Инфоурок Начальные классы Другие методич. материалыРабота па самаадукацыі

Работа па самаадукацыі

Скачать материал

                    Змест

 

УВОДЗІНЫ………………………………………………………3

ГЛАВА 1. ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСПЕКТЫ ВЫВУЧЭННЯ ТЭМЫ “ФАНЕТЫКА” НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ.................................................................................................................6

1.1. Аналіз праграм і падручнікаў па тэме «Вывучэнне фанетыкі»...............................................................................................................9

1.2. Асаблівасці вывучэння фанетыкі  на ўроках беларускай мовы…………….18

ГЛАВА 2. ПРАКТЫЧНЫ ВОПЫТ НАВУЧАННЯ ФАНЕТЫЧНЫМ ПАНЯЦЦЯМ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ  МОВЫ…...………………………………………………………..22

2.1. Вывучэнне галосных гукаў і літар………………………………………...33

2.2. Вывучэнне зычных гукаў і літар…………………………………………..36

2.3. Вывучэнне складу, націску………………………………………………...45

2.4. Вывучэнне  арфаграфічных правіл у сувязі з вывучэннем раздзела         “Гукі і літары”…………………………………………………………………...52

ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………………..57

ЛІТАРАТУРА…………………………………………………………………..59

ДАДАТАК 1. ЗАЙМАЛЬНЫ МАТЭРЫЯЛ.................................................. 62

ДАДАТАК 2. ІНСЦЭНІРАВАНЫ ЎРОК-ГУЛЬНЯ ПА ТЭМЕ “ГАЛОСНЫЯ  І ЗЫЧНЫЯ ГУКІ І ЛІТАРЫ” (2 КЛАС)………………...65

ДАДАТАК 3. УРОК. ГУК І ЛІТАРА Ў (2 КЛАС)………………………....73

ДАДАТАК 4. ГАЛОСНЫЯ ГУКІ І ЛІТАРЫ………………………………76

ДАДАТАК 5. ЗЫЧНЫЯ ГУКІ І ЛІТАРЫ………………………………….79

ДАДАТАК 6. ПЕРАНОСЬ ПРАВІЛЬНА…………………………………...82

 

 

 

                                         Уводзіны

 

Улічваючы, што ў аснове звязнай вуснай мовы ляжыць правільнае вымаўленне гукаў і іх спалучэнняў, прынцыпова важным з'яўляецца выпрацоўка ў вучняў артыкуляцыйных, акцэнталагічных, фанетыка-арфаэпічных  навыкаў.

      Навізна вопыту заключаецца ў гібкай арганізацыі адукацыйнага працэсу, які спалучае традыцыйныя і нестандартныя формы ўрочнай і пазаўрочнай работы, а таксама нестандартныя метады педагагічнай дзейнасці.

Маўленне заўсёды лічылася асноўным паказчыкам інтэлектуальнага і духоўнага развіцця асобы, а гэта значыць, што дадзеная праблема актуальная і сёння. Лічу, што пачынаць выпрацоўку маўленчых навыкаў неабходна ўжо ў перыяд навучання грамаце. Вучням пачатковых класаў трэба засвоіць фанетычны, лексічны, сінтаксічны строй мовы, набыць такія механізмы маўлення, як успрыманне і асэнсаванне  вуснага і пісьмовага тэксту. З гэтай прычыны неабходна выкарыстоўваць заданні, накіраваныя на развіццё ў дзяцей “маўленчага апарату, на пастаноўку артыкуляцыі гукаў” [14, с. 7]. На думку Г.М. Федаровіч, асобае месца тут займае “трэнаж”, які дазволіць ліквідаваць у маўленні вучняў такі істотны недахоп, як невыразная дыкцыя.

Замацаванне вывучаных правілаў па беларускай мове – неабходная ўмова іх трывалага засваення. Н.А. Жыліч ў сваёй публікацыі  прапануе вучням тэксты на картках ці аркушах паперы, дзе з дзвюх літар трэба выбраць адну. У выніку тое ці іншае правіла замацоўваецца пры мінімальнай затраце часу. “Актыўнае выкарыстанне такога віду работы змяншае колькасць памылак, спрыяе развіццю арфаграфічнай пільнасці школьнікаў” [11, с. 26].

        Практыка  навучання  беларускай  мове  ў  школах  з рускай мовай выкладання паказвае, што слых дзяцей часта недастаткова тонка ўлоўлівае спецыфічныя артыкуляцыйныя рысы беларускай мовы. Характэрныя асаб-лівасці беларускай артыкуляцыйнай базы часта памылкова лічацца вучнямі нязначным  удакладненнем  іх  прывычнай артыкуляцыі, якія  на самай справе

з'яўляюцца фундаментальнымі ў фаналагічнай сістэме мовы. Таму на ўроках трэба асабліва падкрэсліваць гэтыя адметныя асаблівасці, каб прыцягнуць да іх увагу вучняў і дабіцца глыбокага практычнага засваення фанетыка-арфаэпічнага матэрыялу. Найбольш эфектыўнымі для гэтых мэт з'яўляюцца такія метадычныя прыёмы, як апісанне артыкуляцыі, дэманстрацыя артыкуляцыйнага эталона, імітацыя артыкуляцыі ўслед за настаўнікам, чытанне скорагаворак, выкарыстанне фоназапісаў, саманазіранне пры артыкуляванні гукаў і інш. Неабходнасць трэніроўкі артыкуляцыйных органаў вынікае з заканамернасці засваення чалавекам мовы.

Навучанне другой мове трэба пачынаць з самага простага — вучыць дзяцей успрымаць і разумець беларускую мову на слых. Сярод фактараў, якія перашкаджаюць адэкватнаму разуменню пры аўдзіраванні на другой мове, даследчыкі найперш называюць парушэнне ўспрымання гукавога комплексу, «якое аказваецца скажоным... пры несупадзенні парогаў разлічэння фа-налагічных адзінак у абедзвюх мовах» [4, с. 38], і так званае слоўнікавае веданне (А. А. Залеўская). Таму паўстаюць задачы авалодвання вучнямі вы-маўленчымі ўменнямі і засваення лексічных адзінак, што вельмі важна і для навучання гаварэнню.

У працэсе аўдзіравання (мэтанакіраванага ўспрымання тэксту на слых) у вучняў актыўна развіваецца фанематычны слых, слыхавая памяць, паколькі шасцігадовы ўзрост з’яўляецца асабліва прыдатным для авалодання фанетычным ладам мовы.

 Змест школьнага курса фанетыкі вызначаецца прыродай яго аб'екта, ім з'яўляецца гук — найдрабнейшая, элементарная адзінка мовы. Гукі ўтвараюцца пры дапамозе моўных органаў і згодна сваёй прыродзе разглядаюцца ў трох асноўных аспектах: фізіялагічным, акустычным, функцыянальным. У школьным курсе фанетыкі дадзеныя аспекты вывучэння гукаў не размежаваны: і ў тэарэтычнай частцы падручніка, і ў матэрыяле практыкаванняў гук дзеля зручнасці разглядаецца ў адзінстве сваіх уласцівасцей, што адпавядае вучэбным мэтам. Для самога настаўніка важна дакладнае ўсведамленне кожнага з гэтых аспектаў, каб, улічваючы іх асаблівасці, адбіраць тыя метады і прыемы, якія дадуць магчымасць найбольш паспяхова рашаць дыдактычныя задачы.

Авалодаць вымаўленчымі ўменнямі надзвычай важна для фарміравання навыку чытання ўслых па-беларуску.

Школьны курс роднай мовы накіроўвае настаўніка на канкрэтны змест заняткаў з вучнямі па пастаноўцы беларускага літаратурнага вымаўлення, патрабуе, каб ён пастаянна праводзіў карэкцыю і ўдасканаленне вымаўлення. “Навучаць роднай мове – гэта значыць сістэматычна і паслядоўна дапамагаць школьнікам авалодаць фанетыкай, лексікай і граматыкай, літаратурным вымаўленнем і правапісам, выяўленчымі сродкамі і стылістычнай разнастайнасцю мовы” [28, с. 3].

Мэта навуковага даследавання – выявіць і апісаць метадычныя прыёмы работы па  фанетыцы на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах.

Для  рэалізацыі пастаўленай   мэты  вырашаліся  наступныя задачы:

-         вывучыць і прааналізаваць педагагічную і метадычную літаратуру;

-         выявіць і апісаць найбольш эфектыўныя прыёмы работы над гукамі і літарамі;

-         фарміраваць і  ўдасканальваць прыемы   фанетычнага, арфаэпічнага разбору слова;

-         ствараць аснову для засваення беларускай арфаграфіі  і  граматыкі;

-         дапамагаць авалодаць правільным вымаўленнем, сродкамі выразнасці вуснай мовы.

                Пры напісанні даследавання выкарыстоўваліся наступныя метады:

                1. Метад назірання за вучэбным працэсам.

 2. Вывучэнне і аналіз вучэбна-метадычнай літаратуры.

      3. Вывучэнне, аналіз і абагульненне вопыту (масавага і перадавога).

  Глава 1. Тэарэтычныя аспекты вывучэння тэмы

“Фанетыка” на ўроках беларускай мовы

 

   Раздзел “Гукі і літары” з’яўляецца адным з асноўных у праграме пачатковай школы.

Асноўныя веды, уменні і навыкі, якія вызначаюцца ў раздзеле “Гукі і літары”, школьнікі набываюць у першым класе. Тут яны атрымліваюць неабходныя звесткі пра гукі роднай мовы: вучацца успрымаць на слых і правільна вымаўляць, адрозніваць галосныя ад зычных, усведамляць ролю галосных у падзеле слоў на склады і для пераносу, вызначаць розніцу паміж цвёрдымі і мяккімі зычнымі, абазначаць мяккасць зычных на пісьме. Першакласнікі засвойваюць таксама вымаўленне і напісанне слоў з гукамі дж, дз і ц, правапіс ў пасля галосных, напісанне галосных  пасля зацвярдзелых зычных, вучацца вызначаць націск у словах, знаёмяцца з правапісам галосных о, э – а.

Вывучэнне раздзела “Гукі і літары” ў першым класе абапіраецца на гука-літарны аналіз. Настаўнік узнаўляе фанетыка-артыкуляцыйныя характарыстыкі гука; у займальнай форме знаёміць вучняў з новай літарай, устанаўлівае трывалыя сувязі паміж графічным і гукавым вобразамі праз разглядванне і абмеркаванне асацыятыўнага малюнка (апостраф, які мірыць задзіраў на стар. 48, літара г, якая бачыць у люстры сваю крыху змененую выяву на стар.50 і г.д.). Галоўная задача настаўніка – навучыць дзяцей успрымаць на слых, правільна вымаўляць яго і дакладна абазначаць на пісьме, не дапускаючы пры гэтым пропускаў, перастаноўкі або замены літар.

У першым класе вучні павінны ўбачыць, што паміж вымаўленнем і напісаннем часам не бывае адпаведнасці. У сувязі з падзелам зычных на цвёрдыя і мяккія ёсць магчымасць зрабіць важны вывад аб тым, што літар у слове можа быць больш, чым гукаў. Першакласнікам трэба паказаць, што парныя па звонкасці-глухасці зычныя на канцы слоў вымаўляюцца аднолькава, хоць на пісьме абазначаюцца рознымі літарамі. Мы вымаўляем “берах”, “лотка”, а пішам бераг, лодка. Словы такога тыпу сустракаюцца даволі часта, і не варта “хаваць” ад вучняў разыходжанне паміж вымаўленнем і напісаннем (правапіс звонкіх і глухіх на канцы і ў сярэдзіне слоў засвойваецца ў другім класе ў сувязі з вывучэннем марфалагічнай будовы слова).

Адрозненне гука і літары трэба будаваць на ўменні раскласці на гукі ўспрынятае на слых слова, супаставіць пачутае слова з яго напісаннем і ўстанавіць суадноснасць гукавога і літарнага складу.

Праграма другога класа прадугледжвае далейшае развіццё навыкаў складовага і гука-літарнага аналізу, выпрацоўку ўмення правільна абазначаць мяккасць зычных, адрозніваць звонкія і глухія зычныя, правільна пісаць іх у словах. Новымі тут з’яўляюцца такія тэмы, як пераход е, ё ў я ў першым складзе перад націскам, раздзяляльныя знакі, падоўжаныя зычныя і абазначэнне іх на пісьме.

У трэцім класе новыя фанетычныя паняцці не ўводзяцца, але гэта не значыць, што вывучэнне раздзела “Гукі і літары” на гэтым спыняецца. Тут на больш складаным матэрыяле вядзецца работа аналітыка-сінтэтычнага характару, накіраваная на разуменне гукавой сістэмы мовы.

 На ўроках граматыкі і правапісу ў трэцім класе, як і раней, звяртаецца ўвага на правільнае вымаўленне слова, уменне дзяліць яго на склады і для пераносу, на адрозненне зычных па цвёрдасці-мяккасці і глухасці-звонкасці. К гэтаму часу дзеці ўжо будуць ведаць асноўныя выпадкі разыходжання паміж вымаўленнем і напісаннем, пазнаёмяцца з абазначэннем гукаў і іх спалучэнняў на пісьме (гукі і літары дж, дз, літары і, я, е, ё, ю), засвояць некаторыя словы-выключэнні з правілаў пра аканне і яканне. Гэта дазволіць сістэматычна займацца на ўроках гука-літарным аналізам.

На пачатку трэцяга года навучання выдзяляюцца спецыяльныя ўрокі на паўтарэнне раздзела “Гукі і літары”. Асаблівая ўвага звяртаецца на паўтарэнне й, ў, мяккага знака і апострафа, зацвярдзелых і падоўжаных зычных, правапісу галосных о, э – а, е, ё – я. Прычым паўтарэнне нельга зводзіць толькі да аднаўлення ў памяці дзяцей таго, што яны ведалі з папярэдніх класаў. Уся работа праводзіцца ў цеснай сувязі з узбагачэннем слоўніка вучняў, з пашырэннем іх ведаў. Праграмай, у прыватнасці, прадугледжваецца, што пасля паўтарэння пераходу е, ё ў я ў двухскладовых словах вучні павінны пазнаёміцца з правапісам е, я ў трох-  і шматскладовых словах і ўсвядоміць, што асноўнае правіла (“У першым складзе перад націскам е, ё пераходзіць у я”) дзейнічае пры напісанні ўсіх беларускіх слоў. Важна паказаць трэцякласнікам, што ва ўсіх ненаціскных складах, апрача першага склада перад націскам, пішацца е: леснікі’, песняры’, во’сень, ве’цер, во’зера.

Пры вывучэнні марфалогіі ў другім і трэцім класах неабходна пераканаць вучняў, што напісанне слова знаходзіцца часта ў непасрэднай сувязі з яго гукавым складам. Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў, напрыклад, залежыць ад цвёрдасці або мяккасці апошняга зычнага асновы. У засваенні правапісу канчаткаў дапаможа таксама ўменне вызначаць націск у слове, супастаўленне ненаціскнога канчатка з націскным, аналогія паміж іх вымаўленнем і напісаннем.

На працягу ўсяго пачатковага навучання настаўнік працуе над тым, каб вучні авалодалі нормамі беларускага літаратурнага вымаўлення і засвоілі асноўныя правілы арфаграфіі.

Раздзел “Гукі і літары”, вызначаны праграмай пачатковых класаў, адпавядае такім раздзелам навуковага мовазнаўства, як “фанетыка” (вучэнне аб гуках мовы), “Арфаэпія” (правільнае літаратурнае вымаўленне), “Графіка” (сістэма знакаў, якімі карыстаюцца для пісьмовага абазначэння гукаў) і “Арфаграфія” (сістэма правілаў, якая служыць для аднастайнага напісання слоў).

 

 

 

1. 1. Аналіз праграм і падручнікаў па тэме                     

        “Вывучэнне фанетыкі”

 

У школьнай праграме шмат увагі ўдзяляецца фанетыка-графічным звесткам. Гэта зразумела: першаасновай мовы з’яўляецца яе вусная разнавіднасць. Сувязь паміж гэтымі раздзеламі відавочная: у кожнага носьбіта мовы на пэўным этапе ўзнікае неабходнасць выкарыстання мовы ў вуснай альбо пісьмовай форме. Пры знаёмстве з новым раздзелам тэрміны “фанетыка” і “графіка” пажадана ўводзіць паралельна, засяроджваючы ўвагу вучняў на галоўным – адрозненні паміж гукам і літарай. Фанетыка – раздзел навукі пра мову, у якім вывучаюцца гукі (ад грэч. phone – гук). Апрача вуснай мовы,  мы карыстаемся яе пісьмовай разнавіднасцю (ліст, даклад, шматлікія надпісы). Пісьмовую мову мы фіксуем з дапамогай літар.

Пры вывучэнні фанетыкі на ўроках мовы настаўнік вырашае наступныя адукацыйна-выхаваўчыя задачы:

-         прывесці ў сістэму веды вучняў пра гукавы лад беларускай мовы;

-         фарміраваць і ўдасканальваць прыёмы фанетычнага разбору слова;

-         развіваць моўны слых вучняў, г.зн. здольнасць адрозніваць гукі мовы;

-         дапамагаць авалодаць правільным вымаўленнем, сродкамі выразнасці

вуснай мовы;

-         навучыць успрымаць на слых і разумець беларускую мову;

-         узбагачаць і актывізаваць слоўнікавы запас.

У рускамоўных школах ў  2 класе на ўроках беларускай мовы выпрацоўваюцца наступныя ўменні і навыкі:  

- фарміраванне   правільнага ўспрымання і разумення беларускай мовы на слых (аўдзіраванне);

- выпрацоўка ўмення ўспрымаць інфармацыю цалкам і вылучаць асобныя

факты паведамлення, суадносіць ход развіцця падзей з малюнкавым радам, запамінаць паслядоўнасць у развіцці падзей, дыферэнцыраваць новае і вядомае, выхоўваць актыўную слухацкую пазіцыю;

          - практыкаваць ва ўспрыманні тэкстаў на слых;

          - фарміраванне першапачатковых навыкаў чытання: паскладовае чытанне асобных слоў і сказаў, у тым ліку слоў з графічнымі (апостраф, і), фанетыка-арфаэпічнымі ([г], [ч], [ў], [ц'], [р], [дз'], [дж]) асаблівасцямі беларускай мовы.

- фарміраванне элементарных маўленчых уменняў: выпрацоўка вымаўленчых навыкаў пры артыкуляцыі гукаў [г], [ч], [ў], [ц′], [р], [ дз′], [дж]. 

- дапамагчы авалодаць графічнай сістэмай беларускай мовы;

- выхоўваць актыўную слухацкую пазіцыю.

Правільнае вымаўленне гука дасягаецца дзякуючы добрай рухавасці і дыферэнцыраванай рабоце артыкуляцыйнага апарату. Работа па развіцці асноўных рухаў і пэўнага становішча органаў артыкуляцыйнага апарату праводзіцца ў форме артыкуляцыйнай гімнастыкі. Комплексы практыкаванняў для падрыхтоўкі артыкуляцыйнага апарату дзіцяці да правільнага вымаўлення гукаў распрацаваны М.Ф. Фамічовай [36, с. 56].

Для падрыхтоўкі артыкуляцыйнага апарату да вымаўлення гука і для ўдакладнення яго вымаўлення падбіраюцца гульні, накіраваныя на замацаванне артыкуляцыйных рухаў, а таксама на выпрацоўку і ўдакладненне гукаў. Шырока выкарыстоўваюцца гульні з гукаперайманнямі жывёл і розных гучальных прадметаў.

Вымаўленне цвёрдых гукаў [р], [ч], спалучэння гука [шч] у беларускай мове. Вымаўленне шчыліннага  гука [г, г′] у беларускай мове  і выбухнога [г, г′] у рускай мове (параўнаем:  руск. гриб – бел. грыб, руск. гимн -  бел. гімн)

Вымаўленне мяккага гука [ц']. Распазнаванне на слых гука [ў] у словах. Вымаўленне гука [ў] асобна і ў словах. Напісанне літары ў і слоў з ёй. Параўнанне рускіх і беларускіх слоў, якія адрозніваюцца літарамі л і ў, в і ў.

