Пытанні
на веданне зместу твора Івана Шамякіна “Непаўторная
вясна”
Варыянт
1
1.
Ідучы пехатою да Сашы, што вельмі шкадаваў Пятро?
2. Запішыце ,якое
поўнае імя, імя па-бацьку, прозвішча Сашы?
3. За якім заняткам
застаў Пятро Сашу пры сусутрэчы? Чым гэта яго пакрыўдзіла?
4. Што з сабою было
ў Пятра ў партфелі?
5. Колькі гадоў
сустракаюцца маладыя людзі?
6. Чаму Саша ніколі
не згаджалася пайсці з Пятром у рэстаран або кіно?
7. На што патраціла
першую зарплату Саша?
8. На гераіню якога
рамана хацела быць падобная Саша? Што для яе было прыярытэтным у жыцці?
9. Чаму
першапачаткова Саша баіцца нават думаць пра стварэнне сям’і?
10. Калі боршч
гаспадыні аказаўся нясмачным, чым прапанавала паабедаць Саша?
11. Як гаспадыня
тлумачыць , чаму яе сняданкі і абеды бедныя нясмачныя?
12. Чаму вечарам
Саша не вярнулася дадому і прыйшла толькі раніцай?
13. У якую гульню
запашае пагуляць Сашу Лялькевіч?
14. Што Саша дае
Пятру з сабой, калі той вырашае ехаць да бацькоў?
15. Што зрабіла Саша
пры развітанні, чаго раней ніколі не было?
16. Адкуль Пятро
ведаў Любу?
17. Як Саша
адносіцца да Любы?
18. Як ацэньвае сваё
жыццё ў вёсцы Люба (адным словам)?
19. Як пяшчотна Люба
звяртаецца да Пятра?
20. Што акрамя ежы
было на стале ў Любы і яе гаспадыні?
…………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………………
Пытанні
на веданне зместу твора Івана Шамякіна “Непаўторная вясна”
Варыянт
2
1. Якое прозвішча ў
Пятра?
2.
Чаго не падала на стол гаспадыня Сашы да скварак і яечні?
3.
Што робіць з грашыма Пятро, якія Саша ціхенька падклала яму ў сумку?
4.
Якой была прагулка Любы Пятра ўздоўж Сожа?
5.
Дзе папрасіўся спаць Пятро ў Любінай гаспадыні?
6.
Якая фраза Любы паказала яе адносіны да сваёй працы?
7.
Хто ў творы першы заводзіць размову пра вайну?
8.
Як яшчэ праводзілі час Пятро і Люба, акрамя прагулкі ля Сожа?
9.
Які аргумент прыводзіць Пятро, калі гаворыць , што немцы на нас не нападуць?
10.
Як Пятро ўцякаў з хаты Любы?
11.
Куды ездзіў Пятро на пераддыпломную практыку?
12.
Хто напісаў першы пасля сваркі закаханых?
13.
Як праводзіла час з Лялькевічам Саша (куды ён запрашае яе)?
14.
Пасля чаго Саша стала пазбягаць настаўніка?
15.
Хто сватаецца да Сашы?
16.
Як Пятро вызваліў некалькі дзён для паездкі да Сашы?
17.
Якая прыкмета, па словах Сашынай гаспадыні, паказвала на тое, што хутка быць
вайне?
18.
У бальніцы Саша сустракае Любу. Як змянілася яе жыццё ў горадзе?
19.
Як бацькі Пятра аднесліся да яго жаніцьбы?
20.
Чаго не аказалася ў маладых з сабою, калі яны рэгістравалі шлюб у сельсавеце?
Оставьте свой комментарий
Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.