Инфоурок Другое КонспектыСценарий первого урока "Твая зямля, твая Радзіма названа светла Беларусь"

Сценарий первого урока "Твая зямля, твая Радзіма названа светла Беларусь"

Скачать материал

СЦЭНАРЫЙ ПЕРШАГА ЎРОКА

“ТВАЯ ЗЯМЛЯ, ТВАЯ РАДЗІМА НАЗВАНА СВЕТЛА – БЕЛАРУСЬ!”

І. Арганізацыйны момант, эмацыянальны настрой:

ІІ. Уступ (вучні чытаюць вершы, гучыць музыка) – 1 – 11 сл.:

Яна мне дадзена адзіная

На ўсё жыццё, на цэлы век.

Мая адзіная, радзімая

У вянках лясоў і стужках рэк.

Заўсёды самая прыветная,

Як сонца свеціцца сама,

Жыве, як мара запаветная,

І роўных ёй – нідзе няма.

 

Мяжуе з Польшчай, Украінай,

Расіяй, Латвіяй, Літвой

Твой родны край, твая Айчына,

Жыццё тваё і гонар твой.

 

І ты яе запомні імя,

Як неба, сонца і зару.

Твая зямля, твая Радзіма

Названа светла – Беларусь!

ІІІ. Асноўная частка:

     Настаўнік: Так, сёння мы будзем весці размову пра нашу Радзіму. Мы з вамі пазнаёмімся з таямніцамі і цудамі беларускай зямлі. А для гэтага адправімся ў вандроўку па нашай роднай краіне, каб пабачыць яе хараство.

    Тэма першага ўрока “Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь”. (12 сл.) І правядзём мы яго не зусім звычайна. Для гэтага мы ператворымся ў маленькія кляновыя лісточкі. А чаму ў кляновыя?

На карце вялікага свету

Яна як кляновы лісток.

Песня гарачага лета,

Крынічнай вады глыток. (13 сл.)

      Наш народ талерантны, міралюбівы, гасцінны, дружалюбны, з павагай ставіцца да народаў усяго свету, сябруе з бліжэйшымі суседзямі.

     А з якімі ж краінамі мяжуе наша родная Беларусь?

     Памятаеце, мы з вамі – маленькія кляновыя лісточкі і паляцім зараз да межаў нашай Айчыны. (вывешваецца лісток – 1 прыпынак: “Нашы суседзі”)

    Заданне 1.   Кожнай групе неабходна выбраць назвы краін, што мяжуюць з Беларуссю. (праверка: 14 сл., ст. 9 кнігі “Мая Радзіма – Беларусь”)

(Вывешваецца лісток – 2 прыпынак: бліцтурнір “Сімвалы”) – 15 сл.

    Заданне 2.  Бліцтурнір

1.     Галоўная песня краіны.

2.     Каляровае палотнішча – сімвал лббой дзяржавы.

3.     Распазнавальны знак дзяржавы.

4.     Што азначае зямны шар на гербе? (Наша краіна – адна з дзяржаў свету)

5.     Што азначае пяцікутная чырвоная зорачка? (Знак мужнасці)

6.     Што азначаюць каласкі на гербе нашай краіны? (Хлебная дзяржава)

      Фізкультхвілінка

(Вывешваецца лісток – 3 прыпынак: Аўкцыён “Багацці краіны” – 16 сл.)

    Заданне 3.  Аўкцыён (звярнуць увагу на выставу)

    На выставе размешчаны каштоўнасці нашай зямлі. У ходзе гульні “Аўкцыён” вам неабходна запісаць усе вядомыя вам багацці нашац краіны. (Дзеці агучваюць выкананае заданне ў групах па чарзе.)

(Вывешваецца лісток – 4 прыпынак: гульня “Таямнічая скрынка” – 17 сл.)

     Заданне 4. Гульня “Таямнічая скрынка”

     Вы малайцы, назвалі вельмі  шмат каштоўнасцей нашай Радзімы. Аднак, кожны народ, у тым ліку і беларускі, ганарыцца сваёй гісторыяй, традыцыямі і звычаямі. Давайце разам успомнім, якія беларускія народныя святы мы ведаем? (з удзелам прысутных на мерапрыемстве бацькоў)

ІY. Заключная частка:

Нам вядомы толькі самыя значныя святы, але іх намнога больш.

Як яны называюцца?

Калі святкуюцца?

Якія галоўныя абрады характэрны гэтым святам?

Народныя прыкметы, што іх датычацца.

Якія святы з’яўляюцца традыцыйнымі для нашага Залесся? і г.д. Пытанняў шмат.

      Знайсці адказы на іх вы зможаце, калі станеце актыўнымі ўдзельнікамі праекта “Нашы святы”

V. Рэфлексія: 

Прымацуйце свае кляновыя лісточкі адносна дрэва (вывешваецца малюнак)

Новае + цікавае – на галінкі;

Не ўсё задаволіла – у паветра;

Не зрабілі для сябе ніякіх адкрыццяў – на зямлю.

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Сценарий первого урока "Твая зямля, твая Радзіма названа светла Беларусь""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Научный сотрудник музея

Получите профессию

Копирайтер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 660 105 материалов в базе

Скачать материал

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 10.09.2016 3725
    • DOCX 15.3 кбайт
    • 11 скачиваний
    • Рейтинг: 2 из 5
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Якубовская Татьяна Александровна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    • На сайте: 7 лет и 7 месяцев
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 34610
    • Всего материалов: 5

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой