Логотип Инфоурока

Получите 30₽ за публикацию своей разработки в библиотеке «Инфоурок»

Добавить материал

и получить бесплатное свидетельство о размещении материала на сайте infourok.ru

Инфоурок Дошкольное образование КонспектыСценарый выпускнога ранішніка "Пойдзем ў школу" на беларускай мове

Сценарый выпускнога ранішніка "Пойдзем ў школу" на беларускай мове

Скачать материал
библиотека
материалов

Дзеючыя асобы: Вядучыя (Выхавальнiкi), казачныя героi: Нязнайка, Баба-Яга, унучка Бабы-Ягі – Ягуська.


Ход свята:
У залу заходзяць дзец
i пад «Вальс», танцуюць, становяцца паўколам.


Вядучы 1: Дарагія дзеці! Паважаныя бацькі, госці, супрацоўнікі дзіцячага сада! Сёння ў нас незвычайнае свята — і вясёлае, і крыху сумнае. Вясёлае таму, што нашы выпускнікі прыгожыя, разумныя, здаровыя, падрыхтаваныя да вучобы ў школе. А сумнае ад таго, што нам трэба з імі развітвацца.

Вядучы 2: Але я думаю, што наш дзіцячы сад яны ніколі не забудуць. Пра тое, як ім весела і ўтульна тут жылося, зараз яны раскажуць самі.


1-е дзіця: У вялікі светлы дом 
Мы з ахвотаю ідзём.
Гэта наш дзіцячы сад,—
 
За акном каштанаў рад.

2-е дзіця: Выхавацелі штораз
Сустракаюць ветла нас.
 
Цацкі ласкава глядзяць —
Хочуць з намі пагуляць.

3-е дзіця: Тут усё для нас, сябры,
Хочаш —кубікі бяры.
Любіш кніжкі — пачытай,
Выразай, малюй, спявай.

4-е дзіця: Толькi трэба развітацца
З дз
iцячым садам дарагім.
Колькі ўражанняў цікавых
 
Застанецца нам аб ім!


Спаўняецца песня «Ах, як добра нам у садку жывецца» Муз. i сл. С. Г. Налаўленка.


5-е дзіця: Тата з мамаю на працу,
Мы — ў дзіцячы сад
Рана-раніцай прыходзім,
 
Я і брат.
У прыгодах і забавах
Хутка час ідзе.
Бо праводзім мы цікава
 
Цэлы дзень.
 




6-е дзіця: Сумаваць няма калі нам.
Рады мы сябрам.
3 цёцяй Кацяй —
Нашай няняй
 
Добра нам!




7-е дзіця: Льецца песенька на волі,
I яе чуваць здалёк.
Нас вітаць будзе у школе
Вельм
i радасны званок.

8-е дзіця: Хочам мець адны дзесяткi,
3 "Букваром" сябруем мы.
 
Яго кожную старонку
Прачытаем да вясны.

9-е дзіця: Бывай, бывай, дзіцячы сад!
Ужо нас кліча школа!

3 нас сёння кожны вельмі рад
I трошкі — невясёлы...


10-е дзіця: Бо развітацца нам пара.
Час хутка пралятае.

Няхай другая дзетвара
Без нас тут падрастае.


Спаўняецца песня «Наш дзiцячы сад», верш Васіля Жуковіча, музыка Т. Кашчэвай .


Вядучы 2:  Дзецi, вы любiце падарожнiчаць? (адказ дзяцей)

Вядучы 1:  Тады зараз мы з вамi адправімся вандраваць у Краіну цудаў-ведаў. А паедзем мы на цягніку; па дарозе будзем спыняцца на розных прыпынках. Каб было нам весялей, возьмем з сабой у дарогу вясёлую песеньку.

Дзеці выконваюць песню М.Старакадамскага "Вясёлыя вандроўнікі"

Дзецi хапаюцца адзiн за аднаго, iдуць па крузе i пяюць, а потым садзяцца.Сення мы з вами адправiмся у апошнее падарожжа перад школай. Сядайце у вагоны цягнiка i наперад!


Дзецi садзяцца на месцы пад «Вальс»

Гучыць гук жалезнай дарогi. Затым гудок паравоза.


Вядучы 1: Першая станцыя - успамiны! Глядзiце, хто сустракае нас на гэтай станцыi - дзеткі малодшай групы, сустракайце іх!


             Дзеці малодшай групы пад музыку заходзяць у залу.


Выхавальнiк з дзецьмi: Хутка ў школу вам, сябры,
У партфелях—"Буквары".

Жадаем у школе вам вучыцца

Старанна, добра, не лянiцца.


Спаўняецца песня «Мы хотим поздравить вас».

Выходзіць выпускнiк на верш.


11-е дзіця: Дзякуй вам вялiкi,

                      Што павіншавалi нас.

                      Абяцаем пастарацца

                      Так рупліва мы займацца.

                      Каб у школе самым лепшым

                      Апынуўся першы клас.


Дзеці малодшай групы сыходзяць.


Выдучы 2: Вы пямятаеце, дзецi, што i вы былi такiя ж маленькiя? (адказы дзяцей) А вы, бацькi? (адказы бацькоу). Так, але зараз мы яшчэ раз успомнiм якiмi былi вашыя дзецi.


Спауняецца танец з фотаздымкамi.


Вядучы 2: Малайцы, дзецi! А зараз, сядайце у цягнiк, едзем далей!


Дзецi садзяцца на месцы пад «Вальс»

Гучыць гук жалезнай дарогi. Затым гудок паравоза.


Вядучы 1: Прыпынак "Матэматычны"! На гэтым прыпынку нас павінна сустракаць найлепшая школьная адзнака. Вы ведаеце якая адзнака у школе самая найлепшая?
Дзеці: Дзясятка!

Вядучы 1: Так! Малайцы!

Уваходзіць сумная адзнака. На ей медальен «1».

Адзнака: Добры дзень, дзеці!
Дзеці: Добры дзень!
Вядучая1: Дзецi, мне здаецца гэта не тая адзнака. Вы згодны?

Дзецi: Так!

Вядучы 1: Адзнака, чаму нас сустракаеш ты? Мы чакалi дзясятку.

Адзнака: Так, я ўсім вядомая дзясятка! Але да мяне на станцыю прыехала унучка Бабы Ягi – Ягуся, я ей задала сваi пытаннi, а яна адказала няправiльна! I я зрабiлася адзiнкай! (плача)
Вядучы 1: Не плач, адзнака, я ведаю, што трэба рабiць! Дзеці, мы дапаможам адзнаке зноу стаць дзясяткай? Усе заданні выканаем!
Дзеці: Выканаем!
Адзнака: Добра,  тады, слухайце заданнi!

  1. Цацкі Таніны стаяць:
    Дзве матрошкі, Бураціна,
    Чабурашка і Мальвіна.
    Добра цацкі палічыце, 
    Колькі ўсіх іх, адкажыце. (5)

  2. У Алёнкі у гасцях
    Кураняткі два ў лапцях,
    Качка у спадніцы, 
    Курка ў завушніцах,
    Конік прыскакаў зялёны.
    Колькі цацак у Алёны? (5)

  3. У бабулі Дар'і
    Унучка Наталля,
    Сабачка Дружок
    I коцік Пушок.
    Колькі ўнукаў у бабулі? (1)

  4. Пайшоў коцік пад масток,
    Рыбак налавіў каток:
    Плотку, шчупака, карасіка
    Для малога Стасіка. 
    Колькі рыбак налавіў каток? (3)


Адзнака:  Добра, лічыць вы ўмееце. А цяпер наступнае заданне. Вы пляшыце, а я буду паказваць вам лiчбы. Калi убачыце лiчбу, вы павiнны будзеце раздзялiцца па столькi дзяцей, якая будзе лiчба.


Праводзіцца гульня "Будзь уважлівым!"

Пад музыку дзеці танчаць, Адзнака паказвае i кажа лічбу ад аднаго да пяці, дзеці адпаведна павінны ўстаць альбо па адным, альбо парамі, альбо тройкамі і г.д.

На прыканцы гульнi на медальене зьяуляецца лiчба «10»

Адзнака: Малайцы! Як добра вы ведаеце матэматыку!

Вядучая 1: Глядзi, Азднака, ты знау стала дзясяткай!

Адзака: Так! Вялiкi дзякуй, вам дзецi! Я вам вельмi удячна!

Вядучы 1: Няма за што, адзнака, нашыя дзецям было вельмi дапамагчы табе.

Адзнака: Усяго вам самага найлепшага! I да сустрэчы у школе! Я лiчу, што мы з вамi, дзецi, будем добрымi сябрамi! Да сестрэчы!

Адзнака пакiдае залу.
Вядучы 1: Ну што ж, прадоўжым наша вандраванне.

Гучыць музыка, дзецi садзяцца на месцы.

Гучыць гук жалезнай дарогi. Затым гудок паравоза


Вядучы 2: Прыпынак "Весялiнка"! Давайце, дзеці, пакажам свае веды і тут. Сёння мы развiтаемся з дзiцячым садам, давайце успомнiм вясёлыя дзянькi i заспяваем «Дзетсадаўскiя прыпеўкi»!


Спаўняецца «Дзетсадаўскiя прыпеўкi»

Гучыць музыка. Дзеці бяруць музычныя iнструменты, спяваюць.

1-шы спявак:  Весялей іграй, гармонік, 
Ярка, сонейка, свяці.
Праспяваем мы прыпеўкі
Аб дзетсадаўскім жыцці.


2-гі спявак:  Паглядзіце на (iмя хлопчыка) — 
Стаў ніжэй і пахуднеў:
 
Ён спазніўся на зарадку,
 
Кашу манную не з'еў.

3-ці спявак: Запыталі у (iмя) ,
Дзе расце цыбуля, морква.
Ці ж не ведаеце самі:
Гэта ўсё расце — у краме.

4-ты спявак: У (iмя) i (iмя)
Не сябруюць чаравікі:
Правы — злева, левы — справа.
Дружна жыць ім нецікава.

5-ты спявак: Дакарае хлопцаў мама:
«А чаму кашулі ў плямах?»
Хлопцы дружна адказалі…

Хлопчыкі усе разам: У шафера мы гулялі!

6-ты спявак: Параход пабудавалі,
Капітана падабралі.
«Не, сябры», — сказала (
iмя дзяўчынкi)
Трэба тут альтэрнатыва.


Вядучы 1: Весела нам тут жылося, i шмат чаго застанецца ў нашай памяцi, але зараз, каб наш вясёлы настрой захаваўся, мы патанцуем!

Спаўняецца танец «Мы лепшыя»


Вядучы 2:  Мы ўжо затрымаліся на гэтым прыпынку, трэба рухацца далей. Паехалі!


Дзецi пад музыку садзяцца на месцы

Гучыць гук жалезнай дарогi. Затым гудок паравоза


Вядучы 1: А вось i наступны прыпынак.Але, нешта тут не так?

Вядучы 2: Да вы паглядзiце хто тут!


Гучыць музыка. У залу ўлятае ўнучка Бабы Ягі - Ягуська. За ёй Баба Яга. Бегаюць па зале. Спыняюцца. Засопшыся, лаюцца.


Баба Яга: Стой! Стой, Ягуська!

Ягуська: Не! Не буду! Не хачу! Я не вучыцца! Я ўжо вырасла. Хачу чараваць! Не хачу у школу! Не хачу! Не хачу! Не хачуууууууу!

Баба Яга: Да якая з цябе чарауца! Нельга чараваць без адукацыi! Вось што ты нарабiць ужо паспела! Кашчэй Бесмяротны - мой блiзкi сябар прыходзiў, а ты што зрабiла? Яго мятлой вымела, да гэтага часу косткі па лесе збіраем! А маю лепшую сяброўку Кікімару? Ты на галаву ёй ступу надзела, тая да гэтага часу лётае уверх нагамі! Вы не бачылі нідзе?

Ягуська: А гэта весела было! Iiiiiiii! Мне спадабалася!!!

Баба Яга: Добра, добра, мая шкадулечка, красатулечка! Я ведаю што табе трэба! Трэба падсілкавацца! Табе трэба смачненькага, салодзенькага! Вось табе кашка, шакаладка, мармеладка, каўбаска, чыпсы, фанта! Кушай, мая даражэнькая!


Бегае за ёй з кошыкам з ежай.


Ягуська: Не хачу я салодкага. Не хачу!!!! У мяне ужо , зуб балiць ад салодкага! Ой! (Трымаецца за шчаку, зганіць) Не хачу нічога, i вучыцца я не хачу!

Баба Яга: (уздыхае) Табе трэба у школу! У школу, i сяброў завесці!

Вядучая 2: Стоп! Стоп Стоп! Што тут адбываецца!

Баба Яга: Добры дзень, усiм вам! Вось, унучка мая, Ягуська, не хоча у школу! Не хоча сяброу! Што з ее расце, не ведаю!

Вядучая 2: А чаму ты, Ягуська не хочаш у школу?

Ягуська: Да навошта мне гэтая школа! У школу трэба рана ўставаць, мыцца, чысціць зубы! Там трэба рыхтавацца да заняткаў.

Баба Яга: Дык гэта ж вельмі цікава. Шмат даведаешся новага. I сябры будуць.

Ягуська: Навошта мне сябры?

Вядучая 2: Добра, калi ў цябе шмат сяброў. Вось, глядзi, якiя у нас сяброукi-моднiцы у школу збiраюцца!

Баба Яга: О, якія ў іх ўборы! Сапраўдныя модніцы!


                              Спаўняюцца танец дзяўчынак «Модніца»

    

Ягуська: Бабуля Яга, я таксама хачу быць моднай і прыгожай,

Вядучая 2: Аленашыя дзяучынкi i хлопчыкi не толькi модныя і прыгожыя, але i разумныя!


Баба Яга: Ой, якiя дзетачкі, у школу сабраліся? Разумненькія, апетытныя ... Ой, ды пра што гэта я? Я ж успомніла тыя шчаслівыя гады, калі і сама хадзіла ў наш Лукаморскi дзіцячы сад! А потым на мятле - у школу ...

Ягуська: Як гэта, на мятле і ў школу?

Баба Яга: А вось як! Эх, молада - зялёна! Ну, нічога не ведаюць! Вучыць вас трэба! Давайце падзелімся на 2 каманды. Ўсталі адзін за адным. У першага мятла i ранец. Трэба дабегчы да кеглі з мятлой, і вярнуцца назад, перадаць эстафету наступнаму гульцу каманды. Паглядзі, як гэта зраблю я. (Баба Яга паказвае). Хто хутчэй, тая каманда і перамагае!                  


 Праводзіцца гульня-эстафета «На мятле ў школу»


Вядучы 1: Гульні - гэта добра, але ў школе яшчэ трэба ведаць літары, лічбы. Сёння мы с дзецьмi падарожнічаем па краiне Ведаў, i на “Матэматычным” прыпынку мы сустрэлi Дзясятку, якую ты, Ягуська, у адзiнку ператварыла!

Ягуська: А што, нельга?

Вядучы 1: Нельга!

Ягуська: А што рабiцы?

Вядучы 2: Вучыцца!

Ягуська: Ну, не ведаю… А гэта не балюча?

Вядучы 1: Не… Гэта прыемна i палезна!

Ягуська: А вашыя дзецiвучацца?.

Вядучы 2: Так, вучацца!

Ягуська: Тады, давайце я iх праверу.

Вядучы 1: Як?

Ягуська: Мы тут з бабуляй канверт знайшлi, а у iм крамзолi нейкiя. Разбяруцца з iмi вашыя дзецi?


Вядучы 1: Ягуся, усё вельмі проста. Глядзі, тут з адваротнага боку лічбы. Пад лічбай адзін зашыфравана адно слова, пад двойкай - іншае ... А тут іх 8! Дзецi, давайце дапаможам нашым гасцям разабрацца.

 

Выклікаюцца 4 дзiця, тыя становяцца каля стала. Кожнаму з іх даюцца карткі па нумарах, з якіх трэба скласці слова. Потым выклiкаюцца яшчэ 4-ох жадаючых. Баба Яга і Ягуська дапамагаюць.


Словы: ДОМ. ЛЕС. КАЗКА. ВОСЕНЬ. ШКОЛА. ДЗЕЦІ. ПАРТА. КНІГА.

                                  Праводзіцца гульня «Складзі слова»


Вядучы 2: Цяпер зразумела, што напісана ў лісце.

Баба-Яга: Малайцы! Добрыя з вас вучні атрымаюцца.

Ягуська: Дзякуй, дзеці, я цяпер зразумела, што трэба вучыцца! А яшчэ я зразумела, што мне трэба знайсцi сяброу! Разумных, прыгожых i самых лепшых! Бабуля, я хачу у школуууу!!!

Баба Яга: Ура! Першага верасня пойдзешь у школу, але табе яшчэ многаму трэба будзе навучыцца! I многа чаго набыць для школы!

Ягуся: Дык пойдзем скарэй! Я хачу партфель, сшыткi i яшчю шмат чаго!!!

Баба Яга: Пойдзем, але спачатку стржба сказаць усiv дзякуй за дапамогу i развiтацца.

Ягуська: Да пабачэння, дзецi! Вялiкi дзякуй вам, за вашу дабрыню i дапамогу!

Баба Яга: Да пабачэння!

Вядучыя: Да пабачэння!

Баба Яга i Ягуся сыходзяць.


Вядучы 1: А наша парадожжа заканчваецца, нам засталося завiтаць на апошняю станцыю – «Развiтальную».


Гучыць гук жалезнай дарогi. Затым гудок паравоза.

Выходзiць выпускнiца на верш, бярэ ляльку.


12-е дзіця: Ты, лялька, не глядзі так сумна на мяне.
Я сёння не вазьму
 цябе з сабою, не... Чаму?
Зірні ў партфель...
 Вось бачыш — сшыткаў шмат. 
Вось ручка і буквар, пенал — алоўкаў рад.
 
Іду у школу я...
Ты ж ведаеш сама, 
Iз лялькамі гуляць
мне часу ўжо няма.
Але ты не сумуй, кладзіся, Каця, спаць.
Дамоў вярнуся,
 зноў мы будзем сябраваць...


Дзецi пад музыку бяруць цацкi, выходзяць на танец.

Спаўняецца танец «Бывайце, цацк


Вядучы 1: Канчаюцца казкі, дзяцінства ляціць,

Вам восенню школьны званок празвініць,

Хай будзе заўсёды шчасце ў жыццi,

Мы вас не забудзем ніколі, сябры.


13-е дзіця: Дзякуй, садзік, дзякуй, садзік,
Ты нам быў, як родны дом.
I з табою кожны ладзіў,
Быў сагрэт тваім цяплом.


14-е дзіця: Ты дарыў любоў, пяшчоту,
Пад тваім раслі крылом.
Пакідаем з неахвотай
3 добрай казкі светлы дом.


Дзецi cтановяцца ў адвольным парадку.

Спаўняецца песня «Дзякуем усiм» муз. I. Г. Смiрновай, сл. Ю. А. Сухава.


Вядучы 1: Беражыце сваіх дзяцей,

За свавольствы iх ня карайце.

Зло сваіх няўдалых дзён

Ніколі на іх не зрывайце.

Вядучы 2: Не злуйцеся на іх усур'ёз,

Нават калі яны правініліся.

Даражэй няма нічога iх слёз,

Што з вейчыкаў родных скаціліся.


         Спаўняюцца парны танец”Берегите своих детей”


Дзецi садзяцца.


Вядучы 1: А зараз самая ўрачыстая хвіліна нашага свята, вам ўручаць самыя першыя ў жыцці дыпломы аб заканчэнні дзіцячага садку! Зараз слова загадчыцы дзіцячага сада Таццяне Юр`eўне!


Гучаць фанфары, віншаванне загадчыцы, ўручэнне дыпломаў.

                    

 Словы падзякі бацькоў і выхавальнікаў.

              


14-е дзіця: У час развiтальны, такi прыгожы,

                      Гатовы зноў сюрпрыз ў прыдачу:

                      Возьмем мы шарык свой шчаслівы,

                      Як знак здзяйсненняў і ўдачы!


15-е дзіця: Няхай ўсе беды ўнясе

                     Наш шарык легкакрылы!

                     З ім пачынаем свой палёт,

                     Хай будзе ён шчаслівым!


Дзеці пад музыку бяруць паветраныя шары.


Вядучы 2: Вельмі ўсхваляваны наш дзіцячы сад,                  

  Выпраўляе ў школу сваiх ён дашкалят,                   

Першакласнiкам жадае сёння кожны з нас:
Шчасця, радасц
i, здароў!

Разам: У добры шлях! I ў добры час!

                 

Усіх запрашаюць прайсці на вуліцу і выпусціць паветраныя шарыкі ў неба, загадаўшы жаданне. Канец свята.


9

  • Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.
    Пожаловаться на материал
Скачать материал
Найдите материал к любому уроку,
указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:
также Вы можете выбрать тип материала:
Проверен экспертом
Общая информация
Скачать материал
Похожие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Курс повышения квалификации «Теория и методика развития дошкольника для организации образовательной деятельности в дошкольных образовательных организациях с учетом ФГОС ДО»
Курс повышения квалификации «Организация работы в ДОО по подготовке детей к школе»
Курс повышения квалификации «Система работы специалистов ОО по выявлению профессиональных предпочтений от дошкольного до подросткового возраста»
Курс повышения квалификации «Организация рабочего времени педагога-воспитателя с учетом требований ФГОС ДО»
Курс повышения квалификации «Простые машины и механизмы: организация работы ДОУ с помощью образовательных конструкторов»
Курс повышения квалификации «Одаренные дети. Особенности развития и система сопровождения в системе ДОО»
Курс повышения квалификации «Педагогическая деятельность мини-музея как культурно-просветительского центра дошкольной организации»
Курс повышения квалификации «Песочная терапия в работе с детьми»
Курс повышения квалификации «Внедрение технологии решения изобретательских задач в педагогический процесс дошкольной образовательной организации»
Курс повышения квалификации «ФГОС ДОО. Развитие поисковой активности, инициативы и познавательной мотивации методом экспериментирования у детей дошкольного возраста»
Курс повышения квалификации «Проектирование предметно-игрового пространства дошкольной образовательной организации в соответствии с ФГОС ДО»
Курс повышения квалификации «Личностное развитие дошкольника в социальной среде в условиях реализации ФГОС ДО»
Курс повышения квалификации «Управление качеством дошкольного образования в условиях реализации ФГОС ДО»
Курс повышения квалификации «Организация в ДОО «Школы для родителей»: формирование психологической грамотности»
Курс повышения квалификации «Система оптимизации взаимоотношений родитель-воспитатель, администрация-воспитатель, воспитатель-воспитатель»

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.