Добавить материал и получить бесплатное свидетельство о публикации в СМИ
Эл. №ФС77-60625 от 20.01.2015
Инфоурок / Начальные классы / Конспекты / Урок па вучэбным прадмеце "Чалавек і свет"на тэму "Паветра і яго ахова"

Урок па вучэбным прадмеце "Чалавек і свет"на тэму "Паветра і яго ахова"


  • Начальные классы

Поделитесь материалом с коллегами:


Дзяржаўная установа адукацыі

Краснабярэжская базавая школа Лельчыцкага раёна”







Урок па вучэбным прадмеце

Чалавек і свет”




Тэма:”Паветра і яго ахова”













Настаўнік пачатковых класаў

Сечка Андрэй Пятровіч









Тэма: “Паветра і яго ахова”

Мэты: фарміраваць у дзяцей уяўленні аб асноўных уласцівасцях паветра,

яго значэнні для ўсяго жывога на Зямлі; дапамагчы ўсвядоміць ролю

кожнага чалавека ў захаванні чысціні і паветра; развіваць элементар-

ныя навыкі эксперыментавання, вучыць аналізіраваць, рабіць вывады

і абагульненні, устанаўліваць прычыны-выніковыя сувязі, працаваць

з падручнікам.

Абсталяванне: надзіманыя шары, шклянкі з вадой, пластмасавыя трубачкі,

кавалкі мелу, дзіцячая гумавая цацка.


Ход урока

І. Арганізацыйны момант.

Акрамя Атлантычнага, Тыхага, Індыйскага і Паўночна-Ледавітага акіянаў ёсць на свеце яшчэ адзін акіян - самы вялікі, і вы кожны дзень, кожную гадзіну, кожную хвіліну “купаецесь” у ім. І пешаходы на вуліцы, і кошкі, і сабакі, і птушкі, і машыны - дзень і ноч “купаюцца” ў гэтым акіяне.

Акіян - гэты без берагоў і вады. У ім лётаюць самалёты. Як вы думаецце, аб якім акіяне я вам прачытаў? (Гэта акіян – паветра)

А зараз паслухайце гісторыю пра Невядзімку: “Ёсць на свеце Невядзімка. Аднойчы ён расчыніў акно, уварваўся ў пакой і скінуў са стала газету на падлогу. А на вуліцы ў пешаходаў сарваў з галавы капялюш, пакаціў па дарозе… Хто гэты невядзімка ? (Гэта вецер)

А што такое вецер ? (Гэта рух паветра). Ці можна паветра ўбачыць? Адчуць?

1. Памахайце сшыткам каля твару. Што вы адчуваеце? (Дзьме ветрык, паветра).

- Які можна зрабіць вывад? (Вакол нас паветра).

2. Надзьміце шарык, а цяпер выпускайце паветра, прыклаўшы да адтуліны руку. Што адчуваеце ? (Паветра выходзіць). Адкуль у шарыку з’явілася паветра ? (Мы яго надзьмулі; з нашых лёгкіх).

- Які вывад можна зрабіць ? (У чалавека ў лёгкіх ёсць паветра).

3. Цяпер апусціце ў шклянкі з вадой трубачкі. Свабодны канец вазьміце ў рот і дзьміце ў трубачку. Што вы бачыце ? (Бурбалкі, у якіх паветра).

Значыць паветра можна бачыць.

4. Кіньце ў шклянку з вадой кавалачак мелу. Што выдзяляецца ? (Паветра).

- Які вывад можна зрабіць ? (У меле ёсць паветра).

5. У нас гумавая цацка “Гномік”. Я націскаю на цацку. Што вы чуеце ?

(Піск, свіст). Гэта рух паветра, якое выштурхоўваецца.

6. Затрымайце паветра. Як доўга мы можам гэта вытрымаць ? Што мы ўдыхаем ?

- Які вывад можна зрабіць ? (Паветра неабходна для дыхання).

Як вы цяпер адкажаце на пытанні: ці можна паветра ўбачыць? Пачуць ? Адчуць ? (Можна).

- Дзе мы знайшлі паветра ? (Яно вакол нас, у целе чалавека, у многіх прадметах).

- Чаму праз паветра мы добра бачым адзін аднаго ? (Таму, што яно празрыстае).

Фізкультхвілінка

Дзеці! На адрас нашага класа прыйшлі пісьмы “Ад паветра” (Настаўнік раздае дзецям пісьмы, яны чытаюць іх).

Малайцы! А цяпер разгледзьце малюнкі ў падручніку с.38 і адкажыце на пытанні.

Дзеці, паветра падрыхтавала вам заданне: вам патрэбна раздзяліць малюнкі на дзве групы і прыклеіць іх на дошцы. (Да першай групы адносяцца малюнкі, дзе паказана, чым забруджваецца паветра; да другой, як можна зрабіць паветра чысцейшым).

А зараз давайце падвядзём вынік урока і праверым сябе.

- паветра можа быць забруджана …, …, … .

- самае чыстае паветра ў …, …, … .

- каб паветра было больш чыстым, трэба …, …, … .

Дамашняе заданне: падрыхтаваць расказ на тэму:”Што трэба рабіць, каб паветра стала чысцейшым?”.




Автор
Дата добавления 31.03.2016
Раздел Начальные классы
Подраздел Конспекты
Просмотров292
Номер материала ДВ-571939
Получить свидетельство о публикации

Похожие материалы

Включите уведомления прямо сейчас и мы сразу сообщим Вам о важных новостях. Не волнуйтесь, мы будем отправлять только самое главное.
Специальное предложение
Вверх