Инфоурок Начальные классы КонспектыУрок по МРБ "Ад батлейкі да паланэза"

Урок по МРБ "Ад батлейкі да паланэза"

Скачать материал

Урок  па прадмету Мая Радзіма – Беларусь”

Тэма : “Ад батлейкі- да паланэза”

Мэта: фарміраваць уяўленне пра развіццё ў Беларусі тэатральнага мастацтва; пазнаёміць вучняў з дзеячамі 17 -20 стагоддзяў, якія пакінулі найбольш значны след у гісторыі культуры нашай краіны.

Задачы:

-         садзейнічаць засваенню вучнямі зместу паняцця “батлейка”;

-         пазнаёміць вучняў з дзейнасцю Сімяона Полацкага і выхоўваць на яго прыкладзе павагу да настаўніка;

-         фарміраваць у вучняў уменне працаваць з партрэтам гістарычнай асобы;

-         пазнаёміць вучняў з фактам уключэння беларускіх зямель у склад Расіі.

 

Ход урока

1.     Арганізацыйны момант.

Гісторыя – прадмет складаны,

Але цікавы і жаданы.

Мы зможам многае пазнаць,

Калі аддана будзем працаваць.

 

Жадаю вам працаваць на ўроку з добрым настроем.

 

2.     Праверка выканання дамашняга задання.

Праверка дамашняга задання адбываецца ў парах. Вучні атрымоўваюць друкаваныя лісты. Заданне: суаднясці пытанне з правільным адказам. Затым некалькі вучняў зачытваюць правільныя выказванні. Астатнія вучні і настаўнік задаюць дадатковыя пытанні.

-Успомніце з урокаў музыкі, з чым неразрыўна была звязана праца майстроў і жыццё народа? ( З музыкай).  Музыка была заўсёды побач з людзьмі.

 

3.     Знаёмства з тэмай урока. Пастаноўка задач урока.

-Да нас на ўрок сёння завіталі лялькі.

Паказ фотаздымкаў лялек. Дэманстрацыя лялек з бавоўны, вырабленых вучаніцай класа.

 

 Паглядзіце на гэтыя лялькі, яны зусім непадобныя на сучасных лялек. Як жа яны звязаны з музыкай  і з тэмай нашага ўрока?

Прапаную паглядзець відэаролік і назваць тэму ўрока.

https://www.youtube.com/watch?list=PLHUxJHwmpBTMLZnhlrwszuu4lz6wWLHcF&time_continue=5&v=8_3q0tnlo2A

 

Вучні выказваюць свае варыянты.( Стварэнне лялечнага тэатра)

-Тэма урока: Ад батлейкі – да паланэза.

На ўроку вы паспрабуеце знайсці адказы на наступныя пытанні:

-як называліся першыя тэатры;

- хто  і дзе стварыў першы  тэатр;

-якія тэатры сталі самымі вядомымі ў Беларусі;

- славутыя музычныя творы, створаныя ў 19 стагоддзі.

 

4.     Інфармацыйна- пошукавы этап. Вывучэнне новага матэрыялу.

 

На дошцы прымацоўваюцца назвы блокаў:

Першыя тэатры

Асветнік 17 стагоддзя

Вядомыя тэатры 18 стагоддзя

Славуты музычны твор 19 стагоддзя

 

- Пачынаем сваё даследаванне.

Праца з незразумелымі словамі па слоўніку. Праца ў парах.

Батле́йка – народны лялечны тэатр.

Паланэ́з – 1) урачысты бальны танец, які вядзе пачатак ад польскага народнага танца;  2) музыка гэтага танца.

- Чым адрозніваюцца батлеечныя і сучасныя лялькі?

- Як звязана музыка і лялькі? Які старажытны музыны інструмент суправаджаў спектакль? ( Калёсная ліра).

-Якія беларускія народныя інструменты вам вядомы з урокаў музыкі?(Дуда, скрыпка, цымбалы).

Дэманстрацыя фотаздымкаў.

-Пра што вы даведаліся з відэароліка і якія ў вас засталіся пытанні?

-Для таго, каб знайсці адказы на пытанні, звярніцеся да падручніка на с. 91-92 і запішыце адказы на пытанні ў   карта-схему.

Праца з падручнікам.  Усе вучні працуюць з падручнікам. Высокаматывіраваныя вучні дадаткова працуюць з кнігай “Мая Радзіма- Беларусь. Кніга для чытання. Г.У.Трафімава. С.У.Трафімаў” с.96-97

Батлейка

У якім стагоддзі людзі пачалі ствараць тэатры?

 

З чаго выраблялі лялькі?

 

Галоўныя героі батлейкі?

 

Ад якога слова ўзнікла назва“батлейка”?

 

Якая п’еса была першай?

 

Дзе вандравалі батлеечнікі?

 

 

Замацаванне ведаў па першаму блоку.

На дошку прымацоўваецца  фотаздымак батлеечнага тэатра.

Замацаванне праводзіцца ў выглядзе гульні “Бліц-апрос”

Вывучэнне новага матэрыялу.

-         А як вы лічыце, у школе можна стварыць такі батлеечны тэатр? Так, канешне можна. У 17 стагоддзі таксама стваралі школьныя тэатры.

На дошцы размяшчаецца фотаздымак блеечнага тэатра.

-         Паглядзіце на наступную карта –схему і скажыце, на якія пытанні вы можаце адказаць.

 

Асветнік 17 стагоддзя

Як звалі настаўніка, які стварыў першы школьны тэатр?

 

У якім горадзе быў створаны першы школьны тэатр?

 

У які горад пераехаў  настаўнік?

 

Што ён адкрыў у новым горадзе?

 

Якую першую друкаваную кнігу ён склаў?

 

 

-Наступны блок “Асветнік 17 стагоддзя”. (Дзеці самастойна  чытаюць інфармацыю з падручніка с. 92-93 і запісваюць адказы на пытанні ў карта-схему).

Замацаванне ведаў па другому блоку.  

Праводзіцца ў выглядзе гульні “Так-не”

( На дошцы размяшчаецца партрэт Сімяона Полацкага).

Праца з атласам. Разгляданне партрэта Сімяона Полацкага на с.14-15 атласа, яго помніка і горада, дзе помнік знаходзіцца.

 

Фізкультхвілінка

Устаньце, дзеткі, усміхніцеся,

Зямлі нашай пакланіцеся

За шчаслівы дзень учарашні.

Усе да сонца пацягніцеся,

Улева, управа нахіліцеся,

Верацёнцам пакруціцеся.

Раз прысядзьце, два прысядзьце

І за парты ціха сядзьце.

Вывучэнне новага матэрыялу.

 

-         У 18 стагоддзі некаторыя заможныя людзі рабілі тэатры ў сваіх замках і палацах.Адным з такіх тэатраў быў тэатр Радзівілаў у Нясвіжы.

Дэманстрацыя фотаздымка. Прымацоўванне каля назвы трэцяга блока.

-Знайдзіце гэты замак на карце і горад, каля якога ён знаходзіцца.

- Назавіце гарады,у  якіх  таксама былі створаны тэатры. ( Праца з атласам). Але найбольш вядомым з гэтых тэатраў быў Слонімскі тэатр Міхала Казіміра Агінскага. Прымацоўваецца на дошку фотаздымак.

Для таго, каб даведацца, як выглядалі гэтыя тэатры, параўнаць іх, вы будзеце працаваць па групах. Першая група прачытае звесткі пра Слонімскі тэатр с.101. (Кнігі “Мая Радзіма- Беларусь. Кніга для чытання. Г.У.Трафімава. С.У.Трафімаў”).

Другая група прачытае звесткі пра Нясвіжскі тэатр с.100. (Кнігі “Мая Радзіма- Беларусь. Кніга для чытання. Г.У.Трафімава. С.У.Трафімаў”).  Пазначце найбольш цікавыя для вас звесткі.

 

Замацаванне ведаў па трэцяму блоку.

Гульня “А што ў вас?”. Вучні па чарзе з кожнай групы адказваюць на адно і тое ж пытанне.

Пытанні:

-Колькі гадоў дзейнічаў тэатр?

- На якой мове ставіліся спектаклі?

- Як выглядала сцэна ў тэатры?

 

Вывучэнне новага матэрыялу.

-Я запрашаю вас у Слонімскі тэатр. Паслухайце музыку і падумайце, якія вобразы навеяла вам яна.

https://www.youtube.com/watch?v=-ipmpwF8ZWc

 

Гучыць паланез “Развітанне з Радзімай”.

Аўтар гэтага папулярнага музычнага твора пляменнік Міхала Казіміра Агінскага — Міхал Клеафас Агінскі.У 1802 годзе М. К. Агінскі жыў ў мястэчку Залессе, што каля Смаргоні. Пасля падаўлення паўстання Тадэвуша Касцюшкі ў 1822 годзе Агінскі вырашае пакінуць свой дом і свой край. У гэты час і нараджаецца сусветна вядомы твор.

Гэты твор прысвечаны Радзіме.

-Паланез напоўнены смуткам і трывогай. Чаму? (Аўтар развітваецца з Радзімай)

-Што адчуваў аўтар, складаючы музыку?

-Якія вобразы ўяўляліся вам?

Музыка Агінскага была надзвычай папулярная як пры жыцці, так і пасля смерці кампазітара.

-Як ушаноўваецца памяць кампазітара?

У браўзеры Google  задайце прозвішча і імя Міхала Клеафаса Агінскага, адчыніце старонку з Вікіпедыі і  прачытайце раздзел “Памяць”. Адказы запішыце ў карта-схему.

https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D1%96%D1%85%D0%B0%D0%BB_%D0%9A%D0%BB%D0%B5%D0%B0%D1%84%D0%B0%D1%81_%D0%90%D0%B3%D1%96%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96

 

Міхал Клеафас Агінскі

Што выдадзена ў 1994 годзе?

 

У якім горадзе ўстаноўлены помнік Агінскаму?

 

У якіх гарадах вуліцы носяць назвы імяАгінскага?

 

Што знаходзіцца ў вёсцы Залессе?

 

 

Замацаванне ведаў па чацьвёртаму  блоку.

На дошцы замацоўваецца партрэт М.К.Агінскага.

None

- Як ушаноўваецца памяць аб таленавітых людзях? Франтальныя адказы.

-Прапаную звярнуцца да матэматыкі   і рашыць такую задачу.

“Кампазітар М.К.Агінскі нарадзіўся ў 1765 годзе, а знакаміты паланэз напісаў у 1794 годзе. Колькі гадоў было Агінскаму, калі ён напісаў гэты паланэз?”

Вучні называюць адказ.

Складанне матэматычных задач.

Паспрабуйце скласці свае задачы, звязаныя з тэмай нашага ўрока. Можна карыстацца карта-схемамі.

 

5.     Падвядзенне вынікаў уроку. Рэфлексія.

-Сёння мы ўбачылі, якая вялікая і славутая гісторыя нашага беларускага народа. У пачатку  ўрока мы паставілі пытанні. Вучні адказваюць на пытанні.

-Як называліся першыя тэатры?

- Хто  і дзе стварыў першы  тэатр?

-Якія тэатры сталі самымі вядомымі ў Беларусі?

- Назавіце славуты музычны твор, створаны ў 19 стагоддзі?

- Як бы вы маглі ўшаноўваць памяць аб знакамітых людзях нашай краіны?

Прыём “Дапоўні выказванні”

-         Я вучыўся(лася)  працаваць з ……

-         Я ўпершыню пачуў(ла)  пра….

-         Лічу сваю працу на ўроку добрай, таму што….

6.     Выстаўленне і каменціраванне адзнак.

7.     Інфармацыя аб дамашнім заданні.

С.91-94 прачытаць, адказаць на пытанні. Творчае заданне па жаданні: саставіць матэматычную задачу, звязаную з гістарычнымі звесткамі.

 

Просмотрено: 0%
Просмотрено: 0%
Скачать материал
Скачать материал "Урок по МРБ "Ад батлейкі да паланэза""

Методические разработки к Вашему уроку:

Получите новую специальность за 2 месяца

Руководитель образовательной организации

Получите профессию

Копирайтер

за 6 месяцев

Пройти курс

Рабочие листы
к вашим урокам

Скачать

Краткое описание документа:

Урок по предмету человек и мир в 4 классе. По учебнику Чалавек і свет. Мая Радзіма-Беларусь.Паноў С.В.,Тарасаў С.В.Урок познакомит учащихся с историей возникновения полонеза. Сформирует представление о развитии в Беларуси театрального искусства. Познакомит учащихся с наиболее известными деятелями 17-20 веков.

Скачать материал

Найдите материал к любому уроку, указав свой предмет (категорию), класс, учебник и тему:

6 663 508 материалов в базе

Скачать материал

Другие материалы

Вам будут интересны эти курсы:

Оставьте свой комментарий

Авторизуйтесь, чтобы задавать вопросы.

  • Скачать материал
    • 19.02.2020 5252
    • DOCX 921.3 кбайт
    • 357 скачиваний
    • Оцените материал:
  • Настоящий материал опубликован пользователем Савёнок Наталья Иосифовна. Инфоурок является информационным посредником и предоставляет пользователям возможность размещать на сайте методические материалы. Всю ответственность за опубликованные материалы, содержащиеся в них сведения, а также за соблюдение авторских прав несут пользователи, загрузившие материал на сайт

    Если Вы считаете, что материал нарушает авторские права либо по каким-то другим причинам должен быть удален с сайта, Вы можете оставить жалобу на материал.

    Удалить материал
  • Автор материала

    Савёнок Наталья Иосифовна
    Савёнок Наталья Иосифовна
    • На сайте: 7 лет и 5 месяцев
    • Подписчики: 0
    • Всего просмотров: 5690
    • Всего материалов: 2

Ваша скидка на курсы

40%
Скидка для нового слушателя. Войдите на сайт, чтобы применить скидку к любому курсу
Курсы со скидкой

Курс профессиональной переподготовки

Менеджер по туризму

Менеджер по туризму

500/1000 ч.

Подать заявку О курсе

Курс профессиональной переподготовки

Теория и методика обучения информатике в начальной школе

Учитель информатики в начальной школе

300/600 ч.

от 7900 руб. от 3650 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 96 человек из 34 регионов
  • Этот курс уже прошли 222 человека

Курс повышения квалификации

Методика преподавания курса «Шахматы» в общеобразовательных организациях в рамках ФГОС НОО

36/72 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 274 человека из 56 регионов
  • Этот курс уже прошли 3 593 человека

Курс повышения квалификации

Внедрение Федеральной образовательной программы начального общего образования

36/72/108 ч.

от 1700 руб. от 850 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 286 человек из 55 регионов
  • Этот курс уже прошли 2 102 человека

Мини-курс

ФАОП: индивидуализированное образование и коррекционная работа

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Предпринимательские риски

6 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе

Мини-курс

Психология и педагогика в работе с подростками

5 ч.

780 руб. 390 руб.
Подать заявку О курсе
  • Сейчас обучается 57 человек из 30 регионов
  • Этот курс уже прошли 29 человек