Инфоурок Другое КонспектыУрок беларускай мовы ў 2 класе. Зычныя гукі [т]- [ц’]

Урок беларускай мовы ў 2 класе. Зычныя гукі [т]- [ц’]

Скачать материал

 

Клас: 2

Тэма: Зычныя гукі [т]- [ц’]

Мэты: - удасканаліць навыкі вымаўлення гука [ц’]  і слоў з імі, практыкаваць вылучэнне на слых слоў з гукам [ц’], вучыць абазначаць гэты гук літарай на пісьме, запісваць па памяці сказы , у якіх есць словы з гукамі [дз’], [ц’] ;

-                      Развіваць звязнае  маўлення, фанематычны слых, кемлівасць;

-                      Выхоўваць акуратнасць пры выкананні пісьмовых заданняў.

Абсталяванне: падручнік “Беларуская мова, 2 клас, частка 2” В.І. Свірыдзенка, заданні на картках, карткі для рэфлексіі.

Тып урока: камбінаваны.

План урока

I.                   Арганізацыйны этап

II.                Праверка дамашняга задання

III.             Хвілінка чыстапісання

IV.            Актуалізацыя ведаў

V.               Замацаванне тэмы ўрока

VI.            Фізкультхвілінка

VII.         Падвядзенне вынікаў.Рэфлексія

VIII.      Дамашняе заданне

Ход урока

                                   I.            Арганізацыйны этап

 

Празвінеў ужо званок,

Мы хутчэй пачнём урок

Будзем мы чытаць,пісаць,

Усе разам сябраваць.

 

                               II.            Праверка дамашняга задання

 

-Дадому вам было практыкаванне 48, неабходна было ў прыказках  ўставіць прапушчаныя літары, падкрэсліць літары,якія ўставілі ў словах.

(Выклікаю  2 дзіцяці,кожны тлумачыць чаму ен ўставіў тую ці іншую літару)

Не так лёгка зрабіць, як сказаць.                              
Языком малоць — не дровы калоць.

-У слове “зрабіць” якую літару ўставілі?Чаму літару “ц”?

-У слове “сказаць”, якую літару ўставілі?Чаму менавіта літару “ц”?

-Якую літару ў слове“малоць”? А “калоць” , якую літару ўставілі?

-Давайце ўспомнім:гук [ц’] заўседы які?(мяккі)

-Перад якімі галоснымі пішацца літара “ц”? Літара “т”?

- Гук [т]   заўседы які?(цверды)

-Перад якімі галоснымі пішацца літара “т”?

 

                            III.            Хвілінка чыстапісання

 

Адкрываем нашы сшыткі. Запісваем сенняшнюю дату.

20  лютага

Класная работа

 Дт,цт, дзц,дзт

Дом,газета,вецер,цётка, гарбуз

-Запішыце з новога радка спалучэнні літар

-Давайце разам прачытаем словы,запішам іх

 

                            IV.            Актуалізацыя ведаў

 

Гульня “Літары-сяброўкі”

 

-Мне неабходна два вучні- “літара Ц” і “літара Т”.

У дзесяці вучняў у класе есць  літары: А,О,У,Ю,Я,Ё,Е,Э,Ы,Ь. Па чарзе дзеці падыходяць да літар і становяцца побач  з тою літараю,з якой яна сябруе.

-Ты можаш сябраваць з тою літарай,якая абазначае цверды гук,а твая літара паказвае на мяккасць.

Т-а,о,у,ы,э.

Ц-я,е,ё,ю,ь.

Падвядзенне вынікаў:

-Так якія літары пішуцца пасля літары Ц?Пасля літары Т?

 

                                V.            Замацаванне тэмы ўрока

 

1.На дошцы запісана лічылка.Неабходна яе прачытаць,спачатку чытае адзін вучань  ( потым чытае першы рад,другі,трэці).Давайце знойдзем  словы, у якіх ёсць гукі [т][ц’]. Зараз неабходна спісаць  словы з гукам [ц’] .

