаўжды,

Нявопытны, пакуль яна жывая.


Крывавы час, адкінь свой грозны меч,

Прыслухайся да сцішанага слова.

З кароткіх, як само жыццё, сустрэч

Саткана іх нявечная размова.


Яўгенія Янішчыц


(выходзіць Прохарава А.Н., чытае верш-адказ, міні-сценіраванне)


На ўсякі выпадак...


Сын, як заўсёды,

Акуратна рабі урокі:

Дысцыпліна – харошая якасць

Не толькі поспеху ў школе.


Сынок, як і ўчора,

Паслужы няўцешным суседзям,

Адзіны сын у каторых

Нечакана загінуў ад кулі

На суровым полі заслоны!


Сыночак, чэсна, бы ўчора,

Прынось грашовую здачу

З прадуктовага магазіна.

Ды, на ўсякі выпадак,

Умей даць здачы подласці і няпраўдзе!


I яшчэ: будзь прывязан,

Як можаш, да верных сяброў па сэрцу

(Не дай табе божа мяняць іх на новых!),


Бо можа так здарыцца,

Што заўтра – не выйду табе насустрэчу.

Мама.


Яўгенія Янішчыц


Лядзінская Г.Б.


Сям’я… Як гэта важна для кожнага чалавека. Спагада, дабрыня, чулась – усе гэтыя якасці нараджаюцца ў нас менавіта там, у сям’і. Я ўдзячна сваім бацькам, што жыву на гэтым свеце, што атрымала ад іх любоў і цеплыню. Іншы раз думаю, а што было б, каб я не нарадзілася. І на гэта ў мяне ёсць свае падставы…

У 1943 годзе мая бабуля была цяжарная, чакала сына, майго бацьку. Карнікі спалілі вёску, яе выгналі на мароз босаю… Але цудам яна засталася жыць.

  • Волечка, міленькая, як бы ні было табе цяжка, захавай жыццё нашаму сыночку. Зрабі ўсё магчымае і немагчымае, каб ён жыў! А я свайго жыцця не пашкадую, каб знішчыць гэтых вылюдкаў, – прасіў мой дзядуля, адыходзячы ў партызаны.


Шаўня Антон (вучань 9 “А” класа):


  • А я ўжо чуў гэту гісторыю. Галіна Баляслаўна неаднаразова на ўроках беларускай літаратуры, калі мы гаварылі пра дзікунствы вайны, расказвала пра сваіх родных. І сям’я маёй настаўніцы стала мне блізкай. Я вырашыў, што такую гісторыю абмінуць нельга. Так і з’явілася наша даследчая праца – “Я з вогненнай вёскі”.


(вучань зачытвае ўрывак з даследчай працы)


Аднойчы карнікі акружылі дом Лаўрыновічаў. Бацька Вікенція, Ігнат, не паспеў нават добра апрануцца.

  • Дзе твой сын? Калі ён прыходзіць дадому? Дзе партызаны? – крычаў паліцай.

Але маўчаў Лаўрыновіч-старэйшы. Збітага, у драўляных чаравіках ганялі яго па марозе, а потым прывязалі да каня і пацягнулі. Па снезе за ім цягнуўся крывавы след. Такім бачылі аднавяскоўцы Ігната Лаўрыновіча ў апошні раз. Мужны патрыёт загінуў ад рук нямецкіх катаў”.


Прохарава А.Н.


Колькі песень недапелі нашы матулі… А колькі намі не сказана ім самых цёплых і шчырых слоў.

І мы павінны як настаўнікі зрабіць так, каб нашы дзеці, нашы вучні сказалі гэтыя словы не заўтра, не потым, а сёння, цяпер…


(выконваецца песня “Мамін голас” без інтрументальнага суправаджэння)



Птушкамі мы пакідаем свой дом.

Шчасце шукаем, надзеяй жывём.

На чужыне сумныя дні,

Мама, без тваёй цеплыні...

Прыпеў:

Мамін голас, мамін голас

Жменька ласкавых слоў.

Мамін голас, мамін голас

Кліча з дальніх шляхоў

Нас, дачок і сыноў,

Мамін голас кліча вечна дамоў.

Рукі твае я ў сваіх саграю.

Помню спагаду і ласку тваю,

Песню долі благаславі…

Мамін голас голас любві.

Прыпеў:


3


Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Прэзентацыя вопыту дзейнасці МА"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Дефектоскопист

Получите профессию

Методист-разработчик онлайн-курсов

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 663 247 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 26.11.2015 924
    • DOCX 25.7 кбайт
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Прохарава Ала Нікандраўна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Прохарава Ала Нікандраўна
    Прохарава Ала Нікандраўна
    • На сайте: 8 лет и 4 месяца
    • Подписчики: 4
    • Всего просмотров: 456783
    • Всего материалов: 99

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Технолог-калькулятор общественного питания

Технолог-калькулятор общественного питания

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс профессиональной переподготовки

Организация деятельности библиотекаря в профессиональном образовании

Библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 284 человека из 66 регионов
  • Этот курс уже прошли 849 человек

Курс профессиональной переподготовки

Руководство электронной службой архивов, библиотек и информационно-библиотечных центров

Начальник отдела (заведующий отделом) архива

600 ч.

9840 руб. 5600 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 25 человек

Курс профессиональной переподготовки

Библиотечно-библиографические и информационные знания в педагогическом процессе

Педагог-библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 487 человек из 71 региона
  • Этот курс уже прошли 2 326 человек

Мини-курс

Основы психологических трансформационных игр

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 55 человек из 33 регионов
  • Этот курс уже прошли 32 человека

Мини-курс

Финансовый риск-менеджмент

8 ч.

1180 руб. 590 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Цифровые валюты и правовое регулирование

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе