721923
столько раз учителя, ученики и родители
посетили сайт «Инфоурок»
за прошедшие 24 часа
Добавить материал и получить бесплатное
свидетельство о публикации
в СМИ №ФС77-60625 от 20.01.2015
ИнфоурокДругоеКонспектыУрок по белорусскому языку "Паняцце пра фразеалагізмы"

Урок по белорусскому языку "Паняцце пра фразеалагізмы"

библиотека
материалов



ПАНЯЦЦЕ ПРА ФРАЗЕАЛАГІЗМЫ

Мэты:

  • пазнаёміць вучняў з паняццем “фразеалагізм”, яго адметнасцямі, сінанімічнасцю, антанімічнасцю і аманімічнасцю фразеалагізмаў, асаблівасцямі ўжывання фразеалагізмаў у мове;

  • папоўніць слоўнікавы запас вучняў;

  • развіваць разумовыя здольнасці да аналізу, параўнання, супастаўлення, даследчай дзейнасці;

  • выхоўваць беражлівыя адносіны да сяброўства.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

Вітанне. Вызначэнне падрыхтаванасці да заняткаў. Стварэнне эмацыянальнага настрою.

Настаўнік. Сёння нам патрэбна шмат папрацаваць, у кожнага з вас будзе магчымасць праявіць сваю кемлівасць, дапытлівасць. Я жадаю вам поспехаў у працы. Пажадайце і вы адзін аднаму поспеху, усміхніцеся мне, усміхніцеся адзін аднаму. Хай ад гэтай усмешкі стане цяплей на душы, хай яна дапаможа лёгка і радасна працаваць на занятку, створыць добры настрой.

  1. Праверка дамашняга задання.

Настаўнік збірае сшыткі з перакладам, які вучні дапрацоўвалі дома.

  1. Актуалізацыя ведаў

Настаўнік.Вы ведаеце, сёння перад пачаткам урока я атрымала ліст? Давайце прачытаем яго.

Добры дзень. Я – Вадзім. У мяне быў добры дружбак Санька, яшчэ нядаўна мы так сябравалі – вадой не разальеш. Але аднойчы мы паспрачаліся і пабіліся, нагаварылі адзін аднаму брыдоты, жывём зараз як кот з сабакам. Парайце, як мне вярнуць сябра, бо я без яго як без рук.

  • Што параіць хлопцу?

  • А што значаць гэтыя словазлучэнні вадой не разальеш, жывём як кот з сабакам, я без яго як без рук?

  • У якім значэнні ўжыты гэтыя словы?

  • Чаму было не напісаць проста былі дружныя, пасварыліся, бездапаможны? Для чаго ў лісце былі напісаны такія выразы?

Вучні тлумачаць сваімі словамі, як зразумелі гэтыя выразы.

  1. Вывучэнне і замацаванне новага матэрыялу.

  • Што гэта за выразы? Знайдзіце адказы на гэтыя пытанні ў правіле §22.

Вучні зачытваюць адказы на пытанні.

Настаўнік. На дошцы размешчаны малюнкі. Пазнайце па малюнках фразеалагізмы рускай мовы. Ці ёсць у беларускай мове адпаведнікі?


hello_html_m44c023e1.jpghello_html_m7dc6da4.jpghello_html_m4659c56a.jpg


hello_html_m1f858dfd.jpghello_html_7d1d9785.jpg


Вучні. Адпаведнікі ёсць: развешваць вушы, вастрыць зубы, кляваць носам, часаць язык, вадзіць за нос.

Настаўнік.Фразеалогія – раздзел навукі пра мову, які вывучае і апісвае фразеалагізмы, іх паходжанне, значэнне і класіфікацыю.

Фразеалагізм – устойлівае спалучэнне слоў з адзіным цэласным значэннем.

У мове, акрамя асобных слоў, існуюць устойлівыя спалучэнні слоў, якім уласціва пэўнае значэнне.

Устойлівыя непадзельныя спалучэнні слоў, якія існуюць у мове як адно сэнсавае цэлае, называюцца фразеалагізмамі.

Фразеалагізм, як і слова, можа называць прадмет (бярозавая каша “розгі”), прымету (стрэляны верабей – “бывалы”; у свіныя галасы – “позна”), дзеянне (збіцца з панталыку – “зблытацца”, “памыліцца”).

Паколькі фразеалагізмы маюць адзінае, цэласнае значэнне, выражаюць адно паняцце, то і ў сказе яны з’яўляюцца адным членам сказа.

Значэнні фразеалагізмаў раскрываюцца ў фразеалагічным слоўніку.

Фразеалагізмы часцей за ўсё выкарыстоўваюцца ў гутарковым і мастацкіх стылях маўлення. Яны ажыўляюць мову, надаюць ёй асаблівую выразнасць, дапамагаюць ствараць непаўторныя малюнкі з жыцця людзей і яркія вобразы.

Настаўнік знаёміць вучняў са слоўнікам і тлумачыць як ім карыстацца.

Фізкультхвілінка

Каб уважлівымі быць, трэба трошкі адпачыць.

Раз – падняцца, усміхнуцца, два – сагнуцца, разагнуцца.

Тры – галовы ўверх падняць, на чатыры – паківаць.

Пяць – рукамі памахаць. Шэсць – як я – хутчэй прысесці,

Сем – за парты ціха сесці. Восем – сшыткі падраўняць,

Дзевяць – кніжку ў рукі ўзяць, Дзесяць – будзем працаваць.

Складанне і запіс схемы ў сшытак для правіл. Настаўнік тлумачыць і запісвае на дошцы, дзеці перапісваюць у свае сшыткі.

Фразеалагізмы

апусціць рукі, вешаць галаву, вешаць нос


Фразеалагізмы-антонімы: да трох не гавары, цягне ката за хвост


Фразеалагізмы-амонімы:узяць у рукі – супакоіцца, навесці парадак,прыструніць


На парце у кожнага вучня ляжыць картка-падказка. Калектыўная праца і абмеркаванне па прыкметах і адрозненнях, змешчаных у табліцы. Пасля абмеркавання картка застаецца вучню, якой ён можа карыстацца ў любы момант.


1.Словы страчваюць сваю сэнсавую самастойнасць, маюць адзіны сэнс.
  1. Любое са слоў можна замяніць іншымі словамі.

2.У іх складзе нельга замяняць адно слова іншым.

  1. Ствараюцца ў працэсе маўлення, не патрабуюць запамінання.

3.Выкарыстоўваюцца як гатовыя, вядомыя спалучэнні.


  1. Кожнае слова выступае ў ролі пэўнага члена сказа.

4.Выступаюць у ролі аднаго члена сказа.

  1. Да словазлучэнняў нельга падабраць сінонімы і антонімы.

5.Да фразеалагізмаў можна падабраць сінтнімы, антонімы.


Настаўнік.Звернемся да падручніка, практыкаванне 165. Прачытайце і вызначце стыль тэксту. Скажыце, чаму ўнучка не зразумела бабулю. Як вы разумееце спалучэнне слоў класціся спаць з курамі? Ці можна апусціць якое-небудзь слова абозамяніць яго іншым, не змяняючы значэння выразу?

Вучні. Стыль тэксту: гутарковы. Унучка не зразумела ўжыты бабуляй фразеалагізм класціся спаць з курамі. Гэта значыць, класціся спаць рана. Апусціць або замяніць якое-небудзь слова, не змяняючы значэння выразу, нельга.

Настаўнік. Зараз я зачытваю вам словазлучэнні ў парах, размяжуйце іх, калі ласка, у два слупочкі (фразеалагізмы -1 і свабодныя словазлучэнні-2). Будзьце ўважлівымі!

Ён ледзь не прагаварыўся – у свой час прыкусіў язык; людзі працавалі, народ не стаў на калені перад ворагам – стоячы на каленях у вадзе, я даставаў ракаў; на ўсю вёску было чуваць візг свінняў, іх напужаныя галасы – выбраўся з дому толькі ў свіныя галасы.

Вучні(два вучні запісваюць каля дошкі правільны варыянт, усе астатнія правяраюць і выпраўляюць памылкі)

1:

у свой час прыкусіў язык,

людзі працавалі, народ не стаў на калені перад ворагам,

выбраўся з дому толькі ў свіныя галасы.

2:

Ён ледзь не прагаварыўся,

стоячы на каленях у вадзе, я даставаў ракаў,

на ўсю вёску было чуваць візг свінняў, іх напужаныя галасы.

Настаўнік. Звярніце ўвагу на практыкаванне 168. Нам патрэбна прачытаць сказы і разгледзець малюнкі. Падумайце, чаму хлопчык намаляваў такія ілюстрацыі? Паразважайце некалькі хвілін і на аснове аднаго з малюнкаў складзіце жартоўны дыялог.

Некалькі вучняў зачытваюць свае жартоўныя дыялогі.

Вучні. Хлопчык намаляваў такія ілюстрацыі, бо не зразумеў сэнс ужытых фразеалагізмаў.

  • Мой тата служыў у Пінску. Там якар і кінуў.

  • Алесь, а куды ён якар кінуў? Хіба што ў Прыпяць?

  • Віця, кінуць якар дзе-небудзь – гэта значыць застацца там назаўжды! Мой тата пасля службы застаўся ў Пінску жыць.

Настаўнік. Гульня. Я зачытваю вам фразеалагізмы, у якіх дапушчаны памылкі. Ваша задача – выправіць гэты фразеалагізм і агучыць яго ў правільным варыянце.

Вывесці на светлую ваду,

кату па кіпці,

віламі па вадзе чытана.

Вучні. Вывесці на чыстую ваду,

кату па пяту,

віламі па вадзе пісана.

Настаўнік. На сталах у вас ляжаць слоўнікі, з якімі мы пазнаёміліся ў пачатку ўрока. Звярніцеся да іх,калі ласка. Знайдзіце ў слоўніку значэнне фразеалагізмаў бібікі біць, ні кала ні двара. Што абазначаюць гэтыя фразеалагізмы?

Вучні. Ні кала ні двара – слова кол некалі мела значэнне “ўчастак ворнай зямлі, надзел каля хаты”. Першапачатковае значэнне выразу было канкрэтным паказчыкам беднасці чалавека – ні зямлі, ні гаспадаркі.

Бібікі біць – слова бібікі ўжываецца ў значэнні “гузікі”. Гэта дае падставу даследчыкам мовы меркаваць, што першапачаткова бібікі біць мела значэнне “гуляць у пэўную гульню з гузікамі”. Пазней гэты выраз пачаў ужывацца ў значэнні “гультаяваць, бяздзейнічаць, займацца пустой бескарыснай справай”.

Настаўнік. На дошцы запісаны фразеалагізмы. Замяніце іх адпаведнымі словамі, карыстаючыся словамі для даведак(вусна).

Для даведак: рана, маўчаць, баяцца, перашкаджаць, хутка ўцякаць, гаварыць абы-што.

Вучні.Вады ў рот набраць – маўчаць,

таўчыся пад нагамі – перашкаджаць,

ні свет ні зара – рана,

даць дзёру – хутка ўцякаць,

дрыжаць як асінавы ліст – баяцца,

збіцца з панталыку – гаварыць абы-што.

Настаўнік. – Пра якія асаблівасці фразеалагізмаў вы даведаліся?

Раскажыце ўсё, што запомнілі пра фразеалагізмы (апытваецца 4-5 вучняў).

Крыніцы фразеалагізмаў розныя. Адны прыйшлі да нас з народнай гаворкі, у іх выказалася народная мудрасць. Іншыя – з міфаў і легенд, а трэція стварылі пісьменнікі і паэты. Ёсць фразеалагізмы, звязаныя з гістарычнымі падзеямі, нейкімі традыцыямі (раскурыць трубку міру, насіць на руках), а ёсць тыя, што ўзніклі ў пэўнай прафесіі(іграць першую скрыпку, на два фронты). Напрыклад, вядомы фразеалагізм шыварат-навыварат здаецца бяскрыўдным і абазначае, што хтосьці апрануў штосьці наадварот, навыварат. Але ў часы Івана Грознага гэты выраз злучаўся з пакараннем. Так апраналі злоўленага злодзея, садзілі задам-наперад на лядашчую кабылу і вазілі па горадзе.

Фразеалагізм ахілесава пята паходзіць з міфаў. Ахіл – герой мноства легенд Старажытнай Грэцыі. Гэта непераможны, адважны чалавек, якога не бралі варожыя стрэлы. У яго было толькі адно слабае месца – пятка.

  1. Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія.

Настаўнік.Веданне фразеалогіі – неабходная ўмова глыбокага авалодання роднай мовай. Уменне правільна карыстацца фразеалагічным багаццем характарызуе ступень валодання мовай. Нават валодаючы параўнальна вялікім запасам слоў, вучань апыняецца нярэдка ў цяжкім становішчы, дарэмна спрабуючы выказаць больш складаную думку. Цікава адзначыць, што граматны чалавек падсвядома звяртаецца да фразеалогіі, а невуч выкарыстоўвае словы-пустазеллі тыпу “гэта самае”, “так бы мовіць” і інш. У фразеалогіі ярчэй усяго выяўляецца багацце, сіла і прыгажосць мовы.

Як ты працаваў на ўроку? Выберы фразеалагізм:

  1. з аганьком;

  2. абы з рук;

  3. з душой;

  4. цераз пень калоду;

  5. закасаўшы рукавы.

Як ты зразумеў тэму? З чым пойдзеш з урока? Падмацуй адказ фразеалагізмам:

  1. светлая галава;

  2. садовая галава;

  3. пустая галава;

  4. галава варыць;

  5. дубовая галава.

  1. Дамашняе заданне.

§22, выканаць практыкаванне 172. Спісаць, замяняючы выдзеленыя словы фразеалагізмамі.

Гадзіны са тры хлопчык трымаўся, а потым стаў кляваць носам. Усю ноч Віктар не звёў вачэй, чакаў прыезду брата. Юрась зноў забраўся на печ, навастрыў вушы. Работы непачаты край, а дзень кароткі. Але наш народ нельга было паставіць на калені і прымусіць пакорліва гнуць спіну ў прыгонніцкім ярме.



6

Курс профессиональной переподготовки
Специалист по охране труда
Курс профессиональной переподготовки
Библиотекарь
Enjoybook
Найдите материал к любому уроку,
указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:
также Вы можете выбрать тип материала:
Общая информация
ВНИМАНИЮ ВСЕХ УЧИТЕЛЕЙ: согласно Федеральному закону N273-ФЗ «Об образовании в Российской Федерации» педагогическая деятельность требует от педагога наличия системы специальных знаний в области обучения и воспитания детей с ОВЗ. Поэтому для всех педагогов является актуальным повышение квалификации по этому направлению!

Дистанционный курс «Обучающиеся с ОВЗ: Особенности организации учебной деятельности в соответствии с ФГОС» от проекта "Инфоурок" даёт Вам возможность привести свои знания в соответствие с требованиями закона и получить удостоверение о повышении квалификации установленного образца (72 часа).

Подать заявку на курс

Вам будут интересны эти курсы:

Курс повышения квалификации «Основы туризма и гостеприимства»
Курс повышения квалификации «История и философия науки в условиях реализации ФГОС ВО»
Курс профессиональной переподготовки «Организация деятельности по подбору и оценке персонала (рекрутинг)»
Курс повышения квалификации «Экономика: инструменты контроллинга»
Курс профессиональной переподготовки «Организация маркетинга в туризме»
Курс повышения квалификации «Актуальные вопросы банковской деятельности»
Курс профессиональной переподготовки «Организация деятельности специалиста оценщика-эксперта по оценке имущества»
Курс профессиональной переподготовки «Организация системы менеджмента транспортных услуг в туризме»
Курс профессиональной переподготовки «Политология: взаимодействие с органами государственной власти и управления, негосударственными и международными организациями»
Курс профессиональной переподготовки «Метрология, стандартизация и сертификация»
Курс профессиональной переподготовки «Организация и управление службой рекламы и PR»
Курс профессиональной переподготовки «Организация и управление процессом по предоставлению услуг по кредитному брокериджу»
Курс профессиональной переподготовки «Организация маркетинговой деятельности»
Курс профессиональной переподготовки «Стандартизация и метрология»
Курс профессиональной переподготовки «Управление корпоративной информационной безопасностью: Администрирование и эксплуатация аппаратно-программных средств защиты информации в компьютерных системах»
Оставьте свой комментарий
Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.
Enjoybook
Включите уведомления прямо сейчас и мы сразу сообщим Вам о важных новостях. Не волнуйтесь, мы будем отправлять только самое главное.