Инфоурок Другое Другие методич. материалыСценарий урока по предмету "Человек и мир" на тему "Мировой океан" (5 класс)

Сценарий урока по предмету "Человек и мир" на тему "Мировой океан" (5 класс)

Скачать материал

Выберите документ из архива для просмотра:

Из чего состоит Мировой океан.mp4 Сусветны акіян.docx

Выбранный для просмотра документ Сусветны акіян.docx

Сусветны акіян (5 клас; чалавек і свет)

Мэта: фарміраванне ўяўлення аб Сусветным акіяне, яго  састаўных частках і кругавароце вады ў прыродзе.

Задачы:

Адукацыйныя: працягнуць фарміраваць уяўленне аб размеркаванні вады на Зямлі, у Сусветным акіяне, фарміраваць разуменне кругавароту вады ў прыродзе, уменне тлумачыць з’яву кругавароту вады; фарміраваць уменне называць і паказваць на карце буйнейшыя моры, залівы і пралівы;

Развіваючыя: прасторава-вобразнае мысленне аб кругавароце вады ў прыродзе, развівваць навыкі падпісання геаграфічны аб’ектаў на контурнай карце;

Выхаваўчыя: садзейнічаць выхаванню геаграфічнай зоркасці, акуратнасці, адказнасці.

Тып урока: камбінаваны; урок-даследаванне.

Матэрыялы і абсталяванне: фізічная карта Свету, контурныя карты, відэа “Часткі Сусветнага акіяна”, сшыткі на друкаванай аснове, дадатковы матэрыял па тэме.

 

Ход урока

I.                 Арганізацыйны пачатак урока.

                        С добрым утром начат день,

Первым делом гоним лень.

На уроке не зевать,

А работать и искать!

II.             Актуалізаццыя апорных ведаў.

 

Шукаем вынікі практычнай работы № 3 у сшытках на друкаванай аснове. Праводзім аналіз практычнай работы, што выконвалі ў сшытках на друкаванай аснове.

“У тебя нет ни вкуса , ни запаха, тебя не опишешь, тобою наслаждаешься, не понимая, что ты такое. Ты не просто необходима для жизни, ты и есть жизнь” (Антуан де Сент-Экзюпери). (Вода)

 

-Якую частку Зямлі займае вада?  (2/3)

-Дзе яна сустракаецца? (У паветры, у зямлі, жывых арганізмах, у рэках, азёрах, морах, залівах, пралівах, акіянах)

-Колькі прэснай вады на Зямлі? (1/200)

-Колькі салёнай вады на Зямлі? (199/200)

-Дзе яна ў асноўным знаходзіцца? (У Сусветным акіяне)

-Хто даказаў адзінства Сусветнага акіяна ў эпоху ВГА? (Ф.Магелан)

- Па якіх акіянах, морах, пралівах, залівах плаваў Ф.Магелан? (Работа з картамі атласа)

III. Мэта урока

Працягнуць фарміраваць уяўленне аб размеркаванні вады на Зямлі, у Сусветным акіяне, фарміраваць разуменне кругавароту вады ў прыродзе, уменне тлумачыць з’яву кругавароту вады; фарміраваць уменне называць і паказваць на карце буйнейшыя моры, залівы і пралівы;

IV.               Вывучэнне новага матэрыялу.

1.                      Сусветны акіян.

Сусветны акіян — асноўная частка воднай абалонкі Зямлі. Мы ўжо ведаем, што яго ўтвараюць чатыры акіяны:

Ціхі, Атлантычны, Індыйскі і Паўночны Ледавіты (Наносяць на контурную карту).

У межах акіянаў вылучаюць моры, залівы і пралівы (мал. 92). Акіяны злучаны паміж сабой. Кожны з акіянаў адрозніваецца тэмпературай вады, салёнасцю, цячэннямі.

Акіянам называюць найбуйнейшы водны аб’ект, састаўную частку Сусветнага акіяна, размешчаны сярод мацерыкоў.

Сусветны акіян (мал.92)

 


                   Акіяны         Моры               Залівы                      Пралівы

Ціхі                    -Філіпінскае   -Бенгальскі             - Дрэйка

-Атлантычны    -Чырвонае      -Біскайскі               -Мазамбікскі

-Індыйскі          -Саргасава

-Паўночны

Ледавіты

Жюль Верна «Встречаясь с морем, Вы совершите удивительное путешествие в страну чудес: смена впечатлений взволнует Ваше воображение. Вы не устанете изумляться увиденному. Доверьтесь океану, и он раскроет перед вами свои тайны».

 

Кароткія звесткі аб акіянах

Акіяны

Плошча,

млн, км

Максімальная глыбіня,

              у метрах

Ціхі

180

11022, Марыянская ўпадзіна

Атлантычны

92

8742, Пуэра-Рыка

Індыйскі

76

7779, Зондскі жолаб

Паўночны Ледавіты

14

5527, Грэнладскае мора


         ЦІХІ - займае 50% плошчы Сусветнага акіяна, што складае - 178,6 млн.кв.км. Аб'ём вады - 710,4 млн.куб.км, сярэдняя глыбіня - 3984 м, максімальная глыбіня - 11022 м (Марыяанскі жолаб). Перасякаецца экватарам амаль пасярэдзіне, размешчаны паміж мацерыкамі Еўразія і Аўстралія на захадзе, Паўночная і Паўднёвая Амерыка на ўсходзе і Антарктыда на поўдні. Мае авальныя абрысы, найболей шырокі ў раёне тропікаў. Другая яго назва - Вялікі акіян. Ціхі акіян самы глыбокі і самы бурны з усіх акіянаў. Ціхім яго назваў Магеллан, бо падчас яго кругасветнага плавання моцных штармоў не было.

АТЛАНТЫЧНЫ - плошча - 91,4 млн.кв.км, што складае 25% плошчы Сусветнага акіяна. Аб'ём вады - 329,7 млн.куб.км, сярэдняя глыбіня - 3332 м, максімальная глыбіня - 8440 м (жолаб Пуэрта-Рыка). Размешчаны большай часткай у Заходнім паўшар'і, выцягнуць з поўначы на поўдзень, пашыраецца ў паўночнай і паўднёвай частках, звужаецца ў экватарыяльных шыротах. Абмывае берага Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Еўразіі, Афрыкі, Антарктыды. На поўдні злучаецца з Ціхім і Індыйскім акіянамі, на поўначы з Паўночным Ледавітым акіянам. Паходжанне яго назвы такое. Калі караблі старажытных грэкаў, рухаючыся на захад, выходзілі ў акіян і тады іх позіркам адкрываліся бязмежныя водныя абшары. Грэкі лічылі, што акіян акружае зямлю з усіх бакоў. У ім пачыналіся рэкі, і ў яго ж сцякалі ўсе воды з Зямлі. З акіяна ўзыходзілі і апускаліся ў яго Сонца, Месяц, усе зоркі. На крайнім захадзе насяляў тытан Атлант, які трымаў на плячах нябесны збор. Па імя гэтага тытана ўся водная прастора да захаду ад Еўропы і сталі зваць Атлантычным акіянам.

ІНДЫЙСКІ - займае 21% Сусветнага акіяна, ці 75,8 млн.кв.км, аб'ём вады - 282,7 млн.куб.км, сярэдняя глыбіня - 3897 м, максімальная глыбіня - 7779 м (Зондский жолаб). Вялікая частка размешчана ў Паўднёвым паўшар'і. На захадзе абмывае берага Афрыкі, на поўначы - Еўразіі, на ўсходзе - Аўстраліі, на поўдні - Антарктыды. Злучаны з Атлантычным і Ціхім акіянамі на поўдні.

ПАЎНОЧНЫ ЛЕДАВІТЫ - плошча - 14,6 млн.кв.км (усяго 4%), аб'ём вады - 18,1 млн.куб.км, сярэдняя глыбіня - 1220 м, максімальная глыбіня - 5527 м (Грэнландскае мора). Размешчаны ў цэнтры Арктыкі, амаль з усіх бакоў акружаны сушай. Абмывае паўночныя берагі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Вялікая частка яго паверхні пакрыта льдамі. У цэнтральнай частцы Паўночнага Ледавітага акіяна знаходзіцца Паўночны полюс Землі. Шырока злучаны з Атлантычным акіянам, а з Ціхім акіянам водаабмен адбываецца праз вузкі Берынгаў праліў. На Русі ў старажытныя часы яго звалі Сцюдзёным морам.

 

Заданне "Адгадайце пра які акіян ідзе гаворка?"

1.Названы партугальскім мараплаўцам Фернаном Магелланом з-за спакойнага надвор'я, якое панавала на працягу трох месяцаў яго плавання праз акіян ад Вогненнай Зямлі да Філіпінскіх астравоў у 1520-1521гг. На рускіх картах да 1917г. ужывалася назва Ўсходні акіян. (Ціхі)

2.Паходжанне назвы звязана з міфам пра Атланту - тытане, якія трымалі на сваіх плячах нябесны збор, - месцазнаходжаннем якога грэкі лічылі крайні захад Міжземнамор'я . (Атлантычны)

3. Па Індыі найболей вядомай сваімі багаццямі краіне на берагах гэтага акіяна, зваўся Індыкон-Пелагос у Аляксандра Македонскага (4 у. Да н.э.), у арабаў Бахр-эль-Хінд "Індыйскае мора". (Індыйскі).

4. Размешчаны на самай поўначы планеты, так што ўсе берагі ў берагі ў яго - паўднёвыя. Упершыню вылучаны як самастойны акіян на картах сярэдзіны 17 стагоддзя пад назвай  "Гіпербарэйскі акіян", ад старажытнагрэцкага слова Бораў (міфічны бог сіверу). На рускіх картах 17-18 стст. ужываліся назвы Мора-акіян, Мора - акіян Ледавіты, Ледавітае мора, Паўночны акіян, Ледавітае мора, Ледавіты акіян. Вядомы рускі мараплавец і навуковец, адмірал Ф.П. Літке, у 20-х гг 19 стагоддзя праводзіў даследаванні ў Арктыцы даў назву акіяну. (Паўночна-Ледавіты)

          2. Фізкультмінутка. Узяўшыся за рукі дзеці ў класе паказваюць форму самага блізкага да нас акіяна. (Атлантычнага)

3. Моры.

Морам называецца частка акіяна, якая адрозніваецца ад яго тэмпературай, салёнасцю і насяляючымі яе арганізмамі. Моры адрозніваюцца памерамі і глыбінёй. Самае вялікае і глыбокае ў Сусветным акіяне Філіпінскае мора. Яно размешчана ў Ціхім акіяне. У Чырвоным моры Індыйскага акіяна самая салёная вада.  (Зачытаць у рубрыцы, а ці ведаеце вы…)

4. Залівы і пралівы. (Чытаць змест вучэбнага дапаможніка на с.117 апошні абзац-118)

У морах і акіянах вылучаюць залівы і пралівы. Залівам называюць частку акіяна або мора, якая ўдаецца ў сушу. Воды заліва не адрозніваюцца ад вод акіяна або мора. Самы вялікі Бенгальскі заліў знаходзіцца ў Індыйскім акіяне. Пралівам называюць вузкую паласу вады, якая злучае акіяны і раздзяляе ўчасткі мацерыкоў або астравы. Самы шырокі праліў на Зямлі — праліў Дрэйка. Ён злучае Ціхі і Атлантычны акіяны, раздзяляючы Паўднёвую Амерыку і Антарктыду. Самы доўгі — Мазамбікскі праліў аддзяляе востраў Мадагаскар ад Афрыкі.

5. Уласцівасці вод Сусветнага акіяна.

Сярод раствораных рэчываў пераважае каменная соль.  Яна надае акіянічнай вадзе салёны смак. Іншыя солі надаюць гаркаваты прысмак. У малых колькасцях у водах акіяна ўтрымліваюцца таксама алюміній, медзь, серабро і нават золата.

(Здымаюць пробы вады Чорнага мора. Успамінаюць вынікі доследу па выпарэнні вады і вырошчванні крышталяў).

6. Кругаварот вады ў прыродзе.

Пастаянны абмен вадой паміж Сусветным акіянам і сушай адбываецца дзякуючы

кругавароту вады ў прыродзе. (Візуалізацыя матэрыялу праз малюнак на дошцы і тлумачэнне да яго)

V.              Замацаванне матэрыялу. (Прагляд відэафільма “Часткі Сусветнага акіяна”)

VI.          Падвядзём вынік!

 

Cусветны акіян — асноўная частка воднай абалонкі Зямлі. Яго ўтвараюць 4 акіяны. У межах акіянаў вылучаюць моры, залівы і пралівы. Акіянічныя воды маюць

горка-салёны смак, таму што ў іх змяшчаецца шмат раствораных рэчываў.  Усе воды Зямлі звязаны паміж сабой сусветным кругаваротам.

 

VII.      Рэфлексія. Адлюстроўваюць свой эмацыянальны  стан і самаадчуванне. (Параўноўваюць яго з нейкім вывучаным геаграфічным аб’ектам і тлумачаць прычыну выбару).

VIII.  Дамашняе заданне. (Тлумачэнне выканання задання)

§ 25, пыт. 1-4, с.119-120.

Індывідуальнае заданне “Ад тэорыі да практыкі” №2.

 

Ціхі

Каля 180 млн.км2

сярэдняя глыбіня - 3984 м

максімальная глыбіня – 11022м,

Марыянская ўпадзіна

Атлантычны

Каля 92 млн.км2

сярэдняя глыбіня - 3332 м

максімальная глыбіня –

8742 м, Пуэра-Рыка

Індыйскі

Каля 76 млн.км2

сярэдняя глыбіня - 3897 м

максімальная глыбіня –

7779 м, Зондскі жолаб

Паўночны Ледавіты

Каля 14 млн.км2

сярэдняя глыбіня - 1220 м

максімальная глыбіня –

5527 м, Грэнладскае мора

 

 

       

 

 

 

https://about-planet.ru/images/evropa/priroda/sredizemnoe_more/otdyx_sredizemnoe_more.jpeg

 

Красивые картинки океана (45 фото) .

 

 

https://im0-tub-by.yandex.net/i?id=23acafaeed18d8a3826d260e2a73e997-l&n=13

298.5K.

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал
Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

5 893 864 материала в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 12.04.2022 41
    • ZIP 41.1 мбайт
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Ткачук Татьяна Сигизмундовна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Ткачук Татьяна Сигизмундовна
    Ткачук Татьяна Сигизмундовна
    • На сайте: 1 год и 4 месяца
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 5921
    • Всего материалов: 26

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой