Инфоурок / Классному руководителю / Конспекты / Сценарий игры-путешествия "Пад родным небам"
Обращаем Ваше внимание: Министерство образования и науки рекомендует в 2017/2018 учебном году включать в программы воспитания и социализации образовательные события, приуроченные к году экологии (2017 год объявлен годом экологии и особо охраняемых природных территорий в Российской Федерации).

Учителям 1-11 классов и воспитателям дошкольных ОУ вместе с ребятами рекомендуем принять участие в международном конкурсе «Законы экологии», приуроченном к году экологии. Участники конкурса проверят свои знания правил поведения на природе, узнают интересные факты о животных и растениях, занесённых в Красную книгу России. Все ученики будут награждены красочными наградными материалами, а учителя получат бесплатные свидетельства о подготовке участников и призёров международного конкурса.

ПРИЁМ ЗАЯВОК ТОЛЬКО ДО 21 ОКТЯБРЯ!

Конкурс "Законы экологии"

Сценарий игры-путешествия "Пад родным небам"

библиотека
материалов

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

Вучэбна-педагагічны комплекс Войстамскі яслі-сад-сярэдняя школа”











ПАД РОДНЫМ НЕБАМ


Гульня-падарожжа


(для вучняў пачатковых класаў)







Падрыхтавала Махнач Святлана Эдуардаўна,

настаўніца пачатковых класаў

ДУА “ВПК Войстамскі яслі-сад-сярэдняя

школа”, аг.Войстам, т. 80159241839
















Тэма: Пад родным небам


Тып: гульня-падарожжа


Мэты:

1) актуалізаваць і пашырыць веды вучняў пра мінулае свайго краю, дапамагчы вучням адчуць сваю малую Радзіму, як часціцу вялікай нашай Радзімы;

2) развіваць пазнавальную цікавасць вучняў, лагічнае мысленне, уважлівасць, выпрацоўваць дысцыплінаванасць;

3) садзейнічаць выхаванню ў дзяцей патрыятызму, гонару за сваю дзяржаву, малую Радзіму, праз вывучэнне мінулага свайго рэгіёну.


Удзельнікі: вучні пачатковых класаў


Абсталяванне: камп’ютар, мультымедыйная прыстаўка, экран, прэзентацыя, выстава літаратуры, карткі з заданнямі, кубік, карта падарожжа,


Ход гульні

(Гучыць ціхая мелодыя

Паланэз” Агінскага , слайды )

Ёсць на свеце такія краіны,

Дзе расце нават хлеб на раллі,

А мне нашы бярозы, каліны,

Нашы краскі ў душу заплылі.


Я харошых краёў бачыў многа,

Многа пройдзена дальніх дарог.

А найлепшая тая дарога,

Што вядзе на бацькоўскі парог.


Кажуць: дома вуглы памагаюць,

Дома жыць і рабіць весялей…

Чалавек без бацькоўскага краю,

Як без песні ў гаі салавей.

(верш чытае вучаніца)


Добры дзень, дарагія сябры, паважаныя госці! Сёння мы з вамі адправімся ў незвычайнае падарожжа “Пад родным небам”. (слайд )

Вы ўсе будзеце ўдзельнікамі гэтага падарожжа, тым больш што яго маршрут вам знаёмы. Будзьце пільнымі, уважлівымі, актыўнымі. За свае адказы, разважанні вы будзеце атрымліваць вось такія фішкі, назавём іх “Буслікамі”. Бусел – адзін з сімвалаў Беларусі.

Нездарма наша сённяшняя сустрэча пачалася з верша знакамітага беларускага пісьменніка Антона Бялевіча. Апошнія радкі гэтага верша я выкарыстала ў якасці эпіграфа да нашага мерапрыемства (слайд ).

Ці згодны вы з гэтым выказваннем?

Так, як салавей не быў бы салаўём без яго песен, так і чалавек толькі тады чалавек, калі ён ведае, адкуль ён, дзе яго карэнне. Інакш які ж гэта гэта чалавек без памяці, без душы, без роду і племені?!

Вы ўжо зразумелі, што гутарка пойдзе аб Радзіме.

А што вы разумееце пад словам Радзіма? (Месца, дзе я нарадзіўся і вырас)

А якое месца менавіта вы называеце Радзімай? (Беларусь, Смаргонскі край, вёскі)

Бачыце, колькі назваў прагучала. І ўсё, што вы сказалі, правільна. На самай справе ўсе мы можам назваць Беларусь сваёй Радзімай. Гэта наша вялікая Радзіма – цудоўная і непаўторная. Яна наша і мы яе дзеці. Мы павінны шанаваць і ганарыцца нашай Вялікай Радзімай.

Але ў кожнага з нас ёсць і свая малая Радзіма – гэта той невялічкі куточак нашай краіны, дзе мы нарадзіліся і жывём. Для мяне гэта вёска Абрамаўшчына, …(пералічваюцца імёны дзяцей і іх вёскі)

І сёння я прапаную вам адправіцца ў цікавае, захапляючае падарожжа па нашай малой Радзіме, па тых вёсках , у якіх вы жывіцё. Некаторыя звесткі пра ваш родны куточак паведаміце вы самі, а я іх дапоўню.

І зараз мы пачнём наша падарожжа. Перад вамі карта нашага падарожжа. Пакуль што яна яшчэ пустая, наша задача пакінуць на ёй след сваіх ведаў і любові да роднага краю. Вы будзеце прымацоўваць свае стрэлачкі ля сваіх вёсак на карту адказваючы на пытанні. Для адказу на пытанне патрэбна падняць руку, адказваць толькі па маёй камандзе.

Пачнём наша падарожжа з вёскі Семянкі. Слова першай групе вучняў

Першы прыпынаквёска Семянкі.

Магчыма, хто-небудзь з вас ведае, чаму вёска так называецца.

Вёска Семянкі стаіць далёка ад лесу і ракі, сярод палёў і лугоў. Здалёк можна ўбачыць двухпавярховыя катэджы. А раней тут рос хмызняк, на доўгія кіламетры цягнулася топкае балота. Месца зусім было не прыгодным для жыцця. Але аднойчы прыйшоў сюды працавіты ляснік Сямён са сваёй сям’ёй. Выбраў месца, дзе сушэй, расчысціў кустоўе, збудаваў хаціну. А потым пачалі каля Сямёнавай хаты будавацца другія. Неўзабаве вырасла вёска, якую ў гонар першага жыхара назвалі Сямёнкі. Балоты асушылі, яны сталі палеткамі і лугамі. З той пары прайшло шмат часу і ніхто не памятае, як Сямёнкі сталі Семянкамі.

Дадатковая інфармацыя.

Недалёка ад Семянкоў з часоў Першай Сусветнай вайны захаваліся нямецкія бліндажы. (слайд )

На некаторых нават ёсць нейкія надпісы. (слайд )

Быў там таксама і падземны ход, але цяпер ён разрушаны. (слайд )

Далей на нашым шляху з’яўляецца невялікая вёска Целякі. (слайд )

Што датычыцца вёскі Целякі, то і цяпер невядома, чаму гэтая вёска так завецца. (слайд )

У часы Вялікай Айчыннай вайны, калі савецкія людзі змагаліся з фашыстамі, гэта вёска раздзяліла лёс вядомай Хатыні. Справа ў тым, што Целякі падчас вайны таксама былі спалены. Немцы падпалілі вёску з двух бакоў, а людзей гналі ў цэнтр. Але ў фашыстаў не атрымалася давесці да канца сваю жорсткую справу. Людзей выратавалі партызаны, лагер якіх размяшчаўся каля Семянкоў.

Дадатковая інфармацыя.

Недалёка ад Целякоў зробім яшчэ два прыпынкі ў вельмі цікавых месцах.

Можа хто ведае , дзе раней знаходзіўся панскі двор? (слайд )

Правільны адказ. Недалёка ад вёскі Целякі, можна ўбачыць месца, дзе раней знаходзіўся панскі двор, які называўся Мула. Гаспадарамі тут былі паны Казлоўскія. У 1914 годзе падчас Першай Сусветнай вайны, якая як вы ведаеце закранула нашы мясціны, гэты маёнтак быў спалены.

Адноўлены ён быў толькі пасля вайны ў 20-я гады. Ён быў драўляны. Страха саламяная. Пан быў ваенны, маёр, і рэдка бываў дома. Таму гаспадарыла ў ім ў асноўным пані – Яўгенія Казлоўская. Каля панскага дома быў сад. Усю сялібу акалялі кусты бэзу. У 1939 годзе да ўлады прыйшлі бальшавікі і пані Казлоўскую з сынам і сястрой выслалі ў вёску Семянкі. У маёнтку абаснаваўся сельсавет і магазін. А ў 1941 годзе, як вы ведаеце, пачалася Другая Сусветная вайна, немцы прыйшлі ў Целякі, а пані вярнулася ў маёнтак. Аднойчы пані прыюціла беглага з нямецкага палону Грышу, які потым пайшоў у партызаны. Чамусьці доўга ён там не затрымаўся і вярнуўся да пані. Немцы, даведаўшыся пра гэта расстралялі яго. А партызаны ў знак помсты спалілі панскі дом. Зараз на тым месцы нічога не засталося ад былога панскага двара, тут паша для кароў.

Рухаемся далей і бачым каля развілкі дарог на вёскі Целякі і Мілуці невялікі астравок з дрэў і кустоў, а вакол яго калгаснае поле.

І, увага, другое пытанне: чаму гэты астравок застаецца некранутым, не засейваецца? (слайд )

Правільны адказ. Называецца гэта месца Капліца. Калісьці тут сапраўды стаяла драўляная капліца, у якой маліліся і адпявалі паноў. Капліца гэта даўно разбурылася, нічога ад яе не асталося, толькі назва мясціны. Гэты астравок дрэў хацелі высекчы і ўчастак узараць. Але стрымала людзей старая легенда пра гэта месца. Гаварылі, што пад капліцай быў захаваны скарб. У пошуках яго адзін чалавек зрабіў падкоп пад капліцу. Там аказалася старая труна. Не стрымаўшы цікавасці, чалавек труну прыпадняў вечка і заглянуў туды. Раптамоўна труна закрылася… Шукальнік скарба загінуў.

Наступны наш прыпынак у вёсцы Абрамаўшчына. (слайд )

Большасць жыхароў гэтай вёскі носяць прозвішча Забрамскія, ці іх далёкім продкам быў нейкі Абрам, які першым тут пасяліўся, ці першыя жыхары вёскі пабудавалі свае дамы за нейкай брамай, нікому дакладна невядома, але існуюць і іншыя версіі паходжання назвы.(вучні адказваюць)

Нямала выпрабаванняў выпала на долю жыхароў вёскі. Праз яе праходзіла лінія фронту ў час першай сусветнай вайны, вёска была спалена датла, жыхары вывезены ў Літву. Вярнуліся яны на папялішча праз чатыры гады, адбудавалі свае хаты. У гады Вялікай Айчынай вайны ў вёску зайшоў партызан папрасіў ежы і адзення. Аб гэтым хутка данеслі ў фашысцкі гарнізон, што стаяў у Войстаме. Наляцелі карнікі, забілі гаспадара, які пусціў у гумно салдата, спалілі і гумно, разам з партызанам, і хату. Цяпер астанкі салдата перазахаваны, на тым месцы ўстаноўлены помнік загінуўшым жыхарам вёскі ў гады ВАВ.

Дадатковая інфармацыя

У 1890 годзе нарадзіўся Ў Абрамаўшчыне каталіцкі святар, які быў прылічаны да ліку святых у чэрвені 1999 года. Хто назаве мне яго імя?

Антоній Ляшчэвіч. (слайд )

Доўгі час імя гэтага чалавека было несправядліва забыта. І толькі амаль праз паўвека людзі даведаліся пра яго подзвіг. (слайд )

Падчас Другой Сусветнай вайны Антоній Ляшчэвіч працаваў у Друі і Росіцы. Ксяндза Ляшчэвіча папярэдзілі аб тым, што хутка немцы пачнуць тут карную акцыю, будуць знішчаць партызанаў і мясцовае насельніцтва, таму заставацца яму тут будзе небяспечна. Аднак ксёндз вырашыў, што не можа пакінуць людзей у такія цяжкія для іх хвіліны. Калі карнікі пачалі паліць будынкі, а жыхароў заганяць у касцёл, ксёндз А.Ляшчэвіч і Юрый Кашыра, які яму дапамагаў, дабраахвотна пайшлі з людзьмі. Яны спавядалі, хрысцілі, падрыхтоўвалі да смерці.17 лютага 1943 года ксяндза А.Ляшчэвіча забралі на сані разам з іншымі людзьмі, вывезлі на бераг Дзвіны і замкнулі ў драўлянай стайні, якую аблілі бензінам і падпалілі. (слайд )

Цяпер у в.Абрамаўшчына, на месцы хаты, дзе нарадзіўся і правёў першыя гады жыцця Антоній Ляшчэвіч мясцовыя жыхары пабудавалі капліцу, устанавілі крыж з суцэльнага дуба. (слайд )

Зараз мы завітаем у аграгарадок Войстам, а раней гэта было мястэчка .

У дакументах гэта паселішча ўпамінаецца з 1460 года пад назвай Ушакова.

Здаўна мястэчка Войстам славіцца сваім рынкам і культурай. Асяродкам культуры тут заўсёды быў касцёл. Гісторыя Войстама пачынаецца з касцёла. Пры ўсіх уладах Войстама было сельскім цэнтрам воласці, гміны, сельсавета. Не раз мястэчка было спалена разам з драўляным касцёлам. У час Вялікай Айчынай вайны тут стаяў буйны нямецка-фашысцкі гарнізон, вяліся допыты, расстрэлы.

Зараз гэта аграгарадок. Сучасны выгляд набылі будынкі і вуліцы.

Пытанне. Што вы ведаеце пра Жукову гару? (слайд )

Пытанне. Дзе знаходзіцца гісторыка-культурная каштоўнасць ? (слайд )

Гарадзішча.

На нашым шляху вёска Вострава. (слайд )

Назва вёскі пайшла ад слова востраў, якое абазначае кавалак зямлі сярод лесу і балота, прыгодны для земляробства. Вёска знаходзіцца недалёка ад малой рэчкі Ганутка. (слайд )

Далей завітаем у Забалоцце. (слайд )

(паведамленне вучняў пра паходжанне назвы)

Вёска стаіць на самой рэчцы Ганутка. Так называюцца многія вёскі ў Беларусі, якія з’явіліся сярод балота, ці праз балота (слайд )

Ну вось мы і прайшліся па родных вёсках, пад родным небам. А зараз зноў вяртаемся ў нашу школу, у свой клас.

Я спадзяюся, што наша падарожжа пад родным небам было для вас цікавым і карысным. Дазволіла вам інакш, больш ўважліва, глянуць на свой край і свой народ.

А зараз мы паразважаем, якая яна --- “Мая радзіма самая…”

Я прапаную вам адказаць на такое пытанне: якая яна, ваша малая радзіма? Але мы зробім гэта незвычайна. На кожную пачатковую літару нашых родных вёсачак вы прыдумаеце якая яна(азначэнне, эпітэт). Словы назавіце, а я запішу, а потым зачытаем.

Ну вось што у нас атрымалася: Семянкі, Целякі, Абрамаўшчына, Войстам , Вострава і Забалацце – гэта наш самы дарагі куточак на зямля, наша бацькаўшчына, наша малая радзіма, якая для нас …………(зачытваюцца эпітэты, кожны вучань пра сваю вёску)

Скажыце, калі ласка, дзе, ў якім раёне Беларусі знаходзіцца наша мясцовасць?

А ці можам мы Смаргонскі край, Смаргоншчыну назваць таксама нашай Радзімай.

Канешне, і яе гісторыю мы таксама павінны з вамі вывучаць і ведаць. У школе на занятках вам ужо шмат гаварылі пра гісторыю нашай Смаргоншчыны, яе знакамітых людзей. Акрамя гэтага і вы самі маглі пачуць нейкія звесткі пра наш край з тэлебачання, газет, часопісаў, рыхтуючыся да класнага часу.

Як я ведаю свой родны край” (слайд )

І цяпер я прапаную вам запоўніць крыжаванку з таямніцай (слайды ).

І каб яе разгадаць, трэба на ўсе пытанні адказаць правільна. Хто першы здагадаецца як адказаць правільна на пытанне, падымае руку і атрымлівае “бусліка” за правільны адказ.

Ітак, пачынаем.

1. (слайд ).

Вёска, у якой нарадзіўся кананізаваны каталіцкі святар Антоній Ляшчэвіч, які загінуў пакутніцкай смерцю, але не пакінуў свой народ у часы Вялікай Айчыннай вайны. (Абрамаўшчына) (слайд )

2. (слайд ).

Доўгі час у горадзе Смаргонь, калі яна належыла Радзівілам, існавала незвычайная навучальная ўстанова – акадэмія. Чаму незвычайная? Таму што ў ёй навучаліся не людзі. А хто? (Мядзведзь) (слайд )

Так Мядзвежая акадэмія існавала ў Смаргоні ў 17 ст. навучанне ў ёй працягвалася каля 6 гадоў. Спачатку маладых мядзведзей вучылі “танцаваць”, дзеля чаго запускалі ў спецыяльную клетку, металічнае донца якой падагравалася. Кал мядзведзі такім чынам прывучаліся стаяць на задніх лапах і перамінацца з адной лапы на другую пад гукі музыкі, пераходзілі да наступнага этапу дрэсіроўкі: іх вучылі бароцца і кланяцца. Вясной навучэнцы Акадэміі адпраўляліся на заробкі ў Расію, Венгрыю, Германію і іншыя еўрапейскія краіны. Такім чынам Смаргонскія мядзведзі праславілі сваё мястэчка. Сёння Мядзведзь упрыгожвае герб горада Смаргонь (слайд ).

3. (слайд ).

Гэта вёска была спалена фашыстамі ў час ВАВ.

4. (слайд ).

Гэта кулінарная страва з’явілася ўпершыню ў горадзе Смаргонь. Напачатку іх выраблялі менавіта для навучэнцаў і настаўнікаў Смаргонская акадэміі: ім трэба было браць у дарогу нейкія прыпасы, якія не псаваліся. Затым ніводзін мясцовы кірмаш не абыходзіўся без смаргонскіх … (абаранак)

Бадай ва ўсіх кулінарных энцыклапедыях можна прачытаць, што радзімай абаранка стала Смаргонь. Яшчэ ў 17-19 ст. гэта страва добра прадавалася за межамі Беларусі. У бок Вільні са Смаргоні выпраўляўся цэлы караван вазоў з духмяным таварам.

28 верасня 2015г прайшоў першы ў гісторыі Смаргоні абаранкавы фэст.

5. (слайд ).

На Смаргоншчыне знаходзяцца руіны аднаго з самых старых мураваных замкаў на Беларусі, які быў узведзены ў 13 – 14 ст. па загаду князя Гедыміна. Тут 14 жніўня 1385 года быў падпісаны знакаміты саюз паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польшчай, была ўтворана новая вялікая і магутная дзяржава Рэч Паспалітая. Дзе знаходзіцца гэты замак? (Крэва)

Сцены Крэўскага замка былі таўшчынёй амаль да трох, а ў вышыню – да 13 метраў. Замак узводзіўся з вялікага камення і цэглы. Праца была настолькі цяжкай, што сярод мясцовага люду і па сёння жыве выслоўе: “Каб табе ўсё жыццё на гэты замак каменне цягаць!” (слайд )

6. (слайд ).

У 15 кіламетрах ад Смаргоні знаходзіцца сядзіба знакамітага беларускага пісьменніка, які з’яўляецца пачынальнікам новай беларускай літаратуры. Ён не пабаяўся ў дні ганення на беларускую мову пісаць на ёй свае вершы і прызываў берагчы нашу родную мову. Сёння ў Кушлянах знаходзіцца музей гэтага славутага пісьменніка. Як завуць гэтага пісьменніка? (Францішак Багушэвіч)

Восенню 2009 года, калі ў Смаргоні адзначаўся Дзень беларускага пісьменства, Францішку Багушэвічу быў пастаўлены помнік у гарадскім парку. А да помніка прыбіта шыльдачка, на якой напісаны знакамітыя словы беларускага дудара, яго запавет нашчадкам: “Не пакідайце ж нашай мовы беларускай, каб не ўмерлі!” (слайд )

7. (слайд ).

Смаргоншчыну ўславіў таксама вядомы кампазітар і літаратар Міхал Клеафас Агінскі. У адной з вёсак знаходзіцца яго маёнтак, у якім кампазітар пражыў больш за 20 гадоў. І гэта быў час яго самай плённай працы. Як называецца гэта вёска?

Маёнтак Агінскага ў Залессі яшчэ называюць паўночнымі Афінамі. Тут знаходзіцца прыгожы англійскі парк, батанічны сад. Увогуле будаваўся маёнтак з размахам, ён нагадвае прыгожыя палацы Еўропы. (слайд ).

Вось мы і адказалі на ўсе пытанні крыжаванкі. Засталося толькі разгадаць яе таямніцу. Хто ўжо здагадаўся. (Беларусь) (слайд ).

Такім чынам, у нас атрымалася слова Беларусь? Як вы лічыце чаму я зашыфравала менавіта гэтае слова?

Гэта наша вялікая Радзіма. Наша любая, лепшая; непаўторная; сонечная, светлая, самая-самая; цудоўная, мілая, адзіная Беларусь.

З чаго яна пачынаецца?

Скарэй за ўсё з таго невялічкага яе куточка, дзе вы нарадзіліся, дзе ўсё здадаецца вам асаблівым, родным, блізкім. І хачу пажадаць вам, каб гэта пачуццё Радзімы вы не страцілі праз усё вашае жыццё, і нават, калі вы будзеце далёка ад сваёй роднай зямлі, не гублялі сувязі з ёй, і тады, я ўпэўнена, што яна дапаможа вам, нягледзячы ні на якія цяжкасці.

Сёння мы ўспаміналі з вамі пра знакамітага нашага земляка, кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага. Скажыце, а які вядомы музычны твор ён напісаў? Так паланез.

А як ён называецца? “Развітанне з Радзімай”. У ім вельмі яскрава раскрываецца туга чалавека, калі ён пакідае радзіму.

Давайце цяпер разам станем ля нашай карты і глянем на яе. Пакуль гучыць музыка, я буду перадаваць кожнаму з вас кубік і задаваць пытанні.

1. Ці змянілася карта?

2.Ці засталіся на ёй яшчэ белыя плямы?

3.Што гэта значыць?

4.Чаму мы павінны вывучаць сваю гісторыю нашай Радзімы?

5. Што для цябе радзіма адным словам?

6. Што было цікава рабіць падчас падарожжа?

7. Ці спадабалася працаваць сёння?

8. Адкуль ты браў звесткі пра сваю малую Радзіму?

На гэтым наша падарожжа скончылася. Вялікі дзякуй вам за працу!

І памятайце!

(слайд ) Рака нараджаецца з ручаін, дрэва расце з каранёў, чалавечая годнасць і вартасць нараджаецца з глыбокай адданасці сваёй Радзіме, з ведання яе гісторыі, з любові да яе прыроды. Гэта неабходная ўмова, каб “людзьмі між людзей пачувацца”.

Любіце свой край! Кожны дзень адкрывайце для сябе няўлоўную прыгажосць роднага кутка. Умейце бачыць дабрыню, адкрытасць, таленавітасць нашага народа. І тады вы адчуеце вялікі гонар за сваю Радзіму, як вялікую, так і малую.

Я хачу спадзявацца, што сённяшняе падарожжа – толькі пачатак нашага з вамі сумеснага вывучэння роднай мясцовасці. Што на гэтым мы не спынімся і далей станем цікавіцца яе гісторыяй.




Літаратура


1. Шчасны, Р.С. Ці ведаеце вы гісторыю Смаргоншчыны? Гістарычныя віктарыны. – Мінск, 1996г.


2. Матэрыялы, сабраныя вучнямі 5-6 класаў школы.

3. Матэрыялы этнаграфічнага музея.


Выкарыстаны фотаздымкі, зробленыя вучнямі.









Самые низкие цены на курсы переподготовки

Специально для учителей, воспитателей и других работников системы образования действуют 50% скидки при обучении на курсах профессиональной переподготовки.

После окончания обучения выдаётся диплом о профессиональной переподготовке установленного образца с присвоением квалификации (признаётся при прохождении аттестации по всей России).

Обучение проходит заочно прямо на сайте проекта "Инфоурок", но в дипломе форма обучения не указывается.

Начало обучения ближайшей группы: 18 октября. Оплата возможна в беспроцентную рассрочку (10% в начале обучения и 90% в конце обучения)!

Подайте заявку на интересующий Вас курс сейчас: https://infourok.ru

Общая информация

Номер материала: ДВ-431705

Похожие материалы