Инфоурок Родной язык СтатьиРазвіццё інфармацыйных кампетэнцый вучняў

Развіццё інфармацыйных кампетэнцый вучняў

Скачать материал

Развіццё інфармацыйных кампетэнцый вучняў праз выкарыстанне інтэрнэт-сэрвісаў на ўроках беларускай літаратуры

Казачэнка Ірына Рыгораўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры (кваліфікацыйная катэгорыя “настаўнік-метадыст”)

ДУА “Лельчыцкая раённая гімназія” Гомельскай вобласці Рэспубліка Беларусь

Развитие информационных компетенций учащихся посредством использования Интернет-сервисов на уроках белорусской литературы

Козаченко Ирина Григорьевна, учитель белорусского языка и литературы (квалификационная категория “учитель-методист”) Государственного учреждения образования “Лельчицкая районная гимназия” Гомельской области Республика Беларусь

The development of information competencies of students through the use of Internet services in the lessons of Belarusian literature

Kozachenko Irina Grigoryevna, teacher of the Belarusian language and literature (qualification category “teacher-methodologist”)

of the State educational institution “Lelchitskaya district gymnasium” of the Gomel region of the Republic of Belarus

Анатацыя: У артыкуле прадстаўлены арыгінальныя спосабы прымянення Web-сэрвісаў у арганізацыі і правядзенні вучэбных заняткаў, у самаадукацыі настаўніка. Прапанаваныя варыянты прымянення Web-сэрвісаў, актыўнае выкарыстанне інтэрнэт-камунікацыі педагогам і ўключэнне навучэнцаў у гэты працэс дазваляе ствараць умовы для развіцця ў вучняў інфармацыйна-камунікацыйнай кампетэнтнасці, дапамагае зрабіць працэс навучання больш цікавым і займальным, палягчае пераадоленне цяжкасцей у засваенні вучэбнага матэрыялу, падтрымлівае і ўзмацняе цікавасць да вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура”.

Ключавыя словы: інтэрнэт-рэсурсы; Web-квест; пазнавальная гульня; мультымедыйны постар; віртуальны сэрвіс; віртуальная сцяна; мультымедыйная паштоўка; арганізацыя работы ў інтэрнэт-сэрвісе.

Аннотация: В статье представлены оригинальные способы применения Web-сервисов в организации и проведении учебных занятий, в самообразовании учителя. Предложенные варианты применения Web-сервисов, активное использование Интернет-коммуникации педагогом и включение учащихся в этот процесс позволяет создать условия для развития у учащихся информационно-коммуникационной компетентности, помогает сделать процесс обучения более интересным и занимательным, облегчает преодоление трудностей в освоении учебного материала, поддерживает и усиливает интерес учащихся к учебному предмету «Белорусская литература».

Ключевые слова: Интернет-ресурсы; Web-квест;познавательная игра; мультимедийный постер; виртуальный сервис; виртуальная стена; мультимедийная открытка; организация работы в Интернет-сервисе.

Abstract: the article presents the original ways of using Web-services in the organization and conduct of training sessions, in the self-education of teachers. The options to use Web-services, active use of Internet communication teacher and inclusion of students in this process allows you to create conditions for the development of pupils 'information and communication competence, helps to make the learning process more interesting and entertaining, makes it easier to overcome difficulties in mastering of educational material, supports and enhances students' interest in learning the subject of "Belarusian literature".

Keywords: Internet resources; Web-quest; educational game; multimedia poster; virtual service; virtual wall; multimedia postcard; organization of work in the Internet service.

Сучасны перыяд развіцця грамадства характарызуецца значным уплывам на яго лічбавых тэхналогій, якія пранікаюць ва ўсе сферы чалавечай дзейнасці, забяспечваюць інтэнсіўнае распаўсюджванне інфармацыйных плыняў, утвараючы глабальную інфармацыйную прастору.

Думаю, вы пагадзіцеся, што адна з задач сучаснага настаўніка – выхаванне чалавека здольнага да навучання, а не навучанага. Сёння настаўніку даступны арсенал такіх тэхналогій, метадаў і прыёмаў навучання, якія спрыяюць фарміраванню ў школьнікаў уменняў знаходзіць патрэбную інфармацыю, выкарыстоўваючы разнастайныя інфармацыйныя крыніцы, перапрацоўваць яе, каб сфарміраваць новыя веды, пашырыць традыцыйную граматнасць за кошт кампетэнцый, абумоўленых прыходам новых высокатэхналагічных інавацый.

На сённяшні дзень асновай арганізацыі самастойнай работы вучняў з’яўляецца не толькі традыцыйная вучэбная літаратура, але і ўсе магчымыя сэрвісы і рэсурсы сеціва інтэрнэт.  Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі выступаюць тут як інструмент даследавання, як крыніца дадатковай інфармацыі, як спосаб самаадукацыі.

Нельга не пагадзіцца, што засваенне ведаў, звязаных з вялікім аб’ёмам тэкставай, ілюстрацыйнай, відэаінфармацыі шляхам актыўнага дыялогу з персанальным камп’ютарам больш эфектыўнае для вучня, чым завучванне старонак падручніка.

Усё большае значэнне набывае прыўнясенне ў адукацыйны працэс тэхналогій, звязаных з сецівам інтэрнэт, у тым ліку выкарыстанне інтэрнэт-рэсурсаў, што прапануе разнастайныя магчымасці для рэалізацыі сумеснай работы пры навучанні школьнікаў. Гэта дазваляе зрабіць урокі больш эфектыўнымі, так як пры выкарыстанні рэсурсаў інтэрнэту лёгка арганізаваць асобасны падыход у навучанні. Розныя сэрвісы дазваляюць выконваць індывідуальную і калектыўную работу з прэзентацыямі, малюнкамі, картамі, стужкамі часу і інш.

Адна з цікавых сучасных тэхналогій –Web-квест – пазнавальная гульня з прыцягненнем інтэрнэт-рэсурсаў. У ходзе гульні вучні выбіраюць ролі, прапанаваныя настаўнікам, вывучаюць інфармацыю, прадстаўленую на сайтах і, такім чынам, рашаюць (індывідуальна ці ў групах) вучэбную задачу.

Задача настаўніка – распрацаваць праграму пазнавальнай гульні, сцэнарыі квестаў, падрыхтаваць заданні ўдзельнікам, сістэму ацэнкі дзейнасці вучняў, кантраліраваць работу старшакласнікаў з рознымі інтэрнэт-рэсурсамі, а на ўроках арганізаваць справаздачу зробленага, выкарыстоўваючы ўвесь напрацаваны матэрыял.

Вынікам выканання заданняў квеста з’яўляецца не проста капіраванне знойдзенай інфармацыі, а яе крытычнае ўсведамленне, перапрацоўка з мэтай фарміравання новых ведаў.

Віды заданяў для вэб-квеста

Пераказ

Дэманстрацыя разумення тэмы на аснове прадстаўлення матэрыялаў з розных крыніц у новым фармаце: стварэнне прэзентацыі, плаката, аповеду.

Планаванне і праектаванне

Распрацоўка плана ці праекта на аснове зададзеных умоў

Кампіляцыя

Трансфармацыя інфармацыі, атрыманай з розных крыніц: стварэнне кнігі кулінарных рэцэптаў, віртуальнай выставы, стужкі часу

Творчае заданне

Творчая работа ў пэўным жанры: стварэнне відэароліка, плэйкаста, верша

Аналітычная задача

Пошук і сістэматызацыя інфармацыі

Журналісцкае даследаванне

Абектыўны пераказ, выклад  інфармацыі (падзел меркаванняў і фактаў)

Для правядзення Web-квеста я падрыхтавала матэрыял на наступнай вэб-старонцы https://questlit.jimdo.com/эпоха-барока/.

Адкрывае старонку “легенда” – уступ, інтрыга квеста. Удзельнікам прапануюцца парады па праходжанню гульні.

Ролі і заданні для праходжання названага вэб-квеста размеркаваны наступным чынам:

МАСТАЦТВАЗНАЎЦА

Ты – спецыяліст па мастацтву розных эпох і стыляў. Раскажы пра стыль барока (гісторыя яго з’яўлення, характэрных рысах).

АРХІТЭКТАР

Ты любіш падарожнічаць і вывучаць архітэктурныя стылі розных эпох. Раскажы пра самыя цікавыя і самыя вядомыя прыклады стылю барока ў архітэктуры, праілюструй падарожжа з дапамогай прэзентацыі. 

 АНТЫКВАР

Ты сапраўдны аматар старажытных рэчаў. Толькі ты па-сапраўднаму ведаеш цану карцін, скульптур, фарфора, кніг і іншых каштоўнасцей. Раскажы пра знакамітых майстроў эпохі барока і іх творах.

МУЗЫЧНЫ КРЫТЫК

Ты прывык аналізаваць і ацэньваць творы музычнага мастацтва. Раскажы пра музыку эпоху барока, пра кампазітараў таго часу і іх творах. Зрабі падборку твораў кампазітараў.

 СТЫЛІСТ

 Ты – дасведчаны чалавек у свеце моды, з цікавасцю вывучаеш перавагі ў адзенні і спосабах упрыгожваць сябе ў розныя эпохі. Раскажы пра касцюм эпохі барока з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі.

Як бачым, на гэтым этапе ставіцца задача актывізаваць, зацікавіць вучня, матываваць яго на далейшую работу.

На наступным этапе адбываецца непасрэдная работа з інфармацыяй. Прыёмы і метады тэхналогіі крытычнага мыслення дазваляюць падтрымліваць актыўнасць вучняў.  Удзельнікі квеста знаёмяцца з тэкстамі, фільмамі, матэрыялам падручніка, работа вядзецца індывідуальна ці ў групах у залежнасці ад выбранай ролі.

На трэцім этапе інфармацыя аналізуецца, інтэрпрэтуецца, творча перапрацоўваецца.

Для таго, каб сістэматызаваць даследаваны матэрыял, прапаную вучням-удзельнікам квеста табліцы:

І. Жывапіс эпохі барока (заданне для “мастацтвазнаўцаў”)

Твор жывапісу

Аўтар

Рысы барока

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 ІІ. Архітэктура эпохі барока (для групы “архітэктараў”)

Узор архітэктуры

Аўтар

Рысы барока

 

 

 

                                     

 

 

 

 

 

 

ІІІ. Музыка эпохі барока (для “музычных крытыкаў”)

Музычны твор

Аўтар

Рысы барока

 

Іаган Себасцьян Бах

 

 

Фрыдрых Гендэль

 

 

Антоніа Вівальдзі

 

 

ІV. Касцюм арыстакратаў эпохі барока (для “стылістаў”)

Касцюм

Малюнак

Рысы барока

Мужчынскі

 

 

Похожее изображение

 

Жаночы

 

Віды афармлення матэрыялаў даследавання розныя: аналітычныя табліцы, буклеты, тэматычныя музычныя альбомы, прэзентацыі, стужка часу і іншыя. Як бачым, уменне ацаніць інфармацыю, сістэматызаваць яе, прымяніць навыкі работы з ІКТ для апрацоўкі інфармацыі, кіраванне ёю, яе ацэнка і стварэнне выходзіць на першы план. Усё гэта адкрывае новыя магчымасці для атрымання эфектыўнага выніку ў развіцці інфармацыйна-камунікацыйнай кампетэнтнасці вучняў .

Інфармацыйную кампетэнтнасць вучняў можна фарміраваць пры дапамозе работы з наступнымі сэрвісамі.

Глогстар (Glogster). Гэта мультымедыйная Web-старонка ці мультымедыйны постар, на якім могуць быць прадстаўлены тэксты, фота, відэа, гукавыя файлы, графіка, спасылкі і інш. Іх можна адпраўляць на іншыя рэсурсы, якія прымаюць html-коды.

Магчымасці арганізацыі групавой работы ў сэрвісе

Калектыўная работа можа атрымацца, калі гісторыю стварае адзін аўтар, напрыклад, настаўнік/вучань, а кожную падзею гэтай гісторыі распрацоўваюць розныя вучні. У гэтым сэрвісе магчыма прадстаўленне калектыўна створанай работы.

Магчымасці сэрвісу для арганізацыі работы на ўроку

На гэтым сэрвісе можна: стварыць віртуальнае падарожжа па мясцінах, дзе жыў і творча рэалізаваў сябе пісьменнік (Літаратурная вандроўка “Жыццёвыя шляхі Максіма Багдановіча”); праілюстраваць расказ пра вядомую асобу, культурнага дзеяча (“Жыціе Ефрасінні Полацкай”); стварыць інтэрактыўны расказ пра кнігі аднаго аўтара з адсканіраванымі ілюстрацыямі вучняў; стварыць дзённік падарожжа з выкарыстаннем фатаграфій, відарэпартажаў, аўдыёрасказаў удзельнікаў.

Што можна ствараць пры дапамозе дадзенага сэрвісу

Канспект мультымедыйнага ўрока са спасылкамі на матэрыялы, відэафрагменты і аўдыёзапісы; інтэрактыўную біяграфію пісьменніка; віртуальнае падарожжа па старонках кнігі.

Якія можна даваць заданні вучням для выканання ў гэтым сэрвісе

Падабраць матэрыялы ў Інтэрнэце (відафрагменты, ілюстрацыі ці фотаздымкі) для размяшчэння на канкрэтным плакаце; запісаць гукавое паведамленне, якое можа быць пачаткам пэўнай гісторыі; пры вывучэнні біяграфіі пісьменніка стварыць інтэрактыўны аповед са спасылкамі;

Дзе можна дзяліцца матэрыяламі з сэрвісу

Гатовымі гісторыямі можна дзяліцца ў сацыяльных сецівах і атрымаць код для прымацавання на сайт ці блог. Нельга захоўваць створаныя матэрыялы на камп’ютар для дэманстрацыі офф-лайн.

        

Web-сэрвіс Padlet  прызначаны  для стварэння  і  напаўнення  кантэнтам  віртуальнай сцяны з магчымасцю  сумеснага  рэдагавання.  Гэты  сэрвіс  дазваляе  ствараць  сцены мультымедыйных  (відэа,  тэкст,  фота,  графіка)  нататак,  якімі можна падзяліцца з іншымі, сумесна працаваць, размяшчаць работы на старонках сайтаў, блогаў. Мультымедыйныя  элементы  можна  падгрузіць  са  свайго  камп’ютара  ці  з вядомых інтэрнэт-сэрвісаў.

Магчымасці арганізацыі групавой работы ў сэрвісе

Ёсць магчымасць для выкарыстання ў калектыўнай рабоце. Калі вамі дазволена гэтую сцяну рэдагаваць, то па спасылцы гэта можна зрабіць. Узроўні доступу наладжваюцца стваральнікам старонкі:

·                     толькі праглядваць;

·                     дабаўляць матэрыялы;

·                     поўнае рэдагаванне.

          Магчымасці сэрвісу для арганізацыі работы на ўроку

Кожны настаўнік можа выкарыстоўваць магчымасці сэрвісу для вырашэння канкрэтных задач у сваёй прадметнай вобласці.

Гэты сэрвіс можна выкарыстоўваць для:

          планавання праектаў;

збору матэрыялаў па канкрэтнай тэме;

стварэння інтэрактыўнага аповеду пра вядомую асобу.

Што можна стварыць пры дапамозе дадзенага сэрвісу

Прадставіць  вынікі сумеснага даследавання;

Вывучаючы біяграфію і творчасць пісьменніка (пээта, гістарычнай асобы) стварыць віртуальную  дошку  з  нататкамі  па  фактах  біяграфіі,  напісаным творам  (для  пісьменнікаў,  паэтаў).

Стварыць  віртуальныя  «Нататкі  падарожнікаў»  (матэрыялы  экскурсій  па гораду,  наведванняў  тэатраў,  выстаў,  музееў,  выездаў  за  горад  і  сустрэч  з цікавымі людзьмі, стварыўшы мультымедыйныя нататкі з фота-, відэа- справаздачай і каментарыямі.

Якія можна даваць заданні вучням для выканання ў гэтым сэрвісе

заданні на пошук інфармацыі;

пляцоўка для размяшчэння вучэбнай інфармацыі;

калекцыя  фота-,  відэаматэрыялаў  для  прагляду  вучнямі  па  вывучаемай тэме;

 апорны канспект мультымедыйнага ўрока са спасылкамі на матэрыялы;

          Дзе можна дзяліцца матэрыяламі з сэрвісу

Створанымі  “сценамі”  мультымедыйных  (відэа,  тэкст,  фота,  графіка)  нататак можна падзяліцца з іншымі, сумесна працаваць, размяшчаць работы на старонках сайтаў, блогаў.

Playcast Мультымедыйная паштоўка, у якую можна ўставіць паўнавартасныя відэа- і гукавыя файлы, карцінкі, тэкст – і перадаць спасылку свайго паслання на электронную пошту адрасата.

Магчымасці арганізацыі групавой работы ў сэрвісе

Гэта індывідуальная творчая работа.

Магчымасці сэрвісу для арганізацыі работы на ўроку

На гэтым сэрвісе можна:

стварыць мультымедыйную паштоўку па асобным творы; праілюстраваць аповед пра літаратурнага героя, вядомай асобы; стварыць літаратурны партрэт; стварыць інтэрактыўны аповед пра кнігі аднаго аўтара з адсканіраванымі ілюстрацыямі вучняў; стварыць дзённік падарожжа з выкарыстаннем фатаграфій, відэарэпартажаў, аўдыёапавяданняў удзельнікаў.

Што можна стварыць пры дапамозе дадзенага сэрвісу

Творчую работу: уласнае прадстаўленне мастацкага літаратурнага твора: фота, выявы, музычнае афармленне, устаўка відэаролікаў.

Якія можна даваць заданні вучням для выканання ў гэтым сэрвісе

Праілюстраваць верш ці празаічны твор;

Стварыць фонавую ілюстрацыю для чытання твора на памяць;

Дзе можна дзяліцца матэрыяламі з сэрвісу

Гатовымі гісторыямі можна дзяліцца ў сацыяльных сецях, а таксама атрымаць код для прымацавання на сайт ці блог. Нельга захоўваць створаныя матэрыялы на камп’ютар для дэманстрацыі офф-лайн.

Пры выкарыстанні такога такога падыходу рашаецца шэраг задач:

фарміруюцца навыкі работы вучняў з інфармацыяй;

выкарыстоўваюцца прыёмы, скіраваныя на тое, каб спачатку зацікавіць вучняў, (абудзіць у ім пошукавую, творчую актыўнасць), затым прадаставіць яму ўмовы для асэнсавання матэрыялу і, урэшце, дапамагчы яму абагульніць набытыя веды;

развіваюцца навыкі работы з тэстамі любога тыпу і з вялікім аб’ёмам інфармацыі; авалодваюць уменнем інтэграваць інфармацыю.

развіваюцца творчыя і аналітычныя здольнасці, фарміруецца ўменне выражаць свае думкі дакладна, упэўнена і карэктна.

развіваюцца мысліцельныя навыкі вучняў, неабходныя не толькі ў вучобе, але і ў звычайным жыцці.

Усё гэта дазваляе фарміраваць камунікатыўную кампетэнтнасць вучняў: не толькі разумець і аналізаваць тэксты, але і ствараць іх.

Інфармацыйная пісьменнасць дабаўляе да гэтага комплекс уменняў працаваць з інфармацыяй – класіфікаваць яе па зададзеных прыметах, збіраць, фільтраваць, пераўтвараць з адной формы ў другую, выкладаць у адпаведнасці з зададзенымі параметрамі і інш.

Такім чынам, выкарыстанне інфармацыйных лічбавых тэхналогій у адукацыі дапамагае ў фарміраванні крытычнага мыслення вучняў на аснове сучасных інфармацыйных сродкаў у выкладанні літаратуры;

Як можна бачыць, інфармацыйныя лічбавыя тэхналогіі – гэта частка сучаснага адукацыйнага прцэссу. І фарміраванне крытычнага мыслення, і рэалізацыя мастацка-творчага патэнцыялу асобы як вучня так і настаўніка становяцца лагічнай і неад’емнай часткай сучаснага адукацыйнага асяроддзя.

Спіс выкарыстаных крыніц

1.                Казачэнка, І. Арганізацыя пошукавай дзейнасці школьнікаў // Роднае слова – 2018 – № 1 – С. 57 – 59.

2.                Казачэнка, І. Дарогамі першадрукароў // – 2017. – №30 ад 18.03.2017. – с.20 

3.                 Николаева Н.В. Образовательные квест-проекты как метод и средство развития навыков информационной деятельности учащихся. http://rcio.pnzgu.ru/vio/07/cd_site/Articles/art_1_12.htm

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Развіццё інфармацыйных кампетэнцый вучняў"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Нутрициолог

Получите профессию

Няня

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 656 291 материал в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 25.07.2022 164
    • DOCX 329.2 кбайт
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Козаченко Ирина Григорьевна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Козаченко Ирина Григорьевна
    Козаченко Ирина Григорьевна
    • На сайте: 6 лет и 4 месяца
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 58427
    • Всего материалов: 26

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Методист-разработчик онлайн-курсов

Методист-разработчик онлайн-курсов

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 121 человек из 43 регионов

Курс повышения квалификации

Психолого-педагогические аспекты развития мотивации учебной деятельности на уроках по русскому языку у младших школьников в рамках реализации ФГОС НОО

72 ч. — 180 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 44 человека из 25 регионов
  • Этот курс уже прошли 482 человека

Курс повышения квалификации

Особенности подготовки к сдаче ОГЭ по русскому языку в условиях реализации ФГОС ООО

36 ч. — 180 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 335 человек из 63 регионов
  • Этот курс уже прошли 2 706 человек

Курс профессиональной переподготовки

Родной (русский) язык и родная литература: теория и методика преподавания в профессиональном образовании

Преподаватель родного языка (русского языка) и родной литературы

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3950 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 23 человека

Мини-курс

GR: аспекты коммуникации и взаимодействия с государственными органами

2 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Основы искусствознания

5 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Развитие и воспитание: ключевые навыки для родителей маленьких детей

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе