Инфоурок Литература КонспектыУрок беларускай літаратуры на тэму "Кандрат Крапіва. Камедыя "Хто смяецца апошнім" (10 клас)

Урок беларускай літаратуры на тэму "Кандрат Крапіва. Камедыя "Хто смяецца апошнім" (10 клас)

Скачать материал

Тэма: Кандрат Крапіва. Камедыя “Хто смяецца апошнім” (10 клас)

 

Мэта:Абагульніць і паглыбіць веды пра жыццё і творчасць К. Крапівы, пазнаёміць з тэматыкай, праблематыкай, вобразнай сістэмай камедыі “Хто смяецца апошнім”, даць паняцце пра сатырычную камедыю. Удасканальваць навыкі аналізу драматургічных твораў, развіваць вуснае маўленне, уменне весці дыскусію. Садзейнічаць выхаванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі, фарміраванню негатыўнага стаўлення да гарлахвацкіх і зёлкіных.

 

Абсталяванне: партрэт пісьменніка, тэкст п’есы “Хто смяецца апошнім”, мультымедыйны праектар, прэзентацыя “Жыццё і творчасць Кандрата Крапівы”.

 

Апераджальнае заданне: прачытаць I акт п’есы “Хто смяецца апошнім”.

 

Індывідуальныя заданні: 1) Час напісання п’есы “Хто смяецца апошнім”.

                                               2) Сцэнічнае жыццё камедыі “Хто смяецца апошнім”.

 

Ход урока

 

I. Арганізацыйны момант.

 

II. Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

 

III. Уступнае слова настаўніка.

      -  Беларуская літаратура багата на таленавітыя творчыя асобы, але нават і сярод іх індывідуальнасць Кандрата Крапівы вылучаецца велічна, непаўторна, ярка. Ён – чараўнік, якому прырода адкрыла запаветнае слова, здольнае тварыць цуды: рабіць волатам кволага, вяртаць упэўненасць зняверанаму, адкрываць вочы на праўду і крыўду. Як усякі сатырык, ён суровы і строгі, што не перашкаджае яму быць добрым і спагадлівым.        

 

IV. Вучнёўскае паведамленне “Жыццё і творчасць Кандрата Крапівы”

(суправаджаецца мультымедыйнай прэзентацыяй)

 

V. Работа над тэмай.

1.     Слова настаўніка:

-         Выдатным дасягненнем беларускай камедыяграфіі стала сатырычная п’еса Кандрата Крапівы “Хто смяецца апошнім” (1939). Гэта самы папулярны твор пісьменніка, за які аўтар у 1941 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР.

2.     Гутарка пра час напісання п’есы.

(індывідуальнае заданне вучня)

3.     Знаёмства з паняццем “сатырычная камедыя”.

(чытанне артыкула “Сатырычная камедыя. Канфлікт у драматычным творы”, запіс у сшыткі па літаратуры)

4.     Гутарка пра сцэнічнае жыццё камедыі.

(індывідуальнае заданне вучня)

VI. Фізкультхвілінка.

Хто любіць нашу Беларусь, падыміцеся.

Нізка зямлі нашай пакланіцеся.

За шчаслівы дзень учарашні,

І за сённяшні, і заўтрашні.

Да сонца падцягніцеся,

Улева, управа павярніцеся.

А цяпер сядайце,

Працу прадаўжайце.

 

VII. Аналіз твора (I акт п’есы):

 

?  Назавіце дзейных асоб камедыі.

?  Якія прозвішчы, на ваш погляд, з’яўляюцца гаваркімі. Як вы можаце іх патлумачыць?

?  Што вы даведаліся з размовы прыбіральшчыцы цёці Каці і дворніка Нічыпара пра дырэктара інстытута геалогіі Гарлахвацкага, навуковых супрацоўнікаў Чарнавуса, Зёлкіна.

?  Якім прадстае перад намі Туляга ў размове з Вераю. Чаму ён такі напужаны?

?  Раскажыце, якім вы ўяўляеце Зёлкіна.

?  Які эпізод пацвярджае, што Зёлкін – таленавіты пляткар, здольны раздуць кожную дробязь.

?  Што вы даведаліся аб мінулым Гарлахвацкага.

?  Ахарактарызуйце яго як вучонага. Якія факты аб гэтым сведчаць?

?  Якім паказаны Гарлахвацкі ў размове з Чарнавусам.

?  Як выкарыстоўвае дырэктар баязлівасць Тулягі.

 

VIII. Падвядзенне вынікаў урока, выстаўленне адзнак.

 

 IX. Рэфлексія.

 

Ø Што даў вам сённяшні ўрок? Над чым прымусіў задумацца?

 

Ø Выберыце тую прыказку, якая адпавядае вашай працы на ўроку:

 

          1) Той не памыляецца, хто ад працы хіляецца.

          2) Добра папрацаваў, разумнейшым стаў.

          3) У адно вуха ўляцела, а праз другое вылецела.

 

X. Дамашняе заданне.

 

1. Дачытаць п’есу “Хто смяецца апошнім” да канца.

          

          2. Скласці сінквейны паводле вобразаў герояў п’есы.

 

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал
Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 275 995 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Презентация по литературе на тему" Урок-ноктюрн "Навек любовью ранен..."Адресаты любовной лирики Владимира Маяковского"а
  • Учебник: «Литература. Учебник в 2 частях», Под ред. Журавлева В.П.
  • Тема: В. В. Маяковский (1893—1930) (А А. Михайлов)
  • 15.12.2020
  • 221
  • 2
«Литература. Учебник в 2 частях», Под ред. Журавлева В.П.
Презентация по литературе "Тест на знание текста романа Ф.М.Достоевского "Преступление и наказание" Часть 3 (10 класс)
  • Учебник: «Литература (в 2 частях)», Лебедев Ю.В.
  • Тема: Идеологический роман «Преступление и наказание»
  • 15.12.2020
  • 974
  • 27
«Литература (в 2 частях)», Лебедев Ю.В.

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 15.12.2020 4392
    • DOCX 17.5 кбайт
    • 136 скачиваний
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Ивашкевич Оксана Викторовна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Ивашкевич Оксана Викторовна
    Ивашкевич Оксана Викторовна
    • На сайте: 6 лет и 6 месяцев
    • Подписчики: 4
    • Всего просмотров: 67364
    • Всего материалов: 18

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой