1654427
столько раз учителя, ученики и родители
посетили сайт «Инфоурок»
за прошедшие 24 часа
Добавить материал и получить бесплатное
свидетельство о публикации
в СМИ №ФС77-60625 от 20.01.2015
ИнфоурокДругоеКонспектыУрок по белорусскому языку "Корань слова"

Урок по белорусскому языку "Корань слова"

библиотека
материалов

КОРАНЬ СЛОВА (паўтарэнне)

Мэты:

  • дапамагчы вучням асэнсаваць сутнасць кораня як значымай часткі асновы слова і носьбіта яго асноўнага значэння, што захоўваецца ва ўсіх роднасных словах;

  • замацаваць і ўдасканаліць уменні выдзяляць корань шляхам падбору аднакаранёвых слоў,

аналізаваць аднакаранёвыя словы, вылучаць у іх афіксы і агульную непадзельную частку, супастаўляць розныя па значэнні словы, карані якіх гучаць аднолькава;

  • групаваць словы з улікам значэння кораня, адрозніваць формы слоў і аднакаранёвыя словы, знаходзіць аднакаранёвыя словы ў прапанаваных тэкстах і дарэчы ўжываць ва ўласным маленні;

  • прывіваць павагу да свайго роду, да Радзімы.



Ход урока



  1. Арганізацыйны момант.

Вітанне. Вызначэнне падрыхтаванасці да заняткаў. Стварэнне эмацыянальнага настрою.

Слова да слова, слова да слова –

Гэта бацькоўская родная мова,

Матчына мова, пяшчотная, чыстая,

Быццам крыніца, жывая, іскрыстая.

Артур Вольскі

  1. Праверка дамашняга задання.

Настаўнік выклівае аднаго вучня, каб той услых зачытаў дамашняе заданне, а ўсе астатнія праверылі. Патрэбна было запісаць тэкст, дапоўніўшы сказы даданымі членамі. Абазначыць аснову і канчатак у аднакаранёвых словах.

Практыкаванне 188:

Спяваюць прыгожа на дрэве вясной маладыя шпакі. Жаўтаротыя шпачаняты таксама заводзяць гучна сваю траскучую песню каля бацькоў. Чаму ж не спяваць, калі хораша. Драўляныя шпакоўні зроблены школьнікамі. Разносяцца ў садзе шпачыныя песні.

  1. Актуалізацыя ведаў

Настаўнік чытае казку.

На беразе рэчкі сядзелі Жучок і Паласацік. Адзін гарэзлівы шчупачок вырашыў іх напалохаць. Падплыў да берага, з усёй сілы пляснуў па вадзе хвастом і схаваўся ў густым аеры. Але не спалохаліся сябры. Жучок дык усклікнуў:

  • Ух ты!

А Паласацік заўважыў:

  • Бавіцца!

  • Ага, гуляе, свой час так праводзіць, – пагадзіўся Жучок і, падумаўшы хвілінку, дадаў: – Браце, як ты лічыш: ці можна падабраць аднакаранёвыя словы да слова “бавіцца”?

  • Можна. Напрыклад “бавіць”, – адказаў Паласацік.

  • І я ўспомніў адно такое слова, – падумаўшы, паведаміў Жучок. – “Бавенне”!

  • Малайчына! – пахваліў сябра Паласацік.

Жучок любіў, калі яго хвалілі.

  • Я яшчэ адно такое аднакаранёвае слова магу назваць, – кажа, задаволены. – “Бавоўна”!

  • Ой! – ад неспадзеўкі вырвалася ў Паласаціка. – Словы “бавіцца” і “бавоўна” не аднакаранёвыя.

  • Аднакаранёвыя! – заўпарціўся Жучок. – У іх ёсць агульная частка – бав.

Вырашэнне праблемнай сітуацыі.

Настаўнік. Ці з’яўляюцца аднакаранёвымі словы “бавіцца” і “бавоўна”?

Вучні. Не, бо маюць розныя лексічныя значэнні, не з’яўляюцца роднаснымі.

Настаўнік. На папярэднім уроку мы з вамі ўспомнілі марфемную будову слова. Дык скажыце, калі ласка, з чаго складаецца слова? hello_html_31b571a7.jpg

  1. Праца па тэме ўрока і замацаванне матэрыялу.

Настаўнік. Адгадайце загадку. Дыхае, расце, а хадзіць не можа,бо хвост трымае.

Вучні. Расліна і яе корань.

Настаўнік вывешвае адгадку на дошку.

hello_html_m4d3a7018.gif

Настаўнік. Сапраўды, корань. Ён ёсць не толькі ў расліны, але, як вам вядома, і ў слове. Сёння мы з вамі спынімся менавіта на гэтай марфеме і ўспомнім усё, што мы пра яе ведаем.

Запісваем дату і тэму ўрока.

Настаўнік. Даўно гэта было. На адной чароўнай паляне пасяліліся карані. Яны валодалі дзіўнай здольнасцю разрастацца. Калі корань разрастаўся, з яго з’яўляліся словы-галінкі, зваліся яны аднакарэннымі, бо яны ўсе былі дзеці аднаго кораня-таты, або яшчэ іх звалі роднаснымі. Агульную галоўную частку роднасных слоў так і называюць зараз коранем. З глыбокай пашаны да бацькі аднакарэнныя (роднасныя) словы збудавалі кораню хатку. Вось такую велізарную і ўтульную (паказваецца абазначэнне кораня).

Настаўнік. Корань – галоўная значымая частка роднасных (аднакаранёвых) слоў: дума, думаць, думка, задуменны.

У корані заключаецца агульнае лексічнае значэнне роднасных слоў: мароз, марозны, марозіць, марозна (значэнне слоў звязана са словам мароз).

Каб вызначыць корань, трэба падабраць роднасныя словы:

Гора – гараваць, гаротны, гаротнік;

Гара – гарысты, узгор’е, узгорак.

  • Што трэба зрабіць, каб вызначыць корань?

Вучні. Падабраць роднасныя, аднакаранёвыя словы.

Настаўнік. На дошцы запісаны аднакаранёвыя словы, перапішыце іх, калі ласка (па варыянтах), вызначце ў гэтых словах корань і вусна растлумачце іх лексічнае значэнне, пры неабходнасці карыстаючыся тлумачальным слоўнікам.

1 варыянт: святло, асвятленне, светлы;

2 варыянт: зіма, зімні, перазімаваць;

3 варыянт: пабелка, бяліць, белы;

4 варыянт: пісьменнік, пісаць, пісьмо.

Вучні зачытваюць па аднаму слову, называюць ужо вызначаны корань і тлумачаць лексічнае значэнне.

Вучні. Святло – электрамагнітнае выпраменьванне, якое выпускае нагрэтае або змешчанае ва ўзбуджаны стан рэчыва, успрымаецца чалавечым вокам. 

Асвятленне – святло ад якой-н. крыніцы. Дзённае асвятленне. Электрычнае асвятленне.

Светлы – добра асветлены, напоўнены святлом.

Зіма –  самая халодная пара года паміж восенню і вясной.

Зімні – які бывае зімой, звязаны з зімой.

Перазімаваць – пражыць, перабыць зіму, застацца дзе-н. на зіму.

Пабелка – дзеянне паводле значэнне дзеяслова пабяліць. Пабелка вапнаю.

Бяліць – рабіць белым, пакрываючы што-н. вапнай, мелам і пад. 

Белы – які мае колер снегу, малака; процілеглае чорны.

Пісьменнік – той, хто піша літаратурныя творы; той, для каго літаратурная дзейнасць з'яўляецца прафесіяй.

Пісаць – перадаваць на паперы або на іншым матэрыяле якія-н. графічныя знакі.

Пісьмо – папера з напісаным тэкстам, якая пасылаецца каму-н., каб паведаміць аб чым-н.; ліст.

Фізкультхвілінка

Каб уважлівымі быць, трэба трошкі адпачыць.

Раз – падняцца, усміхнуцца, два – сагнуцца, разагнуцца.

Тры – галовы ўверх падняць, на чатыры – паківаць.

Пяць – рукамі памахаць. Шэсць – як я – хутчэй прысесці,

Сем – за парты ціха сесці. Восем – сшыткі падраўняць,

Дзевяць – кніжку ў рукі ўзяць, Дзесяць – будзем працаваць.

Настаўнік. Літары – “народ вясёлы”, яны, як і дзеці, часам гуляюць у хованкі. Вось, напрыклад, слова “пасылка” з літарамі а, ы ў першых двух складах, а ў аднакаранёвым слове “слаць” абедзве гэтыя літары зніклі, схаваліся. Чаму ж так адбылося?

Помніце! Падбіраючы аднакаранёвыя словы, трэба ведаць пра чаргаванне галосных і зычных гукаў. Інакш можна не пазнаць корань, прыняць слова за чужое, няроднаснае.

Дзень – дня – дзённік.

Вуха – вушанка, завушніцы.

Святло – светла, светлячок, свечка, падсвечнік, асвяціць.

Гульня “Хованкі”.

Настаўнік. Пагуляйце з літарамі ў хованкі. Падбярыце да слоў роднасныя словы без літары, якая “схавалася”.(На дошцы запісаны словы,вучні вусна падбіраюць роднасныя і ,хто першы прыдумаў – запісвае на дошцы. Усе астатнія сочаць за змяненнямі)

Смешны – …,

Лес – …,

Шкадаваць – …,

Змена – …,

Змест – …,

Смелы – …,

Абодва – …,

Балота – …,

Вуда – …,

Гром – …,

Золата – ….

Вучні. Смешны – (смяшыць),

Лес – (лясны),

Шкадаваць – ( шкода),

Змена – (змяняць),

Змест – (змястоўны),

Смелы – (смялей),

Абодва – (абедзве),

Балота – (забалаць),

Вуда – (вудзіць),

Гром – (грыміць),

Золата – (залаты).

Настаўнік. Звернемся да падручніка. Практыкаванне 189. Самастойна і ўважліва разглядаем “слоўнае дрэва”, коранем якога з’яўляецца слова лес.

Ці можна корань лічыць нязменнай часткай слова?

Вучні. Корань з’яўляецца нязменнай часткай слова. Усе словы гэтага дрэва маюць агульны корань – лес.

Настаўнік. А зараз я прапаную нам разам скласці “слоўнае дрэва”, коранем якога з’яўляецца слова сад. Я на дошцы запісваю гэтае слова, а вы па ланцужку падбіраеце і дапісваеце аднакарэнныя словы.

Вучні.

Сад

  • Садок

  • Садавод

  • Рассадзіць

  • Садоўнік

  • Высадзіць

  • Садзіць

  • Пасадка

  • Пасадзіць

  • Высадка

Гукавая гульня “Назавіце слова”.

Настаўнік. Я павольна чытаю тэкст, а вы ўважліва слухаеце і выпісваеце аднакаранёвыя словы, а затым падкрэсліваеце галосныя, якія чаргуюцца.

У сукенцы каляровай,

У хусцінцы васільковай

Ходзіць лета па палях,

Па расквечаных лугах.

Кожны дзень званчэйшай, новай

Звоніць песняй…( ? )

Вучні. Звоніць песняй жаўруковай.

Званчэйшай – звоніць.

Настаўнік. Практыкаванне 190. Нам патрэбна прачытаць тэкст. Адказаць на пытанне, чаму тэрміны роднасці і сваяцтва вельмі старажытныя? А затым выпісаць словы з падоўжанымі зычнымі, растлумачыць іх правапіс. (Адзін вучань працуе каля дошкі).

Тэрміны роднасці і сваяцтва – надзвычай старажытная група лексікі. Большасць з іх дайшла да нас праз стагоддзі. Устойлівасць гэтых тэрмінаў тлумачыцца іх важным значэннем у жыцці грамадства.

Большасць слоў гэтай групы аб’ядноўваецца вакол двух старажытных каранёў са значэннем роднасці і сваяцтва: род – радня, род, прырода, парода, родзічы, радзіна (усе родныя); свой – свае, сваякі (сваяк, сваячка), сваты (сват, свацця).

Вучні. Тэрміны роднасці і сваяцтва вельмі старажытныя, бо мелі вельмі важнае значэнне ў жыцці грамадства. Таму што сваяцкія адносіны – важны элемент чалавечага жыцця.

Свацця, аб’ядноўваецца, тлумачыцца, жыцці – зычны гук [ц'] у становішчы паміж галоснымі фанетычна падаўжаецца.

Стагоддзі – зычны гук [дз'] у становішчы паміж галоснымі фанетычна падаўжаецца.

Значэннем – зычны гук [н'] у становішчы паміж галоснымі падаўжаецца.

Хвілінка кемлівасці.

Настаўнік. Чараўніца-шкодніца разбурыла верш (у кожнага вучня на парце гэты верш) з чатырох радкоў. Складзіце яго, калі ласка. Пры дапамозе аловачка расстаўце лічбы каля кожнага радочка ў такім парадку, каб атрымаўся верш. Знайдзіце аднакаранёвыя. (Вучань, які першы справіўся, услых зачытвае верш, які атрымаўся).

На бярозе, так высока,

Тата з мамай на рабоце –

У гняздзе клякоча клёка.

Зранку ходзяць па балоце.

Вучні. На бярозе, так высока,(1)

Тата з мамай на рабоце – (3)

У гняздзе клякоча клёка.(2)

Зранку ходзяць па балоце.(4)

Аднакаранёвыя: клякоча, клёка.

Настаўнік. Вяртаемся да падручніка. Практыкаванне 191. Да наступных слоў патрэбна падабраць роднасныя са слоў для даведак. Абазначыць ў словах корань. Працаваць будзем па варыянтах( ад кожнага варыянта адзін вучань працуе з адваротнага боку дошкі, астатнія ў сшытках самастойна).(Вучні з месца правяраюць тых, што працавалі каля дошкі).

1 варыянт: сіні, трава;

2 варыянт: ноч, хмара.

Вучні. 1 варыянт: сіні – падсініць, сінь, сінеча, сінява, сінець, сінька;

Трава – утравець, траўка, травяністы.

2 варыянт: ноч – пераначаваць, начаваць, начнік, начны, заначаваць;

Хмара – хмарны, бясхмарны, хмарыцца.

Гульня “Працягні…”. Падабраць блізкія па сэнсе або роднасныя словы, каб адказаць на пытанне.

Настаўнік. Я пачынаю, а вы, як толькі адчуеце, што ведаеце працяг – падымайце хуценька руку і працягвайце, калі ласка. Пачынаем?

У шахце працуе…..

Сад даглядае ……

Школьнікі ідуць у …..

Трактар вядзе ….

Вучні. У шахце працуе шахцёр.

Сад даглядае садоўнік.

Школьнікі ідуць у школу.

Трактар вядзе трактарыст.

Настаўнік. Паглядзіце, калі ласка, практыкаванне 193. Паразважайце, ці з’яўляюцца роднаснымі наступныя словы.

Горная (рака) і гора (бяда, няшчасце);

Ножка (дзіцячая) і нож (кухонны).

Вучні. Горная і гора.

Горная – нешта, што адносіцца да гары. Аднакаранёвыя словы: гара, узгорак.

Гора – бяда. Аднакаранёвыя словы: гараваць, гаротны.

Значыць, у словах горная і гора лексічныя значэнні каранёў розныя. Гэтыя словы не з’яўляюцца роднаснымі.

Ножка і нож.

Ножка – памяншальная назва да слова нага. Аднакаранёвыя словы: ножанька, нажны.

Нож – прылада для рэзання. Аднакаранёвыя словы: ножык, нажышча.

Значыць, у словах ножка і нож лексічныя значэнні каранёў розныя. Гэтыя словы не з’яўляюцца роднаснымі.

V. Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія.

Настаўнік. Як бачым, каб правільна знайсці марфемы ў слове, трэба ведаць сакрэты кораня. У кожнага з вас на парце ляжыць картка “Сакрэты кораня”. Гэтыя карткі застануцца ў вас,і вы зможаце звярнуцца да іх пры неабходнасці.

Каб правільна вызначыць корань, трэба падабраць як мага больш роднасных слоў з рознымі прыстаўкамі, суфіксамі і без іх:

Чуць – пачуць, адчуваць, недачуць, адчуванне;

Спыніць – прыпынак, перапынак, перапыніць.

4.

Падбіраючы аднакаранёвыя словы, трэба ведаць пра чаргаванне галосных і зычных гукаў. Інакш можна не пазнаць корань, прыняць слова за чужое, няроднаснае.

Настаўнік. А зараз я прапаную вам упрыгожыць елачку і пры гэтым ацаніць сваю працу на ўроку. Упрыгожце елачку цацкай, зыходзячы са значэння колеру.

Чырвоны – урок вельмі цікавы, усё спадабалася;

Жоўты – урок спадабаўся, але не з усім справіўся;

Зялёны – было сумна, я нічога не зразумеў.


hello_html_m73e1ce1.jpg



  1. Дамашняе заданне.

§25, выканаць практыкаванне 195. Патрэбна знайсці “лішняе” слова ў кожным радку. Каб не памыліцца, перачытаць картку “Сакрэты кораня”.

Смешны, смяшыць, змяшаць.

Левы, леў, налева.

Вецер, віхор, бязветраны.

Лес, лесвіца, лясны.

Сасна, дрэва, драўляны.

Шкадаваць, шкада, шкоднік.

Грубы, грубка, грубізна.

9

Курс профессиональной переподготовки
Специалист по охране труда
Курс профессиональной переподготовки
Библиотекарь
Labirint.ru - ваш проводник по лабиринту книг
Найдите материал к любому уроку,
указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:
также Вы можете выбрать тип материала:
Общая информация
ВНИМАНИЮ ВСЕХ УЧИТЕЛЕЙ: согласно Федеральному закону N273-ФЗ «Об образовании в Российской Федерации» педагогическая деятельность требует от педагога наличия системы специальных знаний в области обучения и воспитания детей с ОВЗ. Поэтому для всех педагогов является актуальным повышение квалификации по этому направлению!

Дистанционный курс «Обучающиеся с ОВЗ: Особенности организации учебной деятельности в соответствии с ФГОС» от проекта "Инфоурок" даёт Вам возможность привести свои знания в соответствие с требованиями закона и получить удостоверение о повышении квалификации установленного образца (72 часа).

Подать заявку на курс

Вам будут интересны эти курсы:

Курс «Правовое обеспечение деятельности коммерческой организации и индивидуальных предпринимателей»
Курс повышения квалификации «Организация научно-исследовательской работы студентов в соответствии с требованиями ФГОС»
Курс профессиональной переподготовки «Организация и предоставление туристских услуг»
Курс повышения квалификации «Экономика предприятия: оценка эффективности деятельности»
Курс профессиональной переподготовки «Организация деятельности по подбору и оценке персонала (рекрутинг)»
Курс повышения квалификации «Экономика: инструменты контроллинга»
Курс профессиональной переподготовки «Организация маркетинга в туризме»
Курс повышения квалификации «Организация маркетинга в туризме»
Курс повышения квалификации «Мировая экономика и международные экономические отношения»
Курс профессиональной переподготовки «Риск-менеджмент организации: организация эффективной работы системы управления рисками»
Курс профессиональной переподготовки «Метрология, стандартизация и сертификация»
Курс профессиональной переподготовки «Техническая диагностика и контроль технического состояния автотранспортных средств»
Курс профессиональной переподготовки «Теория и методика музейного дела и Охраны исторических памятников»
Курс профессиональной переподготовки «Гражданско-правовые дисциплины: Теория и методика преподавания в образовательной организации»
Курс профессиональной переподготовки «Управление корпоративной информационной безопасностью: Администрирование и эксплуатация аппаратно-программных средств защиты информации в компьютерных системах»
Оставьте свой комментарий
Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.
Labirint.ru - ваш проводник по лабиринту книг
Включите уведомления прямо сейчас и мы сразу сообщим Вам о важных новостях. Не волнуйтесь, мы будем отправлять только самое главное.