Инфоурок Другое КонспектыУрок беларускай літаратуры. Зямля мая - зялёны дом. ( “Экалагічная тэма ў творах беларускіх пісьменнікаў”.)

Урок беларускай літаратуры. Зямля мая - зялёны дом. ( “Экалагічная тэма ў творах беларускіх пісьменнікаў”.)

Скачать материал

ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА АДУКАЦЫІ

“СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА  №7 Г.БАРЫСАВА”

 

 

 

 

 

 

 

 

“Зямля мая – зялёны дом”

 

 

 

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Саколіна Марына Аляксандраўна

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2015г.

 

         Тэма ўрока:  Зямля мая - зялёны дом.

( “Экалагічная тэма ў творах беларускіх  пісьменнікаў”.)

 

         Мэта ўрока: мяркуецца, што напрыканцы ўрока вучні павінны абагульніць і паглыбіць свае веды па экалагічнай тэме па творах беларускіх  пісьменнікаў.

         Задачы ўрока:

Ø  стварыць ўмовы для абагульнення і паглыблення ведаў вучняў па экалагічнай тэме;

Ø  развіваць ўменне аналізу твораў, здольнасці вучняў да эстэтычнага ўспрымання твораў экалагічнай тэматыкі ;

Ø  развіваць вуснае маўленне, аналітычнае мысленне вучняў, іх творчае ўяўленне;

Ø  фарміраваць актыўную грамадзянскую пазіцыю школьнікаў у дачыненні аховы прыроды;

Ø  выхоўваць этыку зносінаў, культуру маўлення.

         Месца ўрока ў вывучаемай тэме: 9

         Тып урока: камбінаваны

         Вучэбна - дыдактычнае забеспячэнне ўрока і сродкі навучання: падручнік «Беларуская літаратура» 6 клас, сшыткі, вучнёўскія малюнкі, фаназапіс мелодый аб прыродзе, дыдактычныя карты,праекты, заклікі вучняў у абарону прыроды.

         Выкарыстаныя прыёмы, формы навучання: калектыўная, групавая, індывідуальная работа; чытанне, гутарка, творчы каментарый, рэпрадуктыўна - прадуктыўная работа з тэкстамі, ілюстрацыямі, самастойная творчая работа.

         Слоўнік:

Глабальныя праблемы - праблемы, якія ахопліваюць увесь зямны шар, усеагульныя.

Гуманізм - чалавечнасць у грамадскай дзейнасці, у адносінах да людзей, да ўсяго жывога.

Нашчадкі - тыя, хто атрымлівае спадчыну, спадкуе пасля каго-небудзь.

Праект - папярэдні тэкст якога-небудзь дакумента.

Цывілізацыя - сусветная культура.

 

 

 

 

 

 

 

 

Ход урока.

Трэба нам і захады і меры,

Каб між светлых беларускіх рос

Зноў расцвіў чаравічок венерын

І званочак сіні ў лесе рос.

                                                                                               Пімен Панчанка.

1.     Індукцыя.

(Гучыць фаназапіс мелодыі птушынага спеву)

Настаўнік пачынае ўрок радкамі з верша «Зямля мая...» Сяргея Грахоўскага:

Зямля мая,

               ты для мяне—як дзівы,

Як першы дотык любае рукі,

Як у спякоту млосную ільдзінка,

Як на кашулі белай васількі.

Мне б толькі быць з табой—

                ну, хоць бы верасам,

Расінкай,

             што пад промнямі дрыжыць.

Ты пражывеш і без мяне,

                                      я ведаю,

А мне ніколі без цябе не жыць.

 

(Пытанні вучням)

Якія думкі і пачуцці выкліае ў вас экалагічная тэма?

Чым важная ў наш час гэтая размова?

 

Паведамленне вучаніцы (індывідуальнае дамашняе заданне)

З гісторыі ўзнікнення Чырвонай кнігі.

 

Пачалося 21 стагоддзе, якое акрамя ўсяго іншага, прынесла з сабой 7 глабальных праблем* (яны запісаны на дошцы з левага боку; са словамі ці словазлучэннямі, пазначанымі зорачкай, праводзіцца слоўнікавая работа):

  1. Тэхналагічную (забруджванне паветра, вады, глебы).

2. Дэмаграфічную (магчымасць Зямлі—вытрымаць 12 млрд. чал., цяпер пражывае ў 2 разы менш).

3. Экалагічную (спажывецкія адносіны да прыроды).

4.Інфармацыйную (паток інфармацыі перавышае магчымасці чалавека яе засвойваць).

5. Дынамічную (адставанне грамадскай свядомасці ад глабальных праблем; меркантыльнасць).

6. Светапоглядную (пераацэнка каштоўнасцей).

7.     Маральную (паслядоўнае зніжэнне ўзроўню агульнай культуры чалавецтва).

Каб не страціць сваёй планеты, зямляне павінны неадкладна вырашыць гэтыя праблемы.

Мы ўжо сёння з вамі можам удзельнічаць у вырашэнні адной з іх—экалагічнай.

Зачытваецца  эпіграф да ўрока.

Найбліжэйшая задача—выпрацаваць праект* праграмы абароны і захавання прыроды нашай планеты для нашчадкаў*. У вучняў ёсць жыццёвы вопыт і веды, якія яны набылі на ўроках літаратуры пры вывучэнні твораў на экалагічную тэму. Школьнікі павінны ўзгадаць творы «Сармацкае кадзіла» Пімена Панчанкі, «Стары бабёр» Алеся Жука і «Алені» Івана Пташнікава.

 

2) Самаканструкцыя.

Кожны з вучняў зрабіў выбар на папярэднім уроку, якая з прапанаваных праблем яму здаецца найбольш  значнай, і спрабуе знайсці яе вырашэнне. (Школьнікі рассаджаны за сталы з шыльдамі, на якіх напісаны прапанаваныя тэмы.На сталах ляжаць дыдактычныя карты з заданнямі. Кожны  вучань выбірае на дыдактычнай карце тое пытанне, на якое можа і хоча адказаць. Усе астатнія ўважліва слухаюць і дапаўняюць.)

 

Дыдактычная карта

Дадатак 1.

Па старонках Чырвонай кнігі

1.     З верша «Сармацкае кадзіла» П. Панчанкі прыгадайце назвы раслін, унесеных у Чырвоную кнігу, паразважайце, адкуль і як маглі ўзнікнуць гэтыя назвы?

2.     Што трывожыць аўтара верша? Пра што ён шкадуе?

3.     Як можна выратаваць і захаваць прыродную спадчыну?

 

Дыдактычная карта

Дадатак 2.

Непаўторны свет прыроды

1.     Успомніце, як у апавяданні «Стары бабёр» аўтар абмаляваў характар клапатлівага гаспадара бабровага сямейства, яго трывогу, перажыванні і адказнасць за будучыню сям’і?

2.     Хто вінаваты ў тым, што не стала ў жыцці баброў спакою?

3.     Растлумачце радкі: «Стары бабёр хацеў вярнуцца назад, дзе было так вольна і шчасліва. А там, дзе вольна, здавалася, што і сіла будзе другая, і другое будзе здароўе, і там ён будзе жыць вечна».

4.     У апавяданні аўтар шмат месца адводзіць апісанню прыроды. З якой мэтай ён гэта робіць?

 

Дыдактычная карта

Дадатак 3.

Узаемаадносіны чалавека і прыроды

1.     Успомніце апавяданне «Алені» Івана Пташнікава. Якая трагедыя здарылася з Рагатым? Ці ёсць апраўданне людзям у забойстве аленя?

2.     Якую галоўную думку выказаў пісьменнік у творы?

3.     Хто ў творы выяўляе гуманныя адносіны да прыроды?

4.     Як можна ахарактарызаваць адносіны да прыроды Ірчынага бацькі?

 

3) Фізкультхвілінка.

(Дзяўчынка ў дошкі чытае верш на памяць Ніла Гілевіча, імітуе дзеянні, пра якія гаворыцца, вучні паўтараюць рухі за ёю)

Заўтра я павінна ўстаць

Раненька з зарою:

Пойдзем зёлкі мы збіраць

Людзям на здароўе.

Святаяннік, дзівасіл, сухацвет і піжму—

Каб было на лекі ўсім—

Буду рваць я ўвішна.

 

4) Сацыяканструкцыя (Работа ў групах)

Пасля індывідуальнай працы адбываецца групавая па вырашэнні навучальнай задачы—стварэння аднаго агульнага праекта. Вучні працуюць групамі, пісьмова запаўняюць дыдактычныя карты  Дадатак 1.1; 1.2; 1.3, праекты.

 

Дадатак 1.1

Праект

Падрыхтуйце паводле плана свае прапановы, як зберагчы расліны, унесеныя ў Чырвоную кнігу.

1.     Услухайцеся ў надзвычай паэтычныя назвы кветак нашай краіны, якія, на жаль, ужо занесены ў Чырвоную кнігу: ... .

2.     Гэтыя назвы ім прыдумаў народ:

званочак сіні, таму што ... ; венерын чаравічак, таму што ... ;

сон-трава, таму што ... ;

3.     Сёння нас трывожыць тое, што ... .

4.     Мы лічым, што выратаваць і захаваць прыродную спадчыну можна толькі тады, калі ... .

 

Дадатак 2.1

Праект

Падрыхтуйце паводле плана свае прапановы пра неабходнасць захавання законаў прыроды.

1.     Прырода жыве паводле сваіх законаў: ... .

2.     У гэтыя законы не павінен умешвацца чалавек , таму што ... .

3.     Не толькі чалавек, але і кожная жывая істота мае права на ... .

4.     Мы заклікаем: людзі, не забывайцеся, што ... .

 

Дадатак 3.1

Праект

Падрыхтуйце паводле плана прапановы па паляпшэнні ўзаемаадносінаў чалавека і прыроды.

1.     Мы лічым, што чалавек у адносінах да прыроды павінен быць ... .

2.     Часта людзі не задумваюцца, што жывёлы і птушкі ... .

3.     Мы заклікаем усіх людзей планеты Зямля ў адносінах да прыроды быць ... , ... , ... , таму што ... .

 

5) Фізкультхвілінка

Змена дзейнасці для зняцця нервовага напружання (зрок). Настаўнік пад музыку прапаноўвае зрабіць гімнастыку для вачэй.

 

6) Сацыялізацыя (рэфлексія)

Вучні (1-2 ад кожнай групы) абараняюць свае праекты каля дошкі , пасля чаго гэтыя карткі замацоўваюцца на дошку.Усе астатнія вучні ў гэты час прыдумваюць свае заклікі ў абарону прыроды, якія можна было б  памясціць на сайце ў інтэрнэце. Зачытваюць іх.

Настаўнік гаворыць, што гэты ўрок—першы крок у барацьбе падлеткаў за будучыню планеты, што сёння вучні асэнсавалі значнасць экалагічнай праблемы і ўсвядомілі: кожны цывілізаваны чалавек павінен актыўна ўдзельнічаць у захаванні прыроды для сваіх дзяцей і ўнукаў.

(пытанні вучням)-- Як вы разумееце сэнс слова «гуманізм»? Якое дачыненне яно мае да тэмы нашага ўрока?

 Падвядзенне вынікаў працы, выстаўленне адзнак.

 

7) Дамашняе заданне.

Падабраць вершы беларускіх паэтаў на экалагічную тэму.

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Урок беларускай літаратуры. Зямля мая - зялёны дом. ( “Экалагічная тэма ў творах беларускіх пісьменнікаў”.)"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Специалист по занятости населения

Получите профессию

Няня

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 662 870 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 10.11.2015 8987
    • DOCX 30.7 кбайт
    • 48 скачиваний
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Соколина Марина Александровна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Соколина Марина Александровна
    Соколина Марина Александровна
    • На сайте: 8 лет и 5 месяцев
    • Подписчики: 1
    • Всего просмотров: 62510
    • Всего материалов: 12

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Технолог-калькулятор общественного питания

Технолог-калькулятор общественного питания

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс профессиональной переподготовки

Организация деятельности библиотекаря в профессиональном образовании

Библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 282 человека из 66 регионов
  • Этот курс уже прошли 849 человек

Курс повышения квалификации

Специалист в области охраны труда

72/180 ч.

от 1750 руб. от 1050 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 33 человека из 20 регионов
  • Этот курс уже прошли 153 человека

Курс профессиональной переподготовки

Библиотечно-библиографические и информационные знания в педагогическом процессе

Педагог-библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 483 человека из 70 регионов
  • Этот курс уже прошли 2 326 человек

Мини-курс

Развитие коммуникации и речи у детей раннего возраста

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 31 человек из 17 регионов
  • Этот курс уже прошли 18 человек

Мини-курс

Введение в медиакоммуникации

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Эффективное планирование и управление временем

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 40 человек из 18 регионов
  • Этот курс уже прошли 18 человек