Урок беларускай літаратуры У.Караткевіч "Зямля пад белымі ркыламі". Раздзел "Хлеб і да хлеба". Урок 3 (7 клас)

Предпросмотр материала:

Уладзімір Караткевіч. «Зямля пад белымі крыламі». Хлеб і да хлеба Урок 3.

Мэта ўрока: паглыбіць веды пра яшчэ адну з’яву культуры – ежу; выявіць яе нацыянальны характар; акцэнтаваць увагу на схільнасці беларусаў да тых ці іншых прадуктаў і страў; выхоўваць цікавасць да гісторыі і культуры свайго народа.

Эпіграф:

Цыбуля, перчык, ліст бабковы –

Ну, не ўясісь, каб я здаровы!

За квасам елі верашчаку,

А потым блінчыкі па смаку.

А там ламанцы-праснакі

3 пшанічнай добрае мукі.

Ход урока

 

І. Арганізацыйны момант

ІІ. Праверка дамашняга задання

Вучні прадстаўляюць свае праекты па групах ў наступным парадку:

1 група – гісторыкі-экскурсаводы.

2 група – мастакі-стылісты.

3 група – лінгвісты.

4 група – дызайнеры-архітэктары.

5 група – піяр-менеджары.

Пасля абароны праектаў ўсе групы ацэньваюць кожнае выступленне, акрамя свайго, і ставяць адпаведныя балы ад 6 да 3.  Настаўнік таксама выстаўляе адзнакі групам.

Пры ацэньванні выкарыстоўваецца метад «Шэсць капелюшоў»: кожная група атрымлівае ролю: белы капялюш (факты), чырвоны (эмоцыі), чорны (крытыка), жоўты (пазітыў), зялёны (новае рашэнне), сіні (рэзюмэ).

Вучні выцягваюць заданні наступнага праекту.

ІІІ. Новая тэма

Метад «Чаканне»: Настаўнік просіць вучняў за 10 секунд напісаць на стыкерах, якая страва для іх асацыіруецца са словам «беларуская кухня». Стыкеры клеяць на дошку. У канцы ўроку правяраюць, ці змяніліся чаканні.

Настаўнік. Ежа з’яўляецца яшчэ адной з’явай культуры беларусаў. Па ёй можна меркаваць пра народ, яго звычаі, духоўныя светаўяўленні, бытавыя традыцыі.

Калі скласці спіс традыцыйных страў беларуса, то ён будзе выглядаць багатым і разнастайным.

Нацыянальны характар ежы абумоўліваюць не толькі прадукты, да якіх беларусы мелі схільнасць, але і тое, як гатаваліся стравы з гэтых прадуктаў. I ежа, і яе прыгатаванне былі цесна звязаны са звычаямі і рэлігійнымі ўяўленнямі.

- Якую ролю продкі адводзілі ежы? Прыгадайце, як даўней наймалі работніка.

Перш чым наняць работніка, гаспадар садзіў яго за стол і назіраў: калі той еў многа і з задавальненнем – браў да сябе на работу; калі еў мала – адмаўляў. Лічылася, што той, хто добра есць, і працуе добра.

- Зачытайце першы сказ, з якога Уладзімір Караткевіч пачынае свой раздзел «Хлеб і да хлеба».

Сказ «Беларус любіць смачна есці»  з’яўляецца сцвярджэннем-тэзісам, які падмацоўваецца ўсім зместам твора. Напрыклад, Караткевіч удакладняе, што «на куццю на стол ставілася 12, 18, а то і 24 стравы. I ўсё трэба было пакаштаваць». Былі на стале стравы нацыянальнай кухні — уласцівыя толькі беларусам, але прысутнічалі і інтэрнацыянальныя. I першым сярод іх - хлеб.

Хлеб выступае як сімвал жыцця ў многіх народаў. Яго атаясамліваюць з ежай наогул (Сядзім — хлеб ядзім; Едзеш на дзень, хлеба бяры на два; Найсмачнейшы хлеб ад сваёй працы). Хлеб абагаўлялі. А прыгатаванне і выпяканне хлеба было ўвогуле сакральным працэсам.

Напрыклад, і па сённяшні дзень у вёсцы перад вяселлем замясіць цеста і спячы каравай для маладых можа толькі жанчына са шчаслівым лёсам. Ніколі гэтую справу не даручаць ўдаве ці адзінокай. У гэтым бачылі сувязь са шчасцем маладой сям'і.

Падрыхтаваны вучань чытае верш  П. Панчанкі:

Хлебныя словы

Адценне слоў - не глупства,

Ты ім не пагарджай.

Скарынка. Скіба. Луста.

Акраец. Каравай.

Акраец - шлях, дарога

I зайцаў хлеб лясны.

Скарынка - сум, трывога

I боль былой вайны.

А скіба - дзень вясновы.

Ралля. Плугі. Сяўба.

Наш хлеб - жыцця аснова,

Працяг і барацьба.

Хлебу прысвечана столькі народных песень, казак, прымавак, прыказак, выслоўяў, што толькі знаёмства з імі заняло б не адзін урок.

- Успомніце прыказкі, прымаўкі, выслоўі, прысвечаныя хлебу, якія вы вучылі ў папярэдніх класах ці чыталі самастойна.

Дзе гаспадар ходзіць, там жыта родзіць.

Без хлеба няма абеда.

Каму што, а галоднаму хлеб.

Хлеб усяму галава.

Хто сее хлеб, той сее праўду.

Хлеб плача, калі яго дарэмна ядуць.

Лепш уласны хлеб, чым пазычаная булка і г.д.

- Назавіце вывучаныя творы, у якіх слова хлеб ужываецца ў значэнні жыцця. (Казка «Лёгкі хлеб», аповесць Я. Брыля «Сірочы хлеб».)

- Раскажыце пра цудадзейныя магчымасці хлеба.

- Да пералічаных у Бібліі смяротных грахоў Караткевіч дадаў яшчэ адзін. Назавіце яго і выкажыце вашы адносіны да гэтага.

Праслухайце, як апісвае Якуб Колас выпяканне бліноў. Звярніце ўвагу на тое, што сам працэс падаецца як свята.

...Яшчэ ад рання

Блінцы пякліся на сняданне,

I ўжо пры печы з чапялою

Стаяла маці... Пад рукою

Таўкліся дзеці, заміналі,

Або смяяліся, спявалі.

Услон заняў сваё ўжо месца,

На ім стаяла дзежка цеста,

I апалонік то і дзела

Па дзежцы боўтаў жвава, смела

I кідаў цеста ў скавародкі.

Давала піск яно кароткі,

Льючыся з шумам на патэльні,

I ў жар стаўлялася пякельны,

I там з яго ўжо ўвачавідкі

Пякліся гладзенькія пліткі

Блінцоў, спаднізу наздраватых,

Угору пышна, пухла ўзнятых,

I ўжо адтуль рукою маткі

На ўслон шпурляліся аладкі,

А дзеці іх даўно сачылі

I на ляту блінцы лавілі,

Заядла мазалі іх здорам...

...А для дзяцей найбольша свята

Абы наесціся багата.

- Якія яшчэ стравы рыхтаваліся з мукі?

Фізкультхвілінка. «Смачная зарадка» (на каардынацыю руху і слова)

Настаўнік чытае вершаваныя радкі, а клас паўтарае рухі.

Як бульбу мы капалі (нахілы ўніз, імітацыя капання)

I на дранікі церлі (тры кругавыя рухі кулаком аб кулак)

Як цеста заміналі (рухі рукамі перад сабой, быццам месіш)

I бліны з печы бралі (рыўкі сагнутых рук да сябе)

А як з’елі – пацягнуліся (пацягнуцца ўверх)

I суседу ўсміхнуліся! (паварот галавы ўбок і ўсмешка)

Бульбу называюць у народзе другім хлебам. Пра яе складзены песні, казкі, а тэмпераментны беларускі танец так і называецца - «Бульба».

Настаўнік можа даць вучням кароткую гістарычную даведку аб тым, як да нас трапіла бульба.

Радзіма бульбы – Паўднёвая Амерыка. Каля 14 тысяч гадоў назад бульба была ўведзена ў культуру мясцовым насельніцтвам. У Еўропу бульба трапіла толькі ў XVI ст.

Да нас бульба прыйшла з Расіі, яе з'яўленне звязана з імем Пятра I, які ў канцы XVII ст. прыслаў мех бульбы з Галандыі і загадаў яе разводзіць.

У тыя часы ніхто не мог ацаніць вартасць бульбы, яе разглядалі як заморскае дзіва, дэкаратыўную расліну. Забабоны і недасведчанасць людзей, якія лічылі бульбу ядавітай, сталі нават прычынай бунтаў.

Прайшоўшы такі складаны шлях да нашага стала, бульба заняла на ім пачэснае месца. Зараз яе вараць і смажаць, пякуць і сушаць, тушаць і фаршыруюць. Яна з'яўляецца ўпрыгожаннем нашага стала не толькі па буднях, але і ў святы.

- Прыгадайце назву стравы, на месца якой прыйшла бульба і канчаткова выцесніла яе з нашага стала. Пры гэтым бульба адняла ў «беднай» гародніны і права называцца нацыянальнай ежай. (Параная рэпа.)

- Прыгадайце названыя аўтарам стравы з бульбы.

- 3 чым традыцыйна беларусы ядуць бульбу? Адказ на пытанне знайдзіце ў тэксце твора (А да яе сала, салёныя агуркі...)

Закончыць урок можна разважаннем над пытаннем:

- Што можна сказаць пра народ, які з адной толькі бульбы змог прыгатаваць каля тысячы страў?

 

Дамашняе заданне. Прачытаць раздзелы  «Каля хаты ў садочку» і «Людзі зямлі беларускай».

Прачытайце другі раздзел «Хлеб і да хлеба» і выканайце адпаведныя заданні.

Заданні да трэцяй часткі кнігі

1. Гісторыкі-экскурсаводы (Бульба – хлебу падмога. Бульбу называюць у народзе другім хлебам. Пра яе складзены песні, казкі, а тэмпераментны беларускі танец так і называецца - «Бульба».  Задача: дайце кароткую гістарычную даведку аб тым, як да нас трапіла бульба (радзіма бульбы, хто завёз яе на нашы землі, бульба-заморскае дзіва, дэкаратыўная расліна, забабоны накшталт бульбы… бунты); прыгадайце, з чым традыцыйна беларусы ядуць бульбу, знайдзіце адказ у тэксце твора; узгадайце назву стравы, на месца якой прыйшла бульба і канчаткова выцесніла яе з нашага стала; пазнаёмце аднакласнікаў са сваім спосабам прыгатавання вашай любімай стравы з бульбы. Што можна сказаць пра народ, які з адной толькі бульбы змог прыгатаваць каля тысячы страў? Дадаткова: складзіце, аформіце і прапануйце сваё меню беларускай нацыянальнай кухні, якую б маглі выкарыстаць павары рэстаранаў. Форма: абарона праекту = творчы падыход. Абарона: кожны вучань прымае ўдзел у абароне праекту; павінна быць і пісьмовая падача матэрыялу, знаходзіцца ў папцы-хуткасшывальніку. Час абароны: 5-7 хвілін).

2. Лінгвісты (Чалавек галодны – ні на што не годны. Што хацеў падкрэсліць Уладзімір Караткевіч сцверджаннем, што «Беларус любіць смачна паесці»?  Задача: даследуйце цікавую гісторыю назвы «верашчака», “мачанка”, “кіяшы” і інш., прыгадаўшы спосаб іх прыгатавання, пра які “крупнік” узгадвае Караткевіч (паходжанне назвы), спыніцеся на іншых стравах (на выбар), узгадайце як беларус мог паіранізаваць са свайго апетыту; прасачыце ўзаемасувязь беларускай кухні з найбліжэйшымі суседзямі, што паўплывала на асартымент кулінарных вырабаў, а шматлікія стравы маюць нават аднолькавыя ці блізкія назвы (зацірка, крупнік, верашчака і інш.)  Дадаткова: складзіце, аформіце і прапануйце сваё меню беларускай нацыянальнай кухні, якую б маглі выкарыстаць павары рэстаранаў. Абарона: кожны вучань прымае ўдзел у абароне праекту; павінна быць і пісьмовая падача матэрыялу, знаходзіцца ў папцы-хуткасшывальніку. Час абароны: 5-7 хвілін )

 3. Мастакі-стылісты  (Задача: даследуйце карціны беларускіх мастакоў, якія перадавалі на сваіх палотнах асаблівасці беларускай кухні, магчымы варыянты вершаў (ці ўрыўкаў), якія будуць падкрэсліваць багаты стол беларуса, а таксама іншыя віды мастацтва.  Спыніцеся на разнастайнасці страў з агародніны, выкарыстанні  дзікарастучых раслін, лясных ягад, садавіны (звяжыце з тым, што менавіта расліны сёння адлюстроўваюць “Смак беларускай мовы”!!!), можаце расказаць пра ўзвар (кампот з сухафруктаў на мёдзе), кулагу (свежыя ягады, звараныя  з дабаўленнем мукі, падаюцца да бліноў), хлебны квас, кляновік (кляновы сок, настоены на молатым ячмяні), кісель з сухафруктаў, журавін, вішні, каліны).  Дадаткова: складзіце, аформіце і прапануйце сваё меню беларускай нацыянальнай кухні, якую б маглі выкарыстаць павары рэстаранаў. Абарона: кожны вучань прымае ўдзел у абароне праекту; павінна быць і пісьмовая падача матэрыялу, знаходзіцца ў папцы-хуткасшывальніку. Час абароны: 5-7 хвілін)

  4. Дызайнеры-архітэктары (Кожны дызайнер – спецыяліст сваёй справы. “І ў Маскве, і ў Кіеве, і ў Мінску, у хаце і ў сталоўцы – амаль паўсюль вы ясце тыя ж самыя катлеты ды біфштэксы…, усё больш забываеце непаўторнасць і адметнасць жыцця той мясціны, адкуль вы родам. А забываць пра гэта нельга”. У. Караткевіч. Задача: адлюстраваць самабытнасць і каларыт сервіроўкі беларускага нацыянальнага стала, зрабіць акцэнт на напоях, малочных прадуктах…) Дадаткова: складзіце, аформіце і прапануйце сваё меню беларускай нацыянальнай кухні, якую б маглі выкарыстаць павары рэстаранў. Форма: абарона праекту = творчы падыход.  Абарона: кожны вучань прымае ўдзел у абароне праекту; павінна быць і пісьмовая падача матэрыялу, знаходзіцца ў папцы-хуткасшывальніку. Час абароны: 5-7 хвілін )

    5. Піяр-менеджары (Хлеб – усяму галава. Задача: разгледзець хлеб як сімвал жыцця, звярнуць увагу на ролю хлеба ў час вяселля (каравай), на стале ўвогуле, выкарыстайце казкі, прыказкі, загадкі, рэкламуючы хлеб, паразважайце, чаму Караткевіч адным са смяротных грахоў вызначае кіданне хлеба, прыгадайце значэнне хлеба ў час вайны.  Дадаткова: складзіце, аформіце і прапануйце сваё меню беларускай нацыянальнай кухні, якую б маглі выкарыстаць павары рэстаранаў. Форма: абарона праекту = творчы падыход.  Дадаткова можна дадаваць музычныя файлы і г.д. Абарона: кожны вучань прымае ўдзел у абароне праекту; павінна быць і пісьмовая падача матэрыялу, знаходзіцца ў папцы-хуткасшывальніку. Час абароны: 5-7 хвілін )

 

 

Урок беларускай літаратуры У.Караткевіч "Зямля пад белымі ркыламі". Раздзел "Хлеб і да хлеба". Урок 3 (7 клас)

    DOCX

Файл будет скачан в формате:

    DOCX

Автор материала

Кашко Вольга Віктараўна

настаўнік беларускай мовы і беларускай літаратуры

  • На сайте: 9 лет и 1 месяц
  • Всего просмотров: 400194
  • Подписчики: 51
  • Всего материалов: 53
  • 400194
    просмотров
  • 53
    материалов
  • 51
    подписчиков

Настоящий материал опубликован пользователем Кашко Вольга Віктараўна.
Инфоурок является информационным посредником. Всю ответственность за опубликованные материалы несут пользователи, загрузившие материал на сайт. Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете на материал.

ИИ для создания материалов

Создавайте материалы с ИИ

Если готовые материалы не подошли — помогут нейросети

Конспекты, тесты, презентации, рабочие листы и другие материалы по ФГОС — под ваш урок, класс и цели занятия за пару минут.

Попробовать бесплатно

Выберите инструмент

~110

Нейросети могут ошибаться. Обязательно проверяйте ответы.

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы: