Инфоурок Классному руководителю Другие методич. материалыСцэнарый віртуальнага лялечнага спектакля для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў " Неверагодная гісторыя вялікага арляца "

Сцэнарый віртуальнага лялечнага спектакля для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў " Неверагодная гісторыя вялікага арляца "

Скачать материал

Неверагодная  гісторыя  вялікага  арляца

 

(сцэнарый віртуальнага  лялечнага спектакля

 для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў)

Дзеючыя асобы:

Алесь

Васілінка

Група даследчыкаў (2 чалавекі)

Школьнікі (5 чалавек)

 

Лялечныя персанажы

Ціхан

Кло

К’ёк

К’яна

 

Карціна першая

На сцэне  лясная летняя палянка. Шырма.  Старая разгалістая бяроза.  З’яўляюцца хлопчык Алесь і дзяўчынка Васілінка з рукзакамі за  спіной.

Васілінка:

-         Якая  высокая бяроза! Здаецца, ніхто і нішто не зможа паварушыць яе моцных галін.

Алесь:

-         Так-так, Васілінка. Менавіта тут і хаваецца мой сакрэт!

Васілінка:

-         Які сакрэт?

Алесь:

-         Зараз раскажу. Адзін год таму назад, узімку, мы з бацькам –лесніком абыходзілі  гэту частку лесу. Шмат цікавага расказаў і паказаў мне тады тата. Але самае галоўнае – мы знайшлі вялікае гняздо на гэтай бярозе. Летам з-за лісця яго не было відно, а ўзімку адразу заўважылі.  Доўга думалі, хто мог пабудаваць яго тут. Вырашылі ўсталяваць камеру – фотапастку, каб   даведацца, якая птушыная сям’я пасялілася тут.

Васілінка:

-         Хто ж тут гняздуецца?

Алесь:

-         Пачакай, зараз пакажу. Толькі гавары цішэй, бо можна напужаць птушак.

Алесь і Васілінка садзяцца   воддаль ад  бярозы. Алесь дастае планшэт. На сцэне на экране  з’яўляюцца  фотаздымкі.

Васілінка:

-         Што гэта за птушка? Арол?

Алесь:

-         Так, гэта вялікі арлец. Ён крыху буйнейшы і цямнейшы за свайго бліжэйшага сваяка — малога арляца. Даўжыня цела каля 70 см, размах крылаў паўтара і болей метра.

 

Васілінка:

-         Якое цікавае гняздо. А чаму яны будуюць яго ў лесе?

Алесь:

-         Вялікі арлец будуе гняздо ў кронах дрэў каля ствала на вышыні да 25 метраў  ад зямлі паблiзу рачных далiн, балот, вадаёмаў i iншых адкрытых месцаў. Адно гняздо часта выкарыстоўвае некалькі разоў. Гняздо птушкі маскіруюць  галінкамі і  лісцем ад драпежнікаў: куніцы або арлана-белахвоста. Часта будуюць гнёзды на дубах. А ў нас- на бярозе.

Васілінка:

-         Глядзі, якія цудоўныя два  яйкі ў гняздечку!

Алесь:

-         Так, у маі з’явіліся два яечкі, а праз 40 дзён вылупіліся птушаняты. На жаль, адзін з іх загінуў. Прайшло 8 тыдняў і другое птушаня  вучылася лятаць, але  амаль месяц яшчэ трымалася з бацькамі.

Васілінка:

-         А што любяць есці птушаняты?

Алесь:

-         Харчуецца вялікі  арлец дробнымі грызунамі,  жабамі, яшчаркамі, змеямі, а таксама невялікімі птушкі. Зараз пакажу відэа, як  маці прыносіць ежу.

На сцэне на экране дэманстрацыя відэа “Кармленне птушаняці”

Васілінка:

-         Як моцна пішчыць галодны арлец!

Алесь:

-         Не хвалюйся за яго. Дарослыя арляцы чуюць голас птушаняці, таму што палююць, як правіла, паблізу гнязда на адлегласці 1 - 2 км ад яго. Звычайна высочваюць здабычу ў палёце або з дрэў на ўскраіне лесу і іншых высокіх месцаў: са стагоў сена, электрычных слупоў. Я прачытаў, што ў вялікага арляца доўгія ногі, таму ён добра ходзіць і бегае. А  часам шукае здабычу, ходзячы па зямлі.

Васілінка:

-         Мне б хацелася зрабіць некалькі фотаздымкаў. Прыйду пасля летніх канікул у школу,  буду расказваць аднакласнікам,  сябрам з школы юнага бёрдвочара  і   ў клубе “Крылаты дазор” пра сустрэчу з птушкай года.

Алесь:

-         У  Беларусі на нашых Альманскіх балотах гняздуе больш вялікіх арляцоў, чым ва ўсім Еўрасаюзе.

 

Дзеці, гамонячы, пакідаюць сцэну.

 

 

 

 

 

Карціна другая

На сцэне на  экране фота летняга лесу на ўскрайку балота. Чуюцца гукі лесу.   Шырма. На бярозе ў  гняздзе  сядзіць птушаня вялікага арляца (лялькі).

Ціхан:

-         Мама, а хто гэтыя незвычайныя птушкі, якія  сядзелі ўнізе каля нашага дрэва? Чаму мы не запрасілі іх у наша гняздо? Давай паклічам іх ?  А можна я з імі пагуляю?

Кло:

-         Цішэй, Ціхан. Не пішчы так моцна. Пачуе куніца, хутка прыбяжыць.

К’ёк:

-         Цішэй, Ціхан. Пачуе арлан-белахвост, хутка прыляціць.

Ціхан:

-         Добра, добра. Я буду сядзець ціха. Раскажы мне мама што-небудзь цікавае. А тата няхай прынясе мне что-небудзь смачненькае.

К’ёк:

-         Слухай  маму, Ціхан. Я паляцеў.

Кло:

-         Добрага палявання, К’ёк!

Ціхан:

-         Добрага палявання, тата!

К’ёк:

-         Дзякуй!

Тата К’ёк адпраўляецца на паляванне. Матуля  Кло расказвае Ціхану гісторыю. На сцэне на экране відэа “Альманскія балоты”.

Кло:

-         Незвычайныя птушкі, якія  сядзелі ўнізе каля нашага дрэва,  гэта людзі. Яны не маюць крылаў, таму толькі ходзяць. Сярод іх ёсць добрыя людзі. Яны дапамагаюць птушкам: рамантуюць старыя гнёзды пасля моцнага ветру або дажджу, устанаўліваюць цудоўныя платформы для будучага гнязда,  лечаць птушак ад розных хвароб. А ёсць злосныя людзі. Яны страляюць у птушак, высякаюць  шмат дрэў, асушаюць балоты, выпальваюць вясной сухія расліны.

Ціхан:

-         А дзе ж мы будем жыць?

Кло:

-         Не хвалюйся, сынок, на Альманскіх балотах нам добра. Тут забаронена паляванне. 

Ціхан:

-         Матуля, а ты сустракала добрых людзей?

Кло:

-         Сустракала. Бачыў, сёння дзеці нас не чапалі, моцна не размаўлялі, а толькі цікавіліся нашым жыццём. Яны не зробяць нам нічога дрэннага, таму што мы  з імі жывём на адной зямлі, любім свой родны край. Значыць,  яны - сябры птушак. А цяпер, спі, сынок.

 

Ціхан:

-         Мы – сябры! Гэта добра.

Ціхан заснуў у гняздзе. Кло паляцела на паляванне.

 

Карціна  трэцяя

 На сцэне  з’яўляецца група даследчыкаў. Яны падыходзяць да бярозы і  вядуць ціха размову . На экране  фота летняга лесу на ўскрайку балота. Чуюцца гукі лесу.

Першы:

-         Вось  і знаёмая бяроза.  Гняздо, здаецца, у парадку. Сын лесніка, Алесь, дасылаў нам фотаздымкі  сям’і вялікага арляца. Ёсць і адно птушаня.

Другі:

-         Значыць, зараз  пазначым  гэтага прыгажуна  каляровым кальцом. Будзем сачыць за яго  лёсам.

Першы:

-         Спадзяюся, што птушаня вернецца ў родныя мясціны, і ў наступным годзе мы сустрэнемся з ім зноў.

Даследчыкі надзяюць каляровае кальцо Ціхану і ціха ідуць далей.

 

Карціна  чацвёртая

 

Алесь, Васілінка і група школьнікаў з рукзакамі з’яўляюцца на сцэне. На экране відэа “Альманскія балоты”.

Алесь:

-         Вось і прайшоў яшчэ адзін год.

Васілінка:

-         Мы прыйшлі праведаць нашых сяброў- сям’ю вялікіх арляцоў.

Школьнік 1:

-         Цікава, што адбылося з імі за гэты час?

Алесь:

-         Зараз даведаемся.  Нашаму птушаняці павесілі на лапку маленькае каляровае кальцо. Ёсць серыя і нумар — унікальны код. Калі гэтае кальцо знойдуць, нават недзе ў іншай краіне, то змогуць даведацца, хто, дзе і ў які час птушку кальцаваў. Гэта вельмі важны матэрыял для арнітолага. Кальцаванне дапамагае вывучаць птушак.

Васілінка:

-         У Беларусі ёсць Цэнтр кальцавання птушак, які каардынуе ўсю гэтую працу. Там захоўваецца даволі шмат інфармацыі пра тое, куды нашыя птушкі ляцяць.

Школьнік 2:

-         Хіба  з дапамогай кальца можна даведацца  пра падарожжа птушак?

Алесь:

-         Год назад у Беларусі арнітолагі - даследчыкі ўсталявалі спадарожнікавыя перадатчыкі. Сачыць за 8 арляцамі можна было кожны дзень анлайн. Зараз я вам пакажу.

На сцэне на  экране фота карты руху вялікіх арляцоў.

Алесь:

-        Вялікія арляцы адляцелі на зімоўку ў верасні, некаторыя, нават, у пачатку кастрычніка. Яны  зімавалі ў Грэцыі, Турцыі, Ізраілі, Егіпце, Эфіёпіі і Судане. Вярнуліся на радзіму ў канцы сакавіка.

Васілінка:

-         Гэты від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі. Яго адносяць да відаў пад глабальнай пагрозай, захаванне якіх магчыма толькі дзякуючы нашым актыўным дзеянням.

Школьнік 3:

-         Мы таксама далучыліся да акцыі “Выратуй арляня”.

Алесь:

-         Я абавязкова стану арнітолагам. Буду вывучаць і даследаваць  жыццё птушак.

Школьнік 4:

-         Што ж такога цікавага ты ведаеш пра вялікага арляца?

Алесь:

-         Вялікія арляцы белага, пясочнага або крэмавага колеру ў старажытных культурах лічыліся святымі птушкамі, якія прыносяць волю багоў. У сярэднявечнай Еўропе было вельмі прэстыжна мець такую ​​ручную птушку і выязджаць з ёй на паляванне. Гэта лічылася прыкметай багацця і раскошы ўладальніка. Ручны арлец пясочнага колеру быў, напрыклад, улюбёнцам караля Прусіі Фрыдрыха. А ў Кітаі арлец быў героем казак і легенд, які нібыта паляваў на ліс-пярэваратняў і дапамагаў людзям у дазоры на вежах Вялікай Кітайскай сцяны.

Васілінка:

-         У вялікага арляца вельмі спакойны і мірны характар, а таксама востры розум. Дзякуючы гэтым якасцям птушак  пачалі прыручаць і дрэсіраваць людзі. Пра гэта пісалі яшчэ ў 19 стагоддзі. І сёння манголы і башкіры працягваюць паляваць разам з арляцом. Распавядаюць гісторыі пра тое, што калі вылечыць параненага арляца, то ён не паляціць, а застанецца жыць з гаспадаром. Такое магчыма, калі птушцы не ўдалося цалкам аднавіцца або калі ў яе няма пары. Сямейны арлец абавязкова вернецца ў роднае гняздо.

Школьнік 5:

-         Якая незвычайная птушка!

Дзеці, гамонячы, пакідаюць сцэну.

 

Карціна пятая

 

Шырма. На дрэве сядзіць Ціхан. Побач з ім К’яна. На экране фота беларускіх палёў і лугоў, рэк і балот.

Ціхан:

-         Не хвалюйся, К’яна. Гэта добрыя людзі.

К’яна:

-         Я зразумела. Як  шмат дзеці ведаюць пра нас! Але ўсё ж хвалявалася за наша птушаня.

Ціхан:

-         Не трэба.  У нас моцнае гняздо, добрая ежа і шмат сяброў сярод людзей. Яны не пакінуць нас у бядзе. Хай падрастае наш сынок і расправіць свае крылы ў блакітным небе роднага краю.

 

На сцэне на экране відеа пейзажаў Беларусі. Гучыць мелодыя песні “Рождается новый день” ( аўт. Андрэй Кунец).

 

 

 

 

 

Аўтар:

Валетка Жанна Аляксандраўна,

кіраўнік клуба КД

ДУА “Сярэдняя школа № 9 г.Слуцка”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Сцэнарый віртуальнага лялечнага спектакля для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў " Неверагодная гісторыя вялікага арляца ""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Экономист-аналитик

Получите профессию

Интернет-маркетолог

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Краткое описание документа:

Сцэнарый віртуальнага лялечнага спектакля для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў "Неверагодная гісторыя вялікага арляца" мае

дзеючыя асобы: Алесь, Васілінка, група даследчыкаў (2 чалавекі), школьнікі (5-8 чалавек), лялечныя персанажы Ціхан, Кло, К’ёк, К’яна. Змест прысвечаны жыццю і паводзінам аднаго з чатырох арлоў Беларусі.

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 653 515 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 28.09.2019 635
    • DOCX 28.6 кбайт
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Валетко Жанна Александровна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Валетко Жанна Александровна
    Валетко Жанна Александровна
    • На сайте: 5 лет и 11 месяцев
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 41035
    • Всего материалов: 30

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Секретарь-администратор

Секретарь-администратор (делопроизводитель)

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Организация профориентационной работы в школе

36/72/108 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 217 человек из 51 региона
  • Этот курс уже прошли 548 человек

Курс повышения квалификации

Организация работы с молодежью

36 ч. — 180 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 78 человек из 33 регионов
  • Этот курс уже прошли 169 человек

Курс повышения квалификации

Особенности реализации Федеральной рабочей программы воспитания в школе

36 ч. — 180 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 92 человека из 34 регионов
  • Этот курс уже прошли 247 человек

Мини-курс

Методика образовательных игр с детьми раннего возраста

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 29 человек из 18 регионов
  • Этот курс уже прошли 35 человек

Мини-курс

Нейропсихология в школе: путь к успеху и благополучию детей

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 77 человек из 32 регионов
  • Этот курс уже прошли 54 человека

Мини-курс

Фитнес: особенности занятий и специфика питания

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 118 человек из 42 регионов
  • Этот курс уже прошли 36 человек