Добавить материал и получить бесплатное свидетельство о публикации в СМИ
Эл. №ФС77-60625 от 20.01.2015
Инфоурок / Начальные классы / Конспекты / Урок беларускай мовы па тэме «Граматычная сувязь прыметніка з назоўнікам»
ВНИМАНИЮ ВСЕХ УЧИТЕЛЕЙ: согласно Федеральному закону № 313-ФЗ все педагоги должны пройти обучение навыкам оказания первой помощи.

Дистанционный курс "Оказание первой помощи детям и взрослым" от проекта "Инфоурок" даёт Вам возможность привести свои знания в соответствие с требованиями закона и получить удостоверение о повышении квалификации установленного образца (180 часов). Начало обучения новой группы: 24 мая.

Подать заявку на курс
  • Начальные классы

Урок беларускай мовы па тэме «Граматычная сувязь прыметніка з назоўнікам»

библиотека
материалов

Беларуская мова (3 клас)

Тэма: «Граматычная сувязь прыметніка з назоўнікам»

Мэта: паказаць сувязь назоўніка з прыметнікам ; вучыць знаходзіць спалучэнні прыметніка з назоўнікам ; пашырыць слоўнікавы запас вучняў ; выхоўваць добрыя адносіны да жывёл.

Тып урока : урок вывучэння новага матэрыялу.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

Я беларус , і я шчаслівы,

Што маці мову мне дала,

Што родных песен пералівы

І зблізу чую, і здалля.

Настаўнік. Чаму быў шчаслівы беларускі чалавек ?

-А што для вас шчасце ?

-Сёння вы прыйшлі ў школу , каб атрымаць новыя веды і больш узбагаціць свой слоўнікавы запас , каб даведацца больш цікавага пра нашу мову.

2. Арфаграфічная размінка.

На дошцы запіс:

Tttggпttggрttggыttggмttggеttggтttggнttggіttggк

-Якое слова зашыфравана паміж іншамоўных літар ?

3. Фармуляванне тэмы ўрока.

- Хто можа вызначыць тэму нашага ўрока ? (Працягнем размову пра новую часціну мовы, з якой знаёміліся на мінулым уроку – з прыметнікам ; узбагацім свае веды пра прыметнік.)

4. Чыстапісанне.

На дошцы словы : дрозд, каза ,дзяцел, заяц , дзік, зубр , казуля, мядзведзь.

  • Літару,якую мы будзем пісаць на ўроку, вы зможаце знайсці ў кожным слове.

На дошцы запісаны літары :

з зз ззз зззз …

  • Што заўважылі ? (Літара “з” павялічваецца на адну з кожным разам.)

  • На наступным радку напішам літару “з” з галоснымі ў алфавітным парадку.

за зе зі …

-На якія групы можна раздзяліць гэтыя словы ? (Жывёлы і птушкі.)

- Знайдзіце словы, у якіх колькасць гукаў і літар не супадае.( Дзяцел, заяц, мядзведзь, дзік.)

- Запішыце іх у сшытак.

- Пра каго з гэтых жывёл можна сказаць, што ён палахлівы, касавокі, даўганогі ? (Заяц.)

5. Работа ў парах.

Дадзены прыметнікі : вясёлы, гультаяваты, шэры, калматы, вялікі, буры, касалапы.

-Выберыце толькі тыя прыметнікі, якія характарызуюць мядзведзя.

Узаемаправерка.

-Зробім вынік. З якой часцінай мовы цесна звязаны прыметнік ? ( З назоўнікам.)

Фізкультхвілінка для вачэй.

6. Работа з падручнікам.

Выконваецца практыкаванне № 71 стар.52

Прачытайце словазлучэнні прыметніка з назоўнікам. Вызначце пісьмова сувязь слоў па пытаннях.

Родны брат, родная сястра,роднае дзіця…

Выконваецца практыкаванне № 72 стар.52

Прачытайце тэкст. Здагадайцеся, пра якую птушку ў ім гаворыцца?

У гэтай птушкі ярка-чырвоныя грудзі і брушка, спінка блакітна-попельная. На галаве чорненькая шапачка,крылы і хвост таксама чорныя.

Спішыце. Падкрэсліце прыметнікі.

7. Этап засваення новых ведаў.

Дыферэнцыраванае заданне.

  1. Група. Выбраць з прапанаваных прыметнікаў тыя, якія падыходзяць да назоўнікаў. Правільна паставіць пытанні.

Яблык. Якая? Шырокае.

Духмяны.

Цікавая.

Кніга. Які? Вялікі.

Жытнёвае.

Поле. Якое? Спелы.

Новая.

Лепшая.

Бязмежная.

  1. Група. Замест прапушчаных слоў уставіць адпаведныя прыметнікі. Здагадацца, пра якую жывёлу ідзе гаворка.

Я … і … звярок. Летам у мяне … футра. … …. хвост. Ён дапамагае мне скакаць з галінкі на галінку.

Словы для даведак: доўгі, пушысты, рыжае, маленькі, спрытны.

8. Падвядзенне вынікаў урока.

- Што называецца прыметнікам?

-З якой часцінай мовы ён цесна звязаны?

-Як ён змяняецца?

9. Дамашняе заданне.

Практыкаванне № 80 стар.51,53

10. Рэфлексія.

-Дапоўніце сказы.

+ Магу пахваліць сябе за …

+Я не зусім задаволены сабой, таму што …

+Я хачу сказаць “дзякуй” свайму сябру за …















Автор
Дата добавления 05.04.2016
Раздел Начальные классы
Подраздел Конспекты
Просмотров399
Номер материала ДБ-010731
Получить свидетельство о публикации

Выберите специальность, которую Вы хотите получить:

Обучение проходит дистанционно на сайте проекта "Инфоурок".
По итогам обучения слушателям выдаются печатные дипломы установленного образца.

ПЕРЕЙТИ В КАТАЛОГ КУРСОВ

Похожие материалы

Включите уведомления прямо сейчас и мы сразу сообщим Вам о важных новостях. Не волнуйтесь, мы будем отправлять только самое главное.
Специальное предложение
Вверх