Инфоурок Внеурочная деятельность Другие методич. материалыСценарий конкурса чтецов "Бліскавіцы паэзіі Заходняй Беларусі"

Сценарий конкурса чтецов "Бліскавіцы паэзіі Заходняй Беларусі"

Скачать материал

Сцэнарый конкурсу чытальнікаў

«Бліскавіцы паэзіі Заходняй Беларусі».

 

Мэта: фарміраванне пачуцця патрыятызму, гонару за сваю краіну, свой край, за людзей, якія жывуць у Рэспубліцы Беларусь; знаёмства з творчасцю і біяграфіяй беларускіх паэтаў Заходняй Беларусі.

 

 

Вядучы 1:     Адкрываю, як свет, нанова

Беларускае роднае слова,

пералiвiстае – як каменьчык,

вясёлкавае – як ручай,

цёплае – як агеньчык

добрых тваiх вачэй,

светлае – як маланка,

гнеунае – як пярун,

цiхае – як калыханка,

вечнае – як Беларусь!

Вядучы 2:   Сонца ў лiсцях бяроз,  на мурожнай

                                                  у росах траве,

Жаўруковаю песняй злятае на колас

                                                  жытнёвы,

А ў матулiным сэрцы найвялiкшае

                                                  сонца жыве,

Найвялiкшае сонца – мая беларуская

                                                   мова.

 

Вядучы 1: Добры дзень, дарагія сябры! 

Вядучы 2: Мы рады вітаць вас на нашай конкурснай праграме «Бліскавіцы паэзіі Заходняй Бларусі»

Вядучы 1: Любоў да Радзімы - найважнейшая пачуццё для кожнага чалавека. Радзімай мы завём яе таму, што ў ёй мы нарадзіліся, жывём тут, чуем мiлагучную мову, і ўсё ў ёй для нас роднае. 

Вядучы 2: Любіць сваю Радзіму значыць быць яе патрыётам. 

Вядучы 1: Патрыятызм праяўляецца ў любові да сваёй Айчыны;

Вядучы 2: У гонары за свой народ; 

Вядучы 1: у любові да культуры свайго народа; 

Вядучы 2: у любові да сваёй малой радзімы, дзе ты нарадзіўся і правёў першыя гады свайго жыцця; 

Вядучы 1: у жаданні росквiту сваёй Радзімы; 

Вядучы 2: у дзейнасці на карысць Радзімы;

Вядучы 1: у гатоўнасці ахоўваць і абараняць сваю краіну; 

Вядучы 2: Навучыць патрыятызму, як вучаць матэматыцы і фізіцы, нельга. Гэта пачуццё пранікае ў нас з малаком маці, гэта паветра, якім мы дыхаем, сонца, якое мы бачым, дом, у якім мы жывём. Пачуццё Радзімы ўсё наша жыццё. А хто такі патрыёт?

Вядучы 1: Гэта чалавек якi шчыра любiць сваю Айчыну. Патрыётамі сваёй Радзімы з'яўляюцца пісьменнікі і паэты. Людзі, якія у слаўляюць свой край, яго прыроду, людзей, культурные деячы, якія жывуць на роднай зямлі. 

Вядучы 1: Колькі цудоўных твораў беларускіх паэтаў жывуць у сэрцах людзей.

Вядучы 2: І сёння мы з вамі дакранёмся да святла кахання, якім напоўнены іх творы. 

Вядучы 1: А зараз дазвольце прадставіць журы нашага конкурсу_______

______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Вядучы 2: О Беларусь, мая калыска,

Жыццё маё, прытулак мой!

З гарачаю любоую нiзка

Схiляюся перад табой.

Вядучы 1: І пачнем мы наша мерапрыемства з вершу сучаснага беларускага паэта Алега Грушэцкага “Словы пра Беларусь” у выкананні вучаніцы 5 класу Асташэні Арыны.

Вядучы 2: Багацце беларускай паэзіі Заходняй Беларусі хавалася заўжды, не гледзячы на шаленую палітыку паланізацыі беларускага народу. Яна прайшла праз шматлікія выпрабаванні, але засталася адным з найпрыгажэйшых стварэнняў беларускага народа і ўзбагаціла нашу культуру. 

Вядучы 1: Наколькі вялікае магутнасць беларускай мовы, настолькі вялікая і сiла слову паэтаў Заходняй Беларусі. І сёння пра іх мы будзем гаварыць. 

Вядучы 2: Міхась Васілек нарадзіўся ў 1905 годзе ў сям'і лесніка,

Уступіў у Беларускую сялянска-рабочую грамаду. Арганізоўваў гурткі Таварыства беларускай школы. За ўдзел у рэвалюцыйным руху польскія ўлады неаднаразова арыштоўвалі і саджалі ў турму. У 1939 быў мабілізаваны ў польскае войска, у час баёў трапіў у нямецкі палон. У жніўні 1941 уцёк з палону, дабраўся да родных мясцін і ўключыўся ў падпольную барацьбу. Кіраваў Скідальскім падпольным антыфашысцкім камітэтам, пад псеўданімам Язэп Гром выступаў у партызанскім друку.

Вядучы 1: Пасля вызвалення працаваў у скідальскай раённай газеце «Чырвоны сцяг», пазней — у абласной газеце «Гродзенская праўда». З 1945 года член Саюза пісьменнікаў СССР. У друку выступаў з 1926 у віленскіх выданнях. Першы зборнік лірыкі «Шум баравы» выйшаў у Вільні ў 1929 годзе. У 1937 годзе адміністрацыйная ўлада наклала на яго канфіскацыю. Рукапіс другога зборніка быў канфіскаваны польскай паліцыяй і знішчаны ў1934. У 1937 годзе ў Вільні выйшаў зборнік «З сялянскіх ніў».

У савецкі час выдадзены кнігі паэзіі «Выбраныя вершы», «Выбраныя творы», «Зоры над Нёманам», «Вершы» (1973).

Вядучы 2: Міхась Васілек. Вершы «Ой не вечна», “Калі ў небе ззяюць зоры”, “Там краіна мая”  чытаюць навучэнцы класа Грыцук Мікіта, Янчук Максім, Дарагакупец Нэлі.  (Вершы)

Вядучы 1: Алесь Мілюць нарадзіўся ў 1908 годзе ў сялянскай сям’і. Скончыў два класы пачатковай школы, займаўся самаадукацыяй. Пасля вызвалення родных мясцін ў1944 пайшоў у Чырвоную Армію. Загінуў на фронце ва Усходняй Прусіі. Друкаваўся з 1928 года ў заходнебеларускіх левых і рэвалюцыйных газетах і часопісах, з 1939 — у стаўбцоўскай раённай газеце. Асноўныя матывы творчасці — пратэст супраць сацыяльнай і нацыянальнай несправядлівасці, заклік да грамадзянскай актыўнасці і салідарнасці прыгнечаных, паэтызацыя маральнага самаўдасканалення, апяванне хараства роднага краю, пасля 1939 услаўляў у вершах і артыкулах новае сацыялістычнае жыцце. Асобныя вершы змешчаны ў калектыўных зборніках «Мы іх не забудзем», «Сцягі і паходні», «Крывёю сэрца», «Ростані волі».

Вядучы 2: Вершы  «Яны» і “З родных песень” чытаюць навучэнцы 8 "А"  і 8 “Б” класа – Скулавец Іван і Сцепанюк Таццяна. (Верш).

Вядучы 1: Уладзімір Жылка нарадзіўся ў 1900 годзе ў сялянскай сям’і. Скончыў гарадское вучылішча ў Міры  разам з бацькамі пераехаў у Мінск. Падчас Першай сусветнай вайны сям’я была ў бежанцах у Тульскай губерні. Скончыў 3 класы Багародзіцкага агранамічнага вучылішча, у сакавіку 1917 года вярнуўся разам з бацькам у прыфрантавы Мінск, вучыўся ў сельскагаспадарчай школе.

У кастрычніку 1919 — сакавіку 1920 гадоў працаваў настаўнікам у 21-й мінскай беларускай пачатковай школе, зблізіўся з беларускім вызваленчым і культурна-асветным рухам, наведваў клуб «Беларуская хатка». У 1919 годзе ўступіў у партыю беларускіх эсэраў. Надзяляў панскай зямлёй сялян, працаваў аграномам нацыяналізаванага маёнтка пад Мінскам, прымаў удзел у антыпольскім падполлі. Друкаваўся ў мінскіх выданнях.

Вядучы 2: У 1918 годзе напісаў свой першы беларускі верш «Покліч», надрукаваны ў газеце «Беларусь». Друкаваўся ў заходнебеларускіх выданнях «Беларускія ведамасці», «Наша думка», «Наша будучыня», «Новае жыццё». У сваіх вершах паэт вылучае дзве супрацьлеглыя сілы, якія спакон вякоў твораць гісторыю: наканаванасць, лёс, «напасці» і свядомая барацьба грамады, што можа павярнуць ход падзей да свабоды, нацыянальнай годнасці і сацыяльнай справядлівасці.

Вядучы 1: Вершы  «Люблю, не знаючы пуціны», “Векавечны хмуры бор” і “Зацвілі твае вочы між тлуму”, “Дарога” чытаюць навучэнцы 8 “Б” , 9 і 10 класаўДзенісюк Валерыя, Мядзвецкі Ілля, Касцючык Ганна і Шаціла Ганна. (Верш).

Вядучы 2: Ніна Тарас  нарадзілася ў1916 годзе ў сялянскай сям’і.

Першую адукацыю Ніна Тарас атрымала ад бацькі. Калі пачала працаваць сельская школа, яна была залічана ў другі клас, якая складаўся з трох вучняў. Навучаньне было толькі на польскай мове.

Вядучы 1: Свой першы верш — «Пастушка» — яна напісала прыкладна ў трэцям класе. Верш трапіў да дырэктара школы і ён, разам з бацькам Ніны Міхайлаўны, вырашыў паслаць яе вучыцца ў гімназію. Празь некаторы час пачала пісаць вершы на беларускай мове (галоўны чынам, пра прыроду). Бацька падтрымліваў Ніну, яе літаратурныя пачынаньні. І ў 1930 годзе Ніна, пасьля здачы іспытаў, паступае ў трэцюю клясу наваградзкай гімназіі. У тым жа годзе ўступае ў падпольную камсамольскую ячэйку.

Вядучы 2:    Верш  «Ужо зіма», чытае навучэнец  9 класа – Гіндзюк Данііл. (Верш).  

Вядучы 1: Валянцін Таўлай нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка ў . Дзяцінства прайшло ў вёсцы Рудаўка на Слонімшчыне. Вучыўся ў польскай школе ў Лідзе, у той перыяд ён напісаў свой першы верш — «Верабейкі» .

Навучаўся ў Слонімскай настаўніцкай семінарыі, у 1925 выключаны за адмову запісацца палякам. У 1927-29 вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі, у лютым 1928 за ўдзел у арганізацыі вучнёўскай забастоўкі выключаны, пад паліцэйскім канвоем адпраўлены да бацькоў. За падпольную камсамольскую дзейнасць арыштаваны, знаходзіўся ў зняволенні ў Слонімскай і Гродзенскай турмах. З кастрычніка 1930 года ў БССР. У 1930—32 працаваў у Рэчыцы інструктарам райкама камсамола, у газеце «Звязда», вучыўся на газетным аддзяленні літфака БДУ.

Вядучы 2:    У снежні 1932 накіраваны на падпольную работу ў Заходнюю Беларусь. Член Цэнтральнай рэдакцыі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі ў Варшаве, адзін з фактычных рэдактараў «Беларускай газеты» і яе дадатку «Літаратурная старонка» — легальных неафіцыйных органаў КПЗБ у Вільні. Прадстаўнік ЦК КПЗБ у Цэнтры нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі. У снежні 1933 адзін з арганізатараў Літаратурнага фронту сялянска-рабочых пісьменнікаў. Арыштаваны польскай паліцыяй пры спробе пераходу польска-савецкай мяжы. Змешчаны ў турму ў Вілейцы. Асуджаны на 8 гадоў турмы; змешчаны ў Гродзенскі астрог.

Вядучы 1:    У верасні 1939 вызвалены з турмы Чырвонай Арміяй. У 1939—41 працаваў у лідскай раённай газеце «Уперад». Член Саюза Пісьменнікаў Беларусі з 1941.

У гады Вялікай Айчыннай вайны быў сувязным партызанскага атрада імя Р. Катоўскага брыгады імя Ф. Дзяржынскага Баранавіцкага злучэння, разведчыкам, кіраўніком наваградскай агентурнай сеткі спецгрупы «Буравеснік». У верасні 1943 арыштаваны гестапа ў Лідзе, вызвалены з дапамогай беларускіх паэтаў, палітычных і ваенных дзеячаў. Аўтар публіцыстычных нарысаў пра рэвалюцыйна-вызваленчую і антыфашысцкую барацьбу.

Вядучы 2: Вершы  «Шумяць бары» і “ Настаўнікам”, чытаюць навучэнцы  11 класа – Калтунчык Аляксандра і Цэкала Карына. (Верш).  

Вядучы 1: Макар Краўцоў нарадзіўся ў 1891 годзе ў весцы Баброўня Гродзенскай вобласці. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю ў 1910 годзе, настаўнічаў на Гарадзеншчыне, удзельнік Першай сусветнай вайны. З 1921 года жыў і працаваў у Вільні. Удзельнічаў у рабоце Беларускага навуковага таварыства. У 1926 годзе арыштаваны польскімі ўладамі. Сябра Галоўнай управы Таварыства беларускай школы ў 1936—1937 года. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР з кастрычніка 1939 года працаваў у рэдакцыі газеты «Віленская праўда». У канцы 1939 года арыштаваны разам з іншымі дзеячамі беларускага вызваленчага руху, памер у савецкай турме ў Беластоку.

Вядучы 2: Літаратурную дзейнасць пачаў у 1918 годзе. Выступаў пад псеўданімамі Дзын-Дзылін, Звончык, Макар, Язэп Светазар. Аўтар літаратуразнаўчых артыкулаў пра творчасць Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Уладзіміра Жылкі, Канстанцыі Буйло, Цёткі і іншых. Аўтар успамінаў пра сучаснікаў, дзеячаў нацыянальна-вызвольнага руху Івана Луцкевіча, Аляксандра Астрамовіча, Пётры Крачэўскага, Алеся Гаруна, а таксама пра Усебеларускі з’езд 1917 года.

Вядучы 1: Верш  «На чужыне»”, чытае навучэнец  11 класа Котка Данііл. (Верш).  

Вядучы 1: Казімір Сваяк нарадзіўся ў 1890 годзе ў сялянскай сям’і ў Астравецкім раене Гродзенскай вобласці. Скончыў пачатковую і Свянцянскую павятовую школы. У 1906—1907 жыў у Вільні дзе даведаўся пра газэту «Нашу ніву». У 1908 паступіў у Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю. У 1912 захварэў на сухоты, у тым жа годзе напісаў першы верш «На імяніны майго пробашча». У 1913 у газеце «Беларус» друкуюцца яго творы. У 1924 у Вільні выходзіць зборнік паэзіі Казіміра Сваяка «Мая Ліра», зборнік аб’яднаў самыя розныя творы Сваяка: вершы-медытацыі, і вершы-звароты да Бога, вершы-імпрэсіі і вершы ў прозе, балады і жартаўлівыя прыпеўкі, вершы на евангельскія сюжэты.

Вядучы 2:    Верш  «Эрас і Псіхея», чытае навучэнец  11 класа – Касцючык Іван. (Верш).  

Вядучы 1: Ігнат Канчэўскі нарадзіўся ў 1896 годзе ў Вільні ў сям’і сакратара акруговага ваеннага суда ў 1913 годзе скончыў Віленскае рэальнае вучылішча. Паступіў у Пецярбургскі тэхналагічны інстытут, але неўзабаве перавёўся ў Маскоўскі ўніверсітэт, спачатку на прыродазнаўчы, а пасле гісторыка-філалагічны факультэт.

Вядучы 2: Не паспеў скончыць навучанне праз Першую сусветную вайну. У 1916 годзе, калі яму споўнілася 20 гадоў і ён стаў паўналетнім, быў прызваны ў расійскае войска. Скончыўшы школу прапаршчыкаў трапіў на Румынскі фронт.

Вядучы 1:  Вершы друкаваў пад псеўданімам Ігнат Абдзіраловіч і Ганна Галубянка. Паэтычная творчасць вызначаецца філасофскай пранікнёнасцю ў сутнасць народнага жыцця, спалучэннем прыгажосці беларускага слова з нацыянальным светапоглядам, замілаваннем да чалавека, верай у адраджэнне і будучы росквіт Бацькаўшчыны.

Вядучы 2: Верш  «Верасневае панно», чытае навучэнец  11 класа – Шумавец Ягор. (Верш)

Вядучы 1: Беларускі паэт і грамадскі деяч, народны паэт Беларусі Максім Танк, нарадзіўся ў наша свята – Дзень народнага адзінства 17 верасня 1931 года ў сялянскай сям’і. Акадэмік Акдэміі навук  Беларусі. Герой Сацыялістычнай Працы. Ганаровы грамадзянін г. Мінска , Лаўрэат Ленінскай прэміі, Дзяржаўнай прэміі СССР , літаратурнай прэміі імя Я. Купалы, Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы, літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева. Член Саюза Пісьменнікаў Беларусі.

Вядучы 2: Можна яшчэ вельмі шмат расказаць пра гэта выдатным чалавеку, праўдзівым патрыёце сваёй Радзімы, песняра паэзіі Заходняй Беларусі, які паказаў у сваіх творах жыццё беларускага народа.

Вядучы 1: Вершы «Над Курганамі» і “Родная мова” чытаюць навучэнцы  6 і 10 класаў Атрошчанка Мілана і Аляксяюк Раман (Верш).

Вядучы 2: Уладзімір Дубоўка нарадзіўся ў 1901 годзе ў Пастаўскім раене Віцебскай вобласці. Першы верш апублікаваў у 1921 годзе. У 1920-я гады — адзін з вядучых беларускіх паэтаў незалежніцкай арыентацыі. Творы Уладзіміра Дубоўкі вабяць хараством і дасканаласцю мастацкай формы, нечаканасцю вобразных асацыяцый, глыбіннай сувяззю з традыцыяй і здольнасцю да смелых авангардных эксперыментаў. Яны маюць свой эстэтычны код і выяўляюць няпросты — палемічны і сімвалічны — дыялог паэта са сваёй эпохай.

Вядучы 1: Вершы «Родная мова-цудоўная мова», “О Беларусь, мая шыпшына” і “Многа казак” чытаюць навучэнцы  6 і 10 класаў Малюховіч Максім, Нігірыш Паліна, Падлесны Уладзіслаў (Верш).

Вядучы 2: Алесь Пысін нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1938 паступіў у Камуністычны інстытут журналістыкі імя Кірава ў Мінску. З другога курса быў накіраваны на працу ў рэдакцыю Бельскай раённай газеты на Беласточчыну. У 1941-45 г. — у Савецкай Арміі, удзельнічаў у баях на Заходнім, Калінінскім, Ленінградскім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскіх франтах. Быў двойчы паранены. З 1946 працаваў у раённым друку, у абласной газеце «Магілёўская праўда». У 1974-81 г. — сакратар Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1950.

Вядучы 1:  Першы верш  апублікаваў у 1938 ў газэце «Чырвоная змена». У зборніках «Наш дзень», «Сіні ранак» яго вершы, прасякнутыя патрыятызмам і грамадзянскім пафасам, адлюстроўваць працоўныя будні краіны, трывогу за мір на зямлі.

Вядучы 2: Верш "Ручнік" чытае вучаніца 6 класа, Злох Ганна.  (Верш)

Вядучы 1: Лёля Багдановіч. Нарадзілася ў вёсцы Градзянка, Магілёўскай вобл, Асіповіцкага р-на. Пасля школы закончыла Маладзечанскі палітэхнікум.

Працавала ў лабараторыі Асіповіцкага камбіната хлебапрадуктаў і ў лабараторыі Асіповіцкага завода аўтамабільных агрэгатаў.

Вядучы 2: Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Друкавалася ў часопісах  «Гаспадыня», «Алеся», «Беларуская ніва»,» Вожык», «Вясёлка»,  газетах «Зорка», «Мінская праўда», «Звязда, «Рэспубліка», «Народная газета», «Знамя юности», «Адзінства», «Гоман Барысаўшчыны» і інш.. 

Вядучы 1: Вершы «На каляровай хвалі» і “Бацькаўшчына”, чытаюць вучаніцы 7 класа, Тукала Анастасія і Аляксяюк Ганна. (верш)

Вядучы 2:

Наша мовачка сакавітая,
Калыханкаю маці спавітая.
Без цябе душы не спяваецца,
А буслы дамоў не вяртаюцца,
Не заззяе вясёлкаю раніца,
Плач Рагнеды легендай застанецца.
Заставайся навекі свабоднаю,
Непаўторная мовачка родная.

Вядучы 1: Наш конкурс завершаны. 

Вядучы 2: Да наступных сустрэч, сябры!

 

 

 

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Сценарий конкурса чтецов "Бліскавіцы паэзіі Заходняй Беларусі""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Директор десткого сада

Получите профессию

Копирайтер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 662 852 материала в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 09.10.2022 698
    • DOCX 29 кбайт
    • 25 скачиваний
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Антончик Евгений Владимирович. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Антончик Евгений Владимирович
    Антончик Евгений Владимирович
    • На сайте: 2 года и 1 месяц
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 21862
    • Всего материалов: 27

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Методист-разработчик онлайн-курсов

Методист-разработчик онлайн-курсов

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 124 человека из 43 регионов
аудиоформат

Курс повышения квалификации

Актуальные вопросы организации здоровьесберегающей среды в дополнительном образовании

72/108/144 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 55 человек

Курс повышения квалификации

Туризм и краеведение: актуальные вопросы методики и организации учебной деятельности в ДОД

72/108/144 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 24 человека из 17 регионов
  • Этот курс уже прошли 77 человек

Курс повышения квалификации

Мнемоника как способ развития эмоционального интеллекта

36 ч. — 180 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 21 человек из 12 регионов
  • Этот курс уже прошли 15 человек

Мини-курс

Современные подходы к преподаванию географии: методика, технологии и практика

8 ч.

1180 руб. 590 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Интегративные технологии в коррекции учебно-поведенческих нарушений

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Методики воспитания и развитие в СПО

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 12 человек