Рабочие листы
к вашим урокам
Скачать
1 слайд
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“Сярэдняя школа № 11 г. Ліды”
Вывучэнне фанетыкі на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах
Падрыхтавала:
Гебень Ірына Станіславаўна,
настаўнік пачатковых класаў
вышэйшай кваліфікацыйнай
катэгорыi
2 слайд
“Навучаць роднай мове – гэта значыць сістэматычна і паслядоўна дапамагаць школьнікам авалодаць фанетыкай, лексікай і граматыкай, літаратурным вымаўленнем і правапісам, выяўленчымі сродкамі і стылістычнай разнастайнасцю мовы”.
3 слайд
Мэта – выявіць і апісаць метадычныя прыёмы работы па фанетыцы на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах.
Задачы:
выявіць і апісаць найбольш эфектыўныя прыёмы работы над гукамі і літарамі;
фарміраваць і ўдасканальваць прыемы фанетычнага, арфаэпічнага разбору слова;
ствараць аснову для засваення беларускай арфаграфіі і граматыкі;
дапамагаць авалодаць правільным вымаўленнем, сродкамі выразнасці вуснай мовы.
4 слайд
Тыпы аналітычных практыкаванняў:
* назваць гукі ў выдзеленых словах;
* вызначыць, якімі гукамі адрозніваюцца пэўныя словы;
* параўнаць колькасны састаў гукаў і літар у прапанаваных словах;
* змяніць слова па ўзоры.
5 слайд
План аналізу:
- пастаноўка голасу (мяккі, грудны, нізкі, не пісклявы, адрывісты, ціхі);
- дыкцыя (наколькі актыўна і правільна «працуюць» губы, язык);
- інтанацыя (зацікаўленая, пераканаўчая, невыразная, выразная, аднатонная, аднастайная);
- размеранасць маўлення (непаспешлівае, паспешлівае, словы пры вымаўленні не расцягваюцца, ёсць (няма) лішнія словы, і г. д.).
6 слайд
* Прагназаваць змест тэксту па ілюстрацыях.
* Суадносіць ход развіцця падзей з малюнкавым радам і запамінаць
* паслядоўнасць у развіцці падзей.
* Вызначаць дзеючых асоб, суадносіць дзеючую асобу і ўчынак.
* Выяўляць прычынна-выніковыя сувязі паміж падзеямі і ўчынкамі герояў.
* Вылучаць незразумелыя словы і выразы ў мінімальным кантэксце.
Фарміраванне ўменняў:
7 слайд
Займальныя заданні:
У словах пераблыталіся гукі. Дапамажыце ім стаць на сваё месца.
Гульня “Складзі слова са складоў”.
Дапамажыце словам змяніцца так, як патрабуе сэнс.
Гульня “Хто больш?”. Якія словы вы можаце скласці з гукаў [п], [у], [к], [ш], [а], [т], [л], [с], [і]?
Якія зычныя гукі трэба дадаць, каб атрымаліся словы?
8 слайд
Прынцыпы:
Фанетычны прынцып:
а) літара а замест ненаціскных о,э ва ўсіх уласна-беларускіх словах (поле – палявы, рэкі – рачны);
б) літара я замест ненаціскных е, ё ў першым складзе перад націскам (вецер – вятры,
клён – кляновы);
в) падоўжаныя зычныя (жыццё, раздолле, падарожжа).
Марфалагічны прынцып:
а) звонкія зычныя на канцы слова (хлеб, стог, падвоз);
б) звонкія зычныя перад глухімі ў сярэдзіне слова (паўзці, сцежка);
в) зычныя б,д у прыстаўках аб-, ад-, над- (абтачыць, адступіць, падказаць, надпісаць);
г) ненаціскное е ў другім, трэцім і г.д. складах перад націскам, а таксама пасля націску;
д) некаторыя ненаціскныя канчаткі назоўнікаў, прыметнікаў, дзеясловаў (песняй, герояў, знойдзеш, ранняя);
е) прыназоўнік без і часціца не (без страху, не баюся).
9 слайд
а) выразнае вымаўленне слова, якое трэба напісаць;
б) прагаворванне слова (уголас або бязгучна) перад напісаннем ці ў працэсе яго;
в) устаноўка на запамінанне (прачытай, запомні, напішы, правер);
г) выкананне разнастайных практыкаванняў, накіраваных на развіццё фанетычнага слыху і выпрацоўку правільнага напісання слоў, якія пішуцца так, як чуюцца.
Прыёмы:
10 слайд
* уясненне сэнсу або зместу таго, што трэба запісваць;
* устаноўка на ўважлівае стаўленне да слова, да яго вымаўлення і пісьма;
* уменне растлумачыць, чаму трэба пісаць так, а не інакш;
* слоўнікава-арфаграфічная работа;
* папярэджанне арфаграфічных і іншых моўных памылак;
* ведаў і г.д.
Умовы:
11 слайд
1) спісванне гатовага тэксту з падручніка або з дошкі (з папярэднім гука-літарным або граматыка-арфаграфічным аналізам);
2) выбарачнае спісванне (выпісванне з тэксту слоў, словазлучэнняў ці сказаў, у якіх ёсць патрэбныя арфаграмы);
3) спісванне з дадатковым заданнем (падкрэсліванне або ўстаўка арфаграм, дапісванне прапушчаных канчаткаў, вызначэнне склону назоўнікаў і г.д.);
4) спісванне са змяненнем тэксту (змяніць слова, як патрабуе сэнс; замест будучага часу дзеясловаў ужыць прошлы і г.д.);
5) вольнае спісванне, або самадыктоўка (вучні запісваюць прачытаны тэкст адвольна, як запомнілі);
6) арфаграфічны разбор (аналіз і тлумачэнне напісання слоў і асобных арфаграм з мэтай лепшага ўсведамлення іх і засваення вучнямі);
7) кантрольнае спісванне (вучні спісваюць тэкст, устаўляючы патрэбныя арфаграмы, знакі прыпынку або выконваючы пэўнае граматычнае заданне);
8) пісьмо па памяці (запіс папярэдне вывучанага тэксту з захаваннем яго арфаграфіі і пунктуацыі);
9) зрокавая дыктоўка (вучні спачатку знаёмяцца з тэкстам, выдзяляюць патрэбныя арфаграмы, пасля запісваюць яго пад дыктоўку настаўніка і зноў звяраюць з запісам на дошцы, які ў час дыктоўкі быў закрыты);
10) папераджальная дыктоўка (у кожным прачытаным настаўнікам сказе дзеці знаходзяць цяжкія арфаграмы, высвятляюць іх напісанне, пасля чаго сказ запісваецца ў сшыткі);
11) выбарачная дыктоўка (вучні знаходзяць у тэксце словы з патрэбнаю арфаграмай і запісваюць іх у сшыткі);
12) тлумачальная дыктоўка (пасля запісу тэксту або кожнага сказа паасобку вучні тлумачаць, чаму яны напісалі так, а не інакш, успамінаюць правіла, матывуюць напісанне таго ці іншага слова);
13) каменціраванае пісьмо (у працэсе пісьма адзін з вучняў робіць кароткі каментарый да любога слова, якое можа выклікаць цяжкасць пры напісанні);
14) дыктоўка “Правяраю сябе” (запісваючы тэкст пад дыктоўку, дзеці падкрэсліваюць усе цяжкія для іх арфаграмы і ў ходзе работы маюць магчымасць высветліць пытанне аб напісанні гэтых арфаграм);
15) слоўнікавая дыктоўка (запіс асобных, цяжкіх для напісання слоў або слоў з аднолькавай арфаграмай);
16) дыктоўка з папярэднім знаёмствам з тэкстам і арфаграфічным разборам (вучні чытаюць тэкст, спыняюць сваю ўвагу на асобных словах і арфаграмах, запамінаюць іх напісанне, а потым запісваюць гэты тэкст у сшыткі пад дыктоўку настаўніка);
17) праверачная, або кантрольная, дыктоўка.
Практыкаванні:
12 слайд
1. Глыбокае засваенне фанетычных ведаў дазваляе прывесці веды вучняў пра гукавы лад і графіку беларускай мовы ў сістэму.
2. Веданне арфаэпічных нормаў беларускай мовы дае магчымасць авалодаць правільным вымаўленнем і сродкамі выразнасці вучняў.
3. Дапамагае развіць фанематычны слых вучняў.
Вывады:
Рабочие листы
к вашим урокам
Скачать
1. Глыбокае засваенне фанетычных ведаў дазваляе прывесці веды вучняў пра гукавы лад і графіку беларускай мовы ў сістэму.
2. Веданне арфаэпічных нормаў беларускай мовы дае магчымасць авалодаць правільным вымаўленнем і сродкамі выразнасці вучняў рускамоўных школ.
3. Дапамагае развіць фанематычны слых вучняў.
Маўленне заўсёды лічылася асноўным паказчыкам інтэлектуальнага і
духоўнага развіцця асобы, а гэта значыць, што дадзеная праблема актуальная і сёння.
6 610 526 материалов в базе
Настоящий материал опубликован пользователем Гебень Ирина Станиславовна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт
Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.
Удалить материалВаша скидка на курсы
40%Курс повышения квалификации
36 ч. — 144 ч.
Курс повышения квалификации
36 ч. — 144 ч.
Курс повышения квалификации
72 ч.
Оставьте свой комментарий
Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.