Инфоурок Другое КонспектыУрок беларускай мовы "Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме "Дзеяслоў" (6 клас)

Урок беларускай мовы "Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме "Дзеяслоў" (6 клас)

Скачать материал

Тэма: Абагульненне і сістэматызацыя ведаў па тэме “Дзеяслоў”

Мэты: замацаваць асноўныя паняцці і тэрміны, звязаныя з вывучэннем дзеяслова;

развiваць уменне аналізаваць і супастаўляць моўныя факты і тым самым развіваць лінгвістычнае мысленне школьнікаў;

развіваць навыкі працы з тэкстамі розных стыляў і тыпаў, вызначэння тэкстаўтваральнай ролі дзеясловаў у іх;

фарміраваць навыкі дакладнага слова – і формаўжывання;

выхоўваць пачуццё гонару і любві да роднага горада, паважлівае стаўленне да духоўных здабыткаў беларускага народа.

Ход урока:

  1. Арганізацыйны момант.

  2. Уступнае слова настаўніка.

  • Я вітаю тых, хто сёння з задавальненнем ішоў у школу;

  • тых, у каго добры настрой;

  • тых, хто любіць вучыцца;

  • хто хоча атрымаць на ўроку добрую адзнаку;



Звярніце ўвагу на эпіграф да сённяшняга ўрока і пспрабуйце самі назваць мне тэму і сфармуляваць задачы ўрока.

Ёсць у марфалогіі хлопец вельмі статны,

Ён да розных дзеянняў вельмі спрытны, здатны.

Мае час, спражэнне і асобу, лік.

Ён сябра Назоўніка слухацца прывык.

У сказе ролю розную выканаць гатоў.

Вы яго пазналі? Гэта – дзеяслоў.

(вучні вызначаюць тэму і задачы ўрока)

Да ўрока сёння ў нас ёсць яшчэ адзін эпіграф.

Мазыр! Скажы, хіба магчыма

Жыць і цябе не пакахаць –

Краса і веліч прад вачыма.

Цябе так хочацца абняць!

І.Дзікавіцкі.

Сёння на ўроку мы будзем чытаць творы мазырскіх аўтараў (Ул.Верамейчык - У 1955 г. працаваў старшым піянерважатым і настаўнікам спеваў у Міхалкаўскай сярэдняй школе Мазырскага раёна; Ніны Аксёнчык - У 1982 годзе закончыла Мазырскі дзяржпедінстытут; працавала выкладчыкам, дацэнтам Мазырскага педінстытута; у родным Мазыры заснавала музей Палескай культуры; Галіны Дашкевіч, якая і па сённяшні дзень працуе выкладчыкам у Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце) пра наш родны горад. І гэтыя тэксты будуць дапамагаць нам у паўтарэнні тэмы “Дзеяслоў”. Такім чынам, на працягу ўсяго ўрока будзе гучаць яшчэ адна тэма - “Мазыр у маім сэрцы”.

3. Франтальнае апытванне ў форме гульні. (Прэзентацыя “Віктарына”)

4.Індывідуальныя заданні (падчас гульні).

1) Дзеяслоў. Выпісаць дзеясловы, напісаць пытанні, на якія яны адказваюць.

Бэз зацвіце не нуклідны

Ля кожнай шчаслівай хаты.

І будзе вялікае свята.

Сябры з Мазыра і Нароўлі

Свае прывязуць віншаванні

І тосты паднімуць да неба,

І стрэнуцца тосты ля зораў,

З самотай маіх ліхавенцаў,

Якія пакінулі вёску

На згоне дваццатага веку.

Ул.Міх.Верамейчык

Зацвіце – што зробіць?

Будзе – што зробіць?

Прывязуць – што зробяць?

Паднімуць – што зробяць?

Стрэнуца – што зробяць?

Пакінулі – што зрабілі?

3.Неазначальная форма дзеяслова. Выпісаць дзеясловы, паставіць іх у неазначальную форму.

Прымі паклон, зямля святая,

Надзей світальная зара,

Дзе Прыпяць-матухна люляе

Свайго сыночка Мазыра.

Дзе салаўіныя світанні,

Як звон, асвечаны псалмом,

Прабудзяць у душы адхланне

Ружовым сцішаным святлом.

Н.Аксёнчык

Прымі – прыняць

Люляе – люляць

Прабудзяць – прабудзіць.

5. Асабовыя дзеясловы. Выпісаць дзеясловы, вызначыць асобу.

Знікае жуда ў Мазыры, нібы сон,

І страх тут адзіны, паверце:

Як Прыпяць шуміць каля самых акон –

Баюся ад шчасця памерці.

Ул.Верамейчык

Знікае – 3 асоба

Паверце – 2 асоба

Шуміць – 1 асоба

Баюся – 1 асоба

Памерці – інфінітыў

8. Трыванне. Выпісаць дзеясловы,вызначыць іх трыванне.

Я прыеду ў Мазыр з недасяжнай далі,

Сярод гор, ля ракі пад узмах аблачын

Прашапчу:”Тут калісьці мяне ратавалі

Рукі самых прыгожых у свеце жанчын”.

Ул.Верамейчык

Прыеду – закончанае трыванне

Прашапчу – закончанае трыванне

Ратавалі – незакончанае трыванне.

9. Прошлы час дзеясловаў. Выпісаць дзеясловыпрошлага часу, вызначце род, лік дзеясловаў.

Пяць курганоў над Прыпяццю стаяць,

Узіраюць у зорную шыр.

А на іх свае крылы раскінуў,

Нібы сокал, мой любы Мазыр.

Г.Дашкевіч

Я Пегаса на прыпяцкіх травах выпасваў

І выпойваў яго жыватворнай вадой,

І палескага сонца раскошныя пасмы

Датыкаліся грывы яго залатой.

Цуглі рваў мой Пегас, не дапяўшы Парнаса, -

З ім такое было ў спёку і ў маразы.

Паварочваў назад – і прад мной расцілаўся

На гарах першародны славуты Мазыр.

Ул.Верамейчык

Раскінуў – мужчынскі род, адзіночны лік.

Выпасваў - мужчынскі род, адзіночны лік.

Выпойваў - мужчынскі род, адзіночны лік.

Датыкаліся – множны лік.

Рваў - мужчынскі род, адзіночны лік.

Было – ніякі род, адзіночны лік.

Паварочваў - мужчынскі род, адзіночны лік.

Расцілаўся - мужчынскі род, адзіночны лік.

11. Цяперашні і будучы час. Выпісаць дзеясловы, вызначыць час, асобу, лік дзеясловаў.

І я табе, дружа,

Зайздрошчу бясконца,

Што ты ў Мазыры каля рэчкі ідзеш.

Усё пад рукою: і Прыпяць, і сонца –

І сам пра Мазыр ускалосіцца верш.

Ул.Верамейчык

Едуць цуды шукаць на Памір,

У Сібір, на Каўказ, у Балгарыю.

Прыязджайце да нас у Мазыр –

У палескую нашу Швейцарыю.

Г.Манкевіч

Зайздрошчу –цяперашні час, 1 асоба, адзіночны лік.

Ідзеш – цяперашні час, 2 асоба, адзіночны лік.

Ускалосіцца – будучы час, 3 асоба, адзіночны лік.

Едуць – цяперашні час, 3 асоба, множны лік.

Прыязджайце – будучы час, 2 асоба. Множны лік.

12. Спражэнне дзеясловаў. Выпісаць дзеясловы, вызначыць іх спражэнне.

Плывуць у Мазыр параходы,

Імчаць у Мазыр цягнікі,

Брыдуць у Мазыр пешаходы,

Цякуць у Мазыр ручайкі.

Ляцяць у Мазыр самалёты,

Спяшаюць хутчэй “Жыгулі”, -

Імкнуся за імі я ўпотай

Да мілай гарыстай зямлі.

Ул.Верамейчык

Плывуць – 1 спражэнне

Імчаць – 2 спражэнне

Цякуць – 1 спражэнне

Ляцяць – 2 спражэнне

Спяшаюць – 1 спражэнне

Імкнуся – 1 спражэнне.

14. Лад дзеясловаў. Выпісаць дзеясловы, вызначыць іх лад.

З Калінкавіч еду ў славуты Мазыр

І прыпяцкі мост не міную.

Націсні, браток, тут на ўсе тармазы -

Я пешшу праз мост пашыбую.

Ул.Верамейчык

Еду – абвесны лад

Не міную – абвесны лад

Націсні – загадны лад

Пашыбую – абвесны лад.

18. Умоўны лад дзеясловаў. Выпісаць дзеяслоў умоўнага ладу,вызначыць яго род і лік.

Дзе б я ні быў,

Не ведаў я спакою.

Мне сніліся:

Мазырскі светлы край

І ты з узнятаю рукою

Пад апусцелаю гарою –

Мая любоў і мой адчай.

Ул.Верамейчык

Дзе б ні быў – мужчынскі род, адзіночны лік.

19. Загадны лад дзеясловаў. Выпісаць дзеясловы загаднага ладу

Прыязджай у край азёрны,

Дзе лясных прастораў шыр.

Калі ты з душою зорнай,

Ты палюбіш наш Мазыр.

Казкай дзіўнаю Палесся,

Горад мой, навек слыві.

І садоў вясновых песняў

Нашы мары блаславі.

Н.Аксёнчык.

Хай будзе так вечна:

І Прыпяць, і зоры,

І ў бэзавай замеці юны Мазыр…

Няхай зелянее паўсюдна ігліца

І жоўтую восень зганяе з вачэй.

Ул. Верамейчык

Прыязджай, слыві, блаславі, хай будзе, няхай зелянее.

5. Арфаграфічная хвіліна.

Т…атр імя (М,м)ележа

Абітур…нт (М,м)азырскага (у,ў)ніверсітэта

(п,П)але(с,сс)кі ра…н

П…ўнаводная (п,П)рыпяць

Г…рналыжны комплекс

(Л,л)ельчыцкае шас…

Каф… “Сустрэча”

Газ…та “Жыццё (П,п)алесся”

В…семсот пяцьдз…сят дз…вяты год Мазыру

Райвыканк…м Мазыра

Звярніце ўвагу на выдзеленыя словы. Неабходна запомніць правапіс гэтых слоў згодна з “Новай рэдакцыяй правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.

Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як адзін склад, тады яны на пісьме абазначаюцца:

Пасля галосных – праз ё пад націскам і я не пад націскам: раён, маёр, маянэз, маяран.

Спалучэнне іе абазначаецца на пісьме літарамі іе (ые): абітурыент, гігіена, арыентацыя.

На канцы нязменных слоў, а таксама ўласных імён і геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя л,к, пішацца э: кафэ, шасэ, галіфэ, купэ.

Літара э ў запазычаных словах пасля губных зычных (б, п, м, в, ф), а таксама пасля з,с, н пішацца згодна з беларускім літаратурным вымаўленнем. Так, словы газета, парламент, сервіз пішуцца з літарай е.

Калі ў другой частцы складанага слова націск на першым складзе, то ў першай частцы замест о пішацца а: паўнаводная, гарналыжны, вадасховішча.

Нескладовая ў пішацца ў пачатку запазычаных слоў: Мазырскага ўніверсітэта, каля ўніверсама.

У першым складзе перад націскам на месцы літар е,ё пішацца я. Гэта пашыраецца і на словы пяцьдзясят, дзявяты, васямнаццаць, сямнаццаць.

У абрэвіятурах скарочаныя часткі пішуцца так, як у адпаведных поўных сдловах: гарвыканкам (гарадскі выканаўчы камітэт)

6.Фізхвілінка.

Каб уважлівымі быць,

Трэба трошкі адпачыць.

Устаньце, дзеткі, усміхніцеся,

Зямлі нашай пакланіцеся

За шчаслівы дзень учарашні.

Усе да сонца падцягніцеся,

Улева, управа ніхіліцеся,

Вераценцам пакруціцеся.

Раз прысядзьце, два прысядзьце

І за парты ціха сядзьце.

І цікава адпачылі,

І дзеяслоў паўтарылі.

7. Праца з тэкстам.

У кожнага на стале ляжыць тэкст Анатоля Бароўскага “Бурштынавы подых Прыпяці”. Анатоль Бароўскі нарадзіўся 12.05.1942 г. у вёсцы Крушнікі Мазырскага раёна.

Мой Мазыр

Юнацтва маё, станаўленне… Першыя прыступкі да будучых вяршынь жыцця, да асэнсавання свайго прыдназначэння. Першыя ўражанні, першыя расчараванні, першыя радасці…

Горад майго кахання, спадзявання, узнёсласці…

Прыпяць, без якой я не ўяўляю Мазыр, яго гісторыю, яго будучыню. Яна, Прыпяць, працякала не толькі праз паляшуцкую зямлю, яна працякала праз маё сэрца. Бо яна лячыла мяне ў цяжкія хвіліны, і таму я некалі пра яе занатаваў такія радкі:

Калі тужліва стане на сэрцы,

Калі ў горадзе зробіцца цесна,

Калі няўсцерп закарціць адзіноты, -

То я да цябе прыду, Прыпяць.

Кожны раз, прыязджаючы ў родны горад, калі толькі аўтобус вынырваў з лесу – ад Калінкавічаў, і перад намі раскрывалася панарама мазырскага ўзвышша з квітнеючымі садамі і высотнымі дамамі, - у мяне адразу знячэўку балела сэрца, як быццам горад на адлегласці слаў сваё прывітанне і перадаваў сваю радасць сустрэчы са мной… тую ж радасць, узрушанасць і хваляванне я перадаў і яму.

  1. Вызначыць стыль і тып тэксту.

  2. Вызначыць тэму, ідэю, растлумачыць сэнс назвы.

  3. Выпісаць дзеясловы па часах.

  4. ?Якога часу дзеясловаў больш у гэтым тэксце? Як вы думаеце, чаму?

Цяперашні

Будучы

Прошлы

Не ўяўляю

Стане

Зробіцца

Закарціць

прыду

Працякала

Лячыла

Занатаваў

Вынырваў

Раскрывалася

Балела

Перадаваў

перадаў



8.У гэты час 2 вучні атрымоўваюць індывідуальнае творчае заданне.

1) Напісаць сачыненне-разважанне на тэму ”Мазыр у маім сэрцы”

9. Вынікі ўрока. Выкананне тэста.

1.Адзначце дзеясловы, якія з не будуць пісацца разам:

а) (не) гаварыў праўду в) (не)пакоіць сябра

б) сябру (не)здаровіцца г) (не) збірацца ў дарогу

2. Адзначце дзеясловы незакончанага трывання:

а) гаварыць в) аднавіць

б) крыкнуць г) шумець

3. Адзначце зваротныя дзеясловы:

а) апранацца в) спытаў

б) вярнуць г) дзіўлюся

4. Адзначце дзеясловы 1 спражэння:

а) падштурхнуць в) паставіць

б) напісаць г) марыць

5. Адзначце дзеясловы загаднага ладу:

а) палюбуйся в) зацікавіўся

б) давай пачытаем г) сказаў бы

6. Адзначце дзеясловы цяперашняга часу 1 асобы множнага ліку:

а) несяце в) прачытае

б) падслухаем г) будуем

Адказы:

1

2

3

4

5

6

б,в

а,г

а,г

а,б

а,б

б,г



Далі правільныя адказы:

На 6 пытанняў – “10”

На 5 пытанняў – “8”

На 4 пытання – “7”

На 3 пытання – “5”

На 2 пытання – “4”

На 1 пытанне – “2”

10. На лісце самакантролю адзначце, як вы засвоілі тэму “Дзеяслоў” па раздзелах і пастаўце вынікі тэста.

Ліст самакантролю

Неазначальная форма дзеяслова

Зваротнасць

Трыванне

Спражэнне

Змяненне

дзеясловаў па часах

Лад дзеясловаў

Вынікі тэста










Выдатна ведаю Добра ведаю Неабходна дапамога







11. Выстаўленне адзнак

12. Рэфлексія

Прадоўжыце сказы:

Сёння на ўроку мне спадабалася…

На ўроку мяне здзівіла…

На ўроку мяне зацікавіла…

13. Дамашняе заданне:

Стар. 284-285 падручніка, кантрольныя пытанні і заданні па тэме “Дзеяслоў”

14. Заключнае слова настаўніка:

Я завяршаю наш урок з добрым настроем, бо сёння наша праца была спакойнай, дружнай і стваральнай. Я ж разам з паэтам А.Грачанікавым, таксама родам з Гомельшчыны, жадаю:



Каб вы заўжды, з малых гадоў

Шчаслівымі былі.

Расцілі шчырую любоў

Да роднае зямлі.

Хай будзе светлы ваш узлёт

Да новых спраў, сябры!

Няхай прыносіць вам жыццё

Найлепшыя дары.



13

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Урок беларускай мовы "Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па тэме "Дзеяслоў" (6 клас)"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Руководитель страховой организации

Получите профессию

Интернет-маркетолог

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 662 946 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 21.01.2018 6426
    • DOCX 32.6 кбайт
    • 48 скачиваний
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Полещук Оксана Анатольевна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Полещук Оксана Анатольевна
    Полещук Оксана Анатольевна
    • На сайте: 6 лет и 3 месяца
    • Подписчики: 2
    • Всего просмотров: 140508
    • Всего материалов: 43

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Бухгалтер

Бухгалтер

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 23 человека из 16 регионов

Курс профессиональной переподготовки

Библиотечно-библиографические и информационные знания в педагогическом процессе

Педагог-библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 487 человек из 71 региона
  • Этот курс уже прошли 2 326 человек

Курс профессиональной переподготовки

Руководство электронной службой архивов, библиотек и информационно-библиотечных центров

Начальник отдела (заведующий отделом) архива

600 ч.

9840 руб. 5600 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 25 человек

Курс повышения квалификации

Специалист в области охраны труда

72/180 ч.

от 1750 руб. от 1050 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 35 человек из 22 регионов
  • Этот курс уже прошли 153 человека

Мини-курс

Основы работы в After Effects

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Особенности патриотического воспитания

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 23 человека из 15 регионов
  • Этот курс уже прошли 49 человек

Мини-курс

Комплексный подход к работе с детьми с тяжелыми нарушениями развития

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе