Инфоурок Другое КонспектыУрок па беларускай мове "Коска паміж часткамі ў складаным сказе" (5 клас)

Урок па беларускай мове "Коска паміж часткамі ў складаным сказе" (5 клас)

Скачать материал

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Воранаўскага райвыканкама

ДУА “Воранаўская сярэдняя школа”

 

 

 

 

 

План-канспект урока па беларускай мове

Тэма: Коска паміж часткамі ў  складаным сказе

5 клас

 

 

 

 

 

 

Падрыхтавала: настаўніца беларускай мовы

 і літаратуры

Мацюк Ала Раманаўна

 

 

 

 

 

 


 

План-канспект урока па беларускай мове для 5 класа

Тэма: Коска паміж часткамі ў  складаным сказе. Сінтаксіс і пунктуацыя

Мэта: плануецца, што ў канцы ўрока вучні будуць ведаць правілы пастаноўкі коскі ў складаным сказе, будуць умець адрозніваць просты сказ ад складанага, бачыць межы частак у складаным сказе і ставіць коску паміж часткамі складанага сказа.

Задачы: 1. Садзейнічаць узнаўленню і паглыбленню ведаў вучняў пра складаны сказ; садзейнічаць уменню знаходзіць складаныя сказы ў тэксце, бачыць межы частак у складаным сказе і ставіць знакі прыпынку;

2. Стварыць умовы для развіцця ўменняў  ужываць складаныя сказы ў вусным і пісьмовым маўленні, выконваць сінтаксічны разбор сказаў, ставіць знакі прыпынку ў складаным сказе; развіваць арфаграфічную пільнасць;

3. Садзейнічаць выхаванню любві і павагі да роднага слова.

Абсталяванне: карткі з заданнямі, вучэбны дапаможнік для 5 класа “Беларуская мова” Красней В.П., Лаўрэль Я.М., кантрольна-ацэначны тэст

Ход урока

І. Арганізацыйны момант

ІІ. Актуалізацыя раней вывучанага

1.   Праверка дамашняга задання. (Некалькі сшыткаў правяраюцца настаўнікам, адзін вучань тлумачыць выкананне дамашняга практыкавання.)

2.   Сінтаксічны разбор сказаў (два вучні ля дошкі)

Я  па  літарах  родных  вучыўся  чытаць,

І  буквар  для  мяне  быў жыцця  палавінай. (Н. Гілевіч)

(Апавядальны, няклічны, складаны.)

Ціха  гучаць  у  мове  маёй  словы  пяшчотныя,  крынічныя,  росныя. (А. Зарыцкі)

(Апавядальны, няклічны, просты, двухсастаўны, развіты, ускладнены аднароднымі азначэннямі.)

3.   Франтальнае апытванне

-         Які сказ называецца складаным?

-         Як звязаны часткі ў складаным сказе?

-         Чым адрозніваецца складаны сказ ад простага?

-         Што трэба зрабіць, каб даведацца, якія словы ў сказе адносяцца да адной часткі, а якія да другой?

-         Чым на пісьме аддзяляюцца часткі сказа?

ІІІ. Арфаграфічная хвілінка

“Працуем карэктарамі”. Знайсці і выправіць памылкі.

Зьва, міл’ярд, пер’е, угорье, палью, кар’ер, Ульяна, абьезд, Дзямьян, з’ехалі, верабьіха, Валярьян, аб’ект, надвор’е, налью, зьесці, салью, узмор’е, Дарья, сузорье, Анатольевіч.

ІV. Работа па тэме ўрока

1.     Мэтавызначэнне

Вучні вызначаюць мэты ўрока: будзем вывучаць складаныя сказы, вучыцца знаходзіць іх у тэксце, навучымся ставіць коску ў складаным сказе, адрозніваць просты сказ ад складанага.

2.     Вывучэнне новай тэмы

Уступнае слова настаўніка

У складаных сказах могуць ставіцца розныя знакі прыпынку: і коскі, і працяжнікі, і двухкроп’і, і коска з кропкай, - але ў 5 класе мы будзем разглядаць толькі такія сказы, дзе паміж часткамі ставяцца коскі, а ўсе астатнія знакі прыпынку вы будзеце вывучаць у старэйшых класах.

·        Пачнём працу з выканання задання, якое ляжыць у вас на партах (тэкст).

1.Родная мова. 2. З вуснаў маці яна ўвайшла ў наша жыццё. 3. У ціхім журчанні матчыных песень у пяшчотных яе ласках мы чуем тваю прыгажосць. 4. Гэта мова маіх бабулі ідзядулі якіх я ведаю. 5. Гэта мова маіх прадзедаў і прапрадзедаў якіх я не ведаю але заўжды адчуваю за сабою. 6. Шануйце і любіце родную мову бо яна адкрывае нам разнастайныя цуды і таямніцы жыцця.

Заданні:

1.     Прачытайце тэкст.

2.     Вы згодны, што гэта тэкст?

3.     Дайце загаловак , каб ён адпавядаў тэме тэксту.

4.     Вызначце асноўную думку.

5.     Стыль тэксту.

6.     Пастаўце неабходныя знакі прыпынку. 

7.     Вызначце граматычную аснову ў 3 і 6 сказах.

Правяраецца франтальна:

-         Назавіце галоўныя члены сказа ў 3 сказе.

-         Якія знакі прыпынку там паставілі? Чаму?

-         Ці можаце вы растлумачыць, чаму там патрэбны ці непатрэбны коскі?

-         Вызначце галоўныя члены сказа ў 6 сказе?

-         Ці падобныя сказы 3 і 6?

-         Колькі граматычных асноў у гэтых сказах?

-         Якім знакам прыпынку раздзяляюцца межы 6 сказа?

-         Які вывад мы можам зрабіць?

·        Звернемся да правіла на с.  99-100.

-         У якіх выпадках ставіцца коска ў складаным сказе? Перад якімі злучнікамі?

·        Складанне алгарытму працы:

1.     Вызначаем граматычную аснову сказа.

2.     Помнім, што можа быць адзін выказнік або адзін дзейнік.

3.     Падлічваем іх колькасць.

4.     Пры наяўнасці двух і больш граматычных асноў сказа ставім знак прыпынку (коску).

3.     Замацаванне

·                   Праца ў групах. Кожная група атрымоўвае тэкст, дзе трэба знайсці складаны сказ, падкрэсліць граматычную аснову і паставіць знакі прыпынку.

1)    У добры час, на ўлонні вясковым

Дзе вадзіца крынічная б’е

Навучыўся я матчынай мове

І задуманых песняў яе.

2)    Многа ёсць недасягнутых скарбаў,

Яшчэ болей прываблівых мар.

Я яе ні за што не аддаў бы

Бо яна найвялікшы мой скарб.

3)    Яна гойдае спевам калыску

Літасціва шчабеча ў бядзе

На ёй песні складаюць вятрыскі

У неспакойны, разбуджаны дзень.

                                            (Л. Геніюш)

Адзін прадстаўнік з групы зачытвае радкі з верша з выкананым заданнем, па аднаму прадстаўніку з групы на дошцы складаюць схему складанага сказа, тлумачаць пастаўленыя знакі прыпынку.

·        Творчае заданне

Скласці невялікі тэкст на тэму “Родная мова! Цудоўная мова!”, выкарыстоўваючы складаныя сказы са злучнікамі і без іх (для моцных вучняў). Скласці 3 сказы пра родную мову па апорных словах і словазлучэннях (для слабейшых вучняў).

V. Падвядзенне вынікаў і рэфлексія

-         Успомніце, як правільна знаходзіць межы частак у сказе?

-         Як аддзяляюцца межы частак у складаным сказе?

-         У якіх выпадках ставіцца коска ў складаным сказе?

·        Кантрольна-ацэначны тэст

1. Знайдзіце і выпішыце нумары складаных сказаў:

1) Без мовы не можа быць народа.

2) Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі.

3) Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет.

2. Скласці схемы складаных сказаў

Ад слова сэрца халадзее,

Праходзіць сон і забыццё,

Ад слова рушацца надзеі,

Ад слова свеціцца жыццё.

 

Ад слова вырастаюць крылы,

А ў сэрцы стукае любоў,

Ад слова прыбываюць сілы.

Дык не шкадуйце шчырых слоў! 

                                               (С. Грахоўскі)

3. Закончыце выказванне.

Простыя сказы ў складаным звязаны па ….. і ……. .

- узаемаправерка (абмен сшыткамі)

- самаправерка (па ключы на дошцы)

VI. Дамашняе заданне

Вывучыць правіла на с.99-100, пр. 177, для больш моцных вучняў –  знайсці выказванні пра родную мову з мастацкіх твораў, ужываючы складаныя сказы.

 

Закончыце сказы:

-         На ўроку я даведаўся…..

-         Я навучыўся…..

-         Мне здалося цяжкім….

-         Мне трэба дапрацаваць….

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Урок па беларускай мове "Коска паміж часткамі ў складаным сказе" (5 клас)"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Копирайтер

Получите профессию

Экскурсовод (гид)

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Краткое описание документа:

Плануецца, што ў канцы ўрока вучні будуць ведаць правілы пастаноўкі коскі ў складаным сказе, будуць умець адрозніваць просты сказ ад складанага, бачыць межы частак у складаным сказе і ставіць коску паміж часткамі складанага сказа.

Задачы: 1. Садзейнічаць узнаўленню і паглыбленню ведаў вучняў пра складаны сказ; садзейнічаць уменню знаходзіць складаныя сказы ў тэксце, бачыць межы частак у складаным сказе і ставіць знакі прыпынку;

2. Стварыць умовы для развіцця ўменняў ужываць складаныя сказы ў вусным і пісьмовым маўленні, выконваць сінтаксічны разбор сказаў, ставіць знакі прыпынку ў складаным сказе; развіваць арфаграфічную пільнасць;

.

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 626 146 материалов в базе

Скачать материал

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 14.05.2015 9346
    • DOCX 50 кбайт
    • 150 скачиваний
    • Рейтинг: 5 из 5
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Матюк Алла Романовна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Матюк Алла Романовна
    Матюк Алла Романовна
    • На сайте: 8 лет и 10 месяцев
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 47847
    • Всего материалов: 5

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Экскурсовод

Экскурсовод (гид)

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс профессиональной переподготовки

Библиотечно-библиографические и информационные знания в педагогическом процессе

Педагог-библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3950 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 457 человек из 66 регионов

Курс профессиональной переподготовки

Организация деятельности библиотекаря в профессиональном образовании

Библиотекарь

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3950 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 281 человек из 66 регионов

Курс повышения квалификации

Специалист в области охраны труда

72/180 ч.

от 1750 руб. от 1050 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 42 человека из 21 региона

Мини-курс

Идеи эпохи Просвещения: педагогическое значение для современности

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Возрастные кризисы

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 27 человек из 19 регионов

Мини-курс

Преодоление расстройств: путь к психическому здоровью"

3 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе