Инфоурок Родной язык ТестыТэматычны кантроль: "Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе - асобыя формы дзеяслова"

Тэматычны кантроль: "Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе - асобыя формы дзеяслова"

Скачать материал

Тэматычны кантроль “Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе як формы дзеяслова” (7 клас)

Варыянт 1

Так або не

1. Дзеепрыметнік – нязменная форма дзеяслова.

2. Сінтаксічная функцыя дзеепрыметніка – выказнік і акалічнасць.

3. Дзеепрыметнік змяняецца як прыметнік.

4. Дзеепрыметны зварот заўсёды выдзяляецца коскамі.

5. Дзеепрыметнікі мужчынскага роду маюць толькі поўную форму.

6. Дзеепрыслоўе мае такую катэгорыю як зваротнасць.

7. Асноўнае і дадатковае дзеянне ў сказе з дзеепрыслоўем выконваюць розныя асобы.

8. Дзеепрыслоўі закончанага трывання ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў  -учы-, -ючы-.

9. Калі адзіночнае дзеепрыслоўе стаіць у канцы сказа, то яно выдзяляецца коскай.

10. Не з дзеепрыслоўямі пішацца асобна.

Тэст

1. Адзначце дзеепрыметнікі.

А) састарэлы;                              г) напоены;

Б) састарэць;                               д) напаіць;

В) стары;                                     е) пачарнелы.

2. Адзначце сказы з дзеепрыметнікавым зваротам.

А) Па асфальтаванай дарозе мы пад’ехалі да раскінутага паміж зялёных дрэў мястэчка.

Б) Кожная пядзя зямлі, прыгрэтая веснавым сонцам, жыве радасным жыццём.

В) Спачатку паабапал дарогі цягнуліся палеткі з раскіданымі дзічкамі.

Г) Жнівеньская ноч усё кружыла над саламянымі стрэхамі стоенай вёскі.

3. Адзначце заканчэнне дадзенай фармулёўкі.

Дзеепрыметнікавы зварот – гэта дзеепрыметнік разам ….

А) з залежнымі ад яго словамі;

Б) з залежнымі і паяснёнымі словамі.

4. Адзначце правільныя сцверджанні.

А) Дзеепрыметнікі змяняюцца па ліках, родах, склонах.

Б) Дзеепрыметнік разам з залежнымі словамі ўтварае дзеепрыметнікавы зварот.

В) У сказе дзеепрыметнік бывае толькі азначэннем.

5. Адзначце сказы, у якіх дзеепрыметнікі, што ў дужках, неабходна паставіць у вінавальным склоне.

А) Скінулі лясы (пажоўклы) лісце.

Б) Кружыў галаву гаркавата-салодкі водар (набрынялы) пупышак асіны і таполяў, (адталы) моху.

В) (Задаволены) птушка заплюшчыла вочы і мірна задрамала на маёй руцэ.

Г) Мы заўважылі сцяжынку, (вытаптаны) ласямі.

6, Адзначце сказы, у якіх не хапае знакаў прыпынку.

А) Лепшы сродак ад мышэй – раскладзеныя і паразвешаная ў пучках дзікая мята.

Б) Багуны прысыпаныя снегам панура звешвалі свае мяцёлкі.

В) Над далінаю ўзнімаліся роўненька акругленыя скаты ўзгоркаў аздобленыя пяшчотнай зелянінай маладой ярыны.

Г) Сцены пафарбаваныя пад колер летняга неба ствараюць уражанне прастору, спакою.

7.   Укажыце варыянты, у якіх правільна вызначаны межы дзеепрыметнікавага зварота (коскі не пастаўлены).

А) Ля берага аброслага густым алешнікам на цёмнай вадзе нерухома ляжалі белыя ліліі.

Б) Дрэвы ўкрытыя маладым лісцем па-святочнаму аздаблялі вуліцы паселішча.

В) Учарнелая патлелая зверху салома крышылася.

Г) Тут жа была звычайная разасланая Параскай пасцель, сялянская хата, парудзелыя сцены.

…………………………………………………………………………………………………………………………

8. Адзначце, якія граматычныя прыметы дзеяслова мае дзеепрыслоўе.

А)трыванне;

Б) скланенне;

В) можа быць зваротным і незваротным;

Г) захоўвае кіраванне залежнымі словамі;

Д) лік.

 

9.Адзначце дзеепрыслоўі, з якімі часціца не пішацца асобна.

А) (не) пакоячыся;

Б)(не)дасаліўшы;

В)(не)могучы;

Г)(не)спыняючыся;

Д)(не)расказаўшы.

10.Утварыце ад дадзеных дзеясловаў дзеепрыслоўі ў зваротнай форме.

А)усміхнуцца –

Б)усміхацца –

В)спыніцца –

Г)спыняцца –

Д)пералівацца –

11.Утварыце ад дадзеных дзеясловаў дзеепрыслоўі незакончанага трывання.

А)чакаюць –

Б)раскрываюць –

В)спяваюць –

Г)глядзяць –

Д)едуць –

 

12.Адзначце сказы з дзеепрыслоўнымі зваротамі

а) Хораша вось так, стаміўшыся, глядзець, як плывуць каля сонца светлыя хмаркі;

б) Неяк ноччу мне  здалося, што я чуў, як трубілі, пралятаючы над горадам, жураўлі;

в) Стаяў маладзічок у купцы тоненькіх воблачкаў, стаіўшыся, як рыбіна ў траве;

г) Убачыўшы мяне, фыркнулі крыльцамі, паляцелі снегіры

д) За рэчкай, на тым беразе, падымаючыся высока ўгору, ляжала поле са снежнымі гарбякамі саломы.

13. Адзначце сказы, у якіх дзеепрыслоўі і дзеепрыслоўныя звароты павінны выдзяляцца коскай (коскамі).

А)Дзядзька ідзе не спыняючыся.

Б)За ёй [Таняй ] не адстаючы прыспешвалі крокі і дзяўчаты.(М.Гамолка)

В) Я пазіраю на іх і дзіўлюся:як гэта я жывучы ля ракі не меў канькоў? (М.Лупсякоў)

Г)Пачуўся званок, і Серж горда ўвайшоў у клас з усмешкай паглядваючы на ўсіх.(К.Чорны)

Д)Хлопцы раслі на лес гледзячы.

14.Адзначце сказы з памылкамі ва ўжыванні дзеепрыслоўяў:

а) Праязджаючы па вёсцы, мы не забываліся павітацца са знаёмымі;

б) Мінаючы вёску за вёскай, трапляліся нам рэдкія падарожныя;

 в) Праехаўшы лес, у мяне ўзнікла думка звярнуць з дарогі;

 г) Чытаючы аповесць, думаў пра асабістае, пра тое, што найбольш хвалявала;

д) Пралятаючы над горадам, у самалёта раптам забарахліў матор.

 

15.З прыведзеных двух простых сказаў складзіце адзін, замяніўшы адзін з дзеясловаў дзеепрыслоўем:

 

 а) Дождж ліў усю ноч і наступны дзень. Ён размываў дарогі і заліваў лугі;

б) Птушкі кружыліся над полем. Іх трывожныя крыкі парушалі спакой раніцы;

 в) З раніцы над горадам прашумела навальніца. Яна абмыла дрэвы, дамы, дарогі.

 

 

 

 

 

Тэматычны кантроль “Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе як формы дзеяслова” (7 клас)

Варыянт 2

Так або не

1.Дзеепрыметнік змяняецца па родах, ліках і склонах.

2. Дзепрыметнік у сказе можа быць толькі азначэннем.

3. Дзеепрыметнікі прошлага часу залежнага стану ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў –л-, -ўш-,-ш-

4. Деепрыметнікі з залежнымі словамі пішуцца з не асобна.

5. Дзеепрыметны зварот выдзяляецца коскай заўсёды, калі паяснёнае слова назоўнік.

6. Дзеепрыслоўе абазначае прымету прадмета паводле дзеяння.

7.Калі дзеепрыслоўе ўваходзіць у склад фразеалагізма, то яно коскай е выдзяляецца.

8. Дзепрыслоўны зварот у сказе дапаўненне.

9. Дзеепрыслоўе адказвае на пытанні як?, якім чынам? калі? чаму?

10. Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад асновы дзеяслова цяперашняга часу закончанага трывання.

Тэст

1. Адзначце дзеепрыметнікі.

А) новы;                              г) выпалены;

Б) абнавіць;                         д) выпаліць;

В) абноўлены;                     е) пабелены.

2. Адзначце сказы з дзеепрыметнікавым зваротам.

А) Зноў у лад усхваляванаму сэрцу затахкалі колы цягніка.

Б) Назбіранымі на дарозе каласкамі не пракормішся.

В) Па лесе валяліся вялізныя валуны, аброслыя сівым мохам.

Г) Дзявоцкая краса – заплеценая каса.

3. Адзначце заканчэнне дадзенай фармулёўкі.

Дзеепрыметнікавы зварот выдзяляецца коскамі, калі стаіць….

А) пасля азначаемага назоўніка ў сярэдзіне сказа;

Б) непасрэдна перад азначаемым назоўнікам.

4. Адзначце правільныя сцверджанні.

А) Поўныя дзеепрыметнікі скланяюцца так, як і прыметнікі.

Б) Дзеепрыметнік мае граматычныя прыметы назоўніка і прыметніка.

В) Дзеепрыметнікі ўтвараюцца ад дзеясловаў.

5. Адзначце сказы, у якіх не хапае знакаў прыпынку пры дзеепрыметных зваротах.

А) Калі тварог загарнуць у чыстую марлю змочаную ў салёнай вадзе, то ён захаваецца свежым не адзін дзень.

Б) У глыбокіх лагчынах яшчэ ляжаў чорны снег парэзаны першымі веснавымі ручайкамі

В) Шчаслівыя хлопчыкі горда неслі напоўненыя ляснымі дарамі кошыкі.

Г) Ажылі, павыляталі са сваіх дзённых схованак ачмурэлыя ад гарачыні камары, мошкі.

6, Адзначце сказы, у якіх не хапае знакаў прыпынку.

А) Лепшы сродак ад мышэй – раскладзеныя і паразвешаная ў пучках дзікая мята.

Б) Багуны прысыпаныя снегам панура звешвалі свае мяцёлкі.

В) Над далінаю ўзнімаліся роўненька акругленыя скаты ўзгоркаў аздобленыя пяшчотнай зелянінай маладой ярыны.

Г) Сцены пафарбаваныя пад колер летняга неба ствараюць уражанне прастору, спакою.

7.   Укажыце варыянты, у якіх правільна вызначаны межы дзеепрыметнікавага зварота (коскі не пастаўлены).

А) Ля берага аброслага густым алешнікам на цёмнай вадзе нерухома ляжалі белыя ліліі.

Б) Дрэвы ўкрытыя маладым лісцем па-святочнаму аздаблялі вуліцы паселішча.

В) Учарнелая патлелая зверху салома крышылася.

Г) Тут жа была звычайная разасланая Параскай пасцель, сялянская хата, парудзелыя сцены.

……………………………………………………………………………………………………………..

8.Адзначце, якія граматычныя прыметы прыслоўя мае дзеепрыслоўе.

А) не скланяецца;

Б)не спрагаецца;

В) з’яўляецца ў сказе акалічнасцю;

Г) з’яўляецца ў сказе азначэннем;

Д) спрагаецца.

9.Адзначце дзеепрыслоўі, з якімі часціца не пішацца  разам.

А) (не) дацягваючы;

Б)(не) навідзячы;

В) (не) прыслухоўваючыся;

Г)(не)растлумачыўшы;

Д)(не)спадзеючыся.

10.Утварыце ад дадзеных дзеясловаў дзеепрыслоўі ў зваротнай форме.

А)развітацца –

Б)развітвацца –

В)расчасацца –

Г) расчэсвацца –

Д) дзівіцца –

 

11.Утварыце ад дадзеных дзеясловаў дзеепрыслоўі закончанага трывання.

А) падкінуць –

Б)прыслухацца –

В)пачуць –

Г) паплыць –

Д)прывезці –

12.Адзначце сказы, у якіх ёсць дзеепрыслоўны зварот.

А) Жалобна крычалі кнігаўкі, снуючыся над балотамі, над вадою, як бы шукалі вельмі дарагую страту і ніяк не знаходзілі.(Я.Колас)

Б) Знайшоў , убачыўшы некалькі жанчын у гумавых ботах, з клункамі і граблямі. (Г.Далідовіч)

В) Полымя гэтае, праглынуўшы хмарку, паступова бляднела, гасла – рассейвалася. (І.Шамякін)

Г) Яна [вада] нечакана вывела яго [бабра] да лагчыны, парослай кустамі лазняку.(А.Жук)

Д) Высоцкі, не адыходзячы, глядзіць у акно.(І.Навуменка)

13. Адзначце сказы, у якіх дзеепрыслоўі і дзеепрыслоўныя звароты павінны выдзяляцца коскай (коскамі).

А)Бабуля нават у семдзесят гадоў не любіла сядзець склаўшы рукі.

Б) Воўк авечку бярэ не выбіраючы.

В) Агледзеўшыся на новым месцы ён [алень] рушыў далей, але з-пад ялінкі ў ногі скокнуў бяляк.(В.Карамазаў)

Г) Сам Гардзей Лукіч спаткаўшы аднойчы здзівіў уважлівасцю і ласкавасцю.(І.Шамякін)

Д) Над купчастай імшарынай пацешна ўзнімаецца бусел, паважна ляціць над полем выцягнуўшы  ўперад сваю задуменную дзюбу.(М.Лынькоў)

14.Адзначце сказы з памылкамі ва ўжыванні дзеепрыслоўяў:

а) Гледзячы ў акно, у мяне закружылася галава;

б) Праплываючы над верхавінамі дрэў, хмарка назаўсёды развітвалася з імі;

в) Перачытваючы раман, у мяне ўзнікла нечаканая ідэя;

г) Закончыўшы школу, у Антося ўзнікла жаданне вучыцца далей;

 д) Пралятаючы над гарамі, я міжволі залюбаваўся іх прыгажосцю.

15.З прыведзеных двух простых сказаў складзіце адзін, замяніўшы адзін з дзеясловаў дзеепрыслоўем:

 а) Віхор пранёсся над лесам. Ён прынёс многа шкоды;

б) Дзяўчынкі наведалі хворую настаўніцу. Яны прынеслі ёй добрыя навіны;

в) Ноччу адгрымела навальніца. Яна асвяжыла і ўпрыгожыла ўсё навокал.

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Тэматычны кантроль: "Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе - асобыя формы дзеяслова""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Администратор баз данных

Получите профессию

Бухгалтер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 660 337 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 09.06.2021 5208
    • DOCX 31.5 кбайт
    • 118 скачиваний
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Володкевич Ирина Геннадьевна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Володкевич Ирина Геннадьевна
    Володкевич Ирина Геннадьевна
    • На сайте: 6 лет и 10 месяцев
    • Подписчики: 1
    • Всего просмотров: 696073
    • Всего материалов: 78

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Фитнес-тренер

Фитнес-тренер

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Специфика преподавания предмета «Родной (русский) язык» с учетом реализации ФГОС НОО

36 ч. — 144 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 234 человека из 59 регионов
  • Этот курс уже прошли 3 167 человек

Курс повышения квалификации

Особенности подготовки к сдаче ОГЭ по русскому языку в условиях реализации ФГОС ООО

36 ч. — 180 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 337 человек из 63 регионов
  • Этот курс уже прошли 2 708 человек
аудиоформат

Курс повышения квалификации

Преподавание русского языка как неродного в образовательном учреждении

72/108/144 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 75 человек из 28 регионов
  • Этот курс уже прошли 230 человек

Мини-курс

Концепции управления продуктом и проектом: стратегии и практика.

10 ч.

1180 руб. 590 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Судебные процессы и взыскание убытков: правовые аспекты и процедуры

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 24 человека из 14 регионов
  • Этот курс уже прошли 11 человек

Мини-курс

Проектный анализ: стратегии и инструменты управления успешными проектами

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе