Инфоурок Всеобщая история КонспектыУрок гісторыі Пачатак Вялікіх геаграфічных адкрыццяў+ Прэзентацыя

Урок гісторыі Пачатак Вялікіх геаграфічных адкрыццяў+ Прэзентацыя

Скачать материал

Выберите документ из архива для просмотра:

Выбранный для просмотра документ Тэма ўрока ВГА.docx

 

 

 

 

Урок гісторыі ў 7 класе

 

Пачатак Вялікіх

геаграфічных адкрыццяў

                                                                     

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                                                                                           Падрыхтаваў настаўнік гісторыі                                Буйнавіцкай сярэдняй школы

                                                                                                      Аляксандр Міхайлавіч Буцько

 

 

 

 

 

 

 

 

Тэма ўрока: “Пачатак Вялікіх геаграфічных адкрыццяў”

Тып урока: камбінаваны

 

Мэты ўрока:

- высветліць прычыны Вялікіх геаграфічных адкрыццяў, даць ім агульную характарыстыку;

- азнаеміць вучняў з мараплаўцамі-першаадкрывальнікамі;

- выявіць наступствы і значэнне Вялікіх геаграфічных адкрыццяў;

- развіваць у вучняў уменне ўстанаўліваць прычыны, следства і значэнне гістарычных падзей і з'яў, уменне канкрэтызаваць падзеі;

 
Абсталяванне ўрока: мультымедыйны праектар і экран, атлас “Сусветная гісторыя Новага часу 7 клас”.
 
Ход урока
1.Арганізацыйны момант
Добры дзень, дзеці! Я вітаю ўсіх і рады бачыць вас бадзёрымі, вясёлымі і здаровымі.
Нам спатрэбяцца для работы падручнікі па гісторыі, а так сама атласы. Хацелася б каб на ўроку вы былі уважлівымі і актыўнымі.
Сёння на ўроку я прапаную вам адправіцца ў падарожжа. Ці згодны вы?

 

Слайд №1,2

Паведамленне тэмы і задач урока

 

- Перад тым, як пачнем працаваць па новай тэме, давайце, калi ласка, праверым, як вы засвоілі пройдзены матэрыял і выканалі дамашняе заданне.

 

2.Праверка дамашняга задання

Вучні атрымліваюць “Рабочыя лісты”, на якіх размешчаны заданні (”па пройдзеным матэрыяле” і па новай тэме). Самастойна выконваюць заданні па пройдзеным матэрыяле (5-6 хв.), адразу ж пасля гэтага правяраюць свае адказы

Слайд № 3,4,5

 

 

 

 

 

 

 

 

2

Рабочы ліст вучня(вучаніцы) 7 класа ______________________________________________

па тэме: “Пачатак Вялікіх геаграфічных адкрыццяў”

Заданні па пройдзеным матэрыяле

Падзеі. Назавіце краіны да якіх адносяцца падзеі

1.      Аблога Арлеана ______________________

2.      Выпуск першай друкаванай кнігі__________________

3.      Скліканне генеральных штатаў __________________

4.      Прыняцце “Залатой булы”______________________

5.      Барацьба Людовіка ХІ і Карла Смелага______________

6.      Вайна Пунсовай і Белай ружы_____________________

 

Даты. З якімі падзеямі звязаны даты?

 

1.1337-1453гг.-_________________________________________________

2. 1309-1377гг.-_____________________________________________________

3. 1479г.-______________________________________________________

4. 1445г.-__________________________________________________________

 

Асобы. Суаднясіце (злучыце стрэлкамі)

 

Ф.Брунелескі       вынаходнік кнігадрукавання

 

І.Гутэнберг          архітэктар

 

С.Батычэлі           скульптар

 

Данатэла              мастак

 

 

 

Франтальны апрос                “Значэнне кнігадрукавання”

 

Слайд №6

Рукапісныя кнігі                                  Друкаваныя кнігі

 

1.Высокі кошт аднаго экземпляра,      1. ???

выраб адзінкавых экземпляраў

2. Выраб кніг цягнуўся месяцамі         2.???

3. Асноўныя цэнтры вырабу кніг-       3.???

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Вялікія геаграфічныя адкрыцці

 

 

Прынц Энрыкі гэта ________________________________________________

 

Праславіўся тым,што ________________________________________________________________

__________________________________________________________________________________

 

 

 

Хрыстафор Калумб гэта______________________________________________________________

 

 Праславіўся тым, што ў ________ годзе _________________________________________________

 

 

 

Барталамеу Дыяш у _________ годзе __________________________________________________

 

 

 

Васка да Гама стаў вядомы таму, што ў __________годзе __________________________________

__________________________________________________________________________________

 

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
3. Вывучэнне новага матэрыяла 
Слова настаўніка                
 
Слайд №6
                                     План вывучэння новага матэрыяла
 
1.      Прычыны Вялікіх геаграфічных адкрыццяў 
2.      Першыя мараплаўцы 
3.      Што адкрыў Хрыстафор Калумб? 
4.      Пошукі марскіх шляхоў у Індыю 
 

З сярэдзіны 15 да сярэдзіны 17 ст. еўрапейцы адкрылі шмат невядомых ім да гэтага зямель. Гэтыя адкрыцці называюць Вялікімі геаграфічнымі адкрыццямі. Яны дабраліся да поўдня Афрыкі, а абагнуўшы яе, даплылі да Індыі. Былі адкрыты Амерыка, а затым Аўстралія. Першыя кругасветныя падарожжы дазволілі канчаткова даказаць, што Зямля мае форму шара.

Якія ж прычыны пабудзілі еўрапейцаў адправіцца ў далёкія плаванні?

Прычын было некалькі. Давайце паспрабуем разабрацца.

Слайд №7

Мы ўжо ведаем, што ў Познім сярэдневякоўі ў Еўропе бурна развіваліся гарады, узнікалі мануфактуры, а значыць і тавараў выраблялася больш, развіваўся гандаль. Канешне уладальнікі мануфактур, купцы былі зацікаўлены ў тым каб прадаць як мага больш сваіх тавараў, таму ім патрэбны былі новыя рынкі збыту і яны пачнуць іх шукаць у далёкіх краінах.

Па-другое, багатыя еўрапейцы- купцы, банкіры самі хацелі купляць раскошныя тавары з Усходу, бо такіх не рабілі ў Еўропе. Напрыклад тканіны такія як шоўк, вострыя прыправы.

Па-трэцяе, яны хацелі разбагацець на захопах новых зямель. Хадзілі чуткі, што на Усходзе ёсць краіны багатыя золатам і іншымі каштоўнасцямі.

Акрамя таго, традыцыйна гандаль з Усходам вёўся праз парты Міжземнага мора. Заваевы турак-асманаў, якія захапілі ўвесь блізкі Усход і Паўночную Афрыку, адсеклі Еўропу ад традыцыйных рынкаў.
 
               Усё гэта прывяло да пошуку новых гандлевых шляхоў на Ўсход. 
Даследаваліся два шляхі: вакол Афрыкі, які пракладвалі партугальцы, і заходні, дзе галоўную ролю іграла Іспанія.
Работа ў сшытках. Вучні коратка выпісваюць прычыны ВГА
               Пачаліся рызыкоўныя  падарожжы. Але яны былі немагчымы без дасягненняў у навуцы і тэхніцы, без новых ведаў у геаграфіі, астраноміі і марской справе.
Усё больш вучоных к гэтаму часу скланяліся да думкі, што Зямля мае форму шара, а значыць калі плысці з Еўропы ўвесь час на Захад, то можна папасці на Усход у Кітай і Індыю. 
 
Азнаямленне з гістарычнай даведкай у падручніку с.62 Вучань чытае ўголас
 
 
Слайд №8
3
Каб ажыццявіць такое доўгае плаванне патрэбны былі прыборы для арыенціроўкі караблёў. І такія прыборы з'явіліся. Компас і астралябія, якая дазваляла арыенціравацца па зорках на небе.
 
