Добавить материал и получить бесплатное свидетельство о публикации в СМИ
Эл. №ФС77-60625 от 20.01.2015
Инфоурок / Классному руководителю / Конспекты / Урок на 1 сентября

Урок на 1 сентября


  • Классному руководителю

Поделитесь материалом с коллегами:

Дзяржаўная установа адукацыі

Прыбалавіцкая сярэдняя школа”

































Урок у 5 класе на тэму:

Зямля пад белымі крыламі







Падрыхтавала:

Лукашэвіч А. І.





































Прыбалавічы, 2016

Мэты: выхоўваць у дзяцей пачуццё патрыятызму, цікавасць да нацыянальнай культуры, беларускай паэзіі, роднай мовы; узбагачаць лексічны запас вучняў; развіваць кемлівасць, дапытлівасць, выхоўваць культуру паводзін.

Ход урока

Арганізацыйны момант

Дарагiя вучнi, вiншую вас з пачаткам навучальнага года. Вы робiце наступны крок у дарослае жыццё. Шлях, па якiм мы iдзём, у кожнага свой - непаўторны, цікавы. Але ён не можа быць лёгкiм. Поспех у гэтай дарозе у многiм залежыць ад вас самiх: цi будзеце вы працавiтымi, настойлiвымi, чулымi да людзей.

Вы сёння вельмі прыгожыя! Падніміце ручкі ў каго добры настрой. А добры ён таму, што ў вас ёсць прыгожы ранец, у якім шмат прыгожых рэчаў, таму што вы па-святочнаму апрануты, ну і таму, што сёння вы сустрэлiся са сваiмі сябрамі і настаўнiкамі.

Дзецi, сёння свята. А як яно называецца?

1 верасня – Дзень ведаў!

Першы урок у гэтым годзе называецца “Зямля пад белымі крыламі

У кожнага чалавека есць Радзіма, і кожны любіць яе. Любіць месца, дзе нарадзіўся і жыве. Любіць сваю родную мову і песні свайго народа, казкі, танцы, кнігі… Без Бацькаўшчыны і без свайго народа чалавек не можа жыць.

Як прыемна кожны дзень адкрываць для сябе таленавітасць нашага народа, бачыць прыгажосць роднага куточка і мірнае неба над галавой, слухаць пявучую беларускую мову і адчуваць у душы вялікі гонар за сваю Радзіму. Таму першы ўрок мы з вамі прысвячаем нашай Радзіме – Рэспубліцы Беларусь.

Беларусь – край легенд, казак і паданняў. Зямля пад белымі крыламі, сінявокая Беларусь – так вельмі часта называюць нашу родную краіну. Яна славіцца сваімі лясамі, рэкамі, азерамі, працавітымі і шчырымі людзмі.

Старонка першая “Беларусь – еўрапейская дзяржава”

Мая Беларусь… Еўрапейская дзяржава – зялены лісток на карце: лясы, пералескі, лугі, пушчы, ураджайныя палеткі. Вакол нас – карагод краін: Расія, Україна, Польшча, Літва, Латвія. Беларусы здаўна жывуць мудрымі запаветамі прашчураў: “Сонца – на ўсіх адно, Зямля – адна, трымайся сваей хаты, беражы свій гонар, не бяры чужое”.

Кожны чалавек павінен ганарыцца той мясцінай, дзе нарадзіўся і жыве, любіць свій родны куточак як часціну нашай Бацькаўшчыны. (Вучні на карце паказваюць абласныя цэнтры, родную веску).

Мая Беларусь… Гэта азерны край. Дзесяццю тысячамі блакітных, чыстых вачэй пазірае мая Радзіма на Млечны шлях. А на знакамітых азерах – Нарачы, Свіцязі, Браслаўскіх – адпачывае, кажуць, сам Бог.

Давайце завітаем на Мядзельшчыну, у Нарачанскі край.

Нарачанскі край – гэта найперш азёры. Менавіта яны надаюць гэтай зямлі непаўторную адметнасць, якая вабіць да сябе блізкіх і далёкіх падарожнікаў. Самае вялікае возера Беларусі – Нарач, якое многія называюць то “блакітным сэрцам” краіны, то “беларускім морам”, а мясцовыя жыхары ласкава – Нарочча. Возера, напэўна, расказала б нам пра свій адзіны востраў Выспу, легенду пра трагічнае каханне дзяўчыны Нары-Наўрыты і простага хлопца Андрэя…

Мая Беларусь… Гэта зубры ў Белавежскай пушчы. Гэта бабры, мядзведзі ў Бярэзінскам запаведніку. Гэта ласі і дзікі ў Налібоцкай пушчы. Гэта векавыя дубы, ліпы, клёны, вербы, сасновыя бары, бярозавыя гаі, духмяныя лугі… Куды б ні паехаў, цябе сустракаюць непаўторныя краявіды.

Ахова прыроды з’яўляецца важнай дзяржаўнай задачай і справай кожнага грамадзяніна. У нашых запаведніках ахоўваюцца непаўторныя куточкі беларускай прыроды. Зараз мы з вамі перанясёмся ў Белавежскую пушчу. У гэтым годзе яна адзначае юбілей – 600 гадоў запаведнага рэжыму. Па сваім памерам, багацці і разнастайнасці раслінага і жывёльнага свету Белавежская пушча займае першае месца сярод буйных лясоў Еўропы. Белавежская пушча – сапраўдны музей жывой прыроды.

Старонка другая “Людзі зямлі беларускай”

Галоўны скарб маёй краіны – ЛЮДЗІ. Яны ўслаўляюць сваю зямлю, нясуць у свет добрае імя беларусаў.

Ці задумліваліся, які ён, беларус? Што гэта за народ? Беларус якраз адрозніваецца шчодрасцю, заўсёднай гатоўнасцю прыйсці на дапамогу ў бядзе. Калі раней у каго на вёсцы здараўся пажар – вёска талакою ішла красці панскі лес, калі не было свайго, за пару дзен ставілі новую хату, дзяліліся з ім жытам… Потым з кожнай хаты неслі рэчы: хто пасцілку, хто палатно, хто гаршкі. Галоўнае ў нашым характары – гасціннасць добрага да добрых”. (Уладзімір Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі.)

Лёс нам даў мірны характар, чулае сэрца, шчырую душу, бязмерную шчодрасць і гасціннасць. Беларусы славяцца сваімі рамёствамі.

Нельга сёння не ўспомніць нашых продкаў, якія ўслаўлялі родную краіну. 2016 год аб’яўлены Годам культуры. Год культуры ў Беларусі багаты на юбілейныя даты: 25 гадоў “Славянскаму базару”, 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна, 95-годдзе з дня нараджэння Івана Шамякіна, 120-годдзе з дня нараджэння Кандрата Крапівы, 125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

Старонка трэцяя “Навекі ў памяці народнай”

Мая Беларусь… Па нашых землях тапталіся ворагі. Прыходзілі да нас з дзідамі і мячамі, з ружжамі і гарматамі, на танках і самалётах. Нішчылі людзей, палілі хаты, гарады, адбіралі скарбы. Ніколі і нікому не ўдавалася зняволіць вольналюбівы народ. Званы Хатыні, мемарыял у Брэсцкай крэпасці-героі нагадваюць жывым: “Людзі! Помніце! Не дапусціце новай бойні!”

Вялікую цану заплаціў беларускі народ за сваю свабоду. Загінуў кожны трэці беларус у гады Вялікай Айчыннай вайны. У памяць аб загінуўшых у час вайны ўзведзены мемарыялы славы, помнікі, на брацкіх магілах ніколі не вянуць кветкі.

Памяць аб тых, хто аддаў сваё жыццё ў барацьбе з ворагам, будзе заўсёды жыць у нашых сэрцах. Сёння сваімі справамі, думкамі, паводзінамі мы павінны быць дастойнымі сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Светлая памяць усім воінам, якія абаранялі нашу Радзіму і далі магчымасць роднай краіне стаць самай прыгожай у свеце.

Старонка чацвёртая “Мая Беларусь… Мая зямля…”

У яе нетрах знойдзены нафта, калійныя і каменныя солі, торф, гліна, граніт, сланцы, руды, золата… Вялекае значэнне для Беларусі маюць запасы калійных солей. Па запасах і здабычы гэтай каштоўнай хімічнай сыравіны Беларусь уваходзіць у першую пяцёрку краін свету.

Новыя паселішчы ХХ стагоддзя: Салігорск – горад хімікаў, Наваполацк – горад нафтавікоў, Жодзіна – горад машынабудаўнікоў, Новалукомль – горад энергетыкаў.

Абагульненне

Кожны з нас, хто жыве ў Беларусі, павінен задаць сабе пытанне: што я зраблю сёння, цяпер для сваёй адзінай Айчыны, як пражыву год, каб не было сорамна ні мне, ні маёй сям’і? (Думкі дзяцей.)

Віктарына

1.Як называюцца людзі, ад якіх мы вядзём сваё паходжанне?

2.Назавіце сталіцу нашай рэспублікі.

3.Пералічыце абласныя гарады нашай рэспублікі.

4.Пералічыце краіны, з якімі мяжуе Беларусь.

5.Што называюць “беларускім морам”?

6.Пад якім дэвізам сёння праходзіць наш першы ўрок?

Гульня “Знайдзіце пару” (прыказкі і прымайкі падзяліць на часткі і раздаць вучням). Пасля таго як складзена прыказка (прымаўка), вучням неадходна растлумачыць яе сэнс.

Няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы.

Усякай птушцы сваё гняздо міла.

Радзіма – матка, чужына – мачаха.

Роднаму зямелька – як зморанаму пасцелька.

У сваім краі як у раі.

На чужыне і камар загіне.

Кожнаму свій куток мілы.


Автор
Дата добавления 23.11.2016
Раздел Классному руководителю
Подраздел Конспекты
Просмотров43
Номер материала ДБ-381745
Получить свидетельство о публикации


Включите уведомления прямо сейчас и мы сразу сообщим Вам о важных новостях. Не волнуйтесь, мы будем отправлять только самое главное.
Специальное предложение
Вверх