Инфоурок Начальные классы КонспектыУрок па навучанню грамаце "Літара ё"

Урок па навучанню грамаце "Літара ё"

Скачать материал

Тэма: Літара ё

Мэта:

ü    пазнаёміць з літарай ё, якая абазначае мяккі склад (у пачатку слова і пасля галоснай), фарміраваць уменні пісаць малую літару ё;

ü    адпрацоўваць правільнае злучэнне літар у слове, адпрацоўваць уменне  спісваць з друкаванага і рукапіснага тэксту, адпрацоўваць навык напісання назваў рэк з вялікай літары; развиваць мысленне, памяць, мову;

ü     сачыць за правільнай паставай пры пісьме; выхоўваць акуратнасць, старанасць, увагу.

Ход урока

І. Арганізацыйны момант

Рэлаксацыйная гульня  “Дрэва”

-                     Уявіце сябе магутным дубам або стройнай бярозкай.

-                     Вашыя ногі - гэта карані дрэва. Яны моцныя і ўстойлівыя, глыбока ўваходзяць у зямлю і вы адчуваеце сябе вельмі добра. Тулава – ствол, ён роўны і гнуткі, хістаецца, але не ламаецца. Веткі – гэта рукі, свабодна гойдаюцца ўздоўж ствала, лісты – пальцы, лёгка шавеляцца, злёгку дакранаючыся адзін аднаго. Крона – галава чыстая і свежая. Вы – цудоўнае магутнае дрэва. У вас усё атрымаецца!

-                      Дэвіз нашага ўрока “ У нас усё атрымаецца!”

-                     Я жадаю вам поспехаў у працы.
ІІ. Моўная размінка

           Чыстагаворка

-         Рабяты, якую літару мы вучыліся пісаць на мінулым уроку ? (дз, Дз)

-         З спалучэння якіх літар пішаца літара дз? (з літары д і з)

-         Літар дзве, а колькі гукаў яна мае? (Літара дз мае адзін гук [дз’]

-         Добра, малайцы а зараз давайце прачытаем чыстагаворку з вывучанай літарай.

 

     Дзі – дзі – дзі – вакол сябе паглядзі.

     Дзе – дзе – дзе – камар з мухаю ідзе.         

 ІІІ. Актуалізацыя ведаў 
- На якія групы падзяляюцца ўсе гукі беларускай мовы?

- Чым адрозніваюцца гукі ад літар?

- На якія групы падзяляюцца зычныя гукі?

- На якія групы падзяляюцца галосныя гукі?

 

Работа ў групах 
-Раскласці літары ў 2 кошыкі: у
 першы кошык- сабраць галосныя літары, якія паказваюць на мяккасць папярэдняга зычнага  гука, у другі кошык – галосныя літары, якія паказваюць на цвёрдасць папярэдняга зычнага гука. 

    а, о, у, ы, э, я, ё, ю, е, і.

ІV. Падрыхтоўка да засваення новага матэрыялу

-                     Рабяты, давайце пагуляем у гульню “Знайдзі лішнюю літару” на

“Рамонку”.

(На пялёстках кветкі размешчаны літары: с, т, м, к, ё)

 


Вось і кветка няпростая,

А цудоўная якая.

Літару лішнюю знайдзіце,

Усім нам цуда пакажыце.

 

- Давайце назавём першыя чатыры літары. Назавём апошнюю літару.

- Якая літара лішняя? (ё).

- Чаму? (так як яна галосная, бо вымаўляецца з дапамогай голасу)

- А як называюцца астатнія гукі? (зычныя)

- Рабяты, можа хто небудзь ужо здагадаўся, над якой тэмай мы будзем сёння працаваць?

- Правільна, сёння мы будзем вучыцца пісаць маленькую літару ё;

- Да чаго мы будзем імкнуцца на ўроку? ( Мы павінны навучыцца пісаць маленькую прапісную літару ё, адпрацоўваць правільнае злучэнне літар у слове, адпрацоўваць уменне  спісваць з друкаванага і рукапіснага тэксту)

Гімнастыка для вачэй


V. Засваенне новых ведаў
1.
Параўнанне друкаванай і рукапіснай літар ё.Знаёмства з напісаннем малой літары ё, суаднясенне яе графічнага пісьмовага вобраза з друкаваным

2. Тлумачэнне напісання літары, узор настаўніка

3. Паўтарэнне правіл пасадкі ў час пісьма

           Я сшытачку адкрыю,

           Вугалочкам пакладу.

           Я ад вас сябры, не скрыю –

           Ручку я вось так дзяржу!

           Сяду прама, не сагнуся

           За работу я вазьмуся.

4. Абвядзенне па контуры, дапісванне,  самастойнае пісьмо літары

5. Разгадванне загадак

      Звяры-сябры і птушкі

      Яе прыбралі ў пушчы –

      І водзяць карагод,

      Святкуюць Новы год.  (Ёлка)

-                     Давайце вызначым колькі складоў у гэтым слове? На які склад падае націск? А які ён мяккі ці цвёрды?

   

     Невялікае, без’языкае:

     Не есць, не п’е,

     А гаворыць і пяе.   (Радыё)

 

-                     Давайце вызначым колькі складоў у гэтым слове? На які склад падае націск? А звярніце ўвагу як вымаўляецца трэці склад у слове, мякка ці цвёрда?

-                     Літара ё паказвае не толькі на мяккасць папярэдняга зычнага гука, але яна абазначае мяккі склад у пачатку слова і пасля галоснай.

-                     Давайце праверым. Адкрыйце свае сшытачкі і прачытаем склады і словы з літарай ё.

6. Чытанне складоў і слоў з літарай ё.

7. Самастойнае пісьмо складоў, слоў.

Фізкультхвілінка

Козачка белая па гародзе бегала

Аб’елася лебяды, нарабіла бяды.

Баднула бабулю, патаптала цыбулю,

Патаптала часнок: брык-скок, брык-скок.

VІ. Развіццё мовы

-                     А зараз наступнае заданне. Давайце прачытаем словы-імёны ў сшытках.

-                     Чаму гэтыя словы напісаны з вялікай літары?

-                     А что значыць слова Нёман? (Назва ракі) 

   

    Рака Нёман - ўзнікла з балота, адна з найбуйнейшых і  найстарэйшых рэк Беларусі. Працякае на Гродзеньшчыне. Яна  цячэ па тэрыторыі трох краін: Беларусі, Літвы і Расіі. У ніжнім цячэнні служыць дзяржаўнай мяжой паміж Расіяй і Літвой.

     Раку Нёман насяляе мноства відаў рыб.  На рацэ Нёман можна выдатна адпачыць на добраўпарадкаваных пляжах.

-  А як мы павінны сябе паводзіць у такіх месцах?

 

-Давайце складзём сказ з гэтымі словамі. (Сцёпа, Лёня, Сёма пайшлі лавіць рыбу на раку Нёман. )

 

VІІ. Замацаванне вывучанага

1.Чытанне і пісьмо складоў з ё, е, о.

2.Работа ў групах. Разгадайце рэбусы

 Ё http://sharikof.com.ua/image/cache/data/Gemar_Ballons/5/%D0%90%D0%9C50%2063-500x500.jpg 3,1

    ЁЛ http://www.graycell.ru/picture/big/litovka.jpg

 

 

 

 

 

3. Калектыўная работа. Праца каля дошкі

        Гульня “Словы-хітруны”

  Знайдзіце ў словах іншыя словы

Вясёлка (ёлка), вастрыё (астры, тры), мёд (ёд), вясёлы (сёлы).

 

VІІІ. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

- Якую літару мы сёння вучыліся пісаць?

- Якая яна галосная ці зычная?

- Паказвае на мяккасць ці цвёрдасць?

- Ці дасягнулі мы пастаўленай мэты ўрока?

- Пакажыце смайлік, які ў вас настрой у канцы ўрока. Ці не было цяжкасцей, ці ўсё было зразумела?

 

 

 

 



 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Урок па навучанню грамаце "Літара ё""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Бизнер-тренер

Получите профессию

Бухгалтер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 663 820 материалов в базе

Скачать материал

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 17.04.2017 2489
    • DOCX 31.5 кбайт
    • 35 скачиваний
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Демкова Александра Владимировна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    • На сайте: 8 лет и 4 месяца
    • Подписчики: 4
    • Всего просмотров: 275851
    • Всего материалов: 60

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

HR-менеджер

Специалист по управлению персоналом (HR- менеджер)

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Организация системы внутришкольного контроля качества образования на уровне начального общего образования

36 ч. — 144 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 44 человека из 24 регионов
  • Этот курс уже прошли 251 человек

Курс повышения квалификации

Стратегия формирования навыков смыслового чтения у младших школьников в условиях реализации ФГОС НОО

36/72 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 140 человек из 40 регионов
  • Этот курс уже прошли 829 человек

Курс повышения квалификации

Психолого-педагогические аспекты развития мотивации учебной деятельности на уроках по литературному чтению у младших школьников в рамках реализации ФГОС НОО

72 ч. — 180 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 166 человек

Мини-курс

Особенности психологической помощи детям

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 587 человек из 75 регионов
  • Этот курс уже прошли 227 человек

Мини-курс

Эмоциональная связь между родителями и детьми

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 44 человека из 27 регионов
  • Этот курс уже прошли 18 человек

Мини-курс

Патологии нервной системы у детей: от перинатального периода до нарушений поведения

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 39 человек из 24 регионов
  • Этот курс уже прошли 26 человек