Инфоурок Начальные классы КонспектыРаспрацоўка ўрока па беларускай мове на тэму

Распрацоўка ўрока па беларускай мове на тэму

Скачать материал

Выберите документ из архива для просмотра:

Выбранный для просмотра документ Презентация СКАЛАД І НАЦІСК.pptx

Скачать материал "Распрацоўка ўрока па беларускай мове на тэму"

Получите профессию

HR-менеджер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Специалист по занятости населения

Описание презентации по отдельным слайдам:

  • Прывітанне, першакласнікі!

    1 слайд

    Прывітанне, першакласнікі!

  • 2 слайд

  • 3 слайд

  • 4 слайд

  • 5 слайд

  • 6 слайд

  • 7 слайд



  • Дзякуй!

    8 слайд

    Дзякуй!

  • 3

    9 слайд

    3

Получите профессию

Интернет-маркетолог

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Выбранный для просмотра документ Гукі і літары. Падзел слоў на склады..doc

Тэма: Гукі і літары. Падзел слоў на склады.

Мэта ўрока: абагульненне ведаў вучняў пра вывучаныя літары і гукі, іх характарыстыкі, фарміраванне ўмення дзяліць словы на склады і вызначаць націскны склад.

Задачы:

·  стварыць умовы для паўтарэння вывучаных зычных і галосных гукаў, падзелу слоў на склады, вызначэння націскнога складу;

·  арганізаваць работу па развіцці  вуснай мовы праз складанне сказаў, пашырыць слоўнікавы запас вучняў на тэму “Жывёлы”;

·  выхоўваць цікавасць  да  прадмета, навык самакантролю, самаацэнкі.

Абсталяванне: каляровыя палоскі (зялёная, жоўтая, чырвоная), малюнкі звяроў, карткі з літарамі і словамі, канверты сінія і чырвоныя, канверт з выявай Вожка з мультфільма “Смяшарыкі”, прэзентацыя “Паведамленне ад Нязнайкі”,  ілюстрацыі жывёл, мультымедыйная фізкультхвіліка.

 

Ход урока

1.     Арганізацыйны момант

Настаўнік: Добры дзень. Сядайце, калі ласка.

Празвінеў ужо званок,          

Мы хутчэй пачнём урок.

Будзем мы чытаць, пісаць,

Трывалыя веды набываць.

Я жадаю вам трывалых ведаў, добрага настрою,  пасільных заданняў, сумеснай  і дружнай працы.

2.     Актуалізацыя ведаў 

 1.Работа ў групах

Настаўнік:  У кожнай групы на парце ёсць карткі з літарамі і два канверты: чырвоны і сіні. Ваша задача раскласці літары ў канверты: у чырвоны – сабраць літары, якія абазначаюць галосныя гукі, у сіні – літары, якія абазначаюць зычныя гукі. (Карткі з літарамі а, к, л, і, я, в, ж, ц, о, п). Перш чым вы пачнеце выконваць заданне, напомніце, чым адрозніваюцца зычныя гукі ад галосных.

Вучань: Зычныя бываюць цвёрдымі і мяккімі, глухімі і звонкімі, іх нельга праспяваць; галосныя можна праспяваць, утвараюць склад.

Настаўнік: Праверым, што ў вас атрымалася (чалавек з 1 группы называе галосныя, з другой – зычныя). Калі памылак у групы не было, у ніжні кружок на дошцы прыклейце зялёную палоску, калі была 1 памылка – у другі кружок наклейце жоўтую палоску, калі дзве памылкі і больш – у верхні кружок наклейце чырвоную палоску.

2. Практыкаванне “Чуйныя вушкі”

Настаўнік: Я называю слова, а вы прысядаеце столькі разоў, колькі ў гэтым слове складоў. Але перш, чым мы пачнём гэту гульню напомніце мне, што дапамагае вызначыць колькасць складоў у слове. (Словы: ліпа, лапа, ток, сарока, люк, верабей, сані, сініца, база, сок, мяса, цяля, цацка)

Вучань: У слове столькі складоў, колькі ў ім галосных літар. (Правіла паўтараюць яшчэ два вучні, а потым усе хорам)

Настаўнік: Зараз зноў папрашу кожнага наклеіць палоску ў кружок на дошцы. Ні разу не памыліліся ў вызначэнні колькасці складоў – зялёная палоска ў ніжні кружок, калі была 1 памылка – у другі кружок наклейце жоўтую палоску, калі дзве памылкі і больш – у верхні кружок наклейце чырвоную палоску.

3.Хвілінка чыстагаворкі

Настаўнік: Мне здалося, што мы з вамі шмат думалі і мала гаварылі. Пара  папрацаваць нашаму язычку. Я вам чытаю сказ, а вы хорам паўтараеце. Толькі так, каб было добра зразумела кожнае слоўца, кожны гук.

ЛЯК-ЛЯК-ЛЯК – вырас пад кустом масляк.

ЦЯЦЬ-ЦЯЦЬ-ЦЯЦЬ – жураўлі ляцяць.

ЛЯ-ЛЯ-ЛЯ – гуляе на лужку цяля.

НЯ-НЯ-НЯ – выбегла з хлява ягня.

СЯ-СЯ-СЯ – лягло ў лужу парася.

БЯ-БЯ-БЯ – бяжыць да мамы жарабя.

3.     Замацаванне

Настаўнік: Нязнайка па электроннай почце даслаў вам паведамленне, у якім просіць вас праверыць, як ён выканаў дамашняе заданне. Яму трэба было падзяліць словы на склады і паставіць націск. Дапаможам нашаму герою: праверым яго заданне? (Прэзентацыя “Паведамленне ад Нязнайкі” [дадатак 1])

(На кожны слайд выклікаецца вучань, які аналізуе карцінку і расказвае, колькі складоў  у дадзеным слове, і на які з іх падае націск. Астатнія вучні правяраюць таго, хто адказвае. Кожная памылка са слайда адзначаецца рысачкай на дошцы. Калі вучань правільна аналізуе слайд наклейвае зялёную палоску на дошку, 1 памылка – жоўтую, 2 і больш – чырвоную.)

Настаўнік: А зараз я вам прапаную паставіць Нязнайку адзнаку за дамашняе заданне і адаслаць яму правераную работу. (Дзеці ацэньваюць Нязнайку. Гэта адзнака заносіцца ў падрыхтаваны слайд.)

Настаўнік: Якія вы малайцы! Так хутка праверылі работу. Зараз можаце і адпачыць! І фізкультхвілінку з вамі сёння правядзе Ялінка, усе рухі паўтарайце за ёй.

Фізкультхвілінка

Настаўнік: Я зусім забылася: вам яшчэ даслаў ліст наш стары знаёмы Вожык (паказваецца канверт з адлюстраванне Вожыка з мультфільма “Смяшарыкі”). Хочаце даведацца, пра што ён вам піша?

Вучні: Так!

(Ліст: “Прывітанне, мае першакласнікі! Я зусім нядаўна пачуў, што вы навучыліся чытаць. А мой знаёмы Кар-Карыч не верыць. Кажа, што не можа быць, каб такія маленькія маглі ўжо самастойна чытаць. Ён прыдумаў для вас заданне. Вам трэба будзе прачытаць громка і, галоўнае, правільна ўсе словы. Я веру ў вашы здольнасці. Спадзяюся, што вы дакажаце Кар-Карычу, што ўмееце чытаць. Жадаю вам поспехаў! Ваш Вожык.”

Словы для чытання (кожнаму вучню): наша, каша, Наташа, рама, Саша, мара, нара, Даша, тапак, рак, марак, шалаш, камар, вішня, кола, Яна, шар, пара, рака, рана, кран, лак, канал, Аня, школа, ліпа, Віка, ложак, піла, ялінка. )

Настаўнік: Малайцы! Справіліся вы і з заданнем Кар-Карыча. Ацаніце сябе пры дапамозе каляровых палосак.(Дзеці наклейваюць палоскі на дошку.) Засталося справіцца з маімі заданнямі. Сярод слоў, якія вам даслалі Вожык з Кар-Карычам знайдзіце і прачытайце тыя, якія:

·       пачынаюцца на літару “эн” (нара,Наташа,наша)

·       заканчваюцца на літару “эр” (шар,камар)

·       маюць тры склады (Наташа, ялінка)

·       маюць адзін склад (рак, лак, кран, шар)

4.     Падвядзенне вынікаў урока

·       Работа па малюнку (па падручніку).

Настаўнік: Для каго пабудавалі хлеў? (Для свойскай жывёлы)

Настаўнік: Хто выйшаў  пагуляць без мамы? (жарабя, ягня, казляня, цяля, кураня, качаня, гусяня, парася)

·       Гульня “Назаві маму”

Настаўнік: Я паказваю ілюстрацыю, а вы поўным адказам называеце маму паказанай жывёлы.


Ягня ў (авечкі).

Казляня ў (казы).

Цяля ў (каровы).

Кураня ў (курыцы).

Качаня ў (качкі).

Гусяня ў (гускі).

Парася ў (свінні).


·       Практыкаванне “Закончы сказ”

- Гукі мовы падзяляюцца на (зычныя і галосныя).

- У слове столькі складоў, (колькі галосных гукаў).

- Зычныя бываюць (цвёрдыя і мяккія, звонкія і глухія).

5.     Рэфлексія

Настаўнік: Заплюшчыце вочкі і ўспомніце, як вы працавалі на ўроку, як выконвалі ўсе заданні. Калі вам было ўсё зразумела, заданні выконвалі без памылак, тады наклейце яшчэ 1 зялёную палоску, калі крышачку дзесьці памыліліся – жоўтую, а калі было шмат памылак – чырвоную. (Кожны наклейвае палоску)

 Настаўнік: Што ў нас з’явілася на дошца, што утварылася з 3-х кружочкаў? (Святлафор)

Настаўнік: І які колер гарыць найярчэй? (Зялёны)

Настаўнік: Як вы лічаце, што гэта значыць? (Што добра справіліся з заданнямі, усё было зразумела.)

 

 

Наталія Сівіцкая,

настаўніца пачатковых класаў

ДУА “Азярэцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа Глыбоцкага раёна”

 

Дадатак 1

                   

                    

                     

                      

                                                                                    Cлайд для выстаўлення адзнакі Нязнайку

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Распрацоўка ўрока па беларускай мове на тэму"

Получите профессию

Интернет-маркетолог

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Получите профессию

Няня

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Краткое описание документа:

У дадзеную распрацоўку ўключаны разгорнуты план-канспект урока і прэзентацыя. Падрыхтаваны згодна каляндарна-тэматычнаму планаванню для настаўнікаў школ з беларускай мовай навучання. 

Гэта ўрок-замацаванне. У ім прадстаўлены не толькі заданні для вучняў, а таксама паказана работа па выхаванню адэкватнай самаацэнкі. На дадзеным уроку яна прадстаўлена ў выглядзе выбару палосак рознага колеру ў залежнасці ад выканання заданняў. І не проста выбару, а з каменціраваннем таго, што атрымалася, а што не вельмі.

Урок выклікае цікавасць у дзяцей дзякуючы частай змене відаў дзейнасці, яркай прэзентацыі і пісьму ад любімага героя Вожыка з сучаснага мультфільма "Смяшарыкі". 

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 660 507 материалов в базе

Скачать материал

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 25.11.2014 4265
    • RAR 2.9 мбайт
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Cивицкая Наталия Петровна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Cивицкая Наталия Петровна
    Cивицкая Наталия Петровна
    • На сайте: 9 лет и 4 месяца
    • Подписчики: 1
    • Всего просмотров: 25979
    • Всего материалов: 3

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Няня

Няня

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Каллиграфия. Искусство красивого почерка

36/72 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 1474 человека из 84 регионов
  • Этот курс уже прошли 4 784 человека

Курс повышения квалификации

Инструменты в преподавании кубановедения в соответствии с ФГОС НОО

36 ч. — 144 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 162 человека

Курс повышения квалификации

Гендерный подход в обучении и развитии учащихся младшего школьного возраста

36 ч. — 144 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 38 человек

Мини-курс

Психология личностного развития: от понимания себя к творчеству

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 64 человека из 28 регионов
  • Этот курс уже прошли 29 человек

Мини-курс

Эволюция классической музыки до романтизма

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Эффективная самопрезентация

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 55 человек из 31 региона
  • Этот курс уже прошли 32 человека