Логотип Инфоурока

Получите 30₽ за публикацию своей разработки в библиотеке «Инфоурок»

Добавить материал

и получить бесплатное свидетельство о размещении материала на сайте infourok.ru

Инфоурок Начальные классы КонспектыУрок "Беларусь - мая Айчына"

Урок "Беларусь - мая Айчына"

Скачать материал
библиотека
материалов

Урок-падарожжа

Беларусь – мая Айчына”


Тэма: “Беларусь – мая Айчына!”

Мэта: фарміраванне грамадзянкасці і патрыятызму.

Задачы:

  1. Паглыбіць веды вучняў аб сваёй Радзіме – Рэспубліцы Беларусь.

  2. Спрыяць фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі, далучэнню да духоўна-маральнай культуры.

  3. Выхоўваць пачуццё гордасці за краіну і яе герояў, павагі да яе дасягненняў.

Абсталяванне: мультымедыйная прэзентацыя, аўдыязапіс песні “Спадчына”, “Полька беларуская”; карта Беларусі, партрэты Ф. Скарыны, Я. Коласа, Я. Купалы, Е. Полацкай; карткі для работы ў групах.


Ход урока


  1. Арганізацыйны момант.



(Слайд 1)

Псіхалагічны настрой

  • Добры дзень, мае маленькія сябры! Сёння святочны дзень для кожнага вучня краіны – Дзень ведаў! Я віншую вас са святам, жадаю поспехаў у вучобе і добрага настрою.

  • А зараз запрашаю на наш першы урок.

  • Паглядзіце, калі ласка, на экран і паспрабуйце здагадацца, аб чым пойдзе размова на нашым уроку.



(Дзеці разам з настаўнікам чытаюць на экране)



(Слайд 2)

Люблю цябе такой, якая ёсць,

Зямля мая, зямля бацькоў святая…

(Н. Загорская)



  1. Знаёмства з тэмай і мэтай урока.



  • Так, сёння мы будзем весці размову пра нашу Радзіму. Тэма ўрока – “Беларусь – мая Айчына”. Мы пазнаёмімся з таямніцамі і цудамі беларускай зямлі. А для гэтага адправімся ў завочнае падарожжа па роднай зямлі, каб пабачыць яе хараство.



(Слайд 3)

Ты такі ненаглядны-

Мой радзімы куточак зямлі.

Ты такі ненаглядны-

Край, дзе крылы ўзнімаюць буслы,

Дзе асколачкам неба

Васілёк у мірным полі цвіце,

І ля кожнай хацінкі

Прыгажуня бяроза расце…

(Я. Жабко)





  1. Завочнае падарожжа па краіне.



  • Паглядзіце на карту Беларусі. Гэта не толькі краіна на карце, гэта Радзіма нашых продкаў – дзядоў, бацькоў. А Радзіму трэба любіць і шанаваць.

  • Давайце падбяром да слова Радзіма, словы – блізкія па значэнню.



Радзіма - ….(Айчына, Бацькаўшчына, родны кут).



Віктарына “Адкажы на пытанне”



  1. Што нагадваюць абрысы Беларусі на геаграфічнай карце? (Кляновы ліст)



На карце вялікага свету

Яна – як зялёны лісток,

Сасмаглая песня лета,

Жывое выды глыток.



  1. Які горад з’яўляецца сталіцай Рэспублікі Беларусь? (г. Мінск)



  • У гэтым годзе Мінску споўніцца 950 гадоў.



(Прагляд відэафільма пра Мінск)



  • Зараз у Беларусі пражывае 9,5 мільёнаў людзей. У нашай краіне вялікая ўвага ўдзяляецца фізічнай культуры і спорту. Мінск па праве стаў спартыўнай сталіцай Еўропы. Сёння наша краіна усё часцей прымае прэстыжныя спаборніцтвы самага высокага ўзроўню. У 2019 годзе у нас пройдуць Другія Еўрапейскія гульні, а ў 2021 – чэмпіянат свету па хакеі.



(На дошцы змешчаны ілюстрацыі на спартыўную тэматыку)



  1. Назавіце дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь?



(Слайд 4,5)

(Дзяржаўныя сімвалы – герб, сцяг і гімн, якія адлюстроўваюць гісторыю краіны, яе традыцыі.)



  1. Якія птушкі лічацца сімвалам Беларусі? (Буслы)



Буслы над хатай – сімвал шчасця!” –

Казала мне ў дзяцінстве маці…



  1. Які прадукт харчавання ва ўсе часы лічыўся і лічыцца самым каштоўным?



(Ва ўсе часы людзі з асаблівай павагай адносіліся да хлеба. “Хлеб – усяму галава” – вучыць народная мудрасць.)



  • Беларусы – вельмі працавітыя і таленавітыя людзі. Сярод рамёстваў можна назваць ганчарскую справу, пляценне, ткацтва, вырабы з саломкі, ільну, кавальства.

(На дошцы змешчаны ілюстрацыі)



  • Але беларусы умеюць не толькі добра працаваць, а і адпачываць. Прапаную і вам крыху адпачыць.



Фізкультхвілінка (гучыць “Полька беларуская”)



Конкурс прыказак і прымавак аб працы (Работа ў групах)



(Заданне: злучыць пачатак і канец прыказкі)

(Слайд 6)



Станцыя “Родная мова”



(Гучыць аўдыязапіс песні “Спадчына”)



У людзей ёсць багацце адно –

чалавечае, добрае слова”.

(С Законнікаў)


  • Чаму неабходна ведаць і любіць родную мову?...


(Слайд 7)

Беларусь,

Айчына, Родны дом…

Слоў бацькоўскіх

Я не забываю.

Пакуль мы гаворым і пяём, -

Мова беларуская жывая!...

(Л. Пранчак)


- Галоўны скарб нашай краіны – людзі. Полацк даў Беларусі і ўсяму свету шмат выдатных людзей.

- Кожны год у першую нядзелю верасня Беларусь адзначае Дзень беларускага пісьменства. 2 верасня ён будзе адзначацца ў Полацку. Менавіта там нарадзіўся Францыск Скарына.


З дзяцінства ведаем імя

Францыска мы Скарыны –

Выдатнага пісьменніка і друкара,

Вучонага, асветніка Радзімы.

Вялікі дзеяч, гуманіст усёй душой імкнуўся да народа,

Гатовы быў ахвяраваць сабой

Дзеля яго шчасця і свабоды.

З маленства ведаем, што ён

Адданым быў сваёй Радзіме.


- Скарына - першадрукар на Беларусі. У 1517 ў Празе выйшла ў свет Біблія “Псалтыр” на старажытнабеларускай мове, якую выдаў Францыск Скарына. Менавіта гэта дата лічыцца днём нараджэння беларускага кнігадрукавання, 500-годдзе якога адзначаецца сёлета. Францыск Скарына выпусціў у свет звыш 20 ілюстраваных біблейскіх кніг.

- У Мінску каля Нацыянальнай бібліятэкі знаходзіцца помнік Францыску Скарыне. А ў родным горадзе Полацку ёсць музей Ф. Скарыны.

- Вялікая роля ў распаўсюджванні граматы сярод бедных людзей належыць Ефрасінні Полацкай. Яна вучыла бедных дзяцей чытаць і пісаць у манастыры,перапісвала кнігі на беларускай мове. Па заказе Ефрасінні полацкі майстар зрабіў для царквы прыгожы крыж, які з’яўляецца святыняй.

- Значна пазней нашу родную мову, прыгажосць роднай зямлі ў сваіх творах васпявалі беларускія паэты Я. Колас і Я. Купала.


(На дошцы змешчаны ілюстрацыі)


Станцыя “Малая Радзіма - Салігорск”



Бацькаўшчына

Што такое Бацькаўшчына,

Знаеш?

Гэта рэчка, сцежачка лясная,

Гэта ў лузе залатая пчолка,

А ў вачах тваіх – вясёлка.

Бацькаўшчына – гэта дом твой,

Школа;

Гэта песні, што звіняць наўкола,

Гэта сам ты,

Гэта тата твой і мама.

І сябры твае таксама.



  • Куды вяртаюцца з любога падарожжа?...(Дамоў)



  • Вось і мы вяртаемся дадому ў свой любімы горад Салігорск. Яго завуць малой Радзімай.

  • Чаму?..

  • У наступным годзе ён будзе адзначаць 60-годдзе. З кожным годам наш горад становіцца ўсё прыгажэй і прыгажэй.


(Прагляд відэафільма пра Салігорск)



  1. Падвядзенне вынікаў урока.



  • Вось і скончылася наша падарожжа. Назаўсёды захавайце ў сваіх сэрцах гордасць, павагу і любоў да роднай зямлі.

  • Сваю любоў да Радзімы кожны выказвае па-рознаму: школьнікі – стараннай вучобай, дарослыя – прафесійнымі дасягненнямі. Я прапаную вам закончыць сказ: “Я люблю Беларусь таму, што… “. (Слайд 8)



(Настаўнік чытае верш)

(Слайд 9)

Любіце травы, дрэвы, рэкі,

Прастор палёў, блакіт нябес,

Цаніце Працу Чалавека, -

І Бог вам дасць спагадны лёс.

А каб цанілі вас у свеце, -

Я лепшых слоў не падбяру,

Шануйце дзіва на планеце –

Святую нашу Беларусь.

(А. Ставер)

  • Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.
    Пожаловаться на материал
Скачать материал
Найдите материал к любому уроку,
указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:
также Вы можете выбрать тип материала:
Общая информация
Скачать материал

Вам будут интересны эти курсы:

Курс повышения квалификации «Роль педагога в реализации концепции патриотического воспитания школьников в образовательном процессе в свете ФГОС»
Курс профессиональной переподготовки «Методика организации образовательного процесса в начальном общем образовании»
Курс повышения квалификации «Организация проектно-исследовательской деятельности учащихся в рамках реализации ФГОС»
Курс профессиональной переподготовки «Организация деятельности педагога-воспитателя группы продленного дня»
Курс повышения квалификации «Воспитание и социализация учащихся в условиях реализации ФГОС»
Курс повышения квалификации «Актуальные проблемы обучения детей с нарушением слуха в образовательных организациях общего и среднего профессионального образования»
Курс повышения квалификации «Сопровождение детского отдыха: от вожатого до руководителя детского лагеря»
Курс повышения квалификации «Система образовательной организации в начальном общем образовании в условиях реализации ФГОС»
Курс повышения квалификации «Психолого-педагогические аспекты профессиональной компетентности педагогических работников в условиях реализации ФГОС»
Курс повышения квалификации «Тайм-менеджмент - персональная эффективность преподавателя»
Курс повышения квалификации «Теория и практика инклюзивного обучения в образовательной организации в условиях реализации ФГОС»
Курс профессиональной переподготовки «Тьюторское сопровождение обучающихся в системе инклюзивного образования»
Курс повышения квалификации «Специфика преподавания информатики в начальных классах с учетом ФГОС НОО»
Курс повышения квалификации «Психолого-педагогическая диагностика в современном образовательном процессе»
Курс профессиональной переподготовки «Инклюзивное образование в начальной школе»

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.