 Слайд №9
Для далёкіх падарожжаў патрэбны былі і новыя караблі. Лепшымі з іх сталі каравела і галіон
 
Слайд №10,11
Слова “піянер” азначае “першапраходец”. Дык вось піянерамі сярод еўрапейскіх краін якія распачалі пошукі марскіх шляхоў былі Партугалія і Іспанія. 
Работа з атласам.  Адкрываем карту на с.2-3 і знаходзім Партугалію і Іспанію
 
Яны мелі зручнае геаграфічнае становішча. Партугалія знаходзілася на краі Еўропы, заходнія межы якой амываліся Атлантычным акіянам. Краіна мела зручныя парты, куды заходзіла шмат судоў з розных дзяржаў. З даўніх часоў партугальцы плавалі ўздоўж паўночнага ўзбярэжжа Афрыкі, яны былі самымі вопытнымі маракамі ў Еўропе.
Арганізатарам першых партугальскіх экспедыцый стаў прынц Энрыкі
                             
Слайд №12                 Паведамленне вучня “Энрыкі-мараплавец”
 
 Падчас выступлення вучня астатнія, апіраючыся на матэрыял паведамлення, запаўняюць абаротную старану рабочага ліста.
 
Слова настаўніка 
Прасоўванне партугальцаў уздоўж афрыканскага узбярэжжа на поўдзень, прымусіла іспанцаў шукаць іншага шляху ў Індыю. Іспанія не хацела развязваць вайну з суседняй Партугаліяй. Кароль Фердынанд і каралева Ізабела прынялі прапанову італьянскага мараплаўца Хрыстафора Калумба адправіць караблі у Індыю праз Атлантычны акіян на захад.
 
Слайд №13                 Паведамленне вучня “Х.Калумб”
Вучні прадаўжаюць працаваць на рабочым лісце
 
Слайд №14    Работа з атласам.  Карта на с.2-3 і знаходзім шляхі Калумба да Амерыкі
 
Азнаямленне з гістарычнай даведкай “Калумб ажыццявіў яшчэ тры экспедыцыі ў Амерыку”  у падручніку с.64 Вучань чытае ўголас
 
 
Слова настаўніка                Работа ў рабочых лістах
 
Слайд №15                 
Ужо пасля смерці прынца Энрыкі партугальцы здолелі дабрацца па моры да Індыі. У 1488 годзе мараплавец Барталамеу Дыяш адкрыў паўднёвы край афрыканскага мацерыка- мыс, названы ім мысам Добрай Надзеі. Слайд №16
 
Работа з атласам.  Карту на с.2-3 знаходзім шлях Дыяша
Адкрыцці Калумба прымусілі партугальцаў спяшацца.
Летам 1497года з Лісабона выйшла ў мора флатылія з 5 караблёў пад кіраўніцтвам Васка да Гамы.
                         Паведамленне вучня “Васка да Гама”
 
Слайд №17, 18       Работа з атласам.  Карта на с.2-3 знаходзім шлях Васка да Гамы
 Слайд №19, 20                                                    4
      Слова настаўніка                
 
Геаграфічныя  адкрыцці зробленыя еўрапейцамі мелі мноства наступстваў.
 Гэта:
Слайд №21
         1. . Атрыманы новыя дадзеныя аб Зямлі – яна па форме шар
         2 Новыя ўяўленні аб землях, кантынентах, народах
         3. . Атрымалі развіцце навукі: геаграфія, астраномія, гісторыя
         4. Складваецца адзіны сусветны рынак
          5. Галоўныя марскія шляхі зрушыліся з мораў у акіяны
         6. З'явіліся новыя парты: Лісабон, Лондан, Амстэрдам
         7. Новыя прадукты харчавання
 
А значыць можна смела сказаць, што гэта былі Вялікія геаграфічныя адкрыцці.
 
Работа ў сшытках. Вучні коратка выпісваюць наступствы ВГА 
 
4.Замацаванне новага матэрыяла
 
Слайд №22
Назавіце падзею
  1488 год   Адкраццё мыса Добрай Надзеі 
1492 год Адкрыццё Калумбам Амерыкі 
1498 год Васка да Гама адкрыў марскі шлях у Індыю 
 
   Слайд № 23,24
           Суаднясіце правільна
         Каравела  -  Прыбор для арыенціравання
         Астралябія  - Першапраходец
         Піянер -   Марское судна
 
5.Падвядзенне вынікаў
Вучні здаюць рабочыя лісты (адзнакі будуць аб'яўлены на наступным уроку, пасля праверкі настаўнікам)
 
6.Дамашняе заданне  § 12, с.60-66 саставіць тэст па матэрыялу параграфа 
 
7.Рэфлексія
Прадоўжыце сказ “Сення на ўроку я даведаўся,  што …”
 
 
 
 
 
 
 
 
                               

 

5

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Урок гісторыі Пачатак Вялікіх геаграфічных адкрыццяў+ Прэзентацыя"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Ландшафтный дизайнер

Получите профессию

Интернет-маркетолог

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Выбранный для просмотра документ Урок Вял.геагр адкрыцці.ppt

Скачать материал "Урок гісторыі Пачатак Вялікіх геаграфічных адкрыццяў+ Прэзентацыя"

Получите профессию

Бухгалтер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Описание презентации по отдельным слайдам:

  •         Пачатак
Вялікіх  геаграфічных   
                     адкрыццяў

    1 слайд

    Пачатак
    Вялікіх геаграфічных
    адкрыццяў

  • Мэты ўрока:- высветліць прычыны Вялікіх геаграфічных адкрыццяў, даць ім агу...

    2 слайд



    Мэты ўрока:
    - высветліць прычыны Вялікіх геаграфічных адкрыццяў, даць ім агульную характарыстыку;


    - знаёміцца з мараплаўцамі-першаадкрывальнікамі;
    - выявіць наступствы і значэнне Вялікіх геаграфічных адкрыццяў;
    - развіваць уменне ўстанаўліваць прычыны, следства і значэнне гістарычных падзей і з'яў.

  • Падзеі. Назавіце краіны да якіх адносяцца падзеіАблога Арлеана

Выпуск перш...

    3 слайд

    Падзеі.
    Назавіце краіны да якіх адносяцца падзеі

    Аблога Арлеана

    Выпуск першай друкаванай кнігі

    Скліканне генеральных штатаў

    Прыняцце “Залатой булы”

    Барацьба Людовіка ХІ і Карла Смелага

    Вайна Пунсовай і Белай ружы_
     

    Францыя
    Германія
    Францыя
    Францыя
    Свяшчэнная Рымская імперыя
    Англія

  • Даты. З якімі падзеямі звязаны даты?1337-1453гг.

1309-1377гг.

1479г.

144...

    4 слайд

    Даты.
    З якімі падзеямі звязаны даты?

    1337-1453гг.

    1309-1377гг.

    1479г.

    1445г.

    Стогадовая вайна
    Авіньёнскі палон пап
    Утварылася Іспанія
    Заснавана кнігадрукаванне

  • Асобы. Суаднясіце (злучыце стрэлкамі) Ф.Брунелескі                     архі...

    5 слайд

    Асобы. Суаднясіце (злучыце стрэлкамі)
     

    Ф.Брунелескі   архітэктар

    І.Гутэнберг вынаходнік кнігадрукавання

    С.Батычэлі мастак

    Данатэла скульптар



     



  • Значэнне кнігадрукаванняРукапісныя кнігі1. Высокі кошт аднаго...

    6 слайд

    Значэнне кнігадрукавання
    Рукапісныя кнігі
    1. Высокі кошт аднаго экземпляра, выраб адзінкавых экземпляраў
    Друкаваныя кнігі
    1.Кніг выраблялі больш,яны сталі больш таннымі
    2. Друкавалі даволі хутка
    2. Выраб кніг цягнуўся месяцамі
    3. Асноўныя цэнтры вырабу кніг-
    3. Цэнтры вытворчасці – тыпаграфіі, абсталяваныя станкамі на якіх працуюць наёмныя рабочыя

  • План урокаПрычыны Вялікіх геаграфічных адкрыццяў 
Першыя мараплаўцы
Што адкры...

    7 слайд

    План урока
    Прычыны Вялікіх геаграфічных адкрыццяў
    Першыя мараплаўцы
    Што адкрыў Хрыстафор Калумб?
    Пошукі марскіх шляхоў у Індыю

  • Прычыны Вялікіх геаграфічных адкрыццяў1. Рост гарадоў, развіццё мануфактур,
р...

    8 слайд

    Прычыны Вялікіх геаграфічных адкрыццяў
    1. Рост гарадоў, развіццё мануфактур,
    рост вырабу тавараў, развіццё гандлю, пошук рынкаў збыту

    2. Жаданне купляць прадметы раскошы і вострыя прыправы

    3. Захоп Асманскай імперыяй Міжземнамор’я, небяспечны гандаль
    з краінамі Ўсходу

    4. Жаданне разбагацець на захопах новых зямель,
    чуткі аб незлічонай колькасці золата
    на Ўсходзе


    Пошук новых марскіх шляхоў,
    геграфічныя адкрыцці

  • Навуковыя дасягненні      компас  астралябия

    9 слайд

    Навуковыя дасягненні
    компас
    астралябия

  • Навуковыя дасягненніКаравела,
 касыя ветразі        Галіон

    10 слайд

    Навуковыя дасягненні
    Каравела,
    касыя ветразі
    Галіон

  • Партугалія і Іспанія   Пачатак  Вялікіх геаграфічных адкрыццяў паклалі...

    11 слайд

    Партугалія і Іспанія
    Пачатак Вялікіх геаграфічных адкрыццяў паклалі падарожжы маракоў Партугаліі
    і Іспаніі

  • Партугалія і Іспанія  Партугалія – моцная марская дзяржава (выгаднае г...

    12 слайд

    Партугалія і Іспанія
    Партугалія – моцная марская дзяржава (выгаднае геаграфічнае становішча, навыкі ў тэхніцы марской справы, развіцце матэматычных і геаграфічных ведаў, прынц Энрыкі- Мараплавец адкрыў школу для маракоў)

  •   Прынц-мараплавец Энрыкі               1394 - 1460

    13 слайд

    Прынц-мараплавец Энрыкі
    1394 - 1460

  • 1492 год –адкрыцце Амерыкі Калумбам   Шлях ў Індыю шукалі і іспанцы. Яны...

    14 слайд

    1492 год –адкрыцце Амерыкі Калумбам
    Шлях ў Індыю шукалі і іспанцы. Яны падзялялі тэорыю, што Зямля - шар і таму спадзяваліся адшукаць Індыю на Захадзе. У 1492 г. на 3 караблях з экіпажам у 90 чал. Калумб адправіўся на Захад. Праз 70 дзен адзін з матросаў заўважыў Зямлю.

  •     1492 год –адкрыцце Амерыкі Калумбам

    15 слайд

    1492 год –адкрыцце Амерыкі Калумбам

  • Барталамеу Дыяш    У 1488 г. у пошуках марскога шляху ў Індыю ён першы...

    16 слайд

    Барталамеу Дыяш
    У 1488 г. у пошуках марскога шляху ў Індыю ён першым
    з еўрапейцаў абмінуў Афрыку з поўдня, адкрыў мыс Добрай Надзеі і выйшаў у Індыйскі акіян

  •            Мыс Добрай Надзеі

    17 слайд

    Мыс Добрай Надзеі

  •  Васка да Гама

    18 слайд

    Васка да Гама

  •                        1497-1499 гг. – экспедыцыя Васка да Гамы ў Індыю

    19 слайд

    1497-1499 гг. –
    экспедыцыя Васка да Гамы ў Індыю

  • Прыбыцце Васка да Гамы ў Калікут, 1498

    20 слайд

    Прыбыцце Васка да Гамы ў Калікут, 1498

  • Васка да Гама.Адкрыцце мыса Добрай Надзеі   1487-1488 гг.Адкрыцце марскога шл...

    21 слайд

    Васка да Гама.
    Адкрыцце мыса Добрай Надзеі 1487-1488 гг.
    Адкрыцце марскога шляху ў Індыю. 1497-1499 гг.
    Барталамеу Дыяш

  • Наступствы геаграфічных адкрыццяў1.Разбурэнне старых уяўленняў аб свеце 
2. А...

    22 слайд

    Наступствы геаграфічных адкрыццяў
    1.Разбурэнне старых уяўленняў аб свеце
    2. Атрыманы новыя дадзеныя аб Зямлі – яна па форме шар
    3. Новыя ўяўленні аб землях, кантынентах, народах
    4. Атрымалі развіцце навукі: геаграфія, астраномія, гісторыя
    5. Складваецца адзіны сусветны рынак
    6. Галоўныя марскія шляхі зрушыліся з мораў у акіяны
    7. З'явіліся новыя парты: Лісабон, Лондан, Амстэрдам
    8. Новыя прадукты харчавання

  • Назавіце падзею      



   1488 год

   1492 год
Адкраццё мыса Д...

    23 слайд

    Назавіце падзею




    1488 год


    1492 год

    Адкраццё мыса Добрай Надзеі
    Адкрыццё Амерыкі



    1498 год
    Пракладзены марскі шлях у Індыю

  • Чым праславіўся?Хрыстафор  Калумб


Барталамеу Дыяш



Васка да Гама   Адкрыў...

    24 слайд

    Чым праславіўся?
    Хрыстафор Калумб


    Барталамеу Дыяш



    Васка да Гама
    Адкрыў новы кантынент, Амерыку

    Адкрыў мыс
    Добрай Надзеі










    Праклаў першы марскі шлях у Індыю

  • Суаднясіце правільнаКаравела


Астралябія


ПіянерПрыбор для арыен...

    25 слайд

    Суаднясіце правільна
    Каравела


    Астралябія


    Піянер
    Прыбор для арыенціравання

    Першапраходец


    Марское судна

  • Суаднясіце правільнаКаравела


Астралябія


ПіянерМарское судна...

    26 слайд

    Суаднясіце правільна
    Каравела


    Астралябія


    Піянер
    Марское судна


    Прыбор для арыенціравання

    Першапраходец


  • Дамашняе заданне § 12, с.60-66у сшытках саставіць тэст па матэрыялу параграфа

    27 слайд

    Дамашняе заданне § 12, с.60-66
    у сшытках саставіць тэст па матэрыялу параграфа

Получите профессию

Менеджер по туризму

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Получите профессию

Интернет-маркетолог

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 651 328 материалов в базе

Скачать материал

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 29.11.2015 3229
    • RAR 7.2 мбайт
    • 16 скачиваний
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Бутько Александр Михайлович. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Бутько Александр Михайлович
    Бутько Александр Михайлович
    • На сайте: 8 лет и 5 месяцев
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 27802
    • Всего материалов: 6

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Технолог-калькулятор общественного питания

Технолог-калькулятор общественного питания

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Моделирование современных уроков истории

72 ч. — 180 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 81 человек из 41 региона
  • Этот курс уже прошли 463 человека
аудиоформат

Курс повышения квалификации

Специфика преподавания курса «Россия в мире» на основе синтеза историко-культурного и социально-экономического знания

72/108/144 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 21 человек из 15 регионов
  • Этот курс уже прошли 85 человек

Курс профессиональной переподготовки

Педагогическая деятельность по проектированию и реализации образовательного процесса в общеобразовательных организациях (предмет "История")

Учитель истории

300 ч. — 1200 ч.

от 7900 руб. от 3950 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Методы сохранения баланса в жизни

2 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 40 человек из 23 регионов
  • Этот курс уже прошли 26 человек

Мини-курс

Инвестиционные проекты: оценка, эффективность и стратегии

8 ч.

1180 руб. 590 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Figma: продвинутый дизайн

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 61 человек из 25 регионов