Добавить материал и получить бесплатное свидетельство о публикации в СМИ
Эл. №ФС77-60625 от 20.01.2015
Инфоурок / Другое / Конспекты / Урок па беларускай мове "Якасныя прыметнікі"

Урок па беларускай мове "Якасныя прыметнікі"

  • Другое

Поделитесь материалом с коллегами:

Урок-лесвіца

Якасныя прыметнікі


Мэта: 1)удасканальваць уменне заўважаць у тэксце якасныя прыметнікі; дапамагаць засвойваць асноўныя іх граматычныя уласцівасці, выяўляць сэнсавую адметнасць якасных прыметнікаў;

2)развіваць навыкі дарэчнага выкарыстання ў мове якасных прыметнікаў; развіваць уменне абгрунтоўваць сваю думку; узбагачаць мову вучняў;

3)выхоўваць любоў да роднай мовы, роднай зямлі, развіваць пачуццё прыгожага, фармаваць рысы таварыскасці.

Абсталяванне: карткі, на якіх запісаны тэмы тэкстаў, плакат «Лесвіца». Міжпрадметныя сувязі: беларуская літаратура, фізічная культура.



Ход урока

  1. Арганізацыйны момант


  1. Уступнае слова настауніка:

- Сёння у нас урок-замацаванне ведаў па тэме «Якасныя прыметнікі». Мы з вамі ўспомнім, што называецца прыметнікам, што абазначаюць якасныя прыметнікі, якімі ўласцівасцямі валодаюць, бо веданне гэтага будзе спрыяць асэнсаванаму вьлучэнню і вькасарыстанню гэтых прыметнікаў у мауленні. Аднак, галоўнае нават не ў гэтым: вы, дзеці, набудзеце навык абгтрунтавання сваей думкі, што так неабходна ў розных жыццёвых сітуацыях.

Наш сённяшні ўрок называецца урок-лесвіца. Мы будзем падымацца уверх па прыступках ведаў.

тэкст

сказ

словазлучэнне

слова

На ўроку працуюць вучні-кансультанты.


3. Слоўнікава-арфаграфічная хвіліна (паўтарыць правапіс канчаткаў назоунікаў 1-га скл.) Настаўнік: «Пачнём урок са слоўнікавай дыктоўкі з граматычным заданнем.

а) Паставіць словазлучэнні ў давальным склоне (два вучні да дошкі).

Гарадская школа, глыбокая рака, ласкавая матуля, добрая кніга, ружовая кветка, цікавая газета, вузкая вуліца, дарагая Радзіма.


б) Франтальнае апытванне:

1)Назавіце якасныя прыметнікі.

2)Што абазначаюць якасныя прыметнікі?

3)Да якога разраду адносіцца прыметнік -гарадская? Чаму?


4. Выбарачная дыктоўка.

Настаўнік: «Амаль кожны наш урок не абыходзіцца без выбарачнай дыктоўкі. I сённяшні наш урок не з'яўляецца выключэннем. Але гэта заданне будзе цікавым тым, што мы будзем успамінаць верш Д. Бічэль-Загнетавай «Роднае слова», які вучылі на памяць. а)Выпішьше па памяці якасныя прыметнікі, якія характарызуюць нашу мову з дадзенага верша.

б)Узаемаправерка (вучні абменьваюцца сшыткамі).

в)Дакажыце, што гэта якасныя прыметнікі (вучні абгрунтоўваюць свае думкі, назьваюць уласцівасці якасных прыметнікаў).


5. Гульня «Чацвёрты лішнні”

Назваць лішняе слова. Абгрунтаваць сваю думку

Пяшчотная, лагодная, матчына, прывабная.


6. Вольная дыктоўка.

Настаўнік: «Дзеці, на якой прыступцы мы знаходзімся? Так, на першай. Давайце паспрабуем падняцца вышэй, і таму наступнае заданне будзе такім: а)скласці словазлучэнні з дадзенымі прыметнікамі, падбіраючы да іх назоўнікі, на тэму «Мы -беларусы», канчаткі можна мяняць; б)вучні зачытваюць словазлучэнні, дапаўняючы адзін аднаго.


7. Групавая праца вучняў у парах.

Настаунік: «Каб падняцца на трэцюю прыступку нашай лесвіцы, трэба скласці сказы з гэтымі словазлучэннямі.

Першы вучань - простыя сказы; другі вучань ператварае гэтыя сказы ў складаныя. Вучні зачытваюць простыя і складаныя сказы. Вучні-кансультанты каменціруюць адказы. Настаўнік: «Каб падымацца далей па нашай лесвіцы, трэба крыху адпачыць.


8. Фізічная паўза.

Пошукавая сітуацыя: назваць магчымыя прычыны.

Настаўнік: «У першую чаргу мы павінны клапаціцца пра сваё здароўе, таму што без здаровьгх людзей, не будзе моцнай Радзімы. Нядаўна у вас праходзіла спартыўнае мерапрыемства, дзе вы атрымалі перамогу. Скажыце, калі ласка, чаму у вас быў такі поспех? Назавіце прычыны. (Вучні адказваюць, ужываючы у сваёй мове якасныя прыметнікі).


9. Самастойная работа.

Настаўнік: а) «Складзіце тэксты па дадзеных тэмах, выкарыстоўваючы матэрыял урока: першы варыянт - «Людзі зямлі беларускай»; другі варыянт - «Беражы і шануй роднае слова», б) Вучні зачытваюць тэксты. в) Вучні-кансультанты каменціруюць адказы сваіх сяброў: ацэньваюць змест прачытанага, выяўляюць лексічныя і стылістычныя памылкі. г) Слова настаўніка.


  1. Дамашняе заданне: п. 36, практыкаванне 213 (запісаць тэкст па-беларуску).

  2. Падвядзенне вынікаў урока.

а) Каменціраванне адзнак (слова кансультанту)

б) Бліц-інтэрв’ю (слова карэспандэнту). Прыкладныя пытанні

  1. Якая тэма нашага урока?

  2. Які від дзейнасці больш спадабаўся?

  3. Які настрой застаўся пасля ўрока?

  4. Што абазначаюць якасныя прыметнікі?

  5. Чыё сачыненне больш спадабалася? Чаму?







Автор
Дата добавления 04.11.2015
Раздел Другое
Подраздел Конспекты
Просмотров465
Номер материала ДВ-122890
Получить свидетельство о публикации

Включите уведомления прямо сейчас и мы сразу сообщим Вам о важных новостях. Не волнуйтесь, мы будем отправлять только самое главное.
Специальное предложение
Вверх