Знаёмства з гукамі, якія абазначаюцца дзвюма літарамі. Трэніроўка правільнага вымаўлення злітных афрыкатаў [дз'] і [дж]. Афрыката   вымаўляецца як адзін гук і заўсёды цвёрдая: [дж]ала,  ура[дж] ай,   даж[дж]ы. Афрыката [дз']   мяккая і вымаўляецца як адзін  гук:  [дз'] ень,  гля[дз'] ець. Напісанне слоў са спалучэннямі літар дз і дж. Слуханне і чытанне вершаў з частым паўтарэннем гэтых гукаў.

Работа над усімі гукамі роднай мовы вядзецца ў пэўнай  паслядоўнасці:

1) падрыхтоўка органаў артыкуляцыйнага апарату;

2) удакладненне вымаўлення ізаляванага гука (або ў складах) і ўменне вылучаць гэты гук сярод іншых;

3) замацаванне правільнага вымаўлення гука ў словах;

4) замацаванне правільнага вымаўлення гука ў фразавым маўленні [21, с. 142-143].

На тэму  «Гукі і літары»   у 2 класе  ў рускамоўных школах праграмай выдзелена 44 гадзіны. 

Вывучаюцца такія тэмы: «Гукі і літары. Галосныя і зычныя гукі. Абазначэнне гукаў на пісьме літарамі. Беларускі алфавіт.

Склад падзел слоў на склады. Правілы пераносу слоў.

Націск. Вызначэнне націскных складоў.

Галосныя гукі і літары. Вымаўленне галосных гукаў [о], [э][а]. Правапіс слоў з літарамі о, э – а. Правапіс слоў з літарамі е, ё – я.

Цвёрдыя і мяккія зычныя. Абазначэнне мяккасці зычных літарамі е, ё, і, ю, я і ь. Вымаўленне і напісанне слоў з д – дз’, т – ц’. Няпарныя цвёрдыя гукі, правапіс слоў з імі.

Звонкія і глухія зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме. Правапіс слоў з парнымі зычнымі гукамі.

Напісанне слоў з падоўжанымі зычнымі.

Раздзяляльныя знакі – і ь.

Напісанне слоў з ў.

Напісанне вялікай літары ў імёнах і прозвішчах людзей, назвах краін, гарадоў і вёсак, клічках жывёл.

У беларускамоўных школах у 2 класе  на вывучэнне тэмы «Гукі і літары»  выдзяляюцца 54  гадзіны (тэмы такія ж, як  і па праграме  рускамоўнай школы).

У 3  і 4 класах паўтараюцца такія тэмы:« Гукі і літары. Алфавіт. Галосныя гукі пасля цвёрдых зычных, іх абазначэнне на пісьме. Галосныя гукі пасля мяккіх зычных, іх абазначэнне на пісьме. Звонкія і глухія зычныя гукі, іх абазначэнне на пісьме. Цвёрдыя і мяккія зычныя гукі. Абазначэнне мяккасці зычных на пісьме. Напісанне слоў з ў, падоўжанымі зычнымі гукамі і раздзяляльнымі знакамі».

Фарміраванне фанетыка-арфаэпічных навыкаў ― працэс засваення вучнямі норм літаратурнага вымаўлення. Для гэтага выкарыстоўваюцца такія метадычныя прыёмы, як аналітычная гутарка пра асаблівасці вымаўлення ў комплексе з дэманстрацыяй маўленчага ўзору, чытанне арфаэпічных табліц, паслядоўны кантроль і выпраўленне арфаэпічных памылак, маўленчая гімнастыка і інш. Вопыт паказвае, што пры выпраўленні арфаэпічных памылак настаўніку зусім не абавязкова перарываць выказванне вучня. Часам дастаткова пры няправільным вымаўленні прапанаваць узор, як вучань адразу ўсведамляе сваю памылку і выпраўляе яе [21, с. 67].

У авалоданні нормамі літаратурнага вымаўлення вялікае значэнне надаецца ўдасканаленню ў вучняў акцэнталагічных навыкаў - навыкаў у правільнай пастаноўцы націску. Найбольш эфектыўнымі метадычнымі прыёмамі лічацца наступныя: вызначэнне націскнога склада на слых, параўнанне націскаў ў беларускай і рускай мовах, пераклад слоў з рускай мовы на беларускую, гульня «Пакліч слова» (вучням прапануецца паклікаць слова, мацней за іншыя вымаўляючы націскны склад), выпраўленне акцэнталагічных недахопаў, чытанне акцэнтуяванага тэксту (у спецыяльна адабраным тэксце абазначаны націск) і інш. [19, с. 29-30]

Нормы літаратурнага вымаўлення ў школах з рускай мовай засвойваюцца і ў сувязі з вывучэннем адпаведных фанетычных з’яў на ўроках беларускай мовы і чытання. Выпрацоўка ж  навыкаў літаратурнага вымаўлення рускай мовы  пачынаецца ў букварны перыяд — з выдзялення і засваення гука — і працягваецца на ўроках граматыкі і правапісу, на ўроках чытання, матэматыкі і іншых прадметаў, а таксама ў працэсе правядзення пазакласных мерапрыемстваў  і дома большасць бацькоў размаўляюць на рускай мове.

У раннім дзяцінстве будучыя школьнікі засвойваюць амаль усе дыялектычныя рысы народнай гаворкі. Таму ў такой складанай сітуацыі поспех  у працы над арфаэпічнымі навыкамі беларускай мовы будзе забяспечаны ў тым выпадку, калі настаўнік дэталёва  вывучыць асаблівасці мясцовай гаворкі  і  будзе сістэматычна сачыць за правільнасцю мовы школьнікаў, ён будзе прывучаць іх свядома ставіцца да сваёй уласнай мовы і мовы таварышаў з улікам яе адпаведнасцяў  літаратурным нормам.

Прааналізуем вывучэнне тэмы  «Гукі і літары» па падручніку               Т.М. Валынец і [інш.] «Беларуская мова 2 клас» [5].

 

Тэма

Задачы

Практыкаванні

1

 

Гук як элемент вуснай мовы

 

Развіваць уменне чуць і правільна вымаўляць гукі, з якіх складаецца слова

 

Практ. 78. Прачытайце. З якіх гукаў складаюцца словы.

 

 Практ. 80. Назавіце ўсе гукі ў выдзеленых словах.

 

2

 

Абазначэнне на пісьме гукаў літарамі

 

Вучыць правільна вымаўляць гукі, называць літары алфавіта

 

Практ. 87. Прачытайце загадку і адгадайце яе. Колькі гукаў у выдзеленым слове? А колькі ў ім літар?

 

Практ. 95. Запішыце

       адгадку да загадкі. Падкрэсліце ў адгадцы  літару, якая не абазначае гука.

 

 

3

 

Алфавіт

 

Паказаць практычнае значэнне алфавіта;   вучыць  размяшчаць словы  ў алфавітным  парадку; даць   уяўленне   пра   школьны арфаграфічны слоўнік; фарміраваць уменне карыстацца ім

 

Практ. 91.  Прачытайце  верш. Якія зычныя  гукі часта паўтараюцца  ў ім?

 

Практ. 104. Прачытайце. Запішыце словы ў алфавітным парадку.

4

 

Галосныя гукі і літары

Вучыць вызначаць галосныя гукі сярод іншых гукаў мовы; паказаць адрозненне паміж галоснымі гукамі і літарамі, якія іх абазначаюць

 

Практ. 126 Змяніце словы па ўзоры. Запішыце пары слоў, пастаўце  націск. Падкрэсліце галосныя  літары ў першых складах.

  5

 

Націск у слове

 

Развіваць уменне правільна ставіць націск у слове, вызначаць націскныя і ненаціскныя склады; паказаць ролю націску ў мове

 

Практ. 117. Прачытайце. Назавіце націскныя і ненаціскныя  склады ў выдзеленых словах.

 

6

 

Зычныя гукі і лі-тары

 

Вучыць вызначаць зычныя гукі па іх акустыка-артыкуляцыйных прыметах; развіваць уменне праводзіць гука-літарны аналіз слоў

 

Практ. 143. Прачытайце. Назавіце спачатку  словы з цвёрдымі зычнымі  гукамі на канцы, потым – з мяккімі.

 

7

Звонкія  і глухія зычныя гукі. Іх абазначэнне на пісьме

Вучыць адрозніваць звонкія і глухія гукі на слых,  правільна будаваць сказы (адказы на пытанні)

 

Практ.  165. Прачытайце  словы. Які ў іх першы  гук : звонкі ці глухі? Падбярыце словы з парнымі  глухімі зычнымі.

8

 

Цвёрдыя і мяккія зычныя

 

Адпрацоўваць уменне  правільна падбіраць праверачныя словы да слоў з парнымі звонкімі і глухімі зычнымі

 

Практ.  149. У якіх словах патрэбны ь.

 

Практ. 145.

Прачытайце,  правільна вымаўляйце  гук [р]. Спішыце сказ, падкрэсліце выдзеленыя   літары.

9

 

Зычныя     [т],     [ц]. Правапіс слоў з імі

 

Фарміраваць навык правільна перадаваць на пісьме цвёрдасць — мяккасць зычных гукаў [т], [ц']

 

Практ. 192. Прачытайце  словы. Якія літары  пішуцца пасля т, якія – пасля ц?

 

10

 

Зычныя   [д],   [дз']. Правапіс слоўз імі

 

Развіваць уменне адрозніваць на слых цвёрдыя і мяккія зычныя гукі, правільна перадаваць іх на пісьме

 

Практ. 189. Прачытайце верш. Якія літары трэба пісаць у словах: д ці дз? Чаму?

Практ. 190. Прачытайце прыказкі. Спішыце, устаўляючы д або дз.

 

 

 

 

 

 

 

11

 

Няпарныя цвёрдыя зычныя

 

Фарміраваць уяўленне пра няпарныя цвёрдыя зычныя, навык правапісу слоў з гэтымі зычнымі

 

Практ. 31. Спішыце. Падкрэсліце словы з літарай ч. З якім гукам “сябруе” [ч]?

Практ. 34. Спішыце выдзеленыя словы. Падкрэсліце літары р і ч.

                                  

12

 

Падоўжаныя    зычныя

 

Фарміраваць  фанематычны   слых; развіваць уменне перадаваць на пісьме падоўжанае вымаўленне зычных

 

Практ. 203. Прачытайце словы, у якіх  прапушчаны літары жж, лл або цц. Вусна перакладзіце  іх на рускую мову.

 

 

 

Фанетычныя практыкаванні выкарыстоўваюцца не толькі пры вывучэнні фанетыкі, але і пры вырашэнні арфаграфічных, словаўтваральных і іншых задач. Гэта надзвычай актывізуе ўвагу вучняў да гукавой формы слова, да вуснага выказвання, садзейнічае развіццю маўленчага слыху.

Паколькі пры вывучэнні фанетыкі прадметам назірання з’яўляецца гукавы бок мовы, вядучае месца на занятках па фанетыцы належыць вусным практыкаванням [11, с. 26]. Любое слова, любы гук, які аналізуецца з пункту гледжання фанетыкі, павінен быць вымаўлены самім вучнем. Элементу самастойнасці ў фанетычнай рабоце неабходна прытрымлівацца і ў далейшым. Як адзначаў Л. В. Шчэрба, усе заняткі па фанетыцы ў школе «павінны быць зведзены да назірання саміх вучняў пад кіраўніцтвам настаўніка, над уласнай іх мовай» [3, с. 78]. 

 Пры выкананні практыкаванняў фанетычнага характару вельмі важна,

каб работа вучняў не была зведзена да механічнага супастаўлення гукаў і літар, вызначэння колькасці адных і другіх, а давала магчымасць спасцігаць моўную з’яву ў той ступені яе складанасці, якая адпавядала б узросту і падрыхтаванасці вучняў.

          Фанетычныя практыкаванні можна групаваць па-рознаму. Калі ў аснову класіфікацыі пакласці характар навучальнай дзейнасці вучняў, то ёсць падставы выдзеліць аналітычныя і рэпрадуктыўныя практыкаванні. Аналітычныя практыкаванні – гэта практыкаванні на назіранне, пасіўнае і актыўнае.  Пасіўнае мае месца там, дзе пэўная з’ява фанетыкі падказваецца, растлумачваецца настаўнікам або ў падручніку. Каментарыі настаўніка складаюць аснову пасіўных назіранняў.

           Актыўныя назіранні вучняў пачынаюцца з моманту, калі трэба самастойна што-небудзь зрабіць, аперыруючы пэўнымі словамі. Заданні нешматлікія, асноўныя іх тыпы:

-         назваць гукі ў выдзеленых словах (практ.87, практ. 98);

-         вызначыць,   якімі   гукамі   адрозніваюцца    пэўныя  словы (практ. 78,

практ. 82);

-         параўнаць  колькасны  састаў  гукаў  і  літар  у  прапанаваных   словах

(практ. 87, практ. 95);

-         змяніць слова па ўзоры (практ. 187: сад – у садзе, іду – ідзе і інш.);

           У школе рэдка праводзяцца практыкаванні на назіранне за артыкуляцыяй гукаў. Зварот жа да яе дазваляе асэнсаваць, а не механічна запомніць адрозненне ўсіх галосных гукаў ад зычных. Звонкіх зычных ад глухіх, мяккіх ад цвёрдых. Назіраючы за артыкуляцыяй, дзеці змогуць свядома дыферэнцыраваць блізкія па рабоце моўных органаў гукі ( [о] –[ у], [д] – [н], [ш] – [с] і г.д.). Падобныя практыкаванні па фанетыцы асабліва мэтазгодны ў 2 класе школы з рускай мовай навучання, калі ўзнікае патрэба параўнаць пэўныя гукі дзвюх моў.

Вывучэнне беларускай мовы ў 2 класе з’яўляецца асновай для паспяховага засваення ўсяго школьнага курса беларускай мовы і тых прадметаў, якія на ёй выкладаюцца. На працягу навучальнага года другакласнікі набываюць першасныя веды пра фанетычную, графічную і арфаграфічную сістэмы беларускай мовы, авалодваюць арфаэпічнымі ўменнямі, пашыраюць слоўнікавы запас. Засваенне моўных ведаў адбываецца праз сістэматычную ўзаемазвязаную працу па фарміраванню маўлення і развіцця ўсіх відаў маўленчай дзейнасці. Павелічэнне колькасці гадзін дае магчымасць настаўніку засяродзіць больш увагі на азнаямленні вучняў  са спецыфічнымі асаблівасцямі беларускай мовы (напрыклад, у раздзеле “Уступны курс” гэта наступныя тэмы: гук і літара ў; вымаўленне спалучэння гукаў [шч]; гукі [дз], [дж] і іх абазначэнне на пісьме), папярэдзіць у школьнікаў узнікненне інтэрферэнцыйных памылак (напрыклад, у раздзеле “Гукі і літары” пры вывучэнні тэм: “Галосныя і зычныя гукі”, “Абазначэнне гукаў на пісьме літарамі”, “Беларускі алфавіт”, “Склад. Падзел слоў на склады” і г.д.), выдзеліць дадатковы час на абагульненне і сістэматызацыю ведаў па некаторых тэмах. Акрамя таго, павелічэнне вучэбнага часу дазваляе арганізаваць розныя віды маўленчай дзейнасці не толькі як адзін з этапаў урока, а нават выдзеліць асобныя ўрокі развіцця вуснага і пісьмовага маўлення.

Аналіз аб’ёму вучэбнага матэрыялу, прадстаўленага ў падручніку ў раздзеле “Уступны моўны курс”, сведчыць аб дастатковай колькасці практыкаванняў, неабходнай для выкарыстання на працягу ўрока і вырашэння адукацыйных задач. Аднак пры вывучэнні асобных тэм з раздзелу “Гукі і літары” для замацавання і ўдасканальвання ведаў і ўменняў вучняў патрабуецца дадатковы практычны матэрыял. Змест практычнага матэрыялу падабраны аналагічна зместу практыкаванняў падручніка.

 

 

 

 

 

 

1.2. Асаблівасці вывучэння фанетыкі  на ўроках       

       беларускай мовы

 

Вядома, што родная вусная мова засвойваецца ў працэсе актыўнага пошуку дзецьмі моўных заканамернасцей на аснове вопыту і аналізу мовы дарослага і ўласнай творчай дзейнасці. Напачатку другая мова засвойваецца таксама, як і першая: вопыт і арыенціровачная дзейнасць у маўленчай плыні прыводзяць у рэшце рэшт да фарміравання моўных абагульненняў і гатоўнасці да засваення выпрацаваных у грамадстве нормаў вуснай мовы. Але з тым, калі дзіця пачынае чытаць тэкст, пісьмовая мова аказвае дамінуючы ўплыў на засваенне вуснай. Адбываецца ўзаемаўплыў вуснай мовы на пісьмовую і пісьмовай на вусную. Фактычна вуснай мовай вучні працягваюць авалодваць на аснове пісьмовай і з яе дапамогай. Калі ў дапісьмовы перыяд дзеці вымаўляюць словы снег [с'н'эх], з'явы [з'йавы], песні [п'эс'н'і], свята [с'в'ата] і на першым часе ў пісьме перадаюць гэта графічна як сьнег, зьявы, песьні, сьвята, то ў працэсе авалодання чытаннем арфаэпічна правільнае вымаўленне, звязанае, напрыклад, з перадачай асіміляцыйнай мяккасці, паступова знікае і ўступае месца вымаўленню па прынцыпе «вымаўляем, як напісана». Такая з'ява характэрная не толькі для засваення асіміляцыйнай мяккасці, але і для перадачы вымаўлення кансанантных спалучэнняў [зж], [зш], [сш], [здж], [зч], [сч], [жч], [дч], [тч], [шс], [жс], [тц], [дц] і інш. [8, с. 45].

Такім чынам, калі пры авалоданні роднай мовай яе пісьмовая форма засвойваецца пры супастаўленні з ужо засвоенай вуснай формай (Л. П. Федарэнка), авалоданне беларускай мовай як другой ідзе некалькі іншым шляхам: вусная мова спачатку засвойваецца натуральным чынам (па схеме засваення роднай), а затым карэкціруецца на аснове пісьмовай. Графічны вобраз слова пачынае пераважаць у свядомасці дзіцяці і істотна ўплываць на фарміраванне вымаўленчых здольнасцей. Назавём гэтую заканамернасць узаемаўплыў пісьмовай і вуснай мовы пры фарміраванні маўленчых навыкаў [5, с. 34].

Варта заўважыць, што беларуская мова дарослых людзей, засвоеная ў натуральным маўленчым асяроддзі (родная мова), і мова, засвоеная ў працэсе спецыяльнага навучання па-за ўплывам жывой беларускай мовы, адрозніваюцца тым, што ў другім выпадку вусная мова ёсць адбітак мовы пісьмовай [12, с. 56].

Названая заканамернасць вымушае перагледзець як змест, так і тэхналогію навучання  фанетыцы ў школе з рускай мовай выкладання: засваенне вуснай мовы на аснове пісьмовай можа садзейнічаць больш хуткаму і якаснаму авалоданню літаратурнымі нормамі, а таксама спрыяць выпрацоўцы арфаграфічных здольнасцей на аснове ўсведамлення школьнікамі законаў беларускага пісьма.

Для знаёмства з зацвярдзелымі зычнымі можна выкарыстаць запісаныя на дошцы або ў табліцы словы чыжык, шэсць, рабіна, цэлы, дажджы (літары, якія абазначаюць зацвярдзелыя зычныя, варта выдзеліць асобным колерам). Чытаючы словы ўголас, дзеці вызначаюць, што зычныя ж, ч, ш, р, ц, дж вымаўляюцца цвёрда (тэрмін «зацвярдзелыя зычныя» паведамляе настаўнік).

Пазнаёміўшы  другакласнікаў з зацвярдзелымі зычнымі, настаўнік пераключае іх увагу на правапіс галосных пасля зацвярдзелых. 3 гэтай мэтай можна запісаць на дошцы і ў сшытках некалькі слоў (чарніліца, жывёла, ураджай, дрэва, пчолы, рака, шчупак) і паказаць, што іх напісанне не разыходзіцца з вымаўленнем. Дзеці назавуць, а потым падкрэсляць галосныя літары, якія пішуцца пасля зацвярдзелых зычных. Такім чынам, клас будзе падведзены да адказу на пытанне: «Якія галосныя пішуцца пасля зацвярдзелых зычных?»

Пераход е, ё ў я (яканне) таксама  вывучаецца ў другім класе. Настаўніку трэба помніць, што гэта не што іншае, як разнавіднасць акання. Калі о, э пасля цвёрдых зычных пераходзяць у а ва ўсіх ненаціскных складах, то ў становішчы пасля мяккіх зычных пераход э, о ў а назіраецца толькі ў першым пераднаціскным складзе (след — сляды, лёд — лядок, зялёны, вясёлы).

Вывучэнне правапісу е, ё — я грунтуецца на ўменні вызначаць націск і дзяліць словы на склады. Калі дзеці ўмеюць выдзяляць націскны склад і склад перад націскам (напачатку мэтазгодна браць толькі двухскладовыя словы), то можна лічыць, што асноўнае правіла аб пераходзе е, ё ў я яны засвояць.

Перш чым прыступіць да вывучэння новага матэрыялу, у абавязковым парадку трэба паўтарыць пераход о, э ў а пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных. Гэта дапаможа ўспомніць сутнасць самой фанетычнай з'явы.

Для назірання можна прапанаваць словы тыпу зе′млі— зямл′я, ве′рбы — вярба′, вёслы — вясло′. Вызначыўшы націскныя склады ў словах зямля, вярба, вясло, трэба звярнуць увагу на склад перад націскам (перад націскам пішацца я). На аснове гэтага робіцца вывад, якім у далейшым дзеці будуць кіравацца пры напісанні не толькі двух-, але і шматскладовых слоў.                              

Бадай самым складаным для вучняў пачатковых класаў з'яўляецца засваенне правапісу е, я ў трох- і чатырохскладовых словах, а таксама ў словах тыпу восень, вецер, поўдзень, дзе літара е пішацца пасля націску. Тлумачэнне тэмы можна правесці на аснове аналізу слоў лес, ляснік, леснікі, землі, зямля, земляны. Вучні падзеляць іх на склады, вызначаць націск і растлумачаць, чаму ў словах ляснік, зямля е перайшло ў я (першы склад перад націскам). У словах леснікі, земляны па тры склады, націск на апошнім складзе; у складах лес-, зем- пішацца е, бо гэта не першы, а другі склад перад націскам (тут дарэчы абазначыць пераднаціскныя склады  лічбамі):  

                                   1            2             1          

                              ляс-нік, лес-ні-кі, зям-ля.

Аднак праведзенага назірання недастаткова. Каб падвесці вучняў да вываду правіла, трэба прааналізаваць словы тыпу поезд, лагер, возера, у якіх літара е пішацца пасля націску. Цяпер можна падагульніць назіранні:

— У якім складзе перад націскам е, ё пераходзяць у я?

— Якая літара пішацца ў іншых ненаціскных складах?

Дзеці зробяць вывад, што галосныя е, ё пераходзяць у я толькі ў першым складзе перад націскам. У іншых ненаціскных складах трэба пісаць е.

Для замацавання вываду варта прапанаваць наступныя заданні:

а) растлумачыць напісанне выдзеленых галосных (тэкст павінен быць насычаны патрэбнымі арфаграмамі);

б) падабраць і запісаць аднакарэнныя словы з вызначэннем націску ў іх (звер — звярок, звярынец; спевы  — спяваць, спевакі);

в) паставіць  і запісаць назоўнікі ў множным ліку (цясляр — цесляры, зямляк — землякі);

г) спісаць і ўставіць прапушчаныя літары і г. д.

Як вядома, словы іншамоўнага паходжання тыпу герой, медаль, калектыў не падпарадкоўваюцца беларускаму правапісу: літара е ў іх захоўваецца і ў першым складзе перад націскам.

Асаблівую ўвагу на ўроках беларускай мовы неабходна ўдзяліць і акцэнталагічным нормам беларускай мовы. У  рускай і беларускай мовах  існуе  даволі  вялікая колькасць слоў, якая адрозніваецца націскамі і гэта абумоўлівае шмат  акцэнталагічных памылак: бел. чатырна′ццаць  (руск. четы′рнадцать),  бел. худзе′нькі (руск. ху′денький), бел.  пле′сці (руск. плести′), бел.  аку′нь (руск. окунь)  і  іншыя.

 У вуснай мове школьнікаў вельмі часта бываюць памылкі. Дзеці могуць сказаць: «таварышы′» замест «тава′рышы», «мага′зін» замест «магазі′н», «сака′вік» замест «сакаві′к», «ста′ры» замест «стары′», «на Беларусі′» замест «на Белару′сі» і г. д.

Уменне правільна вызначаць націск у слове мае вялікае практычнае значэнне: у беларускай мове непасрэдна ад націску залежыць правапіс галосных у коранях слоў, суфіксах, а таксама правапіс канчаткаў назоўнікаў, прыметнікаў, дзеясловаў і г. д.

Такім чынам, захаванне нормаў літаратурнага вымаўлення слоў (націску, правільнага вымаўлення гукаў) — адно з асноўных патрабаванняў да вуснай мовы. Настаўніку трэба ўважліва ставіцца да вымаўлення вучнямі асобных слоў (пры чытанні, вусных адказах, у гутарцы) і выпраўляць іх памылкі.

 

Глава 2. Практычны вопыт навучання фанетычным паняццям на ўроках беларускай мовы

 

Паколькі прадметам назірання на ўроках фанетыкі з'яўляецца знешняя, гукавая абалонка слоў, то значнае месца на занятках павінны заняць вусныя практыкаванні. Паслядоўнасць працы «ад гука да літары» (А. М. Пяшкоўскі) павінна стаць важным метадычным накірункам у сістэме працы па фанетыцы.

Фанетычны разбор  з'яўляецца адным з важных метадычных прыёмаў у методыцы выкладання фанетыкі [18, с. 45].

Каб сфарміраваць свядомы і трывалы навык фанетычнага разбору, патрэбна сістэматычная праца, папярэднімі элементамі якой могуць быць «вусная пяцімінутка», «фанетычная зарадка»,  «фанетычная паўза» з заданнямі тыпу: назваць у тэксце словы, дзе гукаў больш (менш), чым літар; назваць (падкрэсліць) літары, якія абазначаюць глухія зычныя гукі; назваць (падкрэсліць) літары - паказчыкі мяккасці зычных у словах і інш.

Цікавымі ў сістэме працы па фанетыцы могуць стаць заданні на аналіз пачутага (прачытанага) выказвання па прапанаваным плане. Неабходна падкрэсліць: узоры, прыклады ўсіх аналізаў, разважанняў павінен даваць найперш настаўнік. «Навучанне мове, навучанне ў школе ў вялікай ступені грунтуецца на перайманні. Дзіця ж у школе вучыцца не таму, што яно ўмее рабіць самастойна, а таму, чаго яно рабіць не ўмее, але што аказваецца даступным для яго ў супрацоўніцтве з настаўнікам і пад яго кіраўніцтвам » [7,  с 78].

План аналізу можа быць прыкладна наступным:

- пастаноўка голасу (мяккі, грудны, нізкі, не пісклявы, адрывісты, ціхі);

- дыкцыя (наколькі актыўна і правільна  «працуюць» губы, язык);

- інтанацыя (зацікаўленая, пераканаўчая, невыразная, выразная, аднатонная, аднастайная);

- размеранасць маўлення (непаспешлівае, паспешлівае, словы пры вымаўленні не расцягваюцца, ёсць (няма) лішнія словы, і г. д.).

Адпаведнае месца сярод прыёмаў павінны заняць практыкаванні на выпрацоўку моўнага слыху вучняў. Каб дзеці маглі ўспрымаць вусную інфармацыю на беларускай мове з неабходнай ступенню асэнсаванасці, у першакласнікаў фарміруюцца ўменні:

·       Прагназаваць змест тэксту па ілюстрацыях;

·       Суадносіць ход развіцця падзей з малюнкавым радам і запамінаць

паслядоўнасць у развіцці падзей;

·       Вызначаць дзеючых асоб, суадносіць дзеючую асобу і ўчынак;

·       Выяўляць прычынна-выніковыя сувязі паміж падзеямі і ўчынкамі

герояў;

·       Вылучаць незразумелыя словы і выразы ў мінімальным кантэксце.

           Ад развіцця, удасканалення моўнага слыху дзяцей залежыць іх арфаграфічная і пунктуацыйная пісьменнасць, культура мовы. Вучань з развітым моўным слыхам успрымае разнастайныя інтанацыі, паўзы, змены ў тэмпе маўлення. Гэта ў сваю чаргу з’яўляецца ўмовай паспяховага засваення ім многіх правіл пунктуацыі. Такі вучань здольны пераймаць арфаэпічна правільную і інтанацыйна багатую мову дыктараў, артыстаў, настаўнікаў, свядома ставіцца да недахопаў уласнай мовы, пераадольваць іх. Школьнік са слаба развітым моўным слыхам, насупраць, наўрад ці навучыцца выразнаму чытанню. Такія вучні бездапаможныя і ў арфаграфічных адносінах.

Гэтаму падпарадкаваны ўсе фанетычныя практыкаванні, якія фарміруюць наступныя ўменні:

-          адрозненне  гукаў  ад  літар:  вызначыць,  колькі  гукаў  і  колькі  літар

словах лебедзь, дожджык, маладзець і інш.; адказаць, якія гукі абазначаюць літары е, ё, ю, я ў словах ёлка, есці, яблыня, аб’ява;

-         падзел  слова  на  склады;  вымавіць словы па  складах, запісаць словы,

дзелячы іх рысачкай на склады;

-         пастаноўка    націску  ў   словах:  вымавіць   слова,   выдзяляючы  ў   ім

голасам націскны склад; пры спісванні паставіць націск у словах; запісаць словы пад дыктоўку, расстаўляючы ў іх націск; змяніць слова так, каб націск падаў на іншы склад (напрыклад, зямля’ – зе’млі);

-         групоўка  слоў  з  пэўнымі  гукамі:  запісаць  у  адзін  слупок  словы  на

канцы з цвёрдым зычным, у другі – з мяккім і інш.

У паняцце гукавой культуры маўлення ўваходзіць і арфаэпічная правільнасць маўлення - прытрымліванне нормаў і правілаў літаратурнай мовы. Арфаэпія ўстанаўлівае нормы вымаўлення гукаспалучэнняў і слоў. Задача  настаўніка - навучыць дзіця спачатку правільна вымаўляць кожны гук ізалявана, а потым у спалучэнні з іншымі гукамі, у словах.

Разгледзім,  якія  віды практыкаванняў можна  выкарыстоўваць  пры  рабоце  над асноўнымі  асаблівасцямі  фанетыкі беларускай мовы.

На ўроку па вывучэнню гукаў [г], [г'] ставяцца наступныя задачы:

1) пазнаёміць вучняў з вымаўлсннем гукаў [г], [г']  у словах;

2) фарміраваць уменне вымаўляць словы з гукамі [г], [г'];

Разгледзім фрагмент урока:

Моўная размінка

Гаварыў, гаварыў, не дагаварыў, дагаворваў, дагаворваў, ды загаварыўся.

— Як вы думаеце, над чым мы будзем працаваць на ўроку? (Адказы дзяцей). (Калі вучні не змогуць адказаць дакладна — дапоўніць.)

— Мы будзем працаваць над вымаўленнем гукаў [г], [г'] у словах.

Работа над тэмай урока

— Прачытайце слова, запісанае на дошцы. (Дапамог.)

 — Дзе знаходзіцца ў гэтым слове гук [г]?

— На які гук ён падобны пры вымаўленні? (На гук [х]).

2) Гульня «Чароўны мяшочак» (матэрыял узяты з практ. 16, с. 8; практ. 18, с. 9).

Перакласці словы, якія запісаны на картках: гара, газета, загадка, грошы, гальштук, галінка  на рускую мову. Параўнайце, як вымаўляецца гук [г] у беларускай мове, а як –  у рускай.

Вывад: у рускай мове гук [г] – выбухны, у беларускай – фрыкатыўны.

Вучань дастае картку, чытае слова, прагаворвае яго разам з вучнямі класа, замацоўвае на дошцы і г. д.

Трэба звярнуць увагу вучняў на тое, што ў беларускай мове словы з гукам [г] вымаўляюцца без напружання горла.

— Каб праверыць, як вы зразумелі тэму ўрока, выканаем практ. 19, с. 9. Прачытайце ўслых і аб'яднайце словы ў адно. Запішыце першыя два радкі.

(Правесці слоўнікавую работу.)

— Давайце зараз патрэніруемся вымаўляць гукі [г], [г'],  чытаючы скорагаворкі, — практ. 21, с. 10.

Замацаванне

1)    Практ. 20 с. 10.

2)    – А цяпер патрэніруемся вымаўляць гукі [г], [г'], чытаючы скорагаворкі (гл. Дадатак 2.6).

         Улічваючы асаблівасці ўзроставага ўспрымання вучняў пачатковых класаў, мэтазгодна пазнавальныя задачы ўрока фарміраваць праз займальную вобразную форму.

          Займальныя заданні выклікаюць ў вучняў цікавасць да прадмета, дапамагаюць ім лягчэй і хутчэй засвоіць вучэбны матэрыял, садзейнічаюць развіццю ўвагі, памяці, назіральнасці, мысліцельнай дзейнасці. Разгледзім некаторыя з іх:

           Практ.  89.  Якія зычныя гукі трэба дадаць,  каб атрымаліся словы?

            Практ. 90. У словах пераблыталіся гукі. Дапамажыце ім стаць на сваё месца.

Практ. 111. Гульня “Складзі слова са складоў”.

Практ. 219. Дапамажыце словам змяніцца так, як патрабуе сэнс.

Практ. 246. Гульня “Хто больш?”. Якія словы вы можаце скласці з гукаў [п][у], [к], [ш], [а], [т], [л], [с], [і] ?

Такім чынам,  пры вывучэнні фанетыкі беларускай мовы  галоўнай задачай з’яўляецца навучанне арфаэпічным нормам  літаратурнай мовы і ўсведамленне асноўных моўных  паняццяў  па фанетыцы. У сітуацыі блізкароднаснага дзвюхмоўя асаблівую ўвагу трэба надаваць навучанню школьнікаў правільнаму вымаўленню спецыфічна беларускіх гукаў [33, с. 80].

У залежнасці ад ступені падабенства з фанемамі рускай мовы фанемы беларускай мовы можна падзяліць на тры групы.

Да першай групы адносяцца фанемы, якія супадаюць у беларускай і рускай мовах. Гэта ўсе галосныя і пераважная большасць зычных фанем (м, м', б, б', в, в', ж, ш і інш.).

Другую групу складаюць фанемы, падобныя ў рускай і беларускай мовах. Яны адрозніваюцца паміж сабой толькі тымі ці іншымі акустыка-артыкуляцыйнымі характарыстыкамі (напрыклад, цвёрдасцю-мяккасцю). Блізкімі руска-беларускімі эквівалентамі з'яўляюцца: [ч'] - [ч], [г, г'] выбухныя - [г, г'] фрыкатыўныя, [д'] - [дз'], [т'] - [ц'], [р'] - [р] (параўнайце словы чёрный - чорны, грыб - грыб, гимн - гімн, дети - дзеці, река - рака). Гэта тыя выпадкі, калі найбольш верагодныя памылкі інтэрферэнцыі.

Трэцяя група - гэта фанемы, аналагаў якіх няма ў рускай мове. Такіх фанем у беларускай мове дзве: [дж], [ў]. Аднак гэтыя фанемы маюць эквіваленты ў рускай мове - [ж] (урожай -ураджай) і [в], [ф], [л] (правда - праўда, травка - траўка, волк -воўк). У сваю чаргу ў рускай мове існуе гук [щ], які адсутнічае ў беларускай фанетычнай сістэме. Эквівалентам гука [щ] выступае ў беларускай мове гукаспалучэнне [шч].

Фарміраванне правільнага вымаўлення таго ці іншага гука другой мовы ажыццяўляецца ў пэўнай паслядоўнасці (Л.А Мурына) [21, с. 67].

1. Этап слыхавога ўспрымання, які ўключае знаёмства з новым гукам у слове і абстрагаванне гука ад слова. У гульнявой сітуацыі трэба засяродзіць увагу дзяцей на патрэбным гуку, а затым увесці яго ізалявана.

2. Пастаноўка ізаляванага беларускага гука шляхам тлумачэння і па меры магчымасці дэманстрацыі яго артыкуляцыі, паўтарэнне дзеяння ў адпаведнасці з гульнявым момантам. (Тут можна выкарыстоўваць казкі “Пра Вясёлага Язычка”, распрацаваныя М.Г. Генінг і Л.А. Герман.) [9, с. 67]. 3. Слыхавыя практыкаванні на распазнаванне новага гука. Дзеці вучацца распазнаваць новыя беларускія гукі, якія змешваюцца ў вымаўленні з рускімі гукамі, або падобныя да гукаў беларускай мовы.

4. Узнаўленне дзецьмі новага гука (імітацыя гукавых адрозненняў у гульні).

5. Самастойнае вымаўленне новага гука ў гульні.

6. Уключэнне патрэбнага гука ў словы і фразы беларускага вуснага маўлення ў працэсе гульнявых дзеянняў.

7. Аўтаматызацыя правільнага вымаўлення гука ў беларускім маўленні.

Адметнай асаблівасцю беларускага вымаўлення выступаюць аканне і яканне. Аканнем называюць супадзенне ў вымаўленні галосных о, э з галосным а пасля цвёрдых зычных, калі з іх змяшчаецца націск (ногі – нага, рэкі -  рака).

Аканне распаўсюджваецца на ўсе ненаціскныя склады. Супадзенне галосных о, э з галосным а пасля мяккіх зычных называецца яканнем (вецер - вятры, мёд - мядовы). Яканне распаўсюджваецца толькі на першы пераднаціскны склад. У іншых складах галосны а можа быць толькі тады, калі ён ёсць у аднакаранёвых словах (пяць - пятачок).

Прыкметай правільнага беларускага вымаўлення з'яўляецца асімілятыўнае змякчэнне ў большасці выпадкаў парных па цвёрдасці-мяккасці зычных перад мяккімі зычнымі (с'нег, дз'веры, ц'вёрды, з'весці).

Характэрная асаблівасць беларускай арфаэпіі - наяўнасць падоўжаных зычных у словах пэўных тэматычных груп: у назоўніках ніякага роду (вяселле), у творным склоне назоўнікаў жаночага роду з чыстай асновай (цішшу, зеленню), у творным склоне лічэбнікаў (пяццю), у назоўніках жаночага роду (свацця), у некаторых прыслоўях (ноччу).  Астатнія выпадкі прадстаўлены адзінкавымі словамі.

3 мэтай развіцця фанематычнага слыху дзяцей  настаўнік праводзіць з імі практыкаванні на распазнаванне слоў з падоўжанымі зычнымі або з выразным ненаціскным галосным а. Так, можна прапанаваць знайсці словы з падоўжанымі зычнымі ў вершы:

 

У вароны сёння

Дзень нараджэння.

На стале ў вароны

Чай і варэнне.

А. Бадак

Настаўніку трэба звяртаць асаблівую ўвагу дзяцей на асаблівасці вымаўлення спалучэнняў гукаў у розных пазіцыях слоў, напрыклад,  вымаўленне спалучэння чц як падоўжанага зацвярдзелага цц / у хустаццы (у хустачцы) і інш. [23, с. 67].

Абапіраючыся на набытае дзецьмі ўменне вылучаць слоўны націск, ім можна растлумачыць, што ў беларускай мове ненаціскны галосны а вымаўляецца вельмі выразна: зямля, цяпер. Гэта асаблівасць беларускай мовы.

Педагог паведамляе, што ў некаторых беларускіх словах асобныя зычныя вымаўляюцца больш працягла, чым астатнія: падарожжа, калоссе. Гэтыя зычныя называюцца падоўжанымі.

У работу над арфаэпічна правільным маўленнем уваходзіць і практыкаванне школьнікаў у правільнай пастаноўцы націску ў тых словах, якія падобныя да рускіх: бел.  крапі′ва (руск. крапіва′),  бел. зямлю′ ( руск. зе′млю) і г. д. Гэта тыя выпадкі, дзе вельмі верагодна ўзнікненне арфаэпічнай інтэрферэнцыі ў маўленні дзяцей. Засваенне націску ў падобных словах і іх формах павінна быць у пэўнай меры асэнсаваным.

Школьнікам можна прапанаваць гульню «Скажы па-беларуску», у працэсе якой замацоўваюцца і актывізуюцца вьмаўленчыя навыкі дзяцей.  Настаўнік называе рускае слова, а дзеці ў  адказ ― беларускае. У якасці гульнявога дзеяння можна выкарыстаць перакідванне мяча. Прапануюцца толькі тыя рускія словы, якія падобныя да беларускіх (нога - нага, дети - дзеці, река - рака, печь - печ, колосья - калоссе і г.д.). Дзеці, па сутнасці, не перакладаюць словы, а асэнсавана змяняюць артыкуляцыю, вымаўляючы іх у адпаведнасці з заканамернасцямі беларускай фанетыкі і арфаэпіі. Уменне выконваць такое дзеянне можна лічыць адным з крытэрыяў авалодання беларускім вымаўленнем [3 , с. 149-150].

 Пры  знаёмстве  са  складам слова  настаўнік тлумачыць, што  спалучэнне  гукаў, якое вымаўляецца   адным штуршком паветра, называецца складам.

Дзеці вучацца дзяліць на склады двух- і трохскладовыя словы, называюць першы, другі, трэці склады. Пасля таго,  як  дзеці  пазнаёмяцца з галоснымі гукамі, яны могуць асэнсаваць складаўтваральную ролю галоснага. Дзеці падлічваюць колькасць складоў у слове і колькасць галосных гукаў. Адзначаюць, што ў кожным складзе абавязкова ёсць галосны гук.

Выкарыстоўваецца мадэліраванне слова: педагог і самі дзеці выкладваюць на сталах і на дошцы палосачкі паперы ў адпаведнасці з колькасцю складоў у слове.

Зразумець прынцып складовай будовы слова  школьнікам дапамогуць разнастайныя практыкаванні і дыдактычныя гульні. Перш за ўсё дзеці вучацца называць словы з пэўнай колькасцю складоў. Напрыклад: «Успомніце птушак, у назвах якіх два склады (го-луб, пе-вень, ка-чка...), тры склады (ва-рона, ку-ры-ца, ве-ра-бей..).

Другім відам практыкаванняў на асэнсаванне складовай будовы слова з'яўляецца падбор слоў з пэўнымі складамі. Дзеці называюць словы з якім-небудзь складам незалежна ад яго месца ў слове або ўспамінаюць словы, якія пачынаюцца ці канчаюцца пэўным складам (адгадайце слова, калі першы склад яго ма - мама, маліна...). У гульні «Хованкі» дзеці адкідваюць першы склад ад слова і адшукваюць новае слова, якое «схавалася»: ля - сок, ры - бак, ча - рот, ко-шка.

Больш складанымі з'яўляюцца практыкаванні, выконваючы якія  малодшыя  школьнікі павінны арыентавацца не толькі на названы склад, але і на колькасць складоў у слове (знайдзіце цацку, назва якой складаецца з дзвюх частак і апошні склад якой -ка).

Дзеці атрымліваюць элементарныя ўяўленні аб тым, што склады ў слове гучаць неаднолькава, адзін з іх вымаўляецца з большай сілай.

Пры вылучэнні націскнога склада слова трэба вымаўляць цалкам. Настаўнік дае ўзор правільнага вымаўлення слова з падкрэсленым націскам, дапамагае дзецям вызначыць націскны склад.

У гульні «Жывыя словы» дзеці могуць выконваць ролі складоў, напрыклад ка і са,  чытаць іх з розным націскам. Можна прачытаць слова каса, а можна каса. Такім чынам, школьнікі разумеюць значэнне націску ў слове, яго словараспазнавальную ролю.

Знаёмства з галоснымі гукамі можна правесці наступным чынам: ёсць гукі, пры вымаўленні якіх паветра свабодна праходзіць праз поласць рота, іх можна праспяваць, гучна крыкнуць і сказаць шэптам. Давайце ўспомнім з урокаў рускай мовы, як называюцца такія гукі? ( Гэта галосныя гукі.)

Дзеці знаходзяць галосныя гукі ў прааналізаваных раней словах, пералічваюць іх асобна ад слоў.

Вельмі важна давесці да свядомасці дзіцяці, што некаторыя іншыя гукі таксама можна праспяваць (напрыклад, гукі [ж], [ш], [м]). Але пры іх вымаўленні паветра абавязкова сустракае ў роце перашкоду. Так, пры вымаўленні гукаў [м], [м'], [п], [п'], [б], [б'] перашкаджаюць вусны, пры вымаўленні гукаў [д],[т] - язык і зубы і г.д. Перашкода пры вымаўленні –  асноўны крытэрый для адрознення галосных і зычных гукаў.

Пры вывучэнні  цвёрдых і мяккіх  гукаў  дзеці аналізуюць на занятках словы, у якіх ёсць парныя цвёрдыя і мяккія зычныя, напрыклад, ліса / лапа. Яны выяўляюць два вельмі падобныя зычныя гукі: ] (маленькі братка) у слове ліса /  [л] (вялікі братка) у слове лапа. Але гучаць яны па-рознаму: гук [л] - цвёрда, а гук [л'] - мякка (пяшчотна). Настаўнік паведамляе, што гук [л] называецца цвёрдым зычным гукам, а гук [л']  ―  мяккім.

У працэсе авалодання дзеяннем гукавога аналізу слова дзеці пераконваюцца, што гукі [р], [ж], [дж], [ч] не маюць мяккай пары, а ў гука [й] няма адпаведнай цвёрдай пары [3, с. 213], (гл. Дадатак 2.3).

Знаёмства з цвёрдымі і мяккімі зычнымі адбываецца ў працэсе заняткаў-гульняў, у ходзе якіх дзеці папераменна вымаўляюць парныя цвёрдыя і мяккія гукі. Напрыклад, песенька вялікага камара з-з-з-з-з, а маленькага - зь-зь-зь.

Пасля 3-4 падобных заняткаў уводзяцца практыкаванні на адрозненне цвёрдых і мяккіх зычных гукаў, дзе выкарыстоўваецца ўменне школьнікаў інтанацыйна вылучаць гук у слове і на слых вызначаць у словах аднолькавыя гукі,  настаўнік называе  словы (слон, ліса, аўтобус)  з  інтанацыйным вылучэннем гука [с], потым пытаецца ў дзяцей, які аднолькавы гук у гэтых словах. Далей  вымаўляе словы (парася, лісяня) з інтанацыйным вылучэннем гука [с']. Нарэшце  настаўнік паведамляе дзецям «сакрэт»: гукі [с] і [с'] - браткі. Таму яны вельмі падобныя. Гук [с]   - вялікі братка, а гук [с'] - маленькі братка.

Аналагічныя практыкаванні праводзяцца на адрозненне іншых парных па цвёрдасці-мяккасці зычных гукаў.

Пад гукавым аналізам разумеецца, па-першае, вызначэнне парадку размяшчэння гукаў у слове; па-другое, устанаўленне разлічальнай функцыі гукаў; па-трэцяе, вылучэнне асноўных фанематычных процілегласцей, уласцівых дадзенай мове. Для беларускай, як і для рускай мовы, характэрна проціпастаўленне галосных і зычных гукаў, цвёрдых і мяккіх зычных  гукаў.

Галоўнай мэтай першай ступені фарміравання гукавога аналізу з'яўляецца навучанне дзяцей вызначэнню паслядоўнасці гукаў у слове. Вылучаць паслядоўнасць гукаў у слове трэба пры дапамозе неаднаразовага вымаўлення аднаго і таго ж слова з паслядоўным інтанацыйным вылучэннем кожнага гука. Так, пры аналізе, напрыклад, слова жук дзіця павінна вымавіць яго тры разы: жжжук, жууук, жуккк.

Але нават дзеці, якія добра валодаюць вылучэннем асобнага гука ў слове, адчуваюць цяжкасці пры вызначэнні парадку размяшчэння гукаў у слове. Яны не могуць засвоіць гукавы аналіз, толькі вымаўляючы словы ўголас. Слова, якое дзеці аналізуюць, неабходна матэрыялізаваць, г.зн. паказаць яго ў прадметным плане, пры якім была б змадэліравана яго гукавая структура.

Рэальна ўявіць слова, якое аналізуецца, дае магчымасць схема гукавога складу слова. Малюнак дапамагае дзіцяці ўвесь час бачыць, якое слова аналізуецца. Схема дае магчымасць вызначыць колькасць гукаў у гэтым слове. Акрамя таго, яна выконвае функцыю кантролю: калі дзіця пры аналізе прапусціць які-небудзь гук, будуць запоўненымі не ўсе клетачкі. Мадэль слова, якая атрымліваецца ў выніку апісанага гукавога аналізу, адлюстроўвае асобныя гукі і іх паслядоўнасць. 

Як састаўныя кампаненты метадаў, г. зн. прыёмы, выступаюць выпраўленне памылак, узорнае чытанне настаўніка, пераклад з адной мовы на другую. Трэба адзначыць, што “праблема больш поўнага выяўлення і аналізу прыёмаў навучання з’яўляецца адной з вельмі актуальных у агульнай праблематыцы дыдактычных даследаванняў”.

На занятках па фанетыцы  праводзяцца розныя  гульні  і гульнёвыя практыкаванні  (гл. Дадатак 1).

У школьных праграмах фанетыка-графічным звесткам удзяляецца шмат ўвагі. Трэба толькі ўважліва да іх аднесціся, асэнсавана разбірацца ў гука-літарным складзе слова. Для правільнага пісьма трэба добра рабіць наступныя чатыры дзеянні з гукамі: вымаўляю, чую, выдзяляю, абазначаю.

Такім чынам, дзеці вучацца вызначаць парадак размяшчэння гукаў у слове і вылучаць асноўныя фанематычныя процілегласці, уласцівыя роднай мове, ― адрозніваць націскныя і ненаціскныя галосныя, цвёрдыя, зацвярдзелыя  і мяккія зычныя гукі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

         2.1. Вывучэнне галосных гукаў і літар

 

         Вывучэнне галосных на ўроках мовы ідзе спачатку як паўтарэнне таго, што ўжо вядома вучням. Звесткі тэарэтычнага характару (утварэнне гукаў, класіфікацыя іх) у пачатковых класах амаль не даюцца. Каб навучыць дзяцей адчуваць якасць і прыроду гукаў, неабходна паказваць галоўнае адрозненне галосных ад зычных: галосны гук  утвараецца голасам, такі гук можна вымавіць працяжна, спяваць (а-а-а-а, і-і-і-і).

         Тлумачым дзецям, што на пісьме галосныя гукі абазначаюцца дзесяццю літарамі – а, о, у, ы, э, і, е, ё, ю, я (гл. Дадатак 4). Галосны гук (адзін ці ў спалучэнні з зычным) утварае склад. Пры вывучэнні галосных гукаў і літар варта звярнуць увагу на колькасць іх у слове, што дазволіць падвесці дзяцей да ўсведамлення складаўтваральнай ролі галоснага, дапаможа асэнсаваць падзел слоў на склады.

Дасягненню мэты павінны спрыяць разнастайныя заданні:

а) назваць гукі, якімі адрозніваюцца словы: сук – сок, кут – кот;

б) замяніць у словах галосны гук, каб атрымалася новае слова: сон – сын, рака – рука, вуда – вада;

в) уставіць прапушчаныя літары, падкрэсліць іх.

            Засваенне   націску   ў  словах  і  правапісу  галосных  о, э – а,  е, ё – я  звязана   з

выкананнем такіх заданняў, як выдзяленне націскных і ненаціскных галосных. З пераходам о, э ў а школьнікі знаёмяцца ў першым класе. Выконваючы практыкаванні, што прапануюцца для засваення правапісу галосных, вучні замацоўваюць уменне вызначаць націск у слове: выдзяляюць націскны склад, змяняюць слова так, каб націск з аднаго склада перайшоў на другі, падбіраюць роднасныя словы (тэрмін “роднасныя словы” пакуль яшчэ не ўводзіцца).  Такія  практыкаванні  дапамогуць зразумець  сутнасць  пераходу  ненаціскных  о, э  ў  а і засвоіць іх правапіс (гл. Дадатак 2.4).

Знаёмства з правапісам галосных о, э – а  пачынаецца з аналізу слоў тыпу горы – гара, воды – вада, рэкі – рака.

Вучні чытаюць словы парамі, вызначаюць у іх націскныя склады і адказваюць на пытанні:

-                  На які склад прыпадае націск у словах першага слупка?

-                  Якія галосныя чуюцца і пішуцца пад націскам?

-                  На які склад прыпадае націск у словах другога слупка?

-                  Які гук чуецца не пад націскам замест о, э?

-                  Якая літара пішацца замест о, э не пад націскам?

-                  На аснове назірання і адказаў на пытанні робіцца вывад:

      Галосныя о, э чуюцца і пішуцца толькі пад націскам.              

                      Не пад націскам пішацца а.        

                                      

                                            

 
 

 

 

 


            Пасля  гэтага  ўся  ўвага  сканцэнтроўваецца  на  выпрацоўцы  ў  вучняў навыку

правільнага напісання слоў з галоснымі о, э ў націскных і ненаціскных складах. Дасягненню мэты павінны спрыяць разнастайныя заданні:

                  а) вызначыць націск і падкрэсліць націскны склад у словах;

                  б) паставіць у словах націск і растлумачыць напісанне ў іх літар о, э, а;

в) змяніць словы так, каб націск перайшоў на другі склад (двор – двары,

плот – платы, сосны – сасна, горы – гара);

                  г)  пры чытанні словы, што ў дужках, змяніць, як патрабуе сэнс;

                  д) пры спісванні ўставіць патрэбныя літары;

      е) у адказах на пытанні выкарыстаць патрэбныя словы і растлумачыць напісанне галосных у іх.

Вывучэнне правапісу е, ё – я грунтуецца на ўменні вызначаць націск і дзяліць словы на склады. Калі дзеці ўмеюць выдзяляць націскны склад і склад перад націскам (напачатку мэтазгодна браць толькі двухскладовыя словы), то можна лічыць, што асноўнае правіла аб пераходзе е, ё ў я яны засвояць (гл. Дадатак 2.5).

Перш чым прыступіць да вывучэння новага матэрыялу, у абавязковым парадку трэба паўтарыць пераход о, э ў а пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных. Гэта дапаможа ўспомніць сутнасць самой фанетычнай з’явы.

Для назірання можна прапанаваць словы тыпу землі – зямля, вербы – вярба, вёслы – вясло. Вызначыўшы націскныя склады ў словах зямля, вярба, вясло, трэба звярнуць увагу на склад перад націскам (перад націскам пішацца я). На аснове гэтага робіцца вывад, якім у далейшым дзеці будуць кіравацца пры напісанні не толькі двух-, але і шматскладовых слоў.

Засваенне напісання слоў з я каранёвым ідзе паступова: у першым класе дзеці запомняць напісанне слова заяц, у другім – дзесяць, у трэцім – сувязь, ярына, памяць.

Такім чынам, практыка паказвае, што вучні свядома засвойваюць правапіс галосных, але для захавання дасягнутага ўзроўню арфаграфічнай пісьменнасці неабходна сістэматычна ўвязваць паўтарэнне правапісу галосных з вывучэннем розных граматычных тэм. Работа ў гэтым напрамку працягваецца пры вывучэнні марфемнай будовы слова і часцін мовы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2.2. Вывучэнне зычных гукаў і літар

 

Зычных гукаў значна больш, чым галосных. У сучаснай беларускай мове налічваюць 39 зычных. Усе зычныя знаходзяцца ў пэўнай суадноснасці паміж сабою, утвараючы строгую  сістэму (гл. Дадатак 2.1).

У першым класе настаўнік на канкрэтных прыкладах навучыць дзяцей вызначаць на слых, у якім слове зычны гук цвёрды, а ў якім – мяккі (воз – вёз, сад – сядзь), у якім слове зычны звонкі, а ў якім – глухі (дзень – цень, горад – холад, каза – каса). Надзвычай важна навучыць першакласнікаў адрозніваць парныя па цвёрдасці-мяккасці і звонкасці-глухасці зычныя (гл. Дадатак 2.2 , Дадатак 2.3).

Пры вывучэнні зычных у першым класе варта асобна спыніцца на гуках дж, дз, якія на пісьме перадаюцца дзвюма літарамі. Пад уплывам напісання вучні вымаўляюць часам урад-жай, сяд-жу, гляд-зець. Трэба навучыць дзяцей правільна вымаўляць такія словы, інакш яны не будуць умець дзяліць словы з гукамі дж, дз на склады і для пераносу.

З мэтай выпрацоўкі ўмення адрозніваць зычныя гукі на слых і разумець іх ролю пры вызначэнні сэнсу слова на першых уроках мовы можна прапанаваць такія заданні:

а) назваць гукі, якімі адрозніваюцца словы: шыба – шына, вочы – ночы;

б) падабраць пары слоў, якія адрозніваюцца адным гукам (з прапанаваных слоў шар, бор, ліс, рама, карта, ганак і жар, бот, ліс, мама, парта, ранак дзеці выпісваюць пары: шар – жар, карта – парта і г.д.);

в) падабраць словы, якія адрозніваліся б першым гукам: мышка – (шышка), норка – (горка, зорка), вожык – (ножык)  і г.д.

Як ужо адзначалася, работа над гукамі пачынаецца з успрымання на слых, а не з аналізу напісанага. Словы для выдзялення гукаў трэба браць кароткія, зразумелыя. Для размежавання зычных паводле наяўнасці або адсутнасці змякчэння такім патрабаванням адпавядаюць лексемы лапа і ліпа, ногі і неба, сухі і сюды. Успрыняўшы пары слоў на слых, вучні вычляняюць у словах першыя склады і высвятляюць, у якіх з іх зычныя гукі ўяўляюцца нам мяккімі, пяшчотнымі, а ў якіх – цвёрдымі, грубымі. Настаўнік павінен сказаць, што цвёрдыя і мяккія зычныя – гэта розныя гукі. Яны ўтвараюць пары: [л] – [л’], [н] – [н’] і г.д. У далейшым, пры вывучэнні зацвярдзелых зычных гукаў [дж], [ж], [р], [ц] і інш., вучні даведаюцца, што яны названы так таму, што не маюць парных сабе мяккіх зычных.

Замацаванню зробленага вываду будзе спрыяць выкананне шэрагу практыкаванняў, сярод якіх можа быць:

а) спісванне з падкрэсліваннем галосных, якія стаяць пасля зацвярдзелых;

б) спісванне з падкрэсліваннем складоў з зацвярдзелымі зычнымі;

в) спісванне з устаўкай прапушчаных галосных;

г) змяненне і запіс слоў на ўзор адзін — многа (чыж — чыжы, груша — грушы);

д) дапісванне сказаў словамі (па малюнках) і г. д.

Разгледзім фрагмент урока  вывучэння зацвярдзелага зычнага гука [р].

Паведамленне тэмы ўрока

— На ўроку мы будзем вучыцца вымаўляць гук [р].

Вывучэнне новай тэмы

1) — Я нездарма паведаміла вам пра гук [р]. Звярніце ўвагу на галосныя, якія стаяць пасля яго. Да якой высновы можна прыйсці? (Сябруе з галоснымі о, а, у, э, ы.)

2) Практ. 33, с. 14 (пісьмова). (Праверыць.) Перакласці словы на рускую мову (вусна).

3) — Ці ёсць у вас дома крэслы? Дзе яны стаяць? Чакайце, адказы на мае пытанні дае практ. 35, с. 15. Прачытаем яго, карыстаючыся словамі для даведак. Пры чытанні, калі ласка, выразна вымаўляйце гук [р].

Слоўнікавая работа: кватэра.

— Якая кватэра ў апісанні? (Чыстая.)

— Складзем словазлучэнне і запішам. (Чыстая кватэра.)

— А каб была чыстая кватэра, што трэба рабіць?

Замацаванне

1) Выпісаць выдзеленыя словы, падкрэсліць літары р і ч з практ. 34, с. 15.

2) Практ. 36, с   16 (вусна).

Правільна вымаўляйце зычныя гукі [р], [ч] і [шч].

3.) Гульня «Незразумелыя радочкі».

 Дапішыце літары правільна і прачытайце радкі з верша:

(Каша з грэчкі. Дзе варылася? У печцы.)

Разгледзім фрагменты ўрокаў   вывучэння гукаў [дз′], [дж]:

Праца над тэмай урока

— Вы ўжо ведаеце, што ў беларускай мове ёсць гукі, якія абазначаюцца дзвюма літарамі, так і наш гук [дз] гучыць мякка. Прагаворым яшчэ раз словы, якія запісалі. Старайцеся гаварыць мякка.

2)  А зараз запішам некалькі слоў (практ. 56, с. 28), падкрэслім спалучэнне літар дз і пагуляем у перакладчыкаў.

V. Загадкі (чытае настаўнік)

(Адгадкі — малюнкі; словы-адгадкі запісаны на дошцы з прапушчанай літарай дз.)

—   Увесь свой век ходзіць, а з месца не сыходзіць. (Га..інніік..)

—   Не доктар, а дрэвы лечыць. (..яцел.)

                        Са страхі морква вісіць, паху не мае, зімой вырастае. (Ля..яш.)

VII. Замацаванне

1) Прачытайце верш. Устаўце прапушчаныя літары і выпішыце словы з   дз.

Хлопчык сцежкаю і..е

Ды іграе на ду..е, ..есяць ..ірачак у ёй,

А ў кожнай голас свой.

Марціновіч

— 3 якіх літар складаецца гук [дз']? Як ён вымаўляецца? (Мякка.)

— Што больш запомнілася на ўроку?

— Што хацелі б зрабіць на наступным уроку?

На наступным уроку  знаёмім  з гукам [дж].

Паведамленне тэмы ўрока

—— Рабяты, прагаварыце адгадку. На што падобна спалучэнне літар   д  і   ж?  (На гудзенне.)

— На ваш погляд, пра што мы будзем гаварыць на ўроку? (Пра гук  [дж].)

— Правільна, а яшчэ пра яго абазначэнне на пісьме.

Работа над новай тэмай

— Дапамагаць нам сёння на ўроку будзе падручнік. Адразу звернемся да яго,  выканаем вусна практ. 62, с. 25.

(Малюнкі кропляў, на якіх намаляваны словы з практыкавання 22.)

Слоўнікавая работа

(Гуляем у перакладчыкаў.) Практ. 64. с. 26.

— Што агульнага у запісаных словах?

— Ці залежаць яны адзін ад аднаго? Як? (Дождж садзейнічае добраму ўраджаю.)

                        Малайцы! Аб гэтым гаворыцца і ў  практ. 65, с. 26 (вусна).

                        Які ўраджай чакаюць дзеці ад пасаджаных вішань і сліў? (Добры.) Чаму?

  — А ці можна саджанцы пладовых дрэў падарыць? (Можна).

— Вось гэтак зрабілі і дзеці, якія прыехалі да дзядулі, але аб гэтым вы прачытаеце самі ў практ. 67, с. 27. Выканайце яго.

Вывучэнне тэмы “Цвёрдыя і мяккія зычныя” і азнаямленне з абазначэннем мяккасці зычных на пісьме ўскладніць фанетычны разбор падзелам зычных на цвёрдыя і мяккія. Параўноўваючы словы тыпу саду – сяду, сом – сёмы, вол – вёў, дзеці вызначаюць, якія зычныя ў іх з’яўляюцца цвёрдымі, а якія – мяккімі, і ўказваюць, як абазначаецца мяккасць зычных на пісьме. Прыступаючы да вывучэння тэмы, лепш за ўсё супаставіць пары па цвёрдасці-мяккасці, каб дзеці адчулі розніцу ў вымаўленні цвёрдых і мяккіх зычных: нос – нёс, воз – вёз, бары – бяры, сыны – сіні (у слове нос гукі н, о, с, у слове нёсн’, о, с, у слове барыб, а, р, ы, у слове бярыб’, а, р, ы). Адначасова трэба паказаць адрозненне ў напісанні гэтых слоў (пасля мяккіх н’, в’, б’, с’ пішуцца галосныя літары і, я, е, ё, ю). Падкрэсліўшы літары, якія стаяць пасля зычных, вучні зробяць вывад, што мяккасць зычных абазначаецца на пісьме літарамі і, е, ё, я, ю.

Выпрацоўцы навыку правільна пісаць словы з ь на канцы будуць спрыяць такія практыкаванні, як успрыманне на слых слоў з цвёрдым і мяккім канцавым зычным, абазначэнне мяккасці зычных на пісьме, змяненне і запіс слоў на ўзор многа – адзін (карасі –карась, каласы – колас), пашырэнне сказаў словамі з ь на канцы, складанне і запіс сказаў па малюнках з выкарыстаннем слоў з ь, спісванне з устаўкай літары ь, дзе яна патрэбна, і іншыя віды работ.

Калі напісанне мяккага знака на канцы слоў вучні засвойваюць параўнальна лёгка, то пры напісанні яго ў сярэдзіне слоў сустракаецца нямала цяжкасцей. Асноўная цяжкасць абумоўлена тым, што ў беларускай мове некаторыя зычныя ў становішчы перад мяккімі вымаўляюцца мякка (у выніку прыпадаблення па мяккасці). Асабліва часта прыпадабляюцца свісцячыя ў становішчы перад мяккімі в, л, м, н: дз’веры, с’мех, пес’ня, чац’вёрты. Выдзеленыя зычныя ў такіх словах у адпаведнасці з нормамі беларускай арфаэпіі вымаўляюцца мякка, аднак іх мяккасць на пісьме не абазначаецца.

Разгледзім фрагмент урока:

Паведамленне тэмы ўрока

               Дапамагаць нам сёння будуць хлопчык Гук і падручнік. Прачытайце тэкст

на с. 68.

Работа па тэме

1) Практ. 142, с. 68 (вусна).

             – Назавіце цвёрдыя і мяккія гукі ў выдзеленых словах. Чым перадаецца на пісьме мяккасць? (Звярнуць увагу на ь.)

             2) Гульнявы момант “Пчолкі”. (Паказаць малюнкі.)

 – Давайце пазнаёмімся: гэта пчолкі Бім и Бом.  Пчолка Бім прывезла галосныя, каб адзначаць мяккасць папярэдняга зычнага. Назавіце іх. (Я, е, ё, і, ю.)

               Знайдзіце на малюнку словы, якія атрымаліся ў спалучэнні з зычнымі,

прачытайце іх (с. 69).  (Любіць, зямля, дзень, мёд.)  

              Пчолка Бом таксама добра папрацавала. Што яна рабіла? Зачытайце галосныя Бома. (А, о, э, у, ы.)

               Назавіце галосныя, якія ўтварыліся ў спалучэнні дадзеных галосных з

зычнымі. (Жолуд, дрэва, грыб.)

               – Як вымаўляюцца зычныя побач з імі?

            Работа ў групах зменнага саставу

           1 група. Практ. 143, с. 69. 1). Знайдзіце словы з цвёрдымі зычнымі на канцы.

                                                          2). Падкрэсліце гэтыя літары.

           2 група. Практ. 143, с. 69. 1). Знайдзіце словы з мяккімі зычнымі на канцы.

                                                            2). Падкрэсліце гэтыя літары.

               Праверыць заданне дапамогуць нашы знаёмыя пчолкі Бом і Бім.

(Бім  правярае  заданне 1 групы, Бом – заданне  2 групы. Можна  правесці

ўзаемаправерку ці самастойна.)

Як супрацьпастаўленыя, кантрастныя гукі вывучаюцца таксама звонкія і глухія зычныя. Добра, калі для іх акустычнага аналізу будуць узяты словы, якія адрозніваюцца па магчымасці толькі адным гукам: [б]от – [п]от, [д]ом – [т]ом, [ж]ыў – [ш]ыў, ка[з]а – ка[с]а.

Дыферэнцыроўку зычных па звонкасці-глухасці вучні змогуць зрабіць самастойна з дапамогай вібрацыйнага кантролю: прыкласці палец да гартані і паслядоўна вымаўляць парныя зычныя, напрыклад [б] – [п], [г] – [х] і г.д.; пры вымаўленні звонкіх зычных будзе адчувацца голас (дрыжанне галасавых звязак), пры вымаўленні ж глухіх ён адсутнічае.

Пры вывучэнні тэмы “Звонкія і глухія зычныя” неабходна звярнуць увагу на параўнанне вымаўлення і напісання слоў, у якіх адбываецца аглушэнне звонкіх зычных на канцы і ў сярэдзіне слоў. (Які гук вымаўляецца? Якая літара пішацца? Як праверыць напісанае слова?).

Для замацавання вываду аб падзеле зычных на звонкія і глухія варта звярнуцца да частковага гукавога аналізу: назваць у словах звонкія і глухія зычныя (у слове капуста ўсе зычныя – к. п, с. т – глухія, у слове дзеці зычны дз’ – звонкі, ц’ – глухі і г.д.). Можна прапанаваць і такое заданне: да слоў з выдзеленымі звонкімі зычнымі падабраць словы з адпаведнымі глухімі і запісаць іх парамі: біць – піць, жыць – шыць, заліць – саліць, дзянёк – цянёк.

Усведамленне такой фанетычнай з’явы, як аглушэнне звонкіх зычных на канцы слоў, ідзе паступова, шляхам параўнання парных па звонкасці-глухасці гукаў. Такі падыход да вывучэння тэмы дасць магчымасць паралельна вырашыць дзве задачы: а) навучыць вучняў правільна вымаўляць словы, што канчаюцца на звонкі зычны, у адпаведнасці з нормамі беларускай арфаэпіі; б) паказаць ім, як праверыць напісанне зычных у такіх словах. Вывучаючы адпаведныя пары, змяняючы словы так, каб пасля апошняга зычнага быў галосны, вучні падрыхтоўваюцца да свядомага засваення агульнага правіла праверкі напісання зычных на канцы слоў (гл. Дадатак 9).

Разгледзім фрагмент урока:

Чыстапісанне

               Злучыце стрэлкамі зычныя, якія ўтвараюць пары па звонкасці-глухасці.

б     г     д    дз    ж    дж    з

с     ш    ц    п       х      т     ч

Работа над тэмай урока

               Змяніце словы па ўзоры. Падкрэсліце зычныя, якія вымаўляюцца не так, як

пішуцца.

           Узор:  грыбы – грыб.  

           Агароды – …                                                     нажы’ – …

           маразы’ – …                                                        стагі’ – …

           халады ‘– …                                                        дажджы’ – …

          Вывад: калі зычныя стаяць перад галоснымі, яны добра чуюцца.

               Рабяты, як вымаўляюцца зычныя, калі пасля іх няма галоснага?

(Разважанні вучняў.)

            Праца з падручнікам

            Практ. 170, с. 83 (вусна).

            Практ. 171, с. 83 (вусна). (Звярнуць увагу на аглушэнне зычных.)

            Практ. 172, с. 84 (пісьмова). (Звярнуць увагу на вымаўленне парных зычных гукаў у сярэдзіне слоў.)

           Замацаванне. Работа ў групах

          1 група. У кожнага вучня на стале знаходзяцца домікі-карткі.

               “Пасяліце” словы са звонкімі зычнымі ў левы домік, а з глухімі – у правы

домік. (Словы з практ. 180, 181, с. 87, 88.)

 

….

….

….

….

 
 

 

 

 

 


            2 група. Гульня “Літары – ягады”.

               “Пакладзіце” патрэбную літару-ягаду ў адпаведны кошык.

 

 

 


                          

 

Блок-схема: узел: п Блок-схема: узел: б Блок-схема: узел: д Блок-схема: узел: т Блок-схема: узел: ж Блок-схема: узел: ш Блок-схема: узел: г Блок-схема: узел: х Блок-схема: узел: з Блок-схема: узел: с
 


                                                                                          

 

Пры вывучэнні такой складанай тэмы, як перадача гукаў на пісьме літарамі, пажадана разгледзець усе выпадкі адпаведнасці і неадпаведнасці паміж вымаўленнем і напісаннем, каб вучні зразумелі, што гук і літара – не адно і тое ж. З гэтай мэтай можна прапанаваць шэраг практыкаванняў тыпу: вымавім цвёрды гук [н] і слова з гэтым гукам, напрыклад, нос; затым вымавім мяккі [н’] і заменім ім цвёрды [н]; атрымліваецца зусім іншае слова: нёс. Між тым на пісьме існуе толькі адна літара н для абазначэння як мяккага, так і цвёрдага гука: [н] і [н’] (практ. 142, практ. 144). Як жа перадаюцца на пісьме мяккія і цвёрдыя зычныя гукі? Вырашаюць гэтае пытанне літары е, ё, ю, я. Яны абазначаюць галосныя гукі [э, о, у, а] і адначасова мяккасць папярэдняга зычнага: легенда [л’эг’энда].

Запішам словы маёр, раён, баян. Каб вырашыць, колькі ў іх гукаў, успомнім, што літары е, ё, ю, я абазначаюць гукі [э, о, у, а ] і адначасова мяккасць папярэдняга зычнага. У дадзеных словах паміж галоснымі вымаўляецца мяккі зычны [й], але ён не мае літары для перадачы на пісьме, таму ў гэтым выпадку літары е, ё, ю, я абазначаюць спалучэнне гукаў: е –[йэ], ё – [йо], ю – [йу], я – [йа]. “Ёт” вымаўляецца таксама перад галоснымі ў пачатку слова, пасля раздзяляльнага апострафа і мяккага знака, пасля галосных і [ў], і адпаведна на пісьме для перадачы спалучэння “ёта” і галоснага выкарыстоўваюцца літары е, ё, ю, я (гл. Дадатак 2.5).

Такім чынам, у слове маёр [майор], раён [район], баян [байан] па чатыры літары і пяць гукаў.

Бываюць яшчэ выпадкі, калі колькасць літар і гукаў не супадае. Гэта ў словах з мяккім знакам, які не абазначае гука, а сведчыць аб тым, што папярэдні зычны з’яўляецца мяккім. Таму ў слове восень літар шэсць: в, о, с, е, н, ь, а гукаў пяць: [в], [о]. [с], [э], [н’]. Параўнаем словы вечар, вярба. У кожным з іх па пяць літар: в, е, ч, а, р, в, я, р, б, а і па пяць гукаў: [в’], [э], [ч],[ а],[ р];[ в’], [а],[ р], [б], [ а].

Настаўнік павінен дабіцца, каб школьнікі трывала запомнілі парныя звонкія і глухія зычныя гукі, як і парныя па цвёрдасці-мяккасці. Калі вучні называюць парныя суадносіны гукаў, яны пацвярджаюць вельмі важны факт: у мове ёсць фанетычная сістэма. Да таго ж веданне парных звонкіх і глухіх спатрэбіцца ў далейшым для правапісу прыставак і каранёў слоў (адкінуць, агляд, лодка). Другі клопат настаўніка – звярнуць увагу дзяцей на тое, што адзін і той жа парны звонкі або глухі зычны можа абазначацца рознымі літарамі (шар – нож, зерне – касьба). Правільнае засваенне гэтай з’явы будзе садзейнічаць і правільнаму правядзенню гукавога аналізу, ліквідацыі блытаніны літар і гукаў.

Варта помніць, што звесткі з фанетыкі, якія прадугледжваюцца праграмай пачатковых класаў, стануць даступнымі і зразумелымі толькі тады, калі вучні будуць сістэматычна займацца гукавым і гука-літарным аналізам слоў. Арганізуючы вывучэнне фанетыкі, неабходна з усёй адказнасцю паставіцца да развіцця ў дзяцей фанематычнага слыху. Гэта – першая прыступка на шляху да пісьменнасці.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2.3. Вывучэнне складу, націску

 

Паняццем склада вучні авалодваюць ужо ў перыяд навучання грамаце і толькі практычна: яны чытаюць і вымаўляюць словы па складах, выдзяляюць гукі, падлічваюць колькасць галосных у слове. Азначэнне паняцця праграмай не прадугледжваецца зусім.

Як растлумачыць дзецям падзел слоў на склады? Трэба звярнуцца да “вакалізму” [24, с.71]: у кожным слове столькі складоў, колькі галосных (а-э-ра-дром, э-кі-паж, э-ша-лон); у складзе заўсёды толькі адзін галосны, зычных жа можа быць некалькі або зусім не быць. Расчляненне слова на склады некаторым вучням даецца нялёгка; часта іх збівае тая акалічнасць, што фанетычны складападзел (ру-чка, выр-ваць, жы-ццё) можа ўступіць у канфлікт з правіламі пераносу слоў (руч-ка, вы-рваць, жыц-цё). Не без падстаў М.В. Паноў заяўляе, што “вывучаць складападзел, звяртаючыся да граматных людзей, нельга; яны будуць паведамляць нам свае веды правіл пераносу …”.

Уменне дзяліць словы на склады выпрацоўваецца паступова, у сувязі з вывучэннем розных праграмных тэм.   З падзелам слоў на склады непасрэдна звязаны перанос слоў з аднаго радка на другі. Работа аналітычнага характару (падзел слоў на склады) будзе аднастайнай і нецікавай, калі яе не спалучаць з элементамі сінтэзу: дапісваннем склада, каб атрымалася пэўнае слова (…лерка, …дэлец, шклян…, міс…), складаннем слоў з прапанаваных складоў (а, на, сі – асіна, на, сас – сасна), перастаноўкай складоў, каб атрымалася новае слова (бары – рыба, ласі – сіла). Такія заданні  ўключаюць у сябе элемент займальнасці, спрыяюць лепшаму разуменню фанетычнай будовы слова.

Пасля    агульнага  знаёмства  з   падзелам  слоў  на   склады  вучні  знаёмяцца  з падзелам на  склады слоў з  й, ў, ь  знакам у  сярэдзіне: чай-ка, знай-шоў, траў-ка, пісь-мо, аб’-ём.  Пры вывучэнні націску ў  слове, правапісу галосных, падоўжаных зычных вучні яшчэ і  яшчэ раз будуць звяртацца да падзелу слоў на склады, вызначэння месца

склада ў адносінах да націску і г.д. (восен-ню, збож-жа,  крыл-ле).

З уменнем дзяліць словы на склады непасрэдна звязана засваенне правілаў пераносу слоў (дакладней: частак слоў). Перанос часткі слова з аднаго радка на другі адбываецца не толькі з улікам падзелу слова на склады, але і з улікам яго марфалагічнай будовы. (рас-казаць, пад-трымаць, раз-ліць, ад-каз)..

У праграме няма катэгарычнага патрабавання навучыць дзяцей пераносіць словы з улікам іх марфалагічнай структуры, аднак пры вывучэнні тэмы “Склад слова” можна паказаць, як пераносяць словы з прыстаўкамі на галосны (за-цвіў, пры-плыў), а таксама словы, корань якіх пачынаецца з й (пай-шоў, зай-шоў), і словы тыпу рас-казаць, пад-трымаць.

Пасля назіранняў варта зрабіць падагульненне аб тым, што пры пераносе слоў: а) нельга адрываць першую літару ад кораня, б) літара й не аддзяляецца ад папярэдняй галоснай, в) апошнюю зычную літару аднаскладовай прыстаўкі таксама нельга адрываць.

Калі слова мае невытворную аснову, то правілы пераносу даволі свабодныя: яно пераносіцца па складах (ма-лако, мала-ко, ка-рова, каро-ва, са-лома, сало-ма), пры збегу зычных можа быць некалькі варыянтаў пераносу (ся-стра, сяс-тра,  сяст-ра). Адна літара (нават галосная) не пакідаецца і не пераносіцца: ава-рыя, энер-гія, лі-нія.

Словы з вытворнаю асновай рэкамендуецца пераносіць па марфемах (значымых частках): пры-браць, пад-нес-ці, раз-ліць, ад-каз, раз-бег. Ніколі не аддзяляюцца ад папярэдняй літары й, ў, ь, апостраф: чай-ка, знай-шоў, траў-ка, пісь-мо, аб’-ём (гл. Дадатак 2.7).

Вывучэнне правілаў пераносу (у межах праграмы пачатковых класаў) ідзе паступова. Першы этап – засваенне пераносу слоў з адкрытымі складамі: ма-шына, ма-шы-на, за-воды, заво-ды (пераносіць словы з аднаго радка на другі трэба па складах).

Асноўнае, на што варта звярнуць увагу дзяцей, прыступаючы да вывучэння правілаў пераносу,  –  гэта колькасць складоў у слове і магчымыя варыянты пераносу. 

Напрыклад, у слове ву-чань два склады і адзін варыянт пераносу, у слове ву-ча-ні-ца чатыры склады і тры варыянты пераносу: ву-чаніца, вуча-ніца, вучані-ца. Аднаскладовыя словы тыпу дом, двор, лес пераносіць нельга.

Уменне дзяліць на склады дапаможа і ў засваенні пераносу слоў з гукамі [дж] і [дз]: ра-дзіма, са-джу, са-джан-цы. На гэта неабходна звярнуць увагу таму, што вучні дапускаюць часам памылкі (разрываюць гук пры пераносе: сяд-зець, урад-жай). Асаблівай увагі патрабуюць словы з адналітарнымі складамі тыпу ага-род, агу-рок, ру-чаі.

Пазнаёміўшы вучняў з асноўнымі правіламі пераносу, настаўнік падагульняе  іх веды. З гэтай мэтай карысна прапанаваць падзел слоў тыпу урок, арол, гаі, улетку, армія, радзіма, ураджай на склады і для пераносу. Выкананне такога задання пакажа, што паміж падзелам слоў на склады і падзелам слоў для пераносу можа быць розніца. Тлумачачы магчымасць або немагчымасць пераносу таго ці іншага слова, дзеці будуць свядома засвойваць вывучаныя правілы (гл. Дадатак 2.7).

Далейшае засваенне правілаў пераносу звязана з вывучэннем тэм: “Гук і літара й” (зай-ка, хвой-ка), “Гук і літара ў” (лаў-ка, чаў-ны), “Літара ь знак у сярэдзіне слоў” (ель-нік, пянь-кі) і інш.

Варта зрабіць падагульненне аб тым, што пры пераносе слоў:

а) нельга адрываць першую літару ад кораня;

б) літара й не аддзяляецца ад папярэдняй галоснай;

в) апошнюю зычную літару аднаскладовай прыстаўкі таксама нельга адрываць.

Разгледзім фрагмент урока:

Паведамленне тэмы ўрока

               Ці можна падзяліць на часткі абед? Як? (першае, другое і трэцяе.)

Слоўнікавая работа: крупень – суп.

               Сёння на ўроку мы будзем дзяліць словы на часткі, вучыцца іх пераносіць.

Праца над новай тэмай

               Успомніце, што елі дзеці. (Словы запісаць на дошцы.)

               Словы, як і страва, складаюцца з частак. Якіх?

               Падзелім на часткі запісаныя словы:

суп – не дзеліцца;                 крупень – кру-пень;

катлета – кат-ле-та;              кампот – кам-пот.

Праца з падручнікам

1) Замацаванне.

Практ.107. с. 47.

2) Практ.108. с. 48 (вусна).

–  Вызначце колькасць галосных гукаў.

              –  Суаднясіце колькасць галосных гукаў і складоў.

               Звярніце ўвагу, як дзеляцца на склады словы з [ў], [й], [дз’], [дж]

              3) Вывад (правіла, с. 48).

            Работа ў групах

               Хлопчык  Гук  і  Буслік  прапануюць  вам  выканаць  заданні.  Яны  хочуць

паглядзець, як вы зладжана працуеце і падтрымліваеце адзін аднаго.

1 група. Гульня “Складзіце слова са складоў” (практ. 111, с. 49).

(Во-ка, сас-на, ча-ла-век, ве-ра-бей, ку-ба-чак, ня-дзе-ля.)

2 група. Практ. 110, с. 49.

               Запішыце першую скорагаворку, падзяліце словы на склады.

(Ма-кар ка-ма-ра зла-віў ля два-ра.)

3 група. Практ. 109, с. 49.

               Падзяліце словы на склады.

(Пісь-мо, а-гонь, край, а-сі-на, дзяў-чын-ка.)

(Праверыць работу груп.)

Зрокавая размінка

               Буслік  убачыў,  як  вы  дружна  працуеце. І сам не стаў сядзець без справы.

Ён выканаў частку практ. 112, с. 50.

(Запіс на дошцы: май-скі, а-ўто-бус, аўто-бус. поўд-зень, сад-жу.)

               Каб   праверыць, ці  правільна   Буслік    выканаў   заданне,   звернемся    да

падручніка,  с. 50. Выканаем правільна.

Настаўніку трэба  ўлічваць  аб’ектыўныя цяжкасці  ў  набыцці  вучнямі  навыку складападзелу. Уменне дзяліць словы на склады спатрэбіцца для вызначэння націску, а значыць, і для правапісу галосных у марфемах. Такое ўменне выпрацоўваецца на матэрыяле слоў рознай рытмічнай мадэлі і рознай гукавой структуры (школа, рэкорд, брыгада, брыгадзір, тэхніка).

Націск – гэта фанетычны элемент мовы. Разам са складам (або складамі) ён надае слову рытмічнае гучанне. Без націску няма ніводнага слова, у структуры якога больш чым адзін склад.

Разгледзім адзін з фрагментаў урока:

Паведамленне тэмы ўрока

               Сёння мы з вамі даведаемся, для чаго патрэбны націск, якая яго роля. Ваша

задача – быць уважлівымі і нічога цікавага не прапусціць.

               Ведаеце, што здарылася са словамі, якія забыліся пра націск?

           У адным чароўным царстве сабраліся словы на савет, сталі гаварыць, якія яны карысныя і значныя. Але забыліся запрасіць на свой савет Націск. Ён вельмі пакрыўдзіўся. І калі словы сталі выступаць, Націск раптам выскачыў і закрычаў: “Што вы без мяне значыце? Калі захачу, то змяню ў вас значэнне частак!” Словы, зразумела, не паверылі.

           Выйшлі наперад замкі’ (настаўнік прымацоўвае малюнак) і кажуць: “Мы цябе не баімся. Мы такія моцныя і цяжкія, што справімся з нейкім Націскам”. А Націск узлаваўся і пераскочыў з апошняга складу на першы.

               Якое слова атрымалася? (Замкі.) (Паказаць малюнак.)

               Так адбывалася і з іншымі словамі. (Паказаць малюнкі: каса – каса,плачу

– плачу, пара – пара.)

               Як вы думаеце, які вывад зрабілі словы? Чым закончылася гэта гісторыя?

(Словы зразумелі, што не могуць жыць без націску.)
              – Што такое націск? (Вымаўленне аднаго са складоў слова больш выразна.)

               Які яшчэ вывад можна зрабіць? (Націск можа змяніць сэнс слова.)

            Праца з падручнікам

               Прачытайце, калі ласка, азначэнне націску ў падручніку, с. 53.

Практ. 117, с. 53. Вызначце націскныя і ненаціскныя склады (вусна).

               Рабяты, а вы згодны з П. Пранузам?

               Чым бы вы яшчэ дапоўнілі верш, якімі словамі? (Адказы дзяцей.)

               Ці можна ўсе гэтыя словы аднесці і да вашых матуль?

               Як трэба адносіцца да матулі за яе клопаты, сардэчнасць, цеплыню, любоў

да вас?

            Практ. 118, с. 53 (пісьмова).

Побач з вызначэннем націску (націскнога склада, націскнога галоснага) вельмі важна навучыць дзяцей вызначаць пераднаціскныя і паслянаціскныя склады, што неабходна для свядомага засваення правапісу галосных о, э – а, е, ё – я. З гэтай мэтай прапануюцца наступныя заданні:

а) выпісаць спачатку словы з націскам на першым складзе, а потым на другім;

б) вызначыць націскны склад у трохскладовых словах;

в) падкрэсліць у словах склад перад націскам  і г.д.

Кожнае слова мае свой націск. Напрыклад, словы дошка, крэсла, парта мы ўспрымаем і разумеем толькі з націскам на першым складзе, а словы пяро, пенал – з націскам на другім складзе. Калі націск у гэтых словах змяніць, сэнс іх стане незразумелым. Аднак ёсць словы, сэнс якіх вызначаецца толькі пры дапамозе націску.   

На  матэрыяле спецыяльных практыкаванняў варта пазнаёміць вучняў яшчэ і з такой функцыяй націску, як адрозненне сэнсу слоў, якія аднолькава пішуцца, але па-рознаму гучаць і маюць рознае значэнне (ра’кі – ракі’, па’ра – пара’, ка’са – каса’). З дапамогай націску адрозніваюцца формы аднаго і таго ж слова: тра’вы – травы’, ру’кі – рукі’; ку’піце – купі’це, вы’сыпаць – высыпа’ць і г.д.

У вуснай мове школьнікаў вельмі часта бываюць памылкі. Дзеці могуць сказаць: “таварышы’ ” замест “тава’рышы”, “мага’зін” замест “магазі’н”, “ста’ры” замест “стары’ ” і г.д. Захаванне нормаў літаратурнага вымаўлення слоў (націску) – адно з асноўных патрабаванняў да вуснай мовы. Настаўніку трэба ўважліва ставіцца да вымаўлення вучнямі асобных слоў (пры чытанні, вусных адказах, у гутарцы) і выпраўляць іх памылкі.

Пры вывучэнні складу, націску, можна прапанаваць наступныя заданні:

-                  спішыце, падзяляючы  словы на склады; падкрэсліце словы, якія маюць

толькі адзін склад (сон, ва-да, ру-ка, ма-ла-ко, стол, луг);

-                  спішыце скорагаворку; спісваючы, дзяліце словы на склады (Ба-ло-ты ба-

ла-мо-цяць бе-ге-мо-ты);

-                  спішыце,   падзяліце    словы    для    пераносу;  вызначце,  колькі   складоў  у

выдзеленых словах; колькі гукаў і літар у кожным складзе (кань-кі –2 склады, 4 літары ў першым складзе, 2 – у другім, , 3 гукі ў першым складзе, 2 – у другім);

-                  прачытайце, назавіце націскныя і ненаціскныя склады ў выдзеленых словах;

-                  спішыце словы, пастаўце ў іх націск, падкрэсліце націскныя склады (ма-

ро’з, ка-за’, са-ма-лё’т).

           Такім чынам, уменне правільна вызначаць націск у слове мае вялікае практычнае значэнне: у беларускай мове непасрэдна ад націску залежыць правапіс галосных у корані слоў, суфіксах, а таксама правапіс канчаткаў назоўнікаў, прыметнікаў, дзеясловаў.

          Увага да націску неабходна таму, што практычна кожны жыхар нашай рэспублікі карыстаецца ў паўсядзённым жыцці дзвюма блізкароднаснымі мовамі, у якіх шмат агульных слоў.

            Націск у беларускай мове – цэнтр слова, сродак  аб’яднання гукаў.   Яго  можна                                                                                                                      

параўнаць з дырыжорам, ад  удалай працы якога залежыць добрае гучанне ўсяго аркестра.

 

 

 

 

 

2.4. Вывучэнне арфаграфічных правіл у сувязі з                       

         вывучэннем раздзела “Гукі і літары”        

 

             Павышэнне арфаграфічнай пісьменнасці школьнікаў было і застаецца адной   з галоўных праблем методыкі мовы. Працэс фарміравання арфаграфічных навыкаў патрабуе вялікіх намаганняў і з боку настаўніка і з боку вучняў.

            Назавём асноўныя правілы (у межах праграмы пачатковых класаў), якія грунтуюцца на фанетычным і марфалагічным прынцыпе. Паводле фанетычнага прынцыпу пішуцца:

а) літара а замест ненаціскных о,э ва ўсіх уласна-беларускіх словах (поле – палявы, рэкі – рачны);

б) літара я замест ненаціскных е, ё ў першым складзе перад націскам (вецер –

вятры, клён – кляновы);

в) падоўжаныя зычныя (жыццё, раздолле, падарожжа).

Паводле марфалагічнага прынцыпу пішуцца:

            а) звонкія зычныя на канцы слова (хлеб, стог, падвоз);

б) звонкія зычныя перад глухімі ў сярэдзіне слова (паўзці, сцежка);

в) зычныя б,д у прыстаўках аб-, ад-, над- (абтачыць, адступіць, падказаць, надпісаць);

г) ненаціскное  е ў другім, трэцім і г.д. складах перад націскам, а таксама пасля націску;

д) некаторыя ненаціскныя канчаткі назоўнікаў, прыметнікаў, дзеясловаў (песняй, герояў, знойдзеш, ранняя);

е) прыназоўнік без і часціца не (без страху, не баюся).

Арганізуючы засваенне раздзела “Гукі і літары”, настаўнік выпрацоўвае ў вучняў разуменне суадноснасці паміж гукам і літарай, уменне перадаваць гукі літарамі.

Работа над тэмай урока

               Сёння   на   ўроку хлопчык   Гук  запрашае  ў дзіўнае  падарожжа  да  сваёй

сяброўкі.

               Некалі хлопчык Гук быў адзін, ён гучаў і знікаў. Яму станавілася сумна ад

таго, што ён не можа затрымацца сярод людзей. І вырашылі мудрыя людзі дапамагчы

яму: прыдумалі пісьмовыя значкі для хлопчыка Гука. З таго часу ў яго з’явілася сяброўка – дзяўчынка Літара (паказаць малюнак з выявай дзяўчынкі Літары). Яна хоча пазнаёміцца з вамі і прапануе прачытаць правіла (с. 44).

               Колькі галосных літар у беларускай мове? А гукаў?

               Ці аднолькавая іх колькасць?

               Што сказана ў правіле пра мяккі знак?

               Хлопчцык Гук запрасіў нас і сваю сяброўку да свайго знаёмага пісьменніка

Р. Барадуліна, які прачытаў верш (практ. 94, с. 40 – 41 (пісьмова).

              – Далей наш шлях пралягае па палянцы загадак (практ. 95, с. 41). (Адгадка: пальчаткі.)

               Ці здзівіла вас адгадка? Чым?

              Замацаванне

-                  А вось і   сасновы    бор.  Раптам    мы    ўбачылі грыбніка…

“Чым багаты нашы лясы? Як трэба адносіцца да скарбаў лесу?” – захацеў даведацца хлопчык Гук. (Практ. 97, с. 42 – пісьмова.)

               На жаль падарожжа наша заканчваецца. Вам спадабалася яно?

               Добра хадзіць, ездзіць у госці? А ці любіце вы запрашаць гасцей?

               Напрыканцы нашага падарожжа хлопчык Гук прапануе выканаць апошняе

заданне – практ.98, с. 42 (пісьмова).

              Вынік урока. Рэфлексія

               Як абазначаюцца гукі на пісьме?

               Як абазначаюцца на пісьме мяккі знак і гук [дз’]?

              Неабходнаю ўмовай арфаграфічна правільнага пісьма з’яўляецца сістэматычная трэніроўка вучняў у гука-літарным аналізе слоў. Фарміраванню правапісных навыкаў у другім класе спрыяе штодзённая ўвага настаўніка да слоўнікава-арфаграфічнай работы, да развіцця навыкаў самакантролю  за пісьмом як у працэсе выканання практыкавання, так і пасля яго. Фанетычныя напісанні ажыццяўляюцца шляхам рэалізацыі асацыяцый наступнай структуры: слыха-артыкуляцыйнае ўспрыманне – зрокавае ўяўленне – пісьмовая рэакцыя [26, с. 26].

            Асноўныя прыёмы, якія спрыяюць выпрацоўцы ў другакласнікаў увагі да фанетычных напісанняў, гэта:

а) выразнае вымаўленне слова, якое трэба напісаць;

б) прагаворванне слова (уголас або бязгучна) перад напісаннем ці ў працэсе яго;

в)  устаноўка на запамінанне (прачытай, запомні, напішы, правер);

г) выкананне разнастайных практыкаванняў, накіраваных на развіццё фанетычнага слыху і выпрацоўку правільнага напісання слоў, якія пішуцца так, як чуюцца.

Уласна арфаграфія пачынаецца там, дзе напісанне не адпавядае вымаўленню (марфалагічны прынцып правапісу ) [22, с. 123].

У другім класе вучні практычна маюць справу са словамі, напісанне якіх вызначаецца правілам: папярэдне знаёмяцца з правапісам звонкіх і глухіх зычных на канцы слоў (дуды – дуб, стагоў – стог, нажы – нож). Гэта рыхтуе дзяцей да ўсведамлення сутнасці марфалагічнага прынцыпу арфаграфіі (аднастайнае напісанне зычнага ў корані слова). Разам з тым яны павінны зразумець спосаб праверкі напісання зычнага ў корані (змяненне формы слова) і навучыцца карыстацца ім (практ. 169).

Правапіс зычных у корані і прыстаўках аб-, ад-, над-, пад-, правапіс раздзяляльных знакаў, правапіс е, я, а таксама правапіс канчаткаў назоўнікаў, прыметнікаў, дзеясловаў (праграма чацвёртага класа) рэгулююцца адпаведнымі правіламі.

Асэнсавання тэарэтычнага матэрыялу і разумення правіла яшчэ недастаткова для таго, каб выпрацаваць арфаграфічны навык. Патрэбна напружаная карпатлівая праца па выпрацоўцы ў школьнікаў аўтаматызму арфаграфічных дзеянняў. Умовы, якія спрыяюць разуменню і засваенню правапісу:

-                  уясненне сэнсу або зместу таго, што трэба запісваць;

-                  устаноўка на ўважлівае стаўленне да слова, да яго вымаўлення і пісьма;

-                   уменне растлумачыць, чаму трэба пісаць так, а не інакш;

-                  слоўнікава-арфаграфічная работа;

-                  папярэджанне арфаграфічных і іншых моўных памылак;

-                  агульны ўзровень моўнай культуры вучня;

-                  сістэматычнасць ведаў і г.д.

           Агульнавядома, што арфаграфічны навык можа скласціся не на адным якім-небудзь фактары, а на сукупнасці іх.

 Сярод разнастайных практыкаванняў, якія прайшлі выпрабаванне часам і цяпер эфектыўна выкарыстоўваюцца ў практыцы настаўнікаў малодшых класаў, варта назваць наступныя:

1) спісванне гатовага тэксту з падручніка або з дошкі (з папярэднім гука-літарным або граматыка-арфаграфічным аналізам);

2) выбарачнае спісванне (выпісванне з тэксту слоў, словазлучэнняў ці сказаў, у якіх ёсць патрэбныя арфаграмы);

3) спісванне з дадатковым заданнем (падкрэсліванне або ўстаўка арфаграм, дапісванне прапушчаных канчаткаў, вызначэнне склону назоўнікаў і г.д.);

4) спісванне са змяненнем тэксту (змяніць слова, як патрабуе сэнс; замест будучага часу дзеясловаў ужыць прошлы і г.д.);

5) вольнае спісванне, або самадыктоўка (вучні запісваюць прачытаны тэкст адвольна, як запомнілі);

6) арфаграфічны разбор (аналіз і тлумачэнне напісання слоў і асобных арфаграм з мэтай лепшага ўсведамлення іх і засваення вучнямі);

7) кантрольнае спісванне (вучні спісваюць тэкст, устаўляючы патрэбныя арфаграмы, знакі прыпынку або выконваючы пэўнае граматычнае заданне);

8) пісьмо па памяці (запіс папярэдне вывучанага тэксту з захаваннем яго арфаграфіі і пунктуацыі);

9) зрокавая дыктоўка (вучні спачатку знаёмяцца з тэкстам, выдзяляюць патрэбныя арфаграмы, пасля запісваюць яго пад дыктоўку настаўніка і зноў звяраюць з запісам на дошцы, які ў час дыктоўкі быў закрыты);

10)  папераджальная дыктоўка (у кожным прачытаным настаўнікам сказе дзеці знаходзяць цяжкія арфаграмы, высвятляюць іх напісанне, пасля чаго сказ запісваецца ў сшыткі);

11) выбарачная дыктоўка (вучні знаходзяць у тэксце словы з патрэбнаю арфаграмай і запісваюць іх у сшыткі);

12) тлумачальная дыктоўка (пасля запісу тэксту або кожнага сказа паасобку вучні тлумачаць, чаму яны напісалі так, а не інакш, успамінаюць правіла, матывуюць напісанне таго ці іншага слова);

13) каменціраванае пісьмо (у працэсе пісьма адзін з вучняў робіць кароткі каментарый да любога слова, якое можа выклікаць цяжкасць пры напісанні);

14) дыктоўка “Правяраю сябе” (запісваючы тэкст пад дыктоўку, дзеці падкрэсліваюць усе цяжкія для іх арфаграмы і ў ходзе работы маюць магчымасць высветліць пытанне аб напісанні гэтых арфаграм);

15) слоўнікавая дыктоўка (запіс асобных, цяжкіх для напісання слоў або слоў з аднолькавай арфаграмай);

16) дыктоўка з папярэднім знаёмствам з тэкстам і арфаграфічным разборам (вучні чытаюць тэкст, спыняюць сваю ўвагу на асобных словах і арфаграмах, запамінаюць іх напісанне, а потым запісваюць гэты тэкст у сшыткі пад дыктоўку настаўніка);

17) праверачная, або кантрольная, дыктоўка.

           Такім чынам, для выпрацоўкі арфаграфічных навыкаў, прадугледжаных праграмай пачатковых класаў, патрабуецца перш за ўсё строгая паслядоўнасць у працы на кожным этапе навучання, г.зн. ажыццяўленне на практыцы прынцыпу “ад лёгкага да больш складанага”. Узброіць вучняў глыбокімі і трывалымі ведамі, сфарміраваць у іх пэўныя арфаграфічныя навыкі можна толькі тады, калі розныя віды практыкаванняў настаўнік будзе праводзіць у сістэме, умела спалучаючы новы матэрыял з рэгулярным паўтарэннем пройдзенага.     

            Замацаванне вывучаных правілаў па беларускай мове – неабходная ўмова іх трывалага засваення.. Чым больш практыкаванняў выканаюць дзеці на пэўнае правіла, тым менш памылак дапусцяць.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Заключэнне

 

         Паколькі вывучэнне другой мовы ўвогуле з’яўляецца сродкам развіцця асобы дзіцяці, а вывучэнне беларускай мовы як другой дзяржаўнай мовы мае прызначэнне сфарміраваць нацыянальны светапогляд, пашырыць кругагляд вучня, адбор вучэбнага (моўнага, тэкставага) матэрыялу накіроўваецца на знаёмства з беларускім фальклорам, традыцыямі, культурай, гісторыяй. Прыказкі, прымаўкі, скорагаворкі  і іншыя фальклорныя жанры  ― дзейсны дыдактычны  матэрыял для працы па вывучэнню фанетыкі.

        Выхоўваючы ў дзяцей гукавую культуру маўлення, педагог вырашае шэраг задач: развіццё слыхавой увагі, маўленчага і фанематычнага слыху дзяцей, фарміраванне ў іх правільнага вымаўлення гукаў роднай мовы, навучанне дакладнаму вымаўленню слоў у адпаведнасці з моўнымі правіламі; развіццё інтанацыйнай выразнасці маўлення: умеранага тэмпу маўлення, умеранай гучнасці, правільнага моўнага дыхання.

       Пазнавальная дзейнасць пры вывучэнні другой мовы грунтуецца на  ўсведамленні першай. У аснове навучання блізкароднаснай мове — апора на першую мову, перанос уменняў і навыкаў у маўленне на другой мове.

       Засваенне вуснай мовы на аснове пісьмовай садзейнічае  больш хуткаму і якаснаму авалоданню літаратурнымі нормамі, а таксама спрыяе выпрацоўцы арфаграфічных здольнасцей на аснове ўсведамлення школьнікамі законаў беларускага пісьма.

        На працягу ўсяго пачатковага навучання настаўнік працуе над тым, каб

вучні   авалодалі  нормамі  беларускага  літаратурнага  вымаўлення і засвоілі

асноўныя правілы арфаграфіі.

       Аналіз аб’ёму вучэбнага матэрыялу, прадстаўленага ў падручніках, сведчыць аб дастатковай колькасці практыкаванняў, неабходнай для выкарыстання на працягу ўрока і вырашэння адукацыйных задач. Змест практычнага матэрыялу падабраны аналагічна зместу практыкаванняў падручніка. Але часам настаўнік рыхтуе шмат дадатковых заданняў да кожнага ўрока, ігнаруючы школьны падручнік. Такі падыход не павінен быць сістэмай, уменні і навыкі павінны адпрацоўвацца на матэрыяле падручніка. Як правіла, гэты матэрыял вывераны, агульнадаступны. Трэба памятаць: запісванне (прыдумванне) як мага больш прыкладаў, заданняў на пэўнае правіла не з’яўляецца самамэтай. Галоўнае: арганізаваць неабходныя назіранні над пэўным фанетыка-графічным матэрыялам так, каб вучань вынес з гэтых назіранняў максімальна засвоеную і асэнсаваную інфармацыю. Варта імкнуцца да разнастайнасці ў характары заданняў, паступовага ўскладнення іх, а не гнацца за колькасцю і знешняй эфектыўнасцю практыкаванняў.

Галоўнае прызначэнне такога роду матэрыялу – выхаваць у дзяцей любоў і цікавасць да роднай мовы, садзейнічаць развіццю маўленчага слыху, мыслення і мовы вучняў. (гл. Дадатак 1).

         Апора на фанетычны аналіз слова, пастаянны зварот да гучання роднай мовы – важны фактар замацавання і ўдасканальвання фанетычных ведаў, уменняў і навыкаў, сродак рэалізацыі сувязі ўсіх узроўняў мовы.

        Са      сказанага     зразумела,   што     выхаванне     гукавой    культуры    маўлення

ў школе праводзіцца па дзвюх асноўных лініях:

            1) развіццё слыхавой увагі і маўленчага слыху;

            2) развіццё моварухальнага апарату і гукавога афармлення актыўнага маўлення.  

         Авалодванне мовай – творчы працэс, працэс жывога назірання над моўнымі з’явамі. Не трэба засмучацца, што большасць з гэтых назіранняў прывядзе да пытанняў, на якія ў навуцы пра мову існуюць адказы. Спачатку гэта дапаможа пашырыць свае веды, а потым адкрыць нешта сапраўды новае і не толькі для сябе.

         Карысна таксама памятаць, што мова – гэта такі вучэбны прадмет, з якім чалавек не расстаецца на працягу ўсяго свайго жыцця, які будзе вельмі яму патрэбны ўвесь час.

         Такім чынам, курс фанетыкі ў пачатковай школе будуецца, з аднаго боку, як навучальны, сістэматызуючы,  а з другога боку – як карэкцыйны.

Літаратура

1. Адзіны моўны  арфаграфічны рэжым // Пачатковая школа. – 2004. - №2. – С. 2 - 6.

2. Антонава, Н.У. Беларуская мова. 1 клас / Н.У. Антонава. – 2011. - 46 с.

3. Беларуская мова.  3 клас / І. В. Валынец. [і інш.]. – Мн.: Народная асвета, 2006. – 243 с.

4. Бекіш, В. А.  Выкладанне беларускай мовы ў 3 класе / В. А. Бекіш [і інш.] – Мн.: Народная асвета, 1999. – 77 с. 

5. Валынец, Т. М. Беларуская мова. 2 клас. / Т. М. Валынец. – Мн.: НІА, 2006. – 136 с.

6. Вучэбныя праграмы для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання. 1-4 класы. – Мн.: Нацыянальны інстытут  адукацыі, 2007. – 124 с.

7. Выготский, Л. С. Мышление и речь // Избранные психологические исследования. - М., 1976. -  400 с.

8. Галяш, Г.А. Дадатковы матэрыял да ўрокаў у 2 класе школ з рускай мовай навучання // Пачатковая школа. –  2008. – №11, 12.

9. Генинг, М.Г. Воспитание у дошкольников правильной речи // М.Г. Генінг, Л.А. Герман. – Чебоксары, 1971.

10. Гімпель, І. А.  Заданні і практыкаванні для  2 класа. Дапаможнік  для настаўнікаў / І. А.  Гімпель. – Мн.: Юніпрэс, 2002. – 175 с.

11. Гімпель, І. А.  Табліцы і апорныя схемы па бел. мове: Наглядны   дапам. для вучняў пачатковых класаў агульнаадукацыйнай школы з беларускай  мовай навучання / І. А.  Гімпель. – Мн: Юніпрэс, 2002. – 96 с.

12. Жыліч, Н.А. З дзвюх літар – адну. Практыкаванні для замацавання вывучаных правілаў у 2 класе школ з рускай мовай навучання //  Пачатковая школа. – 2008. – №1. – С. 26 – 29.

13. Камароўскі, Я.М. Беларуская мова. Арфаграфія / Я.М. Камароўскі. –Мн., 1972. – С. 9.

14. Костин, Н.А. Методика русского языка в начальной школе / Н.А. Костин. – М., 1979. – С. 230 – 231.

15. Красней,  В. П.  Роднай мове належыць  асаблівая роля // Пачатковая  школа. – 1998. - №10. – с. 6-8.

16. Кустарёва, В.А. Методика русского языка / В.А. Кустарёва [и др.]. –   М., 1969.

17. Ляшчынская, В.А.  Яшчэ раз пра фанетычны разбор слова // Беларуская мова і літаратура ў школе. – 1989.– №8. – С. 29.

18. Ляшчынская, В.А. Методыка выкладання беларускай мовы: Заданні і практыкаванні: Вуч. дапам. для філалаг. фак. ВНУ / В.А. Ляшчынская. – Мн.: Выш. школа, 1998. – 191 с.

19.  Львов, М. Р. Методика преподавания  русского языка в начальных классах: Учеб. пособие для студентов  высш. пед.  учеб. заведений.  / М. Р. Львов [и др.].  –  2-е изд., испр. - М.: Академия,  2004. – 464 с.

Львов,  М. Р.  Методика   развития   речи    младших   школьников /

М. Р. 20. Львов. – М.: Академия, 2000. – 264 с.

21. Методыка выкладання беларускай мовы ў пачатковых класах / Пад рэд. А. П. Шанько. – Мн.: Народная асвета, 1986. – 345 с.

22. Мурина,  Л. А. Методика русского языка в школах Белоруссии: Учеб. пособие / Л. А. Мурина. – Мн.: Университетское, 1990. – 320 с. 

23. Падгайскі, Л.П. Вывучэнне беларускай мовы ў пачатковых класах. Граматыка, правапіс, развіццё мовы / Л.П. Падгайскі. –  Мн.: Народная асвета, 1975. – 256 с.

24. Падлужны, А.І. Гукі беларускай мовы / А.І. Падлужны, Чэкман, В.М. – Мн., 1973. – С. 15 – 22.

25. Панов, М.В. Современный русский язык: Фонетика / М.В. Панов. – М.: Просвещение, 1979. – С. 71

26. Паўлоўская, В.І. Мова: Цікава і займальна /  В.І Паўлоўская. – Мн.: Народная асвета, 1989. – 221 с.

27. Піскун, У.Ц. Фанетычны разбор на уроках беларускай мовы // Выкладанне беларускай мовы і літаратуры. –  Мн., 1981. – 32 с.

28. Планы-канспекты ўрокаў па беларускай мове. 2 клас / Р. А. Кірылава. – Мазыр: Белы вецер, 2008. – 38 с.

29. Протчанка, В.У. Аб практычнай накіраванасці школьнага курса беларускай мовы // Выкладанне беларускай мовы і літаратуры. –  1989. – С. 3.

30. Речевое развитие младших школьников / Под ред. Н. С. Рождественского. – М.: Просвещение, 1970. – 221 с.

31. Сасім,  І. А.  Беларуская  мова:  Педагагічная практыка ў пачатковых класах: Дапам. / І. А. Сасім. – Мн.: Універсітэцкае, 2001. – 140 с.

32. Сіда, К.М. Фанематычны прынцып у навучанні дзяцей грамаце // Пачатковая школа. – 1999. – №8. – С. 29 – 30.

33. Солахаў,  А. В. Займальна ад А да Я: дапам. для настаўнікаў  пачатковых класаў, якія забяспечваюць  атрыманне  агульнай   сярэдняй адукацыі з 12-гадовым тэрмінам навучання /  А. В. Солахаў. – Мн.: Лексіс, 2004. – 258 с. 

34. Старжынская, Н. С. Методыка развіцця роднай мовы / Н. С. Старжынская. – Мн.: Выш. шк., 2008. – 300 с.

35. Текучев, А.В. Методика русского языка / А.В. Текучев. – М., 1970.

36. Типология  двуязычия  и многоязычия в Беларуси / Под ред. А. Н. Булыко.  –  Мн.: Беларуская навука, 1999. – 246 с.

37. Учебные программы для общеобразовательных школ с русским и белорусским языком обучения.  -  Мн.: НИО, 2009. – 263 с.

38. Федаровіч, Г.М. Змест і формы арганізацыі маўленчай дзейнасці першакласнікаў // Пачатковая школа. – 2006. – №5. – С.7 – 9.

39. Фомичева, М.Ф. Воспитание у детей правильного произношения / М.Ф. Фомичева. – М.: Просвещение, 1986. -  276 с

40. Яленскі,  М. Г. Методыка выкладання беларускай мовы: Сучасная  лінгвадыдактыка / М. Г.  Яленскі. –  Мн.: Адукацыя і выхаванне,  2006. - 224 с.

 

                                                                                                                                      Дадатак 1

 

Скорагаворкі

Даў Грыша Груні грушу, Груня Грышу — шакалад.

Галубыя галубы гулялі ў галубятні.

 Грызла з Грышам Груня грушы.

3 горкі-горачкі, дзе грэчка, ручаёк прыбег да рэчкі.

 


Грымнуў гром —

                                                 Па градах

Дождж прабегся

                                                 3 градам.

                                                 Гром-град,

                                                Град-гром:

                                                На градзе -

                                                Пагром!

Што ж ты, гром,

Што ж ты, град,

Не шкада хіба

Град?

М. Сівец

 


Гульня “Хто ўважлівы?”

1. Назавіце, што ці каго вы бачыце на малюнках. 3 якога гука пачынаюцца словы?




(Грыб, горн, гусь, граблі, груша - з гука [г]).

2. Настаўнік называе словы. Калі ён назаве слова з гукамі [г], [г'] — вучні падымаюць рукі ўверх, калі ў слове няма [г], [г'] — разводзяць рукі ў бакі.

Словы   для    гульні:

гадзюка, дарога, хата, гай, рука, нага, хлеб, грыб, вуліца, хамяк, гараж, халат, гара, футра, глобус, гітара, хітрун, галава, кара.

Хто больш?

1. Назавіце словы, у якіх гукі [г], [г'] былі б у пачатку слова (гай, галка, гара, герой, глеба), у сярэдзіне (нага, кніга, дарога, загар, павага).

2. Успомніце птушак, у назве якіх ёсць гук [г]. (Галка, гагара, го-луб, грак, гусь.)

Чарадзейны ланцужок

У словах джала, джаз замяніце літары дж, каб атрымаліся новыя словы.

(Джала — зала — сала; джаз — газ — лаз — паз — раз — таз.)

Хто больш?

Назавіце з гукам [дж] аднаскладовыя словы (джаз, джып, джэм) і
двухскладовыя (джала, джунглі, джэмпер, дажджы).              

Падлічыце

Колькі складоў у слове дажджы? (Два.) 

Аднавіце словы

Ладжа (джала), джайура (ураджай), сыджын (джынсы), гліджун (джунглі).

Рыфма

Дзічка - ... (сінічка, сунічка, чараўнічка).

 Дзяўчына — ... (жанчына, крушына, шыпшына).

Дадайце склад

 Дадаючы па адным складзе з гукам [дз'], назавіце дзеянні: пра-.. (-дзе); кла-.. (-дзе); і-.. (-дзе); пой-.. (-дзе); узы-.. (-дзе); е-.. (-дзе); гля-.. (-дзіць); ся-.. (-дзіць); са-.. (-дзіць).

Аднавіце словы

Лядудзя (дзядуля), кундзі (дзікун), рыдзве (дзверы), целдзя (дзяцел), бадзю (дзюба).

Ад склада - слова

Прачытайце склады і прыдумайце з імі словы. Дзе-: ... (дзеці, дзевяць, дзесяць, дзераза). Дзі-: ... (дзівак, дзіва, дзівасіл, дзіця). Дзя-: ... (дзядуля, дзяжа, дзяцел).

Хто больш?

Назавіце з гукам [дз'] аднаскладовыя словы (дзед, дзень, дзік), двух-складовыя (будзіць, дзверы, дзевяць, дзежка, дзёгаць, дзённік, дзёран, дзіва), трохскладовыя (дзераза, дзівасіл, дзяўчынка, падзяка, дзядоўнік, дзядуля).

 

 

 

 



Дадатак 2

Інсцэніраваны ўрок-гульня  па тэме "Галосныя і зычныя гукі  і літары" (2 клас)

Мэты:

1)  вучыць вызначаць галосныя і зычныя гукі  і  літары;

2) развіваць слоўнікавы запас вучняў;

3) выхоўваць самастойнасць, утвараць умовы для раскрыцця творчага патэнцыялу вучняў.

Дзеянне адбываецца ў імправізаваным вучэбным класе. Тут няма ні стала настаўніка, ні парт. На падлозе — вялікі дыван. На ім Усёвед рыхтуецца да заняткаў.

Абсталяванне: лялька, кароль Алфавіт, карткі з парнымі літарамі.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

— Сядайце, калі ласка! Сёння вас чакае казка!

           — Дзеці,  я хачу расказаць вам казку!

Аднойчы кароль Алфавіт (паказаць ляльку) арганізаваў казачны баль, на які былі запрошаны усе літары. Там яны разбіліся на пары і пачалі скакаць. Галосныя скакалі з галоснымі, а зычныя — з зычнымі, але непаваротлівасць крыху блытала іх, яны пыхцелі, шыпелі і свісталі ад старання. Вось якія былі пары: Б—П; Г—Х; Д – Т; Дз—Ц; Дж—Ч; Ж—Ш; 3—С. (Выставіць карткі з надрукаванымі парамі зычных на дошцы.) Пры гэтым Б, Г, Д, Дз, Дж, Ж, 3 звонка і весела адбівалі нагамі ў такт музыкі. Яны былі надта звонкімі літарамі.

А літары П, X, Т, Ц, Ч, Ш, С былі глухімі да музыкі, яны глуха шапталі. Вось якія былі дзіўныя пары! Але на балю былі і адзінокія літары. Яны не хацелі танцаваць і аддалі перавагу адзіноце. Гэта былі К, Ц, Ф, Л, Н, В, М, Р, Й, Ў. Пар у іх не было. Гэта няпарныя літары.

3 таго часу так і павялося: парныя літары скачуць у пары са сваімі партнёрамі, а няпарныя літары ціха сядзяць і глядзяць на тых, хто скача.

 

— Як вы думаеце, над чым мы будзем працаваць на ўроку? (Адказы дзяцей.)

              Так, тэма нашага ўрока — «Звонкія і глухія зычныя”

              А вось і нашы госці

Дзеючыя асобы:

1. Пятро Пятровіч Усёвед.

2. Слаўка Забаўка.

3. Азбука Алфавітаўна.

4. 8 вучняў.

5. Зычныя літары.

6. Галосныя літары.

Усёвед (раскладвае карткі з літарамі на дзве групы). Гэта сюды, гэта — сюды...

(Убягае Слаўка Забаўка, жангліруе апельсінамі.)

Слаўка. Добры дзень, Пятро Пятровіч!

Усёвед (кідае на яго позірк, папраўляе акуляры). Добры дзень. Гэта — сюды...

(Слаўка падсоўваецца да Усёведа, зацікаўлена сочыць за яго дзеяннямі.)

Слаўка (паўтарае). Гэта — сюды, гэта — сюды... А чаму?

Усёвед. Таму, што я  рыхтуюся да заняткаў.

Слаўка. Ну, гэта я адразу зразу... (Спыняецца, трапіўшы на рыфму. Паўтарае, спачатку задумліва, потым радасна.) Гэта я адразу зразу... зразу... зразу... зразумеў! Вось!

Усёвед (убок). Вершавая хвароба.

Слаўка. Вы пра што?

Усёвед. Я кажу — зіма!

Слаўка. Так, так. Зіма!

Усёвед. Час хвароб. Нават эпідэмій. Асабліва вершавых.

Слаўка. Нарэшце і вы захварэлі на вершы? Віншую! Віншую, Пятро Пятровіч!

Усёвед. Не, не, не! Вы мяне не зразумелі! Са мной, як заўсёды, усё ў поўным парадку. Я за ваш стан хвалююся. У вас усе сімптомы «вершавай хваробы». Магу параіць добрыя лекі: не здзіўляцца...

