345636
столько раз учителя, ученики и родители
посетили сайт «Инфоурок»
за прошедшие 24 часа
+Добавить материал
и получить бесплатное
свидетельство о публикации
в СМИ №ФС77-60625 от 20.01.2015
Дистанционные курсы профессиональной переподготовки и повышения квалификации для педагогов

Дистанционные курсы для педагогов - курсы профессиональной переподготовки от 6.900 руб.;
- курсы повышения квалификации от 1.500 руб.
Престижные документы для аттестации

ВЫБРАТЬ КУРС СО СКИДКОЙ 50%

ВНИМАНИЕ: Скидка действует ТОЛЬКО сейчас!

(Лицензия на осуществление образовательной деятельности № 5201 выдана ООО "Инфоурок")

ИнфоурокДругоеДругие методич. материалыТэматычная экскурсія "Падарожжа ў сялянскую хату"

Тэматычная экскурсія "Падарожжа ў сялянскую хату"

библиотека
материалов
Скачать материал целиком можно бесплатно по ссылке внизу страницы.

Дзяржаўная установа адукацыі

Сярэдняя школа №5 г.Наваполацка”







hello_html_73611ff5.gif







Метадычная распрацоўка

тэматычнай экскурсіі









Аўтар:

Сугакова Ганна Чаславаўна,

кіраўнік школьнага этнаграфічнага музея

Хата ў жыцці беларуса”









2016

Метадычная распрацоўка тэматычнай экскурсіі

Падарожжа ў сялянскую хату”

Задачы:

  • пазнаёміць дзяцей з выглядам сялянскай хаты, рэчамі, якія знаходзіліся ў ёй, з народнымі беларускімі гульнямі;

  • садзейнічаць развіццю пазнавальных навыкаў;

  • садзейнічаць выхаванню нацыянальнай самасвядомасці, культуры сямейных адносін, павагі да старэйшых членаў сам’і, цікавасці да гістарычнай спадчыны праз першаснае знаёмства з сялянскай хатай і побытам традыцыйнай беларускай сям’і.

Месца правядзення: II раздзел экспазіцыі “Сялянская хата др. пал. XIX – перш. пал. XX стст.”

Працягласць экскурсіі: 20 хвілін.

Узрост дзяцей: 6 – 9 год.

Ход экскурсіі

Настаўнік сустракае дзяцей на парозе хаты

  • Добры дзень, дзеці! Сёння разам з вамі мы здзейснім невялікае падарожжа. Хто з вас любіць падарожнічаць? (Адказы дзяцей) А падарожжа ў нас будзе незвычайнае. Мы паспрабуем вярнуцца ў мінулае і пабываць у гасцях ў дзядулі Апанаса і бабкі Параскі. Згодны? (Адказы дзяцей) Тады заплюшчым вочкі. (Дадатак №1) Палічым: раз, два, тры! І зробім тры крокі наперад. (Дзеці праходзяць ў “сялянскую хату”)

  • Вось мы і апынуліся ў хаце дзеда Апанаса і бабкі Параскі. Тут шмат цікавых рэчаў. Аб некаторых з іх вы даведаецеся сёння. Але ж дзе нашы гаспадары? (Дзеці, агледзеўшы хату, бачаць, што дзед і бабка “грэюцца” ля печы.)

  • Павітайцеся, калі ласка, з гаспадарамі! (Дзеці вітаюцца, пажадана на беларускай мове. Напрыклад: “Дзень добры”, “Прывітанне”, “Як справы?”, “З пятніцай вас” і г.д.) (Дадатак №2) Нашыя бабуля з дзядулем старэнькія. Будзем іх шанаваць. Няхай яны адпачнуць, паназіраюць за намі, а мы з вамі працягнем наша падарожжа. Дзеці, а як вы думаеце, што займала галоўнае месца ў сялянскай хаце? (Адказы дзяцей) А я зараз вам крышку падкажу, загадаю загадку: “Маці-таўстуха, дачка-краснуха, а сын-перабор, выскачыў у двор” (Печ, агонь, дым), або “Яна галодная – хата халодная. Яна пад’ела – у хаце пацяплела” (Печ).

  • Печ была галоўнай ў хаце, бо ў ёй пяклі хлеб, штодзённа гатавалі ежу, на ёй спалі, сушылі вопратку, абутак, ад яе было цёпла ў хаце.

  • А зараз скажыце, дзе заўжды стаяла печ? (Адказы дзяцей.) Ведаеце, ў нашай печы ёсць вугалёк. Раней дзеці гулялі з ім. Давайце і мы з вамі пагуляем. (Гульня “Вугалёк”. Сярод дзяцей выбіраецца Маці і Сусед. Астатнія дзеці садзяцца ў радок. Маці бярэ вугалёк і аддае яго каму-небудзь з дзяцей, увесь час прыгаворваючы “На табе”. Сусед адгадвае, каму аддала вугалёк Маці. Калі адгадае, то “бярэ” таго хлопчыка або дзяўчынку сабе. І гэтак гуляюць далей. Затым Маці і Сусед садзяцца на зямлю, упіраюцца нагамі адзін у аднаго, бяруць у рукі палку і перацягваюць адзін аднаго. У гэтым ім дапамагаюць удзельнікі гульні. Чый бок перацягне, той пераможца.) (Дадатак №3)

  • Спадабалася гульня? Я вельмі рада.

  • У кожнай хаце, дзе былі маленькія дзеці, вісела падвязаная да бэлькі люлька (калыска). Над ёй маці заўсёды спявала свайму дзіцяці калыханкі. У нашай хаце таксама ёсць калыска. Давайце паглядзім, ці ёсць ў ёй хто? (Дзеці знаходзяць там ляльку). Дзеткі, а ці можаце вы ўзгадаць калыханкі, якія спявалі вам матулі? (Адказы дзяцей) Можа вы паспяваеце нашай дзяўчынцы калыханку? (Дзеці па жаданню спяваюць). (Дадатак №4)

  • Пра хату ў народзе складзена шмат прыказак і прымавак. Вось некаторыя з іх: “Свая хатка як родная матка”, “Слаўна хата не вугламі, а пірагамі”. А як вы іх разумееце? (Дзеці адказваюць).

  • Уздоўж сцен ў хаце стаялі лавы: дубовыя, добра ўмацаваныя, шырокія. Хто хоча прысесці на лаву? (Усе жадаючыя садзяцца на лавы).

  • А зараз паслухайце загадку і здагадайцеся, пра што яна: “Пад адной страхой чатыры браты стаяць” (Стол) А дзе ў нашай хаце стол? (Дзеці адказваюць або паказваюць).

Раней гэтае месца нашы продкі называлі покуць, або Чырвоны кут. На покуці ў хаце заўсёды віселі абразы, убраныя вышытымі ручнікамі. Над сталом вісеў саламяны павук. Лічылі, што такі павук прыносіць шчасце.

  • А зараз паглядзіце на малюнак. (На малюнку выява куфра. Дадатак №5). Можа, хто-небудзь з вас ведае, што гэта такое? Можа хто бачыў у бабулі? (Адказы дзяцей)



  • Правільна. Гэта куфар. А ў нас ёсць маленькі куфар. Называецца ён кораб. А як вы думаеце, што ў ім захоўвае наша бабуля? (Адказы дзяцей). А давайце мы зазірнём, з дазволу бабулі Параскі, у яе кораб. А хто гэта зробіць, вызначым з дапамогай лічылкі:

- Заяц-месяц,
Дзе ты быў?
- У лесе.
- Што рабіў?
- Лыкі драў.
- Куды клаў?
- Пад калоду.
- Выйдзі вон і з карагоду!

(Вызначанае дзіця дастае па чарзе рэчы з кораба, а настаўнік называе іх: ручнік, карункі, кашуля, абрус і г.д.) (Дадатак №6)

  • Кожная дзяўчына рыхтавала сабе пасаг і складала яго ў куфар. Потым, калі дзяўчына выходзіла замуж, куфар перавозілі ў хату жаніха.

  • Як вы думаеце, якая рэч прыйшла на змену куфру? (Шафа)

  • А яшчэ ў хаце ўздоўж сцяны, ад вугла да дзвярэй размяшчалася паліца. А як яна выкарыстоўвалася? (На яе ставілі гарлачыкі, слоікі, каўшы, клалі лыжкі)Тут жа стаяла маслабойка, у ёй білі масла. А хто з вас паспрабуе зрабіць масла? (Дзеці па жаданні спрабуюць “зрабіць” масла.) (Дадатак №7) Малайчынкі! Цудоўныя памочнікі! Заўсёды дапамагайце сваім матулям і бабулям, татам і дзядулям!

  • Вось і закончылася наша падарожжа. Ці спадабалася вам ў гасцях ў дзеда Апанаса і бабкі Параскі? А зараз трэба вяртацца назад. Давайце зноў закрыем з вамі вочкі і зробім тры крокі назад. Вось мы і вярнуліся з падарожжа па сялянскай хаце.Скажыце, а што больш за ўсё вам спадабалася, а, можа, і здзівіла? (Адказы)

  • А зараз я з вамі развітваюся. Добрага вам настрою і да новых сустрэч!









Крыніцы:

1. Народная культура Беларусі : энцыклапедычны даведнік / рэд. Віктар Сцяпанавіч Цітоў. – Минск : БелЭн, 2002. – 432 с. - ISBN 985-11-0249-0 : 8115 р., 8540 р. 

2. Этнагафія Беларусі. Энцыклапедыя. Рэд. П. Шамякiн [и др.]. Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1989. — 575 с.: іл.

3. https://dcrr-naroch.schools.by/pages/znaemstva-z-belaruskaj-movaj

Дадаткі

Дhello_html_m52fbc318.jpgадатак №1













На пачатку экскурсіі



Дадатак 2



hello_html_m71bee750.jpg

Вітанне з дзедам Апанасам

Дадатак 3

Гульня “Вугалёк”

hello_html_m77206f80.jpg

Дадатак 4

hello_html_m7e453ad.jpg

Дадатак 5



hello_html_2ade7504.jpg













Маленькія наведвальнікі

спяваюць матуліну калыханку

Малюнак куфра





Дадатак 7



hello_html_647810f7.jpg

Дадатак 6



hello_html_ecd2557.jpg













Маленькая памочніца працуе

з маслабойкай





Знаёмства з куфрам



















hello_html_5456b384.jpg

Общая информация

Номер материала: ДБ-217634

Вам будут интересны эти курсы:

Курс профессиональной переподготовки «Библиотечно-библиографические и информационные знания в педагогическом процессе»
Курс профессиональной переподготовки «Маркетинг: теория и методика обучения в образовательной организации»
Курс повышения квалификации «Основы управления проектами в условиях реализации ФГОС»
Курс повышения квалификации «Специфика преподавания конституционного права с учетом реализации ФГОС»
Курс повышения квалификации «История и философия науки в условиях реализации ФГОС ВО»
Курс профессиональной переподготовки «Логистика: теория и методика преподавания в образовательной организации»
Курс профессиональной переподготовки «Организация менеджмента в туризме»
Курс повышения квалификации «Использование активных методов обучения в ВУЗе в условиях реализации ФГОС»
Курс профессиональной переподготовки «Организация технической поддержки клиентов при установке и эксплуатации информационно-коммуникационных систем»
Курс повышения квалификации «Актуальные вопросы банковской деятельности»
Курс профессиональной переподготовки «Деятельность по хранению музейных предметов и музейных коллекций в музеях всех видов»
Курс профессиональной переподготовки «Организация деятельности специалиста оценщика-эксперта по оценке имущества»
Курс профессиональной переподготовки «Метрология, стандартизация и сертификация»
Курс профессиональной переподготовки «Организация процесса страхования (перестрахования)»
Курс профессиональной переподготовки «Информационная поддержка бизнес-процессов в организации»

Благодарность за вклад в развитие крупнейшей онлайн-библиотеки методических разработок для учителей

Опубликуйте минимум 3 материала, чтобы БЕСПЛАТНО получить и скачать данную благодарность

Сертификат о создании сайта

Добавьте минимум пять материалов, чтобы получить сертификат о создании сайта

Грамота за использование ИКТ в работе педагога

Опубликуйте минимум 10 материалов, чтобы БЕСПЛАТНО получить и скачать данную грамоту

Свидетельство о представлении обобщённого педагогического опыта на Всероссийском уровне

Опубликуйте минимум 15 материалов, чтобы БЕСПЛАТНО получить и скачать данное cвидетельство

Грамота за высокий профессионализм, проявленный в процессе создания и развития собственного учительского сайта в рамках проекта "Инфоурок"

Опубликуйте минимум 20 материалов, чтобы БЕСПЛАТНО получить и скачать данную грамоту

Грамота за активное участие в работе над повышением качества образования совместно с проектом "Инфоурок"

Опубликуйте минимум 25 материалов, чтобы БЕСПЛАТНО получить и скачать данную грамоту

Почётная грамота за научно-просветительскую и образовательную деятельность в рамках проекта "Инфоурок"

Опубликуйте минимум 40 материалов, чтобы БЕСПЛАТНО получить и скачать данную почётную грамоту

Включите уведомления прямо сейчас и мы сразу сообщим Вам о важных новостях. Не волнуйтесь, мы будем отправлять только самое главное.