(Каля дошкі адзін вучань,астатнія ў сваіх сшытках)

 

Хто будзе памагаць?

Міша, Вова, Галя, Надзя

Грады ўскопваюць у садзе.

Садзяць дрэўцы і кусты,

Памагаць ім

Будзеш ты!

              Міхась Пазнякоў

2. Заданне на картках. Да дошкі выклікаю вучня,ён  дапаўняе сказ патрэбным словам,змяніўшы яго.Потым выклікаю другога вучня,трэцяга,астатнія запісываюць сказы ў сшытках.

Прачытайце. Дапоўніце сказы патрэбнымі словамі. Змяняйце словы так, як патрабуе сэнс.

Паштоўку даслалі ў _______________ .

Верш надрукавалі ў _______________ .

Падручнікі ляжаць на ______________ .

Словы для даведкі: парта, канверт, газета.

Падкрэсліце літару, якой на пісьме перадаецца гук [ц’].

3.А зараз з вамі выканаем практыкаванне самастойна.Вам неабходна выбраць неабходную літару,якую  трэба ўставіць, падкрэсліць яе алоўкам.І растлумачыць свой выбар.

Выбяры патрэбную  літару ў дужках.Растлумач свой выбар.

(Ц,т)ётка, ма(ц,т)і , люс(ц,т)эрка, с(ц,т)южа, ква(ц,т)эра, (ц,т)юльпан, ве(т,ц)ер, кус(ц,т)ік, дзя(т,ц)ел.

(Вучні падкрэсліваюць літары алоўкам у картках. Правяраць  буду  вусна  па  ланцужку.)

                            VI.            Фізкультхвілінка

4. Прачытайце словы, запісаныя па-руску. Запішыце словы па-беларуску. Падкрэсліце літару ц,або т   з наступнай літарай.

Катя, тень, том, Тамара, мостик.

Выклікаю вучняў па ланцужку (5 чалавек) , спачатку  запісвае слова на рускай мове,а потым праз працяжнік на беларускай.Падкрэслівае літару ц,або т   з наступнай літарай.

5.Устаў замест пропускаў літары т ці ц.Падкрэслі літару,якую ўставілі разам з наступнай.

(Дзеці выходзяць да дошкі па ланцужку,запісваюць слова і тлумачаць, чаму гэтую літару ўставілі.Астатнія запісваюць словы ў сшытак.)

С…юдзены,ве…ер, ха…а,  …раўка,  …элефон,  аў…орак, на раке…е,  ма…і, біле… к,  газе…а,  на самалё…е, на рабо…е.

                         VII.            Падвядзенне вынікаў.Рэфлексія

-         - Які ж гукаў [т] або [ ц’]  з’яўляецца мяккім?

-         Як абазначаецца цвёрдасць гука [т], [д] на пісьме?

-         Як абазначаецца мяккасць гука [ц’],[дз’] на пісьме?

-         У вас на партах ляжаць кружочкі.

     Калі на ўроку было легка і цікава-закрасце чырвоным.

     Калі на а ўроку было цяжка,але цікава- закрасце сінім ці блакітным.

     На ўроку было цяжка і не цікава-закрасце жоўтым ці аранжавым.

-         Закрасце тую часту ,якая адпавядае вашай працы  на ўроку і настрою.

                     VIII.            Дамашняе заданне

Заданне на картках:

-Прычытайце і дапішыце ў сказы патрэбныя словы. Падкрэсліце літару, якой на пісьме перадаецца гук [ц’] або [т] разам з наступнай.

У чацвер тата быў  ___________.    

Бабуля прыбірае           ___________ .    

Бусел ходзіць                ___________.     

Словы для даведкі: па балоце, на рабоце, ў хаце.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал
Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

5 938 349 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 09.02.2021 4753
    • DOCX 19.2 кбайт
    • 53 скачивания
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Горбач Карина Александровна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Горбач Карина Александровна
    Горбач Карина Александровна
    • На сайте: 2 года и 4 месяца
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 7793
    • Всего материалов: 4

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой