Добавить материал и получить бесплатное свидетельство о публикации в СМИ
Эл. №ФС77-60625 от 20.01.2015
Свидетельство о публикации

Автоматическая выдача свидетельства о публикации в официальном СМИ сразу после добавления материала на сайт - Бесплатно

Добавить свой материал

За каждый опубликованный материал Вы получите бесплатное свидетельство о публикации от проекта «Инфоурок»

(Свидетельство о регистрации СМИ: Эл №ФС77-60625 от 20.01.2015)

Инфоурок / Другое / Конспекты / Урок на тему: "Сапраўдны настаўнік. Які ён?" (паводле апавяданняў І. Навуменкі “Жуль Верн” і “Настаўнік чарчэння”)
ВНИМАНИЮ ВСЕХ УЧИТЕЛЕЙ: согласно Федеральному закону № 313-ФЗ все педагоги должны пройти обучение навыкам оказания первой помощи.

Дистанционный курс "Оказание первой помощи детям и взрослым" от проекта "Инфоурок" даёт Вам возможность привести свои знания в соответствие с требованиями закона и получить удостоверение о повышении квалификации установленного образца (180 часов). Начало обучения новой группы: 28 июня.

Подать заявку на курс
  • Другое

Урок на тему: "Сапраўдны настаўнік. Які ён?" (паводле апавяданняў І. Навуменкі “Жуль Верн” і “Настаўнік чарчэння”)

библиотека
материалов

Тэма ўрока: Сапраўдны настаўнік. Які ён? (паводле апавяданняў

І. Навуменкі “Жуль Верн” і “Настаўнік чарчэння”)


Мэты ўрока: дапамагаць ацаніць ролю настаўнікаў у жыцці падлеткаў;

пашыраць уяўленні вучняў пра тое, як раскрываюцца вобразы

герояў у празаічным творы, вучыць параўноўваць герояў твораў

І. Навуменкі “Жуль Верн” і “Настаўнік чарчэння;

развіваць увагу, кемлівасць, інтэлектуальныя здольнасці;

выхоўваць павагу да дарослых і настаўнікаў;

Абсталяванне: Беларуская літаратура: вучэб. Дапам. Для 7-га кл.

агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. Мовамі навучання/

М. А. Лазарук, Т. У. Логінава. –Мінск: НІА, 2010. – 304 с.

-крыжаванка

Форма правядзення: урок-гутарка

Эпіграф: “Настаўнік – соль зямлі” С.Будны


Ход урока:

  1. Арганізацыйны момант


  1. Уступнае слова настаўніка

Н.: Нішто так не палоніць людзей, як прыгажосць; нішто так не пераконвае, як праўда; і нішто так не ўздзейнічае, як прыклад.

Настаўнік – той, хто, настаўляючы людзей на дабро, перадае ім сваю душу, узбагачае сваім духоўным вопытам і адначасова валадарыць іх душамі. Можна бясконца пералічваць усе добрыя якасці, якімі павінен валодаць сапраўдны настаўнік, а можна ўсё пералічанае вызначыць толькі адным – прыкладам, якім ён павінен быць для тых, каго настаўляе.

А што вы чуеце ў слове – НАСТАЎНІК. Запішыце ў сшытку асацыятыўны рад да слова НАСТАЎНІК. Выберыце і падкрэсліце самае важнае слова.

НАСТАЎНІК – разумны, ветлівы, з пачуццём гумару, спагадлівы, клапатлівы, шчыры.


  1. Асноўная частка

Н.: А зараз давайце разгадаем крыжаванку.

1. Як звалі любімага вучня Антона Антонавіча? (Андрэй)

2. Што дзесяцікласнікі падарылі Косці, калі ён паступіў у лётнае вучылішча? (табакерка)

3. Кім працаваў бацька Андрэя Камінскага (цясляр)

4. Якое прозвішча было ў настаўніка геаграфіі? (Струк)

5. Як звалі брата Рэя? (Іван)

6. Кавалачак якой матэрыі быў знойдзены ў кашальку, пасля бамбёжкі? (шоўк)

7. Які прадмет да рэвалюцыі выкладаў Апалінарый Феакціставіч? (латынь)

8. Пра якога рымскага паэта любіў расказваць Апалінарый Феакціставіч? (Авідзій)

9. Якая мянушка была ў Апалінарыя Феакціставіча? (цыркуль)











Н.: I. Навуменка з удзячнасцю ўспамінаў сваіх настаўнікаў. Іх вобразы знайшлі ўвасабленне ў творах “Жуль Верн” і “Настаўнік чарчэння”.

1. Ці спадабаліся вам гэтыя творы? Чаму?

2. З якімі героямі вы пазнаёміліся ў апавяданні “Настаўнік чарчэння”? (Галоўнымі героямі апавядання «Настаўнік чарчэння» былі Косця Кветка і яго настаўнік чарчэння Апалінарый Феакціставіч.)

4. Хто з герояў спадабаўся больш за ўсіх? Чаму?

5. А як вы думаеце ці ёсць нешта агульнае ў творах І. Навуменкі “Жуль Верн” і “Настаўнік чарчэння”? (У творах аўтар звяртаецца да праблемы адносін вучняў да настаўнікаў)


Давайце зачытаем па ролях эпізод урока геаграфіі з апавядання “Жуль Верн”, а затым урок чарчэння з апавядання “Настаўнік чарчэння”.

Урок геаграфіі (с. 170—173)

Словы аўтара будзе чытаць Даша, словы настаўніка – Алег, словы Кірыла – Толя.

Урок чарчэння (с. 185 – 186)

Словы аўтара – Вераніка, словы настаўніка – Лёша, словы Косці Кветкі – Арцём.

1.Чым падобныя вобразы настаўнікаў з апавяданняў «Жуль Верн» і «Настаўнік чарчэння». Знайдзіце ў тэкстах апісанні іх знешнасці.

(Антон Антонавіч Струк - настаўнік геаграфіі, «нізенькі чорны чалавек з глюгматым, як у турка, носам». У яго быў вельмі картавы голас.

Апалінарый Феакціставіч - настаўнік чарчэння, «высокі, тонкі, у чорным, яшчэ царскіх часоў, сурдуце». Дзеці празвалі яго Цыркуль. На першы погляд ён быў «сухі і чэрствы», а на самой справе - мяккі і добразычлівы чалавек.

Настаўнікаў аб'ядноўвае любоў да дзяцей, да свайго прадмета.)

2.Чаму дзеці пыталіся ў Апалінарыя Феакціставіча пра лацінскую мову? І як змяніліся іх адносіны да настаўніка ў старэйшых класах?

(Спачатку лацінская мова цікавіла вучняў толькі для таго каб зацягнуць урок, але калі вучні пасталелі яны пачалі з павагай адносіцца да настаўніка і цяпер ужо не задавалі такіх пытанняў. Толькі ўважліва слухалі настаўніка і нават шукалі кнігі Авідзія ў бібліятэцы.)

3. Успомніце ці цікава вучням было на ўроку геаграфіі? Чаму?

(Вучням было цікава таму, што разам з настаўнікам яны быццам бы выпраўляліся ў далёкае падарожжа па розных крінах. Але былі і такія, як Кірыла Бомзель, якія “не загартаваліся і вярнуліся назад”.)

4. А ўспомніце, якую лацінскую пагаворку прапанаваў напісаць на табакерцы для Косці Апалінарый Феакціставіч?

(“Радзіму нашу любім і абараняць яе павінны”.)

5. Што для вас значаць гэтыя словы?

6. Ці ўздзейнічалі гэтыя словы на Косцю Кветку? Які ўчынак здзейсніў хлопец у час вайны.Зачытайце. (с. 190) Як гэты ўчынак характарызуе Косцю?

7. Чаму ў дзесяцікласнікаў так і не адбыўся выпускны вечар?

(с.189 Але вечара ў той год не было – пачалася вайна.)

8. За што немцы арыштавалі Апалінарыя Феакціставіча? Як гэта адбылося? Зачытайце.

(Апалінарыя Феакціставіча арыштавалі ў той жа дзень за знявагу нямецкай зброі. Адбылося гэта вось як. с. 189)

9. Чаму ён назваў салдат грабежнікамі? Чаму не прамаўчаў?

10. “Арлы не ловяць мух”. У вашых салдат на шапках арлы, але яны падобны да злых гіен.” Як вы разумееце гэтыя словы?

(Арол – птушка, якая, згодна павер’ям , лётае вышэй чым іншыя птушкі, паднімаецца да самага сонца. Настаўнік гэтымі словамі хацеў сказаць, што нямецкія салдаты не годныя таго, каб насіць на сваіх шапках арлоў. І што яны больш падобны да злых і подлых гіен, якія могуць карыстацца бездапаможнасцю людзей.)

11. Як спалучаецца гераічны ўчынак Апалінарыя Феакціставіча з папярэднімі характарыстыкамі ў творы, дзе зазначаецца, што ён быў трохі смешным”, старамодным, крыху напышлівым”, надзвычай мяккім” і яго “слабасцямі” карысталіся вучні не на карысць вучобе? Ці няма тут супярэчнасці? Знайдзіце ў тэксце характэрныя дэталі, якія сведчаць, што стары настаўнік быў мужным чалавекам?

(Апалінарый Феакціставіч быў сапраўды мяккім і добрым чалавекам, але ён вельмі любіў Радзіму і лічыў абавязкам кожнага берагчы і абараняць яе. Гэта можна пацвердзіць наступнымі словамі “Мы з вамі, маладыя сябры, людзі розных эпох, -- звычайна заяўляў стары настаўнік… с.187 – 188)

12. Як вы лічыце, чаму былыя вучні абралі прафесію настаўніка?

(У першую чаргу на іх аказалі ўздзеянне іх настаўнікі, павага да іх. Галоўны герой з апавядання “Жуль Верн” стаў настаўнікам геаграфіі таму, што цікавіўся падарожжамі, яго вабілі невядомыя і непазнаныя прасторы.

Косця Кветка стаў настаўнікам матэматыкі, але ён “не проста тлумачыў закон Архімеда, а і расказваў пра жыццё самога Архімеда з Сіракузаў.)


Н.: А зараз дапішыце ў сшыткі наступныя радкі. (Радкі напісаны на дошцы)


1 варыянт

  1. І. Навуменка назваў сваё апавяданне “Жуль Верн” таму, што…

(вуняў у апавяданні вабілі таемныя і незвычайныя падарожжы)

  1. Апалінарый Феакціставіч чытаў сваім вучням Авідзія таму, што…

(ён захапляўся лацінскай літаратурай)


2 варыянт

  1. Галоўнаму герою падабалася геаграфія таму, што…

(яго цікавілі незвычайныя падарожжы)

  1. Апалінарыя Феакціставіча забілі таму, што…

(ён абараняў радзіму да апошняга момонта)


  1. Дамашняе заданне

Н. Прачытаць апавяданне Міколы Лупсякова “Мэры Кэт”. (с. 193 – 209)


  1. Падагульненне ведаў


Н.: Зачытайце эпіграф.

В.: “Настаўнік – соль зямлі” С.Будны

Н.: Як вы разумееце гэтыя словы?

Настаўнік – соль зямлі. Сымон Будны толькі нагадаў нам пра тое, што было сказана амаль за два тысячагоддзі да яго. Ісус Хрыстос выпраўляючы сваіх вучняў гаварыў: “ Вы –соль зямлі. Калі ж соль страціць сілу, то чым зробіш яе салёнаю? …Вы свет свету. Няхай жа свеціць свет ваш людзям, каб яны бачылі вашы добрыя справы і праслаўлялі іх”.

Н.: А як вы лічыце, якім павінен быць сапраўдны настаўнік?

Ці можна назваць Антона Антонавіча і Апалінарыя Феакціставіча сапраўднымі настаўнікамі? Чаму?

А ці ёсць у вас любімы настаўнік? Гэта не абавязкова настаўнік ў школе, гэта можа быць нейкі чалавек, які добра ўздзейнічае на вас, з якога вам хочацца браць прыклад.


  1. Выстаўленне ікаменціраванне адзнак


  1. Заключнае слова настаўніка

Н.: Мне хацелася, каб гэты ўрок не прайшоў для вас бясследна, каб вынікам гэтага ўрока сталі для вас не толькі добрыя адзнакі ў журнале. Мне б хацелася, каб запаліў ён у вашых сэрцах невялікі агеньчык дабрыні, спагады, каб вы не забывалі і паважалі сваіх натаўнікаў, якія вучылі і вучаць вас.





Подайте заявку сейчас на любой интересующий Вас курс переподготовки, чтобы получить диплом со скидкой 50% уже осенью 2017 года.


Выберите специальность, которую Вы хотите получить:

Обучение проходит дистанционно на сайте проекта "Инфоурок".
По итогам обучения слушателям выдаются печатные дипломы установленного образца.

ПЕРЕЙТИ В КАТАЛОГ КУРСОВ

Автор
Дата добавления 08.12.2015
Раздел Другое
Подраздел Конспекты
Просмотров2412
Номер материала ДВ-240376
Получить свидетельство о публикации
Похожие материалы

Включите уведомления прямо сейчас и мы сразу сообщим Вам о важных новостях. Не волнуйтесь, мы будем отправлять только самое главное.
Специальное предложение
Вверх