Инфоурок Литература КонспектыСям’я – апора чалавека ў пошуках будучыні (урок-экспедыцыя па рамане К.Чорнага “У пошуках будучыні”)

Сям’я – апора чалавека ў пошуках будучыні (урок-экспедыцыя па рамане К.Чорнага “У пошуках будучыні”)

Скачать материал

Сям’я – апора чалавека ў пошуках будучыні

(урок-экспедыцыя па рамане К.Чорнага “У пошуках будучыні”)

 

Мэты:

Ø садзейнічаць успрыманню школьнікамі аўтарскай пазіцыі ў творы, яго філасофскага, гуманістычнага зместу;

Ø даследаваць шляхі пошукаў будучыні ў творы і ў жыцці пісьменніка, звяртаючы ўвагу на ролю сям’і;

Ø фарміраваць уменне самастойна працаваць, шукаць разам з вучнямі рашэнне праблемы;

Ø удасканальваць маналагічнае і дыялагічнае маўленне, спрыяць удзелу ўсіх вучняў у абмеркаванні праблем;

Ø урокамі К.Чорнага садзейнічаць выхаванню ў школьнікаў грамадзянскай пазіцыі, адказнасці за сябе і за будучыню сваіх дзяцей, а значыць, і за будучыню краіны.

 

Тып урока: камбінаваны

 

Тэхналогіі, элементы якіх выкарыстоўваюцца: групавой работы, асобаснай арыентацыі, праблемнага навучання, модульная тэхналогія.

 

Абсталяванне: партрэт К.Чорнага, фотаздымкі з сямейнага альбома, карткі з назвамі груп (“біёграфы”, “даследчыкі”, “аналітыкі”, “журналісты”), модуль “Дарогі пошукаў будучыні”, карткі з тэставымі заданнямі, карта эфектыўнасці ўрока

 

На ўроку выкарыстаўваецца аўтарская прэзентацыя.

 

 

Ход урока:

1. Арганізацыйны момант

2. Паўтарэнне апорных ведаў. Уступнае слова настаўніка

Сёння ў вас апошні ўрок па рамане К.Чорнага “Пошукі будучыні”. Таму вы павінны не толькі абагульніць усё, сказанае на папярэдніх уроках, вырашыць праблемы, звязаныя з тэмай ўрока, але і паказаць веданне адпаведных тэарэтычных звестак. У сувязі з гэтым прапаную вам міні-тэст па рамане “Пошукі будучыні”. (вучні выконваюць тэст. Пасля пяціхвіліннага выканання настаўнік збірае работы)

3. Фарміраванне ўменняў і навыкаў.

Раман “Пошукі будучыні” пісаўся ў ваенныя гады паводле ўражанняў ад вайны, пераацэнкі ранейшага. К.Чорны прасочвае ў ім лёс краіны паміж  Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнамі. Пісьменнік ставіць у цэнтр постаці трох пакаленняў. І паколькі раман з’яўляецца сацыяльна-псіхалагічным, ён імкнецца адказаць на пытанні пра кошт жыцця і яго сэнс, стварыць панараму часу рухомага і застылага, расцягнутага і сціснутага. Але больш за ўсё К.Чорнага цікавяць праблемы будучыні, перспектывы развіцця чалавецтва ў абставінах трывожнага 20 стагоддзя, адказ на пытанне, ці з’яўляецца сям’я асновай жыцця і свету, а калі з’яўляецца, то якой апорай у пошуках гэтай нязнанай будучыні.

4. Аб’яўленне тэмы і мэты ўрока

Тэма нашага ўрока – “Сям’я – апора чалавека ў пошуках будучыні”. У якасці эпіграфа  я выбрала словы аднаго з герояў рамана. Вы – тое пакаленне, якое стаіць на парозе незнаёмай будучыні, і мне здаецца, гэтыя словы сёння гучаць будуць вельмі дарэчы: “Кожная дарога куды-небудзь вядзе, але ты выбірай тую, якая не вядзе ў прорву”. Нагадайце, калі ласка, каму з герояў належаць гэтыя словы. (Гэта словы фельчара, сказаныя Кастусю Лукашэвічу, які збіраўся ехаць ад Волечкі Нявады ў незнаёмы свет)

 

Стварыце асацыятыўны рад са словам СЯМ’Я

 

СЯМ’Я – узаемадавер, апора ў жыцці, станоўчы прыклад…

 

Паколькі наш урок па жанры я вызначыла як урок-экспедацыю, то мы з вамі выправімся па тых дарогах, якімі ішлі героі рамана; вызначым, чаму адны з іх выводзяць з прорвы, а другія вядуць туды; вызначым, якой апорай была сям’я для героя рамана і з’яўляецца для кожнага з нас.

Амаль кожны з вас атрымаў апераджальнае заданне. Сёння на ўроку будуць працаваць наступныя групы вучняў: біёграфы, даследчыкі, аналітыкі, журналісты. І першае заданне я адрасую вучням-аналітыкам.

 

Раскрыйце сімвалічнасць і пракаментуйце модуль “Дарогі пошукаў будучыні” (па ходу работы з модулем на ім ад адпаведнай дарогі прымацоўваюцца “праменьчыкі” з імёнамі герояў)

 

Першы вучань-аналітык: На модулі мы бачым чатыры шляхі герояў рамана, якія перакрыжоўваюцца. Мы думаем, па-першае, што гэта Вялікае скрыжаванне – сімвал жыцця і руху па наканаваным шляху, у які  ўцягваюцца краіны, людзі, асобныя чалавечыя лёсы, мінулае, сучаснасць і будучыня. У сярэдзіне модуля мы бачым кола. Усе дарогі скрыжавання былі сходжаны нагамі і з’езджаны коламі падвод. Дык вось гэта адно з тых колаў – сімвал вечнага жыцця і руху. І смяротная кара таму, хто гэты рух спыніць. Па-другое, гэта яшчэ і Малое скрыжаванне – сімвал тых малых дарог, на якіх партызаны сустракалі і знішчалі фашыстаў. Нездарма каля гэтага скрыжавання знаходзіцца камень  пад назвай Сухі Дзюб – сімвал неўміручасці  роднага краю.

Калі павярнуць гэты модуль на 30 градусаў, перад намі паўстае крыж. Мы думаем, што гэта той крыж, на якім быў распяты Ісус Хрыстос на гары Галгофа каля Іерусаліма. Гэта сімвал пакут і ачышчэння, выпрабавання болем, сімвал вечнасці. А яшчэ , на нашу думку, гэта сімвал таго рытуалу, якім карыстаецца кожны хрысціянін у паўсядзённым жыцці.

 

Настаўнік: Якой жа дарогай ішоў кожны з герояў рамана? Што гэта была за дарога?  Чаму адны гэту дарогу вытрымлівалі да канца, захаваўшы ўсе маральныя каштоўнасці, а нехта сышоў з дыстанцыі, згубіўшы  сваю чалавечую годнасць, апынуўся ў прорве? Наколькі вялікай была падтрымкай сям’я для кожнага героя рамана па дарозе ў будучыню? Гэтае пытанне даследавалі вучні-аналітыкі. Ім слова.

 

Другі вучань-аналітык: Кожны з герояў рамана пайшоў сваім шляхам у будучыню. У пачатку твора мы сустракаемся з Волечкай Нявадай і Кастусём Лукашэвічам, і там жа паказваецца, як Першая сусветная вайна ўплывала на лёс маладога пакалення, як нехта злы і страшны ўкраў у іх маленства. Ім даводзіцца араць зямлю, весці гаспадарку, карміць сябе. Хаваць сваіх родных. Але будучыня за імі, бо гэтыя дарослыя дзеці разам вучацца выжываць.  І ўсе жыццёвыя нягоды Волечка і Кастусь перамагаюць дзякуючы свайму каханню, узаемаразуменню, падтрымцы, шчасцю дзеля сваёй будучыні.

На гэтым шляху – шляху “ўкрадзенага маленства” – апынулася і іх дачка Ліза, а таксама Тамаш і Ліза Ракуцькі. Абедзьве  Лізы, выжываюць у крывавым віры дзякуючы і намаганням іх бацькоў. Кастусь Лукашэвіч са зброяй у руках выратоўвае дачку з канцлагера. Сымон Ракуцька шукае і знаходзіць сваю дачку Лізу. Сімвалічны фінал рамана: Кастусь забівае Шрэдэра, а пасля гэтага прыносіць хворай Лізачцы антонаўкі. Жыццё перамагае смерць дзеля будучыні.

 

Трэці вучань-аналітык: Па шляху ростаняў і пад знакам бяды праходзіць найперш жыццё        старэйшага пакалення – Сымона  Ракуцькі і Паўла Нявады.

Нявада – удзельнік Першай сусветнай вайны, а затым і грамадзянскай, вязень  канцлагера ў Германіі, які даўным-даўно пакінуў і родныя Сумлічы, і дачку Волечку. Яго сэрца збалелася па малой і вялікай Радзіме, па  роднай крывінцы.

Дарога Нявады – гэта дарога захавання  любой цаной на вялікіх і малых скрыжаваннях родных і блізкіх (асабліва жыцця ўнучкі Лізачкі, якое стане гарантыяй нязгаснасці прадаўжэння роду), прысвячэння ім рэшты абкрадзенага  наваламі жыцця, пошукаў для іх шчасця і будучыні. Нявада адстойвае права самастойнага выбару пазіцыі людзьмі ў экстрымальных умовах, раіць Кастусю перачакаць трагічныя падзеі, пакуль Чырвоная Армія не перакрышыць косці чужынцам. Што ж, Чорны ведаў, што ў імя захавання жыццяў магчымы і такі варыянт паводзінаў. Сам жа герой гіне пад зоркамі ў імя будучага сваёй унучкі.

 

Чацвёрты вучань-аналітык. Як і Нявада, сэнс свайго жыцця Сымон Ракуцька  бачыць у сям’і, яе дабрабыце, забяспечанасці будучыні дзяцей. Злы і страшны злодзей адабраў у яго сям’ю, жытло, і таму ён хадзіў, не разбіраючыся, па вялікіх і малых начальніках, дамагаючыся толькі аднаго – каб паверылі, што ён чалавек і хоча жыць па-чалавечы. Калі герой рамана  вернецца да свайго трэцяга дома, ва Усходняй Беларусі, ён неспадзеўна сустрэнецца з жонкай.

Сустрэчы з роднымі скаланулі душу вечнага выгнанца С.Ракуцькі. Калісьці ціхі, звыклы апраўдвацца  перад уладай сваёй дабрачыннасцю, гэты чалавек у канцы твора сыходзіць са шляху ростаняў і становіцца на шлях барацьбы і змагання, са зброяй у руках адстойвае права гаспадара. Сымон Ракуцька зноў знайшоў не толькі сваю “малую” радзіму, але і радзіму вялікую, свайго знойдзенага шчасця не аддаў нікому.

 

Пяты вучань-аналітык. На шляху ганьбы і пракляцця шукала сваю будучыню сям’я Шрэдэраў. Знешне інтэлігентная, з вытанчанымі манерамі, культурная. Але ці ёсць за ёй будучыня? Няма! Таму што галоўнае для гэтых людзей – уцеха, залатая ліхаманка, узнесеная над іншымі людзьмі ўсімі магчымымі спосабамі дзеля карыслівых мэт, вера ў імгненнае дасягненне свайго шчасця і шчасця сваіх дзяцей.

Густаў Шрэдэр-малодшы, інтэлігентны кат з культурнымі манерамі, наводзіць парадак на акупіраванай тэрыторыі, зганяючы невінаватых людзей ў канцлагер, папракае бацьку за тое, што некалі,  раздобрыўшыся, за ўратаванне ад смерці аддаў нарабаванае золата Волечцы Нявадзе. І калі  бацькі аказаліся выгнанымі, яго побач не было: ён проста ад іх адмаўляецца.

Кузьма Чорны адчуваў, што фашысцкая ідэалогія нарадзіла жалезных людзей, праваднікоў чалавеканенавісніцкай ідэалогіі ў жыццё, што фашысты – злодзеі на адзін твар. Што датычыцца Густава Шрэдэра-старэйшага, то ён немец, але не закончаны фашыст. Перад намі патэнцыяльна шчыры і добры чалавек, клапатлівы бацька, здольны на гуманістычныя  ўчынкі, а не жалезны злодзей, і ў рэшце рэшт чалавек, падмануты фюрэрам. І, магчыма,  было б будучае ў гэтага чалавека, каб побач з ім не была такая жонка і такі сын. І, магчыма, не быў бы забіты, каб у Кастуся Лукашэвіча не назбіралася ў душы столькі болю.

І вось нарэшце перад намі паўстае Гертруда Шрэдэр – маці. Здавалася б, іменна яна павінна змагацца за сваю будучыню і будучыню сына. Але яна прыйшла на нашу зямлю хаця і не з мячом, але пад аховай зброі шукаць лепшай долі і бясслаўна загінула пад каменем, які носіць назву Сухі Дзюб -  сімвал бясслаўнага канца для тых, хто  мячом прыйдзе на Беларусь.

 

Шосты вучань-аналітык: На шляху ганьбы і пракляцця ў сваю будучыню ішоў Люцыян Акаловіч, шпіён, які распаўсюджвае лістоўкі антысавецкага характару, радуецца прыходу фашыстаў і топча абцасамі пасаджаныя Нявадам маладыя дрэўцы. Гэты момант вельмі сімвалічны: ён сваім абцасам топча будучыню! Але пакуль ёсць такія людзі, як Нявада, маладыя парасткі будуць жыць. Нарэшце, калі ён зразумеў, што падмануты, што апынуўся ў ролі блуднага сына і хто даў яму гэтую ролю, то ідзе і забівае графа Паліводскага. Заспакаення гэта смерць не прынесла, і ён імкнецца трапіць у бацькоўскі фальварак. Але і гэта не ўдалося здзейсніць: ён гіне ад партызанскай кулі.

 

Настаўнік. Мы прайшлі з вамі дарогамі, якія вялі нашых герояў у будучыню, акрэслілі значэнне сям’і ў пошуках гэтай будучыні. Але наша экспедыцыя не заканчваецца. Аўтар рамана правёў сваіх герояў і нас цяжкімі жыццёвымі дарогамі.  А якой жа было жыццёвая дарога ў  будучыню самога К.Чорнага? І ці была для яго сям’я сапраўднай апорай? Ці быў сам К.Чорны сапраўднай падтрымкай, апорай і выхавальнікам для сваёй дачкі? Слова вучням-біёграфам.

 

Першы вучань-біёграф. У К.Чорнага было два шлюбы. Зінаіда Кобрык – першая жонка пісьменніка, дачка начальніка Слуцкай тэлефоннай станцыі. Яна спрабавала сябе  ў паэзіі, друкавалася пад псеўданімам Іда Чырвань. Але шлюб быў нядоўгі, бо  гэта жанчына спазнала “горада шум”, рэстараны, іншыя бавы жыцця мінскіх літаратараў. Урэшце “непрыгожыя знаёмствы” жонкі ледзь не давялі К.Чорнага да самагубства. Ратуючы свайго сябра, Язэп Пушча і Уладзімір Дубоўка дапамаглі яму адважыцца на скасаванне шлюбу. Ад яго імя пайшлі на кватэру, далі Зінаідзе грошай і сказалі, што Кузьма Чорны больш сюды не прыйдзе.

Пазнаёміўшыся з фактамі біяграфіі К.Чорнага, мы прыйшлі да высновы, што такі чалавек, як Зінаіда Кобрык, не мог быць падтрымкай у жыцці.

 

Другі вучань-біёграф. Другі шлюб у К.Чорнага склаўся ўдала. Яго будучая жонка Рэвека Ізраілеўна Свераноўская нарадзілася ў Мінску, закончыла прыватную гімназію, паступіла ў БДУ. Пакінула вучобу і пайшла працаваць у рэдакцыю газеты “Звязда” сакратаром-машыністкай. Там жа і пазнаёмілася з Кузьмой Чорным. У 1927 годзе яны пажаніліся. У 1928 годзе ў іх нарадзілася дачка Рагнеда, якую бацька называў ласкава Ірынкай.

У час вайны Рэвека Ізраілеўна каля года жыла з дачкой ва Уральску. Летам 1942 года яны прыехалі ў Маскву, дзе Свераноўская працавала сакратаром-машыністкай пры камісіі па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

У верасні 1944 г. разам з мужам вярнулася ў Мінск, і да канца яго жыццёвага шляху была побач з ім. Нягледзячы на цяжкія жыццёвыя выпрабаванні, на хваробу, якая ўзнікла пасля катаванняў у засценках НКУС, на адсутнасць кватэры, якая з’явілася незадоўга да смерці пісьменніка, жыццё пражыта дастойна, бо побач аказаўся надзейны, блізкі чалавек, які стаў сапраўднай апорай.

 

Трэці вучань-біёграф. Дык ці быў К.Чорны выхавальнікам, апорай  для сваёй дачкі? Адказам на гэта пытанне можа паслужыць тое, што Рагнеда Мікалаеўна Раманоўская ўсё сваё жыццё аддала служэнню роднай Беларусі. Яна закончыла Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут, працавала ў Літаратурным музеі Янкі Купалы, педагогам у Тэатры юнага гледача, рэдактарам  на кінастудыі “Беларусьфільм”. У яе ёсць сын, якога яна ў гонар бацькі назвала Мікалаем і дала прозвішча Раманоўскі. У тым, што дачка, прайшоўшы праз вайну маленькім  чалавекам, засталася жыць, выйшла ў людзі, вялікая заслуга яе бацькі – надзейнай жыццёвай апоры.

 

Настаўнік. Так, сям’я – гэта будучыня. Безумоўна, зварот да гэтай тэмы чырвонай стужкай прасочваецца ў многіх творах беларускай літаратуры. Давайце ўспомнім з вамі аповесць “Аблава” В.Быкава. Якая будучыня была б у сям’і Хведара Роўбы? Чаму распалася сям’я Роўбы? Хто вінаваты? Ці ёсць будучыня ў Міколы Роўбы, сына Хведара, адзінага нашчадка, прадаўжальніка роду Роўбаў? Слова вучням-даследчыкам.

 

Вучні-даследчыкі. Так, сям’я – гэта будучыня. І была б яна і ў Хведара Роўбы. Гэта працавіты, сумленны чалавек, які  да апошняга верыў уладзе, верыў сыну і з гэтай верай пакінуў шалены і вар’яцкі свет. У яго было ўсё: сям’я, сядзіба, зямля, на якой ён працаваў. Сям’я распалася,  бо прычынай гэтаму была тагачасная сістэма, якая ніякім чынам не звяртала ўвагі на маленькую ячэйку грамадства. Сям’ю Роўбаў проста знішчылі, сцерлі з твару зямлі. Сцерла тагачасная сістэма, якая была заснавана на даносах, паклёпах аднаго чалавека на другога, на зайздрасці. Бо калі ты працуеш і ў цябе пад вокнамі хаты каласіцца жыта, узрошчанае з працы тваіх рук, то гэта дрэнна і значыць, што ты  кулак. А вось калі гаспадар гультай і пад вокнамі яго хаты буяе крапіва, гэта добра. І хоць застаўся адзіны сын з сям’і Роўбаў, будучыні ў яго няма, таму што  такія людзі ці канчалі жыццё самагубствам, ці самі  праз некаторы час станавіліся ахвярамі засценкаў НКУС . У адзін цудоўны момант  да яго прыйдзе азарэнне: што я зрабіў? Пасля гэтага ён проста не зможа далей жыць. Паўстае пытанне: чаму ён стане ахвярай, ён жа допытаў людзей не праводзіў,  не катаваў іх? Так. Але сваімі  метадамі кіравання ён не даваў людзям жыць нармальна.

 

Настаўнік. Так, Мікола Роўба – гэта нелюдзь, які сваімі рукамі парваў вечнае кола жыцця, што складаецца з трох іпастасяў: мінулага, сучаснага, будучага. Ён адарваў ад сябе мінулае, адарваў  ад сябе карані. Адарві корань у дрэва, у расліны – яно перастане жыць і загіне. Адарві ў чалавека яго карані – ён перастане жыць і будзе толькі існаваць. У старажытныя часы юнакоў, якія не ведалі сваіх продкаў да пятага калена, выганялі з паселішчаў, бо лічылі, што яны бяспамятныя і могуць падвесці ў адказны момант. А Мікола Роўба ўласнаручна зламаў самую надзейную апору – сям’ю. Існуе адна біблейская запаведзь: шануйце сваіх бацьку і маці. Дык шануйце ж сваіх бацькоў!  І не дай вам бог забыць іх ці запоўніць месцы ў дамах-інтэрнатах для састарэлых сваімі бацькамі, тым самым паўтарыць трагічны прыклад Міколы Роўбы.

 

З усяго сказанага можна зрабіць наступную выснову: дарога ў будучае ў таго чалавека, які адчуе падтрымку з боку блізкіх людзей. А блізкія людзі – гэта сям’я, але сям’я падтрымае тады,  калі яна моцная, калі ў ёй пануюць каханне, шчасце, узаемаразуменне, хваляванне за блізкага чалавека.

Чаму сучасная сям’я не можа быць стопрацэнтнай гарантыяй для будучыні сваёй і сваіх дзяцей? Якія прычыны існуюць у наш час? Паслухаем вучняў-журналістаў.

 

Вучні-журналісты. Як нам стала вядома, асноўнымі прычынамі для скасавання шлюбу з’яўляюцца наступныя:

   празмернае ўжыванне  адным з супругаў алкаголем (34%),

   несумяшчальнасць характараў, страта пачуцця кахання аднаго да аднаго (41 %),

   здрада мужа ці жонкі (7%).

   бытавыя спрэчкі (18 %)

Мы лічым, што дарожна-транспартныя здарэнні таксама садзейнічаюць росту няпоўных сем’яў у нашай рэспубліцы. Вы выявілі, што за мінулыя 6 месяцаў у Мінску адбылося 10564 ДТЗ, у якіх загінула 314 чалавек. Сярэдні ўзрост загінуўшых – 40 гадоў. У асноўным усе ДТЗ здарыліся з-за грубых парушэнняў дарожнага руху, непаважлівых адносін адзін да аднаго, слабых практычных навыкаў ваджэння аўтамашын.

 

Настаўнік. Якую ролю адыгрывае ваша сям’я, бацька, маці ў вашым жыцці, у пошуках вашай будучыні?

(Вучні выказваюцца)

 

5. Падвядзенне вынікаў урока

Наш урок падыходзіць да свайго лагічнага завяршэння. Я ўсім дзякую за працу і жадаю, каб тыя сем’і, у якіх вы жывяце сёння, і тыя, якія вы створыце самі, сталі сапраўднай апорай для вас, вашых дзяцей, а значыць, і нашай краіны.

 

6. Рэфлексія

У кожнага з вас на парце ляжаць ружовыя лісткі паперы з назвай “Карта адследжвання эфектыўнасці ўрока”. На кожным з іх вашай групе  трэба дапісаць сказы

7. Выстаўленне і каменціраванне адзнак

8. Дамашняе заданне

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Аддзел адукацыі Пінскага райвыканкама

ДУА “Табульская сярэдняя школа” Пінскага раёна

 

 

 

 

 

       Адкрыты ўрок
10 клас

 

 

 

Сям’я – апора чалавека

 ў пошуках будучыні

(урок-экспедыцыя па рамане К.Чорнага “У пошуках будучыні”)

 

 

 

 

 

 

 

 

                                                               Падрыхтавала:

                                                               настаўнік беларускай мовы і літаратуры

                              Жук Яўгенія Максімаўна

 

 

 

 

 

 

 

                                                              Табулкі 2012

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Сям’я – апора чалавека ў пошуках будучыні (урок-экспедыцыя па рамане К.Чорнага “У пошуках будучыні”)"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Товаровед-эксперт

Получите профессию

Копирайтер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 663 247 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 26.05.2021 16566
    • DOCX 31.8 кбайт
    • 332 скачивания
    • Рейтинг: 5 из 5
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Дорофейчик Людмила Николаевна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Дорофейчик Людмила Николаевна
    Дорофейчик Людмила Николаевна
    • На сайте: 3 года и 3 месяца
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 26867
    • Всего материалов: 5

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

HR-менеджер

Специалист по управлению персоналом (HR- менеджер)

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Особенности взаимодействия с пациентом в телемедицине: организация и применение ИТ

72 ч.

1750 руб. 1050 руб.
Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Использование сказкотерапии с тревожными детьми в дошкольных образовательных организациях

72 ч. — 180 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 54 человека из 18 регионов
  • Этот курс уже прошли 621 человек

Курс повышения квалификации

Особенности автоматизации технологических производственных процессов

72/108 ч.

от 1750 руб. от 1050 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 14 человек

Мини-курс

Современные подходы к духовно-нравственному воспитанию дошкольников

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 13 человек

Мини-курс

Управление проектами: концепции, практика и финансы

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Самоповреждающее поведение у подростков: профилактика и методы работы

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 21 человек из 15 регионов