Сценарий торжественной линейки, посвященной Дню Знаний.

Предпросмотр материала:

 УРАЧЫСТАЯ ЛІНЕЙКА “ПЕРШЫ ЗВАНОК”

 

Дата: 02.09.2013

Час правядзення: 9.00

Месца правядзення: школьны двор гімназіі №5

Адказны: педагог-арган1затар

Удзельнікі: вучні 1,11 класаў, бацькі, настаўнікі, адміністрацыя, госці, калектывы  мастацкай   самадзейнасці   гімназіі.

Ход проведения:

ДА ПАЧАТКУ МЕРАПРЫЕМСТВА ГУЧЫЦЬ МУЗЫКА.

УРАЧЫСТЫ ПАЗЫЎНЫ СІГНАЛ АБВЯШЧАЕ АБ ПАЧАТКУ.

1 вядучы:  Дзень добры, дарагая гімназія!

2 вядучы:  Дзень добры, новы навучальны год!

1 вядучы:  Дзень добры, дарагія сябры! Сардэчна віншуем вас з Днем ведаў, які ў першы дзень восені адзначае ўся наша краіна!

2 вядучы:  1 верасня. Дзень ведаў шаноўны.

                     Сусветны дзень Міру людзей на зямлі.

1 вядучы:   1 верасня. Добры дзень, гімназія!

                     Дзверы навукі  нам  расчыні!

2 вядучы:    Родная гімназія – Краіна Ведаў!

                     Павагі, надзеі і дабрыні.

                     Крокам свабодным ідзі наперад,

                     Шчасліва ў дзень заўтрашні зазірні!

1 вядучы:   Усе мы хвалюемся сення ў спатканні,

                      Усе мы чакалі сустрэчы з табой.

                      “Добры дзень, гімназія!” – звініць усё з рання,

                       Год навучальны сёння прыйшоў.

2 вядучы:   Верасень багаты на святы: Дзень ведаў, сусветны дзень міру, Дзень беларускай пісьменнасці і друку, святкаванне якога стала ужо традыцыяй у нашай краіне.

 

1 вядучы.   Мы, гімназысты, бяром на сябе высокі абавязак усе сілы душы сваёй прыкласці да таго, каб не быць пакаранымі бяспамятствам і не забыцца святой нашай мовы беларускай, гісторыі і традыцый нашых.

 

2 вядучы.   З адданай любоўю і пашанай будзем памнажаць спрадвечнае і высакароднае, што стварылі да нас продкі нашы: святая Ефрасіння Полацкая, святы Кірыла Тураўскі, Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Пётр Мсціславец, Лаўрэнцій Зізаній, Спірыдон Собаль.

 

1 вядучы. Паважаныя сябры, мы маем гонар вітаць усіх сабраўшыхся, віншаваць з вераснеўскімі святамі і  пачаткам  новага навучальнага года!

 

Танец “Прывітальны»

 

2 вядучы. У нашай краіне вялікая ўвага надаецца Дзяржаўнаму сцягу Рэспублікі Беларусь – сімвалу аплоту і незалежнасці і дзяржаўнасці.

1 вядучы. Другога ліпеня 2013 года адбылася урачыстая цырымонія адкрыцця плошчы Дзяржаўнага сцяга ў Мінску, у якой прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

2 вядучы. Наша гімназія умацоўвае традыцыі краіны, і з гонарам перадае іх з пакалення ў пакаленне. 

1 вядучы.  Гімназія, увага!

2 вядучы.  Права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь прадастаўляецца:

вучням ________________________________________________________________________________

_______________________________________________________________________________________

 

Гімн Рэспублікі Беларусь.

 

1вядучы. Паважаныя сябры, дазвольце лінейку, прысвечаную  пачатку 2013 – 2014  навучальнага года, лічыць адкрытай.

 

1 вядучы:  Вось яны на нашым свяце

                    Першакласнікаў атрад!

2 вядучы:  Іх з усмешкай сустракайце!

                    Прывітаць іх кожны рад!

1 вядучы:  Гімназія, вітай сваіх самых маленькіх вучняў, першакласнікаў.

2 вядучы:  1 А класс і класны кірайнік  Здановіч Таццяна Ўладзіміраўна.

1 вядучы:  1 Б класс і класны кіраунік Леменоўская Вольга Іванаўна.

2 вядучы:  1 В класс і класны кіраўнік Панасік Алена Мікалаеўна.

1 вядучы:  1 Г класс і классны кіраунік Дзятчык Наталля Ўладзіміраўна.

           

2 вядучы. Сябры, для урачыстага звароту  да прысутных, мы запрашаем  дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №5 г.Гродно” Вольгу Генадзьеўну Хітрушка.

 

ВІНШАВАЛЬНАЕ   ВЫСТУПЛЕННЕ   ДЫРЭКТАРА.

 

1 вядучы.      Адыходзіць лета – сонечнае зачараванне,

                        Час забаў вясёлых, здзяйснення жаданняў.

                        Восень сустракае на парозе школы,

Запрашае ў класы нас званок вясёлы.

 

2 вядучы.      Тут вучыцца будзем цэлы год мы разам,

                        Тут на ўсе пытанні знойдуцца  адказы.

                        А пакуль прыміце нашы віншаванні,

                        Шчырыя і добрыя ад сэрца пажаданні!

 

       -----------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------

2 вядучы.      Сябры, сёння мы з задавальненнем вітаем такіх прыгожых, такіх усмешлівых хлопчыкаў і дзяўчынак – нашых першакласнікаў. Сустракайце,  Алеся і Несцерка!

 

Выход Нестерки и Алеси. Хлеб, соль.

 

Алеся:        Вось прыйшоу жаданы час: залічылі ў першы клас.

                    Ты цяпер паслухай нас, мы дадзім табе наказ.

Несцерка:  Усім пра школу раскажы, гонарам школы даражы.

                     І рыхтуйся да ўрокаў: тут не любяць абібокаў.

Алеся:         Ты павінен добра ведаць: у школе нельга біцца, бегаць

                     Браць крутыя павароты ў спортзал бяжы з ахвотай.

Несцерка:   Каб заўседы быў здароў, налягай на кашу,  плоў.

                     Ветлівым са ўсімі будзь, пра ўсмешку не забудзь  

Алеся:         І засвойвай усю праграму – будзем лепшым, самым – самым.

                     Як асіліш наш наказ, у другі рыхтуйся клас.

Несцерка:   А зараз - "Урачыстае абяцанне".
                      Гонарам гімназіі даражыць! (Хором): Да!
                      Ветлівым і акуратным быць! Да!

Алеся:          Вучыць урок1 добра, як паложана! Да!

Алеся: Малайцы! Нягледзячы на тое, што нашы першакласнікі такія маленькія, мы упэўнены ў тым, што яны цверда засвояць наш наказ,

Несцерка: і наша гімназія будзе ганарыцца іх поспехамі.

Алеся: А зараз зварот да бацькоў першакласнікаў! Бацькі, вы падрыхтаваліся да таго, што вашы дзеці ідуць у першы клас?

(хорам бацькі): Так!

Несцерка: Зараз праверым. Мы будзем вам зачытваць вашы справы, а вы, калі згодны, павінны хорам даваць нам адказ: “Мама”.

Алеся: Хто будзе вечарам будзільнік заводзіць?

Несцерка: А хто за формай першакласнікаў сачыць?

Алеся: Хто ў шэсць раніцы ўставаць?

Несцерка: Сняданак першым хто будзе з ядаць?

Алеся: Хто будзе Буквар кожны дзень чытаць?

Несцерка: Хто будзе ранец кожны дзень насіць?

Алеся: Урокі хто будзе ўсе вучыць?

Несцерка: Хто будзе ляніцца і многа зяваць?

Алеся: Хто першакласніку скажа: “Йдзі спаць”?

Несцерка: Малайчыны, бацькі, курс падрыхтоўкі да школьнага жыцця засвоілі на выдатна!

Алеся: Віншуем першакласнікаў, бацькоў, настаўнікаў з новым навучальным годам!

 

МУЗЫКА. АЛЕСЯ, НЕСЦЕРКА ВЫХОДЗЯЦЬ.

 

1 вядучы:  Дарагія першакласнікі!
                    Першы раз прыйшлі вы ў школу,
                    Першы раз у першы класс,
                    Тут вам усё здаецца новым,
                    Усё хвалюе сення вас!
2 вядучы:  Хваляванне ж здасца смешным:
                    Так бывае першы раз !
                     Рыхтавалі, знаем, вершы,

                     Каб парадаваць усіх нас!

                                                     (Пад музыку выходзяць першакласнікі)

ВЫСТУПЛЕННЕ 1-КЛАСНІКАЎ.

 

2 вядучы.  Дзякуй вам, дарагія першакласнікі. Мы  ўпэўнены, што  ўсё ў  вашым школьным  жыцці  будзе  ўдалым.  

Музыка. 1 КЛ. АДЫХОДЗЯЦЬ ДА СВАЙГО МЕСЦА

 

2 Вядучы.     Школьнае жыццё – бурлівае, імклівае,

                        Багатае падзеямі, адкрыццямі, шчаслівае!

                        Ведамі карыснымі, сяброўствам шчырым поўніцца.

                        Яно, напэўна, кожнаму, як лепшы час запомніцца!

1 Вядучы. Дарагія сябры,  сёння для вас пачынаецца школьнае жыццё. Мы спадзяемся, што яно будзе цікавым, насычаным, а яшчэ – абавязкова шчаслівым.

1 вядучы. Які ж гэта голас гарой залятае,

                   Так зычны, прыгожы, вяселы?

                   Вось гэта званочак дзяцей прыклікае:

                   “Да школы, дзеткі, да школы!”

2 вядучы.  Звіні жа, званочку, хай Бог памагае,

                    Звон–зык твой так мілы, вясёлы!

                    Бо шмат чаго ў школе ўсякі пазнае –

                    “Да школы, дзеткі, да школы!”

1 вядучы. Дарагія сябры, ганаровае права даць першы сімвалічны вераснеўскі званок прадастаўляецца гімназісту_______________________________________________________________

_______________________________________________________________________________________

_______________________________________________________________________________________

_______________________________________________________________________________________

СІМВАЛІЧНЫ ЗВАНОК.

 

1 вядучы. Звініць званок, рассыпаў жарт вяселы.

 

2 вядучы. Ён сумаваў у летні час па нас.

 

1 вядучы. Дзень добры гімназія, дарагая гімназія,

 

2 вядучы. Дзень добры, наш утульны клас!

 

1 вядучы. Лінейку, прысвечаную пачатку навучальнага года, аб’яўляем завершанай.

 

ДЗЯРЖАЎНЫ ГІМН БЕЛАРУСІ (-).

 

2 вядучы: Вельмі доўга цягнуцца хвіліны…

                   Наступай, жаданая пара!

                   Пад званок вяселы, безупынны

                   Вучні йдуць да школьнага двара!

 

1 вядучы: У добры шлях вам!

                   Хай настрой бадзеры

                    Крочыць з вам і побач па жыцці,

                    Каб выдатна, легка і з задорам

                    Перашкоды ўсе змаглі прайсці!

 

2 вядучы.  Яшчэ раз віншуем настаўнікаў, вучняў, бацькоў са святам!

 

1 вядучы.  І жадаем вам радасці, попехаў і здзяйснення вашых мар!

 

ПЕСНЯ “Беларусачка я”

 

2 вядучы:  Права першымі зайсці у гімназію прадастауляецца першакласнікам і адзінадцатым класам!

1 вядучы:  1 А класс і класны кіраўнік  Здановіч Таццяна Ўладзіміраўна.

2 вядучы:  1 Б класс і класны кіраўнік Леменоўская Вольга Іванаўна.

1 вядучы:  1 В класс і класны кіраўнік Панасік Алена Мікалаеўна.

2 вядучы:  1 Г класс і класны кіраўнік Дзятчык Наталля Ўладзіміраўна.

1 вядучы:  11 А класс і класны кіраўнік  Шамрэй Наталля Васільеўна

2 вядучы:  11  Б класс і класны кіраўнік Партнова Наталля Барыславаўна .

 

 

 

Краткое описание материала

Сценарий торжественной линейки, посвященной Дню Знаний.

    DOCX

Файл будет скачан в формате:

    DOCX

Краткое описание материала

Автор материала

Санюкевич Светлана Сергеевна

Педагог - организатор

  • На сайте: 10 лет и 8 месяцев
  • Всего просмотров: 40326
  • Подписчики: 5
  • Всего материалов: 15
  • 40326
    просмотров
  • 15
    материалов
  • 5
    подписчиков

Настоящий материал опубликован пользователем Санюкевич Светлана Сергеевна.
Инфоурок является информационным посредником. Всю ответственность за опубликованные материалы несут пользователи, загрузившие материал на сайт. Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы: