Инфоурок Литература КонспектыУрок по белорусской литературе в 5 классе по теме "Шанаванне мудрасці і вопыту бацькоў у творы Уладзіміра Караткевіча “Нямоглы бацька”

Урок по белорусской литературе в 5 классе по теме "Шанаванне мудрасці і вопыту бацькоў у творы Уладзіміра Караткевіча “Нямоглы бацька”

Скачать материал

5 клас                      

Урок.  Шанаванне мудрасці і вопыту бацькоў у творы

Уладзіміра Караткевіча “Нямоглы бацька”

(2-і ўрок з двух у тэме)

Мэта:

         удасканаленне ўменне вучняў характарызаваць герояў паводле іх паводзін і ўчынкаў

Задачы асобаснага развіцця:

         стварыць сітуацыю свядомага маральнага выбару вучняў у адносінах да старэйшых і хворых людзей;

         стварыць умовы для развіцця ўменняў вучняў суадносіць учынкі герояў і матывы іх паводзін.

Абсталяванне:

          Партрэт У. Караткевіча, ілюстрацыі вучняў да казкі “Нямоглы бацька”, аўдыёзапіс музыкі “Пяшчота” Ф. Шапена,  асацыятыўна-вобразныя малюнкі для разважання – астравы Жорсткасці, Адвагі, Надзеі; шкала дабрыні.

 

Ход урока

1 этап: арыенціровачна-матывацыйны

 

Арганізацыйны момант. Уступнае слова настаўніка

 

Сёння мы прадаўжым працу над цудоўным творам нашага славутага земляка Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча, пяру якога належаць шматлікія творы самых розных жанраў, у ліку якіх і казка “Нямоглы бацька”, якую мы чыталі на папярэднім уроку.

Пісьменнік выразна разумеў, што значыць добрая казка. Яна захапляе чытача, выклікае ў яго глыбокія пачуцці, штосьці падказвае, чамусьці вучыць. Таму Уладзімір Караткевіч, ствараючы свае казкі, абапіраўся на народную мудрасць, духоўныя каштоўнасці продкаў…

Матывацыя:

Вы вучыцеся ў спартыўнай школе, многія з вас займаюцца сур’ёзна пэўным відам спорту.

 ?А ці ведаеце вы, на якіх каштоўнасцях грунтуецца алімпізм?

 Каштоўнасці алімпізму:   ДАСКАНАЛАСЦЬ

                                                   СЯБРОЎСТВА

                                                    ПАВАГА

                                                           

        

    а) у спорце (выкананне правіл, добразычлівасць да суперніка)

    б) у жыцці (адносіны да сябе, тых, хто побач, да прыроды…)

                    

???  КЛЮЧАВОЕ ПЫТАННЕ ўрока

Які  наказ НАМ, сучаснікам, дае У.Караткевіч у казцы?

 

Мэтавызначэнне

  Чым будзем займацца на сённяшнім уроку, вы мне дапаможаце вызначыць.

У якасці падтэмы ўрока я абрала радкі з тэксту казкі:

"І так памёр Закон стары. І так стаў новы Закон".

 Як вы думаеце, аб чым мы з вамі будзем весці гутарку?

( Мы будзем гаварыць аб тым, што гэта за стары Закон і чаму ён памёр, і які Закон прыйшоў на змену старому Закону; зразумеем, які наказ нам дае аўтар твора).

 Пасля вызначэння мэтаў урока настаўнік прапаноўвае вучням крытэрыі ацэнкі – НаШтоБуЗУ (на што будзем звяртаць увагу):

1)    паўната адказу;

2)    аргументаванасць;

3)    дапаўненні па ходу гутаркі;

4)    ПАВАГА да аднакласнікаў.

 

Актуалізацыя ведаў па тэме

         Перад тым, як аналізаваць твор, давайце з дапамогай крыжаванкі паўторым некаторыя пытанні тэорыі літаратуры і ўспомнім галоўных герояў казкі “Нямоглы бацька”. Дадатак 1

 

2 этап: аперацыйна-пазнавальны

 

      Ключавое слова нашай крыжаванкі – ЗАКОН.

      А што такое закон?

(слова вучням, якія рыхтавалі тлумачэнні незразумелых слоў)

закон – агульнапрынятае правіла грамадскіх паводзін, звычай.

  Дык які ж быў закон у тых дзікіх людзей? (вучні зачытваюць - с. 89)

 

        Як гэты закон называе аўтар? (закон карысці)

        Што такое карысць?

        (карысць – добры вынік, выгада; польза, нажива)

        Чым жа карысны быў гэты закон для дзікіх людзей? (вучні зачытваюць - с. 89)

  

Паглыбленне ведаў

 

Закон, як жывая істота, паганы. Падбярыце, калі ласка, да прыметніка "паганы" блізкія па значэнні словы. Як яшчэ можна назваць гэты Закон? 

!!!  Закон(звычай) - дзікі, нялюдскі, жорсткі, бязлітасны і інш.

  

Паганы, дзікі, жорсткі Закон выпрабоўвае трох герояў. Паслухайце радкі з тэксту, пазнайце і назавіце героя, растлумачце, як гэтыя радкі характарызуюць адносіны герояў да старога Закона.

1) "Няма чаго ў рот валачы, калі барану валачыць не можаш"(Гнат).

2) "- Ты чаго гудзіш, як свіння?.. Чаго так пільна хочаш? Крыві чужой?"(Пятро)

3)"І мы ўсе, хто на парозе, - перад дарогаю ў лес - вырашалі патаемна: лепей ужо там легчы, чым ад сваіх..." (Бацька)

 

А цяпер давайце крышку пафантазіруем. Уявім, што жыццё – гэта акіян. І раптам у гэты акіян Жыцця ўрываецца Закон і рассяляе нашых герояў па трох астравах: ЖОРСТКАСЦІ, НАДЗЕІ, АДВАГІ. Дадатак 2

 

Як вы думаеце, куды хто трапляе? Рассяліце герояў.

(востраў Жорсткасці - Гнат,

востраў Мудрасці - бацька,

востраў Адвагі - Пятро).

 Адкуль узяліся такія назвы астравоў? 

(адпаведна паводзінам і ўчынкам герояў)

 

 Чаму Гната пасялілі на востраў Жорсткасці? Ахарактарызуйце гэтага героя, карыстаючыся матэрыяламі папярэдняга ўрока

!!! (адначасова вядзецца запаўненне шкалы дабрыні, якая ляжыць на стале ў кожнага вучня)

               Каму з герояў вы далі б лодку, каб ён не загінуў адзін на востраве? Чаму?

              Ахарактарызуйце Пятра і яго бацьку (чытанне ўрыўка па ролях, с.93, тлумачэнне слова гершкі)

 

Звернемся да прапанаваных прыказак і падумаем, што іх аб’ядноўвае, якое выслоўе лішняе і чаму. Дадатак 1

 

1.Бацькоў шануй – старых паважай.

2.Як ты шануеш бацькоў, так цябе будуць шанаваць твае дзеці.

3.Шануй бацьку і родную матку.

4.На чужой старане і сонца не так свеціць.

5.Добрыя дзеці бацьку і маці – апора ў хаце.

 

ФІЗІЧНАЯ  ХВІЛІНКА.  Дадатак 2

 

Якія мудрыя словы сказаў сын у СВАЁ апраўданне перад грамадой? Знайдзіце і зачытайце іх. Як вы разумееце іх сэнс? (с.98)

   Жылі сілай, а розум забывалі. Жылі сённяшняй карысцю. Знішчалі "ўчора" і таму не мелі права на "заўтра".

 

 Што такое ўчора? (Старыя, мудрыя людзі)

 Што такое заўтра? (Моладзь, дзеці)

      Калі ж знішчаць бацькоў, саму мудрасць, што ж застанецца заўтра?

 

     Праца ў парах па картках. Дадатак 1

З пералічаных рыс характару выберыце і падкрэсліце тыя, якія характарызуюць: а) Гната; б) Пятра; в) бацьку.

 Добры, злосны, разумны, грубы, смелы, жорсткі, крыклівы, мудры, міласэрны, уважлівы, кемлівы, бессардэчны, рашучы.

                                                                                        

3 этап: кантрольна-карэкцыйны і рэфлексіўны

 

Ці згодны вы з выразам "Казка - добрая падказка"? 

(Казка - урок мудрасці, дабрыні, любові)

Якую падказку робіць нам Уладзімір Караткевіч?

( Трэба шанаваць сваіх бацькоў, быць добрымі, чулымі, міласэрнымі)

Казка заканчваецца словамі: "І так памёр Закон стары. І так стаў новы Закон".

 

Пры дапамозе дзеясловаў, запісаных на дошцы, складзіце пункты новага Закона.

Паважайце...

Цаніце...

Беражыце...

Дапамагайце...

Прыслухоўвайцеся...

Віншуйце...

Наведвайце...

 

Падвядзенне вынікаў і выстаўленне адзнак

    Якія жыццёвыя ўрокі і правілы вы возьмеце з сённяшняй размовы?

    Як вы думаеце, ці задаволены былі б вашымі адказамі бацькі?

    Паспрабуем з вамі сфармуляваць новы Закон у выглядзе  сінквейна.

1.Бацька.

2.Мудры і добры.

3.Гадуе , вучыць і любіць

4.Дзеці абавязаны шанаваць бацькоў.

5.Абаронца (сябар, жыццё).

Рэфлексія

Гучыць музыка “Пяшчота” Ф. Шапена.

Які  наказ НАМ, сучаснікам, дае У.Караткевіч у казцы?

Шануйце дабрыню, хай і слабую. Шануйце мудрасць, хай сабе нямоглую, насіце на руках бацькоў.

          Калі распачынаюцца Алімпійскія гульні, кожны спартсмен дае клятву, абяцае, што не будзе парушаць законы, правы, будзе з ПАВАГАЙ ставіцца да свайго суперніка.

          На першым уроку па вывучэнні твора, вы сцвярджалі, што ўжо дарослыя, прыводзілі аргументы, і нават прадэманстравалі свой подпіс, падкрэсліўшы, што можаце браць на сябе адказнасць. Вы пакляліся. У чым?  

(Будзем шанаваць дабрыню, хай і слабую,шанаваць мудрасць, хай сабе нямоглую, насіць на руках бацькоў. Клянёмся!!!)

Кожная клятва прадугледжвае і пакаранне за адступленне. Тут такога няма. Але вы павінны запомніць, што выкананне гэтай клятвы – вялікі крок не толькі да таго, каб стаць дарослымі, але і да таго, каб лічыцца сапраўдным ЧАЛАВЕКАМ, а не дзікай істотай, якой былі напачатку ўсе героі казкі “Нямоглы бацька”.

 

4.Дамашняе заданне                         

Скласці 5-6 сказаў на тэму”Чаму трэба паважаць бацькоў?”- абавязкова запісаць у сшытак (можна напісаць верш)

ці     скласці сінквейны “Бацькі” /  “Дзеці”.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Дадатак 1

Уладзімір Караткевіч. “Нямоглы бацька”                                      5 клас

 

КРЫЖАВАНКА

1.Вуснае мастацкае апавяданне з элементамі выдумкі і фантазіі.

2. Галоўны герой твора, багаты жыццёвы вопыт якога не раз выратоўваў вёску.

3.Трапнае народнае выслоўе з павучальным зместам.

4. Герой твора, які парушыў дзікі закон карысці.

5.Адмоўны герой, якога прагналі з вёскі.

 

                    1.

 

 

 

 

 

 

2.

 

 

 

 

 

 

        3.

 

 

 

 

 

 

 

 

4.

 

 

 

 

 

                           5.

 

 

 

 

 

 

ПРЫКАЗКІ. Якое выслоўе лішняе?

1.Бацькоў шануй – старых паважай.

2.Як ты шануеш бацькоў, так цябе будуць шанаваць твае дзеці.

3.Шануй бацьку і родную матку.

4.На чужой старане і сонца не так свеціць.

5.Добрыя дзеці бацьку і маці – апора ў хаце. 

***

З пералічаных рыс характару выберыце і падкрэсліце тыя, якія характарызуюць: а) Гната; б) Пятра; в) бацьку.

 Добры, злосны, разумны, грубы, смелы, жорсткі, крыклівы, мудры, міласэрны, уважлівы, кемлівы, бессардэчны, рашучы.

 

Д/З Скласці 5-6 сказаў на тэму”Чаму трэба паважаць бацькоў?”- абавязкова запісаць у сшытак (можна напісаць верш)

         ці     скласці сінквейны “Бацькі” /  “Дзеці”.

 

к

а

з

к

а

 

с

    ц

я

п

а

н

 

 

п

р

ы

к

а

з

к

а

п

я

 

т

р

о

 

 

г

н

а

т

 

 

   Дадатак 2

ФІЗІЧНАЯ ХВІЛІНКА

 

Прапаную вам паспрабаваць перадаць вобраз нямоглага чалавека пры дапамозе рухаў. А каб мы маглі з вамі ўбачыць розніцу паміж нямоглым і моцным чалавекам, вы будзеце паказваць дзеянні так, як бы іх мог выканаць бацька, а як Пятро.

 

    Узяў бацька касу і пайшоў на луг.

    Побач з ім, ускінуўшы касу на плячо, ішоў Пятро.

     Навастрыў бацька касу.

     І Пятро зрабіў тое ж.

     Пачаў бацька касіць, стаміўся, спыніўся, уздыхнуў.

    А Пятро ўсё косіць, спыніўся на хвілінку, выцер пот з ілба, азірнуўся навокал,

   убачыў, што бацька стаміўся, і вырашылі яны адпачыць.

 

Сядайце, калі ласка. Скажыце, каму было лягчэй працаваць?

Які мы можам зрабіць з гэтага вывад? (Трэба дапамагаць старэйшым у працы)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Урок по белорусской литературе в 5 классе по теме "Шанаванне мудрасці і вопыту бацькоў у творы Уладзіміра Караткевіча “Нямоглы бацька”"

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Ученый секретарь

Получите профессию

Методист-разработчик онлайн-курсов

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Краткое описание документа:

Учитель Кленовская Татьяна Фёдоровна (Минск. Беларусь)

Урок по белорусской литературе в 5 спортивном классе с элементами активной оценки. Второй урок из 2-х в теме. На определённых этапах урока используется аудиозапись музыки Шопена "Нежность". На протяжении всего урока подчёркиваются олимпийские ценности, которых необходимо придерживаться не только в спорте, но и в жизни.

Тема урока "Шанаванне мудрасці і вопыту бацькоў у творы Уладзіміра Караткевіча “Нямоглы бацька”.

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 662 993 материала в базе

Скачать материал

Другие материалы

  • 22.03.2020
  • 237
  • 0
«Литература (в 2 частях)», Лебедев Ю.В.

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 22.03.2020 10582
    • DOCX 44.8 кбайт
    • 183 скачивания
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Кленовская Татьяна Фёдоровна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Кленовская Татьяна Фёдоровна
    Кленовская Татьяна Фёдоровна
    • На сайте: 4 года и 1 месяц
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 23116
    • Всего материалов: 7

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Фитнес-тренер

Фитнес-тренер

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс профессиональной переподготовки

Организация технической эксплуатации гражданских зданий и многоквартирных домов

Техник по эксплуатации зданий

300 ч. — 1200 ч.

от 3250 руб. от 1650 руб.
Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Организация работы лифтёра-оператора: обслуживание лифтов и подъемных платформ для инвалидов

72 ч.

1750 руб. 1050 руб.
Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Деятельность руководителя в управлении дошкольной образовательной организацией

36 ч. — 144 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 130 человек

Мини-курс

От Зейгарника до Личко: путь к пониманию человеческой психологии

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 23 человека из 15 регионов

Мини-курс

After Effects: продвинутые техники

8 ч.

1180 руб. 590 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Финансовый анализ

5 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 20 человек из 12 регионов