Слаўка. ...не хвалявацца, ад плана не адхіляцца. Сумна! Лепш так: здзіўляцца, хвалявацца!.. (Шукае рыфму.)

Азбука (уваходзячы). I ніколі не спрачацца!

Слаўка (падбягае да яе, падхоплівае, знайшоўшы словы). Забаўляцца! Навучацца!

Азбука. Вось! Вось! Добры дзень, шаноўныя настаўнікі. (Раскланьваецца з кожным асобна.)

Усёвед. Добры дзень, паважаная Азбука Алфавітаўна.

Слаўка. Маё шанаванне! Маё зімовае... самае-самае новае... прывітанне!

Усёвед (уздыхае і зноў працягвае свой занятак). Гэта — сюды, гэта — сюды...

(Азбука і Слаўка падыходзяць да Усёведа, са здзіўленнем глядзяць на дзве каляровыя горкі літар.)

Усёвед. Тут у мяне — зычныя. А тут — галосныя літары. Час пачынаць!

Усёвед. «Паўтарэнне — маці вучэння». Таму давайце спачатку ўспомнім, што мы ўжо ведаем пра будову нашай мовы.

1-ы вучань. Мы гаворым сказамі.

2-і вучань. А сказы складаюцца са слоў.

3-і вучань. Літары і гукі — самыя маленькія цаглінкі ў будынку нашай мовы.

4-ы вучань. Гукі старэйшыя за літары. Яны ўзніклі шмат гадоў таму, калі літар яшчэ не было.

5-ы вучань. А літары з'явіліся, каб запісаць гукі, словы і сказы роднай мовы, якія гучалі здаўна.

6-ы вучань. Раней, калі літар не было, казкі можна было толькі расказваць.

7-ы вучань. А калі людзі стварылі літары, казкі пачалі запісваць. Зараз іх можна прачытаць у кніжках.

8-ы вучань. Усё-ўсё, што напісана літарамі, можна прачытаць.

Слаўка. А калі мы чытаем, адбываецца цудоўнае ператварэнне — літары зноў ажываюць і пачынаюць гучаць.

Азбука. Так, так. Літары і гукі моцна сябруюць. Заўсёды яны жывуць у міры і згодзе, дапамагаюць адно аднаму. Таму багацее і прыгажэе родная мова.

(Гучыць песня  «Гукі і літары».)

Усёвед. Матэрыял засвоены. Можна адзначыць гэта ў журнале. (Ставіць «птушку» ў сваім журнале.) А зараз наступная тэма — «Азнаямленне з галоснымі і зычнымі».

Слаўка.

Дарэмна часу не губляем —

Азнаямленне пачынаем!

(Гучыць бадзёры марш. Дзвюма калонамі да сярэдзіны сцэны набліжаюцца дзеці-літары. Першую калону заводзіць Усёвед. У ёй ідуць зычныя літары. Удругой калоне, якую ўзначальвае Слаўка, галосныя.)

Азбука (да вучняў). Дзеткі, паглядзіце. Вось каманда Пятра Пятровіча Усёведа. У ёй — толькі зычныя літары. А тут — каманда Слаўкі Забаўкі. У ёй — толькі галосныя літары.

1 -ы вучань. А як жа іх адрозніваюць?

Азбука. Малайчына! Вельмі слушнае пытанне. Зараз мы разам будзем на яго адказваць. Сапраўды, як даведацца, якія літары зычныя, а якія — галосныя? Я вам падкажу. Трэба літары «ажывіць», агучыць. Гукі дапамогуць нам раскрыць таямніцу галосных і зычных. (Да Усёведа.) Пятро Пятровіч, дзеткі хочуць пазнаёміцца з зычнымі літарамі.

Усёвед (камандуе). Па чарзе, кожная зычная літара, адгукніся!

(Дзеці-літары адзываюцца. Адно дзіця можа трымаць карткі дзвюх літар.)

Азбука. Зычныя літары вам назваліся. Вы пачулі зычныя гукі.

2-і вучань. Зычныя — вельмі сімпатычныя, але, здаецца, ім цяжка гаварыць, гучаць.

Азбука. Сапраўды, яны гучаць заўсёды з перашкодай.

Усёвед. А што перашкаджае ім гучаць доўга і свабодна? Здагадаліся?

(Вучні паўтараюць зычныя гукі. Разам з Азбукай прыходзяць да думкі, што перашкоды гэтыя хаваюцца ў роце.)

3-і вучань. Перашкоды, што ствараюцца пры вымаўленні зычных гукаў, хаваюцца ў нашым роце.

4-ы вучань. Гэта губы, зубы і язык.

Усёвед. Знаёмства з зычнымі адбылося.

Азбука. Зараз пазнаёмімся з галоснымі літарамі і іх гукамі. Калі ласка, Слаўка Забаўка, слова вашай камандзе.

Слаўка. Даражэнькія! Пакажыце сябе! Падайце свае галасы, галосныя!

Літары (па чарзе спяваюць). А, Е, Ё, I, У, Ы, Э, Ю, Я, О.

5-ы вучань. У галосных атрымліваецца сапраўдная песенька.

6-ы вучань. Кожная літара спявае.

7-ы вучань. Кожны гук галоснай літары доўгі, працяглы.

8-ы вучань. Ён можа гучаць, пакуль хапае паветра.

Азбука. Правільна, дзеткі. Цяпер, калі вы пазнаёміліся з зычнымі і галоснымі, яны хочуць пагуляць з вамі ў хованкі.

Дзеці. Ура!

(Слаўка і Азбука Алфавітаўна праводзяць гульню "Пазнай літару".)

Азбука. Слухайце ўважліва! Зараз нашы літаркі схаваюцца і па чарзе будуць падаваць свае галасы. А вы, як пачуеце голас, адразу кажыце, галосны гэта гук ці зычны.

(Пад гукі вясёлай музыкі праводзіцца гульня. Затым Слаўка бярэ мячык і прапаноўвае новую гульню. Для гэтага літары выстройваюцца ў адну лінію. Слаўка кідае мячык вучню і дае загад: «Зычная літара!». Вучань павінен кінуць мячык адной з зычных літар. Калі гэта зроблена правільна, літара ловіць мячык і, адкідваючы Слаўку ці Азбуцы, называе свой гук. Калі  дзеці памыляюцца, літара моўчкі адбівае мячык. Тое самае адбываецца і з галоснымі літарамі.)

Усёвед. Падсумуем! Літары бываюць галосныя і зычныя. Галосныя гучаць доўга. Пры вымаўленні зычных мы адчуваем перашкоды.

Слаўка. Але няма перашкод, каб з усімі імі пазнаёміцца і пасябраваць.

1 -ы вучань. Цётачка Азбука, паглядзіце, колькі ў мяне цяпер сябровак — зычных літар. Яны вельмі стараліся, і ў іх атрымаліся хоць і невялікія, але свае песенькі. Вось паслухайце.

(Літары М, С, 3, В, Ш, Ж, Л спрабуюць  «спяваць».)

2-і вучань. А ў маіх сябровак так не атрымліваецца. Яны гучаць зусім кораценька, адрывіста: К, Б, Т. Дапамажыце ім, калі ласка. Навучыце спяваць.

Азбука. Мае ж вы спачувалачкі! Зараз! Зараз дапаможам вашым сяброўкам — зычным літарам.

Слаўка. Але зрабіць гэта можна толькі з дапамогай галосных літар!

Азбука.

Да мяне, галосныя,

Літары галоўныя,

Літары цудоўныя —

Прагучыце доўга нам.

(Павольна рухаючыся пад гукі вальса, да зычных літар набліжаецца галосная «А». Яна становіцца побач з зычнай  «К». Атрымліваецца «КА». Гэты склад спяваюць абедзве літары.)

2-і вучань. Зычная літара  «К»  загучала!

Азбука. Таму, што да яе далучылася галосная літара «А», якая можа добра спяваць і вучыць спяваць сваіх зычных сябровак.

Слаўка. Так робяць усе галосныя літары на пісьме і ўсе галосныя гукі ў мове.

Азбука. Вось мы і даведаліся, як галосныя ствараюць склады і словы.

(Галосныя і зычныя літары ўтвараюць пары і спяваюць свае склады. Некалькі літар утвараюць слова.)

Усёвед. А цяпер паспрабуем вылучыць са слоў галосныя і зычныя гукі.

(Літары складаюцца ў слова «кот», вучні вымаўляюць слова па гуках вельмі выразна і даюць характарыстыку кожнаму гуку. Тое ж адбываецца са словамі «сыр», «боты»,  «лямпа», «люстра»,  «пернік».)

Усёвед. Заданне выканана. Невялікі музычны перапынак.

(Дзеці выконваюць вясёлую песню пра цырк.)

Слаўка. Дзеці, а хацелася б вам зараз апынуцца ў цырку?

Вучні. Так!

(Святло гасне, а калі зноў успыхвае, усе бачаць фокусніка. Гэта Слаўка Забаўка. На ім турбан і плашч.)

Усёвед (прыўстае з месца.) Шаноўны маг! У нас па плану тэма «Абазначэнне зычных і галосных гукаў фішкамі пэўных колераў». Не адхіляйцеся ад плана!

(Слаўка паказвае жэстам, што зразумеў, і дае знак асістэнтам —дзецям у касцюмах  літар. Яны выносяць чорную чароўную скрыню. Слаўка робіць вакол яе чароўныя пасы і запрашае дзяўчынку ў касцюме зычнай літары  «Д».)

Слаўка. Ператварэнне зычных літар! «Д»!

(Дзяўчынка знікае ў скрыні. Праз момант Слаўка дастае з яе фішку сіняга колеру. Такім чынам фокуснік ператварае некалькі зычных у сінія фішкі, а некалькі галосных — у чырвоныя фішкі.)

Усёвед (да вучняў). Глядзіце і запамінайце: мы будзем абазначаць гукі зычных літар сінім колерам ці сінімі фішкамі. А чырвоны колер аддадзім галосным.

(Вучні атрымліваюць фішкі двух колераў і выкладваюць з іх гукавыя схемы слоў  «МАМА», «АЗБУКА».)

Азбука. Дзякуй, мае даражэнькія. Мне вельмі, вельмі прыемна, што вы зрабілі гукавую схему майго імя і асабліва тое, што вы добра засвоілі ўсё, пра што мы казалі вам сёння.

Усёвед. Падсумуем. Па-першае, у нашай мове ёсць зычныя гукі, што адлюстроўваюцца на пісьме зычнымі літарамі.

Азбука. Іх мы абазначаем сінім колерам, а ў гукавой схеме — сіняй фішкай.

Усёвед. Па-другое, у роднай мове ёсць галосныя гукі. Яны адлюстроўваюцца на пісьме галоснымі літарамі.

Азбука. Мы дамовіліся абазначаць іх чырвоным колерам ці чырвонай фішкай. 3 дапамогай каляровых фішак мы з вамі можам пісаць словы, не ведаючы літар.

Усёвед. Дакладней, гэта пакуль не словы, а іх гукавыя схемы.

Азбука. Аднак у гэтыя схемы можна паступова ўводзіць літары — і атрымаюцца словы.

Усёвед. Ну, гэта калі мы вывучым літары.

Азбука. Вядома!

Слаўка. Мы падзялілі галосныя і зычныя па колерах. А як жа адрозніць галосныя гукі ад зычных па іх вымаўленню?

Усёвед. Галосныя гукі можна спяваць. Пры вымаўленні зычных гукаў утвараюцца перашкоды.

Азбука. Зычныя могуць гучаць доўга і працягла толькі ў пары з галоснымі.

Усёвед. Здаецца, усё падсумавалі.

Азбука. Галоўнае, каб нашы вучні не засумавалі.

Слаўка. Дзеці, цікава было вам на ўроку? Вы не сумавалі?

(Дзеці адказваюць. Гучыць званок з урока. Усе ўдзельнікі інсцэніраванага прадстаўлення выконваюць вясёлую песеньку.)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак 3

У р о к .   Гук і літара  ў ( 2 клас)

Тып урока: урок-гульня.

 Мэты:

1) пазнаёміць вучняў з гукам і літарай  ў.

2) пашыраць слоўнікавы запас вучняў;

3) развіваць элементы спаборніцтва праз работу ў групах, уменне рабіць вынікі;

4) садзейнічаць выхаванню адказнасці; выхоўваць патрэбу ў адкрыцці

новага на кожным уроку.

Абсталяванне: магнітафон, малюнкі, карткі, лялька Літара, мяшочак для гульні «Святлафор», каляровыя кружкі.

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

Як ты дарага мне,

Мая родная мова!

Мілагучнае, звонкае,

Спеўнае слова!

Н. Гілевіч

II. Чыстапісанне 

III. Вызначэнне тэмы ўрока

— У нас на ўроку незвычайны госць — дзяўчынка Літара (паказаць малюнак альбо ляльку). Яна дапаможа вам разам са сваімі памочнікамі — пчолкамі — правільна вымаўляць некаторыя гукі.

— Адкажыце словамі верша: якая наша мова па гучанні? Словы на картках: мілагучная, спеўная.

— Прачытайце словы.

— Выдзеліце літары у,  ў.

— Ці можна цягнуць доўга голасам выдзеленыя літары? (Мілагу-у-учная, спеўная.)

— Чым адрозніваюцца гукі [у]  і [ў]?

— Як вы думаеце, над чым мы будзем працаваць на ўроку? (Над вымауленнем гука  [ў] і літары ў.)

IV. Работа над тэмай урока

— Памочнікі дзяўчынкі Літары прынеслі вам заданні. Самастойная работа па групах

1) Практ. 45, с. 20.

2) Практ. 46, с. 20.

3) Практ. 48, с. 21

Праверка выкананага.

 Гульня ў перакладчыкаў.

— Запішыце словы і вусна перакладзіце іх на рускую мову.

V. Фізкультхвілінка (пад музыку)

Гульня  «Хто ляціць?»

Настаўнік пытае: «Качкі ляцяць?» і падымае рукі ўгору, паказваючы, як ляцяць качкі. Дзеці адказваюць: «Ляцяць» і таксама падымаюць рукі.

— Качкі ляцяць?

— Ляцяць.

— Вераб'і ляцяць?

— Ляцяць.

— Самалёт ляціць?

— Ляціць.

— Вавёрка (бусел, жаба, матыль...)

Захапіўшыся гульнёй, дзеці адказваюць: «Ляціць» і падымаюць рукі. Настаўнік спыняе: «Не ляцяць, не ляцяць».

VI. Замацаванне

1) — Куды могуць ляцець птушкі восенню? (У вырай.)

2) — Аб гэтым таксама гаварыў і I. Шуцько ў сваім вершы. Прачытаем яго — практ. 49, с. 21 (вусна).

— Знайдзіце словы з гукам [ў].

3) Работа ў групах.

Гульня «Рыбак».

              Перад вамі на картках словы-рыбкі. Вылавіце толькі тыя, у назве якіх ёсць літара  ў нескладовае. Запішыце іх.

1 група

2 група. Практ. 51, с. 22.

3 група. Практ. 50, с. 21.

VII. Вынік урока. Рэфлексія

— Як вымаўляецца гук [ў]?

— Што было найбольш цікавым для вас?

— Дзяўчынцы Літары спадабалася, як вы працавалі, і яна прапануе вам гульню «Святлафор». Пакладзіце ёй у мяшочак кружкі чырвонага, жоўтага і зялёнага колеру:

зялёны — больш такіх спраў;

жоўты — спадабалася, але не ўсё;

чырвоны — справа не спадабалася.

VIII. Дамашняе заданне

Практ. 52, с. 22. (Дадаткова: 1 група — падабраць вусна адну скорагаворку з літарай ў).

 

 

 

 

                                                                                        Табліца 2.1

Галосныя гукі і літары

Галосныя гукі

абазначаюцца літарамі

 а,  о,  у,  ы,  э,

 і,  я,  ё,  ю,  е

               Ётаваныя

           е, ё, ю, я

 

 

                                                                                                 Табліца 2.2

Зычныя гукі і літары

Зычныя гукі абазначаюцца

літарамі

б, в, г, д, ж, з, й, к, л, м, н, п, р, с, т, ў, ф,              х, ц, ч, ш,

а таксама спалучэннем

літар дж, дз

 Літара ь гука не абазначае

                      

                                                                                       Табліца 2.3

Парныя звонкія і глухія зычныя

б    г   д   дж   дз   ж   з

п    х   т    ч    ц    ш   с

правярай так:

                            гарады

  горад                      гарадок

                           прыгарадны

дубы – дуб          дождж – дажджы

плады – плод     паравоз – паравозы

снапы – сноп      колас – каласы

 

Няпарныя звонкія і

глухія зычныя

л, в, м, н, р, й, ў             к, ф, ц

         

                                                                                                Табліца 2.4

Цвёрдыя і мяккія зычныя

                гукі  

     б, в, г, д, з, к, л, м, н,

        п, с, т, ў, ф, х

 

б’, в’, г’, д’, з’, к’, л’, м’, н’, 

      п, с, т, ў, ф, х 

      

   Зацвярдзелыя зычныя

         дж, ж, р, ц, ч, ш

 

 

 

                                                                                                 

                                                                                                  Табліца 2.5

Галосныя о, э толькі пад націскам,                у ненаціскным становішчы  – а:

 cо’сны – сасна’ – сасно’вы,

 дрэ’вы – драўля’ны,

 го’ры – гара’ – гары’сты,

 рэ’кі – рака’ – рачны’.

 

                                                                                                Табліца 2.6

                 Пішы

     галосны ё толькі пад    

               націскам:

   гнё’зды, сё’стры, зялё’ны,      

                 вё’сны

  замест е, ё ў першым складзе перад націскам - я:

  зе’млі – зямля’,

  вербы – вярба’,

  цёплы – цяпло’

                                                                                 Табліца 2.7                     

  Перанось правільна:

са-ро-кі                         пад’-езд

кні-гаў-кі                    пад-біць

род-ныя                       нады-ход

зя-лё-ная                    май-ка

аў-то-бус            заў-тра  

на-ра-джэн-не            пры-ем-на

гал-лё                          па-ра-ход

дзянь-кі                        ву-галь

 бліз-кія                        за-кры-чаў

                    лю-дзі

            Не перанось:

Мінск             Юлія             яна

Крэмль          мая                 устаць

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Работа па самаадукацыі"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Заведующий филиалом музея

Получите профессию

HR-менеджер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Краткое описание документа:

  • Курс фанетыкі ў пачатковай школе будуецца, з аднаго боку, як навучальны, сістэматызуючы, а з другога боку – як карэкцыйны.

У выніку ўсяго праведзенага даследавання былі зроблены наступныя вывады:

1. Глыбокае засваенне фанетычных ведаў дазваляе прывесці веды вучняў пра гукавы лад і графіку беларускай мовы ў сістэму.

2. Веданне арфаэпічных нормаў беларускай мовы дае магчымасць авалодаць правільным вымаўленнем і сродкамі выразнасці вучняў рускамоўных школ.

3. Дапамагае развіць фанематычны слых вучняў.

Навізна вопыту заключаецца ў гібкай арганізацыі адукацыйнага працэсу, які спалучае традыцыйныя і нестандартныя формы ўрочнай і пазаўрочнай работы, а таксама нестандартныя метады педагагічнай дзейнасці.

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 610 429 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 14.05.2015 9951
    • DOCX 481 кбайт
    • 23 скачивания
    • Рейтинг: 5 из 5
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Гебень Ирина Станиславовна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Гебень Ирина Станиславовна
    Гебень Ирина Станиславовна
    • На сайте: 8 лет и 10 месяцев
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 14188
    • Всего материалов: 4

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

HR-менеджер

Специалист по управлению персоналом (HR- менеджер)

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе
аудиоформат

Курс повышения квалификации

Особенности реализации ФГОС НОО для слепых и слабовидящих детей

72/108/144 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе

Курс профессиональной переподготовки

Подготовка детей к школьному обучению в условиях вариативного дошкольного образования и реализации ФГОС НОО

Учитель по подготовке к школе (педагог)

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3950 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 305 человек из 57 регионов

Курс повышения квалификации

Новые методы и технологии преподавания в начальной школе по ФГОС

36 ч. — 180 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 927 человек из 82 регионов

Мини-курс

Основы теоретической механики

5 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Методика образовательных игр с детьми раннего возраста

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 23 человека из 13 регионов

Мини-курс

Управление рисками и финансовое моделирование

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе