Инфоурок Литература КонспектыУрок беларускай літаратуры ў 6 класе "Змітрок Бядуля. "Зямля"

Урок беларускай літаратуры ў 6 класе "Змітрок Бядуля. "Зямля"

Скачать материал

ДУА “Сярэдняя школа №5 г. Жодзіна”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Урок беларускай літаратуры

6 клас

Змітрок Бядуля. “Зямля”

 

 

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Шульжык Ю. П.

 

 

 

 

 

 

Тэма: З. Бядуля  “Зямля”

Мэта: Данесці да шасцікласнікаў патрыятычны пафас лірычнай мініяцюры З. Бядулі, абагульніць іх уяўленні пра родную зямлю. Вучыць «узірацца» і «ўслухоўвацца» ў мастацкі тэкст, развіваць вобразнае ўяўленне, творчыя здольнасці вучняў. Узнавіць веды школьнікаў пра мастацкія тропы — эпітэт, параўнанне, метафару,паказаць іх ролю ў стварэнні мастацкага вобраза. Выхоўваць патрыятычныя пачуцці вучняў

Ход урока:

Эпіграф:

Яна мне дадзена адзіная

На ўсё жыццё, на цэлы век.

Мая адзіная, радзімая

Ў вянках лясоў і стужак рэк.

М. Шаўчонак

 

І. Выклік

1.     Праца з эпіграфам

Настаўнік зачытвае эпіграф.

-         Скажыце, калі ласка, пра што гаворыцца ў эпіграфе? Як вы разумееце гэтыя радкі?

-  Гэтыя цудоўныя радкі  належаць беларускай паэтэсе Марыі Шаўчонак. Давайце зараз паслухаем увесь верш (верш чытае на памяць загадзя падрыхтаваны вучань).

Мая радзіма

Яна мне дадзена адзіная

На ўсё жыццё, на цэлы век.

Мая адзіная, радзімая

Ў вянках лясоў і стужак рэк.

Заўсёды самая прыветная,

Як сонца, свеціцца сама,

Жыве, як маара запаветная,

І роўных ёй — нідзе няма.

Яе праменнямі сагрэтая,

Наліта сілай маладой,

Іду, нястомная, па свету я

Яе часцінкаю жывой.

І ганаруся ўсюды смела я,

Што вырасла на той зямлі,

Якую клічуць Руссю Белаю,

Што тут дзяды мае жылі.

 

М. Шаўчонак. Мая Радзіма

2. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

- У кожнага чалавека ёсць радзіма, і кожны любіць яе. Любіць родную прыроду, свой народ. Любіць сваю родную мову і песні сваёй радзімы, казкі, кнігі…Без Бацькаўшчыны і без свайго народа чалавек не можа жыць...

- Сёння мы будзем гаварыць з вамі пра нашу радзіму, наш родны край, нашу зямлю. Мы пазнаёмімся з творам З. Бядулі, Які так і называецца “Зямля” і прасочым, што ж дапамагае пісьменніку данесці да нас прыгажосць мілых сэрцу краявідаў і перадаць любоў да іх. (Вучні запісваюць тэму ў сшытак)

ІІ. Асэнсаванне

1. Работа ў групах

- А зараз запішыце ў сшытак тыя словы, з якімі асацыіруецца ў вас слова “Радзіма”. Што для вас Радзіма? Якая яна?

(1 група запісвае назоўнікі; 2 група – прыметнікі; 3, дзеясловы; 4 група падбірае словы-сінонімы)

2. Знаёмства з творамі жывапісу

-Наш родны край прыгожы і па-свойму адметны на поўначы і на поўдні, на захадзе і на ўсходзе. Белавежская пушча і Браслаўскія азёры, Палессе і Свіцязь, Налібокі і Нарач, Бярэзінскі запаведнік і такая блізкая і родная рака Пліса – усё гэта наша зямля, наша спадчына, якая даецца чалавеку разам з жыццём. Прыгажосць нашай зямлі заўсёды натхняла мастакоў слова, гукаў, фарбаў…

Зірніце на дошку. Перад вамі рэпрадукцыі карцін беларускіх мастакоў.

 

 

 

- Чым падобныя гэтыя карціны і чым яны адрозніваюцца?

- На гэтых карцінах наша зямля паказана па-рознаму: на адных пераважаюць цёмныя колеры, сумны настрой, на другіх – празрыста-сінія, блакітна-зялёныя, жоўтыя… Адпаведна, мяняецца і настрой. Так мастакі з дапамогай фарбаў перадаюць прыгажосць роднай зямлі, выказваюць свае пачуцці да яе.

- У літаратуры пісьменнікі карыстаюцца для гэтага мастацкім словам. Сапраўдным майстрам мастацкага слова з’яўляецца З. Бядуля.

3. Зварот да тэксту

 Выразнае чытанне твора настаўнікам.

4. Праверка першаснага ўспрымання

- Ці спадабаўся вам твор? Чаму? (з дапамогай мастацкага слова аўтар намаляваў дзівосныя карціны роднай прыроды і перадаў сваю бязмежную любоў да яе)

5. Калектыўнае абмеркаванне. Аналіз

- Якая асноўная думка твора?

- Якія карціны вы ўяўлялі, калі слухалі тэкст?

- Як пісьменнік ставіцца да роднай зямлі? Чаму называе яе “маці”?

(Сапраўды, зямля – наша маці, якая кожнаму з нас дала жыццё, выкарміла і выпеставала, і таму кожны з нас павінен любіць родную зямлю, ганарыцца ёю, аберагаць так, як рабілі нашы продкі)

- Што дапамагае аўтару стварыць у нашым уяўленні такія маляўнічыя карціны? (сродкі мастацкай выразнасці)

- Якія сродкі мастацкай выразнасці вы ведаеце? (эпітэт, метафара, параўнанне)

6. Фізкультхвілінка

Гульня “Хто хутчэй”

Прыказкі:

Усякай птушцы сваё гняздо міла

Родная зямелька, як зморанаму пасцелька

На чужыне і камар загіне

Усюды добра, а дома лепей

7. Выразнае чытанне твора вучнямі

-  Зараз падрыхтуйцеся да выразнага чытання твора

Выразнае чытанне твора вучнямі

8. Работа ў групах

(Заданне для 1 групы: на паперы скласці кластар “Сродкі мастацкай выразнасці”, абапіраючыся на тэкст З. Бядулі

Эпітэт – мастацкае азначэнне, якое вобразна характарызуе прадмет, з’яву, чалавека. (святая зялёная вясна, гарачае залатое лета, сытная багатая восень, бліскучая здаровая зіма)

-  Параўнанне – мастацкі прыём, характарыстыка аднаго прадмета, з’явы пры дапамозе супастаўлення яго з іншым на аснове іх падабенства.(як у казцы)

-  Метафара – перанясенне ўласцівасцей адной з’явы на другую, чым – небудзь падобную на яе.(дыханне мёдам па жылах разліваецца, шчасце ракой –морам расшыраецца)

У час прэзентацыі работы гэтай групы звярнуць увагу вучняў на  тое, што ў тэксце вялікая колькасць шматкроп’яў. Што азначае гэты знак прыпынку? (незавершанасць). Унесці шматкроп’е як сродак мастацкай выразнасці у кластар

-  Заданне для 2 групы:Падзяліце тэкст твора на лагічна завершаныя часткі, дайце назву кожнай. Растлумачце сэнс апошняга абзаца твора

Прыкладны цытатны план:

1.     “Зямля…вялікі бязмерны абшар”

2.     “Як у казцы”

3.     “Зямля! Маці наша!”

4.     “Усе мы дзеці твае”

План запісваецца ў сшытак

Заданне для 3 групы: напісаць сачыненне-мініяцюру “Мая зямля”

Заданне для 4 групы: стварыць міні-праект “Мая зямля”

Прэзентацыі груп

У час прэзентацыі першай групы вучні дапаўняюць кластар прыкладамі з тэксту.

Пасля прэзентацыі другой групы вучні запісваюць план у сшытак

Бацькаўшчына

Што такое Бацькаўшчына,

Знаеш?

Гэта рэчка, сцежка лясная,

Гэта ў лузе залатая пчолка,

А ў вачах тваіх — вясёлка.

Бацькаўшчына — гэта дом твой,

Школа;

Гэта песні, што звіняць наўкола,

Гэта сам ты,

Гэта тата твой і мама.

І сябры твае таксама.

П. Панчанка

ІІІ. Рэфлексія

- А зараз, каб падвесці вынікі сённяшняга ўрока, кожная група павінна закончыць фразу “Калі я думаю пра Радзіму,….”

- я бачу…..

- я чую…

- я адчуваю…

- я хачу…

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ІV. Падвядзенне вынікаў урока. Выстаўленне адзнак

Д/з Выразнае чытанне твора. Творчыя заданні: напісанне мініяцюр, вершаў, прысвечаных Радзіме; стварэнне зборніка вершаў “Беларусь мая, песня мая…”, крыжаванка”Зямля бацькоў – мая зямля”

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Урок беларускай літаратуры ў 6 класе "Змітрок Бядуля. "Зямля""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Инструктор по тяжелой атлетике

Получите профессию

Менеджер по туризму

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 653 570 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Конспект урока по литературе на тему "Русь "живая" и Русь "мертвая" в поэме Н.В. Гоголя "Мертвые души"."
  • Учебник: «Литература (в 2 частях)», Коровина В.Я., Журавлёв В.П., Збарский И.С. и др./ Под ред. Коровиной В.Я.
  • Тема: О поэме «Мертвые души»
Рейтинг: 5 из 5
  • 22.12.2019
  • 7835
  • 547
«Литература (в 2 частях)», Коровина В.Я., Журавлёв В.П., Збарский И.С. и др./ Под ред. Коровиной В.Я.

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 22.12.2019 7652
    • DOCX 2 мбайт
    • 379 скачиваний
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Шульжик Юлия Петровна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Шульжик Юлия Петровна
    Шульжик Юлия Петровна
    • На сайте: 4 года и 3 месяца
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 7735
    • Всего материалов: 1

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Методист-разработчик онлайн-курсов

Методист-разработчик онлайн-курсов

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 120 человек из 43 регионов

Курс повышения квалификации

Содержательные аспекты профессионального и личностного развития педагогических работников в рамках реализации профессионального стандарта

36 ч. — 144 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 76 человек

Курс профессиональной переподготовки

Теория и методика преподавания в детской музыкальной школе

Преподаватель детской музыкальной школы

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3950 руб.
Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Организация деятельности предприятий общественного питания

144 ч.

2160 руб. 1290 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Психологическая экспертиза в юридической сфере: теоретические аспекты

2 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Инвестиционные проекты: оценка, эффективность и стратегии

8 ч.

1180 руб. 590 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Основы налогообложения и формирования налогооблагаемых показателей

2 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе