Инфоурок Иностранные языки КонспектыУрок на тему Філасофская лірыка. М.Танк “Шчасце” (8кл.)

Урок на тему Філасофская лірыка. М.Танк “Шчасце” (8кл.)

Скачать материал

Тэма: Філасофская лірыка. М.Танк “Шчасце”

Мэта ўрока: стварыць умовы для разумення вучнямі глыбіні філасофскай лірыкі,раскрыць сэнс паэтычных вобразаў,з якіх, паводле М.Танка, складаецца  чалавечае шчасце. Параўнаць сваё ўяўленне пра шчасце з уяўленнем паэта, з выказваннямі пра сэнс чалавечага жыцця філосафаў і паэтаў, спрыяць абуджэнню ў васьмікласнікаў цікавасці да асноўных пытанняў чалавечага быцця, жадання імкнуцца да сапраўдных каштоўнасцей.

Вучэбна-метадычнае забеспячэнне: Лазарук М.А.,Русілка В.І. Беларуская літаратура:вучэбны дапаможнік 8 клас (2018),партрэт М.Танка, выстава кніг паэта, прэзентацыя , ТСБМ, выява агеньчыка (для рэфлексіі).

Эпіграф: Шчасця большага няма ў зярняці,

                 Як на ніве роднай прарастаці!..

                                                                        Валянцін Таўлай  

Ход урока

1.Арганізацыйны момант

2. Паведамленне тэмы і мэты ўрока

  Сёння ў нас незвычайны ўрок. І не толькі таму, што ў класе прысутнічае шмат гасцей. Тэма яго вельмі своеасаблівая. У нас не проста ўрок літаратуры, у нас урок жыцця. Спадзяюся, што імя паэта Максіма Танка вам знаёма, бо мы вывучалі яго некаторыя творы: чыталі ўрывак з паэмы “Нарач” “Ля вогнішч начлежных”, верш “Дрэвы паміраюць”. Зараз мы зноў дакранёмся да яго паэзіі. На гэты раз пазнаёмімся з вершам “Шчасце”. Так гучыць тэма нашага ўрока-роздуму. Самае частае і добрае пажаданне, з якім чалавек звяртаецца да чалавека, - пажаданне шчасця. А ці задумваліся вы, што такое шчасце? Таму сёння на ўроку прапаную паразважаць над тым, што такое шчасце і якога чалавека можна назваць шчаслівым? А таксама вызначыць, які сэнс уклаў у слова “шчасце” М.Танк і супаставіць сваё ўяўленне пра шчасце з уяўленнямі вядомых паэтаў, філосафаў свету.

3.Новы матэрыял

3.1. Уступнае слова настаўніка

На ўроку  паспрабуем вызначыць сутнасць чалавечага шчасця як філасофскага паняцця. Філасофская лірыка – гэта вершы-роздумы аб асновах чалавечага быцця. Аб тых вечных ісцінах, якія хвалявалі чалавецтва заўсёды і хвалююць сёння кожнага. Сэнс жыцця, прызначэнне чалавека на зямлі, яго шчасце, ідэалы, да якіх трэба імкнуцца, – тыя асноўныя пытанні, над якімі разважаюць паэты, настойліва шукаючы адказ. Не выключэнне і Максім    Танк – паэт філасофскага складу мыслення. У яго паэзіі з’явы, падзеі, факты, жыццё чалавека і прыроды ацэньваюцца ў святле так званых вечных праблем жыцця і смерці, узаемаадносін чалавека з грамадствам і прыродай. Паэт мысліць вельмі арыгінальна. І ў гэтым мы сёння ўпэўнімся.

3.2. Філасофская лірыка ( картка- дапаможнік)

Формы

Тэмы

Асноўныя ўласцівасці будовы і гучання

Мастацкія сродкі

лірычны маналог,

верш-роздум

сэнс жыцця,

прызначэнне чалавека на зямлі,

пошукі шчасця, ідэала

строгая форма лірычнага маналога,

чаргаванне інтанацыі пытання і адказу,

спакойнае, запаволенае гучанне

эпітэты,

метафары,

параўнанні,

рытарычныя пытанні,

рэфрэн,

антытэза

3.3. А цяпер уважліва паслухайце верш М.Танка “Шчасце”. (Настаўнік чытае верш на памяць)

3.4Аналіз першаснага ўспрыняцця твора

-Якое ўражанне выклікаў  у вас верш?

-Над чым прымусіў задумацца? Якія думкі і пачуцці абудзіў?

Для работы сёння на ўроку трэба высветліць, што абазначае слова “шчасце” .Звернемся да ТСБМ.

  З “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы”

Шчасце –   1. Стан поўнай задаволенасці жыццём; пачуццё найвялікшай 

                      радасці і задавальнення.

                    2. Удача, поспех у чым-небудзь. Шчаслівы выпадак.

                    3. Лёс, доля.

3.5. Аналітычная гутарка

·        - З чаго, на думку паэта, складаецца шчасце?

·        Якія вобразы ўводзіць у верш “Шчасце” М.Танк?

·        Як вы думаеце, што сімвалізуюць сабой вобразы, названыя ў вершы?

Вобразы-сімвалы ў вершы Максіма Танка “Шчасце”

·        Хлеб і соль – сімвал жыцця, дабрабыту, гасціннасці.

·        Пот – сімвал сумленнай працы.

·        Дарожны пыл – сімвал руху, пошуку, незаспакоенасці чалавека.

·        Родны небасхіл – сімвал Радзімы.

·        Дружба – тое, што дапамагае быць моцным, упэўненым.

·        Песня – тое, што робіць жыццё вясёлым, грэе сэрца, захапляе хараством.

Кампазіцыйная будова твора.

- Давайце паспрабуем вызначыць кампазіцыйныя часткі твора. 

Часткі твора

Радкі з верша

Тэма / Ідэя

1 страфа

(уступ)

Простае шчасце людское,

Так як і наша з табою,

Кожны чалавек мае права быць шчаслівым

2 страфа

Пэўна, складаецца з солі,

З хлеба, сабранага ў полі

У кожнага чалавека павінна быць усяго ў дастатку

3 страфа

З поту, з дарожнага пылу,

З роднага небасхілу,

Кожны чалавек павінен сумленна працаваць на сваёй роднай зямлі і радавацца мірнаму небу над галавой

4 страфа

З дружбы, мацнейшай ад смерці,

З песні… І так мне здаецца:

Кожны чалавек павінен жыць у згодзе з іншымі і мець маральнае задавальненне ад жыцця

5 страфа

(заключэнне)

Каб з чаго іншага скласці,

Дык ці было б яно шчасцем?

Шчасце вельмі шматграннае паняцце, і кожны ўкладвае ў яго свой сэнс

Сапраўды, без усяго гэтага шчасце немагчыма. Як вы думаеце, чаму пасля слоў “З песні…” стаіць шматкроп’е? З чаго яшчэ, на вашу думку, складаецца “простае шчасце людское”? Дапоўніце, калі ласка, кластар уласнымі прыкладамі. Давайце і мы разам з вамi паразважаем і пашукаем адказ на пытанне:   “А ỷ чым жа наша простае шчасце людское?

Запiшыце сшыткi паняцці  шчасце, шчаслiвы і падбярыце да iх асацыятыны рад  (здарое, сябры, мацi, Радзiма, каханне, клопат пра блiзкiх, дастатак, узаемапавага, дабрыня……)

Работа  ў  сшытку. Абмаляваць  сваю  далоньку (  лепім  шчасце  сваімі  рукамі)   запісаць , пачынаючы  з  мезенца ў  парадку  значэння  для  вас  пяць  паняццяў,  якія  асацыіруюцца  са  шчасцем.

-   Вучнi агучваюць запiсанае. Пры зачытваннi дапаняюць свае рады тымi паняццямi, якiя iм спадабалiся з прапанаваных аднакласнiкамi.

-    З усiх запiсаных сло прапануецца выбраць i падкрэслiць самае значнае, на думку кожнага, слова, словазлучэнне. Кожны вучань услых называе гэтае слова.

3.6. Падагульненне настаўніка:

-На думку М.Танка, шчасце – гэта гарманічнае спалучэнне зямнога і духоўнага пачаткаў, чалавек не можа быць шчаслівым без свайго роднага краю, радасці бачыць блакітны небасхіл, без верных сяброў, самаадданай працы, імкненні да пошукаў.

-Чаму верш «Шчасце» заканчваецца пытальным сказам? (паэт запрашае задумацца, што такое шчасце, з чаго яно складаецца).

-Прачытайце апошнюю страфу верша і адкажыце на пытанне, пастаўленае М.Танкам.

-Якім вершаваным памерам напісаны твор?Як рытм дапамагае ўвасобіць яго ідэю? (трохстопны дактыль, апошняя стапа ўсечаная, рыфма дакладная, памер і рытм надаюць музычнае гучанне кожнаму радку).

-Які сімвал з названых М.Танкам вы лічыце самым галоўным у жыцці чалавека? (Родны небасхіл).

-Мы вызначылі галоўную і бясспрэчную ісціну:не ўсё ў жыцці вызначаецца матэрыяльнымі дабротамі. Ёсць штосьці больш важнае – дабрыня і лад у душы, духоўныя набыткі і каштоўнасці.

4. Фізкультхвілінка

Я адчуваю сябе шчаслівым, калі цярушыць дождж. Дробны летні дождж. Уявіце, што на вашых тварах прыемныя дажджавыя кроплі. Сатрыце іх далонямі некалькі разоў.

Яшчэ большае шчасце я адчуваю, калі свеціць ласкавае летняе сонца. Уявіце, што яно прыемна свеціць вам у твар. Прыемнае цяпло разліваецца па целе. Падыміце рукі, пацягніцеся да сонца.

5. Праца над эпіграфам.

-Звярніце ўвагу на словы В. Таўлая. Як вы іх разумееце? (Няма нічога на свеце даражэй за тыя мясціны, за тую краіну, дзе мы нарадзіліся. Шчасце – жыць у свабоднай, міралюбівай, цудоўнай і прыгожай краіне. І як гарманічна стасуюцца словы В.Таўлая з танкаўскім “роднага небасхілу”, пад якім на роднай ніве прарастаюць зярняты.

 

6. Групавая праца. Параўнанне верша Максіма Танка з іншымі літаратурнымі творамі і крылатымі словамі.

      Праблема “простага шчасця людскога”, узнятая Максімам Танкам, хвалявала і хвалюе кожнага чалавека на зямлі, дзе б ён ні жыў. Прапанаваныя вашай увазе цытаты з вершаў і афарызмы вядомых людзей блізкія да нашай размовы. Але ўсё ж паспрабуйце вырашыць, якая з гэтых цытат і які афарызм па сваёй ідэі, сутнасці найбольш сугучныя з вершам М.Танка. Абгрунтуйце свой выбар.

Цытаты з вершаў (для 1-й групы)

1)  Каб шчасце адчуваць штодня,

Патрэбна толькі дабрыня.

                       (Анатоль Балуценка)

2) Шчасце – усыпаны зоркамі шлях,

Разуменне ў каханых вачах.

Прахалода расы на світанку

І матуліна калыханка.

                       (Ж.Кур’ян)

3) Якое шчасце –

Жыць на белым свеце,

Піць водар траў і цішыню бароў,

Твар падстаўляць пад чабаровы вецер

І мець сям’ю, работу і сяброў.

                       (Г.Бураўкін)

4) Анічога такога далёкага

Чалавеку для шчасця не трэба.

Дастаткова мне сонца высокага

І кавалачка сіняга неба.

                       (П.Шакола)

5) А жыццё – гэта светлая тайна,

Бо жывём на зямлі толькі раз.

І красуецца яркая мальва

Для мяне, для цябе, для ўсіх нас.

                        (Г.Зінкевіч)

Афарызмы знакамітых людзей(для 2-й групы):

1) Не багацце робіць чалавека шчаслівым, а шчасце робіць чалавека багатым. (Дж.Закарын).

2) Самы шчаслівы чалавек той, хто дорыць шчасце найбольшай колькасці людзей. (Д.Дзідро)

3) Хто вясёлы, той шчаслівы, а хто шчаслівы – той добры чалавек. (В.Бялінскі)

Афарызмы знакамітых людзей(для 3-й групы):

 

1) Памятайце, што шчасце не залежыць ад таго, хто вы і што вы маеце; яно залежыць выключна ад таго, што вы думаеце. (Д.Карнегі)

2) Цешыцца шчасцем – найвялікшая даброта, мець магчымасць даваць яго іншым – яшчэ большая. (Ф.Бэкан)

3) Шчасце людзей заключаецца ў тым, каб любіць справу, якую яны павінны рабіць (К.Гельвецый)

7.Праслухоўванне верша М.Танка ў выкананні  І.Кургана

-Падзяліцеся сваімі ўражаннямі ад праслуханага.

8. Падвядзенне вынікаў

-Якія вершы адносяцца да філасофскай лірыкі?

-Якія тэмы ўзнімае філасофская лірыка?

-З чаго складаецца шчасце?

Заключнае слова настаўніка Сёння мы з вамі гутарылі пра шчасце.

Мы  ўвесь  час  знаходзімся  ў  чаканні.  Чакаем,  пакуль  закончым  школу,  паступім  куды-небудзь  вучыцца,  створым  свае  сем’і  і народзім  дзяцей. Потым  мы  адчуваем  сябе  стомленымі,  бо  дзеці  растуць  павольна,  думаем,  што  будзем  шчаслівымі,  калі  яны  вырастуць.  Але  пачынаецца  пераходны  ўзрост,  з  дзецьмі  цяжка  ладзіць.  Але  мы  ўсё  спадзяёмся, што  жыццё  стане  лепшым,  калі  мы  пабудуем  дом,  выплацім  крэдыты. Вось  тады  ўжо  зажывём. І  нарэшце  мы  зразумеем,  што  праблемы  бясконцыя. З  іх  і  складаецца  жыццё. Гэта  дапамагае  зразумець,  што  шляху  да  шчасця  няма.  Шчасце –гэта  і  ёсць  шлях. Мы  павінны  цаніць  кожны  момант  жыцця  і  памятаць,  што  час  не  чакае  нікога.

Не  чакайце  , калі  закончыце  школу,  калі  пахудзееце  на  пяць  кілаграмаў,  калі  пажэніцеся, у  вас  з’явяцца  дзеці,  пойдуць  у  школу,  жэняцца,  развядуцца.  Не  чакайце  Новага  года, вясны,  наступнай  пятніцы  ці  нядзелі,  таго  моманту,  калі  будзеце  шчаслівымі.  Шчасце -  гэта  шлях,  а  не  лёс.

 Спадзяюся, што ваша жыццё будзе шчаслівае, і ў вас усё атрымаецца так, як вы таго жадаеце. А жаждаць чагосьці трэба ,  памятаючы і клапоцячыся не толькі пра сябе, але і пра тых, хто побач. Тады паселіцца шчасце ў кожнай хаце і пад нашым агульным родным небасхілам.

9.Выстаўленне і каменціраванне адзнак

10.Дамашняе заданне

Вуснае паведамленне на тэму “Як я разумею шчасце”

11.Рэфлексія . Метад “Дарога ўласнага жыцця”

Перад вамі  – тры шляхі, тры жыццёвыя лёсы. На кожным з іх сваё шчасце.

     Па першай дарозе ідзе той, хто лічыць за шчасце любоў да сябе, славу, багацце, уладу, неабмежаваную свабоду.

     Па другой дарозе крочыць той, хто ўвогуле не верыць у шчасце, лічыць яго выдумкай.

     Трэцюю дарогу выбіраюць тыя, хто пад шчасцем разумее служэнне людзям і радзіме, магчымасць мець добрую сям’ю, верных сяброў, каханне, здароўе, магчымасць займацца любімай справай.

Якую дарогу выбраць – няхай вырашыць кожны з вас самастойна і асветліць яе маленькім агеньчыкам шчасця.

Хочацца верыць, што ў душы кожнага з вас гарыць агеньчык дабрыні і спагады, агеньчык шчасця, які і  надалей будзе асвятляць і саграваць вас і тых, хто будзе побач з вамі. Засланяйце гэты агеньчык ад жыццёвых сцюжаў і нягод, памятайце лацінскую мудрасць: “Кожны сам каваль свайго шчасця”.

 

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Урок на тему Філасофская лірыка. М.Танк “Шчасце” (8кл.)"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Бренд-менеджер

Получите профессию

Фитнес-тренер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 625 653 материала в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 23.12.2019 17442
    • DOCX 77 кбайт
    • 253 скачивания
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Коршаковская Татьяна Александровна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    • На сайте: 4 года и 3 месяца
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 31916
    • Всего материалов: 3

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Бухгалтер

Бухгалтер

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс профессиональной переподготовки

Немецкий язык: теория и методика преподавания с применением дистанционных технологий

Учитель немецкого языка

300 ч. — 1200 ч.

от 7900 руб. от 3950 руб.
Подать заявку О курсе

Курс профессиональной переподготовки

Английский язык: теория и методика преподавания в образовательной организации

Учитель английского языка

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3950 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 1547 человек из 85 регионов

Курс повышения квалификации

Основы билингвального обучения иностранным языкам

36/72 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Цифровые валюты и правовое регулирование

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Hard-skills современного педагога

8 ч.

1180 руб. 590 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 62 человека из 29 регионов

Мини-курс

От Зейгарника до Личко: путь к пониманию человеческой психологии

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 22 человека из 15 регионов