Инфоурок Начальные классы КонспектыУрок матэматыкі па тэме “Замацаванне вуснага складання і аднімання двухзначных лікаў”

Урок матэматыкі па тэме “Замацаванне вуснага складання і аднімання двухзначных лікаў”

Скачать материал

Тэма: “Замацаванне вуснага складання і  аднімання двухзначных лікаў”

Мэты: адукацыйная – замацаваць навыкі вуснага складання і аднімання ў межах 100;

развіццёвыя – ствараць умовы  для развіцця пазнавальных працэсаў:  лагічнага мыслення, увагі, мовы;

выхаваўчыя – ствараць умовы для фарміравання  гуманных адносін да навакольнага  свету, развіцця рэфлексіўных уменняў (разумення свайго стану, ацэньвання сябе)

Ход урока

1.       Арганізацыйны этап.

Гучыць музычны ўрывак. Дзеці стаяць ля парт з закрытымі вачамі, трымаючыся за рукі.  Эмацыянальна  настройваю вучняў на працу, ствараю ўмовы псіхалагічнага камфорту. Нагадваю вучням , што на працягу ўрока, на кожным яго этапе, яны павінны ацэньваць свае ўласныя магчымасці з дапамогай сістэмы адпаведных знакаў. (Прымацоўваю да дошкі плакат, на якім змешчана схема ацэнкі з каментарыямі.)

 Такая сувязь настаўніка з кожным вучнем забяспечвае магчымасць хуткага рэагавання на праблемы, якія ўзнікаюць у дзяцей, і дазваляе рабіць дадатковыя тлумачэнні лакальна, без агульных страт часу. Да таго ж моцныя вучні могуць аказаць “хуткую дапамогу” аднакласнікам, што спрыяе фарміраванню ў класе атмасферы калектывізму і ўзаемаправеркі.

 

Схема ацэнкі  ўласных магчымасцей.

+ !       Ведаю, магу дапамагчы

+          Ведаю

+_        Магу выканаць, але патрэбна дапамога

?          Сумняваюся

               ???     Не ведаю

2.Знаёмства з тэмай урока.

3. Матывацыйная размінка.

 Запрашаю дзяцей адправіцца на завочную экскурсію. Куды мы ў думках перанясёмся, вучні даведаюцца, калі рэшаць прапанаваныя прыклады. Працуем калектыўна, адзін вучань запісвае адказы на дошцы, дзеці выказваюць свае меркаванні адносна  дакладнасці адказаў аднакласнікаў з дапамогай сігнальных картак са знакамі.

10+8-8 =10            П

19-5+2-2=14         А

18+4-0=22             Р

10+16=26              К

Другі вучань пад дыктоўку дзяцей запісвае лікі-адказы ў парадку узрастання і потым у адпаведнасці са схемай на дошцы , замяняе лікі літарамі і атрымлівае слова:

ПАРК

Мы сапраўды “адправімся” ў парк, але заалагічны, па іншаму – ЗААПАРК.

4.Работа з лікамі.

Этап пачынаю з кароткага інфармацыйнага паведамлення.

  Заапарк – месца, дзе ўтрымліваюць ва умовах няволі або ппаўволі дзікіх жывёл з мэтай іх дэманстрацыі, вывучэння, захавання і узнаўлення.Гістарычна заапаркам папярэднічалі звярынцы. Заапаркі “Сады ведаў” ствараліся ў Кітаі- першы заапарк быў адкрыты ў 1150 годзе да нашай эры па загаду кітайскага імператара. Публічны заапарк упершыню адкрыўся ў 1793 годзе ў Парыжы. Там былі і батанічны сад, і заалагічны музей. Сёння самы вялікі ў свеце  заапарк знаходзіцца недалёка ад Парыжа, а самым прыгожым лічыцца заапарк ў Берліне.

    Практыкуемся ў вусным лічэнні (матэматычны дыктант). На дошцы – плакаты з прыкладамі, якія “задаюць” жыхары заапарка.

     Дзеці, каб прайсці ў заапарк, нам патрэбен білет. Вашым уваходным білетам будуць карткі, якія ляжаць перад вамі. Хто рэшыць іх правільна, зможа прайсці ў заапарк. (Дзеці рашаюць, выконваюць узаемаправерку.)

5. 1.Работа над тэмай.

   І так, мы ў дарозе.

-          Каго мы ўбачым у заапарку першага, вы даведаецеся адгадаўшы загадку.

1)Самая буйная жывёла трапічных краін? (Слон) (Паказваю малюнак з сланом, які трымае таблічку з прыкладамі.)

   -Маленькі слонік даўно чакае гасцей. Ён вучыцца ў школе звяроў і ніяк не можа справіцца з дамашнім заданнем. Хто з вас дапаможа яму рашыць прыклады?

(Дзеці самастойна рашаюць прыклады, у парах праводзяць узаемаправерку, тлумачаць рашэнне прыкладаў.)

80-42=     70-36=

96-50=     52-40=

60-15=    80-48=

73-40=    76-30=

   Вы добра выканалі заданне, дзеці. Слонік за гэта вам вельмі ўдзячны. Зараз адпраўляемся далей.

2) Афрыканская жывёла, якая мае своеасаблівую афарбоўку – светлыя і цёмныя палосы, якія чаргуюцца? (Зебра)

(Паказваю малюнак зебры.)

    Зебра падрыхтавала для вас два цікавых прыклады:

70-50=16 (20)

70+14=24 (84)

   Дзеці павінны выправіць памылкі і растлумачыць рашэнне прыкладаў.

   Складанне правяраецца адніманнем:

Калі ад сумы адняць адно са складаемых, атрымаецца другае складаемае.

   Адніманне правяраецца складаннем:

Калі да рознасці дадаць аднімаемае, то атрымаеццца памяншаемае.

Адгадайце загадку.Буйная афрыканская жывёла з кароткім тулавам і доўгай шыяй? (Жырафа)

   Так, гэта жырафа. Яна цікавіцца, ці зможаце вы раставіць у яе прыкладах патрэбныя знакі дзеянняў.(Паказваю малюнак .)

36…4…4…8=32

32…6…40=38

63…7…23=93

   Дзеці выконваюць прыклады ў сшытках. Настаўнік ад імя жырафы хваліць дзяцей за кемлівасць.

6. Фізкультхвілінка.

Выконваем практыкаванні гімнастычнага комплексу. (Пажадана рабіць гэта пад музыку.)

7.Рашэнне задач.

   Адгадайце загадку. Аўстралійская жывёла, якае мае ўласную сумку? (Кенгуру)

   Яна падрыхтавала для вас заданне.

1)У заапарку даросламу зубру штодзень дадаюць у корм 10 кг галінак, а травы – на 10 кг больш. Колькі кілаграмаў травы дадаюць ў корм даросламу зубру штодзень?

2) Біўні –моцна развітыя зубы, іклы, разцы некаторых жывёл, якія выступаюць наверх. Яны растуць на працягу ўсяго жыцця. Закончы сцвярджэнне: “Чым старэйшы слон, тым…”

3) У аленя 2 рогі, у барана – столькі ж , а ў жырафы – столькі, колькі ў аленя і барана разам. Колькі РОГ ў жырафы?

4) Уявіце сабе: шыя жырафы складаецца з 7 пазванкоў, а шыя ляніўца мае на на 2 пазванкі больш. Колькі пазванкоў мае шыя ляніўца?

5) Рост навароджанай жырафы 2 м, што на 4 м менш за рост дарослай жывёлы. Які рост дарослай жырафы?

6) Месячнаму птушаняці паўліна штодзень патрэбна дадаваць у корм 10 г  ягад, а сухога малака – на 8 г менш. Колькі грамаў сухога малака штодзень патрэбна дадаваць  у корм птушаняці паўліна?

    Выконваем узаемаправерку дыктанта, ацэньваем работу. Пытаюся:

 -Якія цікавыя звесткі з жыцця жывёл вы можаце прыгадаць?

- Якія свойскія жывёлы ёсць у вас, у вашых сваякоў і сяброў?

-Ці лёгка, на вашу думку, даглядаць “братоў нашых меншых”?

8. Рэлаксацыяйная паўза.

   Выконваем практыкаванні для вачэй. (Пад музыку.)

9.Канструяванне з геаметрычных фігур.

  Гэта дадатковы этап урока.

 -Апошняя жывёла, з якой мы знаёмімся ў заапарку- страус. Гэта самая буйная птушка з прыгожым апярэннем, якая не лятае, а хутка бегае. Сканструіруйце выяву страуса з дапамогай геаметрычных фігур.

  На партах канверты з раздатачным матэрыялам. Вучні працуюць у парах. Разглядаем работы,называем геаметрычныя фігуры, нагадваем іх асноўныя ўласцівасці.

10. Заданне на дом.

11.Рэфлексія ўрока.

   Гучыць спакойная музыка. Усе заданні выкананы, прапаную дзецям адпачыць і адказаць на пытанні:

-          Якое заданне было самым цікавым?

-          З якімі жывёламі заапарка вы “пазнаёміліся”?

-          Паспрабуйце выказаць свае ўражанні ад урока. На дошцы запісваем словы, якія называюць вучні: цікавы, пазнавальны, цяжкі,займальны, вясёлы…)

Ацаніце сваю працу. Для гэтага выкарыстайце схему ацэнкі.

                                                 СХЕМА АЦЭНКІ

Даведаўся нешта новае                                                       Адчуў радасць

Засмуціўся                                         Я                                   Навучыўся

Здзівіўся                                                                                   Нічога не спадабалася

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Урок матэматыкі па тэме “Замацаванне вуснага складання і аднімання двухзначных лікаў”"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Страховой брокер

Получите профессию

Няня

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 663 617 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 05.04.2016 1815
    • DOCX 20.1 кбайт
    • Рейтинг: 4 из 5
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Колесник Валентина Михайловна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Колесник Валентина Михайловна
    Колесник Валентина Михайловна
    • На сайте: 8 лет
    • Подписчики: 1
    • Всего просмотров: 10145
    • Всего материалов: 5

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Менеджер по туризму

Менеджер по туризму

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Специфика преподавания предмета «Родной (русский) язык» с учетом реализации ФГОС НОО

36 ч. — 144 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 234 человека из 59 регионов
  • Этот курс уже прошли 3 167 человек

Курс профессиональной переподготовки

Подготовка детей к школьному обучению в условиях вариативного дошкольного образования и реализации ФГОС НОО

Учитель по подготовке к школе (педагог)

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 306 человек из 59 регионов
  • Этот курс уже прошли 611 человек

Курс повышения квалификации

Программа работы с неуспевающими и слабоуспевающими учащимися старшего дошкольного и младшего школьного возраста

72 ч. — 180 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 131 человек из 37 регионов
  • Этот курс уже прошли 259 человек

Мини-курс

Основы финансовой отчетности

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Финансы и управление в медиакоммуникациях

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Управление спортивными событиями и организация деятельности в спортивной сфере

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 16 человек
Сейчас в эфире

Информационная интоксикация: методы исцеления

Перейти к трансляции