Инфоурок Внеурочная деятельность КонспектыСценарная разработка пазакласнага мерапрыемства "Я вырас тут, і край мне гэты дарагі!"

Сценарная разработка пазакласнага мерапрыемства "Я вырас тут, і край мне гэты дарагі!"

Скачать материал

Тэма: Я вырас тут, і край мне гэты дарагі!

Задачы:

·     пазнаёмiць вучняў з вершамi паэтаў-землякоў, узнавiць веды пра свае родныя мясцiны, успомнiць асноўныя гiстарычныя факты, данесцi цiкавыя звесткi пра сваю малую радзiму;

·     выхоўваць грамадскiя i патрыятычныя пачуццi, пашырыць кругагляд.

 

Абсталяванне: энцыклапедычныя матэрыялы, звесткi i гiстарычныя факты па тэме, вершы паэтаў-землякоў, карткі з малюнкамі-краявідамі Случчыны, славутымі землякамі, музычнае суправаджэнне.

 

Форма правядзення: віртуальнае падарожжа

 

Ход мерапрыемства

1.   Арганізацыйны  момант

Гучыць беларуская народная музыка

-  Добры дзень, дарагія сябры! Шчыра вітаю ўсіх на нашым свяце.

Дарогое, роднае, адзінае,

Сэрцам тут заўсёды мы жывём.

Нездарма маленькаю радзімаю

Дом, дзе мы радзіліся, завём!

У.Карызна

2.   Уступнае слова настаўніка:

-        У творчасці пісьменнікаў і паэтаў  заўсёды ёсць творы, прысвечаныя Радзіме. Сёння мы пагаворым пра сваю маленькую радзіму, той куточак, які ёсць ў кожнага з нас, які жыве ў нашым сэрцы. Мы пазнаёмімся з вершамі паэтаў-землякоў, успомнім гісторыю сваіх родных мясцін, адзначым цікавыя звесткі пра сваю малую радзіму.  Мы адправімся з вамі ў падарожжа, завітаем ў некаторыя куточкі нашай малой радзімы – Случчыны.

 

Гучыць   верш пра Случчыну. Відэафільм

 

3.   Старонка 1:  

Гучыць  верш пра Слуцк

 

Случчына

Ёсць на зямлі такі куток,
З якім навек я злучаны,
Адкуль ступіў свой першы крок –
Мая радзіма – Случчына.

 

Не зводзіліся ўсе вякі
На Случчыне паэты.
Вянкі іх песень – рушнікі,
Сурвэты – іх санеты.

Увекавечыў Слуцак нас
Сваімі паясамі.
А пра цяперашні наш час
Вы ведаеце самі.

 

Пачуўшы ад старых людзей,
На ўласны смак праверыў –
Няма нічога саладзей
Славутай слуцкай бэры.

 

А тыя, хто памаладзей,
Перадаюць унукам –
Няма нічога саладзей,
Чым слаўны слуцкі цукар.

 

Сябры, паверце земляку:
За век свой некароткі
Я ўпэўніўся, што случаку
Увесь наш край салодкі.

                                      Васіль Вітка

 

 

4.   Старонка 2: “ Мой родны горад”

А) Сярод шматлікіх гарадоў і вёсак Мінскай вобласці сваё паэснае месца займае горад Слуцк. Якая яна, наша Случчына. Прапаную вам відэападарожжа.

Прагляд прэзентацыі “Родны Слуцк”

 

Б) Віктарына “Знаўцы роднага краю”

 

Карткі з правільнымі адказамі  дзеці адкрываюць на дошцы.

 

1.   У якім годзе ўпершыню ўпамінаецца Слуцк?  (1116 год)

2.   Як называўся наш горад у старажытнасці? (Случэск)

3.    Назавіце геральдычны сімвал Слуцка, нададзены гораду каралём польскім і вялікім князем літоўскім Янам Казімірам 27 жніўня 1652: «У блакітным полі сярэбраны конь з крыламі; на чырвонай гуньцы пад княжай каронай манаграма R[adivil] D[ux.  (Герб)

4.   Аб чым ідзе гаворка ў вершы М. Багдановіча:

…І тчэ забыўшыся рука замест пярсіцкага узору

Цвяток радзімы васілька.

(Слуцкі пояс, 1758 год)

5.    Што  заснаваў у Слуцку  Слуцкі князь Геранім Фларыян Радзівіл у  1751 годзе? (Адзін з першых прафесійных тэатраў на Беларусі)

6.   Як звалі княгіню, якая пасля гібелі мужа князя Сямёна Алелькавіча  ўзначаліла ў 1505 годзе абарону горада Слуцка ад нападаў войск крымскіх татараў на землі Вялікага княства Літоўскага? (Княгіня Анастасія Іванаўна Мсціслаўская-Алелькавіч. Яе мы ведаем як Анастасію Слуцкую,  1473 – 1524 – гады жыцця і дзейнасці)

7.                                                               Яна шмат займалася  дабрачыннасцю (благотворительностью). У 1848 г. хросны ход з мошчамі  гэтай святой выратаваў горад ад халеры. Просты праваслаўны люд стагоддзямі захоўвае паданні аб яе заступніцтве. Так, згодна з яе прароцтва ў Слуцку, на юрьеўскай вуліцы не здарылася ніводнага пажару. Калі былі адчыненыя нятленныя мошчы святой, то хросны ход з імі не раз ратаваў горад ад эпідэмій і іншых бедстваў. Настаўнікам Слуцкай Духоўнай семінарыі, іераманахам Маркіянам, у 18-тым стагоддзі,  пра яе была складзена кніга. ( Сафія Юр’еўна  Алелькавіч- Радзівіл  Святая Сафія Слуцкая)

8.   У склад якой вобласці ўваходзіць г.Слуцк? (Мінская вобласць)

9.   Колькі год існуе ўжо наш горад? ( 904 гады)

 

-        Гісторыя Слуцка непарыўна звязана з гісторыяй беларускага народа на розных этапах яго развіцця. У розныя часы тут княжылі: унук вялікага князя Уладзіміра Манамаха – Уладзімір Мсціслававіч, Рурыкавічы, Алелькавічы, Радзівілы. Жыхары Случчыны беражна захоўваць традыцыі сваіх продкаў. Які ён – сучасны Слуцк? Прапаную падарожжа па Случчыне, якое правядзе  для вас Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі, старшыня Слуцкага райвыканкама.

 

Прагляд відэафільма “Падарожжа па  Слуцку”

 

 

5.   Заключнае слова

-        Заканчваецца наш урок, але падарожжа па родным краі працягваецца. Мы прынялі ўдзел у нацыянальнай кампаніі “Птушка года”, выйгралі ў конкурсе паштовак “Глушэц – птушка года” і атрымалі запрашэнне ад Міністэрства лясной гаспадаркі на экскурсію па Налібокскай пушчы.

 

Гучыць  верш пра Случчыну

 

Горад легенд

Плыве над Слуцкам тапаліны пух,
I смех дзяцей, і песні на радзінах.
Сафіі Слуцкай неўміручы дух,
Зачараваны клёкатам бусліным.
Горад, майго кахання горад,
Маіх трывог і спадзяванняў сны.
Продкаў, моваю гавораць
Тут вуліцы, і клёны, і дамы.

З легендаў старажытная зямля,
Дзе Случ блакітнавокая віецца.
Калі сюды вяртаешся здаля,
У хваляванні доўга б’ецца сэрца.

Сумленны і спагадлівы народ
Жыве адной рупліваю сям’ёю.
Чацвёрты кожны ў сорак першы год
Абпалены далёкаю вайною.

К. Цыбульскі

 

 

 Слуцкая крынічанька

Напеўнымі вятрамі
I песнямі сагрэта.
Тут славяцца вякамі
Музыкі і паэты.

Тут мурагі шаўковыя,
Тут салаўі прыручаны,
Таму цябе, вясновая,
Завуць пяшчотна – Случчына.

Прапахлі збажыною
I рукі, і аблокі.
Тут весняю парою
Пяе жаўрук высока.
Крынічка-неўгамонка
Ля явара бруіцца.
Случанская старонка
Світальнай зоркай сніцца.

К. Цыбульскі

 

- Шмат ёсць цікавых і прыгожых мясцін на свеце. Але самае лепшае – малая радзіма. Гэта наша Случчына. Я спадзяюся, што сёння кожны з нас  з гордасцю можа сказаць: “Зямля бацькоў- мая зямля! Я вырас тут, и край мне гэты дарагі!”

 

 

 

 

 

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Сценарная разработка пазакласнага мерапрыемства "Я вырас тут, і край мне гэты дарагі!""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Инженер по обслуживанию многоквартирного дома

Получите профессию

Экскурсовод (гид)

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Краткое описание документа:

Тэма: Я вырас тут, і край мне гэты дарагі!

Задачы:

  • пазнаёмiць вучняў з вершамi паэтаў-землякоў, узнавiць веды пра свае родныя мясцiны, успомнiць асноўныя гiстарычныя факты, данесцi цiкавыя звесткi пра сваю малую радзiму;
  • выхоўваць грамадскiя i патрыятычныя пачуццi, пашырыць кругагляд.

Абсталяванне: энцыклапедычныя матэрыялы, звесткi i гiстарычныя факты па тэме, вершы паэтаў-землякоў, карткі з малюнкамі-краявідамі Случчыны, славутымі землякамі, музычнае суправаджэнне.

Форма правядзення: віртуальнае падарожжа

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 662 916 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 26.09.2020 421
    • DOCX 24.7 кбайт
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Валетко Жанна Александровна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Валетко Жанна Александровна
    Валетко Жанна Александровна
    • На сайте: 5 лет и 11 месяцев
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 41543
    • Всего материалов: 30

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Няня

Няня

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Программа воспитания в условиях организации дополнительного образования: технология разработки и оформления

36 ч. — 144 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 49 человек

Курс повышения квалификации

Профессиональные компетенции современного педагога дополнительного образования при реализации программ нового поколения

36 ч. — 144 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 36 человек из 24 регионов
  • Этот курс уже прошли 318 человек

Курс профессиональной переподготовки

Организация деятельности тренера по борьбе: дзюдо и самбо

Тренер-преподаватель

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 49 человек из 19 регионов
  • Этот курс уже прошли 154 человека

Мини-курс

Управление проектами и стоимостная оценка в современном бизнесе

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Методика поддержки физкультурно-спортивной деятельности для людей с ограниченными возможностями здоровья

10 ч.

1180 руб. 590 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Методология проектного менеджмента и стратегического планирования в инвестициях

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе