Инфоурок Литература КонспектыРодныя вобразы: Ніл Гілевіч. «Край мой беларускі», Данута Бічэль-Загнетава. «Роднае слова»

Родныя вобразы: Ніл Гілевіч. «Край мой беларускі», Данута Бічэль-Загнетава. «Роднае слова»

Скачать материал

Аддзел адукацыі Пінскага райвыканкама

ДУА”Табульская сярэдняя школа”Пінскага раёна

 

 

 

 

 

 

Адкрыты ўрок
7 клас

 

 

 

 

 

Родныя вобразы:

Ніл Гілевіч. «Край мой беларускі»,

Данута Бічэль-Загнетава.

«Роднае слова»

 

 

 

 

                                                              Падрыхтавала:

                                                              настаўнік беларускай мовы і літаратуры

                                                              Дарафейчык Людміла Мікалаеўна

 

 

 

 

 

 

 

Табулкі 2012

                                                      Родныя вобразы:

Ніл Гілевіч. «Край мой беларускі»,

Данута Бічэль-Загнетава. «Роднае слова»

 

Мэта ўрока: працягваць знаёмства вучняў з разнастайнасцю тэматыкі паэтычных твораў і іх мастацкімі асаблівасцямі; абудзіць захапленне прыгажосцю роднай зямлі; данесці да вучняў высокі пафас і задушэўнасць літаратурнага твора; працягваць развіваць уменне заўважаць у мастацкім тэксце паэтычныя звароты, эпітэты, паўторы, разумець іх функцыянальную ролю ў перадачы думкі-перажывання; выхоўваць патрыятычныя адносіны да сваёй краіны, мовы.

Абсталяванне: альбом рэпрадукцый “Мая зямля” (жывапіс беларускіх мастакоў). Мн., 1996; запісы пе-сень на словы Н. Плевіча. (А. Багатыроў. «Край мой беларускі»; I. Лучанок. «Я хаджу закаханы», «Край мой беларускі»; К. Цесакоў. «Беларускі край мой»; Л. Захлеўны. «Зямля любімая» - на выбар настаўніка).

Эпіграфам да ўрока можна ўзяць словы з верша Віктара Гардзея «Мая граматыка»:

Не знішчым мы, не страцім,

не загубім,

Сваіх азёр, лугоў, сваіх лясоў.

I родны край і мову не разлюбім...

або з верша Генадзя Бураўкіна:

Мова продкаў нашых і нашчадкаў —

Шэпт дубровы і пчаліны звон, –

Нам цябе ласкава і ашчадна

Спазнаваць ажно да скону дзён,

Па чужых краях не пабірацца,

Не аддаць цябе на забыццё,

Наша невычэрпнае багацце,

Наша несмяротнае жыццё.

Пасля праверкі дамашняга задання настаўнік падводзіць вучняў да вывучэння новай тэмы.

Родная мова, матчына зямля... Гэтак ласкава, з пашанай называе наш народ сваю спадчыну. Узнёслыя і шчырыя словы прысвяцілі мове, Радзіме, вядомыя дзеячы нашай нацыянальнай культуры Ф. Скарына, Ф. Багушэвіч, Янка Купала, Якуб Колас і інш. Гэтая традыцыя ўслаўлення роднай мовы, культуры, нацыянальнай спадчыны, паказу іх ролі і значэння у жыцці беларуса набыла далейшае развіццё. Безліч твораў сучасных беларускіх пісьменнікаў - празаікаў і паэтаў прысвечана Радзіме, мове. Колькі ўзнёслых і прачулых радкоў, напоўненых патрыятычнымі пачуццямі і думамі пра свой край, мову, склалі яны!

Вобразнае мастацкае слова пісьменнікаў, прасякнутае любоўю і патрыятызмам, дае нам магчымасць далучыцца да вытокаў нашай культуры, абуджае жаданне глыбей зазірнуць у таямніцы народнай спадчыны.

Да размовы варта падключыць вучняў. Ім прапаноўваюцца пытанні:

        Як вы думаеце, што такое патрыятызм?

        Якога чалавека можна назваць патрыётам?

Пасля таго як вучні выкажуць свае меркаванні, трэба даць тлумачэнне слова патрыятызм.

