1640493
столько раз учителя, ученики и родители
посетили сайт «Инфоурок»
за прошедшие 24 часа
Добавить материал и получить бесплатное
свидетельство о публикации
в СМИ №ФС77-60625 от 20.01.2015
ИнфоурокДругоеКонспектыУрок по белорусской литературе "Васіль Быкаў "Незагойная рана""

Урок по белорусской литературе "Васіль Быкаў "Незагойная рана""

библиотека
материалов

Васіль Быкаў. “Незагойная рана”.

Майстэрства пісьменніка ў раскрыцці характараў

Мэты:

  • пазнаёміцца з артыкулам «Пейзаж», вызначыць яго ролю ў раскрыцці настрояў, перажыванняў старой Тэклі;

  • паказаць, як праз апісанні прыроды выяўляюцца пачуцці аўтара, яго адносіны да жыцця;

  • раскрыць псіхалагічнае майстэрства Васіля Быкава ў паказе абставін і характараў;

  • спрыяць станаўленню ў вучняў антываеннага настрою і ўдзячнасці за шчасце жыць у мірны час.

Ход работы

  1. Арганізацыйна - псіхалагічны момант

  2. Праверка дамашняга задання

Вучні прапануюць свае варыянты працягу апавядання. Пры ацэнцы адказаў неабходна ўлічваць:

  1. адпаведнасць прыдуманага сюжэта рэальнаму жыццю;

  2. наколькі вытрыманы агульны настрой апавядання.

3 якімі цяжкасцямі сутыкнуліся, калі спрабавалі «дадумаць» сюжэт?

Вучні, як правіла, адзначаюць, што складана вытрымаць агульны настрой твора: каб пачуцці гераіні, падзеі адпавядалі папярэдняму сюжэту.

  1. Матывацыйна-мэтавы этап

Звернемся да новай тэмы “Васіль Быкаў. “Незагойная рана”.

Майстэрства пісьменніка ў раскрыцці характараў”.

На ўроку пойдзе размова пра ролю пейзажу ў раскрыцці характару Тэклі, у стварэнні своеасаблівага псіхалагічнага ўспрыняцця падзей апавядання, а таксама ў паказе абставін дзеяння, будзем разглядаць пытанне аб псіхалагічным майстэрстве аўтара.

  1. Аперацыйна-пазнавальны этап

Важная роля ў мастацкім творы належыць апісанню прыроды. У першую чаргу пейзаж раскрывае прыгажосць мясцін, на ўлонні якіх разгортваюцца падзеі. Але гэтым яго роля не абмяжоўваецца.

Успомніце, што такое “пейзаж”. Пры неабходнасці звярніцеся да «Слоўніка літаратуразнаўчых тэрмінаў» у падручніку.

Пейзаж – апісанне прыроды, якое мае важнае значэнне для характарыстыкі дзеяння, душэўнага стану героя.

Пазнаёмімся з артыкулам «Пейзаж» на 51 старонцы.

Якую ролю, акрамя пералічаных (апісваць прыроду, раскрываць душэўны стан героя), можа выконваць пейзаж?

Вучні адзначаць, што пейзаж можа расказаць пра месца дзеяння або абставіны, пры якіх адбываюцца падзеі, можа выяўляць думкі, настрой, пачуцці аўтара, пры гэтым адпавядаць ім або знаходзіцца ў кантрасце з імі.

Мы пазнаёміліся з тымі функцыямі, якія можа выконваць пейзаж у творы, а зараз паспрабуем вызначыць, якая роля адводзіцца апісанню прыроды ў апавяданні «Незагойная рана».

Зачытайце апісанне прыроды, з якога пачынаецца апавяданне. Вызначце яго ролю ў творы.

Буяе над абшарамі сцюдзёны асенні вецер, змятае пад прызбы пажоўклае лісце, гайдае мокрае галлё ў садку...

Вучні адзначаць, што апісанне прыроды ў пачатку апавядання ўказвае на час (восеньскі надвячорак) і месца, дзе адбудуцца падзеі (панадворак; побач з садком і саламяным хлеўчуком).

Якой паказана прырода ў пачатку апавядання? Падбярыце азначэнне, якое б характарызавала яе стан.

Словы для выкарыстання (папярэдне напісаны на дошцы): жахлівая, дзікая, змрочная, велічная, сонечная, халодная,сумная, панурая, непрытульная.

Ці адпавядае прырода стану гераіні?

На фоне змрочнай прыроды паказана такое ж бязрадаснае жыццё старой Тэклі, гэтак жа панура на душы гераіні, такой жа шэрай і закінутай выглядае хата. Такім чынам, пейзаж дапамагае раскрыць унутраны стан гераіні – старой Тэклі.

Прыгадайце наступны эпізод. Маці ідзе па дарозе і ўжо не спадзяецца сустрэць сына жывым, а хоча хаця б адшукаць яго магілу. Знайдзіце ў апавяданні апісанне прырода, якое б дапамагло адчуць стан Тэклі, яе разуменне марнасці сваёй надзеі.

У небе ўсё гусцелі барвовыя хмары, яны не плылі цяпер, а збіраліся, тоўпіліся над прасторам, быццам здумаўшы нешта нядобрае. Расплываўся з-за краявіду сіняваты змрок, далячынь сцямнела, насуцілася ў прадчуванні непагадзі. Пэўна, блізіўся вечар ці мо ад хмар цямнела да часу. На сіверным ветры замільгалі рэдкія сняжынкі.

Параўнайце верш Васіля Зуёнка «3 вайны сустрэлі мацяркі сыноў...» з апавяданнем Васіля Быкава «Незагойная рана»(пытанне 11):

1) па памерах (невялікі аб'ём (1 старонка) – аб'ём значна большы (15 старонак);

2) па мове (мова строга падпарадкавана рытму – мова свабодна арганізаваная);

3) па спосабах і сродках паказу жыцця (абвостраныя пачуцці падаюцца ў лаканічнай форме, гэта як згустак эмоцый, перададзены некалькімі радкамі, вобразна-выяўленчыя сродкі дапамагаюць зрабіць мову верша больш эмацыянальнай – у прозе назіраем стварэнне карціны жыцця, паводзін чалавека).

Што новага вы даведаліся пра вайну з твораў Васіля Быкава «Незагойная рана», Васіля Зуёнка «3 вайны сустрэлі мацяркі сыноў...»?

Раскрылася яшчэ адна яе жахлівая старонка – глыбіня гора маці, якая страціла на вайне сына.


  1. Кантрольна-карэкцыйны этап

Пытанні да раздзела:

Якія два асноўныя віды літаратурных твораў вы ведаеце?

Проза і паэзія.

Чым адрозніваюцца вершаваныя творы ад празаічных: па знешняй форме, па асаблівасцях мовы (у дачыненні да рытму, да вобразна-выяўленчых сродкаў), па ўздзеянні на чытача?

Вершаваныя творы пішуцца кароткімі радкамі ў слупок, памер гэтых твораў невялікі. Мова вершаваных твораў рытмічная, ёй уласціва наяўнасць рыфмы, вобразна-выяўленчых сродкаў, якія “робяць верш перапоўненым моцнымі ўражаннямі, а яго мову надзвычай эмацыянальнай, узрушанай”. Галоўнае ў паэтычных творах – перадаць пачуцці, эмоцыі.

Празаічныя творы друкуюцца на ўсю старонку, маюць значна большы памер. Мова празаічных твораў свабодна арганізаваная. Галоўнае ў прозе – стварыць карціну жыцця, пры гэтым ствараецца яна праз падрабязнае апісанне. Аўтар спыняецца на рысах твару, дэталях адзення, абставінах жыцця.

Якія вершаваныя паэтычныя творы вам асабліва падабаюцца? Чаму?

Назавіце вашы любімыя празаічныя творы. Чым яны зацікавілі вас, чым запомніліся?

Якія творы мастацкай літаратуры бліжэй да твораў музыкі, якія – да твораў жывапісу?

Вершаваныя творы бліжэй да музычных, а празаічныя – да жывапісу.

  1. Рэфлексія

Працягніце выказванне:

Апавяданне В.Быкава “Незагойная рана” навучыла мяне…”

Творы пра вайну адкрылі для мяне…”

Я задаволены тым, што…”

Я хацеў бы атрымаць адказ на пытанне…”

Я жадаю падзяліцца сваімі ўражаннямі ад прачытаных твораў з …”

Калі б мне давялося сустрэцца з Васілём Быкавым, то…”

  1. Дамашняе заданне

Скласці сінквейн “Проза”.

3

Курс профессиональной переподготовки
Специалист по охране труда
Курс профессиональной переподготовки
Библиотекарь
Labirint.ru - ваш проводник по лабиринту книг
Найдите материал к любому уроку,
указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:
также Вы можете выбрать тип материала:
Общая информация
ВНИМАНИЮ ВСЕХ УЧИТЕЛЕЙ: согласно Федеральному закону N273-ФЗ «Об образовании в Российской Федерации» педагогическая деятельность требует от педагога наличия системы специальных знаний в области обучения и воспитания детей с ОВЗ. Поэтому для всех педагогов является актуальным повышение квалификации по этому направлению!

Дистанционный курс «Обучающиеся с ОВЗ: Особенности организации учебной деятельности в соответствии с ФГОС» от проекта "Инфоурок" даёт Вам возможность привести свои знания в соответствие с требованиями закона и получить удостоверение о повышении квалификации установленного образца (72 часа).

Подать заявку на курс

Вам будут интересны эти курсы:

Курс профессиональной переподготовки «Экскурсоведение: основы организации экскурсионной деятельности»
Курс профессиональной переподготовки «Организация логистической деятельности на транспорте»
Курс повышения квалификации «Основы построения коммуникаций в организации»
Курс повышения квалификации «Организация практики студентов в соответствии с требованиями ФГОС юридических направлений подготовки»
Курс профессиональной переподготовки «Логистика: теория и методика преподавания в образовательной организации»
Курс повышения квалификации «Маркетинг в организации, как средство привлечения новых клиентов»
Курс профессиональной переподготовки «Организация менеджмента в туризме»
Курс профессиональной переподготовки «Управление ресурсами информационных технологий»
Курс профессиональной переподготовки «Разработка эффективной стратегии развития современного вуза»
Курс профессиональной переподготовки «Организация технической поддержки клиентов при установке и эксплуатации информационно-коммуникационных систем»
Курс профессиональной переподготовки «Техническая диагностика и контроль технического состояния автотранспортных средств»
Курс профессиональной переподготовки «Организация маркетинговой деятельности»
Курс профессиональной переподготовки «Информационная поддержка бизнес-процессов в организации»
Курс профессиональной переподготовки «Стандартизация и метрология»
Оставьте свой комментарий
Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.
Labirint.ru - ваш проводник по лабиринту книг
Включите уведомления прямо сейчас и мы сразу сообщим Вам о важных новостях. Не волнуйтесь, мы будем отправлять только самое главное.