Инфоурок Начальные классы КонспектыУрок по человек и мир "осенние плоды"

Урок по человек и мир "осенние плоды"

Скачать материал

 

Тэма: Восеньскія плады і насенне, гародніна і садавіна – крыніца вітамінаў.  

           Правілы ўжывання гародніны і садавіны

Мэта: дапамагчы дзецям усвядоміць значэнне свежай гародніны і садавіны ў

            харчаванні чалавека; фарміраваць уяўленне пра асноўныя вітаміны, іх

           ролю ва ўмацаванні здароўя чалавека; знаёміць з правіламі

           рацыянальнага харчавання; садзейнічаць выхаванню акуратнасці і

           дысцыплінаванасці, фарміраванню ўмення аргументаваць выказанае

           меркаванне.

Абсталяванне: сюжэтныя малюнкі “Лета”, “Восень”; карткі для гульні “Выберы адзенне для прагулкі”; прадметныя карцінкі агародніны і садавіны, кошыкаў; агародніна і садавіна для гульні “Цудоўны мяшочак” і “Збяры бульбу”; мульцімедыйны праектар.

 

Ход урока

Ι. Арганізацыйны момант.

Паведамленне тэмы ўрока

Каб даведацца аб чым пойдзе размова на ўроку, адгадайце загадку:

Ярка, хораша прыбрала ўсюды дрэвы і кусты

і зямлю памалявала ў колер жоўта-залаты.

- Пагаворым пра восень, даведаемся, што карыснага для ўмацавання нашага здароўя мы атрымліваем у гэту пару года.

ΙΙ. Актуалізацыя ведаў

1.     Параўнанне двух сюжэтных малюнкаў “Лета” – “Восень”.

-         Што змянілася з надыходам восені?

-         Назавіце асеннія месяцы, пачынаючы з тога, калі вы пайшлі ў школу.

-         Які цяпер месяц?

2.Работа ў парах “Выберы адзенне для прагулкі”

- Каб захаваць сваё здароўе, мы павінны правільна апранацца. Выберыце адзенне і абутак для прагулкі ў халодны дзень і размалюйце яго.

- Узаемаправерка ў парах.

- Ці карысна гуляць увосень? Чаму? (Паветра чыстае, без пылу і мікробаў, колер лісцеў бадзёрыць, узнімае настрой)

ΙΙΙ. Новая тэма

1.- Як называюць восень? Якая гэта пара года? (Залатая, багатая).

-Чаму?

Я вам сёння на урок прынесла падарункі восені. А якія, здагадайцеся самі. Гульня “Цудоўны мяшочак” ( у мяшочку ляжаць: капуста, бульба, часнок, цыбуля, яблык, агурок, перац, бурак, морква)

-Дзе  я ўзяла падарункі? Мне іх падарыла Пудзіла Агароднае Аркаша.

- Знаёмцеся, я запрасіла яго к нам на ўрок. Ён ахоўвае сад і агарод і ведае шмат усяго пра агародніну і садавіну. Многа цікавага і нам паведаміць.

2. Загадкі ад Аркашы:

- Аркаша мне паведаміў, што нядаўна на яго агарод прыбеглі двое зайцоў і як пачалі хрумкаць каралеву агарода!

- Ведаеце каго называюць каралевай агарода?

Стаіць у агародзе ў зялёным халаце,

А добра прыгледзішся – лата на лаце. (Капуста)

-Ох і карысная капуста! Колькі ў ёй вітамінаў! Асабліва многа вітаміну С. Капуста ўмацоўвае арганізм, памагае мець здаровыя зубы і косці, добра выглядаць. Больш за ўсё вітамінаў у свежай і квашанай капусце.Ешце яе і будзеце жыць доўга.

Ну, а паколькі цяпер сезон квашання капусты – давайце пакажам, як гэта робяць.

Фізкультмінутка

Мы капусту рэжам,

Мы капусту солім,

Мы капусту ціснем,

Хай капуста кісне!

Загадка:

Завітала ў хату пані

Ды ў жоўтым сарафане.

Як пачалі распранаць,

Сталі плакаць, праклінаць. (Цыбуля)

-  Сямейству цыбулі больш за 4000 гадоў. Аб ёй нават італьянскі пісьменнік казку напісаў.

-  Хто з вас любіць цыбулю? Ну і дарма, што не любіце. У рускай прыказцы гаворыцца “Лук –от семи недуг”.З’ясі палавінку цыбуліны – і не будзеш адчуваць стомленнасці. Праўда, пахнуць ад цябе будзе не вельмі… Але пажуй лісцік свежай пятрушкі і пазбавішся ад непрыемнага паху.Цыбуля – сапраўдная прыродная аптэка. Яна багата вітамінамі, абараняе ад прастуды. А калі цябе ўкусіла аса, пратры гэта месца цыбулінкай - і ад яго не застанецца і сляда.

-                   Недалёка ад цыбулі расце яе сваяк. Адгадайце, хто гэта?

У бабулі родны брат

Ласкавейшы быццам,

А да слёз давесці рад,

Так, як і сястрыца.

Сам сабе наўме панок,

А прасцей сказаць…(часнок)

-       Як і цыбуля, ён паможа вам не хварэць грыпам і заўсёды быць здаровым. Яшчэ ім можна супакоіць зубны боль, калі прыкладваць разрэзаны часнок да рукі ў тым месцы, дзе адчуваецца пульс.Калі зуб забаліць з левага боку, то і прыкладваць трэба да левай рукі. І наадварот. (Настаўнік дэманструе).

-     А гэтую агародніну любяць не толькі зайцы.

Царэўна ў няволі,

у цёмнай каморы.

А косы – на сонцы,

На вольным прасторы. (Морква)

Яна дапамагае працаваць нашаму страўніку, умацоўвае косці, загойвае раны. У моркве многа караціну –крыніцы вітаміну А, які паляпшае зрок. Чым ярчэйшы колер у морквы, тым больш карысці для вачэй.

-                                    А зараз разам з Аркашай адправімся ў сад. Фізкульмінутка Цудоўны сад”

Раз, два, тры, чатыры, пяць,

Садавіну ўсім збіраць.

Вось на дрэвах мандарыны,

Слівы, грушы, апельсіны.

Ківі, яблыкі, гранат,-

Ах, які цудоўны сад!

-        Адгадайце загадку:

Само з кулачок,

Чырвоны бачок.

Дакранешся пальцам - гладкае,

А адкусіш – салодкае. (Яблык)

- Вы любіце яблыкі? Ешце яблыкі чырвоныя, жоўтыя, салодкія, кіслыя. Яны карысныя для страўніка, зубоў, скуры. Не дарма гавораць: “Яблык на вячэру – і доктар не патрэбен”.

-А гэта загадка пра што:

І чырвоныя , і кіслыя –

На балоце выраслі.(Журавіны)

-        Гэтая кіслая ягада творыць цуды. У ёй вельмі многа вітаміну С, дзякуючы якому журавіны змагаюцца з інфекцыямі. Яны ўмацоўваюць дзёсны, зубы, сэрца, паляпшаюць апетыт.

-        Дзякуй нашаму Пудзілу! Дзякуючы яму мы даведаліся аб некаторай карыснай агародніне, садавіне і ягадах. Не спяшайцеся ў аптэку – загляніце ў агарод, і заўсёды будзеце здаровамі і поўнымі сіл.

-        Гульня “Збяры бульбу”. Вучні танцуюць пад фанаграму “Антошка”. На падлозе ляжыць бульба (на 1 менш, чым удзельнікаў). Па заканчэнню музыкі ўсе бяруць па бульбіне. Каму не дасталося – выбывае.

ΙV. Замацаванне новай тэмы

1.Работа ў групах з прадметнымі карцінкамі

Гульня “Збяры агародніну і садавіну ў кошыкі”.(адна група збірае ў кошык агародніну, другая – садавіну)

2. Работа па падручніку, стар.14-15

- Якія  яшчэ знаёмыя ці незнаёмыя плады вам сустрэліся на старонках падручніка? Дапамажы Нязнайку.

-.Што ж трэба рабіць, каб быць здаровымі?(стар.16)

-Як правільна ўжываць у ежу агародніну і садавіну? Гульня “Карысна-некарысна”

V. Рэфлексія. Вынік урока.

1. Работа ў групах. Гульня “Складзі пазлы”(выявы морквы і капусты)

- Чым карысны морква і капуста?

- Хто мне адкажа, якую карысць здароўю прыносіць часнок?

Усім дзецям настаўнік уручае ў падарунак часночныя пацеркі, якія будуць засцерагаць іх у бліжэйшы час ад грыпа.

 

 

Слайд 1

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Работа з карткамі

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Вучні на вобмацк вызначаюць , што ляжыць у мяшочку.

Слайд 2

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Слайд 3

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Слайд 4

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Слайд 5

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Слайд 6

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Слайд 7

 

 

 

 

 

 

 

 

Слайд 8

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Урок по человек и мир "осенние плоды""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Научный руководитель

Получите профессию

Няня

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 661 912 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 14.02.2016 1291
    • DOCX 55.5 кбайт
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Гайкевич Валентина Ивановна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Гайкевич Валентина Ивановна
    Гайкевич Валентина Ивановна
    • На сайте: 8 лет и 3 месяца
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 8464
    • Всего материалов: 7

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Экскурсовод

Экскурсовод (гид)

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс повышения квалификации

Особенности реализации ФГОС НОО для слепых и слабовидящих детей

72/108 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 24 человека

Курс повышения квалификации

Организация и проведение культурно-досуговых мероприятий в соответствии с ФГОС НОО

72 ч. — 180 ч.

от 2200 руб. от 1100 руб.
Подать заявку О курсе
  • Этот курс уже прошли 172 человека

Курс повышения квалификации

Мотивационное сопровождение учебного процесса младших школьников «группы риска» в общеобразовательном учреждении

36 ч. — 144 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 22 человека из 13 регионов
  • Этот курс уже прошли 284 человека

Мини-курс

Проектное управление

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Развитие мотивации к обучению

4 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 155 человек из 47 регионов
  • Этот курс уже прошли 156 человек

Мини-курс

Коррекционно-развивающая работа и оценивание в образовании для детей с ОВЗ

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 57 человек из 32 регионов
  • Этот курс уже прошли 37 человек