Логотип Инфоурока

Получите 30₽ за публикацию своей разработки в библиотеке «Инфоурок»

Добавить материал

и получить бесплатное свидетельство о размещении материала на сайте infourok.ru

Инфоурок Другое ПрезентацииПрэзентацыя "Злучнік як службовая часціна мовы" (7 клас)

Прэзентацыя "Злучнік як службовая часціна мовы" (7 клас)

Описание презентации по отдельным слайдам:

  • 1 слайд

    Дэвіз урока: Канстытуцыя — Закон: ведаеш — выконвай, парушаеш — адказвай.

  • 2 слайд

    А ці ведаеце вы, які дзень адзначаецца 15 сакавіка? Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

  • 3 слайд

    Акрамя іншых памятных дат і свят — Дзень абаронцаў Айчыны, Восьмае сакавіка, Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці, Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

  • 4 слайд

    Што такое Канстытуцыя? Канстытуцыя — гэта асноўны Закон нашай дзяржавы. Гэта галоўныя правілы, якія ўстаноўлены для грамадзян Беларусі.

  • 5 слайд

    Актуалізацыя ведаў. Колькі існуе часцін мовы? Колькі з іх самастойных і колькі службовых? Пералічыце часціны мовы...

  • 6 слайд

    Каб даведацца, якой тэме будзе прысвечаны ўрок, неабходна выканаць заданне. Перад вамі запісаны словы з прапушчанымі літарамі. Уставіўшы правільна літары, вы даведаецеся, якая тэма заняткаў.

  • 7 слайд

    Рад..іма, рэ..ігія, прэзіды..м, ш..аслівы, прэзідэ..т, с..мвалы, ад..азнасць.

  • 8 слайд

    Хоць уласнага значэння ў мове я не маю, Але словы або сказы Між сабой злучаю.

  • 9 слайд

    Мэта: На аснове прапанаваных літар вызначце задачы нашага ўрока. 3— засвоіць паняцце «злучнік»; Л — лексічны запас слоў папоўніць; У — удасканальваць навыкі вызначаць стыль тэксту, навыкі правапісу слоў, умець распазнаваць злучнікі; ч— чытаць сказы, тэксты; Н — набудзем новае, павучальнае; навучымся адрозніваць іх ад іншых службовых часцін мовы; I — імкнуцца да самастойнасці і лепш ведаць пред- мет; К — карыстацца злучнікамі ў сваім маўленні.

  • 10 слайд

    Запішыце на дошцы і ў сшытках сказ, растлумачце арфаграмы і пастаноўку знакаў прыпынку, разбярыце па членах сказа.

  • 11 слайд

    I абавязак наш, і права У дакуменце тым жывуць: Закон адзіны для дзяржавы, Што Канстытуцыяй завуць. Навум Гальпяровіч. Якія словы ў гэтым сказе вы не падкрэслілі як члены сказа? Да якой часціны мовы належаць гэтыя словы? Якую ролю выконваюць злучнікі ў запісаным сказе?

  • 12 слайд

    Ад якога слова ўтварыўся назоўнік «злучнік»? Што можа злучаць гэтая службовая часціна мовы? Дык што такое злучнік?

  • 13 слайд

    3.Чытанне лінгвістычнага матэрыялу ў вучэбным дапаможніку. Запаўненне «пашпарта» злучніка.

  • 14 слайд

    Прачытайце тэкст, вызначце яго стылёвую прыналежнасць, дайце тэксту загаловак. Для чаго служаць выдзеленыя злучнікі? Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь увабрала ў сябе лепшы вопыт сучаснага заканадаўства. I гэта цалкам заканамерна, таму што іменна на тэрыторыі Беларусі дзейнічала адна з першых Канстытуцый сярэднявеч- най Еўропы — Статут Вялікага Княства Літоўскага. На- шы продкі ўнеслі значны уклад у развіццё дэмакра- тычных каштоўнасцей у Еўропе і свеце. За ўсю гісторыю развіцця Беларусі як самастой- най незалежнай дзяржавы ў краіне дзейнічала пяць Канстытуцый. Сучасная Канстытуцыя была прыня- та 15 сакавіка 1994 года, а ў 1996 і 2004 гадах у яе былі ўнесены некаторыя змены, прынятыя на рэфе- рэндуме.

  • 15 слайд

    Выберыце і запішыце толькі тыя спалучэнні слоў і словазлучэнні, што маюць у сваім складзе злучнікі. Прэзідэнт і народ; жыць дзеля працы; права на адукацыю; адказнасць перад Радзімай; абавязкі, але не правы; правы грамадзян Беларусі; Канстытуцыя для народа як закон, так і абавязак; жыць і працаваць; і дзяржава, і чалавек.

  • 16 слайд

    Па апорных схемах вусна састаўце сказы, ужываючы пэўныя злучнікі. 1) О і 0, 0 і О. 2)[ ],а[ ]. 3) [ ], (таму што...).

  • 17 слайд

    Тэст 1.Чым службовыя часціны мовы адрозні- ваюцца ад самастойных? A)Месцам у сказе; М) прызначэннем, магчымасцю пастаноўкі пытання, роляй у сказе.

  • 18 слайд

    2.Злучнік — гэта: В)самастойная часціна мовы; А) службовая часціна мовы.

  • 19 слайд

    3.3 якой мэтай ужываюцца злучнікі ў мове? Л) Звязваюць аднародныя члены сказа; А) часткі складанага сказа і часткі тэксту; Г) указваюць на прадмет, прымету, колькасць.

  • 20 слайд

    4.Якая сінтаксічная роля злучніка ў сказе? А)Можа быць любым членам сказа; Й) не можа быць членам сказа; В)уваходзіць у састаў іншых членаў сказа.

  • 21 слайд

    5.Вызначце злучнікі: Ц) што, ці, не то — не то, ды; Б) на працягу, перад, каля, на; 0)не, ні, б, нават, ж.

  • 22 слайд

    6.Што злучае злучнік у сказе? Ля кожнай хаты яблынька ці вішня расцвілі. А) Часткі складанага сказа; І)словы ў словазлучэнні; Ы) аднародныя члены сказа.

  • 23 слайд

    Адказ: МАЛАЙЦЫ.

  • 24 слайд

    Над якой тэмай мы працавалі на ўроку? Ці дасягнулі мэт, пастаўленых у пачатку заняткаў? Што такое злучнік? Прывядзіце прыклады... Што здалося цяжкім, незразумелым? Што выконвалі з лёгкасцю? Дык якое нацыянальнае свята адзнача- юць беларусы ў сакавіку?

  • 25 слайд

    Дамашняе заданне: § 38, практ. 275.

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

5 485 507 материалов в базе

Скачать материал

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 23.04.2018 1461
    • PPTX 121.9 кбайт
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Книга Галина Павловна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Пожаловаться на материал
  • Автор материала

    Книга Галина Павловна
    Книга Галина Павловна
    • На сайте: 4 года и 1 месяц
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 170306
    • Всего материалов: 60