Инфоурок Другое КонспектыУрок па апавяданнi I. Пташнiкава " Аленi" ( 6 клас)

Урок па апавяданнi I. Пташнiкава " Аленi" ( 6 клас)

Скачать материал

Тэма:   Узаемаадносiны чалавека i прыроды ў апавяданнi I. Пташнiкава

     «Аленi»

 

Мэта: вызначэнне  i ўсведамленне праблем узаемаадносiн чалавека i прыроды

 

Задачы: - садзейнiчаць далейшаму развiццю ўмення ўспрымаць лiтаратурны     твор на эмацыянальна – вобразным узроунi, садзейнiчаць уменню дакладна, лагiчна выказваць свае думкi, абгрунтоуваць меркаваннi;

 

-   садзейнiчаць выхаванню культуры iндывiдуальнай i калектыўнай дзейнасцi (умець слухаць,уважлiва адносiцца адзiн да аднаго, працаваць у калектыве, спрыяць засваенню паняцця «гуманны»);

 

-   стварыць умовы для выхавання чалавечнасцi, дабрынi, мiласэрнасцi ў адносiнах да прыроды.

 

Тып урока: абагульненне i сiстэматызацыя ведаў

 

Форма урока: камбiнаваны ўрок з выкарыстаннем прэзентацыi

 

Абсталяванне: мультымедыйны праектар,прэзентацыя, магнiтафон, надрукаваныя тэксты, тэсты, заданнi на картках, фламастары, партрэт пiсьменнiка, малюнкi вучняў, шаблон эмблемы


ХОД УРОКА

 

I.Арганiзацыйны этап

 

- Добры дзень, рабяты! Звярнiце, калi ласка, увагу на слайд. Якi настрой ён у вас выклiкае? Жадаю ўсiм такога ж добрага i прыемнага настрою (слайд 1).

 

II.Вучэбная дзейнасць па ўспрыманнi праблемы ўрока

 

 1.Уступнае слова настаўнiка

 

-         Пачаць нашу працу мне хочацца словамi беларускага паэта К.Кiрэенкi:

Заўжды, заўжды, усюды, кожны мiг,

З жыццем усiм, з якiм навечна ў згодзе,

Ад самых шчырых роздумау сваiх

Мне пакланiцца хочацца прыродзе.

 

2.Фармулiроўка тэмы, мэты ўрока

 

-         Так, хочацца пакланiцца прыродзе за тое, што яна дае нам жыцце, радасць ад розных пор года. А цi заўседы мы адносiмся да яе так, як яна гэтага заслугоўвае? Гэтай тэме i будзе прысвечаны наш урок (слайд 2).

 

    Зараз вызначым мэты ўрока:

-         вызначыць праблемы …

-         умець …

-         вучыцца працаваць …

-         зразумець неабходнасць …(слайд 3).

 

   ( Вучні самі вызначаюць мэты ўрока. Затым параўноўваюць з мэтамі на слайдзе №4:

-         вызначыць праблемы ўзаемаадносiн чалавека i прыроды;

-         умець дакладна, лагiчна выказваць свае думкi, абгрунтоуваць меркаваннi;

-         вучыцца працаваць у калектыве (умець слухаць,уважлiа адносiцца адзiн да аднаго);

-         зразумець неабходнасць гуманных адносiн да прыроды).

 

3. Тлумачэнне паняцця гуманны.

 

-         Скажыце, калі ласка, ці зразумела вам значэнне слова гуманны?

(Зварот да слоўніка, а потым да слайда)

Гуманiзм – гэта чалавечнасць у адносiнах да людзей, да ўсяго жывога. Значыць, гуманны – гэта чалавечны (слайд 5).

 

 

4.Зварот да эпіграфа

 

-         Таму эпіграфам нашага ўрока з’яўляюцца наступныя радкі:                                  

                                                           Без чалавечнасцi не будзе вечнасцi.

                                                                             П.Панчанка (слайд 6).

 

5.Пастаноўка праблемнага пытання ўрока

 

-         Пытанне, на якое мы сення будзем адказваць, гучыць так:

«Што зяўляецца галоўным у адносiнах чалавека да прыроды?» (слайд 7).

 

III. Актуалiзацыя ведаў

 

-         У нас апошнi абагульняльны ўрок па дадзенай тэме. Таму, каб прыгадаць змест твора, выканаем тэставае заданне.(Дадатак). Вазьмiце, калi ласка, лiсты, абвядзiце правiльныя варыянты адказаў. Працуем 2 хвiлiны.

 

(Узаемаправерка. Правiльныя адказы на слайдзе  8).

 

 

-         Падымiце, калi ласка, рукi тыя, хто выканаў заданне без памылак. У каго есць памылкi? У якiм заданнi? Зачытаем правiльны варыянт.

 

 

IV. Абагульненне i сiстэматызацыя ведаў па вырашэннi праблемы ўрока

 

1.           – Мы з вамі прыгадалі змест твора. Але давайце ўспомнім праблемнае пытанне, на якое трэба адказаць.

(Дзеці называюць праблемнае пытанне).

 

Каб вырашыць праблему ўрока, будзем працаваць у трох группах, у адпаведнасцi з тым дамашнiм заданнем, якое вы выконвалi. У нас есць «Мастакi», якiя малявалi. Таксама есць «Мастакi слова», якiя пераказвалi, i «Даследчыкi», якiя даследавалi i вызначалi пэўныя праблемы.

Заданнi перад вамi. На iх абмеркаванне i выкананне пяць хвiлiн. Не забывайце, калi ласка, дапамагаць адзiн аднаму(слайд 9 ).

 

Пакуль дзецi выконваюць заданнi, гучыць музыка на фоне слайда 10.

 

2.     Выступленнi груп.

- Будзем правяраць заданнi, а вучнi з iншых груп, калi ласка, падрыхтуйце свае пытаннi.

 

Першая група «Мастакi»

 

1 – ае заданне (слайд 11)

 

Выпішыце з дадзенага тэксту вообразна – выяўленчыя сродкі мовы:          а)эпітэты; б) метафары; в) параўнанні

                           

ТЭКСТ

Увосень, калі стаіць пагода, гараць сіняватыя хвойкі верасу на пасецы – верас высокі, як трава на лузе. Па ім поўзаюць мурашкі , лётаюць пчолы. Сядзе пчолка на верасовую галіну, калышацца, пасля нахіне яе аж да самай зямлі, абдыме ножкамі, перагнецца ўся, адтапырыць крыльцы і лезе з галоўкай у маленькую кветачку. Пасля застыне, не кранецца, як памерла, - п.е.

 

(Эпітэты: сіняватыя хвойкі верасу.

Метафары: стаіць пагода, гараць сіняватыя хвойкі верасу.

Параўнанні: верас, як трава; застыне, як памерла).

 

   Вучні задаюць пытанні групе. Напрыклад, пытанне:

            - Для чаго ўжываюцца вобразна – выяўленчыя сродкi мовы ў тэксце?

 

2 – ое заданне (слайд 11)

 

            Чаму для Iры восень – гэта самая прыгожая пара года? (Стар.311,312,313)

 

           ( - Дзяўчынцы падабалася цiшыня i спакой усюды. Iрка любiла восень за жоўты, залацiсты колер лiсця, за грыбную пару, за багацце дароў лесу, за паспакайнелых лясных звяроў).

 

Прыкладнае пытанне вучняў:

             - Як пра запiсанне восенi аўтар характарызуе дзяўчынку?

          

 «Мастакi» паказваюць свае малюнкi з адлюстраваннем розных пор года. Тлумачаць, што яны адлюстравалi i чаму.


Другая група «Даследчыкi»

 

1-ае заданне(слайд 12)

 

-         Выпішыце з тэксту цытаты, якія дапамагаюць раскрыць рысы характару дзяўчынкі. (Стар.316, 317, 319)

 

Рысы характару Іркі

Прыклады з тэксту характару дзяўчынкі

Улюбёнасць у прыроду

“Ірка любіла восень…”

“Ірка любіла пчолак…”

Назіральнасць

“На пасецы яшчэ зялёная трава і мох, але пастарэлі грыбы-лісіцы…”

“З бярозамі растуць вольха, асіна, маленькія дубкі…”

“Ірка чуе, як шастае сухая трава…”

Дабрыня

“Ірцы стала шкада аленя, шкада і тых маленькіх, што стаялі, прытуліўшыся, адзін да аднаго.”

“Ёй стала раптам балюча, і яна заплакала.”

Сур’ёзнасць

“Ірка ўсё думала, чаго не прыйшлі алені.”

 

2-ое заданне(слайд 12)

 

Зачытайце канцоўку апавядання. (Стар.330)

Што задрылася з дзяўчынкай? Хто вінаваты ў гэтым?

 

    ( - Цi можна, на ваш погляд, апраўдаць бацьку?)

 

Трэцяя група «Мастакi слова»

 

1-ае заданне(слайд 13)

 

Перакажыце эпізоды апавядання, у якіх паказаны сустрэчы Іркі з аленямі:

1-ая сустрэча – стар.316;

2-ая сустрэча – стар. 319-320;

3-яя сустрэча – стар.324-325;

4-ая сустрэча – стар.326-327.

 

Вучні задаюць пытанні.

 

          (   - Чаму першы раз спалохалася Iрка, а ў другi раз аленi?

             - Чаму алень, на вашу думку, не ўзяў хлеба?

             - Што здарылася з рагатым?)

 

 

 

2-ое заданне(слайд 13)

 

Параўнайце паводзіны жывёл і людзей і дайце ім ацэнку.

 

(  - Цi даруе Iрка дарослым iх здраду i бесчалавечнасць?

-         А цi даравалi б вы?)

 

-         Аўтар паказвае кантраст памiж жорсткасцю, карыслiвасцю людзей i добразычлiвасцю звера. Хто, на ваш погляд, больш высакародны? Паслухайце легенду «Сокал i шчыгляняты» i адкажыце на пытанне:

-         Як паводзяць сябе жывелы ў  аналагiчнай сiтуацыi?

 

Вучаніца чытае паведамленне (дадатак).

 

-         Адкажыце, калі ласка, на пастаўленае пытанне.

 

(Адказы вучняў).

-         Як змяніўся ваш настрой пасля таго, як вы праслухалі легендуНапэўна, настрой ва ўсіх трывожны, таму давайце супакоімся, каб потым працаваць далей.

 

(Псіхалагічная паўза)

 

- Сядзьце зручна, заплюшчыце вочкі, проста адпачніце,уявіце сабе што-небудзь прыемнае.

Гучыць музыка, дзеці адпачываюць.

- Што вы сабе ўявілі?  (Вучні дзеляцца сваімі ўражаннямі)

 

V. Прэзентацыя, паведамленні

 

1. - Вы ўсе ўявілі нашу зямлю вельмі прыгожай. Але, на жаль, у яе з кожным годам усё больш і больш экалагічных праблем. І пра гэтыя праблемы нам паведаміць Ляпёхіна Віка, якая рыхтавала прэзентацыю “Экалагічныя праблемы  планеты Зямля”. (Прэзентацыя на слайдах).

 

- Як зрабіцьтак,каб гэтых праблем было менш?

- Гэта праблема ўсяго свету, усёй зямлі. Нават ёсць такі дзень, які так і называецца Дзень Зямлі.

 

 2. Паведамленне пра ўзнікненне Дня Зямлі. (Дадатак)

 

- Што у нашай краіне робіцца ў гэты дзень?

- Каторы раз у гэтым годзе адзначаўся Дзень Зямлі?

   

 3. Паведамленне пра ўзнікненне “Чырвонай кнігі” (дадатак)

 

- Якія жывёлы занесены ў “Чырвоную кнігу”?

- Якія яшчэ прымаюцца меры па ахове навакольнага асяроддзя?

- А як канкрэтна вы можаце дапамагчы прыродзе?

 

(Вучні выказваюць свае прапановы).

-Столькі прапаноў, хоць стварай цэлае экалагічнае таварыства. Давайце ўявім, што яно ў нас створана. Вам прапануюцца заданні:

 

1-ая група “Мастакі”

Намаляваць эмблему гэтага таварыства  і растлумачыць намалёванае.

 

2- ая група “ Даследчыкі”  

Які шчыт вы б паставілі ля лесу? Якія парады людзям вы б на ім напісалі?

 

3-ая група “Мастакі слова”

Напісаць зварот людзям ад імя якой- небудзь жывёліны.

 

VI. Творчасць вучняў

Пакуль вучні працуюць, гучыць музыка.

 

VII. Афішавнне работ

Кожная група прадстаўляе сваю работу.

 

VIII. Падвядзенне вынікаў

-Давайце, калі ласка, успомнім пытанне, на якое мы адказвалі на працягу ўрока (слайд).

- Ці адказалі мы на яго?

Зноў звяртаемся да эпіграфа (слайд).

-         Што ж, на вашу думку,самае галоўнае ў нашым жыцці?

(Вучні робяць вывад, што самае галоўнае у нашым жыцці – гэта чалавечнасць).

 

IX. Рэфлексія

- Сёння на ўроку вы добра працавалі, вырашалі праблемы. З якімі пажаданнямі вы звярнуліся б адзін да аднаго?

-У мяне таксама ёсць пажаданні для вас. Звярніце,калі ласка, увагу на слайды( слайд)

 

X. Дамашнее заданне

 

-Вамі выказана шмат цікавых думак. Можа, хтосьці не змог або саромеўся выказацца. Таму дома ў вас ёсць магчымасць падрыхтаваць вуснае сачыненне на тэму  “Мы ў адказе за тых, каго прыручылі”.


Дадатак

Паведамленне пра ўзнiкненне Чырвонай кнiгi

 

Мiжнародная камiсiя, у склад якой уваходзiлi буйнейшыя вучоныя з усяго свету, прыйшла да вываду: каб выратаваць жывельны i раслiнны свет, неабходна збiраць звесткi аб усiх рэдкiх, знiкаючых (або якiя знаходзяцца пад пагрозай знiкнення) вiдах жывел i раслiн. Cпiс такiх вiдау (першы варыянт Чырвонай кнiгi) пачаў афiцыйна выдавацца у 1966 годзе ў швейцарскiм горадзе Морж. У Беларусi Чырвоная кнiга пачала выходзiць з 1981 года.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

                                                                                           


Дадатак 1

                                  ТЭСТ

1.Падзеi ў творы адбываюцца ў:

   а) даваенны час;

   б) пасляваенны час;

   в) нашы днi.

2. Бацька у Iркi быу;

   а) паляўнiчым;

   б) вартаўнiком;

   в) леснiком.

3. Дзяучынка ўпершыню сустрэла аленяў тады,калi:

   а) вярталася з заставы Высокi Бераг цераз пасеку;

   б) бацька ўпершыню ўзяу з сабой у запаведнiк;

   в) збiрала журавiны на балоце.

4. Другi раз дзяучынка ўбачыла сваiх аленяу тады,калi:

   а) прадавалi парася;

   б) ставiла петлi на зайцаў;

   в) аднойчы зiмою пад вечар пайшла паглядзець, цi цэлы стажок.

5. У халодную зiму Iрка аленяў:

   а) кармiла хлебам, буракамi,сенам;

   б) паiла цеплаю вадою з хаты;

   в) заганяла пагрэцца у хлеў.

6. Што здарылася тады, калi Iрку не пусцiлi да стажка?

   а) на аленяў напалi ваукi,

   б) забiлi рагатага;

   в) аленi уцякалi ў пушчу.

7. Аленi пасля забойства рагатага сталi уцякаць ад Iркi,таму што:

   а) перасталi давяраць людзям i Iрцы;

   б) бацька дзяучынкi перастаў iх падкормлiваць;

   в) пужалiся выгляду Язэпа.

8. Не дачакаушыся «сваiх» аленяу нi заутра, нi праз дзень, Iрка:

   а) не магла адразу некалькi начэй заснуць;

   б) папрасiла бацьку дапамагчы найсцi iх;

   в) кiнулася iх шукаць.

9. Тэма апавядання «Аленi»:

   а) узаемаадносiны чалавека i прыроды;

   б) рацыянальнага выкарыстання прыроднага багацця;

   в) паказ жыцця у пасляваенны час.

10. Iдэя апавядання:

   а) гуманныя гаспадарскiя, беражлiвыя адносiны да прыроды;

   б) роўнасць, справядлiвасць;

   в) вольнасць, незалежнасць.

 

 

 

Дадатак

 

Паведамленне пра Дзень Зямлi

 

- Цi чулi вы што-небудзь пра Санта Барбару? Дзякуючы тэлефiльму, невялiкi амерыканскi горад стал вядомы ў нас усiм. А цi ведаеце вы, што шмат гадоў назад у Санта-Барбары адбылiся падзеi, якiя прымусiлi людзей актыўна змагацца за чысцiню нашай планеты?

У 1969 годзе здарылася бяда. Са шчылiны каля горада разлiлася нафта, шмат нафты-мiльёны тон. Вада пакрылася брудным, смярдзючым слоем слiзi.

Пелiканы, чаплi, качкi i iншыя  жывёлы загiнулi. Гэта падзея прымусiла людзей задумаецца. Яны вырашылi 1 дзень у годзе прысвяцiць абароне нашай планеты. Гэты дзень назвалi Днём Зямлi.

22 красавiка 1970 года 20 мiльёнаў амерыканцаў адзначалi першы Дзень Зямлi.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дадатак

Леанарда да Вiнчы

Легенда «Сокал i шчыгляняты»

 

Вярнуўшыся з палявання, сокал знайшоў у сваiм гняздзе двух шчыглянят, якiя сядзелi побач з яго птушанятамi.

Ён быў раззлаваны,таму што паляванне ў той непагодны дзень не ўдалося: траплялася адна мярцвячына. А сокалы, як вядома, хутчэй памруць ад голаду, але яшчэ больш разлавауся.

-Адкуль вы тут узялiся?- грозна спытаў гаспадар гнязда ў птушанят.

-Мы заблудзiлiся ў лесе у час дажджу,-прапiшчалi ледзь-ледзь шчыгляняты.

Драпежнiк кiнуў на iх гнеўны позiрк. Яго распiрала злосць i мучыў голад.

Калоцячыся ад страху, шчыгляняты прыцiснулiся адзiн да аднаго i не маглi нi ўздыхнуць, нi пiкнуць.

Абодва былi тлустыя i ўкормленыя, але такiя бездапаможныя, што горды сокал быў не ў сiлах накiнуцца на iх. Ён толькi заплюшчыў вочы i адвярнуўся, каб не паддацца спакусе.

-Вон адгэтуль! - загадаў драпежнiк,- каб духу вашага тут не было.

I калi шчыгляняты паляцелi прэч, сокал павярнуўся да сваiх галодных птушанят i сказаў:

-Лепш памерцi ад голаду, чым дазволiць сабе пажывiцца бязвiнным птушанём.

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Урок па апавяданнi I. Пташнiкава " Аленi" ( 6 клас)"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 3 месяца

Специалист по корпоративной культуре

Получите профессию

Бухгалтер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 651 836 материалов в базе

Скачать материал

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 24.05.2016 5644
    • DOCX 109.5 кбайт
    • 191 скачивание
    • Рейтинг: 5 из 5
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Степанова Наталья Ивановна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Степанова Наталья Ивановна
    Степанова Наталья Ивановна
    • На сайте: 7 лет и 10 месяцев
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 5754
    • Всего материалов: 1

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Фитнес-тренер

Фитнес-тренер

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс профессиональной переподготовки

Библиотечно-библиографические и информационные знания в педагогическом процессе

Педагог-библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3950 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 473 человека из 69 регионов
  • Этот курс уже прошли 2 319 человек

Курс повышения квалификации

Специалист в области охраны труда

72/180 ч.

от 1750 руб. от 1050 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 34 человека из 20 регионов
  • Этот курс уже прошли 151 человек

Курс профессиональной переподготовки

Руководство электронной службой архивов, библиотек и информационно-библиотечных центров

Начальник отдела (заведующий отделом) архива

600 ч.

9840 руб. 5900 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 25 человек

Мини-курс

Эффективные коммуникационные стратегии в образовательной среде: от управления до мотиваци

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Психология взаимоотношений, прощения и самопонимания

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 136 человек из 52 регионов
  • Этот курс уже прошли 37 человек

Мини-курс

Психологические концепции и практики

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 23 человека из 16 регионов