Добавить материал и получить бесплатное свидетельство о публикации в СМИ
Эл. №ФС77-60625 от 20.01.2015
Инфоурок / Начальные классы / Конспекты / Урок матэматыкі "Паўтарэнне табліц множання ліку 2 і на лік 2"

Урок матэматыкі "Паўтарэнне табліц множання ліку 2 і на лік 2"


  • Начальные классы

Поделитесь материалом с коллегами:

Тэма: Падарожжа ў космас. Паўтарэнне табліц множання ліку 2 і на лік 2.

Мэта: адпрацоўваць з навучэнцамі прыёмы складання і аднімання двухзначных лікаў

Задачы:

*удасканальваць уменні складання і аднімання двухзначных лікаў з пераходам цераз дзясятак, адпрацоўваць прыёмы работы з састаўной задачай;

*ствараць умовы для замацавання ведаў пра складанне і адніманне велічынь,развіваць аналітычнае мысленне і практычныя навыкі пры рабоце з тэкставай задачай,памяць,уяўленне,мову навучэнцаў;

*ствараць сітуацыю для выхавання сяброўскіх адносін адзін да аднаго.

Абсталяванне: карта Сонечнай сістэмы з назвамі планет, ракета з назвай “Мір”, заданні для вучняў, зорачкі, лісткі поспехаў, правілы паводзін у падарожжы.



Ход урока

Псіхалагічны настрой

Сядзьце утульней и паглядзіце на зорнае неба. На небе вельмі шмат зорак. Настрой у вас добры, вы гатовы працаваць.

Каб вадзіць караблі,

Каб у неба ўзляцець,

Трэба многае ведаць,

Трэба многа ўмець.

І пры гэтым,і пры гэтым

Вы заўважце:

Вельмі важная навука-

Ма-тэ-ма-ты-ка!



Арганізацыйны момант

Паведамленне тэмы і задач урока.

Настаўнік: Я не дарма пачала урок з відэа пра звезднае неба, таму што сёння на ўроку матэматыкі мы з вамі адправімся ў цікавае падарожжа ў космас. 12 красавіка- дзень Касманаўтыкі, бо менавіта ў гэты дзень 12 красавіка 1961 года адбыўся першы ў свеце палёт у космас. Хто ведае,як звалі нашага першага касманаўта? Так. Юрый Аляксеевіч Гагарын, затым у космасе пабывалі: Уладзімір Васільевіч Кавалёнак, Валянціна Уладзіміраўна Церашкова, Пётр Ільіч Клімук і іншыя. Вы таксама сябе паспрабуеце ў ролі касманаўтаў. На ўроку мы пабываем на усіх планетах Сонечнай сістэмы. Перад вамі правілы паводзін ў палёце, пазнаёмцеся з імі. Экіпаж карабля “Мір” да палёту гатовы!?

Раз-два!

Хуткасць свету!

Тры-чатыры!

Мы ляцім!

На далёкія планеты

Хутка-хутка паляцім!

На кожнай планеце за правільна выкананае заданне вы зможаце атрымаць зорачкі. Перад вамі таксама ляжаць лісты самаацэнкі, у якіх вы будзеце запісваць як вы справіліся з заданнем. Калі заданне не выклікала ў вас цяжкасцей, то вы ставіце зялёную кропку, калі дапусцілі нязначныя памылкі – жоўтую, а калі заданне стала для вас цяжкім і вы хацелі, каб я вам яго растлумачыла яшчэ раз – чырвоную кропку.

- Да старта застаецца 10 секунд. Адлічваем секунды: 10,9,8,…….,2,1!Старт!

1-я планета Меркурый. Яна знаходзіцца бліжэй за ўсе іншыя да сонца. Таксама яна з яўляецца самай маленькай планетай Сонечнай сістэмы.



Вуснае лічэнне.

р

Г

н

а

ы

50+20

30-1

88-8

99+1

22+33



29

100

29

100

70

55

80












Вам патрэбна прачытаць словы. Гэтыя словы не простыя, яны складаюцца з літар і з лічбаў.За кожны правільны адказ вы атрымаеце зорачку:

100 л

Лі 100 к

С 3 ж



2-я планета: “Венера”

Настаўнік: Наша ракета прадоўжвае палёт. Ляцім на наступную планету “Венера”. Планета Венера — другая планета ад Сонца, названая імем старажытнай рымскай багіні кахання і прыгажосці. Адлічваем секунды: 10,9,8,……..,2,1! Старт!

У касманаўтаў павінна быць добрая памяць. Таму яе абавязкова патрэбна трэніраваць. На дошцы запісаны 8 лікаў, уважліва прачытайце іх і паспрабуйце запомніць у тым парадку, як яны запісаны. 10 секунд!



10, 15, 8, 18, 22, 90, 55, 40

Запішыце іх па памяці.

-Малайцы! Вы цудоўна справіліся з гэтым заданнем!



3-я планета: “Зямля Зямля́ — трэцяя ад Сонца планета. Пятая па памеры сярод усіх планет Сонечнай сістэмы.

Настаўнік. Зараз прапаную ўспомніць табліцу множання ліку 2 і на лік 2. (трэнажор)



Фізкультхвілінка. Прагляд цікавага відэа аб космасе.



4 - я планета: “Марс” Названая ў гонар Марса — старажытнарымскага бога вайны.

На гэтай планеце нам патрэбна рашыць задачу

Таня намалявала 14 зорак, а Каця – на 2 зоркі больш. Колькі ўсяго зорак намалявалі дзяўчынкі?



Таня /----------------------/ ?

Каця/-----------------------/---/



  1. 14+2=16(з.)

  2. 14+16=30 (з.)



5-я планета “Юпітэр”. Самая вялікая планета Сонечнай сістэмы

Праверым вашу рэакцыю і веданне саставу ліку

ДГ з мячом



6-я планета “Сатурн”. Планета Сатурн – шостая планета ад Сонца і другая па велічыні ў Сонечнай сістэме.

Вы ведаеце, што касманаўты вельмі любяць займацца спортам. І нават у космасе знаходзяць час, каб зрабіць размінку. Таксама і мы зараз адпачнем.

Фізкультхвілінка “Трэнажор. Развіваем увагу”



7-я планета “Уран”. Планета Уран, названы ў гонар грэчаскага бога неба Урана, самага ранняга з усіх уладароў неба.

Знайдзіце перыметры фігур







8-я планета “Нептун”. Планета была адкрыта ў 1846 годзе і названая па імені бога мораў у рымскай міфалогіі



Практыкаванне “Дзе больш квадратаў?”***



















9-я планета “Плутон”. Найбуйнейшая вядомая карлікавая планета Сонечнай сістэмы

Рашэнне прыкладаў

Гара прыкладаў

34-15=



100-50=


100-50=



72-20=


72-20=


35+6=


35+6=



Падвядзенне вынікаў урока.

Настаўнік: Вось мы і пабывалі на апошняй планеце. Перад вамі ліст поспехаў, на кожнай планеце вы атрымоўвалі зорачкі. Палічыце агульную колькасць зорак, атрыманую на ўроку. На гэтым наша касмічнае падарожжа падыйшло да завяршэння,мы вяртаемся на нашу планету Зямля.

Рэфлексія.

Настаўнік: Я спадзяюся, сябры, што ніхто з вас не сумаваў. Я хачу пажадаць вам поспехаў і здзяйснення ўсіх вашых мар. Калі вам было цікава ў час падарожжа, запаліце свае зорачкі на нашай карце. Відавочна, з вас могуць вырасці сапраўдныя касманаўты - адкрывальнікі космасу. Да сустрэчы!









Па чарзе ўсе планеты

Называе кожны з нас:

Раз - Меркурый,

Два - Венера,

Тры - Зямля,

Чатыры - Марс,

Пяць - Юпитер,

Шэсць - Сатурн,

Сем - Уран,

За ім – Нептун-

Восьмым ён ідзе па ліку,

А за ім ужо ідзе і дзявятая планета

Пад назвай Плутон









































Лісток поспехаў





Планета


Колькасць зорак


Узровень цяжкасці

Меркурый



Венера



Зямля



Марс



Юпітэр



Сатурн



Уран



Нептун



Плутон



Агульная колькасць зорак





















Правілы паводзін ў палёце



*Будзь уважлівым, дапытлівым, цікаўным!





*Актыўна ўдзельнічай у падарожжы!





*Смела бярыся за справу, не бойся памыліцца!





*Выконвай правілы паводзін у ракеце!








Автор
Дата добавления 04.05.2016
Раздел Начальные классы
Подраздел Конспекты
Просмотров240
Номер материала ДБ-066589
Получить свидетельство о публикации

Похожие материалы

Включите уведомления прямо сейчас и мы сразу сообщим Вам о важных новостях. Не волнуйтесь, мы будем отправлять только самое главное.
Специальное предложение
Вверх