Патрыятызм (ад грэч. - радзіма) - грамадскі і маральны прынцып, які характарызуе адносіны людзей да сваёй краіны і праяўляецца ў пэўным вобразе дзеянняў і складаным комплексе грамадскіх па­чуццяў. Патрыятызмам звычайна завецца любоў да Радзімы (Словарь по этике. Мн., 1983. С. 252-253.).

 

Наступны этап урока - чытанне верша Ніла Гілевіча «Край мой беларускі». Настаўнік засяроджвае ўвагу вучняў на тым, што родная мова, культура, нацыянальная спадчына беларускага народа хвалююць Ніла Гілевіча на працягу ўсёй яго творчасці. Асэнсаванне гэтых праблем можна знайсці ў яго творах розных гадоў. Верш «Край мой беларускі» быў напісаны ў 1966 годзе, але і зараз ён вельмі актуальны.

Пасля выразнага чытання верша настаўнікам вучні чытаюць яго самастойна. Для высвятлення першаснага чытацкага ўспрымання разглядаюцца пытанні:

    Спадабаўся ці не вам гэты верш? Патлумачце, чаму.

    Пра што гэты верш? Абгрунтуйце свой адказ.

    Які настрой; выклікае верш?

Простыя, але вельмі шчырыя радкі верша Ніла Гілевіча кранаюць сэрца кожнага чытача. У іх столькі дасканаласці і майстэрства. Эмацыянальна ўзрушаныя радкі з'яўляюцца вынікам натхнення і напружанага творчага роздуму над сэнсам чалавечага быцця, духоўным прызначэннем чалавека. Літаратуразнаўца Віктар Каваленка называе паэзію Ніла Гілевіча «нейкай дамашняй, па асабліваму цёплай і чалавечай».

    Настрой у вершы ўсюды аднолькавы ці мяняецца?

    Назавіце галоўныя словы, якія дапамагаюць выявіць настрой у вершы.

    Якія  словы  ў  вершы  самыя  прыгожыя,  запамінальныя?

Прааналізаваць верш дапамогуць пытанні 1-6 на с. 81—82 падручніка.

Верш нясе ў сабе адзнакі асабістага, аўтабіятрафічнага выяўлення пісьменніка. Лірычны герой верша (сам пісьменнік) узрушаны прыгажосцю і непаўторнасцю краявідаў, родных з дзяцінства. Верш напісаны ў форме звароту да роднага краю. Па сваіх інтанацыях ён вельмі нагадвае народную малітву або замову. Лірычны герой з пяшчотай і хваляваннем просіць дазволу прыгарнуцца:

 

Да твайго ляснога

Вераснога долу,

Дзе так шчасця многа

Выпала на долю...

 

Паэт з любоўю называе ваду «гаючай», крыніцу «вечнай». Гэта набліжае верш Ніла Гілевіча да фальклорных твораў, у якіх вада таксама ўшаноўвалася, лічылася гаючай, нават святой. Гоман пушчы і дубровы ўвабраў у сабе «лад пявучы старажытнай мовы», і паэт просіць: «Дай жа мне паслухаць, дай!»

Верш Ніла Гілевіча — адзін з лепшых узораў беларускай лірыкі. У гэтым творы спалучаюцца лірычны пейзажны жывапіс і філасофскі роздум над сэнсам жыцця і прызначэння чалавека. Асаблівая песеннасць, мілагучнасць у вершы дасягаецца паўторам двухрадковага запеву кожнай страфы. Апошні радок, рэфрэн, падкрэслівае асноўную думку твора: трэба любіць і шанаваць свой родны край, яго прыроду.

Верш Дануты Бічэль «Роднае слова» таксама на патрыятычную тэму. Родная мова, роднае слова апявалася ў творах пісьменнікаў і паэтаў розных пакаленняў. Настаўнік прапануе вучням прачытаць выказванні пра мову, роднае слова беларускіх пісьменнікаў.

Магутнае слова, ты, роднае слова!

(Янка Купала)

Жывое ў вяках беларускае слова –

народа душа і народа хвала.

О матчына мова! Маленства вясна!

Ніколі ніхто мне цябе не заменіць,

бо ты, як і маці, на свеце адна.

(Алесь Бачыла)

Мова, пявучая родная мова,

ты - уладарка нявызнаных скарбаў.

Зарыцкі)

Роднае слова, магутнае слова, матчына мова, мова бацькоў і дзядоў... Так называюць мову, слова нашы пісьменнікі, падкрэсліваючы значэнне мовы як духоўнага скарбу. Мова – вялікі дар прыроды. Яна ўдасканальвалася, развівалася на працягу тысячагоддзяў. Гэта вялікі скарб, і яго трэба шанаваць, ашчадна і разумна зберагаць і павялічваць ад пакалення да пакалення. Акрамя ўсяго сказанага роднае слова — сродак выяўлення душы чалавека.

Настаўнік чытае верш Дануты Бічэль «Роднае слова». Потым вучні яшчэ раз чытаюць.яго самастойна.

       Пра што гэты верш?

       Якім настроем прасякнуты радкі верша?

       Як паэтка характарызуе мову? Зачытайце гэтыя словы.

Верш прысвечаны роднаму слову. Праз асабістае ўспрыманне слова паэтка падводзіць нас да разумення значэння слова ў нашым жыцці. Верш выклікае ўсхваляванасць і разам з тым замілаванасць роднай мовай. Эпітэты і параўнанні, ужытыя ў вершы, дапамагаюць нам успрыняць інтанацыю верша і пачуцці, якія хвалявалі паэтку ў час напісання верша.

Для аналізу верша выкарыстоўваюцца пытанні падручніка, змешчаныя на с. 83.

 

Дамашняе заданне. Знайсці вершы, прысвечаныя мове, роднаму слову, Беларусі і г.д. Верш Д. Бічэль «Роднае слова» вывучыць на памяць.

 

Наступны ўрок можна правесці як урок-конкурс на лепшага чытальніка вершаў пра Радзіму, мову або ўрок-мантаж. Настаўнік дзеліць клас на групы. Кожная група атрымлівае сваё заданне:

1-я група - падабраць выказванні аб мове. Падрыхтаваць вусныя сачыненні «Мова - найвялікшы скарб»;

2-я група - падабраць выказванні пра Радзіму. Падрыхтаваць вусныя выказванні-сачыненні «У кожным сэрцы Бацькаўшчыны гукі»;

3-я група - падабраць песні (касеты з запісамі песень) пра Радзіму, мову. Вывучыць на памяць адзін з вершаў: Н. Гілевіча «Край мой беларускі», Д. Бічэль «Роднае слова», А. Лойкі «Радзіме», Р. Барадуліна «Мы - беларусы»,  С. Гаўрусёва «Хлеб-соль» (на выбар).

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Родныя вобразы: Ніл Гілевіч. «Край мой беларускі», Данута Бічэль-Загнетава. «Роднае слова»"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Юрист

Получите профессию

Фитнес-тренер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 656 249 материалов в базе

Материал подходит для УМК

  • «Русский родной язык. Учебное пособие», О.М. Александрова

    «Русский родной язык. Учебное пособие», О.М. Александрова

    Тема

    § 6. Основные орфоэпические нормы современного русского литературного языка. Ударение

    Больше материалов по этой теме
Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 26.05.2021 5140
    • DOCX 24.7 кбайт
    • 141 скачивание
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Дорофейчик Людмила Николаевна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Дорофейчик Людмила Николаевна
    Дорофейчик Людмила Николаевна
    • На сайте: 3 года и 2 месяца
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 26565
    • Всего материалов: 5

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Няня

Няня

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс профессиональной переподготовки

Русский язык как иностранный: теория и методика преподавания в образовательной организации

Учитель, преподаватель русского языка как иностранного

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3950 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 543 человека из 69 регионов
  • Этот курс уже прошли 637 человек

Курс повышения квалификации

Речевое развитие школьников на уроках родного (русского) языка в условиях реализации обновленного ФГОС НОО

36/72 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 39 человек из 21 региона
  • Этот курс уже прошли 214 человек

Курс профессиональной переподготовки

Родной (русский) язык и родная литература: теория и методика преподавания в профессиональном образовании

Преподаватель родного языка (русского языка) и родной литературы

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3950 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 23 человека

Мини-курс

Психология аддикции: понимание и распознование

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 26 человек из 19 регионов

Мини-курс

Преодоление внутренних барьеров: убеждения, зависимости, и самооценка

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 185 человек из 47 регионов
  • Этот курс уже прошли 34 человека

Мини-курс

Современные направления в архитектуре: архитектурные решения гениальных изобретателей

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе