Добавить материал и получить бесплатное свидетельство о публикации в СМИ
Эл. №ФС77-60625 от 20.01.2015

Опубликуйте свой материал в официальном Печатном сборнике методических разработок проекта «Инфоурок»

(с присвоением ISBN)

Выберите любой материал на Вашем учительском сайте или загрузите новый

Оформите заявку на публикацию в сборник(займет не более 3 минут)

+

Получите свой экземпляр сборника и свидетельство о публикации в нем

Инфоурок / Воспитательная работа / Другие методич. материалы / Разработка тематической экскурсии "Тайны поозерского гончарства"
ВНИМАНИЮ ВСЕХ УЧИТЕЛЕЙ: согласно Федеральному закону № 313-ФЗ все педагоги должны пройти обучение навыкам оказания первой помощи.

Дистанционный курс "Оказание первой помощи детям и взрослым" от проекта "Инфоурок" даёт Вам возможность привести свои знания в соответствие с требованиями закона и получить удостоверение о повышении квалификации установленного образца (180 часов). Начало обучения новой группы: 24 мая.

Подать заявку на курс
  • Воспитательная работа

Разработка тематической экскурсии "Тайны поозерского гончарства"

библиотека
материалов



РАСПРАЦОЎКА ТЭМАТЫЧНАЙ ЭКСКУРСІІ

«ТАЯМНІЦЫ ПААЗЕРСКАГА ГАНЧАРСТВА»

Мэты:

  • праз знаёмства з традыцыйным паазерскім ганчарствам паглыбіць веды наведвальнікаў музея аб жыцці нашых подкаў у мінулыя часы;

  • выкарыстоўваючы мясцовы этнаграфічны матэрыял, садзейнічаць усведамленню наведвальнікамі музея адметнасці і своеасаблівасці традыцый, быту нашых продкаў;

  • садзейнічаць выхаванню нацыянальнай самасвядомасці, пачуццю павагі да культурнай спадчыны беларускага народа.

Працягласць экскурсіі: 45 хвілін

Узрост наведвальнікаў: вучні 5 – 7 класаў, можа быць прапанавана і дарослым наведвальнікам.

Тэкст экскурсіі распрацаваны на аснове даследавання “Ганчарства на Паазер’і: Гісторыя і выкарыстанне ганчарнага посуду ў рэгіёне”(Аўтар: Ільюхіна Дар’я)

Аўтар распрацоўкі: Сугакова Ганна Чаславаўна, кіраўнік школьнага этнаграфічнага музея “Хата ў жыцці беларуса” СШ №5 г.Наваполацка.



1-ы экскурсавод


Шаноўныя госці! Мы рады вітаць вас у нашым музеі “Хата ў жыцці беларуса”. Мы раскажам, як жылі нашы продкі на гэтых землях у мінулым. Калісьці на тэрыторыі г.Наваполацка было больш за 30 вёсак: Слабада, Ліцвінава, Серадома, Плаксы і іншыя.hello_html_65a33a74.jpg

Для таго, каб навапалачане лепш ведалі гісторыю роднай зямлі, роднага краю, 19 год назад быў створаны наш музей.

Наша хатка умоўна падзелена на 2 часткі. У першай частцы з дапамогай розных прадметаў мы расказваем пра асноўныя сямейныя святы і абрады нашых продкаў: улазіны, радзіны, вяселле і іншыя. У другой частцы мы аднавілі інтэр’ер хаты беларускага селяніна канца XIX – пачатку XX ст ст. hello_html_m97b1051.png

У нашым музеі мы праводзім розныя экскурсіі: “Таямніцы беларускай хаты”, “Беларуская лялька”, “Лекавы кошык” і іншыя. А сёння для вас аповед пра паазерскае ганчарства. Будзьце ўважлівымі і актыўнымі!


2-і экскурсавод 111111


Ганчарства – гэта вытворчасць ганчарных вырабаў гаспадарчага і дэкаратыўна-прыкладнога прызначэння з гліны. Як сведчаць вучоныя, ганчарства на Паазер'і зарадзілася ў раннім неаліце, каля 4 тыс.год да н.э. Ганчарны посуд рабілі ў кожным пасяленні ўручную, з кавалкаў ці даўгіх жгутоў гліны. Каб сценкі былі трывалыя і гладкія, яны страранна загладжваліся. Паверхня посуду пакрывалася арнаментам. Затым выраб абпальвалі на вогнішчы. Цікава, што першыя сасуды былі вастрадоннымі – так было зручней іх ставіць на дол. (Экскурсавод дэманструе ілюстрацыю) А зараз давайце “перанясёмся” ў каменны век і паспрабуем з кавалка гліны зрабіць посуд. У каго гэта атрымаецца лепш, той атрымае невялікі падарунак. hello_html_4e51367c.jpg

Два наведвальнікі атрымліваюць невялікія кавалкі гліны і спрабуюць з яе зрабіць гліняны гаршок (папярэдне неабходна з гліны зрабіць жгут). Пры неабходнасці наведвальнікам паказваецца малюнак.

Гліняны посуд дазволіў асвоіць новы спосаб прыгатавання ежы – варку, у цэлым, павысіць культуру спажывання. Акрамя таго, гліняны посуд пашырыў магчымасці захавання прадуктаў, а значыць, – магчымасці рабіць прыпасы, зберагаючы іх ад гніення, высыхання і інш. Гэта давала вольны час і тым самым спрыяла развіццю іншых рамёстваў, а тасама развіццю духоўнай культуры.

У спецыялізаванае рамяство ганчарства вылучылася са з'яўленнем у Х ст. ганчарнага круга. На Паазер’і ганчарства было развіта як у гарадах, так і вёсках. Вядомым цэнтрам ганчарства на нашых землях была в.Экімань.


2-і экскурсавод

Трэба адзначыць, што трываласць ганчарныя вырабы набывалі, у першую чаргу, дзякуючы абпальванню яе ў печы. Па спосабе абпалу кераміку падзяляюць на гартаваную, задымленую і паліваную. Гартаванне, альбо абварванне толькі што вынятага з печы посуду робіцца ў рошчыне з жытняй ці пшанічнай мукі з дамешкамі льняной ці канаплянай трасты, тоўчанага вугалю, сажы. Чарапок пры абвары набывае непрадказальны па малюнку плямісты дэкор, таму такі посуд яшчэ назыаюць рабым. На жаль, у нашай калекцыі няма ніводнага гартаванага ганчарнага вырабу.

Задымленне робіцца на апошніх стадыях абпалу, калі ў печку падкладаюць смалістае дрэва, герметычна замуроўваюць. У выніку хімічных рэакцый чарапок набывае сінявата-чорны колер, змяншаецца яго порыстасць і павялічваецца трываласць. Калі абпалу з задымленнем папярэднічае націранне чарапка гладкай косткай альбо крэмнем, то ў выніку атрымліваецца чорнаглянцаваная кераміка. У фондах музея захоўваецца адзін ганчарны выраб, выкананы ў тэхніцы чорнаглянцаванай керамікі.hello_html_1282197f.jpghello_html_6d84f4fd.jpg

Паліваная кераміка вядома ў гарадскім рамястве з ХІІ ст, атрымала распаўсюджанне ў ХVІ – ХVIII ст., а ў вясковых ганчарных цэнтрах засвойваецца ў другой палове ХІХ стагоддзя. Вясковае ганчарства стала выкарыстоўваць паліву толькі ў сяр.19 – пач.20 ст.

Паліваны ганчарны выраб той, які пакрыты з засцерагальна-дэкаратыўнай мэтай тонкім слоем палівы. Паліва—шклопадобнае бясколернае пакрыццё, якое складалася з легкаплаўкіх матэрыялаў: кварцавага пяску або сухой расцёртай гліны пэўнага гатунку і перапаленага да поўнага пераходу ў вокіс свінцу. Паліва наносілася на выраб перад абпальваннем або пасля яго. Знешнюю паверхню посуду звычайна палівалі не цалкам, а толькі ў верхняй частцы (з-за дарагавізны палівы) У выніку яркія бліскучыя падцёкі прыгожа кантраставалі з мяккім тэракотавым колерам ніжняй часткі вырабу. hello_html_m50ff23ce.jpg

У нашай калекцыі ў асноўным прадстаўлены паліваныя ганчарныя вырабы. Але гэта і не дзіўна, бо для Паазер’я характэрны менавіта такі посуд Увогуле, адметнасцю паазерскай керамікі з’яўляюцца масіўныя формы і крыху спрошчаныя сілуэты.

Ёсць у фондах музея таксама ганчарны выраб, упрыгожаны арнаментам у выглядзе завіткоў, хвалістых ліній і кропачак. Трэба адзначыць, што геаметрычны арнамент з’яўляецца адным з найстаражытнейшых. З яго дапамогай першабытны чалавек выказваў свае адносіны да навакольнага свету. Спачатку гэта былі простыя, лёгка запамінальныя знакі і сімвалы: круг азначаў сонца, прамая гарызантальная лінія — зямлю, квадрат ці ромб — поле, хвалістая лінія — ваду. У дадзеным выпадку выраб аздоблены ўзорам вады у выглядзе завіткоў і хвалістых ліній. Над імі размешчаны маленькія кропачкі-кружочкі – сімвалы збажыны, багатага ўраджаю, які дае зямля, добра палітая дажджом. Падобным, толькі больш спрошчаным узорам упрыгожаны яшчэ адзін ганчарны выраб з музейнай калекцыі. Дадзены ганчарны выраб каштоўны яшчэ і тым, што ён аздоблены ангобнай размалёўкай. 3-і экскурсавод hello_html_m600de705.jpghello_html_m79e720f2.jpg

Як сведчаць этнаграфічныя крыніцы, асартымент ганчарнага посуду на Паазер’і быў надзвычай шырокім і разнастайным. Увесь ганчарны посуд можна класіфікаваць наступным чынам:

1. Посуд для гатавання: гаршкі і інш.

2. Посуд для захоўвання і транспарціроўкі прадуктаў: збаны, гарлачы, глякі, слаі, спарышы.

3.Сталовы посуд: міскі, паўміскі, кубкі, хлебніцы, маслѐнкі і інш.

4.Рэчы гаспадарчага ўжытку: рукамыі, паілкі, пасудзіны для гонкі дзѐгцю і да т.п.




Гаршкі для гатавання ежы ў печы мелі найбольшае пашырэнне ў побыце паазерскага селяніна. Форма іх амаль шарападобная, крыху звужаная да дна – каб лепш награваліся на агні. У такіх гаршках варылі кашу і шмат іншых смачных страў.

Выраблялі майстры на Паазер’і і спарышы - два невялічкія, злепленыя разам гаршочкі з дужкай-ручкай пасярэдзіне. У іх насілі жнеям ці касцам, кажучы сучаснай мовай, “комплексны абед”: у адным гаршочку – суп, у другім – каша. У калекцыі нашага музея знайшоўся адзін спарыш. Але, на жаль, у музей ён патрапіў моцна пашкоджаным. Дзякуючы дадзенаму фотаздымку, вы можаце ўявіць сабе, як на самай справе выглядаў спарыш.

hello_html_m1b4a58c1.jpg











Тут хочацца дабавіць, што, нягледзячы на даволі трывіяльнае прызначэнне спарыша, яго назва мае больш патаемнага сэнсу. Справа ў тым, што ў міфалогіі беларусаў спарыш – гэта персанаж, надзелены здольнасцю забяспечваць спор, багацце, дабрабыт i шчасце наогул.

Добра вядомай пасудзінай з’яўляецца збан – высокая гліняная пасудзіна для малака, смятаны, маслёнкі, сыроваткі. Бакі ў збана выпуклыя, шыйка звужаная. Мае ручку і носік-дзюбку, каб тое ж малако лёгка, роўным струменьчыкам лілося ў міску ці ў кубак. Калі пад рукою не было кошыка, дзеці збіралі ў збанок ягады. У збанку малако доўга не скісала, а ў гарачыню было халоднае.

А зараз давайце пагуляем ў гульню “Дапамажы экскурсаводу”. Паглядзіце уважліва на ганчарныя вырабы і размяркуйце анатацыі да экспанатаў (наведвальнікі размяркоўваюць анатацыі “Збан” і “Спарыш”). Удзельнікі гульні атрымоўваюць сувеніры.











hello_html_m1efbcf51.jpg

Тут хочацца дабавіць, што, нягледзячы на даволі трывіяльнае прызначэнне спарыша, яго назва мае больш патаемнага сэнсу. Справа ў тым, што ў міфалогіі беларусаў спарыш – гэта персанаж, надзелены здольнасцю забяспечваць спор, багацце, дабрабыт i шчасце наогул. Добра вядомай пасудзінай з’яўляецца збан – высокая гліняная пасудзіна для малака, смятаны, маслёнкі, сыроваткі. Бакі ў збана выпуклыя, шыйка звужаная. Мае ручку і носік-дзюбку, каб тое ж малако лёгка, роўным струменьчыкам лілося ў міску ці ў кубак. Калі пад рукою не было кошыка, дзеці збіралі ў збанок ягады. У збанку малако доўга не скісала, а ў гарачыню было халоднае. Падобны на збан гладыш (гарлач). Але ён не мае ручкі і носіка для зліву (ад слова “гладкі”). [Маляўка 43] На Паазер’і гладышы звычайна называлі стаўбунамі. Захоўваліся яны на паліцы ў бабіным куце. Часам стаўбун з малаком пакідалі на покуце, на стале, засланым абрусам. У фондах нашага музея захоўваецца 9 гарлачоў. hello_html_353476b.jpghello_html_m39af10f0.jpghello_html_m2067030b.jpg















Дарэчы, шырокая распаўсюджанасць шыракагорлых з кароткай шыйкай збанкоў і гарлачоў - гэта адметнасць паазерскага ганчарства.

4-ы экскурсавод

Трэба адзначыць, што ў свядомасці сялян гаршок суадносіўся з чалавекам . Гэтая сувязь прасочваецца ў назвах частак гаршка: горла, носік, ручка. Праз абазначэнне этапаў і асаблівасцей жыцця чалавека гаршок згадваецца ў шматлікіх загадках, напрыклад: Быў я на пажары, быў я на базары, як стар стаў, пад вуглом галаву паклаў.

Цікава прасачыць выкарыстанне ганчарнага посуду ў сямейнай абраднасці беларусаў Паазер’я. hello_html_m615f94d9.png

Пад час улазін на Паазер’і, як і паўсюдна па Беларусі, гаршчок выкарыстоўвалі для таго, каб перавесці хатніка на новае месца. Для гэтага “жар” з печы ў старой хаце збіралі ў гаршчок і, пераносячы яго ў новую хату, запрашалі “хатніка дзядулю”. Тут вугалі высыпалі ў новую печ, а гаршок разбівалі і ноччу закопвалі чарапкі пад пярэднім вуглом. Разнастайныя рытуалы з гаршком былі шырока распаўсюджаны ў абрадах, якія суправаджалі пераломныя моманты жыцця чалавека: радзіны, вяселле, пахаванне. Гэта, у першую чаргу, абрад біцця гаршка. Ён сівалізуе набыццё чалавекам новага статусу і пачатак наступнага этапу ў жыцці.

Так, беларускія сяляне ў час хрэсьбін выконвалі абрад: падавалі гасцям у накрытым талеркай гаршку спецыяльна звараную кашу, у талерку клалі грошы – “выкуплівалі кашу”; кум жа павінен быў адным ударам разбіць гаршок аб стол “на шчасце нованароджанаму”, але так, каб каша не вывалілася на зямлю, бо потым з дапамогаю глінянага чарапка яму трэба будзе накарміць ёю гасцей. hello_html_m484d1613.jpg

Але ж вы, напэўна стаміліся слухаць аповед. Тады прапаную вам невялікае спаборніцтва. Я вам загадаю загадкі, а вы паспрабуйце іх адгадаць. Пераможцы атрымаюць невялікі падарунак.

1. Як родзіцца – круціцца, а па смерці сабакі касцей не ядуць. (Гаршок)

2. Глінскі біўся з Бульбінскім, а без Саламона і суду няма. (Бульба варыцца ў гаршку без солі)

3. Быў я на таўкачове, і на мельнікове, і на пажары, і на базары. (Гаршчок)

4. Каціліся катушачкі па ліпавай мастушачцы, каціліся-валіліся ў гліняны гарадок (Клёцкі высыпаюцца з рэшата ў гаршок)

5. Быў я на пажары, быў я на базары, як стар стаў, пад вуглом галаву паклаў (Гаршок)

6. Ніхто не такоў, як Іванька Дуракоў: сеў на конь, панхаў у агонь. (Гаршок)

7. Як родзіцца – круціцца, а па смерці сабакі касцей не ядуць. (Гаршок)

Усе наведвальнікі, якія далі правільныя адказы на пытанні, атрымліваюць сувеніры.

Я спадзяюся, што час, які вы правялі ў нашым музеі, не прайшоў для вас дарэмна. Вы даведаліся нешта новае, проста з карысцю адпачылі.

Напрыканцы экскурсіі пры спрыяльным надвор’і можна прапанаваць наведвальнікам згульць ў гульню”Спрытная гаспадыня” (хто хутчэй пранясе на вілках гаршок з кашай).





СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ


  1. Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн. /С.Санько, Т.Валодзіна, У.Васілевіч і інш. – Мн.: Беларусь, 2004. – 592 с.

  2. Беларусы. Прамысловыя і рамесныя заняткі

  3. Беларусы. Т.5. Сям’я/ В.К.Бандарчык, Г.М.Курыловіч, Т.І.Кухаронак і інш.; Рэдкал.: В.К.Бандарчык і інш.; Ін-т мастацтвазнаўства, эпітафіі і фальклору НАН Беларусі. – Мн.: Бел. Навука, 2001. – 375 с.: іл.

  4. Загадкі/НАН Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Склад. М.Я.Грынблат, А.І.Гурскі; Рэд. тома А.С.Фядосік. 2-е выд. – Мн.% Бел. навука, 2004 г. – 363 с.- (БНТ)

  5. Касцень, А. Збан / А.Касцень // Звязда. – 2010. – 22 кастр. – с.8

  6. Калечыц, А.Г. Першыя людзі на зямлі Беларусі: дапам/ А.Г.Калечыц. – Мн.: Бел.навука, 2007. 96 с.

  7. Крук, Я. Сімволіка беларускай народнай культуры : абрады, рытуалы, культурныя традыцыі / Я. Крук. – Мінск : Ураджай, 2000. – 350 с.

  8. Ленсу, Я.Ю. Таямніцы беларускай хаты / Я.Ю.Ленсу. – Мінск: Беларусь, 2007. – 167 с.: іл.

  9. Лобач, У.А. Этнаграфія Беларусі: вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў спецыяльнасцей 1-21 03 01 "Гісторыя", 1-02 01 02 "Гісторыя. Замеж. мова" / У.А. Лобач; Полац. дзярж. ун-т.  - Наваполацк, 2009. - 195 с.

  10. Маляўка М. Сядзіба, або Хата з матчынай душою: Абразкі, вершы: Для дзяцей малод. І сярэд. шк. Узросту/ Мікола Маляўка. – Мн.: Юнацтва, 2002. – 143 с.; іл.

  11. Народная культура Беларусі: Энцыкл. давед. / Пад агул. Рэд. В.С.Цітова; Маст. І.І.Бокі, У.М.Жук. – Мн.: БелЭн, 2002. – 432 с.: іл.

  12. Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны / калектыў аўт.:Л.У.Вакар [і інш.]. – Віцебск.: Віц. аб. Друкарня. 2011. – 440 с. )

  13. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пол. р-на. – Мн.: Выш шк., 1999. 700 с: іл.

  14. Сахута Я.М. Беларускае народнае дэкарытыўна-прыкладное мастацтва:Вучэб дапам. – Мн.:Беларусь, 1996. – 110 с.: іл.

  15. Таланцава В.Ф. Мастацтва бачыць свет: Вучэб дапаможнік па выяўленчым мастацтве для 5-га класа агульнаадукацыйных школ.- Мн.: Беларусь, 1998. – 232 с.

  16. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т.2. Віцебскае Падзвінне / Т.Б. Варфаламеева, А.М.Боганева, М.А. Козенка і інш.; Складальнік Т.Б.Варфаламеева. – Мн.: Бел.навука, 2004. – 910 с. 

  17. Штыхаў Г.В. Ажываюць сівыя стагоддзі. – Мн.: Нар. асвета, 1982. – 175 с.

  18. http://be.wikipedia.org/wiki/Арнамент

  19. http://www.gants-region.info/index/0-662.

  20. http://o-glina.ortox.ru/interesnye_stati/view/id/1143507

  21. http://www.rv-blr.com/dictonary/view/842





1


Автор
Дата добавления 25.03.2016
Раздел Воспитательная работа
Подраздел Другие методич. материалы
Просмотров163
Номер материала ДВ-555959
Получить свидетельство о публикации

Выберите специальность, которую Вы хотите получить:

Обучение проходит дистанционно на сайте проекта "Инфоурок".
По итогам обучения слушателям выдаются печатные дипломы установленного образца.

ПЕРЕЙТИ В КАТАЛОГ КУРСОВ

Похожие материалы

Включите уведомления прямо сейчас и мы сразу сообщим Вам о важных новостях. Не волнуйтесь, мы будем отправлять только самое главное.
Специальное предложение
Вверх